epub
 
падключыць
слоўнікі

Невядомы айчынны аўтар

Налібакі

Непадалёку ад мястэчка Налібакі, каля вёскі Клецішча, яшчэ да рэвалюцыі быў завод. Належаў завод, кажуць, нейкай немцы. Тут здабывалі балотную жалезную руду і плавілі яе ў адмысловых печах. Вугаль рабілі з дрэва. Працаваць было цяжка. Вакол пушча, непраходныя балоты. Для прамывання руды патрэбна вельмі шмат вады. Карысталіся балотнай. А чыстую ваду на завод прывозілі ў баках. Кожную раніцу з упраўлення загадвалі каму-небудзь з мясцовага насельніцтва наліваць бакі вадой:

— Налі бакі!

Вось ад таго і пайшла назва мястэчка — Налібакі.



Тэкст падаецца паводле выдання: Бяздоннае багацце : легенды, паданні, сказы / [складальнік А.І.Гурскi]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1990
Крыніца: скан