epub
 
падключыць
слоўнікі

Найлепшыя кнігі 2009

Дзясятка найлепшых кніг 2009 года выглядае так:
Цэнтр беларускай кнігі ў Гродне:
Ася Паплаўская, літаратурны журналіст:
Алесь Мазанік, гандляр кнігамі, «Кніжны кірмаш»:
Арсень Ліс, літаратуразнаўца:
Людміла Рублеўская, літаратурны аглядальнік газеты «Беларусь сегодня»:
Алесь Пашкевіч, гісторык:
Ірына Зубар, мінская кнігарня «Эўрыка»:
Алесь Асіпцоў, журналіст з Магілёва:
Інтэрнэт-крама Prastora.by:
«Акадэмкніга», Мінск:
Найлепшыя кнігі папярэдніх гадоў


Сёлета найлепшай кнігай, на думку экспертаў «НН», стала «Нацыянальнасць — Беларус» гісторыка Алега Латышонка.

Сёлета сярод экспертаў не было аднагалосся, што назіралася ў папярэднія гады. Розныя кнігі ўзначалілі іх рэйтынгі. Не было аднаго выдання, якое б аднолькава ацанілі і літаратурныя аглядальнікі, і навукоўцы. Бо ўсё ж у краіне выдаецца вялікая колькасць беларускіх кніг. У асноўным, дзякуючы працы недзяржаўных выдавецтваў.

Сярод названых 65 выданняў пераважае гістарычная і публіцыстычная літаратура. Па дзве гістарычныя кнігі Алега Латышонка, Алеся Краўцэвіча і Міхаіла Гал¬дзянкова былі названы экспертамі. Публіцыстыку рэпрэзентуць лідэры выніковага рэйтынгу — Антон Луцкевіч «Барацьба за вызваленне» і Сяргей Дубавец «Як?»

Усё менш месца застаецца мастацкай літаратуры. А з таго, што чытаюць, перавагу аддаюць прозе. Найпапулярнымі сталі кнігі «Цэнтр Еўропы» Уладзіміра Някляева і «Нічые» Андрэя Федарэнкі. Паэзія сёлета прадстаўлена толькі адным зборнікам — «Усё па-ранейшаму, толькі імёны змяніліся» Уладзіміра Арлова. Хаця па разу-другім згадваліся і зборнікі паэтаў Генадзя Бураўкіна, Алеся Разанава, Ігара Бабкова.

Эксперты назвалі некалькі кніг, пазначаных 2008 годам выдання, але якія сталі даступнымі чытачу фактычна толькі ў 2009 г. Гэта «Браты Гарэцкія» Радзіма Гарэцкага, «Гістарычны атлас Беларусі» і «Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага» Аляксандра Краўцэвіча.

Ёсць у рэйтынгу і адна аўдыёкніга — «Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча. Такі фармат пакуль не стаў масавым у Беларусі, але ўсё больш і больш кніг выходзіць на дысках.

Кругагляд экспертаў абмежаваны ў асноўным мінскімі выдавецтвамі. Усіх было названа больш за два дзесяткі. І сярод іх толькі два знаходзяцца па-за межамі Мінска (праект «Гарадзенская бібліятэка» і выдавецтва Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта) і яшчэ чатыры — у іншых краінах (ЗША, Літва, Польшча, Расія).

Лідэрамі, па колькасці згаданых кніг, з’яўляюцца незалежныя выдавецтвы «Логвінаў», «Медысонт» і «Кнігазбор». Сярод дзяржаўных — «Мастацкая літаратура».

Выніковы рэйтынг падаецца паводле падліку балаў па дзесяцібальнай шкале. За кожнае першае месца ў спісе налічваецца 10 балаў, за другое — 9 і гэтак далей.

 

Дзясятка найлепшых кніг 2009 года выглядае так:

 

1. Алег Латышонак. Нацыянальнасць — Беларус. — Вільня: Інстытут Беларусістыкі/Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства — 28 балаў.

2. Антон Луцкевіч. Барацьба за вызваленне. Уклаў Анатоль Сідарэвіч. — Вільня: Інстытут беларусістыкі/ Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства — 21 бал.

3. Уладзімір Някляеў. Цэнтр Еўропы. — Мінск: Медысонт/ Кнігарня пісьменніка — 18 балаў.

4. Вадим Деружинский. Тайны беларуской истории. — Мінск: ФАУінформ — 17 балаў.

5—8. Сяргей Дубавец. Як? — Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свабода;

Сяргей Шапран. Васіль Быкаў: Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах. Т1, 2 — Мінск/Гародня: Бібліятэка Бацькаўшчыны/Гарадзенская бібліятэка;

Алег Трусаў. Невядомая нам краіна: Беларусь у яе этнаграфічных межах. — Мінск: Кнігазбор;

Андрэй Федарэнка. Нічые. — Мінск: Мастацкая літаратура — па 16 балаў.

