epub
 
падключыць
слоўнікі

Невядомы айчынны аўтар

Капцы каля вёскі Сукрэмна

Белы арап разарыў усю зямлю рускую, спаліў гарады і сёлы і з лютай жорсткасцю нішчыў народ: мужчын раздзіраў надвое, прывязваючы да двух сагнутых дрэў; жанчынам адразаў грудзі, а цяжарным распорваў жываты і даставаў дзяцей; малых заганяў у хату і ставіў ля сцяны за лаваю, а тады прыціскаў яе да сцяны, задушваючы адначасова ўсіх. Людзі хаваліся ў лесе, але арап акружаў лес шоўкам, і, калі хто выходзіў з лесу ўначы, рваў шоўк, арап пасылаў у той лес войска, і яно забівала людзей, што там хаваліся. Гэтыя забітыя і ляжаць у курганах.



Тэкст падаецца паводле выдання: Бяздоннае багацце : легенды, паданні, сказы / [складальнік А.І.Гурскi]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1990
Крыніца: скан