epub
 
падключыць
слоўнікі

Каноны

Канон пакаянны да Госпада нашага Іісуса Хрыста

 

ГЛАС 6

 

Песня 1

Ірмос: Ні́бы па су́шы прайшо́ўшы па бе́здані нага́мі, / і бачачы, як тоне ганіцель-фараон, / Ізраіль ускліка́ў: запяём Богу песню перамогі.

Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.

Цяпер прыступіў я, грэшныі і абцяжа́раны, да Цябе, Уладара́ і Бога майго; але не смею глядзець на неба, толькі малюся, кажучы: дай мне, Госпадзі, розум, каб учынкі свае я апла́каў горка.

Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.

О, гора мне, грэшнаму! Больш за ўсіх людзей акаянны я, пакаяння няма ўва мне; дай мне, Госпадзі, слёзы, каб учынкі свае я апла́каў горка.

Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу.

Неразумны, акаянны чалавек, у ляноце ты час марну́еш; падумай пра жыццё тваё, і звярніся да Госпада Бога, і апла́квай учынкі свае горка.

І цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.

Маці Божая Прачыстая, глянь на мяне, грэшнага, і ад пасткі дыявала збаў мяне, і на шлях пакаяння скіруй мяне, каб учынкі свае я апла́каў горка!

 

Песня 3

Ірмос: Госпадзі, няма такога святога, як Ты, Божа мой, / Які ўзвысіў годнасць веруючых у Цябе, Добры, / і ўмацаваў нас на камені запавету Твайго.

Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.

Калі пастаўлены будуць прастолы на Страшным Судзе, тады ўчынкі ўсіх людзей адкрыюцца; гора там будзе грэшным, на му́ку адпраўленым; і ведаючы гэта, душа мая, пакайся ў злых учынках тваіх.

Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.

Праведнікі ўзрадуюцца, а грэшнікі будуць плакаць, тады ніхто не зможа дапамагчы нам, а ўчынкі нашы асу́дзяць нас; таму, пакуль яшчэ не канец, пакайся ў злых учынках тваіх.

Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу.

Гора мне, мнагагрэшнаму, апаганенаму ўчынкамі і думкамі, ні кроплі слёз не ма́ю я, бессардэчны; цяпер падыміся з зямлі, душа мая, і пакайся ў злых учынках тваіх.

І цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.

Вось звяртаецца, Спадарыня, Сын Твой, і настаўляе нас на добрае, а я, грэшны, ад дабра заўжды ўцякаю; але Ты, Мі́ласцівая, памілуй мяне, каб я пакаяўся ў злых ўчынках маіх.

 

Сядален, глас 6

Разважа́ю пра дзень страшны і аплакваю мае́ злыя ўчы́нкі: які адказ дам я перад Бессмяротным Царом і як адважуся глядзець на Суддзю я, блудны? Міласэрны Ойча, Сыне Адзінародны і Дух Святы, памілуй мяне.

Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу, і цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.

Звя́заны цяпер многімі аковамі грахоў і апанава́ны лю́тымі страсця́мі і бе́дамі, да Цябе звяртаюся, майго рату́нку, і ўсклікаю: дапамажы мне, Дзева, Маці Божая.

 

Песня 4

Ірмос: “Хрыстос – мая сіла, Бог і Гасподзь”, – святая Царква богадастойна спявае, усклікаючы, ад чыстага сэрца ў гонар Госпада святкуючы.

Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.

Шырокая тут дарога і прыдатная, каб раскошна жыць, але горка будзе ў апошні дзень, калі душа з целам разлучацца будзе; сцеражыся гэтага, чалавек, дзеля Царства Божага.

Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.

Чаму беднага ты крыўдзіш, плату на́йміту затрымліваеш, брата свайго не любіш, імкнешся да распусты і гонару? Пакінь гэта, душа мая, і пакайся дзеля Царства Божага.

Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу.

О, неразумны чалавеча, дакуль ты будзеш вязнуць, як пчала, збіраючы багацце сваё? Яно ж скора згіне, як пыл і попел; таму лепш імкніся да Царства Божага.

І цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.

Спадарыня Багародзіца, памілуй мяне, грэшнага, і ў дабрадзейнасці ўмацуй, і ахавай мяне, каб раптоўная смерць не забра́ла мяне негатовым, і давядзі мяне, Дзева, да Царства Божага.

 

Песня 5

Ірмос: Бажэственным святлом Тваім, Добры, азары, малюся, ду́шы тых, што звяртаюцца да Цябе зранку з любоўю, каб спазналі яны Цябе, Слова Божае, ісціннага Бога, Які з цемры грахоўнай да Сябе кліча.

Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.

