epub
 
падключыць
слоўнікі

Невядомы айчынны аўтар

Пра шведаў

За адну вярсту ад мястэчка Лыскава, на ўсход, і цяпер ёсць невялікі лясок, які называюць Акопы. У час вайны рускіх са шведамі на Акопах засталося мноства чалавечых трупаў, якія тутэйшыя жыхары павінны былі пахаваць. Пераносячы ў магілу аднаго забітага, заўважылі на пальцы дарагі пярсцёнак і сталі здымаць яго, але не змаглі, а таму адсеклі палец і толькі тады ўзялі пярсцёнак. Доўга пасля гэтага ў вёску прыходзіў па начах бяспалы мярцвяк і трывожыў людзей, асабліва ў той хаце, дзе быў пярсцёнак, пакуль яго разам з пальцавымі костачкамі не паклалі ў магілу.



Тэкст падаецца паводле выдання: Бяздоннае багацце : легенды, паданні, сказы / [складальнік А.І.Гурскi]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1990
Крыніца: скан