epub
 
падключыць
слоўнікі

Невядомы айчынны аўтар

Пра татарскія курганы

У Вілейскім павеце за дзесяць вёрст ад мястэчка Куржэнец (Куранец) у лесе пры дарозе ў маёнтку Губы стаіць дагэтуль старажытная земляная крэпасць. Гэта велічнае гарадзішча, якое народ называе Замкавай гарою. Яно акружана глыбокім ровам і валам... Цераз дарогу насупраць гарадзішча выцягнуліся ў лінію на паўвярсты восемдзесят тры курганы... Пра тыя курганы расказваюць: татары напалі на гэты край — палілі сёлы, рабавалі цэрквы, лютавалі над жанчынамі, дзецьмі і старымі. Хто з жыхароў змог — уцёк і хаваўся ў лесе. Татары пачалі іх выклікаць рознымі хрысціянскімі імёнамі, крычалі, што татары ўжо ўцяклі. Тыя, што падмануліся, загінулі ў страшэнных пакутах. Знішчаючы ўсё агнём і мячом, татары прыйшлі на берагі Віліі да вёскі Малмыгі. На другім беразе ракі стаяў яшчэ адзін вялікі атрад татараў. Бог паслаў на іх слепату, пакараўшы за лютаванне... Не пазнаўшы сваіх і падумаўшы, што гэта русіны, пачалі нішчыць адзін аднаго да апошняга. Ад іх і ўтварыліся курганы.



Тэкст падаецца паводле выдання: Бяздоннае багацце : легенды, паданні, сказы / [складальнік А.І.Гурскi]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1990
Крыніца: скан