epub
 
падключыць
слоўнікі

Невядомы айчынны аўтар

Слова аб палку Ігаравым, Ігара, сына Святаслаўлева, унука Алегава

І
ІІ
ІІІ
IV
V
VI
VII
VIII
ІХ
Х
ХІ
XII


І

Ці не лепей было б, каб нам, брацця, пачаць стара-

даўнымі словы тужліву аповесць аб паходзе Ігаравым,

Ігара Святаслаўліча?

Дый пачаціся песні той сягачасным ладам, а не

складам Баянавым.

Баян бо чарадзейны, калі каму песню хацеў утва-

рыці, то расцякаўся мысляй па дзераву, воўкам шэ-

рым па полі, арлом сізым пад воблакі.

Помнячы бо, скажам, даўных часаў разруху, выпу-

шчаў дзесяць сокалаў на лебедзяў стада, а якую з іх

дагоніваў сокал, тая першая песню пяяла старому

Яраславу ці харобраму Імсціславу, што зарэзаў Ра-

дзедзю перад войскам касожынскім, або краснаму

Раману Святаслаўлічу.

Але, брацця, Баян жа не сокалаў дзесяць пускаў на

лябяжае стада,— ён свае чарадзіўныя пальцы на

струны жывыя ускладываў, а тыя князям самі славу

галосілі.

Дык пачанем жа гэтую, брацця, аповесць ад стара-

га Ўладзіміра да Ігара сягачаснага, што скаваў розум

сілай сваёй і навастрыў сваё мужнасцю сэрца; напоў-

ніўся духу барацьбянага і павёў сваё войска адважнае

на землі Палавецкія за Рускія землі.

 

ІІ

Тады азірнуўся на светлае сонца Ігар і бачыць

пакрытымі цемрай ад сонца ўсіх сваіх вояў. І скажа

Ігар тут дружыне сваёй:

«О брацця й дружына! лепей жа быці пацятаму,

чым быці ў палоне. Пасядзем жа, брацця, на быстрыя

коні свае зірнуці на Дон сінявокі».

На вум князю ўспала жаданне, не гледзячы з неба

варожбаў, паспытываць Дону вялікага.

«Хачу бо,— кажа,— дзіду заламаці аб поля канец

Палавецкага; з вамі, русіны, хачу сваю голаў злажыці

або напіціся шоламам Дону».

О Баяне, часінаў старых салавейча! Апяяў бы ты

гэты паход, імкнучы салоўкай па дрэву выдумнаму,

духам сягаючы воблакаў, славай звіваючы гэтага часу

абедзве паловы. Траянавы сочачы след, цераз поле на

горы! Песню спяяў бы тады для Ігара, унука таго:

«Не сокалаў бура занесла праз поле шырокае,

Галіцаў стады каціліся к Дону вялікаму...»

Або апяяці было, чарадзейны Баяне, Велеса ўнуча:

«Коні іржуць за Сулаю,

Слава звініць у Кіеве,

Трубы трубяць у Ноўгарадзе...»

Сцягі стаяць у Пуціўле, жджэ Ігар мілага брата

Ўсевалада. І скажа яму буй-тур Усевалад:

«Адзін брат, адзін свет светлы ты, мой Ігару!

Абодва з табой Святаслаўлевы дзеці. Сядлай, браце,

быстрыя коні свае, а мае для цябе нагатове ўжо

асядланы ўперад ля Курска. А куршчане мае табе

ведамы кметы: пад гудамі трубаў радзіліся, пад шола-

мамі ўзгадаваліся, канцом дзіды ўскормлены; ім шляхі

вядомы, ім рыцьвы знаёмы, лукі ў іх нацягнуты, сто

стрэл нарыхтована, шаблі навостраны, самі яны

імчацца, як шэрыя ваўкі па полі, шукаючы чэсці сабе,

а князю славы».

