epub
 
падключыць
слоўнікі

Найлепшыя кнігі 2005

Генадзь Вінярскі, выдавец («Беларускі кнігазбор»):
Леанід Галубовіч, аглядальнік штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва»:
Анатоль Івашчанка, кіраўнік справаў Саюзу беларускіх пісьменьнікаў:
Янка Саламевіч, гісторык літаратуры:
Віталь Скалабан, гісторык, архівіст:
Алег Дзярновіч, гісторык:
Міхась Скобла, аглядальнік радыё «Свабода»:
Уладзімер Арлоў, пісьменьнік:
Алесь Яўдаха, незалежны распаўсюднік:
«Кнігарня пісьменьніка» (Менск):


Каб вызначыць найлепшую кнігу году па вэрсіі «НН», мы зьвярнуліся да 10 крытыкаў, выдаўцоў, кнігагандляроў. У вызначэньні прыярытэтаў экспэрты «НН» аддалі перавагу клясыкам: выніковы сьпіс узначаліў зборнік лістоў Ларысы Геніюш, трэцім стаў зборнік успамінаў пра Ўладзімера Караткевіча. Другое месца заняла энцыкляпэдыя «Вялікае Княства Літоўскае» (першы том). Кніга ліставаньня Л.Геніюш стала абсалютнай пераможцай — і па балах, і па колькасьці згадак (яе назвалі сем экспэртаў).

Вынік расчараваньня ў сучаснасьці й няверы ў будучыню — гісторыя працягвае цьвёрда трымаць першыя пазыцыі ў кніжным рэйтынгу. Нават тады, калі яна маскуецца пад мэмуарыстыку, як у выпадку зь лістамі Геніюш і ўспамінамі пра Караткевіча. Гэткімі ж дакумэнтамі часу, згаданымі экспэртамі «НН», ёсьць збор твораў А.Адамовіча й зборнік лацінскіх дакумэнтаў, прысьвечаных Міндоўгу. 2005 год у выданьні гістарычнае літаратуры быў пазначаны заканчэньнем манумэнтальнага праекту Леаніда Маракова й пачаткам выданьня энцыкляпэдыі «Вялікае Княства Літоўскае».

На 4-е месца патрапіла кніга мастацкай літаратуры — зборнік вершаў Рыгора Барадуліна «Ксты», якую Беларускі ПЭН-цэнтар вылучае на атрыманьне Нобэлеўскай прэміі.

А пятую пазыцыю займае кніга выбраных эсэ рэдактара-аднавіцеля «НН» Сяргея Дубаўца.

Адметнасьць сёлетняга сьпісу — наяўнасьць перавыданьняў: «Шляхціц Завальня» Я.Баршчэўскага, перапрацаваныя працы Г.Кісялёва («Жылі-былі клясыкі»). У гэты ж шэраг, як зазначыў У.Арлоў, можна залучыць і першыя тры тамы збору твораў Васіля Быкава, якія выдае Саюз беларускіх пісьменьнікаў.

Іншая адметнасьць — рэзкае адрозьненьне ў ацэнках крытыкаў і рынку. Апошнія выказаныя ў сьпісах кнігагандляроў…

Выніковы сьпіс кніг падаецца паводле падліку агульнай колькасьці балаў у 10-бальнай сыстэме. Найлепшая кніга ў сьпісе кожнага экспэрта атрымлівае 10 балаў, наступная — 9 і г.д. (Вынятак склаў сьпіс Уладзімера Арлова: пісьменьнік падаў кнігі ў альфабэтным парадку й папрасіў кожнай налічыць 1 бал.)

 

Адам Воршыч

 

1. Геніюш Ларыса. Каб вы ведалі: з эпісталярнай спадчыны (1945—1983). — Лімарыюс; 45 балаў.

2. Вялікае Княства Літоўскае: Энцыкляпэдыя. Т.1. — Беларуская энцыкляпэдыя; 31 бал.

3. Караткевіч Уладзімер. Быў. Ёсьць. Буду! — Мастацкая літаратура; 25 балаў.

4. Барадулін Рыгор. Ксты. — Парафія сьвятых Сымона й Алены; 24 балы.

5. Дубавец Сяргей. Вострая Брама. — Радыё «Свабода»; 21 бал.

