epub
 
падключыць
слоўнікі

Невядомы айчынны аўтар

Чаму кажуць:у Падцацкіх жывымі хаваюць

Яшчэ ў далёкія-далёкія часы, калі сярод людзей розныя пошасці хадзілі, у вёсцы Падцацкія здарылася такая гісторыя. Каб спасціся ад нейкай страшэннай хваробы, што касіла людзей, мусіць, халера, ці што, жыхары вёскі надумаліся каго-небудзь закапаць у землю жывым і гэтак уратавацца ад ліха. Зразумела, нікому не хацелася ні самому паміраць, ні страціць сваіх родных. Тады вырашылі закапаць сірату. Вось ад таго і ідзе нядобрая слава пра вёску Падцацкія:

— А, гэта там, дзе жывымі хаваюць?



Тэкст падаецца паводле выдання: Бяздоннае багацце : легенды, паданні, сказы / [складальнік А.І.Гурскi]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1990
Крыніца: скан