epub
 
падключыць
слоўнікі

Невядомы айчынны аўтар

Красная горка

Паміж вёскамі Чашын і Мрочкі ёсць Красная горка, кіламетраў паўтара адсюль. Горку перасякае гравійка: роўнаю істужкаю ідзе дарога з гары ўніз і цягнецца праз зялёны дол, што раскінуўся паабапал ракі Лошы. Сама горка парасла лесам старым і маўклівым. Унізе, над ракою, стаяць два курганы сумныя і задуменныя, а над імі шумяць векавыя хвоі. Дзед мой расказваў, што ён у дзяцінстве чуў ад старых людзей, што як швед ваяваў, дык гэтаю лагчынаю кроў лілася ад палеглых воінаў. І горка таму Краснаю завецца, а ў курганах пахаваны забітыя шведы.



Тэкст падаецца паводле выдання: Бяздоннае багацце : легенды, паданні, сказы / [складальнік А.І.Гурскi]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1990
Крыніца: скан