Выданьні:
- НОВЫ ЗАКОН Спадара а Спаса нашага Ісуса Хрыста. – Нью–Ёрк, 1959. (Пераклад з грэцкай Я.Станкевіча).
- НОВЫ ЗАКОН Спадара а Спаса нашага Ісуса Хрыста | З мовы грэцкае на вялікалітоўскую (беларускую) нанава перакладзены. – Нью–Ёрк: Вялікалітоўскае (Беларускае) Навуковае Таварыства Пранціша Скарыны, 1970. – 260 с. (Пераклад Я.Станкевіча).
- Сьвятая Бібля: Кнігі сьвятога пісьма Старога й Новага закону | З мовы габрэйскае а грэцкае. – Нью Ёрк, 1973. – 840 + 260 с. (Пераклад Я. Станкевіча і М.Гітліна).
Дадатковая інфармацыя пра пераклад і перакладчыкаў:
- Зьміцер Шыла - Біяграфія Яна Станкевіча (Вікіпедыя)
Станкевіч Ян (Янка) (псэўданімы Брачыслаў Скарынін, Ян Янушонак)(26.11.1891-16.11.1976), беларускі мовазнавец, гісторык, палітычны дзеяч. Нарадзіўся ў в. Арляняты Ашмянскага павета. Скончыў Віленскую Беларускую Гімназію й Пражскі ўнівэрсытэт. Доктар філасофіі (1926). Працаваў выкладчыкам у Варшаўскім і Віленскім унівэрсытэтах. Пасол Сейма (1928-30). Пад час нямецкай акупацыі кантактаваў з польскім антыфашысцкім падпольлем і быў лідэрам канспіранцыйнай Партыі Беларускіх Нацыяналістаў. Быў чальцом Беларускай народнай самапомачы і навуковага аддзелу БЦР. Адзін з заснавальнікаў Беларускага навуковага таварыства. З 1949 г. жыў у ЗША і займаўся навуковай і грамадскай дзейнасьцю. Пахаваны ў Саус-Рывэры, Нью-Джэрсі.
Алічбоўваньне паводле выданьня: Сьвятая Бібля, 1973.
Пераклад Яна Станкевіча (за дапамогаю Майсея Гітліна)
1 На пачатку стварыў Бог нябёсы й зямлю.
2 А зямля была́ бяз хормы а пустая, і цемнь была над бяздоньням; і Дух Божы лунаў над відам водаў.
3 I сказаў Бог: „Станься сьвятліня". I сталася сьвятліня. 4 I бачыў Бог тую сьвятліню, што добрая, і адлучыў Бог тую сьвятліню ад тае цемні. 5 I назваў Бог сьвятліню днём, а цемнь назваў ночай. I быў вечар, і была раніца: дзень адзін.
6 I сказаў Бог: „Станься прасьцяг сярод водаў і дзялі воды ад водаў". 7 I ўчыніў Бог прасьцяг, і адлучыў воды, што пад прасьцягам, ад водаў, што над прасьцягам. I сталася так. 8 I назваў Бог прасьцяг нябёсамі. I быў вечар, і была раніца: дзень другі.
9 I сказаў Бог: „Няхай зьбяруцца воды з пад нябёсаў у вадно месца, і няхай зьявіцца сухазем". I сталася так. 10 I назваў Бог сухазем зямлёю, а збор водаў назваў морамі. I бачыў Бог, што добра.
11 I сказаў Бог: „Няхай выдасьць зямля траву́, зяленіва сеючае семя, пладовае дзерва, што даець плод подле роду свайго, у каторым семя ягонае ў ім на зямлі". I сталася так. 12 I выдала зямля траву, зяле́ніва, семя сеючае подле роду свайго, і дзерва, што даець плод, у каторым семя яго подле роду яго. I бачыў Бог, што добра. 13 I быў вечар, і была раніца: дзень трэйці.
14 І сказаў Бог: „Станьцеся сьветлы на прасьцязе нябёс, дзеля адрозьненьня дня ад ночы, і будуць на знакі́ а на поры а на дні а на га ды. 15 I будуць яны сьветламі на прасьцязе нябёс сьвяціць на зямлі. I сталася так. 16 I ўчыніў Бог тыя два сьветлы вялікія: сьветла вялікае, ра́дзіць дзень, і сьветла малое, ра́дзіць ноч, і гвезды. 17 I пастанавіў іх Бог на прасьцязе нябёс, сьвяціць на зямлю, 18 I ра́дзіць дзень і ноч, і адлучаць сьвятліню ад цемні. I бачыў Бог, што добра. 19 I быў вечар, і была раніца: дзень чаць верты.
20 I сказаў Бог: „Няхай выдадуць воды паўзуны, істу дыхаючую; і птуства няхай лётае над зямлёю скрозь прасьцяг нябё." 21 I стварыў Бог дзіўствы вялікія і ўсялякую поўзаючую істу дыхаючую, каторыя выдалі воды, подле роду іх, і ўсялякае птуства крылатае подле роду ягонага. I бачыў Бог, што добра. 22 I дабраславіў іх Бог, кажучы: „Пладзіцеся а множчася а напаўняйце воды ў морах, і птуства няхай множыцца на зямлі". 23 I быў вечар, і была раніца: дзень пяты.
24 I сказаў Бог: „Няхай выдасьць зямля дыхаючую істу подле роду ейнага, статак а паўзуны а жывёлу земную подле роду ейнага. I сталася так. 25 I ўчыніў Бог жывёлу земную подле роду ейнага, і статак подле роду ягонага, і ўсякага паўзуна зямлі подле роду ягонага. I бачыў Бог, што добра.
26 I сказаў Бог: „Учыніма чалавека на абраз наш, подле падобнасьці нашае; і няхай пануе над рыбаю морскай, і птушкаю нябёснай, і статкам, і ўсёй зямлёю, і ўсякім паўзуном, што поўзае па зямлі". 27 I стварыў Бог чалавека на абраз Свой, на абраз Божы стварыў яго; мужчыну й жонку стварыў іх.
28 I дабраславіў іх Бог, і сказаў ім: „Пладзіцеся а множчася а на паўняйце зямлю, і паддайце яе сабе, і пануйце над рыбаю морскай, і птушкаю нябёснай, і ўсялякім жывучым, што поўзае па зямлі".
29 I сказаў Бог: „Вось, Я даў вам усялякую траву, што выдаець ізь сябе насеньне, якая ё на відзе ўсяе зямлі, і ўсялякае дзерва, у каторым ё плод дзерва, што сее насеньне; гэта будзе вам на емя. 30 А ўсёй жывёле земнай, і ўсёй птушцы нябёснай, і ўсяму, што поўзае па зямлі, у каторым дыханьне жывое, даў Я ўсе зяленіва траўнае на жыр". I сталася так.
31 I бачыў Бог усе, што ўчыніў, і вось, добра вельмі ё. І быў вечар, і была раніца: дзень шосты.
1 I дакончаны нябёсы й зямля і ўсе войска іх. 2 I дакончыў Бог сёмага дня дзела Свае, каторае Ён чыніў, і перастаў тварыць сёмага дня ўсе дзела свае, каторае ўчыніў. 3 I дабраславіў Бог сёмы дзень, і пасьвяціў яго; бо ў гэты перастаў тварыць усе дзела Свае, каторае тварыў Бог, каб чыніць.
4 Вось паходжаньне нябёсаў і зямлі, у стварэньню іх, у дзень, у каторым учыніў СПАДАР Бог зямлю й нябёсы, 5 I ўсялякія палявыя кусты, уперад чымся яны расьлі, і ўсялякую палявую траву, каторая дагэнуль не расла; бо СПАДАР Бог не пасылаў дажджу на зямлю, і ня было чалавека рабіць зямлю. 6 I па́ра падыймалася ізь зямлі, і навадняла ўвесь від зямлі. 7 I ўхармаваў СПАДАР Бог чалавека з пылу зямлі, і ўдыхнуў у ноздры ягоныя дых жыцьця, і стаў чалавек душою жывою.
8 I насадзіў СПАДАР Бог сад ув Эдэме, на ўсходзе, і памясьціў там чалавека, каторага ўхармаваў. 9 I вырасьціў СПАДАР Бог ізь зямлі ўсялякае дзерва, прынаднае на пагляд і добрае на емя, і дзерва жыцьця сярод тога саду, і дзерва веданьня дабра й ліха.
10 I рака выходзіла з Эдэму дзеля навадненьня саду; і стуль падзялілася, і былі́ чатыры галоўныя рэкі. 11 I імя аднае Фісон: яна абцякае ўсю зямлю Гавіла, тую, ідзе золата; 12 I золата тае зямлі добрае; там ёсьць бдалях і камень анікс. 13 I імя другое ракі Ґігон: яна абцякае ўсю зямлю Куш. 14 Імя трэйцяе ракі Гідэкэль: яна цячэць перад Асыраю. I чацьвертая рака Еўфрат.
15 I ўзяў СПАДАР Бог чалавека, і асяліў яго ў садзе Эдэмскім, урабляць і сьцерагчы яго. 16 I расказаў СПАДАР Бог чалавеку, кажучы: „З кажнага дзерва ў садзе ты будзеш свабодна есьці; 17 Але зь дзерва веданьня дабра й ліха ня еж ізь яго; бо ў дзень, у каторым ты зьясі зь яго, сьмерцю памрэш".
18 I сказаў СПАДАР Бог: „Нядобра быць чалавеку адзінотнаму; ствару яму памачніка́, яму адказуючага". 19 I ўхармаваў СПАДАР Бог ізь зямлі ўсю жывёлу палявую і ўсе птуства нябёснае, і прывёў да чалавека, каб бачыць, як ён назавець іх, і ўсе як назавець чалавек кажную дыхаючую істу, так і было імя ёй. 20 I назваў чалавек імёны ўсяму статку і птуству нябёснаму, і ўсім зьвяром палявым; але чалавеку не знайшлося памачніка, яму адказуючага.
