Аристотелевы врата, или Тайная тайных [рукопись белорусского письма]

Час выдання: [канец XV – пачатак XVI в.]

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі захоўваецца арыгінальны помнік кніжна-пісьмовай культуры Беларусі XVI ст. – апокрыф "Аристотелевы врата, или Тайная тайных". Гэты рукапіс напісаны на старабеларускай мове, уяўляе сабой зборнік, у склад якога ўваходзіць і шэраг астралагічных сачыненняў. Сукупнасць іх дазваляе гаварыць пра нейкую ўсходнеславянскую "астралагічную бібліятэку" – старажытнейшы корпус беларускай астралагічнай кніжнасці арыгінальнага, перакладнога і кампілятыўнага плана, які аказаў прамое ўздзеянне і на аналагічную рускую кніжнасць. Рукапісны зборнік надзвычай цікавы па сваім складзе. "Аристотелевы врата, или Тайная Тайных" з’яўляецца важнейшай арганічнай часткай рукапіснага зборніка, у якім прадстаўлена шырокая падборка аартыкулаў гадальна-прадказальнай літаратуры і можа разглядацца як адзіны трактат, створаны на беларускіх землях Вялікага Княства Літоўскага.

Пісьмо апокрыфа – беларускі рэгулярызаваны паўустаў XVI ст. У яго афармленні выкарыстаны тонкія кінаварныя ініцыялы розных памераў (яны прысутнічаюць ва ўсіх артыкулах), а таксама выявы сімвалаў знакаў задыяка і планет у артыкуле "Сказание о седми звездах…".

Спампаваць (45 МіБ)

Крыніца: nlb.by

/
Выявы старонак пададзеныя толькі для хуткага азнаямлення. Каб атрымаць лепшую якасць, спампуйце твор цалкам.
PDF файлы можна прагледзець праз Adobe Reader, DJVU файлы - праз DjView