epub
 
падключыць
слоўнікі

Невядомы айчынны аўтар

Курані

Было гэта за панамі, калі яны прадавалі мужыкоў, як гавяду. Майго дзеда паны таксама прадалі сюды, каб дабываў руду. А яе тут шмат было раней. Вунь і цяпер яшчэ курганы тамака захаваліся, дзе руду выкідалі. Цяжка жылося людзям, яны ўцякалі ад паноў у лес і хаваліся. А лес той быў — шапка валіцца. Там яны рабілі курані і жылі. Вось і называецца наша ўрочышча Курані.



Тэкст падаецца паводле выдання: Бяздоннае багацце : легенды, паданні, сказы / [складальнік А.І.Гурскi]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1990
Крыніца: скан