6. Адамовіч Антон. Да гісторыі беларускае літаратуры. — ІП Колас; Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / Укл., пер., кам. А.Жлуткі. — Тэхналёгія; 20 балаў.

7. Маракоў Леанід. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асьветы, грамадзкія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794—1991. Т.3. Кн.2. — Atheneum; 18 балаў.

8. Беларускі фальклёр. Энцыкляпэдыя. У 2 т. Т.1. — Беларуская Энцыкляпэдыя; 16 балаў.

9. Крушына Рыгор. Выбраныя творы. — Беларускі кнігазбор; 15 балаў.

10. Пясецкі Сяргей. Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі. — Vivafutura; 14 балаў.

 

Генадзь Вінярскі, выдавец («Беларускі кнігазбор»):

1. Аляхновіч Ф. Выбраныя творы.

2. Скрыжалі памяці. У 3 т. / Укл. А.Бельскі.

3. Барадулін Р. Ксты.

4. Крушына Р. Выбраныя творы.

5. Геніюш Л. Каб вы ведалі: з эпісталярнай спадчыны (1945—1983).

6. Беларусы ў бітве за Монтэ-Касіна.

7. Міндаў, кароль Літовіі / Укл., пер., кам. А.Жлуткі.

8. Быкаў В. Збор твораў. Т.1—3.

9. Гардзіенка Н. Беларусы ў Аўстраліі.

10. Энцыкляпэдыя ВКЛ. Т.1.

 

Леанід Галубовіч, аглядальнік штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва»:

1. Геніюш Л. Каб вы ведалі...

2. Караткевіч У. Быў. Ёсьць. Буду!

3. Кучмель Н. Імгненьні.

4. Станкевіч Ю. Апладненьне ёлупа.

5. Рублеўская Л. Пярсьцёнак апошняга імпэратара.

6. Шаўлякова І. Рэстаўрацыя шчырасьці.

7. Дубавец С. Вострая брама.

8. Масла А. Таямніца закінутай хаты.

9. Наварыч А. Літоўскі воўк.

10. Пісьмянкоў А. Думаць вершы…

 

Анатоль Івашчанка, кіраўнік справаў Саюзу беларускіх пісьменьнікаў:

1. Пясецкі С. Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі.

2. Геніюш Л. Каб вы ведалі...

3. Барадулін Р. Ксты.

4. Дубавец С. Вострая Брама.

5. Бабкоў І. Каралеўства Беларусь. Руйнаваньне ру[і]наў.

6. Акула К. Россыпы.

7. Арлоў У. Сланы Ганібала.

8. Хадановіч А. Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі.

9. Добрыя вершы. Т. 1: Побач з намі на Зямлі (жывёльны сьвет). Беларуская вершаванка-запамінанка для дзяцей / Укл. А.Мінкін.

10. Кавалёў С. Навука каханьня.

 

Янка Саламевіч, гісторык літаратуры:

1. Маракоў Л. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асьветы...

2. Энцыкляпэдыя ВКЛ.

3. Беларускі фальклёр. Энцыкляпэдыя. У 2 т. Т.1.

4. Лойка А. Дрэва жыцьця.

5. Караткевіч У. Быў. Ёсьць. Буду!

6. Геніюш Л. Каб вы ведалі...

7. Гілевіч Н. Сказ пра залатое пёрка.

8. Адамовіч А. Да гісторыі беларускае літаратуры.

9. Юрэвіч Л. Мэмуары на эміграцыі.

10. Дзень паэзіі-2005.

 

Віталь Скалабан, гісторык, архівіст:

1. Энцыкляпэдыя ВКЛ. Т.1.

2. Булгак Я. Край дзіцячых гадоў.

3. Міндаў, кароль Літовіі.

4. Маракоў Л. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асьветы...

5. Адамовіч А. Да гісторыі беларускае літаратуры.

6. Геніюш Л. Каб вы ведалі...

7. Скрыжалі памяці. У 3 т. / Укл. А.Бельскі.

8. Пісьмянкоў А. Думаць вершы...

9. Кісялёў Г. Жылі-былі клясыкі.

10. Баршчэўскі Я. Шляхціц Завальня.

 

Алег Дзярновіч, гісторык:

1. Энцыкляпэдыя ВКЛ. Т.1.

