epub
 
падключыць
слоўнікі

Невядомы айчынны аўтар

Мамчына горка

Як ішлі, можа, бачылі горку, на якой расце колькі дрэў? Яна ў нас завецца Мамчына горка. Назва гэтая паходзіць вось ад чаго. Расказваюць, што даўней у замку пан жыў, багаты дужа быў. Жыхары нашай вёскі працавалі на яго. У пана была служанка, якая мела дужа прыгожага сына. І вось служанчын сын моцна пакахаў панскую дачку, а яна пакахала яго. Але пан забараніў ім жаніцца, і закаханыя ўцяклі невядома куды. За гэта пан загадаў пакараць служанку: закапаць жывую ў зямлю на гэтай горцы. Адсюль і назва — Мамчына горка.



Тэкст падаецца паводле выдання: Бяздоннае багацце : легенды, паданні, сказы / [складальнік А.І.Гурскi]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1990
Крыніца: скан