21 I спусьціў Бог на чалавека цьвярды сон, і ён заснуў, і ўзяў адну із скабаў ягоных, і закрыў тое месца целам замест яе. 22 I пабудаваў СПАДАР Бог тую скабу, каторую выняў з чалавека, у жонку, і прывёў яе да чалавека. 23 I сказаў чалавек: „Во, гэтым разам косьць із косьцяў маіх і цела зь цела майго. Затым будзе яна звацца жонкаю, бо з мужа ўзята гэту".
24 Затым пакіне чалавек айца свайго й маці сваю, і прыліпне да жонкі свае, - і будуць целам адным. 25 I былі́ абое голыя, чалавек і жонка ягоная, і не сароміліся.
1 Гад быў найхітрэйшы з усіх зьвяроў палявых, каторыя ўчыніў СПАДАР Бог. I сказаў жонцы: „Ці запраўды сказаў Бог: ,Ня ежча ні зь якага дзерва із саду?' " 2 І сказала жонка гаду: „Садавіну́ зь дзерваў садовых ямо. 3 Але праз садавіну дзерва, што пасярод саду, сказаў Бог: ,Ня ежча зь яго і не датыкайцеся да яго, каб вам не памерці' ".
4 I сказаў гад жонцы: „Не, не памрыце́ сьмерцю; 5 бо ведае Бог, што ў дзень, у каторым вы зь яго есьці будзеце, і адчыняцца вочы вашыя, і будзеце, як Багове, што ведаюць дабро й ліха". 6 І бачыла жонка, што дзерва добрае да ежы, і што яно прынаднае ачом, і пажаданае тое дзерва дзеля веды; і ўзяла́ садавіну зь яго а ела; і дала́ таксама мужу свайму зь ёю, і ён еў.
7 I адчыніліся вочы ў іх абаіх, І пазналі, што былі голыя; і сплялі фіґовае лісьцё, і зрабілі сабе папяразкі.
8 I пачулі голас СПАДАРА Бога, што хадзіў у садзе зь ветрам дзянным; і схаваўся чалавек і жонка ягоная ад віду СПАДАРА Бога памеж дзярэўя садовага.
9 I гукну́ў СПАДАР Бог чалавека, і сказаў яму: „Ідзе ты?" 10 I сказаў: „Голас Твой пачуў я ў садзе, і зьлякаўся, бо я голы, і схаваўся".
11 I сказаў: „Хто ж табе сказаў, што ты голы? ці ня з гэнага дзерва, з каторага Я заказаў табе есьці, ты еў?" 12 I сказаў чалавек: „Жонка, каторую Ты імне даў, яна дала́ імне зь дзерва, і я паспытаўся".
13 I сказаў СПАДАР Бог жонцы: „Што ж ты ўчыніла?" Жонка сказала: „Гад спадмануў мяне, і я паспыталася". 14 I сказаў СПАДАР Бог гаду: „За тое, што ты ўчыніў гэта, пракляты ты над усю жывёлу і над усі зьвяры палявыя; на бруху сваім ты будзеш хадзіць, і пыл жэрці будзеш усі дні жыцьця свайго. 15 I не́прыязьньства палажу меж цябе і меж жонкі, і меж семені твайго й семені ейнага; яно будзе мяжджуліць цябе ў галаву, а ты будзеш жыгаліць яго ў пяту".
16 Жонцы сказаў: „Памнажаючы памножу смутак твой і цяжарнасьць тваю; у смутку будзеш радзі́ць дзеці; і да мужа твайго пацяга твая, і ён будзе панаваць над табою".
17 Адаму ж сказаў: „За тое, што ты паслухаў голасу жонкі свае і еў з тога дзерва, з каторага Я заказаў табе, кажучы: ,Ня еж ізь яго', праклята зямля з твае прычыны, із смуткам будзеш жывіцца зь яе ўсі дні жыцьця свайго. 18 Церне а асот будзе расьці табе; і будзеш жывіцца палявою травою. 19 У поце віду свайго будзеш есьці хлеб, пакуль ня зьвернешся да зямлі, бо зь яе ты ўзяты; бо пыл ты і ў пыл зьвернешся".
20 I назваў Адам імя жонкі свае: Ева, бо яна была́ маці ўсіх жывучых.
21 I зрабіў СПАДАР Бог Адаму й жонцы ягонай адзежу скураную, і адзеў іх.
22 I сказаў СПАДАР Бог: „Вось, людзіна́ сталася як адзін із Нас, каб ведаць дабро й ліха; і цяпер як бы ня выцягнуў ён рукі свае, і ня ўзяў таксама зь дзерва жыцьця, і ня еў, і не пачаў жыць вечна". 23 I выслаў яго СПАДАР Бог із саду Эдэмскага, рабіць зямлю, з каторае ён узяты. 24 Дык выгнаў чалавека. I асяліў на ўсход ад саду Эдэмсмага херуваў зь мячом поламенным абаротным, сьцерагчы дарогу дзерва жыцьця.
1 Адам пазнаў Еву, жонку сваю, і яна зацяжарыла, і нарадзі́ла Каіна, і сказала: „Адзяржала я чалавека - СПАДАРА''. 2 Адлі́ радзі́ла брата ягонага Авеля. I быў Авель пастух авец, а Каін рабіў зямлю.
3 Пад канец дзён Каін прынёс і́з пладоў зямлі дар Спадару. 4 I Авель прынёс, таксама ён, зь першародных авец, з упашчаных іх. I прыхінуўся СПАДАР да Авеля і да дару ягонага; 5 А да Каіна і да дару ягонага не прыхінуўся. I вельмі зьнемарасьціўся Каін, і апусьціўся від ягоны. 6 I сказаў СПАДАР Каіну: „Чаму ты зьнемарасьціўся і чаму апусьціў від свой? 7 Калі чыніш добра, ці не падыймаеш віду? А калі ня чыніш добра, то ў дзьвярох грэх ляжыць, яго цягне да цябе, але ты пануй над ім".
8 I казаў Каін Авелю, брату свайму. I як яны былі́ на полю, паўстаў Каін на Авеля, брата свайго, і забіў яго.
9 I сказаў СПАДАР Каіну: „Ідзе Авель, брат твой?" Ён адказаў: „Ня ведаю, ціж я вартаўнік брата свайго?" 10 I сказаў: „Што ты зрабіў? голас крыві брата твайго гука́е да Мяне ізь зямлі. 11 Дык цяпер пракляты ты ад зямлі, каторая адчыніла рот свой прыняць кроў брата твайго з рукі твае. 12 Як ты будзеш рабіць зямлю, яна ня будзе далей даваць сілы свае табе; ты будзеш выгнаньнікам а валацугаю на зямлі". 13 I сказаў Каін СПАДАРУ: „Большая ка́ра за бяспраўе, чымся можна вытрываць. 14 Вось, выгнаў Ты мяне сядні зь віду зямлі, і ад віду Твайго схаваюся, і буду выгнаньнікам а валацугаю на зямлі; і будзе: кажны, хто знойдзе мяне, заб'ець мяне́". 15 I сказаў яму СПАДАР: „За гэта кажнаму, хто заб'ець Каіна, сем разоў памсьціцца". I пазначыў СПАДАР Каіна знакам, каб не забіў яго кажны, хто знойдзе яго.
16 I пайшоў Каін ад віду СПАДАРОВАГА; і асяліўся ў зямлі туляньня, на ўсход ад Эдэму. 17 I пазнаў Каін жонку сваю, і яна зацяжарыла і нарадзі́ла Гэноха. І збудаваў ён места; і назваў места імям сына свайго: Гэнох. 18 у Гэноха нарадзіўся Ірад; Ірад нарадзіу Мегіяеля; Мегіяель нарадзіў Мефусала; Мефусал нарадзіў Ламеха.
19 I ўзяў сабе Ламех дзьве жонкі; імя аднае: Ада, і імя другое: Цыла. 20 I Ада нарадзі́ла Явала: ён быў ацец жывучых у буданох і меў стады. 21 I імя брата ягонага Ювал: ён быў ацец усіх дзяржачых гарпы а жалейкі. 22 I Цыла таксама нарадзі́ла Тувалкаіна, каторы быў рамесьнік усялякае снадзі зь медзі а зялеза. I сястра Тувалкаінава Ноема.
23 I сказаў Ламех жонкам сваім: „Ада а Цыла! слухайце голасу майго, жонкі Ламехавы! прыслу́хайцеся да мовы мае; бо я чалавека забіў сабе на рану і дзяцё сабе на шрам. 24 Калі сем разоў памсьціцца за Каіна, дык за Ламеха семдзясят і сем разоў".
25 I пазнаў Адам яшчэ жонку сваю, і яна нарадзі́ла сына і назвала яго Сыф; бо „Бог прызначыў імне іншае патомства замест Авеля, бо забіў яго Каін".
26 У Сыфа таксама нарадзіўся сын, і ён назваў імя яго: Енос; тады пачалі́ гука́ць у імя СПАДАРОВА.
1 Гэта кніга родаў Адамовых: у дзень, як Бог стварыў чалавека, подле падобнасьці Божае ўчыніў яго. 2 Мужчыну й жонку стварыў іх, і дабраславіў іх, і назваў іх імя: людзіна́, у дзень стварэньня іх. 3 I Адам жыў сто трыццаць год, і нарадзіў на падобнасьць сваю і подле абраза свайго, і назваў імя ягонае: Сыф. 4 I былі́ дні Адамовы, па нараджэньню ягоным Сыфа, асьмісот год, і радзіў сыноў і дачкі. 5 I былі́ ўсі дні Адамовы, каторыя жыў, дзевяцьсот трыццаць год; і ён памер.
6 I жыў Сыф сто пяць год і нарадзіў Еноса. 7 I жыў Сыф, па ягоным нараджэньню Еноса, асьмісот год, і радзіў сыноў і дачкі. 8 I былі́ ўсі дні Сыфавы дзевяцьсот двананцаць год; і ён памер.
9 I жыў Енос дзевяцьдзясят год, і нарадзіў Каінана. 10 I жыў Енос, па нараджэньню ягоным Каінана, асьмісот пятнанцаць год, і радзіў сыноў і дачкі. 11 I былі́ ўсі дні Еносавы дзевяцьсот пяць год: і ён памер.