Успомні, акаянны чалавеча, як з-за грахоў ты стаў рабом хлусні, паклёпу, разбою, хвароб, лютых звяроў; душа мая грэшная, ці гэтага захацела ты?

Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.

Трымцяць мае́ члены, бо ўсімі я правініўся: калі глядзеў вачыма, калі слухаў вушамі, калі языком гаварыў злое, я ўсяго сябе геене аддаў; душа мая грэшная, ці гэтага захацела ты?

Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу.

Блудніка́ і разбойніка пакаянне Ты прыняў, Спасіцель; толькі я адзін лянотаю грахоўнаю абцяжа́раны і злымі ўчынкамі заняволены; душа мая грэшная, ці гэтага захацела ты?

І цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.

Дзіўная і скорая памочніца ўсім людзям, Маці Божая, памажы мне, недастойнаму, бо душа мая грэшная гэтага захацела.

 

Песня 6

Ірмос: Жыццёвае мора, усхваляванае бураю напасцей, бачачы/ і да ціхай прыстані Тваёй прыплыўшы, я клічу да Цябе: выратуй ад гібелі жыццё маё, Мнагаміласцівы.

Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.

Жыццё на зямлі я блудна пражыў і душу́ ў цемру аддаў; цяпер жа малю Цябе, Міласцівы Уладару́: вызвалі мяне з гэтага рабства ворагу і дай мне розум выконваць волю Тваю.

Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.

Хто робіць такое, як я? Бо як свіння ляжыць у гра́зі, так і я граху служу. Але Ты, Госпадзі, выцягні мяне з бруду гэтага і схілі маё сэрца выконваць запаведзі Твае.

Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу.

Павярніся, акаянны чалавеча, да Бога, успо́мніўшы свае саграшэнні, прыпада́ючы да Тварца са слязьмі і е́нкам; і Ён, будучы міласэрным, дасць табе розум для пазнання волі Яго.

І цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.

Багародзіца Дзева, ад бачнага і нябачнага зла захавай мяне, Прачыстая, і прымі малітвы мае, і прынясі іх Сыну Твайму, каб Ён даў мне розум для выканання волі Яго.

 

Кандак

Душа мая, навошта ты грахамі багацееш, навошта волю дыявалаву выконваеш, на што надзею ўскладаеш? Перастань рабіць гэта і звярніся да Бога з плачам, усклікаючы: міласэрны Госпадзі, памілуй мяне, грэшнага.

 

Ікас

Падумай, душа мая, пра горкую гадзі́ну смерці і Страшны Суд Тварца твайго і Бога: бо Ангелы грозныя возьмуць цябе, душа, і ў вечны агонь увядуць; таму, пакуль не прыйшла смерць, пакайся, усклікаючы: Госпадзі, памілуй мяне, грэшнага.

 

Песня 7

Ірмос: Расадайнаю зрабіў Ангел печ святым юнакам, / а наказ Божы, што халдзеяў апаліў, / пераканаў мучыцеля ўсклікнуць: / благаславёны Ты, Божа айцоў нашых.

Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.

Не спадзявайся, душа мая, на тленнае багацце і на здабытак няправедны, бо не ведаеш ты, каму пакінеш усё гэта, таму ўсклікні: памілуй мяне, Хрысце Божа, недастойнага.

Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.

Не разлічвай, душа мая, на цялеснае здароўе і на прыгажосць, якая хутка знікае, ты ж бачыш, што дужыя і маладыя паміраюць, таму ўсклікні: памілуй мяне, Хрысце Божа, недастойнага.

Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу.

Успомні, душа мая, пра вечнае жыццё — пра Царства Нябеснае, прыгатаванае святым, і пра цемру знешнюю і гнеў Божы — злым, і ўсклікні: памілуй мяне, Хрысце Божа, недастойнага.

І цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.

Прыпадзі, душа мая, да Божай Маці і памаліся Ёй, бо Яна — скорая Помочніца тым, хто ка́ецца, Яна ўмоліць Сына Хрыста Бога, і Ён памілуе мяне, недастойнага.

 

Песня 8

Ірмос: З полымя расу для святых утварыў Ты, і ахвяру праведнага вадою спаліў: бо Ты ўсё робіш, Хрысце, як толькі захочаш. Цябе мы праслаўляем на ўсе вякі.

Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.

Як магу не плакаць я, калі думаю пра смерць? Я ж бачыў, як у труне ляжаў брат мой, бясслаўны і агідным. Чаго я чакаю, на што спадзяюся? Толькі дай мне, Госпадзі, пакуль яшчэ не канец, пакаянне. (Двойчы)

Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу.

Я веру, што Ты прыйдзеш судзі́ць жывых і мёртвых і ўсе ў сваім чыне стануць, старыя і маладыя, уладары і князі, дзевы і свяшчэннікі; дзе апынуся я? Таму я ўсклікаю: дай мне, Госпадзі, пакуль яшчэ не канец, пакаянне.

І цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.

Прачыстая Багародзіца, прымі недастойную малітву маю́, і захавай мяне ад раптоўнай смерці, і падай мне, пакуль яшчэ не канец, пакаянне.

 

Песня 9

Ірмос: Бога лю́дзям немагчыма бачыць, бо на Яго і чыны а́нгельскія глядзець не смеюць; але праз Цябе, Усячыстая, бачным стала для смяротных* Слова ўцяле́сненае; Яго велічаючы, з нябеснымі воінствамі, Цябе ўблажаем.

Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.

Цяпер да вас я звяртаюся, Ангелы, Архангелы і ўсе нябесныя сілы, якія каля прастола Божага стаіце́: маліцеся да Тварца свайго, каб Ён збавіў душу́ маю́ ад мукі вечнае.

Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.

Цяпер з пла́чам я звяртаюся да вас, святыя патрыярхі, цары і прарокі, апосталы і свяціцелі, і ўсе выбра́ннікі Хрыстовы: дапамажыце мне на Судзе, каб Ён спас душу́ маю́ ад сілы варожай.

Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу.

Цяпер да вас я ўзнімаю рукі, святыя мучанікі, пустэльнікі, нявіннікі, праведнікі і ўсе святыя, што мо́ліцеся да Госпада за ўвесь свет: няхай памілуе Ён мяне ў гадзі́ну смерці маёй.

І цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.

Маці Божая, дапамажы мне, я вельмі спадзяюся на Цябе, умалі Сына Свайго, каб Ён паставіў мяне, недастойнага, справа ад Сябе, калі сядзе і будзе судзі́ць жывых і мёртвых. Амінь.

 

Малітва

Уладару́ Хрысце Божа, Ты пакутамі Тваімі мяне ад пакут пазба́віў і ранамі Тваімі мае раны загаі́ў, пада́й мне, які многа перад Табою награшыў, слёзы жалю; раствары́ ў маім целе пах Жыватворчага Цела Твайго, і дай асалоду душы́ маёй Тваёю Каштоўнаю Крывёю замест той горычы, якою праціўнік мяне напаіў; розум мой, да долу паніклы, узвысь да Сябе і адвядзі ад прорвы пагібельнай, бо няма ў мяне пакаяння, няма жалю, няма слязы суцяшальнай, якая прыводзіць дзяцей да іхняй спадчыны. Я азмрочыў свій розум жыцейскімі страсця́мі, не магу скіраваць на Цябе свой погляд у час хваробы, не магу сагрэцца слязамі любові да Цябе. Але Ты, Уладару́ Госпадзі Іісусе Хрысце, Скарбніца дабра, пада́й мне пакая́нне ўсяцэ́лае і сэрца руплівае, каб шукаць Цябе; падай мне благадаць Тваю і аднаві ўва мне рысы Твайго вобраза. Я пакінуў Цебе, але Ты не пакінь мяне; выйдзі на пошукі мяне; прывядзі на па́шу Тваю і далучы мяне да авечак вы́бранага Твайго ста́да; узгаду́й мяне з імі, жы́вячы Бажэственнымі Тваімі Таінствамі, па малітвах Прачыстай Тваёй Маці і ўсіх святых Тваіх. Амінь.

 

Канон малебны да Прасвятой Багародзіцы, што спяваецца пры ўсякай скрусе і няшчасці. Твор Феасцірыкта манаха.
глас 8

 

Песня 1

Ірмос: Ваду прайшоўшы, як сушу, і егіпецкага зла пазбегнуўшы, ізраільця́нін усклікаў: “Збавіцеля і Бога нашага будзем апяваць!”

Прыпеў: Прасвятая Багародзіца, спасі нас.

Мноствам насла́нняў зняможаны, да Цябе звяртаюся, выратавання шукаючы: о, Маці Слова і Дзева, ад цяжкіх і лютых бед мяне ўратуйі!

Прыпеў: Прасвятая Багародзіца, спасі нас.

Страсцей навала мяне бянтэжыць, вялікім адчаем душу́ маю́ напаўняючы. Супакой яе, Дзева, цішынёю Сына Твайго і Бога, Усебеззаганная.

Слава: Цябе, Якая Спасіцеля і Бога нарадзіла, малю, Дзева, каб збавіцца мне ад горасцей; бо да Цябе, цяпер звяртаючыся, скіроўваю і душу́ і думкі.

І цяпер: Мяне, хворага целам і душою, удастой Божым наведваннем і апекаю Тваёю, адзіная Маці Божая, як добрая, што Добрага нарадзіла.

