Змесціва каталога mab.lt: сканы з бібліятэкі Урублеўскіх Акадэміі навук Літвы (elibrary.mab.lt)
Змесціва каталога Technalohija:
Факсімільнае выданне першай масавай беларускай дэмакратычнай газеты “Наша Ніва” (Вільня, 1906–1915, 1920 гг.) у 5 выпусках.
Аўтар ідэі, арганізатар і выдавец Зьміцер Санько.
Выраб дыяпазітываў, рэтуш і рэстаўрацыю тэксту ажыццяўлялі:
Рычард Лахцянкоў – вып. 1, 2 (1906–1909 гг.)
Наталя Місючэнка – вып. 3 (1910 г.)
Наталя Санько – вып. 4, 5 (1911–1915, 1920 гг.)
Мастацкае афармленне Алесь Шупляцоў, Віталь Катовіч.
Выданне зроблена з паасобнікаў, якія захоўваюцца ў прыватных кнігазборах Янкі Саламевіча, Арсеня Ліса, Міхася Казлоўскага, у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва, у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, у Нацыянальнай расейскай бібліятэцы (г. Санкт-Пецярбург), ва Урадавай бібліятэцы імя М. Горкага Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, у Цэнтральнай бібліятэцы Акадэміі навук Летувіскай рэспублікі (г. Вільня), у бібліятэцы Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у Літаратурным музеі Янкі Купалы, у Літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.
Вып. 1 выдадзены ў 1992 г. (выд-ва “Навука і тэхніка”),
вып. 2 – у 1996 г. (выд-ва “Беларуская навука”),
вып. 3 – у 1998 г. (выд-ва “Тэхналогія”),
вып. 4 – у 2003 г. (выд-ва “Тэхналогія”),
вып. 5 – у 2009 г. (выд-ва “Тэхналогія”).