12 I жыў Каінан семдзясят год, і нарадзіў Магалал'эля. I жыў Каінан, па ягоным нараджэньню Магалал'эля, асьмісот сорак год, і радзіў сыноў і дачкі. 14 I былі́ ўсі дні Каінановы дзевяцьсот дзесяць год; і ён памер.
15 I жыў Магалал'эль шасьцьдзясят пяць год, і нарадзіў Ярэда. 16 І жыў Магалал'эль, па ягоным нараджэньню Ярэда, асьмісот трыццаць год, і радзіў сыноў і дачкі́, 17 I былі́ ўсі дні Магалал'эля асьмісот дзевяцьдзясят пяць год; і ён памер.
18 I жыў Ярэд сто шасьцьдзясят два гады, і нарадзіў Гэноха. 19 I жыў Ярэд, па нараджэньню ягоным Гэноха, асьмісот год, і радзіў сыноў і дачкі. 20 I былі́ ўсі дні Ярэдавы дзевяцьсот шасьцьдзясят два гады; і памер.
21 I жыў Гэнох шасьцьдзясят пяць год, і нарадзіў Мафусала. 22 I хадзіў Гэнох із Богам, па нараджэньню Мафусала, трыста год, і ра дзіў сыноў і дачкі. 23 I былі́ ўсі дні Гэнохавы трыста шасьцьдзясят пяць год. 24 I хадзіў Гэнох із Богам; і ня было яго болей, бо ўзяў яго Бог.
25 I жыў Мафусал сто асьмідзясят сем год, і́ нарадзіў Ламеха. 26 I жыў Мафусал, па нараджэньню ягоным Ламеха, сямсот асьмідзясят два гады, і радзіў сыноў і дачкі. 27 I былі́ ўсі дні Мафусалавы дзевяцьсот шасьцьдзясят дзевяць год; і ён памер.
28 I жыў Ламех сто асьмідзясят два гады, і нарадзіў сына. 29 I назваў імя ягонае: Ной, кажучы: „Гэты пацеша нас ад работы нашае і ад атугі рук нашых ад зямлі, каторую пракляў СПАДАР. 30 I жыў Ламех, па нараджэньню ягоным Ноя, пяцьсот дзевяцьдзясят пяць год, і радзіў сыноў і дачкі. 31 I былі́ ўсі дні Ламехавы сямсот семдзясят сем год; і ён памер.
32 I было Ною пяцьсот год, і на радзіў Сэма, Хама а Яфэта.
1 I сталася, як людзі пачалі́ мнажыцца на зямлі, і дачкі радзі́ліся ў іх; 2 I пабачылі сынове Божыя дачкі людзкі́я, што яны харошыя, і ўзялі́ іх сабе за жонкі, з усіх, каторыя яны абралі. 3 I сказаў СПАДАР: „Ня будзе Дух Мой трываць у людзіне вечна ў ваблудах ейных; бо яна цела; і будуць дні ейныя сто дваццаць год".
4 Нефілімы былі́ на зямлі тых дзён, і таксама просьле тога, як сынове Божыя ўходзілі да дачок людзкі́х, і яны ім радзі́лі. Гэта дужасілы, спрадвеку галасьлівыя людзі.
5 I пабачыў Бог. што множасьць ліха людзкога на зямлі, што ўсякага стварэньня думаньні сэрца ягонага адно празь ліха ўвесь дзень.
6 I жалеў СПАДАР, што ўчыніў людзіну́ на зямлі, і смуціўся ў сэрцу Сваім. 7 I сказаў СПАДАР: „Выцераблю людзіну́, каторую Я стварыў, зь віду зямлі, ад чалавека аж да статку, аж да паўзуна і аж да птушкі нябёснае; бо жалею, што Я іх учыніў".
8 А Ной прыдбаў ласку ў ваччу СПАДАРОВЫМ. 9 Вось род Ноеў: Ной быў чалавек справядлівы, беззаганны быў у сваіх пакаленьнях; з Богам хадзіў Ной.
10 Ной нарадзіў трох сыноу: Сэма, Хама а Яфэта.
11 Але зямля папсавалася перад Богам; і надпоўнілася зямля ліхадзействам. 12 І бачыў Бог зямлю; і во, яна папсаваная, бо ўсякае цела папсавала дарогу сваю на зямлі.
13 I сказаў Бог Ною: „Канец усякага цела прыходзе перад Імною; бо зямля напоўнілася ад іх ліхадзействамі; і вось, Я збу́раю іх ізь зямлі. 14 Зрабі сабе караб ізь дзерва ґофер, прадзелы зрабі ў караблю, і асмалі яго смалою ўнутры й знадворку. 15 I гэгак зрабі яго: трыста локцяў даўжыня карабля, пяцьдзясят локцяў шырыня яго, а вышыня яго трыццаць локцяў. 16 Адтуліну зрабі ў караблю, і ў локаць сконч яе ўгары, і дзьверы карабля зрабі з боку яго; сподняе, другое й трэйцяе пятры зрабі ў ім. 17 I вось, Я навяду патопу водную на зямлю, выгубіць усялякае цела, у каторым ё дух жыцьця, пад нябёсамі; усе, што ё на зямлі, сканае. 18 I ўстанаўлю змову Сваю з табою, і ўвыйдзеш у караб ты, і сыны твае, і жонка твая, і жонкі сыноў тваіх з табою. 19 А з усяе жывёлы ўсякага цела па двое з кажнае ўвядзеш у караб, каб іх жывых захаваць ізь сабою: самец і саміца будуць. 20 З птушкі подле роду ейнага, і з статку подле роду ягонага, і з усіх паўзуноў зямлі подле роду іхнага, з усіх па пары ўвыйдуць да цябе. каб засталіся жывыя. 21 Ты ж вазьмі сабе з усялякае еміны, якою жывяцца, і зьбяры да сябе, і будзе яна табе й ім ежаю".
22 І зрабіў Ной; подле ўсёга, як расказаў Бог яму, так ён і зрабіў.
1 I сказаў Спадар Ною: „Увыйдзі ты і ўвесь дом твоя у караб; бо Я цябе бачыў справядлівым перад Сабою ў родзе гэтым. 2 З усёга тога статку чыстага вазьмі сабе сем а сем, мужчынскае й жа ноцкае плоці. А із статку, што ня чысты ён, па двое, мужчынскае й жаноцкае плоці. 3 Таксама з птушкі нябёснае сем а сем, самца й саміцу, каб захаваць плямя на віду ўсяе зямлі; 4 Бо ў канцу сямёх дзён Я спушчу дождж на зямлю сорак дзён і сорак ночаў; і выгублю ўсі істы, каторыя ўчыніў, зь віду зямлі.
5 I Ной зрабіў усе подле тога, што СПАДАР казаў яму. 6 I Ною было шасьцьсот год, і патопа была вадою па ўсёй зямлі. 7 I ўвыйшоў Ной, і сыны ягоныя, і жонка ягоная, і жонкі сыноў ягоных ізь ім у караб ад віду водаў патопы. 8 I із статку чыстага, і із статку нячыстага, і з птуства, і з усёга поўзаючага па зямлі. 9 Парамі, парамі прышлі яны да Ноя ў караб, самец і саміца, як казаў Бог Ною. 10 I было ў канцу сямёх дзён, і воды патопы былі́ на зямлі.
11 Шасьцьсотнага году веку Ноевага, другога месяца, сямнанцатага дня таго ж месяца, гэтага дня покнулі ўсі жаролы бяздоньня вялікага, і адтуліны нябёсныя адчыніліся; 12 I быў дождж на зямлі сорак дзён і сорак ночаў. 13 Гэтага самага дня ўвыйшоў у караб Ной а Сэм, Хам а Яфэт, сыны Ноевы, і жонка Ноева, і тры жонкі сыноў ягоных ізь імі. 14 Яны, і ўсялякая жывёла подле роду свайго, і ўсялякая статчына подле роду свайго, і ўсялякія паўзуны поўзаючыя па зямлі подле роду іхнага, усе птуства подле роду іхнага, усі́ крылатыя. 15 I ўвыйшлі да Ноя ў караб па пары, па пары з усялякага цела, у каторага дух жыцьця. 16 I тыя, што ўвыйшлі, самец і саміца з усялякага цела ўвыйшлі, як казаў яму Бог. I зачыніў СПАДАР за ім.
17 I была́ патопа сорак дзён на зямлі, і памнажыліся воды, і паднялі́ караб, і ён узьняўся над зямлёю. 18 I дужэлі воды, і павялічаліся вельмі на зямлі; і караб плаваў па відзе водаў. 19 I воды падужэлі вельмі а вельмі на зямлі, і пакрылі ўсі горы высокія, якія пад усімі нябёсамі. 20 На пятнанцаць локцяў дагары падужэлі воды і пакрылі горы. 21 I сканала ўсялякае цела, што кратаецца па зямлі, у птустве, і ў статку, і ў зьвярох, у вусіх паўзунох, што поўзаюць па зямлі, і ўсі людзі. 22 Усе, што мела дыханьне духа жыцьця ў ноздрах сваіх, усе, што на сухаземе, памерла. 23 I выгубіў Бог усе стварэньне, што на відзе зямлі, ад людзіны аж да статчыны, аж да паўзуна і аж да птушкі нябёснае, усе выгублена ізь зямлі: і застаўся толькі Ной і што было зь ім у караблю. 24 I дужэлі воды над зямлёю сто і пяцьдзясят дзён.
1 І ўспомнеў Бог Ноя, і ўсю жывёлу, і ўвесь статак, і што былі́ зь ім у караблю; і правёў Бог вецер па зямлі, і апалі воды. 2 I запе́рліся жаролы бяздоньня і адтуліны нябёсныя, і скончыўся дождж ізь нябёсаў. 3 I зварача́ліся воды ізь зямлі спакваля, і пачало менець водаў па сту пяцьдзясят днёх.
4 I спыніўся караб сёмага месяца, сямнанцатага дня таго ж месяца на горах Арарат. 5 I водаў менела спакваля да дзясятага месяца; першага дня дзясятага месяца былі́ відаць вярхі гораў.
