epub
 
падключыць
слоўнікі

Невядомы айчынны аўтар

Сіняе возера

У нашым лесе ёсць вялікае балота, а сярод гэтага балота ёсць возера. Вакол возера растуць журавіны. Возера не шырокае, але да яго нельга блізка падысці, вагаюцца берагі. Цяпер яно крыху высахла, засталося невялікае вочка, якое не замярзае зімой. Гавораць, што на гэтым месцы, дзе цяпер возера, стаяў замак. У замку жыў граф. У графа была дачка. Граф хацеў аддаць яе за старога князя, а яна не згаджалася, любіла конюха, які быў на канюшні ў бацькі. Вось граф назначыў дзень заручын з князем, а яна дамовілася з конюхам уцячы. Аб гэтым ніхто не знаў, знала толькі служанка. Калі яны сабраліся ехаць, служанка раскрыла тайну — сказала маці. Маці пракляла іх, калі яны выехалі з замка. І апоўначы замак праваліўся,— утварылася возера. Гавораць, што як толькі наступае поўнач, на возера прылятаюць два чорныя лебедзі. Яны садзяцца на возеры і плаваюць па кругу. Але адзін да аднаго не могуць наблізіцца: маці іх пракляла.



Тэкст падаецца паводле выдання: Бяздоннае багацце : легенды, паданні, сказы / [складальнік А.І.Гурскi]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1990
Крыніца: скан