Тады князь Ігар уступіў у залатыя страмёны й

паехаў па чыстаму полю. Сонца яму цемнатой заступі-

ла дарогу: ноч, стогнучы грозьбы яму, разбудзіла

птушшо, а выцце звярынае ў стады іх збіла; Дзіў кліча

паверх лесу, слухаць наказвае зямлі незнаёмай —

Волзе, і Памор’ю, і Пасуллю, і Суражу, і Карсуню, і та-

бе, тмутараканскі балване!

А полаўцы нецярэбленымі шляхамі к Дону пабеглі

вялікаму; толькі калёсы скрыпяць іх апоўначы, маўляў

тыя лебедзі спуджаны.

Ігар к Дону войска вядзе.

А ўжо бяда яго пасець птаха па дзераву; ваўкі па

ярах нядобрае варожаць; арлы клекатам звяр’ё завуць

косці збіраць; лісіцы брэшуць на шчыты бліскучыя.

О зямля Руская, ты ўжо за рубеж перасягнула!

Доўга ноч танула ў мроку; зараніца досвіт наблі-

жала; імгла поле засланіла; заснуў свергат салавейчы;

гоман галічы ўзбудзіўся.

Русіны поле шырокае загарадзілі шчытамі бліску-

чымі, шукаючы чэсці сабе, а князю славы.

 

 

ІІІ

Спазаранку ў пятніцу, патаптаўшы паганае войска

палавецкае і рассыпаўшыся стрэламі па полі, паімча-

лі прыгожых дзяўчат палавецкіх, а з імі золата

і папоны, і аксаміты дарагія; плашчамі, апоньчамі

і кажухамі ды ўсялякімі палавецкімі тканінамі ўзор-

нымі пачалі масты масціць па балотах і гразкіх мясцах.

Сцяг чырвоны, харугвя белая, чырвоны бунчук,

сярэбраная дзіда — Святаслаўлічу Храбраму!

Дрэмле ў полі Алегава гняздо харобрае. Далёка

заляцела! Не было яно зроджана ў крыўду ні сокалу,

ні крэчату, ні табе, чорны гругане, паганы палаўча-

ніне!

Гза бяжыць шэрым воўкам, Канчак яму знача след

к Дону вялікаму.

На другі дзень вельмі рана крывавыя зоры світ

узнімаюць, чорныя хмары з мора ідуць, хочуць пры-

крыці два сонцы, а ў хмарах маланкі мігаюцца сінія.

Быці вялікаму грому! Ісці дажджу стрэламі з Дону

вялікага! Тут паламаціся дзідам, тут пашчарбаціцца

шаблям аб шоламы палавецкія на рэчцы Каяле, ля

Дону вялікага.

О Руская зямля, ты ўжо за рубеж перасягнула!

Вось ветры, Стрыбожыя ўнукі, павеялі стрэламі

з мора на храбрае войска Ігарава. Дудніць зямля; рэкі

мутна цякуць; порась поле пакрывае; сцягі гамоняць.

Ідуць полаўцы ад Дона і ад мора, і ад усіх старон

рускае войска абступілі. Дзеці нячысцікавы клікам

поле перагарадзілі, а русіны храбрыя загарадзілі яго

шчытамі чырвонымі.

Яр-тур Усеваладзе! Стаіш у барацьбе й засыпаеш

ты вояў варожых стрэламі, грыміш ты аб шоламы

мячамі сталёвымі. Дзе толькі даскочыш, сваім зала-

тым, тур, свецячы шоламам, ляжаць там паганыя

галовы палавецкія. Пашчапаны гартоўнымі шаблямі й

шоламы аварскія ад цябе, яр-тур Усеваладзе!

Якая цана ранам, брацця, таму, хто забыўся пачо-

ту, й жыцця, й Чарнігава-горада, забыўся на баць-

каўскі стол-пасад залаты, на сваю мілую пяшчоту, яс-

ную Глебаўну, на звычай і абычай!

 

IV

Былі векі Траянавы, прамінуліся леты Яраслаўля.

Былі паходы Алегавы, Алега Святаслаўліча: той бо

Алег мечам разруху каваў і стрэлы сеяў па зямлі.

