epub
 
падключыць
слоўнікі

Невядомы айчынны аўтар

Перунова гара

Ёсць за Нясвіжам, калі ісці на захад ад горада, старое Замчышча. Гэта вялікае ўзвышша, якое ўздымаецца над шырокім долам. Узвышша людзі завуць Перуноваю гарою. Навокал гэтай гары стаяць вёскі Аношкі, Жанковічы, Долкінды. Расказваюць, што некалі на месцы Перуновай гары стаяў вялікі княжацкі замак, а там, дзе дол, было прыгожае возера. Возера, як люстэрка, заўсёды адбівала колер неба. Улетку, у ноч на Івана Купалу з возера выходзілі русалкі і вадзілі свае чараўнічыя карагоды. Кажуць, у розную пару ў возеры загубілі сябе сялянскія прыгажуні-дзяўчаты, падманутыя іх каханымі — маладымі княжычамі. І столькі разбэшчаныя князі загубілі душ, што аднойчы ў купальскую ноч на возеры паднялася такая бура, што вада выйшла з берагоў і затапіла ўсё вакол. У той час у замак стрэліў пярун і разбіў яго ўшчэнт. Вёскі ж навокал былога замка маюць жаночыя імёны.



Тэкст падаецца паводле выдання: Бяздоннае багацце : легенды, паданні, сказы / [складальнік А.І.Гурскi]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1990
Крыніца: скан