epub
 
падключыць
слоўнікі

Невядомы айчынны аўтар

Паданне пра заснаванне Бярэсця

Нібыта вёз купец на калёсах свой тавар у Літву ды заграз у багністых балотах. Не выбрацца. Пачаў абдзіраць бяросту і засцілаць ёю гаць. А калі назад з Літвы вяртаўся, пабудаваў на гэтым месцы каплічку. Да той каплічкі, як да святога месца «на бярэсце», пачалі сыходзіцца людзі. Месца было лёгка ўмацаваць ад ворагаў. Вакол — прыродныя абарончыя равы — рукавы Мухаўца.

І пачалі асядаць тут людзі, пачалі будаваць горад «на бярэсце».



Тэкст падаецца паводле выдання: Бяздоннае багацце : легенды, паданні, сказы / [складальнік А.І.Гурскi]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1990
Крыніца: скан