epub
 
падключыць
слоўнікі

Невядомы айчынны аўтар

Літоўскі камень

На паўдарозе паміж Жодзішкамі і Тупалышчынай дно Віліі завалена каменнем. Расказваюць, што, калі езуіты задумалі пабудаваць у Жодзішках касцёл і ім не хапала на падмурак камення, яны пачалі прывозіць яго з ваколіц. Аднак чорт, якому касцёл быў вельмі не даспадобы, сабраў сваіх сяброў-чарцей, і рашылі яны пажартаваць: пазакідвалі камяні ў воду. Некаторыя камяні нават аж на другі бераг паперакідвалі. Шчыравалі ўсю ноч, а перад самым світаннем, калі чорт нёс апошні вялікі камень,— відаць, хацеў зусім заваліць рэчку,— пачало днець, заспяваў певень, і чорт упусціў сваю ношу... на правым беразе Віліі. Камень гэты каля трох локцяў шырыні, пяць з паловаю вышыні і па кругу локцяў пятнаццаць.



Тэкст падаецца паводле выдання: Бяздоннае багацце : легенды, паданні, сказы / [складальнік А.І.Гурскi]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1990
Крыніца: скан