epub
 
падключыць
слоўнікі

Невядомы айчынны аўтар

Нядзеля

Ці вы ведаеце, што Міхась у сераду Нядзелю вёз, едучы з Баранавіч?

Едзе ён, аж бяжыць паненка, усянютка ў белі прыбрана, і просіцца:

— Чалавечку! Падвязі мяне.

Ён кажа:

— Сядай.

Яна села.

Едзе Міхась, ажно бачыць: здалёк бягуць два сабакі белыя. Паненка, як сабак угледзела, схавалася пад хвартух у брычцы і просіцца:

— Чалавечку, не кажы ж ты сабакам, што мяне вязеш.

Аж даганяюць сабакі і пытаюцца:

— Чалавеча, не бегла сюдэма паненка ў белі?

Ён кажа:

— Не, не бегла, не бачыў.

Яны яго абмінулі дый пабеглі на сухі лес.

Тады паненка ўстала і кажа:

— Добра, што ты ім не сказаў, бо гэта я — Нядзеля. Каб ім сказаў, яны мяне б разарвалі, дый ужо ў вас не было б ніколі нядзелі, быў бы толькі будзень.

Тады злезла з брычкі дый сама недзе згінула.



Тэкст падаецца паводле выдання: Бяздоннае багацце : легенды, паданні, сказы / [складальнік А.І.Гурскi]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1990
Крыніца: скан