epub
 
падключыць
слоўнікі

Невядомы айчынны аўтар

Каваль

З польскай

 

Звонам звоніць, іскры гоніць

Молат мой агністым змеем;

Рук я ў працы не жалею,

Бо гультайства сіле шкодзіць,

Толькі праца шчасце родзіць.

Я люблю свой дар,

Я ў ім гаспадар!

 

Каб папала на кавадла

Гультаёў сто, дык каваў бы

І зусім не шкадаваў бы,

Бо гультайства сіле шкодзіць,

Толькі праца шчасце родзіць.

Я люблю свой дар,

Я ў ім гаспадар!

 

Гляньце, дзеці, як сталь свеціць...

Малаты б’юць па кавадле:

Будуць колы і вухналі,

Для сяляніна — плуг новы,

А для коніка — падковы.

Я люблю свой дар,

Я ў ім гаспадар!

 

[1922]


[1922]

Пераклад: Янка Купала
Тэкст падаецца паводле выдання: Янка Купала. Поўны збор твораў. У 9 т. - Т. 4. Вершы, пераклады 1915 -1929. - Мн.: Маст. літ., 1997. - 446 с., [4] л. іл.
Крыніца: скан