epub
 
падключыць
слоўнікі

Невядомы айчынны аўтар

Скарб у балоце

Даўным-даўно, калі, кажуць, яшчэ і Пінска не было, нейкі багаты пан закапаў, паміраючы, скарб — шмат золата і розных дарагіх рэчаў, нарабаваных у народа. Пачалі шукаць людзі той скарб.

Дазнаўся пра гэта бог і пабаяўся, што знойдуць бедныя людзі золата. Пан, які закапаў скарб, нібыта быў у вялікай ласцы ў бога. І вось бог, каб захаваць нябожчыкава багацце, ператварыў усе палі за вёскай у багністае балота, па якім нельга было ступіць. Гэтым самым ён перашкодзіў людзям шукаць скарб багацея. Тыя ж, хто пераступаў мяжу, за якой пачыналася балота, гінулі. Шмат, расказваюць, забрала яно людзей, а скарбу ніхто так і не знайшоў. І ўся бяда ў тым, што людзі ў адзіночку ішлі шукаць скарб.

А трэба было грамадой, усім народам.



Тэкст падаецца паводле выдання: Бяздоннае багацце : легенды, паданні, сказы / [складальнік А.І.Гурскi]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1990
Крыніца: скан