6 I было пры канцу сараку дзён: і адчыніў Ной акно карабля, зробленае ім. 7 I паслаў гругана, каторы выляцеў, адлятаў і прылятаў, пакуль ня высахлі воды на зямлі. 8 I паслаў ад сябе галубу, каб абачыць, ці паменелі воды на відзе зямлі. 9 I не знайшла галуба месца прыпынку ступе́ нагі свае, і зьвярнулася да яго да карабля; бо воды былі́ на відзе ўсяе зямлі; і ён выцягнуў руку́ сваю, і ўзяў яе, і прыняў да сябе да карабля. 10 I паждаў яшчэ сем дзён іншых, і ўзноў паслаў галубу з карабля. 11 I прыбыла́ да яго галуба ўвечары; і во, ушчыкнены аліўны ліст у дзёўбе ў яе: і Ной даведаўся, што вада апала ізь зямлі. 12 I ён паждаў яшчэ сем дзён іншых, і паслаў галубу, і яна ўжо не зьвярнулася да яго болей.
13 I было шасьцьсот першага году першага дня першага месяца: высахла вада на зямлі; і адняў Ной пакрыцьце карабля, і глянуў, і во, абсох від зямлі. 14 I другога месяца, на дваццаць сёмы дзень месяца высах від зямлі.
15 I казаў Бог Ною, кажучы: 16 „Выйдзі з карабля ты, і жонка твая, і сыны твае, і жонкі сыноў тваіх із табою. 17 Усю жывёлу, што з табою, з усялякага цела, у птустве а ў статку а ў вусіх паўзунох, што поўзаюць па зямлі, вывядзі із сабою: хай рояцца яны па зямлі, і хай плодзяцца а множацца на зямлі".
18 I вышаў Ной, і сыны ягоныя, і жонка ягоная, і жонкі сыноў ягоных ізь ім. 19 Кажная жывёла, кажны паўзун, і ўсе птуства, усе, што кратаецца на зямлі, подле радзімаў сваіх вышлі з карабля.
20 I збудаваў Ной аброчнік СПАДАРУ; і ўзяў з усялякага статку чыстага, і з усёга птуства чыстага, і аброк усепаленьне на аброчніку тым. 21 I пачуў СПАДАР прыемныя пахі, і сказаў СПАДАР у сэрцу Сваім: „Ня буду болей праклінаць зямлі за людзіну, бо творства сэрца людзкога ліхое з маладосьці яго; і ня зражу болей усяго жывучага, як Я зрабіў. 22 Адгэтуль, пакуль зямля трываць будзе, сяўба й жніво, і сьцюжа й вад, і лета й зіма, і дзень і ноч не перастануць.
1 І дабраславіў Бог Ноя а сыноу ягоных, і сказаў ім: „Пладзіцеся а множчася а напаўняйце зямлю. 2 I боязьнь вас, і дрыжэнь не перад вамі будзе ў вусёй жывёле зямлі, і ўсёй птушцы нябёснай, у вусім, што кратаецца па зямлі, і ў вусёй рыбе морскай; у вашыя рукі адданы яны. 3 Усе, што кратаецца, што жывець, будзе вам на емя; як зяле́ніва траўнае даў Я вам усе. 4 Толькі цела з душою, крыві ягонага, ня ежча. 5 Я ж спаганю і кроў душаў вашых, спаганю ад усялякае жывёлы, і ад рукі людзі́ны, ад рукі́ брата ягонага спаганю душу́ людзіны. 6 Хто разальлець кроў чалавека, таго кроў разальлецца чалавекам; бо на абраз Божы ўчыніў чалавека. 7 I вы пладзіцеся а множчася: ройцеся на зямлі і множчася на ёй".
8 I казаў Бог Ною а сыном ягоным ізь ім, кажучы: 9 „І Я, вось, Я, пастанаўлю змову Сваю з вамі а з патомствам вашым па вас, 10 I з усялякаю істаю дыхаючаю, каторая з вамі, з птуствам, із статкам, і з усёй жывёлаю земнаю, каторая ў вас, - з усімі, што вышлі з карабля, з усёй жывёлаю зямлі: 11 I пастанаўлю змову Сваю з вамі, і ня будзе болей выцята ўсялякае цела водамі патопы, і ня будзе ўжо патопы на зьнішчэньне зямлі".
12 I сказаў Бог: „Во знак змовы, каторую Я даю меж Імною і меж вамі, і меж усялякаю істаю дыхаючаю, каторая з вамі, на роды вечныя. 13 Вясёлку Сваю даў Я ў болцы, і будзе яна знакам змовы меж Імною і меж зямлёю. 14 I будзе, як Я навяду хмарную болку на зямлю, і відаць будзе вясёлка ў болцы: 15 I Я ўспомню змову Сваю, каторая меж Імною і меж вамі, і меж усялякай істаю дыхаючаю ў усялякім целе; і наперад ня будуць воды патопаю на зьнішчэньне ўсяго цела. 16 I будзе вясёлка ў болцы, і Я ўбачу яе, каб успомнець змову вечную меж Бога й меж усякае душы жывое ў вусякім целе, каторая на зямлі". 17 I сказаў Бог Ною: „Во знак змовы, каторую Я пастанавіў меж Сабою і меж усякім целам, каторае на зямлі".
18 I былі́ сыны Ноевы, што вышлі з карабля: Сэм, Хам а Яфэт. А Хам, - ён ацец Канаанаў. 19 Трох гэтых сыноў Ноевых, і ад гэтых пашырыліся па ўсёй зямлі.
20 I пачаў Ной быць ралейнікам, і пасадзіў віно. 21 I выпіў ён ізь віна, і ўпіўся, і загаліўся сярод будана свайго. 22 I абачыў Хам, ацец Канаанаў, голасьць айца свайго, і расказаў двум братом сваім вонках. 23 I ўзяў Сэм а Яфэт адзежыну, і палажылі яе на плечы абодвых, і пайшлі задам, і накрылі голасьць айца свайго; віды іхныя былі́ аберненыя назад, і голасьці айца свайго ня бачылі. 24 I прачхнуўся Ной ад віна свайго, і даведаўся, што ўчыніў над ім сын ягоны малы;
25 I сказаў: „Пракляты Канаан, слуга слугаў будзе ён у братоў сваіх". 26 I сказаў: „Дабраславёны СПАДАР Бог Сэмаў; і будзе Канаан слугою яму. 27 Няхай пашыра Бог Яфэта, і будзе жыць ён у буданох Сэмавых; і будзе Канаан слугою яму".
28 I жыў Ной просьле патопы трыста пяцьдзясят год. 29 I было ўсіх дзён Ноевых дзевяцьсот пяцьдзясят год; і ён памер.
1 I во роды сыноў Ноевых: Сэма, Хама а Яфэта. I нарадзіліся ў іх дзеці просьле патопы.
2 Сынове Яфэтавы: Ґомер а Маґоґ а Мадай а Яван а Фувал а Мешэх а Фірас. 3 I сыны Ґомеравы: Аскеназ а Рыфат а Фоґарма. 4 I сыны Явановы: Еліса а Фарыс, Кітым а Доданім. 5 Ад гэтых апрычыліся абтокі народаў у землях іхных, кажны подле мовы свае і подле плямёнах сваіх, у народах сваіх.
6 I сыны Хамавы: Куш а Міцраім а Фут а Канаан. 7 I сынове Кушавы: Сэва а Гавіла а Саўга а Рама а Саўтэха. I сыны Рамавы: Шэва а Дэдан. 8 I Куш нарадзіў Німрода: гэты пачаў быць дужасілам на зямлі. 9 Ён быў дужы паляўнічы перад відам СПАДАРОВЫМ; затым кажуць: „Дужы паляўнічы, як Німрод перад відам СПАДАРОВЫМ". 10 I быў пачатак гаспадарства ягонага: Бабілён а Эрэх а Аккад а Халне, у зямлі Шынар. 11 З тае зямлі вышаў Асур, і збудаваў Ніневу, і места Рэговоф, Калаг, 12 I Рэсэн памеж Ніневы й Калагі; гэта тое места вялікае. 13 I Міцраім нарадзіў Лудымы а Анамімы а Легавімы а Нафтугімы 14 А Патрусымы а Каслугімы, адкуль вышлі Пілішчане, а Кафторымы.
15 I Канаан нарадзіў Сыдона, першароднага свайго, а Гэта 16 А Евусэя а Аморэя а Ґерґесэя 17 А Гівея а Арка а Сыня 18 А Арвада а Цэмара а Гамафа. А потым пашырыліся плямёны Канаанавы. 19 І была́ граніца Канаана ад Сыдону, ідучы на Ґерар, аж да Ґазы, ідучы на Содому, Ґомору, Адму а Цэвуім аж да Ляшы. 20 Гэта сынове Хамавы, подле плямёнаў сваіх, подле моваў сваіх, па краёх сваіх і на родах сваіх.
21 I Сэм - у яго таксама нарадзіліся дзеці, ён быў ацец усіх сыноў Гэверавых і старшы брат Яфэтаў. 22 Сынове Сэмавы: Елам а Асур а Арпаксад а Луд а Арам. 23 А сыны Арамовы: Уц а Гул а Ґефера а Маш. 24 I Арпаксад нарадзіў Шалага, Шалаг нарадзіў Эвера. 25 У Эвера нарадзі́ліся два сыны; імя аднаго Фалек, бо за дзён ягоных зямля была падзелена, і імя брата Ягонага Ёктан. 26 I Ёктан нарадзіў Алмодана а Шалефа а Хацармавефа а Ераха 27 А Гадорама а Узала а Дыклу 28 А Овала а Авімеля а Шэву 29 А Офіра а Гавілу а Ёвава; усі гэта сынове Ёктановы. 30 I былі́ сялібы іхныя ад Мешы, ідучы на Сэфар, гару ўсходнюю. 31 Гэта сынове Сэмавы, подле плямёнаў сваіх, подле моваў сваіх, па краёх сваіх, у народах сваіх.
32 Гэта плямёны сыноў Ноевых, подле радзімаў сваіх, і ў народах сваіх. Ад іх пашырыліся народы па зямлі па патопе.