Ступае са звонам у стрэмя злачонае ў горадзе Тмута-

ракані, той звон даўны чуе вялікі Яраслаўлін сын

Усевалад, а Уладзімір кожну раніцу затыкаў вушы

ў Чарнігаве. Барыса ж Вячаслаўліча нядобрая слава

на суд прывяла на апошні і ў зялёным зацінні каяль-

ным божую пасцель паслала за крыўду Алегаву,

маладога і храбрага князя. З таей жа Каял-ракі Яра-

полк палялеяў між угорскімі інаходамі бацьку свайго

да Сафіі святое да Кіева.

Тады пры Алегу Гарыслаўлічу рассяваліся й раслі

міжусобіцы. Гібнула жыццё Дажджбожага ўнука;

у калатнінах князевых людзі свой век скарачалі.

Тады на Рускай зямлі рэдка пяяў аратай, але

вараннё пакрумквала часта, дзелячы труп’ё між са-

бою, а галіцы гоман заводзілі свой, на ежу ляцеці

збіраючыся.

Было гэта ў бітвы і ў тыя паходы, а гэтакіх бітваў

і слухам не чулі!

 

V

Ад рання да вечара, ад вечара да світу лятуць стрэ-

лы гартоўныя, грымяць шаблі аб шоламы, трашчаць

дзіды сталёвыя ў полі незнаёмым, сярод зямлі Пала-

вецкае. Чорная зямля пад капытамі касцьмі была

пасеяна, а крывёю палітая,— туга абышла па Рускай

зямлі.

Што там шуміць? Што там звініць далёка рана

перад зарою?

Ігар палкі заварочвае: жаль бо яму міла брата

Усевалада.

Біліся дзень, біліся другі, трэцяга дня к палудню

рухнулі сцягі Ігаравы. Тут два браты разлучыліся на

беразе быстрай Каялы. Тут віна крывавага не хапіла,

тут баль дакончылі храбрыя русіны: сватоў напаілі,

а самі паляглі за Рускую зямлю.

Нікне трава ад жаласці, а дзерава пад тугою

к зямлі прыхілілася.

 

VI

Ужо вось, брацця, невясёлая гадзіна наступіла,

ужо пустыня сілу прыкрыла.

Крыўда паўстала ў сілах Дажджбожага ўнука,

дзевай узышла на зямлю Траянаву, успляснула крыл-

лем лябяжым на сінім моры, а, плюскаючы ў Доне,

спудзіла часіны шчаслівыя.

Князевы міжусобіцы — згуба для нас ад паганых.

Казаць стаў брат брату: «гэта маё і тое ж маё!»

І пачалі князі аб малым «гэта вялікае» казаці і самі

на сябе загубства каваці. А паганцы з усіх старон

набягалі з перамогай на Рускую зямлю.

О! далёка сокал заляцеў, птушак збіваючы,—

к мору!

А Ігараву храбраму войску не ўваскроснуці. Па ім

загаласіла Карына, і Жэля паняслася па Рускай зям-

лі, наводзячы смагу людзям у полымі рогу. Заплакалі

жоны рускія, галосячы:

«Ужо нам сваіх мужоў мілых ні мысляй памысліць,

ні думай падумаць, ні вочмі сваймі азіраці, а золата й

срэбра таго й пагатове не бачыць ніколі!»

І застагнаў жа, брацця, Кіеў тугою, а Чарнігаў

напасцямі! Нуда разлілася па Рускай зямлі; няўцеш-

ная жальба пацякла сярод Рускай зямлі. А князі сабе

самі праступства кавалі; а паганыя самі адны, з пера-

могамі наваліўшыся на Рускую зямлю, дань вымагалі

па белцы з двара.