9—10. Уладзімір Арлоў. Усё па-ранейшаму, толькі імёны змяніліся. — Мінск: Логвінаў/Кнігарня «Наша Ніва»;

Беларускія Александрыя, Троя, Трышчан… Перакладная белетрыстыка Беларусі XV—XVII стст. Уклаў Алесь Бразгуноў. — Мінск: Беларуская навука/Беларускі кнігазбор — па 15 балаў.

 

Спісы найлепшых кніг, складзеныя экспертамі:

 

Цэнтр беларускай кнігі ў Гродне:

 

1. Алесь Краўцэвіч. Рыцары і дойліды Гародні. — Гародня/Уроцлаў: Гарадзенская бібліятэка.

2. Алег Латышонак . Жаўнеры БНР. — Вільня: Інстытут беларусістыкі.

3. Сяргей Шапран. Васіль Быкаў: Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах. Т1, 2 — Мінск/Гародня: Бібліятэка Бацькаўшчыны/Гарадзенская бібліятэка.

4. Рышард Капусцінскі. Імперыя. — Мінск: Логвінаў/Кнігарня «Наша Ніва».

5. Алесь Белы. Наша страва. — Мінск: Логвінаў/Кнігарня «Наша Ніва».

6. Зрабаваны народ: размовы з беларускімі інтэлектуаламі. Гародня/Уроцлаў: Гарадзенская бібліятэка.

7. Альгерд Бахарэвіч. Сарока на шыбеніцы. — Мінск: Логвінаў.

8. Андрэй Чарнякевіч, Ігар Трусаў. Гарадзенскі Новы свет і ваколіцы. — Мінск: Лімарыус.

9. Борис Клейн. Недосказанное. Имена. — Мінск: Лімарыус.

 

Ася Паплаўская, літаратурны журналіст:

 

1. Уладзімір Някляеў. Цэнтр Еўропы. — Мінск: Медысонт/ Кнігарня пісьменніка.

2. Віктар Казько. Бунт незапатрабаванага праху. — Мінск: Логвінаў/Кнігарня «Наша Ніва».

3. Вольга Іпатава. Знак вялікага магістра. — Мінск: Медысонт/ Кнігарня пісьменніка.

4. Андрэй Федарэнка. Нічые. — Мінск: Мастацкая літаратура.

5. Кастусь Цвірка. Воўчая выспа. — Мінск: Медысонт/ Кнігарня пісьменніка.

6. Барыс Пятровіч. Піліпікі. Мінск: — Галіяфы.

7. Віктар Вальтар. Выбраныя творы. — Мінск: Кнігазбор.

8. Леанід Дранько-Майсюк. Анёлак і я. — Мінск: Галіяфы.

9. Уладзімір Арлоў. Усё па-ранейшаму, толькі імёны змяніліся. — Мінск: Логвінаў/ Кнігарня «Наша Ніва».

10. Ігар Бабкоў. Засынаць, прачынацца, слухаць галасы рыб. — Мінск: Логвінаў.

 

Алесь Мазанік, гандляр кнігамі, «Кніжны кірмаш»:

 

1. Віктар Шалкевіч. Блюз Вясна. — Мінск: Медысонт/ Бібліятэчка часопіса «Дзеяслоў».

2. Адам Глобус. Play.by. — Мінск: Логвінаў.

3. Уладзімір Някляеў. Цэнтр Еўропы. — Мінск: Медысонт/ Кнігарня пісьменніка.

4. Ніл Гілевіч. Выбраныя творы. — Мінск: Кнігазбор.

5. Генадзь Бураўкін. Выбраныя творы. — Мінск: Кнігазбор.

6. Алесь Разанаў. Сума немагчымасцяў. — Мінск: Логвінаў.

7. Уладзімір Арлоў. Усё па ранейшаму, толькі імёны змяніліся. — Мінск: Логвінаў/Кнігарня «Наша Ніва».

8. Алег Латышонак. Нацыянальнасць — Беларус. — Вільня: Інстытут Беларусістыкі/Беларускае гістарычнае таварыства.

9. Анатоль Вярцінскі. Выбраныя творы. — Мінск: Кнігазбор.

10. Віктар Вальтар. Выбраныя творы. — Мінск: Кнігазбор.

 

Арсень Ліс, літаратуразнаўца:

 

1. Гістарыяграфія 1920-х гг.: Сярэднявечча і раньнемадэрны час. Уклаў Алег Дзярновіч. ARCHE № 7.

2. Антон Луцкевіч. Барацьба за вызваленне. Уклаў Анатоль Сідарэвіч. — Вільня: Інстытут беларусістыкі/Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства.