1 I была́ ўся тая зямля аднае мовы і адных словаў. 2 I было, як яны падарожжавалі з усходу, яны знайшлі раўніну́ ў зямлі Шэнар і асяліліся там. 3 I сказалі адзін аднаму: „Дайце наробім цэглы і чыста выпалім". I мелі цэглу замест каменьня, а земляную смалу замест вапны. 4 I сказалі яны: „Дайце выбудуйма сабе места а вежу, а верх ягоны ў нябёсах; і ўчыніма сабе імя, каб не расьцярушыцца па віду ўсяе зямлі". 5 I зышоў СПАДАР паглядзець гэнага места а вежы, што будавалі сынове людзкі́я. 6 I сказаў СПАДАР: „Вось, адзін люд і адна ў вусіх мова; і вось што пачалі́ яны рабіць, і ня ўзьдзержацца яны ад усёга, што маняцца рабіць. 7 Дайце зыйдзіма й памяшайма там мову іхную так, каб адзін не разумеў мовы другога". 8 I расьцярушыў іх СПАДАР адтуль па відзе ўсяе зямлі, і яны перасталі будаваць тое места. 9 За тым названа імя ягонае Бабілён, бо там памяшаў СПАДАР мову ўсяе зямлі, і стуль расьцярушыў іх СПАДАР па ўсім відзе зямлі.
10 Вось роды Сэмавы: Сэму было сто год, і нарадзіў Арпаксада за два гады па патопе. 11 I жыў Сэм, па нараджэньню Арпаксада, пяцьсот год, і радзіў сыноў і дачкі.
12 I Арпаксад жьіў трыццаць пяць год, і нарадзіў Шалага. 13 I жыў Арпаксад, па нараджэньню Шалага, чатырыста тры гады, і радзіў сыноў і дачкі.
14 I Шалаг жыў трыццаць год, і нарадзіў Эвера. 15 I жыў Шалаг, па нараджэньню Эвера, чатырыста тры гады, і радзіў сыноў і дачкі.
16 I жыў Эвер трыццаць чатыры гады і нарадзіў Фалека. 17 I жыў Эвер, па нараджэньню Фалека, чатырыста трыццаць год і радзіў сыноў і дачкі.
18 I жыў Фалек трыццаць год, і нарадзіў Рэу. 19 I жыў Фалек, па нараджэньню Рэу, дзьвесьце дзевяць год, і радзіў сыноў і дачкі.
20 I жыў Рэу трыццаць два гады, і нарадзіў Сэруґа. 21 I жыў Рэу, па нараджэньню Сэруґа, дзьвесьце сем год, і радзіў сыноў і дачкі.
22 I жыў Сэруґ трыццаць год, і нарадзіў Нагора. 23 I жыў Сэруґ, па нараджэньню Нагора, дзьвесьце год, і нарадзіў сыноў і дачкі.
24 I жыў Нагор дваццаць дзевяць год, і нарадзіў Фару. 25 I жыў Нагор, па нараджэньню Фары, сто дзевятнанцаць год, і радзіў сыноў і дачкі.
26 I жыў Фара семдзясят год, і нарадзіў Абрама, Нагора а Гарана́.
27 I гэта роды Фаравы: Фара нарадзіў Абрама́, Нагора а Гарана́. І Гаран нарадзіў Лота. 28 I памер Гаран пры відзе Фары, айца свайго, у зямлі нараджэньня свайго, у Уру Хальдэйскім. 29 I паняў Абрам а Нагор сабе жонкі: імя жонкі Абрамовае Сорай; імя жонкі Нагоравае Мілка, дачка Гаранова, айца Мілчынага а айца Ісчынага. 30 А Сорай была няплодная, ня было ў яе дзецяняці.
31 І ўзяў Фара Абрама, сына свайго, і Лота, сына Гарановага, унука свайго, і Сорай нявестку сваю, жонку Абрама, сына свайго, і вышлі яны зь імі з Ура Хальдэйскага, каб ісьці да зямлі Канаанскае; і даншлі да Гарану, і аселі там. 32 I было дзён жыцьця Фары дзьвесьце пяць год, і памер Фара ў Гаране.
1 I сказаў СПАДАР Абраму: „Ідзі сабе ізь зямлі свае, ад радні свае і з дому айца свайго да зямлі, каторую я пакажу табе. 2 I Я ўчыню цябе народам вялікім, і дабраслаўлю цябе, і ўзьвялічу імя твае, і будзеш ты дабраславенства. 3 I дабраслаўлю дабраславячых цябе, а ўлегцымаючых цябе пракліну; і будуць дабраславёныя ў табе ўсі радзімы зямлі".
4 I пайшоў Абрам, як казаў яму СПАДАР, і зь ім пайшоў Лот. 5 I Абраму было семдзясят пяць год, як вышаў з Гарану. I ўзяў Абрам Сорай, жонку сваю, і Лота, братаніча свайго, усю маемасьць, каторую яны прыдбалі, і ўсякую душу́, каторую яны прыдбалі ў Гаране; і вышлі ісьці да зямлі Канаанскае; і прышлі да зямлі Канаанскае. 6 I прайшоў Абрам па зямлі аж да месца Сыхема, аж да дубровы Морэ. I Канааняне тады ў зямлі.
7 I зьявіўся СПАДАР Абраму, і сказаў яму: „Насеньню твайму аддам Я зямлю гэту". I збудаваў там аброчнік СПАДАРУ, КАТОРЫ зьявіўся яму.
8 I падаўся ён стуль да гары, наўсход ад Бэт-Элю; і расьпяў будан свой так, што ад яго Бэт-Эль быў на захад, а Гай на ўсход; і збудаваў там аброчнік СПАДАРУ, і па гука́ў у імя СПАДАРОВА. 9 I па даўся Абрам далей і йшоў, кіруючыся на паўдня.
10 I была́ галадоў у зямлі. I зышоў Абрам да Ягіпту, пажыць там, бо вялікая галадоў у зямлі. 11 I было, як ён бліжыўся, каб прысьці да Ягіпту, і сказаў Сорай, жонцы сваёй: „Вось жа, я ведаю, што ты жонка пазорная. 12 I станецца, як Ягіпцяне пабачаць цябе, і скажуць: ,Гэга жонка ягоная', і заб'юць мяне, а табе дадуць жыць. 13 Скажы, калі ласка, што ты імне сястра, каб імне добра было дзеля цябе, і каб жыва была душа мая перазь цябе". 14 I сталася, як увыйшоў Абрам у Ягіпет, і пабачылі Ягіпцяне жонку, што яна вельмі пазорная; 15 Абачылі яе й княжаты Фараонавы, і пахвалілі яе Фараону, і ўзята была́ тая жонка да дому Фараонавага. 16 I Абраму было добра дзеля яе; і быў у яго драбны й буйны статак, і аслы, і слугі, і нявольніцы, і асьліцы і вярблюды.
17 I выцяў СПАДАР Фараона вялікімі вытнямі, і дом ягоны, за Сорай, жонку Абрамову. 18 I гукну́ў Фараон Абрама, і сказаў: „Што гэта ты імне зрабіў? чаму не сказаў імне, што яна жонка твая. 19 Чаму ты сказаў: ,Сястра мая яна'? I я ўзяў яе сабе за жонку. I цяпер во жонка твая: вазьмі яе й пайдзі". 20 I загадаў празь яго Фараон людзём, і выслалі яго, і жонку ягоную, і ўсе, што ў яго было.
1 I падняўся Абрам ізь Ягіпту, ён а жонка ягоная, і ўсе, што ў яго, і Лот ізь ім, на паўдня.
2 I быў Абрам вельмі багаты статкам а срэбрам а золатам. 3 I пайшоў у свае падарожжы ад паўдня і аж да Бэт-Элю, да гэнага месца, ідзе быў будан ягоны спачатку меж Бэт-Элю й Гаю, 4 Да месца гэнага аброчніка, каторы ён зрабіў там уперад; і гука́ў там Абрам у імя СПАДАРОВА.
5 I ў Лота, што хадзіў із Абрамам, было драбнога й буйнога статку, і буданы. 6 I не магла зямля насіць іх, каб жыць разам, бо мае масьць іхная была вялікая, і не маглі яны жыць разам. 7 I была сварка меж пастухоў статку Абрамовага і пастухоў статку Лотовага; і Канаан і Ферэзэй жыў тады ў зямлі.
8 Затым сказаў Абрам Лоту: „Хай ня будзе сваркі памеж імною й табою, і памеж пастухоў маіх і пастухоў тваіх, бо мы людзі-браты. 9 Ці ня ўся зямля перад табою? Адлучыся ж ад мяне: калі ты налева, дык я направа; а калі ты направа, дык я налева". 10 I ўзьняў Лот вочы свае, і абачыў усю аколіцу Ёрданскую, каторая ўся наваднялася перад тым, як СПАДАР выгубіў Содому а Ґомору; яна была́, як сад Божы, як зямля Ягіпецкая, ідучы на Зоар. 11 I абраў сабе Лот усю гэтую аколіцу Ёрданскую; і крануўся Лот ад усходу. I разлучыліся яны адзін ад аднаго: 12 Абрам жыў у зямлі Канаанскай, а Лот асяліўся ў местах гэнае аколіцы, і расьпяў буданы аж да Садомы. 13 А жыхары Содомы ліхія а грэшныя перад СПАДАРОМ вельмі.
14 I сказаў СПАДАР Абраму, просьле тога, як Лот адлучыўся ад яго: „Узьнімі ж вочы свае і глянь зь месца, ідзе ты, глянь на поўнач, і на паўдня, і на ўсход, і на захад. 15 Бо ўсю зямлю, каторую ты бачыш, табе дам Я і насеньню твайму аж на векі. 16 I ўчыню насеньне твае, як пыл земны; што калі хто можа палічыць пыл земны, дык і насеньне твае палічана будзе. 17 Устань, прайдзі гэтую зямлю ўдаўжкі і ўшыркі, бо Я табе дам яе.
18 I крану́ўся Абрам із буданом, і прышоў, і асяліўся ля дубровы Мамрэ, каторая ля Гэўрону; і збудаваў там аброчнік СПАДАРУ.
