Статут ВКЛ 1588 г. – самы дасканалы збор законаў сярэднявечнай Еўропы, унутраны статут жыцця народа, у якім знайшлі адлюстраванне яго гісторыя, побыт, мараль, традыцыі, родная мова. Створаны і надрукаваны на старабеларускай мове ў 1588 г. у віленскай друкарні братоў Мамонічаў пад кіраўніцтвам і на сродкі вялікага канцлера ВКЛ Льва Сапегі. Статут дзейнічаў на тэрыторыі Беларусі і Літвы нават пасля ліквідацыі ВКЛ да 1840 г. і паслужыў узорам для складання збораў законаў правазнаўцамі іншых краін. Дадзенае выданне Статута 1588 г. на рускай мове ў 1854 г. было ініцыявана Маскоўскім таварыствам гісторыі і старажытнасцей расійскіх