3. Уладзімір Конан. Выбранае. — Мінск: СМЭЛТАК.

4. Радзім Гарэцкі. Браты Гарэцкія. — Мінск: Медысонт/Бібліятэка Бацькаўшчыны.

5. Алег Латышонак. Нацыянальнасць — Беларус. — Вільня: Інстытут Беларусістыкі/Беларускае гістарычнае таварыства.

6. Алег Трусаў. Невядомая нам краіна: Беларусь у яе этнаграфічных межах. — Мінск: Кнігазбор.

7. Сяргей Дубавец. Як? — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода.

8. Ніл Гілевіч. Збор твораў. Том 16. Паэты і пісьменнікі Беларусі. — Мінск.

9. Вольга Іпатава. Знак вялікага магістра. — Мінск: Медысонт/Кнігарня пісьменніка.

10. Кастусь Цвірка. Воўчая выспа. — Мінск: Медысонт/ Кнігарня пісьменніка.

 

Людміла Рублеўская, літаратурны аглядальнік газеты «Беларусь сегодня»:

 

1. Напалеон Орда. Шлях да Бацькаўшчыны. — Мінск: Мастацкая літаратура.

2. Андрэй Федарэнка. Нічые. — Мінск: Мастацкая літаратура.

3. Пятро Васючэнка. Ад тэксту да хранатопа. — Мінск: Галіяфы.

4. Міхась Скобла. Акно для матылькоў. — Мінск: Про Хрысто.

5. Ніна Мацяш. У прыгаршчах ветру. — Мінск: Літаратура і мастацтва.

6. Барыс Пятровіч. Піліпікі. — Мінск: Галіяфы.

7. Альгерд Бахарэвіч. Сарока на шыбеніцы. — Мінск: Логвінаў.

8. Ягамосць. Зборнік прысвячэнняў Анатолю Сысу. — Мінск: Медысонт/Бібліятэчка часопіса «Дзеяслоў».

9. Віктар Шалкевіч. Блюз Вясна. — Мінск: Медысонт/ Бібліятэчка часопіса «Дзеяслоў».

10. Усевалад Гарачка. Багі і героі. — Мінск: Галіяфы.

 

Алесь Пашкевіч, гісторык:

 

1. Гістарычны атлас Беларусі. Том І. Беларусь ад старажытных часоў да канца XVIII ст. — Варшава/Мінск.

2. Асоба і час: беларускі біяграфічны альманах. — Мінск: Лімарыус

3. Сяргей Шапран. Васіль Быкаў: Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах — Мінск/Гародня: Бібліятэка Бацькаўшчыны/Гарадзенская бібліятэка.

4. Алег Гардзіенка. Беларускі Кангрэсавы Камітэт Амерыкі (БККА). Смаленск: БІНІМ/Бібліятэка Бацькаўшчыны.

5. Алесь Белы. Наша страва. — Мінск: Логвінаў/Кнігарня «Наша Ніва».

6. Алег Латышонак. Нацыянальнасць — Беларус. — Вільня: Інстытут Беларусістыкі/Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства.

7. Аляксей Карпюк. Развітанне з ілюзіямі. — Гародня/Уроцлаў: Гарадзенская бібліятэка.

8. Антон Луцкевіч. Барацьба за вызваленне. Уклаў Анатоль Сідарэвіч. — Вільня: Інстытут беларусістыкі/Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства.

9. Сяргей Дубавец. Як? — Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода.

10. Мітрафан Доўнар-Запольскі. Дзяржаўная гаспадарка Вялікага Княства Літоўскага пры Ягелонах. — Мінск: Беларуская навука.

 

Ірына Зубар, мінская кнігарня «Эўрыка»:

 

1. Михаил Голденков. Русь — другая история. Украина. Беларусь. Литва. — Мінск: Інтэрпрэссервіс.

2. Михаил Голденков. Утраченная Русь. Забытая Литва. Неизвестная Московия. Запрещенная Беларусь. — Мінск: Сучасная школа.

3. Вадим Деружинский. Тайны беларуской истории. — Мінск: ФАУінформ.

4. Аксана Катовіч, Янка Крук. Залатыя правілы народнай культуры. Перавыданне. — Мінск: Адукацыя і выхаванне.

5. Краўцэвіч Аляксандр. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. Трэцяе выданне. — Беласток: Вышэйшая Школа Публічнай Адміністрацыі імя Станіслава Сташыца.

6. Воздвигнутые на пьедестал. О памятниках боевой славы на территории Республики Беларусь. — Мінск: Кнігазбор.

7. Грюнвальд в источниках: хроника конфликта Владислава, короля Польши с крестоносцами в год Христов 1410. — Пінск: ПалескДзУ.

8. Алег Трусаў. Невядомая нам краіна: Беларусь у яе этнаграфічных межах. — Мінск: Кнігазбор.

