epub
 
падключыць
слоўнікі

Невядомы айчынны аўтар

Як утварылася вёска Якшыцы

Гэта было вельмі даўно, калі татары прыйшлі ў Расію. У вёсцы Арда стаяў хан са сваімі салдатамі. Адзін салдат вельмі добра служыў хану, і той рашыў аддзякаваць яму.

На месцы цяперашніх Якшыц была паляна. Кругом яе рос густы лес, дзе вадзілася многа ўсякага звера. На паляне было вельмі прыгожа. Аблюбаваў хан гэтае месца і якраз яго і надумаў падараваць свайму салдату. Харошае, красівае па-татарску значыць якшы. Вось адсюль і вёска пачала называцца Якшыцы.



Тэкст падаецца паводле выдання: Бяздоннае багацце : легенды, паданні, сказы / [складальнік А.І.Гурскi]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1990
Крыніца: скан