epub
 
падключыць
слоўнікі

Невядомы айчынны аўтар

Камень-шавец

Невялікае мястэчка Камень названае так ад вялікага каменя, які ляжыць непадалёку на вельмі відным месцы. Пра той камень расказваюць такую гісторыю. У ім, у камені, жыў шавец. Дзвярэй у яго хаце не было, а было толькі адно акенца, хоць цяпер ад гэтага акенца і слядоў няма. Усякаму, каму трэба былі боты, варта было падысці да акенца, сказаць, што яму трэба, назначыць час і пакласці грошы, колькі — невядома, а вядома толькі, што лішку выкідалі праз акенца, і абутак быў гатовы ў свой час. Боты былі цудадзейныя: іх можна было насіць пятнаццаць гадоў і чым часцей хадзіць у іх на ігрышчы, тым лепей, але толькі з умоваю не хадзіць у царкву, там яны адразу распаўзаліся. Святары, угледзеўшы ў гэтым шаўцы злога духа, стварылі заклён над каменем,і з таго часу спыніўся выраб цудадзейных ботаў. Самога шаўца ніхто не бачыў, ніхто з ім не гаварыў, і хто ён такі — дагэтуль таямніца.



Тэкст падаецца паводле выдання: Бяздоннае багацце : легенды, паданні, сказы / [складальнік А.І.Гурскi]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1990
Крыніца: скан