Тыя бо два храбрыя Святаслаўлічы, Ігар і Усева-

лад, ужо няпраўду збудзілі, якую тут прыспаў быў іх

бацька, Святаслаў грозны, вялікі кіеўскі. Быў ён гра-

зою: верх браў сваім войскам магутным і мячамі

сталёвымі. Наступіўшы на зямлю Палавецкую, патап-

таў узгоры і долы; замуціў і азёры, і рэкі; засушыў

балоты й крыніцы. А паганага Кабяка з узлучыны

морскай ад жалезных вялікіх палкоў палавецкіх, як

віхрышча, выхапіў. І зваліўся Кабяк у горадзе Кіеве,

у замку Святаслаўлевым.

Тут немцы і венедыйцы, тут грэкі і маравы пяюць

славу Святаслаўлю, выдумляюць на князя Ігара, што

патапіў багацце на донні Каялы, ракі палавецкай,

насыпаўшы рускага золата там. Там Ігар-князь сся-

даў з залатога сядла і садзіўся ў сядло нявольніка.

Занылі сцены гарадоў, завяла вясёласць.

 

VII

А Святаслаў сумны сон сніў у Кіеве на горах

у гэтую ноч.

«З вечара адзявалі мяне, кажа, у чорную пасцілку

на цісовай краваці; чэрпалі мне сіняе віно, змешанае

з зеллем; сыпалі мне з пустых калчанаў паганых по-

лаўцаў буйныя пэрлы на грудзі, ды песцяць мяне. Ужо

дошкі без скрэпаў на маіх залатаверхіх харомах. Усю

ноч з вечара дзікае груганнё гракала; пабыло каля

Плеснеску на балоні, каля нетраў Кісані, і к сіняму

мору няслося».

І сказалі баяры князю:

«Ужо, княжа, туга розум твой замуціла: гэта вось

два сокалы зляцелі з бацькавага залатога пасаду, каб

горад Тмутаракань пашукаці або напіціся шоламам

Дону. І ўжо сокалам крыллі падсечаны шаблямі

погані, а саміх іх павуцінай жалезнай апуталі. Цёмна

было ўжо на трэці дзень: два сонцы патухлі, абодва

чырвоныя згаслі слупы, а з імі і месяцы два маладыя.

Алег і Святаслаў завалакліся цямрыцай, і ў моры яны

патанулі, і гордасці хану дадалі вялікай. На рэчцы на

Каяле святло цьма пакрыла; па Рускай зямлі, як

рысяў племя, распасцерліся полаўцы. Ужо ўзнялася

над хвалай пахула, ужо ўссела насілле над воляй і ўжо

ўрэзаўся Дзіў на зямлю. Вось бо гоцкія красныя дзевы

запелі на беразе сіняга мора, золатам звонячы рускім:

пяюць яны Бусавы часы, і помсту лялеюць Шаракана-

ву... А мы ўжо, дружына твая, не знаем вясёласці».

Тады вялікі Святаслаў абазваўся слаўцом зала-

тым, са слязамі змешаным, і сказаў:

«О мае сыноўцы, Ігару і Усеваладзе! Рана пачалі

вы зямлю Палавецкую рэзаць мячамі, а славы шукаці

сабе. Але не з чэсцяю ўходалі, бо не з чэсцяй па-

ганскую кроў пралілі. Вашы адважныя сэрцы ў сталі

нязломнай закованы і згартаваны адвагай. Дый што

вы стварылі маёй сярэбранай сівізне! Не даждаліся

вы сільнага й багатага брата майго Яраслава з яго

мнагавоямі, з чарнігаўскімі ваякамі—з магутамі і з

татранамі, і з шальберамі, і з тапчакамі, і з рэвугамі,

і з альберамі. Яны ж, бывала, без шчытоў, з заха-

ляўнымі нажамі, клікам палкі пабяджаюць, звонячы

прадзедняй славай. Але вы сказалі:

«Храбрымося самі! Самі пярэднюю славу захопім

і з задняю самі падзелімся».

«А ці ж дзіва тут, брацця, і старому памаладзеці?