 

Песня 3

Ірмос: Нябеснага кола вярхоўны Стваральнік, Госпадзі, і Царквы Дойлід, Ты мяне ўмацуй у любові Тваёй, мяжа жаданняў, верных умацаванне, адзіны Чалавекалюбец.

Прыпеў. Абаронай і покрывам жыцця майго лічу я Цябе, Божая Маці, Дзева. Ты мяне накіруй да прыстанку Твайго, Віноўніца даброт, верных умацаванне, адзіная ўсімі апяваемая.

Прыпеў. Малю, Дзева, душэўную разгубленасць і журбы маёй буру рассеяць, Ты ж, Божая Нявеста, нарадзіла Начальніка цішыні — Хрыста, адзіная Прачыстая.

Слава: Ты, што Дабрадзея нарадзіла і даброт Віноўніка, багаццем дабрадзейнасці ўсіх адары́, бо ўсё можаш Ты, Якая магутнага сілаю Хрыста нарадзіла, Богаблажэнная.

І цяпер: Цяжкімі хваробамі і балючымі пакутамі замучанаму, Ты, Дзева, мне памажы, бо ведаю я Цябе, Усебеззаганная, як ацаленняў невычэрпную скарбніцу, незбяднелую.

 

Трапар, глас 2

Маленне гарачае і Сцяна непрыступная, міласці Крыніца, міру Прыстанішча! Мы шчыра звяртаемся да Цябе: “Бгародзіца Уладычыца, паспяшайся і ад бед збаў нас, адзіная хуткая Заступніца!”

 

Песня 4

Ірмос: Пачуў я, Господзі, пра таямнічы Твой промысел, зразумеў справы Твае, і ўславіў Тваё Бажаство.

Прыпеў. Страсцей маіх хваляванне і буру грахоў Ты супакой, Божая Нявеста, Якая Кіроўцу — Госпада нарадзіла.

Прыпеў. Міласэрнасці Тваёй бяздонне пада́й мне, прашу Цябе, Якая нарадзіла Міласэрнага і Спасіцеля для ўсіх, хто Цябе апявае.

Прыпеў. Цешымся, Усячыстая, Тваімі дарамі, і з падзякаю спяваем песні, вызнаючы́ Цябе Маці Божаю.

Слава: На ложы хваробы маёй і ў немачы ляжачаму, памажы мне, Багалюбная Багародзіца, адзіная Вечнадзева.

І цяпер: Як надзею, і ўмацаванне, і спасення сцяну непарушную маючы Цябе, Усяпетая, мы ад цяжкасці ўсякай збаўляемся.

 

Песня 5

Ірмос: Прасвятлі нас настаўленнямі Тваімі, Господзі, і рукою Тваёю ўзнесенай мір Твой падай нам, Чалавекалюбец.

Прыпеў. Напоўні, Чыстая, весялосцю сэрца маё, даючы Тваю неазмрочную радасць, Ты, Якая нарадзіла Віноўніка радасці.

Прыпеў. Збаў нас ад бед, Багародзіца чыстая, Якая нарадзіла вечнае збаўленне і свет, што ўсякі розум перавышае.

Слава: Рассей імглу грахоў маіх, Божая Нявеста, святлом Твайго ззяння, Ты, Якая нарадзіла Бажэстеннае спрадвечнае Святло.

І цяпер: Ацалі, Чыстая, душы маёй немач, удастоіўшы Сваім наведваннем, і добрае здароўе Тваімі малітвамі падай мне.

 

Песня 6

Ірмос: Малітву пралію́ да Господа / і Яму абвяшчу журбу маю, / бо злом душа мая перапоўнілася і жыццё маё да пекла наблізілася, / і малюся, як Іона: / “Ад пагібелі, Божа, адвядзі мяне!”

Прыпеў. Таго, Хто збавіў усіх ад смерці і тлення, Самога Сябе на смерць аддаўшы, — Госпада і Сына Твайго, Дзева, умалі, каб мяне смерцю і тленнем ахінутага, ад зладзейства ворагаў збавіць.

Прыпеў. Як Абаронцу жыцця я ведаю Цябе, / як Ахоўніцу надзейную, Дзева, / Ты спакусаў насланнё разбураеш і подступы дэманаў адганяеш, таму малю Цябе заўжды: ад згубных страсцей маіх збавіць мяне.

Слава: Цябе як сцяну прыстанішча мы маем, і душ суцэльнае спасенне, і дапамогу на прасторы смутку, Дзева, і святлу Твайму заўсёды радуемся: Ты, Уладычыца, і цяпер нас ад страсцей і бед уратуй.

