Юнацкі сьпеўнік

Юры Туронак: “На просьбу Міхася Ганька ў 1943 годзе кампазытарам Міколам Шчагловым-Куліковічам быў падрыхтаваны “Юнацкі сьпеўнік”. Там амаль усе песьні былі старыя, даўнейшыя. Была вялікая патрэба стварыць новыя. Як надзіва, знайшлося нямала і паэтаў, і кампазытараў, якія працавалі ў гэтым напрамку, і маладзёвых патрыятычных песьняў за кароткі час было створана каля дзесяці. У тым ліку “Марш маладых” (аўтар словаў – настаўнік Наваградзкай сэмінарыі Аляксей Анішчык), марш “Зважай” (аўтары – паэт Тодар Лебяда і кампазытар М. Іваноў), “Беларусь” (словы М. Кавыля, музыка М. Равенскага). А гімнам СБМ лічылася песьня Альбіна Стэповіча “Беларусь перад усім”.

Спампаваць (11 МіБ)

/
Выявы старонак пададзеныя толькі для хуткага азнаямлення. Каб атрымаць лепшую якасць, спампуйце твор цалкам.
PDF файлы можна прагледзець праз Adobe Reader, DJVU файлы - праз DjView