Калі сокал у годах, высока ўзбівае ён птушак, свайго

не папусціць у крыўды гнязда! Але ў тым гора, што

князі ўжо мне ў непадмогу. У нішто абярнуліся тыя

часіны! Вось у Рымаве крычаць пад шаблямі палавец-

кімі, а Уладзімір пад ранамі. Туга і нудота Глебаву

сыну!»

 

VIII

Княжа вялікі, Усеваладзе! Ці не мысляй табе

б прыляцеці каб бацькаў пасад убярэгчы! Ты бо

можаш распырскаці вёсламі Волгу, а шоламам вычар-

паць Дон. Каб ты быў, то была бы па нагаце нявольні-

ца, а па рэзане нявольнік. Ты бо можаш насуха

жывымі страляць самастрэламі, удалымі Глеба сы-

намі.

Ты, буй-Рурыча, й Давідзе! Ці ж не вашыя гэта

ў крыві пазлачоныя шоламы плавалі? Ці ж не ваша

дружына адважная рыкае, як туры, гартоўнымі ране-

на шаблямі ў полі незнаёмым? Уступіце, сябры, ў за-

латыя страмёны за крыўду гэтага часу, за Рускую

зямлю, за раны Ігаравы, смелага Святаслаўліча!

Галіцкі Асмамысле Яраслаўле! Высока сядзіш ты

на пасадзе сваім златакованым; падпёр угорскія горы

сваімі палкамі жалезнымі, шлях заступіў каралю,

зачыніў Дунаю вароты, шыбаючы бярэмі цераз вобла-

кі, да Дуная суды судзячы. Грозьбы твае па землях

цякуць; адчыняеш Кіеву вароты; страляеш з бацькава-

га пасада залатога султанаў па-за землямі. Страляй,

княжа, Канчака, паганага раба, за Рускую зямлю, за

раны Ігаравы, адважнага Святаслаўліча!

А ты, буй-Рамане, і Мсціслаўле! Храбрая мысль

носіць розум ваш на дзела. Высока плывіцё на дзела,

з адвагай, як сокал на ветрах лунаючы, хочачы сходаці

птаха у бітве. Ёсць бо ў вас жалезныя наперснікі пад

шоламамі лацінскімі. Ад іх затрасліся ўжо землі

і шмат якіх краеў: Хінова, Літва, Дарамела, Яцвягі

і полаўцы, кінуўшы дзіды свае й галовы свае накла-

ніўшы пад тыя стальныя мячы.

Але ўжо, княжа Ігару, аслабела сонца святло, а

дзерава лісць не на добрае скінула! Па Росі і Суле га-

рады падзялілі, а Ігарава храбрага войска не ўваскра-

сіці. Дон цябе, княжа, кліча і іншых князёў заве на

пабеду.

Альговічы, храбрыя князі, утаміліся ў барацьбе.

Інгвар і Усевалад і ўсе тры Імсціслаўлічы — не благо-

га гнязда птахі шасцікрылыя! Не жэрабем пабедным

сабе ўладу прыдбалі! Што ж вашы шоламы залатыя

і ляцкія шчыты? Загарадзіце полю вароты сваймі

вострымі стрэламі за зямлю Рускую, за раны Ігаравы,

буйнага Святаслаўліча!

 

ІХ

Ужо бо Сула не цячэ ручаямі срабрыстымі к гораду

Пераяслаўлю, ужо Дзвіна балотам цячэ к тым гроз-

ным палачанам, пад воклік паганых. Адзін толькі

Ізяслаў, сын Васількавы, пазваніў сваймі вострымі

мячамі аб шоламы літоўскія. Перабіў славу дзеду

свайму Усяславу, а сам пад чырвонымі шчытамі на

крывавай траве, пабіты літоўскімі мячамі, з Хоціем

лёг, а той кажа:

«Дружыну тваю, княжа, птахі крыллем апранулі,

а звяры кроў палізалі!»

Не было тут брата Брачыслава, ні другога Усева-

лада: адзін ён выпусціў жамчужную душу з храбрага

цела цераз залатое ажарэлле.

Занылі песні, зачахла вясёласць, трубяць трубы

гарадзенскія.