І цяпер: На ложы немачы цяпер ляжу я, і няма ацалення плоці маёй; але Цябе, Якая Бога і Спасіцеля свету, і Збаўцу ад хвароб нарадзіла, малю Цябе, добрую: ад пагібельных хвароб уздымі мяне.

 

Кандак, глас 6

Заступніца хрысціян Беззаганная, Хадайніца да Тварца незаменная, не пагарджай голасам малення грэшнікаў, але як добрая паспяшы на дапамогу нам, што з вераю ўсклікаем Табе: паспяшы на хадайніцтва і хутка адкажы на маленне, Багародзіца, заўсёды заступаючыся за тых, хто шануе Цябе.

 

Іншы кандак, глас той самы

Не маем іншай дапамогі, не маем іншай надзеі, акрамя Цябе, Прачыстая Дзева. Ты нам памажы, на Цябе спадзяёмся і Табою хва́лімся, бо мы Твае рабы, няхай не будзем пасаромленыя.

 

Песня 7

Ірмос: З Іудзеі прыйшлі юнакі, што ў Вавілоне некалі вераю ў Троіцу перамаглі полымя печы, спяваючы: Божа айцоў, благаславёны Ты!

Прыпеў. Наша спасенне пажадаўшы здзейсніць, Ты, Спасіцель, усяліўся ва ўлонне Дзевы, Якую Заступніцай свету явіў. Божа айцоў нашых, благаславёны Ты!

Прыпеў. Таго, Які любіць міласэрнасць, Табою народжанага, Маці чыстая, умалі, каб збавіцца ад граху і душэўнай агіды тым, што з вераю ўсклікаюць: Божа айцоў нашых, благаславёны Ты!

Слава: Скарбніцай выратавання і крыніцай бессмяротнасці Ты явіў Тую, што Цябе Нарадзіла, і крэпасцю надзейнай, і дзвяра́мі пакаяння для тых, што ўсклікаюць: Божа айцоў нашых, благаславёны Ты!

І цяпер: Цялесныя хваробы і душэўныя немачыі, Божая Маці, тых, хто з любоўю да покрыва Твайго прыходзіць, ацаліцца спадобі, Дзева, Якая Спасіцеля Хрыста нам нарадзіла.

 

Песня 8

Ірмос: Цара Нябеснага, Якога апява́юць воінствы Ангелаў, ўсхваля́йце і ўслаўля́йце ва ўсе вякі.

Прыпеў. Не адпрэч, Дзева тых, якія ў Цябе дапамогі просяць, якія апяваюць і ўслаўляюць Цябе давеку.

Прыпеў. Немачы душы маёй Ты ацаляеш і цялесныя хваробы, Дзева, каб я праслаўляў Цябе, Чыстая, давеку.

Слава: Ацаленні шчодрыя Ты даруеш тым, хто з вераю апявае Цябе, Дзева, і ўслаўляе невымоўнае нараджэнне ад Цябе.

І цяпер: Спакусаў подступы Ты адганяеш і страсцей напады, Дзева, таму мы апяваем Цябе ва ўсе вякі.

 

Песня 9

Ірмос: У ісціне Багародзіцаю Цябе вызнаём мы, уратаваныя Табою, Дзева Чыстая, з сонмамі бясплотных Цябе велічаючы.

Прыпеў. Струмянёў слёз маіх не адхілі, Дзева, што нарадзіла Хрыста, Які з кожнага твару кожную слязу абцірае.

Прыпеў. Радасцю маё сэрца напоўні, Дзева, Ты ж радасці паўнату прыня́ўшы, смутак граху знішчаеш.

Прыпеў. Прыстанішчам і абаронаю будзь для тых, хто да Цябе звяртаецца, Дзева, і сцяною непарушнаю, і прытулкам, і покрывам, і радасцю.

Слава: Святла Твайго промнямі, цемру няведання праганяючы, азары, Дзева, тых, што з глыбокай пашанай Багародзіцай Цябе вызнаю́ць.

І цяпер: На месцы пакут ад хваробы, Дзева, ацалі таго, хто ўпакорыўся, немач у здароўе ператвараючы.

 

Малітвы да Прасвятой Багародзіцы

Царыца мая найдабрэйшая, спадзяванне маё, Багародзіца, Прыймальніца ўбогіх і падарожных Заступніца, гаротных Радасць, пакрыўджаных Апякунка! Убач маю́ бяду, убач мой смутак, памажы мне як нямогламу, ахіні мяне як падарожнага. Гора маё Ты ведаеш, вызвалі мяне з яго, як Ты жадаеш; бо я не ма́ю ні іншай дапамогі, акрамя Цябе, ні іншай заступніцы, ні іншай суцяшальніцы, толькі Цябе, о, Божая Маці, таму захава́й мяне і абарані на векі вяеоў. Амінь.

