epub
 
падключыць
слоўнікі

Невядомы айчынны аўтар

Пра бярозу Міцкевіча

Развітваючыся са сваёй каханай Марыляй, Міцкевіч пасадзіў у Туганавіцкім парку, што непадалёку ад возера Свіцязь, бярозу: «Няхай расце на памяць аб тым, што былі часы, калі дзяўчаты выходзілі замуж не па любові». Марыля палівала гэту бярозку слязамі тугі. Дрэва вырасла стромкае. Аднойчы ноччу гэтую бярозу пашчапала маланка.

Дзяўчаты з навакольных вёсак вераць, аднак, што бяроза жыве. І той дзяўчыне, якая знойдзе яе, бяроза прынясе шчасце і сына — паэта.

На купалле замест таго, каб шукаць кветку папараці, дзяўчаты з навакольных вёсак шукаюць бярозу Міцкевіча.



Тэкст падаецца паводле выдання: Бяздоннае багацце : легенды, паданні, сказы / [складальнік А.І.Гурскi]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1990
Крыніца: скан