Лiтаратурна-фiласофскi сшытак „ЗНО“

Літаратурна-філасофскі сшытак "ЗНО" пры газеце "Культура" мае на мэце:

- актуалізаваць айчынны досвед інтэлектуальнай творчасці;

- спрыяць вылучэнню з універсальнага зместу ўласнай філасофіі ў формах, тоесных беларускаму досведу;

- стварыць адпаведны кантэкст для тых літаратурных і філасофскіх тэкстаў, што пакуль вымушаныя шукаць выпадковага прытулку ў традыцыйных выданнях ці ўвогуле не могуць знайсці свайго друкара;

- падтрыімаць інтэлектуальную эсэістыку на шляхах станаўлення жанру;

- папулярызаваць лепшыя здабыткі еўрапейскай і сусветнай гуманістыкі.

Мы будзем вітаць паэзію сэнсаў і сэнсатворную паэзію.

Не станем пераконваць чытача, што неўзабаве ўсё пажаданае спраўдзіцца. Лепей нагадаем беларускую прымаўку: рабі што можаш і хай будзе, як будзе".

Спампаваць усё

/
Выявы старонак пададзеныя толькі для хуткага азнаямлення. Каб атрымаць лепшую якасць, спампуйце твор цалкам.
PDF файлы можна прагледзець праз Adobe Reader, DJVU файлы - праз DjView