Да каго мне ўсклікнуць, Уладычыца? Да каго звярнуцца ў горы маім, калі не да Цябе, Царыца Нябесная? Хто плач той і стогны мае прыме, калі не Ты, Беззаганная, надзея хрысціян і прыстанішча нам грэшным? Хто лепш за Цябе ад напа́сцяў абароніць? Дык пачуй стогны мае́, і схілі вуха Тваё да мяне, Уладычыца, Маці Бога майго, і не пагарджай мною, які патрабуе Тваёй дапамогі, і не адпрэч мяне грэшнага. Уразумі і навучы мяне, Царыца Нябесная; не адступіся ад раба Твайго, Уладычыца, за нарака́ні мае́, а будзь мне Маці і Заступніцай. Даручаю сябе міласціваму покрыву Твайму: прывядзі мяне грэшнага да ціхага і спакойнага жыцця, каб апла́каць мне грахі мае́. Бо да каго звярнуцца мне, вінаватаму, калі не да Цябе — спадзяванню і прыстанішчу грэшных, надзеяю на невымоўную міласць Тваю і шчодрасці Твае акрылёнаму? О, Уладычыца Царыца Нябесная! Ты маё спадзяванне і прытулак, покрыва і абарона і дапамога. Царыца мая найдабрэйшая і хуткая заступніца! Пакрый Тваім хадайніцтвам мае грыхі, абарані мяне ад ворагаў бачных і нябачных; змягчы сэрцы злых людзей, якія паўстаюць супраць мяне. О, Маці Госпада майго і Тварца! Ты — корань дзявоцкасці і неўвядальная квецень чысціні! О, Багамаці! Ты пада́й дапамогу мне, зняможанаму ад плоцкіх пажаднасцей і хвораму сэрцам, бо толькі Тваё і з Табою Сына Твайго і Бога нашага маю заступніцтва; каб Тваім цудоўным заступніцтвам збавіцца мне ад усялякай бяды і напа́сці, о, беззаганная і найслаўнейшая Божая Маці Марыя! Таму са спадзяваннем гавару і ўсклікаю: радуйся, дабрадатная; радуйся, узрадаваная; радуйся, найблагаславеннейшая, Гасподзь з Табою.

 

КАНОН АНГЕЛУ АХОЎНІКУ

 

Трапар, глас 6

Ангел Божы, ахоўнік мой святы, жыццё маё захавай у глыбокай пашане да Хрыста Бога, розум мой умацуй на ісцінным шляху, і любоўю вышняю запалі душу́ маю́, каб табою скіраваны, атрымаў я ад Хрыста Бога вялікую міласць.

Багародзіцы: Святая Уладычыца, / Хрыста Бога нашага Маці, / што непазнавальна Тварца нарадзіла, / прасі добрасці Яго несупынна, / з ахоўнікам маім Ангелам, / уратаваць душу маю, страсцямі апанаваную, / і прабачыць грахі мне.

 

Канон, глас 8

 

Песня 1

Ірмос: Апяваць будзем Госпада, / Які правёў народ Свой праз Чырвонае мора, бо адзін Ён уславіўся славаю.

Прыпеў. Госпадзі Іісусе Хрысце Божа мой, памілуй мяне.

Песняй ухваліць і ўзнесці хвалу належна, / натхні Твайго раба, Збавіцель, / бесцялеснага Ангела, / настаўніка і ахоўніка майго.

Прыпеў. Святы Ангел Божы, ахоўнік мой, малі Бога за мяне.

Цяпер я ў неразуменні / і ў ляноце самотна ляжу; / настаўнік мой і ахоўнік, / не пакінь мяне ў пагібелі.

Слава: Розум мой тваёй малітваю накіруй, / каб выконваў я Божыя наказы, / і атрымліваў ад Бога прабачэнне грахоў, / і ненавідзець зло навучы мене, малюся табе.

І цяпер: Малісь, Дзева, па мне рабу Тваім да Дабрадзея, / разам з маім Ангелом-ахоўнікам, / і навучы мяне выконваць запаведзі / Сына Твайго і Тварца майго.

 

Песня 3

Ірмос: Ты – умацаванне тых, / хто да Цябе прыбягае, Господзі, / Ты – святло азмрочаным, / і Цябе ўслаўляе дух мой.

Прыпеў. Усе намеры мае і душу маю / я да цябе скіраваў, ахоўнік мой, / ты ад усякай напасці варожай / мяне вызвалі.

Прыпеў. Вораг зневажае мене, і прыгнятае, / і вучыць выконваць свае пажаданні; / але ты, настаўнік мой, / не пакінь мене ў пагібелі.

