epub
 
падключыць
слоўнікі

Невядомы айчынны аўтар

Пра Мір-гару

Даўным-даўно ў тутэйшых месцах звінелі мячы: два князі не маглі ўжыцца па суседству. Не раз іх дружыны хадзілі адна на другую. Лілася кроў на схілах гары.

Князі аднойчы сустрэліся на гары без зброі, замірыліся, адсюль і пайшла назва — Мір-гара.



Тэкст падаецца паводле выдання: Бяздоннае багацце : легенды, паданні, сказы / [складальнік А.І.Гурскi]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1990
Крыніца: скан