epub
 
падключыць
слоўнікі

Невядомы айчынны аўтар

Дзявочая гара

Даўно-даўно, гэта яшчэ нават не пры маёй памяці, тут,у Мсціславе, на Замкавай гары, жыў адзін багаты пан.

Кажуць старыя, што працавалі ў яго толькі адны маладыя дзяўчаты. Такая ўжо была яго воля. Дзяўчаты працавалі ад відна да відна.

Аднойчы ён загадаў ім нанасіць з рэчкі Вяхры пяску на цэлую гару. Шмат гадоў працавалі дзяўчаты, усё насілі пясок. Многія з іх загінулі, але гару ўсё ж насыпалі. Называецца яна з тых пор Дзявочай гарой.



Тэкст падаецца паводле выдання: Бяздоннае багацце : легенды, паданні, сказы / [складальнік А.І.Гурскi]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1990
Крыніца: скан