Слава: Уславіць песняй з удзячнасцю і стараннасцю / Творца і Бога дай мне мажлівасць, / і цябе, дабротны Ангеле, ахоўнік мой; / збавіцель мой, вызвалі мяне ад ворагаў, што прыгнятаюць мяне.

І цяпер: Ацалі, Прачыстая, / вельмі балючыя язвы маёй душы; / пражаніі ворагаў, / якія змагаюцца са мною ўвесь час.

 

Седален, глас 2

Ад любові душэўнай звяртаюся да цябе, / ахоўнік маёй душы, усесвяты мой Ангеле: / абараняй і захоўвай мяне ад каварных хітрасцей заўжды, / і накіруй да жыцця нябеснага, / пераконваючы, навучаючы і мацуючы мяне.

Слава, і цяпер, Богородзіцы: Багародзіца бясшлюбная, Прачыстая, / без семя што радзіла ўсіх Уладыку, / Яго разам з Ангелам-ахоўнікам маім малі, / выбавіць мяне ад усякай цяжкасці, / даць замілаванне і святло душы маёй, / і ад грахоў ачышчэнне, / Ты, адна хуткая на абарону!

 

Песня 4

Ірмос: Пачуў я, Господзі, / аб таінстве Твайго намыслу, / зразумеў справы Твае, / і ўславіў Твоё Бажаство.

Прыпеў. Малі чалавекалюбца Бога, / ты, абаронца мой, не пакінь мяне, / але заўжды мірным жыццё маё захоўвай, / і збаўленне падай непарушнае.

Прыпеў. Як заступніка і абаронцу жыцця майго / прыняў я цябе ад Бога, Ангеле; / малю цябе, святы: / «Ад усякіх бед мяне вызвалі!»

Слава: Маю агіду тваёй святыняй ачысці, ахоўнік мой, / і ад лёсу тых, хто злева, буду збаўлены малітвамі тваімі, / і прычастнікам славы яўлюся.

І цяпер: Цяжкасць чакае мяне / ад бед, што мяне абступілі, Прачыстая, / але збаў меня хутка ад іх : / бо да Цябе адной я звярнуўся.

 

Песня 5

Ірмос: З світанку звяртаемся да Цябе, Госпадзі: / «Уратуй нас, бо Ты Бог наш, / акрамя Цябе мы іншага не ведаем!»

Прыпеў. Ты маешся ля Бога, / ахоўнік мой святы, / Яго малі ад зла, што мяне прыгнятае, збавіць.

Прыпеў. Святло, што ззяе, светла душу маю прасвятлі, / настаўнік мой і ахоўнік, / Богам мне дадзены Ангел.

Слава: Спячага ў няшчасці ад цяжкасці грахоў, / няспячым захавай мяне, Ангеле Божы, / і заахвоч мяне на слаўленне маленнем Тваім.

І цяпер: Марыя, Спадарыня Багародзіца, / шлюб не спазнаўшая, надзея адданых, / варожыя знявагі прыпыні, / а тых, хто ўслаўляе Цябе, узвесялі.

 

Песня 6

Ірмос: Рызу мне даруй светлую, / апрануты святлом як рызаю / шматміласцівы Хрысце Божа наш.

Прыпеў. Ад усякіх напасцяў меня вызвалі, / і ад смутку ўратуй, / малю цябе, святы Ангеле, дадзены мне ад Бога, / ахоўнік мой добры.

Прыпеў. Асвяці розум мой і прасвятлі мяне, добры, / малю цябе, святы Ангеле, / і думаць пра карыснае / заўжды навучай мяне.

Слава: Утрымай сэрдца маё ад збянтэжання, / і дзейнічаць ў добрых справах мяне ўмацуй, ахоўнік мой, / і накіруй мяне да цішыні жыватворнай.

І цяпер: Слова Божае ў Цябе ўсялілася, Багародзіца, / і людзям явіла Цябе нябеснаю лесвіцай: / бо Табою Усявышні сышоў да нас.

 

Кондак, глас 4

Явіся міласэрным, / святы Ангеле Гасподні, ахоўнік мой, / і не адлучайся ад мяне непрыстойнага; / але прасвятлі меня святлом непрыступным, / і зрабі вартым Царства Нябеснага.

Ікос: Душу маю, уніжаную сярод мноства спакус, / ты, святы заступнік і пясняр / з мноствам бесцялесных Сіл Божых, / невымоўнай славы нябеснай удостой, / памілуй мяне і захавайі, / і намерамі добрымі душу маю прасвятлі, / каб я Тваёй славаю, Ангеле мой, узбагаціўся, / і звергні ворагаў, маючых намысел супраць мяне, / і зрабі мяне вартым Царства Нябеснага.

