epub
 
падключыць
слоўнікі

Невядомы айчынны аўтар

Пра вёску Падкамень

Жыў стары дзед. Звалі яго Ясь. Ён быў вельмі скупы і прагны. А на яго полі ляжаў невялікі камень. Гэты камень з кожным годам рабіўся большы. Ясь задумаў прыбраць камень з поля, бо ён займаў многа зямлі. Пачаў капаць яму, каб закапаць туды камень. Але, калі крыху падкапаўся, камень абрынуўся разам з зямлёй. Ясь трапіў пад камень.

Заснаваную там вёску і назвалі Падкамень.



Тэкст падаецца паводле выдання: Бяздоннае багацце : легенды, паданні, сказы / [складальнік А.І.Гурскi]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1990
Крыніца: скан