epub
 
падключыць
слоўнікі

Невядомы айчынны аўтар

Стоўбцы

На тым месцы, дзе цяпер Стоўбцы, калісьці быў лес. У ім нейкі князь пабудаваў манастыр, і доўгі час там жылі манахі. Аднаго году яны ўсе памерлі ад чумы. Манастыр апусцеў, разбурыўся. А на тым месцы ўкапалі тры стоўбікі ў знак таго, што нельга сяліцца.

Але прайшоў час, і па загаду князя тут пачалі пасяляцца людзі. Яны знайшлі закапаныя стоўбікі, якія называліся Стоўбцамі.



Тэкст падаецца паводле выдання: Бяздоннае багацце : легенды, паданні, сказы / [складальнік А.І.Гурскi]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1990
Крыніца: скан