1 I сталася за дзён Амрафела, караля Шэнарскага, Арыёха, караля Еласарскага, Кедорлаомера, караля Еламскага, і Фідала, караля Ґоімскага, 2 Учынілі вайну з Бэраю, каралём Содомскім, Біршаю, каралём Ґоморскім, Шынавам, каралём Адмы, Шэмеверам, каралём Сэвойскім, і з каралём Беламскім, значыцца Зоарскім. 3 Усі яны злучыліся ў даліне́ Сыдым - яна ж Мора Салонае. 4 Двананцаць год яны служылі Кедорлаомеру, а трынанцатага году спрацівіліся. 5 У чатырнанцатым годзе прышоў Кедорлаомер а каралі, каторыя зь ім, і пабілі Рэфаімаў ув Аштэроф Карнаіме, і Зузымаў у Гаме, і Емімаў у Шаве-Ірафаіме, 6 I Горэеў на гары іхнай Сэіру, аж да Эл-парана, каторы на пустыні́. 7 I зьвярнуліся, і прышлі да жарала Мішпат, каторы ёсьць Кадэс, і пабілі ўсе поле Амаліка, і таксама Аморэя, што жывець у Хаццон-Амары. 8 I вышаў кароль Содомскі, кароль Ґоморскі, кароль Адмы, кароль Сэвоімскі і кароль Беламскі, значыцца Заорскі, і зладзіліся да вайны зь імі ў даліне Сыддым, 9 Зь Кедорлаомерам, каралём Еламскім, і Фідалом, каралём Ґоімскім, і Амрафелам, каралём Шэнарскім, і Арыёхам, каралём Еласарскім; чатырох каралёў супроці пяцёх. 10 У даліне ж Сыддым былі́ ямы, ямы смаляныя. І, пусьціўшыся ўцекі, кароль Содомскі а Ґоморскі ўваліліся ў іх, а засталыя ўцяклі на гару.
11 I забралі ўсю маемасьць Содомы а Ґоморы, і ўсю еміну іхную, і адышлі. 12 I забралі Лота, братаніча Абрамовага, і маемасьць ягоную, і пайшлі, а ён жыў у Содоме.
13 I прышоў уцеклы, і наказаў Абраму Гэбрэю, а ён жыў у дуброве Мамрэ, Аморэяніна, брата Эшколы а брата Анера, каторыя былі́ хаўрусьнікі Абрамовы. 14 I Абрам, пачуўшы, што ўзяты ў палон брат ягоны, узброіў гадунцоў сваіх, народжаных у дамове ягонай, трыста асьмінанцацёх, і пагнаўся аж да Дана; 15 I падзяліўшыся супроці іх ночы, сам і слуті ягоныя, і пабіў іх, і гнаў іх аж да Говы, каторая налева ад Дамашку. 16 I зьвярнуў усю маемасьць, і Лота, брата свайго, і маемасьць ягоную зьвярнуў, таксама й жанкі, і люд.
17 I вышаў кароль Содомскі яму на пярэймы, як ён зьвярнуўся просьле пабіцьця Кедорлаомера а каралёў, што былі́ зь ім, у даліну Шаве - яна даліна́ каралёва.18 I Мельхісэдэк, кароль Салімскі, вынес хлеб а віно. I ён сьвятар у Бога Навышшага. 19 I дабраславіў яго, і сказаў: „Дабраславёны Абрам ад Бога Навышшага, Валадара неба й зямлі; 20 I дабраславёны Бог Навышшы, Каторы перадаў не́прыяцеляў тваіх у рукі твае". I даў яму дзясяціну з усёга.
21 I сказаў кароль Содомскі Абраму: „Дай імне душы, а маемасьць вазьмі сабе". 22 I сказаў Абрам каралю: „Я падыймаў руку́ сваю да СПАДАРА Магучага, Навышшага, Валадара неба й зямлі, 23 што ад ніткі аж да рэменчыка з вобую не вазьму з усёга твайго, і каб ты не сказаў: ,Я забагаціў Абрама',
24 „Апрача тога толькі, што зьелі маладзёны, і дзелі людзёў, што хадзілі з імною, Анера, Эшколы а Мамра; гэтыя возьмуць дзель сваю".
1 Просьле гэтых стацьцяў было слова СПАДАРОВА да Абрама ў відзені, кажучы: „Ня бойся, Абраме, Я шчыт твой; надгарода твая вельмі вялікая". 2 Абрам сказаў: „Валада́ру СПАДАРУ, што Ты дасі імне? I я хаджу бязьдзетны; і дамавер мой, гэты Дамашчані́н Елезэр". 3 I сказаў Абрам: „Во, Ты ня даў імне насеньня, і во, гадунцу дому майго спадзець спадак па імне". 4 I во слова СПАДАРОВА да яго, кажучы: „Не спадзець твая маемасьць яму, але каторы выйдзе з нутра твайго, адзяржыць спадак твой". 5 I вывеў яго вонкі, і сказаў: „Глянь жа на нябёсы і палічы гвезды, калі ты можаш зьлічыць іх". I сказаў яму: „Так будзе твае насеньне". 6 I паверыў СПАДАРУ, і ЁН залічыў яму за справядлівасьць.
7 I сказаў яму: „Я СПАДАР, Каторы вывеў цябе з Ура Хальдэйскага, каб даць табе зямлю гэтую на спадак". 8 Ён сказаў: „Валада́ру СПАДАРУ! па чым імне пазнаць, што яна імне спадзець?" 9 I сказаў яму: „Вазьмі Імне цяліцу трыгоднюю, і казу трыгоднюю, і барана трыгодняга, турка а галубянё". 10 Ён узяў гэтыя, расьсек іх па сярэдзіне і палажыў кажную часьць супроці другое; а птушкі не расьсек. 11 I зьляцелі дзярлівыя птушкі на трупы, але Абрам адганяў іх.
12 I было, як сонца заходзіла, і глыбокі сон напаў на Абрама; і вось жах а цямнота вялікая напала на яго. 13 I сказаў Абраму: „Ведай напэўна, што прыходным будзе насеньне твае ў зямлі не сваёй, і зробяць слугамі іх, і будуць уціскаць іх чатырыста год. 14 I таксама тый народ, катораму яны будуць служыць, Я судзіць буду; і просьле гэтага яны выйдуць ізь вялікай маемасьцяй. 15 I ты прыдзеш да айцоў сваіх у супакою, будзеш пахаваны ў старасьці добрай. 16 I чацьвертае пакаленьне зьвернецца сюды, бо ня супоўнае бяспраўе Аморэя дагэтуль". 17 I было, як сонца зайшло, і цемрадзь была́, і во, печны дым і поламя агню прайшлі памеж расьсечаных гэтых.
18 Таго ж дня ўчыніў СПАДАР змову з Абрамам, кажучы: „Насеньню твайму Я даў зямлю гэтую, ад ракі Ягіпецкае аж да вялікае ракі, ракі Еўфрату: 19 Кіняні́на а Кенезэя а Кадмонея 20 А Гэціча а Ферэзэя а Рэфаіма 21 А Аморэя а Канааняніна а Ґерґесэя а Евусэя.
1 А Сорай, жонка Абрамова, не радзі́ла яму. I ў яе была́ нявольніца, Ягіпцянка, а імя ейнае Гаґар. 2 I сказала Сорай Абраму: „Вось жа, замкнуў імне СПАДАР, каб імне не радзі́ць; уйдзі ж да нявольніцы мае: можа я збудую ад яе". I паслухаў Абрам голасу Сораінага. 3 I ўзяла́ Сорай, жонка Абрамава, Гаґар Ягіпцянку, нявольніцу сваю, пад канец дзесяцёх год быцьця Абрамавага ў зямлі Канаанскай, і дала́ яе Абраму, мужу свайму, за жонку. 4 Ён увыйшоў да Гаґары, і яна зачала́. Абачыўшы, што зачала́, і ўлегцы замела спадарыню сваю ў ваччу сваі́м. 5 I сказала Сорай Абраму: „Крыўда мая ад цябе; я аддала́ нявольніцу сваю ў улоньне твае; а яна, абачыўшы, што зачала, і ўлегцы замела мяне ў ваччу сваім; няхай судзе СПАДАР меж імною і меж табою". 6 I сказаў Абрам Сорай: „Вось, нявольніца твая ў руццэ тваёй: рабі зь ёю, што добра ў ваччу тваім." І ўціскала яе Сорай, і яна ўцякла ад віду ейнага.
7 I знайшоў яе Ангіл СПАДАРОЎ ля жарала вады на пустыні, ля тога жарала на дарозе да Сур. 8 I сказаў: „Гаґар, нявольніца Сораіна! скуль ты прышла й куды йдзеш?" Яна адказала: „Ад віду Сораінага, спадарыні свае, я ўцякаю". 9 I сказаў ёй Ангіл СПАДАРОЎ: „Зьвярніся да спадарыні свае і паддайся пад яе руку́". 10 I сказаў ёй Ангіл СПАДАРОЎ: „Памнажаючы памнажу́ насеньне твае, аж нельга будзе й зьлічыць яго з прычыны множасьці". 11 I сказаў ёй Ангіл СПАДАРОЎ: „Вось, ты цяжарная, і народзіш сына, і назавеш імя яго Ізмайла, бо пачуў СПАДАР уціск твой. 12 I ён будзе дзікі́ чалавек; рука ягоная на ўсіх, і рука ўсіх на ім; перад відам усіх братоў сваіх жыць будзе ён". 13 I назвала імя СПАДАРА, Каторы гукаў да яе: Ты Эль-Роі (Ты Бог бачачы мяне). Бо сказала яна: „Ці ня тут я глядзела за бачачым мяне". 14 За тым завецца гэна жарало: Беэр-Лахай-Роі. Вось яно меж Кадэсу й Барэду.15 I нарадзі́ла Гаґар Абраму сына; і назваў Абрам імя сына свайго, каторага нарадзі́ла Гаґар: Ізмайла. 16 I Абраму было асьмідзясят шэсьць год, як Гаґар нарадзі́ла Ізмайлу Абраму.
