Чатырохсотлецьце беларускага друку

У верасні 1925 г. адзначалася 400-годдзе з таго памятнага дня, калі беларускі першадрукар, асветнік-гуманіст, доктар філасофіі і медыцыны Францыск Скарына выдаў у заснаванай ім тыпаграфіі ў Вільні "Апостал" – першую кнігу, надрукаваную на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Гэты факт у гісторыі беларускай культуры паслужыў падставай падрыхтоўкі юбілейнага зборніка пра эпоху, у якой жыў Францыск Скарына.

У зборніку – артыкулы, прысвечаныя дзейнасці Ф. Скарыны, гісторыі беларускага друку ў XVI – XVII стст., гістарычнаму развіццю Беларусі, іншых еўрапейскіх краін, Еўропы XVI ст. Асаблівую каштоўнасць мае работа "Гравюры і кніжныя аздобы ў выданнях Францыска Скарыны" М. М. Шчакаціхіна (1896–1940), заснавальніка беларускага мастацтвазнаўства.

Спампаваць (68 МіБ)

Крыніца: nlb.by

/
Выявы старонак пададзеныя толькі для хуткага азнаямлення. Каб атрымаць лепшую якасць, спампуйце твор цалкам.
PDF файлы можна прагледзець праз Adobe Reader, DJVU файлы - праз DjView