2. Роб-Грые А. Праект рэвалюцыі ў Нью-Ёрку / Пер. З. Коласа.

3. Клінаў А. Горад СОНца.

4. Міндаў, кароль Літовіі.

5. Федута А. Лукашенко: Политическая биография.

6. Druvis: Альманах Цэнтру Этнакасмалёгіі «Крыўя». Т.1.

7. Гісторыя Беларусі. У 6 т. Т.4: Беларусь у складзе Расейскай імпэрыі (канец XVIII — пачатак XХ ст.).

8. Олег Белоусов. Мой город.

9. Joannis Visliciensis. Bellum Prutenum = Ян Вісліцкі. Пруская вайна: На лацінскай і беларускіх мовах / Укл., пер., кам. Ж. Некрашэвіч-Кароткай.

10. Жавускі Г. Успаміны Сапліцы / Пер. з польск. і кам. М.Кенькі.

 

Міхась Скобла, аглядальнік радыё «Свабода»:

1. Кісялёў Г. Жылі-былі клясыкі.

2. Геніюш Л. Каб вы ведалі...

3. Крушына Р. Выбраныя творы.

4. Барадулін Р. Ксты.

5. Севярынец П. Нацыянальная ідэя. Фэнамэналёгія Беларусі.

6. Пісьмянкоў А. Думаць вершы…

7. Гілевіч Н. Сказ пра залатое пёрка.

8. Дубавец С. Вострая брама.

9. Лукашук А. Прыгоды АРА ў Беларусі.

10. Яна і я. Вершы і песьні пра каханьне / Укл. У.Сіўчыкаў.

11. Мікалай Лапіцкі. У служэньні Богу і Беларусі / Укл. Ю. Гарбінскі.

12. Адамовіч А. Да гісторыі беларускай літаратуры.

 

Уладзімер Арлоў, пісьменьнік:

1. Акула К. Россыпы.

2. Барадулін Р. Ксты.

3. Беларускі клясычны правапіс.

4. Быкаў В. Збор твораў. Т.1—3.

5. Геніюш Л. Каб вы ведалі: з эпісталярнай спадчыны (1945—1983).

6. Дубавец С. Вострая Брама.

7. Лукашук А. Прыгоды АРА ў Беларусі.

8. Маракоў Л. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асьветы...

9. Міндаў, кароль Літовіі.

10. Севярынец П. Нацыянальная ідэя. Фэнамэналёгія Беларусі.

11. Сом Л. Свабода Слова Зіма.

1Энцыкляпэдыя ВКЛ. Т.1.

12. Хадановіч А. From Belarus with love.

13. Энцыкляпэдыя ВКЛ. Т.1.

 

Алесь Яўдаха, незалежны распаўсюднік:

1. Беларускі клясычны правапіс.

2. Клыкоўская Ц. СБМ. Вяртаньне з забыцьця.

3. Быкаў на «Свабодзе».

4. Найноўшая гісторыя беларускага парлямэнтарызму.

5. Дубавец С. Вострая Брама.

6. Бэрнгард К’яры. Штодзённасьць за лініяй фронту: Акупацыя, калябарацыя і супраціў у Беларусі (1941—1944 г.).

7. Пясецкі С. Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі.

8. Дзятліковіч В. Іх Мроя. Іх «N.R.M.».

9. Адамовіч А. Да гісторыі беларускае літаратуры.

10. Пазьняк З. Беларуска-расейская вайна.

 

«Кнігарня пісьменьніка» (Менск):

1. Караткевіч У. Быў. Ёсьць. Буду!

2. Баршчэўскі Я. Шляхціц Завальня.

3. Беларускі фальклёр. Энцыкляпэдыя. У 2 т. Т.1.

4. Скрыган Я. Выбраныя творы.

5. Арлоў У. Сланы Ганібала: Выбраныя эсэ.

6. Арлоў У. Час чумы.

7. Пісьмянкоў А. Думаць вершы…

8. Рублеўская Л. Пярсьцёнак апошняга імпэратара.

9. Наварыч А. Літоўскі воўк.

10. Душа мая тужлівая… Вершы, паэмы.


2005

Тэкст падаецца паводле выдання: Наша Ніва
Крыніца: Наша Ніва