1 I было Абраму дзевяцьдзясят год, і зьявіўся СПАДАР Абраму і сказаў яму: „Я Эль-Шадай (Бог Усемагучы); хадзі перад відам Маім і будзь беззаганны; 2 I дам змову Сваю меж Сабою й табою, і размножу цябе вельмі а вельмі". 3 I паў Абрам ніцма на від свой, і гутарыў Бог ізь ім, кажучы: 4 „Я - во змова Мая з табою: і ты будзеш айцом множасьці народаў. 5 I наперад ня будзе звацца імя твае Абрам; але будзе табе імя: Абрагам; бо айцом шмат народаў учыню цябе; 6 I распладжу ж цябе вельмі, вельмі, і пашыру цябе ў народы, і каралі зь цябе выйдуць; 7 I ўстанаўлю змову Сваю меж Імною й табою і меж насеньням тваім просьле цябе ў родах ягоных, на змову вечную, каб быць табе Богам і насеньню твайму просьле цябе; 8 I дам табе і насеньню твайму просьле цябе зямлю падарожжаваньня твайго, усю зямлю Канаанскую, у дзяржаньне вечнае; і буду ім Богам".
9 I сказаў Бог Абрагаму: „I ты змову маю дзяржы, ты й насеньне твае просьле цябе ў родах сваіх. 10 Гэта ёсьць змова Мая, каторую вы будзеце дзяржаць памеж Імною і памеж вамі і памеж насеньням тваім просьле цябе: няхай будзе абрэзаны ў вас кажны мужчына. 11 I абрэжча канцавую скурку плоці вашае, і будзе знакам змовы памеж Імною й вамі. 12 I асьмёх дзён няхай будзе абрэзаны кажны мужчына ў родах вашых, народжаны ў дамове і куплены за срэбра ў вусякага чужаземца, каторы не з насеньня твайго. 13 Канечне няхай будзе абрэзаны народжаны ў дамове тваёй і куплены за срэбра твае, і будзе змова Мая на целе вашым на змову вечную. 14 А неабрэзаны мужчына, каторы не абрэжа канцавое скуркі плоці свае, і будзе выгублена душа тая з народу свайго; бо ён змову Маю ўзрушыў".
15 I сказаў Бог Абрагаму: „Сорай, жонку сваю, не заві імя яе Сорай; але Сорра імя ейнае. 16 Я дабраслаўлю яе і таксама дам ад яе табе сына; і дабраслаўлю яе, і будзе ў народы, і каралёве людаў зь яе будуць". 17 I паў Абрагам на від свой, і сьміяўся, і сказаў у сэрцу сваім: „Нягож стагодняму народзіцца, і Сорра дзевяцьдзясятгодняя нягож народзе?" 18 I сказаў Абрагам Богу: „О, хоць бы Ізмайла быў жыў перад відам Тваім". 19 I сказаў Бог: „А вось, Сорра, жонка твая, народзе табе сына, і ты назавеш імя яго: Ісак; і ўстанаўлю змову Сваю зь ім на змову вечную, насеньню ягонаму просьле яго. 20 I праз Ізмайлу Я пачуў цябе, і вось, Я дабраслаўлю яго, і распладжу яго, і размножу вельмі а вельмі; двананцацёх князёў народзе; і Я ўчыню яго народам вялікім. 21 Але змову Сваю ўстанаўлю з Ісаком, каторага народзе табе Сорра гэтай самай парою на налецьце". 22 I скончыў мовіць ізь ім, і ўзьняўся Бог над Абрагамам.
23 I ўзяў Абрагам Ізмайлу, сына свайго, і ўсіх народжаных у дамове сваёй, і ўсіх купленых за срэбра свае, кажнага мужчыну зь людзёў дамовы Абрагамавае; і абрэзаў цела скуркі іх таго самага дня, як гутарыў зь ім Бог. 24 Абрагаму было дзевяцьдзясят дзевяць год, як была́ абрэзана скурка плоці ягонае. 25 А Ізмайлу, сыну ягонаму, было трынанцаць год, як была абрэзана канцавая скурка плоці ягонае. 26 Таго самага дня былі́ абрэзаны Абрагам а Ізмайла, сын ягоны; 27 I ўсі людзі дамовы ягонае, народжаныя ў дамове й купленыя за срэбра ў чужаземцаў былі абрэзаны зь ім.
1 I зьявіўся яму СПАДАР у дуброве Мамрэ, а ён сядзеў ля ўходу да будана ў дзянны вад. 2 Ён узьняў вочы свае, і глянуў, і во, тры мужы стаяць перад ім. I абачыў, і пабег ад уходу да будана наўпярэймы ім, і пакланіўся да зямлі. 3 I сказаў: „Спада́ру! калі ж я знайшоў ласку ў ваччу Тваім, калі ласка, ня мінай слугі Свайго. 4 I возьмуць троху вады, і абмыюць ногі вашыя; і прыхініцеся пад гэтым дзервам. 5 А я вазьму лусту хлеба, і вы пасілкуеце сэрцы вашыя; потым пройдзеце; бо дзеля гэтага вы прайшлі міма слугі вашага". Яны сказалі: „Рабі так, як казаў". 6 I пабарзьдзіў Абрагам да будана, да Сорры, і сказаў: „Барзьдзей тры меркі мукі найлепшае рашчыні, і сьпячы сачнёў". 7 I да стады пабег Абрагам, і ўзяў цялё кунежнае а добрае, і даў малцу, і пабарзьдзіў прыгатаваць яго. 8 I ўзяў масла а малака, і цялё, якое прыгатаваў, і пастанавіў перад імі, і сам стаяў ля іх пад дзервам. I яны елі.
9 I сказалі яму: „Ідзе Сорра, жонка твая?" Ён адказаў: „Тут, у будане". 10 I сказаў: „Я напэўна зьвярнуся да цябе згодна з парою жыцьця, і во, сын у Сорры, жонкі твае". А Сорра слухала ля ўходу да будана, а гэта было адзаду яго. 11 Абрагам жа й Сорра былі́ старыя, увыйшлі ў гады; перастала быць у Сорры звычайнае жаноцкае. 12 I сьміялася Сорра ў нутру, кажучы: „Просьле тога, як я зьвяла, будзе імне любата? і спадар мой стары". 13 I сказаў СПАДАР Абрагаму: „Чаму сьміялася Сорра, сказаўшы: ,Нягож я запраўды нараджу - а я ж стара́я?' 14 Ці ё што цяжкое СПАДАРУ? У прызначаным часе Я зьвярнуся да цябе подле пары жыцьця, і ў Сорры сын". 15 I заперачыла Сорра, кажучы: „Я ня сьміялася," бо яна лякалася. Але Ён сказаў: „Не, ты сьміялася".
16 I ўсталі стуль тыя мужы, і глядзелі на від Содомы. Абрагам жа пайшоў ізь імі, каб прапусьціць іх.
17 I СПАДАР сказаў: „Ці схаваю Я ад Абрагама, што Я раблю? 18 I Абрагам запраўды стане народам вялі́кім а магутным, і будуць дабраславёныя ў ім усі народы зямлі; 19 Бо Я знаю яго, што раскажа ён дзяцём сваім і дамове сваёй просьле сябе, і будуць дзяржаць дарогу СПАДАРОВУ, чыніць справядлівасьць а суд, каб мог здойсьніць СПАДАР Абрагаму, што гу́каў празь яго".
20 I сказаў СПАДАР: „Во крык Содомы а Ґоморы, бо вялікі ён, і грахі іхныя, бо вельмі яны цяжкі́я. 21 Зыйду ж а пагляджу, ці згодна з крыкам, каторы прыходзе да Мяне, учынілі яны супоўна, а калі ня так, дык буду ведаць".
22 I абярнуліся мужы адгэнуль, і пайшлі да Садомы. Абрагам жаяшчэ стаяў перад СПАДАРОМ. 23 I дабліжыўся Абрагам, і сказаў: „Нягож Ты загубіш справядлівага зь нявернікам? 24 Можа ё пяцьдзясят справядлівых сярод места? Нягож Ты загубіш, і не даруеш месту дзеля пяцьдзясят справядлівых, што ўнутры ў яго? 25 Крый Божа, каб Ты ўчыніў такі ўчынак, каб Ты зрабіў сьмерць справядліваму зь нявернікам, і будзе як справядлівы так і няверны: Крый Божа! Ціж Судзьдзя ўсяе зямлі ня ўчыне суду?" 26 I СПАДАР сказаў: „Калі я знайду ў Содоме пяцьдзясят справядлівых унутры места, то Я дарую ўсяму месцу дзеля іх". 27 I адказаў Абрагам, і сказаў: „Вось жа я быў адважыўшыся гу́каць Валадару́, а я - пыл а попел. 28 Можа ня стане пяцёх да пяцьдзясят справядлівых, нягож Ты выгубіш дзеля пяцёх усё места?" Ён сказаў: „Ня выгублю, калі знайду там сараку пяцёх". 29 I далей яшчэ гу́кае да Яго, і сказаў: „Можа знойдзецца там сорак". Ён сказаў: „Ня ўчыню і дзеля сараку". 30 I сказаў: „Няхай ня гневаецца Валадар, і я буду гу́каць: можа знойдзецца там трыццацёх". Ён сказаў: „Ня ўчыню, калі знайду там трыццацёх". 31 I сказаў: „Вось жа, я важыўся гу́каць Валадару: можа знойдзецца там дваццацёх?" Ён сказаў: „Ня выгублю дзеля дваццацёх". 32 I сказаў: „Няхай жа ня гневаецца Валадар, і я буду гу́каць яшчэ адно гэты раз: можа знойдзецца там дзесяцёх?" Ён сказаў: „Ня выгублю дзеля дзесяцёх". 33 I адышоў СПАДАР, скончыўшы гутарыць із Абрагамам, і Абрагам зьвярнуўся на свае месца.
