epub
 
падключыць
слоўнікі

Невядомы айчынны аўтар

Пра рэчку арыштантка

Даўно гэта было, пры цару яшчэ. Людзі расказваюць...

Нейкі магнат сек лес каля Старобіна, збываў яго замежным купцам. Каб хутчэй сплаўляць драўніны, рашыў злучыць Случ з Мораччу. Капаць канал сагналі ў палескія балоты катаржнікаў. З дня ў дзень стаяў над наваколлем звон кайданаў ды прыцішаныя галасы нявольнікаў. Шмат цяжкай людской працы было пакладзена, шмат жыццяў аддадзена, перш чым выкапалі багацею той канал на дванаццаць кіламетраў. Але жыве ў народзе памяць аб тых нявольніках — завуць рэчку Арыштанткай.



Тэкст падаецца паводле выдання: Бяздоннае багацце : легенды, паданні, сказы / [складальнік А.І.Гурскi]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1990
Крыніца: скан