epub
 
падключыць
слоўнікі

Невядомы айчынны аўтар

Крайск

...На месцы Крайска, на беразе ракі Крашчанкі, стаяў невялікі гарадок. Некалі ў лясным зацішку, далёка ад княжацкага вока, людзі жылі добра: гандлявалі, займаліся рамяством, палявалі, лавілі рыбу... Таму і назвалі гарадок свой Райскам. Але пачалася вайна. Пад Райскам, ва ўрочышчы Разанка, сышліся рускія і шведскія войскі. Людзей загінула столькі, што ад пралітай крыві выйшла з берагоў Крашчанка. Знішчыла вайна і горад Райск, засталася толькі адна крайняя вуліца. Адсюль нібы і пайшла назва мястэчка — Крайск.



Тэкст падаецца паводле выдання: Бяздоннае багацце : легенды, паданні, сказы / [складальнік А.І.Гурскi]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1990
Крыніца: скан