 

Песня 7

Ірмос: Юнакі, што з Іудзеі прыйшлі, / в Вавілоне колісь / вераю ў Троіцу перамаглі полымя печы, спяваючы: / «Божа айцоў нашых, благаславёны Ты!»

Прыпеў. Мілосны будзь да мяне / і ўмалі Бога, Гасподні Ангеле: / бо я маю цябе заступніком увесь час жыцця майго, / настаўнікам і ахоўнікам, / ад Бога дарункам мне назаўжды.

Прыпеў. Не дапусці, святы Ангеле, / каб душу маю няшчастную, / што была табе ўручана Богам беззаганнай, / на дарозе забілі разбойнікі, / ты скіруй на шлях пакаяння.

Слава: Душу маю ўсю пасаромленую прывожу / ад нячыстых маіх намераў і спраў, / але хутка прыйдзі, настаўнік мой, / і ацаленне мне дай, каб праз добрыя намеры / я ўхіляўся заўжды на добрыя шляхі.

І цяпер: Прамудрасцю напоўні і моцаю боскай, / іпастасная Прамудрасць Усявышняга, / па малітвах Багародзіцы, / усіх з верою ўсклікаючых: / «Айцоў нашых Божа, благаславёны Ты!»

 

Песня 8

Ірмос: Цара Нябеснага, / хвалу Якому ўзносяць воінствы Ангелаў, / услаўляйце і ўсхваляйце / ва ўсе вякі.

Прыпеў. Ад Бога пасланец, / умацуй жыццё маё, раба твайго, дабрачынны Ангеле, / і не пакінь мяне вавекі.

Прыпеў. Ангела па сапраўднаму добрага, / душы маёй настаўніка і ахоўніка, / цябе, найблажэннейшы, / усхваляю давеку.

Слава: Будзь мне покрывам і крапасною сцяной / у дзень іспытаў усіх людзей, / калі будуць выпрабаваны агнём / справы і добрыя, і злыя.

І цяпер: Будзь мне помочніцай і цішынёю, / Багародзіца Дзева, рабу Твайму, / і не дапусці мяне застацца / без Твайго апякунства.

 

Песня 9

Ірмос: Сапраўды Багародзіцай Цябе вызнаём / мы, уратаваныя Табою, Дзева чыстая, / з мноствам бесцялесных Цябе велічаючы.

Прыпеў Іісусу: Памілуй мяне, адзіны Збавіцель мой, / бо Ты мілосны і міласэрны, / і зрабі мяне прылучаным / да мноства праведных.

Прыпеў. Дазволь жадаць мне заўжды і тварыць, Гасподні Ангеле, / немачным і беззаганным /добрае і карыснае

Слава: Як той, хто ля Цара Нябеснага, / малі Яго з іншымі бесцялеснымі / памілаваць мяне, няшчаснага.

І цяпер: Вялікае маючы міласць, Дзева, / ад Народжанага Табою, / вызвалі мяне ад нядобрага, і збаўленне мне падай, / і ратаванне Тваімі.малітвамі.

 

Малітва Ангелу

Ангеле Хрыстовы, да цябе прыпадаючы, малюся, ахоўнік мой святы, што прыстаўлены да мяне ад святога хрышчэння для захавання душы і грэшнага цела! Я сваёю лянотаю і злым сваім норавам угнявіў цябе, чыісцейшага і светлага, і адагнаў цябе ганебнымі ўчынкамі: хлуснёю, паклёпам, зайздрасцю, асуджэннем, непакораю, нянавісцю да братоў сваіх і злапамяцтвам, срэбралюбствам, пралюбадзействам, лютасцю, хцівасцю, ненасытным аб’яданнем, мнагаслоўнасцю, хітрымі злымі намерамі і звычкаю ганарлівасці, імкнучыся поводе ўласнае волі да плоцкай жадобы. О злое маё пажаданне на тое, чаго і жывёлы неразумныя не ўчыняюць! І як жа зможаш ты зірнуць на мяне, ці наблізіцца? Якімі вачамі, Ангеле Хрыстовы, паглядзіш на мяне, зласчасна заблытанага ў гнюсных учынках? І як яшчэ змагу я прасіць прабачэнне горкіх і злых маіх дзеянняў, якія ўчыняю ўсе дні, усе ночы, увесь час? Але малюся, прыпадаючы да цябе, святы мой ахоўнік, умілажалься над мною грэшным і нявартым рабом тваім (імя), будзь мне памочнікам і заступнікам супраць злога майго праціўніка святымі тваімі малітвамі, і Царства Божага прычаснікам зрабі мяне з усімі святымі – заўжды, і цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.

 

* Так у грэчаскім тэксце: “стала бачна смяротным” (заўвага перакладчыка).


2004-2008?

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: невядомая