Яраслаўле і ўсе ўнукі Усяслаўлевы! Апусціце ўжо

сцягі свае! Пахавайце мячы свае пашчарбаныя, бо

ўжо збыліся дзедавай славы! Вы бо сваімі нязгодамі

пачалі наводзіць паганых на Рускую зямлю, на надзел

Усяслава, ад чаго і насілле пайшло ад зямлі Пала-

вецкай.

У сёмы Траянавы век жэрабя кінуў Усяслаў аб

дзяўчыне, мілай сабе. Падпёршыся клюкамі, ён на

кані паімчаўся да горада Кіева і даткнуўся дзідай да

кіеўскага залатога пасада. Ад іх скочыў зверам дзікім.

Апоўначы з Белгарада ахутаўся сіняй імглой, а на

раніцу, узняўшыся, браму стракалам адчыніў Ноўга-

раду, разбіў Яраслаўлеву славу і скочыў ваўком да

Нямігі з Дудутак.

На Нямізе снапы сцелюць галовамі, малоцяць

цапамі сталёвымі, жыццё кладуць на таку, душу

веюць ад цела.

Нямігі крывавыя берагі не дабром былі засеяны,

засеяны былі касцямі сыноў рускіх.

Усяслаў-князь людзям суд судзіў, гарадамі князёў

надзяляў, а сам поначы воўкам гуляў. З Кіева да пету-

хоў дасцігаў Тмутаракані; вялікаму Хорсу ваўком

шлях перабягаў. Таму ў Полацку рана званы пазвані-

лі к завутрані ў Сафіі святой, а ён у Кіеве звон чуе.

Хоць і вешчая душа ў дзёрзкім целе была, але часта

бяды нацярпеўся. Яму першаму вешчы Баян і прыпеў-

ку злажыў дасціпную:

«Ні хітраму, ні быстраму,

Ні шпаркаму птаху

Не мінуці Божага суда».

О! стагнаці Рускай зямлі, успомніўшы быўшу часі-

ну і быўшых князёў!

Старога таго Ўладзіміра немагчыма было прыка-

ваці да кіеўскіх гораў! Цяпер бо яго сцягі сталі —

адны Рурыкавы, а другія — Давідавы, але хобаты іх

паасобку калышуцца.

 

Х

Пяюць дзіды на Дунаі. Яраслаўны голас чуецца.

Беспрыпыннаю зязюляй раным-рана галосіць:

«Паляту, кажа так, па Дунаю зязюляй, абмачу

рукаво бабровае ў Каяле-рацэ, абатру князю раны яго

на магутным на целе яго».

Яраслаўна зрання плача ў Пуціўлі на сцяне, нара-

каючы:

«О вецер, вятрыска! Чаму ты насільна так вееш?

Чаму імчыш ханскія стрэлы на лёганькім крыллі сваім

ды на вояў мужа майго? Ці ж веяць мала табе ўгары

пад аблокі, лялеючы ў моры сінім караблі? Чаму ты

вясёласць маю па кавыллі развеяў?»

Яраслаўна зрання плача ў Пуціўлі-горадзе на

сцяне, наракаючы:

«О Днепру Славуцічу! Горы каменныя ты перасек

скрозь зямлі Палавецкае; поўны лялеяў ты на сабе

Святаслаўлевы к войску Кабякаву. Прылялей жа й

мужа майго да мяне, каб рана я слёз не ссылала на

мора к яму!»

Яраслаўна зрання плача ў Пуціўлі на сцяне, нара-

каючы:

«О светлае сонца, прасветлае! Усім ты нясеш

і цяпло, і красу. Нашто ж нанясло ты свой промень

гарачы на вояў тых мужа майго? На полі бязводным

ім смагаю лукі звяло, а ўтулы тугой ім заткала!»

 

ХІ

Прыснула мора з поўначы, смерчы імгламі ідуць.

Князю Ігару Бог знача дарогу з зямлі Палавецкай на

Рускую зямлю, дзе бацькаў пасад яго жджэ.

