epub
 
падключыць
слоўнікі

Невядомы айчынны аўтар

Пра зязюлю

Жылі-былі брат і сястра. Брат быў вельмі бедны, а сястра — дужа багатая. Аднойчы пайшоў брат да сястры, каб хоць кавалкам хлеба дапамагла. Сястра скупая была, сказала, што ключы ад клеці згубіла. І пачала яна нібы шукаць ключы, а брат стаяў, стаяў пад акном, чакаў, чакаў і нарэшце не вытрымаў і пайшоў. На дарозе паваліўся і памёр ад голаду. Сястра зразумела, што зрабіла дрэнна, і стала клікаць брата:

— Якуб, Якуб, вярніся, ключы знайшліся.

Праз сваю скупасць яна зрабілася зязюляй і цяпер у весь час кліча:

— Якуб, Якуб! Толькі чуваць:

— Ку-ку, ку-ку!



Тэкст падаецца паводле выдання: Бяздоннае багацце : легенды, паданні, сказы / [складальнік А.І.Гурскi]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1990
Крыніца: скан