epub
 
падключыць
слоўнікі

Невядомы айчынны аўтар

Бітва пад Лясной

Швед, разбіты пад Лясной, трапіў у балота Чыстая Лужа. Там патанулі ў дрыгве яго гарматы, коні, людзі, а голоўны начальнік іх — Левенгаупт — кінуўся цераз Брадзілаў мост на Прапойск. Прапойскія перавознікі на вачах у шведаў панішчылі паромы на Сожы... У той самы час на левым баку Сожа, у Старынцы і Краснаполлі, з’явіліся казакі. Яны не дапусцілі шведаў да пераправы і пагналі іх далей, на Рудню... Тут шведы пакідалі свой вайсковы рыштунак у балота і разбегліся па лясах, ратуючыся ад пагоні рускіх... Начальнікі шведскія кінуліся да Сожа, закапалі там пад сасновым крыжам кучу золата і срэбра... І давай уцякаць услед за сваім каралём.



Тэкст падаецца паводле выдання: Бяздоннае багацце : легенды, паданні, сказы / [складальнік А.І.Гурскi]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1990
Крыніца: скан