Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў (па-польску: Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich) — грунтоўная шматтомная энцыкляпэдыя, выдадзеная ў 1880—1902 роках у Варшаве Філіпам Сулімерскім і Браніславам Хлябоўскім.
«Геаграфічны слоўнік» — выдатная крыніца для вывучэньня гісторыі і геаграфіі колішніх абшараў Рэчы Паспалітай, у ім можна знайсьці каштоўныя зьвесткі па мностве беларускіх геаграфічных аб’ектаў.