9. Роман Павлович. Минская область в огненном вихре сорок первого. — Мінск, СМЭЛТАК.

 

Алесь Асіпцоў, журналіст з Магілёва:

 

1. Сяргей Дубавец. Як? — Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свабода.

2. Антон Луцкевіч. Барацьба за вызваленне. Уклаў Анатоль Сідарэвіч. — Вільня: Інстытут беларусістыкі/ Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства.

3. Алег Латышонак. Нацыянальнасць — Беларус. — Вільня: Інстытут Беларусістыкі/Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства.

4. І.Я. Яшкін. Слоўнік беларускіх імёнаў. — Мінск: Адукацыя і выхаванне.

5. Адзін дзень палітвязня. — Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свабода.

6. Юры Друкахруст. Акцэнты Свабоды. — Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свабода.

7. Ігар Пушкін. Узброены супраціў ва Усходняй Беларусі (20-30 гады XXI стагоддзя). Дакументы і матэрыялы. — Мінск: Медысонт.

8. Рышард Капусцінскі. Імперыя. — Мінск: Логвінаў/Кнігарня «Наша Ніва».

9. Алесь Белы. Наша страва. — Мінск: Логвінаў/Кнігарня «Наша Ніва».

 

Інтэрнэт-крама Prastora.by:

 

1. Анджэй Суліма Камінскі. Рэспубліка супраць аўтакратыі. Рэч Паспалітая і Расія ў 1686—1697 гадах — Мінск: Логвінаў/Кнігарня «Наша Ніва».

2. Уладзімір Арлоў. Усё па-ранейшаму, толькі імёны змяніліся. — Мінск: Логвінаў/Кнігарня «Наша Ніва».

3. Уладзімір Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім (аўдыёкніга). — Мінск: BelTonMedia.

4. Крынічка. Чытанка: для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. — Мінск: Мастацкая літаратура.

5. Мікалай Плавінскі. Нарысы гісторыі клінковай зброі X—XIII стагоддзяў на Беларусі. — Мінск: Логвінаў.

6. Беларускія Александрыя, Троя, Трышчан… Перакладная белетрыстыка Беларусі XV—XVII стст. Уклаў Алесь Бразгуноў. — Мінск: Беларуская навука/Беларускі кнігазбор.

7. Лісіца-хітрыца. Беларускія народныя казкі для дзяцей малодшага школьнага узросту. Апрацоўка Алеся Якімовіча. — Мінск: Літаратура і мастацтва.

8. Гаўф Вільгельм. Халоднае сэрца. Пераклад з нямецкай і паслямова Альгерда Бахарэвіча. — Мінск: Галіяфы.

9. Хрустальны калодзеж. Казкі народаў Еўропы ў дзвюх кнігах. Кніга 2. — Мінск: Мастацкая літаратура.

10. Віктар Казько. Бунт незапатрабаванага праху. — Мінск: Логвінаў/Кнігарня «Наша Ніва».

 

«Акадэмкніга», Мінск:

 

1. Беларускія Александрыя, Троя, Трышчан… Перакладная белетрыстыка Беларусі XV—XVII стст. Уклаў Алесь Бразгуноў. — Мінск: Беларуская навука/Беларускі кнігазбор

2. Вадим Деружинский. Тайны беларуской истории. — Мінск: ФАУінформ

3. Алег Трусаў. Невядомая нам краіна: Беларусь у яе этнаграфічных межах. — Мінск: Кнігазбор

4. Анатоль Грыцкевіч. Старонкі нашай мінуўшчыны. — Мінск: Кнігазбор

5. Алег Латышонак. Нацыянальнасць — Беларус. — Вільня: Інстытут Беларусістыкі/Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства

6. Мітрафан Доўнар-Запольскі. Дзяржаўная гаспадарка Вялікага княства Літоўскага пры Ягелонах. — Мінск: Беларуская навука

7. Михаил Голденков. Русь — другая история. Украина. Беларусь. Литва. — Мінск: Інтэрпрэссервіс.

 

Найлепшыя кнігі папярэдніх гадоў

 

2008 — Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Уклаў Міхась Скобла. — Мінск: Лімарыус;

2007 — Павел Севярынец. Лісты з лесу. — Вільня: Інстытут беларусістыкі/»Кнігарня «Наша Ніва»;

2006 — Юры Туронак. Мадэрная гісторыя Беларусі: збор твораў. — Вільня: Інстытут беларусістыкі;

2005 — Геніюш Ларыса. Каб вы ведалі: з эпісталярнай спадчыны (1945—1983) — Мінск: Лімарыус.

 

Падрыхтаваў Сяргей Макарэвіч


2009

Тэкст падаецца паводле выдання: Наша Ніва
Крыніца: Наша Ніва