Сакавік, № 1(2), 1948

Вельмі рэдка згадваецца сёння, а тым больш чытаецца і гартаецца беларускі часопіс “Сакавік”. Пра яго ведаюць толькі даследчыкі беларускай эміграцыі, а ў руках часопіса, магчыма, не трымалі і яны.

У другой палове 1947 года амерыканскія акупацыйныя ўлады выдалі ліцэнзію на выданне часопіса “Сакавік”. І ў Нямеччыне выйшаў першы нумар. А потым у 1948 годзе былі выдадзеныя яшчэ два нумары. Разам з друку выйшла толькі тры нумары. Рэдактарам “Сакавіка” быў Антон Адамовіч.

Шмат у часопісе друкавалася твораў пад псеўданімамі, публікаваліся таксама вершы Ларысы Геніюш, Уладзіміра Дубоўкі, Максіма Багдановіча, Майсея Сяднёва, Антона Бялевіча і шмат іншых беларускіх паэтаў. На старонках “Сакавіка” была апублікавана гістарычная драма Каруся Каганца “Сын Даніла”, нямецкая казачная драма “Затанулы звон” Гаўптмана ў перакладзе Наталлі Арсенневай і шмат чаго яшчэ цікавага.

Спампаваць (48 МіБ)

/
Выявы старонак пададзеныя толькі для хуткага азнаямлення. Каб атрымаць лепшую якасць, спампуйце твор цалкам.
PDF файлы можна прагледзець праз Adobe Reader, DJVU файлы - праз DjView