epub
 
падключыць
слоўнікі

Невядомы айчынны аўтар

Багатыр-гара

Даўно-даўно на гэтай гары жыла вялікая жанчына. Ростам гэтая жанчына была тры аршыны. Ваду яна насіла на гору вялікімі цэбрамі, па два цэбры за адзін раз, а ў кожным цэбры было па 15 судаў.

Каля той гары ішло нейкае татарскае войска. І запыталіся ў гэтае жанчыны-багатыркі, дзе дарога да беларускага войска? Жанчына-багатырка ўзяла ды і завяла войска татарскае ў балота, дзе яго беларускае войска і пабіла. Рэштка татарскага войска, уцякаючы назад, забіла жанчыну-багатырку і пахавала на гэтай гары. Гара і стала звацца пасля гэтага — Багатыр-Гара.



Тэкст падаецца паводле выдання: Бяздоннае багацце : легенды, паданні, сказы / [складальнік А.І.Гурскi]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1990
Крыніца: скан