epub
 
падключыць
слоўнікі

Невядомы айчынны аўтар

Гара Княгінька

Адна высокая гара недалёка ад Лагойска з акопамі наверсе, якую акружала балота, называюць Княгінькаю. А гэта, кажуць, ад таго, што нейкі князь скінуў з гэтай гары ў раку сваю жонку-княгіню за тое, што яна адкрыла важную таямніцу суседняму князю- ворагу.



Тэкст падаецца паводле выдання: Бяздоннае багацце : легенды, паданні, сказы / [складальнік А.І.Гурскi]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1990
Крыніца: скан