Патухла вячэрняя зорка.

Ігар спіць, Ігар вока не зводзіць, Ігар думкаю

мерае поле ад Дона вялікага к малому Данцу.

Апоўначы свіснуў Аўлур за ракою каню, разумеці

загадвае князю.

А князя Ігара няма!

Клікнуў — дрыгнула зямля, зашумела трава, пала-

вецкія вежы ўспужаліся.

А князь Ігар к трыснягу гарнастаем панёсся і гога-

лем белым паймчаўся к вадзе. На быстрага рынуў ка-

ня, саскочыў з яго босым воўкам, к логу Данца пака-

ціўся й паляцеў сокалам пад імгламі, забіваючы гусі

і лебедзі к снеданню, полудню й вячэры.

Як Ігар паляцеў сокалам, тады воўкам Аўлур

пакаціўся, абіваючы росы сабою сцюдзёныя: падарва-

лі бо коней сваіх быстраногіх.

І кажа рака Данец:

«Княжа Ігару! Не мала вялічча табе, Канчаку

дакукі, а радасці Рускай зямлі!»

А князь Ігар кажа:

«О Доньча! Не мала вялічча табе, што лялеяў ты

князя на хвалях і зялёную траву яму падсцілаў на

сваіх берагах срэбраных, адзяваючы цёплымі ймгламі

яго пад ценем зялёнага дзерава, і сцярог на вадзе яго

гогалем, чайкамі на ручаях, чарнедзямі на ветрах. Не

такая, кажа, рака Стугна. Маючы вузкі працёк, пра-

глынуўшы чужыя ручаі й распасцёршы хвалі к утоку,

князю Расціславу маладому берагам цёмным Дняпро

зачыніла. Плачацца маці Расціслаўля па сваім мала-

дым князю Расціслаўлю. Кветкі жальбою занылі,

а дрэва з тугою к зямлі накланілася».

Не сарокі так застракаталі: гэта едзе Ігаравым

следам Гза з Канчаком. І тады груганы не закрумкалі,

галкі замоўклі, сарокі не стракаталі, па лозах паўзлі

толькі. А дзятлы тукатам к рэчцы шлях паказваюць,

салавейкі вясёлымі песнямі раніцу згадваюць.

І гаворыць Гза Канчаку:

«Калі сокал ляціць да гнязда, мы застрэлім саколі-

ча стрэламі сваймі залатымі!»

А Канчак Гзе адказвае:

«Калі сокал ляціць да гнязда, мы сакольца апутаем

краснаю дзевай!»

А Гза кажа Канчаку:

«Калі мы яго дзеваю краснай апутаем, мець не

будзема мы ні саколіча, ані краснае дзевы, ды пачнуць

нас тады біці птахі ў полі Палавецкім!»

 

XII

I сказаў Баян аб днях Святаслаўлевых, Баян-

неснятворац далёкага часу, Яраслаўлева, Алегава:

«Княжа! Хоць і цяжка табе, галаве, без плячэй, але

трудна табе, целу, без галавы!»

Так і Рускай зямлі без Ігара. Сонца свеціцца на

небе, Ігар-князь — на Рускай зямлі. Пяюць дзевы на

Дунаі, галасы плывуць праз мора і да Кіева. Ігар едзе

па Барычаву да святое багародзіцы Пірагошчай. Рады

староны, весялы гарады.

Спяяўшы песню старым князям, а пасля маладым

пяяці:

«Слава Ігару Святаслаўлічу, буй-туру Усеваладу,

Уладзіміру Ігаравічу! Здароўя князям і дружыне,

выступаючым за хрысціян на войска паганых! Слава

князям і дружыне!» Амінь.

 

1919


1919

Пераклад: Янка Купала
Тэкст падаецца паводле выдання: Янка Купала. Поўны збор твораў. У 9 т. - Т. 4. Вершы, пераклады 1915 -1929. - Мн.: Маст. літ., 1997. - 446 с., [4] л. іл.
Крыніца: скан