1 I прышлі тыя два ангілы да Садомы ўвечары, а Лот сядзеў у браме Содомы. I абачыў Лот, і ўстаў ім наўпярэймы, і пакланіўся чалом да зямлі. 2 I сказаў: „Вось жа, калі ласка, спадары мае! зьвярніце ж да дому слугі свайго, і пераначуйце, і ўмыйце ногі свае, а на раніцы ўстанеце й пойдзеце ў дарогу сваю". I яны адказалі: „Не, але на вуліцы мы пераначуем". 3 I ён іх надта прынукаў; і яны завярнуліся да яго, і прышлі да гасподы ягонае, і ён зрабіў ім пачостку, і праснакі сьпёк, і яны елі. 4 Перш чымся ляглі яны, і людзі месцкія, людзі садомскія, ад хлапца аж да старога, увесь люд із кажнага канца, абступілі дом. 5 I пагука́лі Лота, і сказалі яму: „Ідзе тыя людзі, што прышлі да цябе гэтае ночы? Вывядзі іх да нас; і мы пазнаем іх". 6 I вышаў да іх Лот да ўходу, і дзьверы запер за сабою. 7 I сказаў ім: „Браты мае, калі ласка, ня чыніце ліха. 8 Вось жа, у мяне дзьве дачкі, каторыя не пазналі мужа, валей я вывяду іх да вас, і рабіце зь імі́, як зьлюб у вачох вашых, адно людзём гэтым не рабіце нічога, бо яны прышлі пад сьцень столі мае". 9 I яны сказалі: „Хадзі далей!" I казалі: „Во, гэты адзін прышоў падарожжаваць, і важа судзіць! Цяпер мы горш зробім із табою, чым ся зь імі". I прыставалі вельмі да чалавека гэтага, да Лота, і бліжыліся, каб выламіць дзьверы. 10 Тады мужы тыя выцягнулі рукі свае, і ўвялі Лота да сябе ў дом, і дзьверы заперлі; 11 А мужоў тых, што былі́ ля ўходу дому, пазаражалі нявіснасьцю, ад малога аж да большага, і стамаваліся яны знайсьці ўход.
12 I сказалі тыя мужы Лоту: „Яшчэ хто ў цябе ё тут? Зяць а сынове твае а дачкі твае а ўсі, хто ў цябе ў месьце, вывядзі з гэтага месца; 13 Бо губім мы гэтае месца, бо павялічыўся крык іхны перад відам СПАДАРА, і паслаў нас СПАДАР выгубіць яго". 14 I вышаў Лот, і гутарыў ізь зяцьмі сваімі, каторыя былі ўзяўшы дачкі ягоныя, і сказаў: „Устаньце, выйдзіце з гэтага месца, бо СПАДАР выгубе гэтае места". I быў ён быццам сьміяўся ў вачох зяцёў сваіх.
15 I як узышла зара, і барзьдзілі ангілы Лота, кажучы: „Устань, вазьмі жонку сваю а дзьве дачкі свае, каторыя ёсьць, каб ты не прылучыўся да бяспраўя гэтага места". 16 I ён агіляўся, і ўзялі моцна тыя мужы за руку́ яго, і за руку жонку ягоную, і за руку дачкі ягоныя - із спагады СПАДАРА да яго - і вывялі яго, і пастанавілі яго вонках места. 17 I было, як вывялі іх вонкі, сказаў: „Уцякай дзеля душы свае: не азірайся назад і ня прыстоюй, з усяе аколіцы гары ўцякай, каб ты не прылучыўся". 18 I Лот сказаў: „Вось, ня так жа, Спадары мае! 19 Вось жа, слуга Твой знайшоў ласку ў ваччу Тваім, і ўзьвялічыў міласэрдзе Твае, каторае Ты ўчыніў з імною, што заставіў жывой душу́ маю; але я ня буду магчы ўцячы на гару, каб мяне не дагнала тая бяда, і мне не памерці. 20 Вось жа, тут гэта места блізка на ўцекі туды, і яно малое, пабягу ж я туды, ціж не малое яно, і будзе жыць душа мая". 21 I сказаў яму: „Гля, Я ўсьціў від твой таксама і ў гэтым, каб ня вывярнуць места, праз каторае ты гу́каеш. 22 Сьпяшайся, уцякай туды; бо я не магу нічога ўчыніць, пакуль ты ня дойдзеш туды". За тым і названа імя месца гэтага Цоар. 23 Сонца ўзышло над зямлёю, і Лот прышоў да Цоару.
24 I СПАДАР лінуў дажджом на Содому а Ґомору серку а агонь ад СПАДАРА зь нябёсаў, 25 I вывярнуў месты гэтыя, і ўсю аколіцу, і ўсіх жыхараў местаў гэтах, і расьліны зямлі.
26 I азірнулася жонка ягоная адзаду яго, і стала стаўпом солі.
27 I ўстаў Абрагам рана да месца, ідзе стаяў перад відам СПАДАРОВЫМ. 28 I глянуў далоў на Садому а Ґамору і на ўсю зямлю аколіцы, і бачыў, і во падыймаецца дым ізь зямлі, як дым із вапельні.
29 I было, як нішчыў Бог месты аколіцы, і ўспомнеў Бог праз Абрагама, і выслаў Лота з памеж вывярненьня, як вывярнуў месты, у каторых жыў Лот.
30 I падняўся Лот із Цоару, і жыў у гары, і абедзьве дачкі ягоныя зь ім, бо ён баяўся жыць у Цоару. I жыў у пячоры, ён і абедзьве дачкі ягоныя.
31 I сказала старшая малодшай: „Ацец наш стары, і чалавека няма на зямлі, уйсьці да нас подле звыча́ю ўсяе зямлі. 32 Хадзіма, упаім аайца нашага віном, і ляжам ізь ім, і прыдбаем ад айца нашага насеньне". 33 I ўпаілі айца свайго віном тае ночы; і ўвыйшла старшая, і ляжала з айцом; а ён ня ведаў, калі лягла й калі ўстала. 34 I сталася назаўтрае, і сказала старшая малодшай: „Вось, я ляжала ўчора ўвечары з айцом сваім; упаіма яго віном таксама гэтае ночы; і ты увыйдзі, ляжы зь ім, і захаваеш у жывых ад айца нашага насеньне". 35 І ўпаілі і гэгае ночы айца свайго віном; і ўстала малодшая і ляжала зь ім; а ён ня ведаў, калі лягла й калі ўстала. 36 I зацяжарылі абедзьве дачкі Лотавы ад айца свайго. 37 I нарадзі́ла старшая сына, і назвала імя ягонае: Моаў. Ён ацец Моава дагэтуль. 38 I малодшая, таксама яна, нарадзі́ла сына, і назвала імя ягонае: Бен-Аммі. Ён ацец сыноў Аммонавых дагэгэтуль.
1 I крану́ўся стуль Абрагам да зямлі паўднявое, і асяліўся памеж Кадэсу й Суру, і падарожжаваў у Ґерары. 2 I сказаў Абрагам праз Сорру, жонку сваю: „Яна сястра мая". I паслаў Авімелех, кароль Ґерарскі, і ўзяў Сорру. 3 I прышоў Бог да Авімелеха ў сьне ночы, і сказаў яму: „Вось, ты памерлы за жонку, каторую ты ўзяў, бо яна мужняя замужка". 4 Авімелех жа не дабліжыўся да яе, і сказаў: „Спада́ру! нягож народ нават справядлівы ты заб'еш? 5 Ці ня ён сказаў імне: ,Яна сястра мая.' I яна, таксама яна сказала: ,Ён брат мой'. У прасьціні сэрца свайго і ў чысьціні рук сваіх учыніў я гэта". 6 I сказаў яму Бог у сьне: „I Я ведаю, што ў прасьціні сэрца свайго ты ўчыніў гэта, і ўдзяржаў таксама Я цябе ад ізграшэньня перад Імною; затым Я ня даў табе дакрануцца да яе. 7 I цяпер зьвярні жонку гэтага мужа, бо ён прарока, і памоліцца за цябе, і ты будзеш жыў; а калі ня зьвернеш, дык ведай, што сьмерцю памрэш ты і ўсе твае".
8 I ўстаў Авімелех нараніцы, і пагука́ў усіх слугаў сваіх, і гу́каў усі словы гэтыя ў вушы іхныя; і зьлякаліся гэтыя людзі вельмі.
9 I паклікаў Авімелех Абрагама, і сказаў яму: „Што ты з намі ўчыніў? Чым ізграшыў я супроці цябе, што ты быў навёўшы на мяне і на гаспадарства мае грэх вялікі? Учынкі, якія ня чыняць, ты ўчыніў імне". 10 I сказаў Авімелех Абрагаму: „Што ж ты меў наўвеце, як чыніў гэты ўчынак?" 11 I сказаў Абрагам: „Во я сказаў: ,Пэўне, няма страху Божага на месцу гэтым, і заб'юць мяне за жонку маю'. 12 Дый запраўды яна сястра імне: яна дачка айца майго, толькі не дачка маці мае; і стала, маёй жонкаю. 13 I было, як павёў Бог мяне з дому айца майго, то я сказаў ёй: ,Во, ласка твая, каторую ты можаш зрабіць імне: на кажным месцу, куды мы прыдзем, кажы празь мяне: ,ён брат мой'". 14 I ўзяў Авімелех драбнога й буйнога статку, і слугаў і нявольніцы, і даў Абрагаму, і зьвярнуў яму Сорру, жонку ягоную. 15 I сказаў Авімелех: „Вось, зямля мая перад табою; ідзе добра ў ваччу тваім - жыві". 16 I Сорры сказаў: „Во, я даў тысяча срэбнікаў брату твайму; во гэта табе запінашка на вочы перад усімі, каторыя з табою; і перад усімі ты апраўлена".
17 I памаліўся Абрагам Богу, і ўздаравіў Бог Авімелеха, і жонку ягоную і служэбкі ягоныя, і яны радзі́лі; 18 Бо шчытна быў зачыніўшы СПАДАР да часу кажную дзетніцу жаноцкую ў дамове Авімелехавай за Сорру, жонку Абрагамову.
1 І СПАДАР даведаўся да Сорры, як сказаў; і ўчыніў СПАДАР Сорры, як казаў. 2 I зачала́ а нарадзіла Сорра Абрагаму сына ў старасьці яго, у часе, праз каторы казаў яму Бог. 3 I назваў Абрагам сына свайго, што нарадзі́ўся яму, каторага нарадзіла яму Сорра: Ісак. 4 I абрэзаў Абрагам Ісака, сына свайго, на восьмы дзень, як расказаў яму Бог. 5 Абрагаму было сто год, як нарадзіўся ў яго Ісак, сын ягоны.
6 I сказала Сорра: „Сьмех учыніў імне Бог; хто не пачуе, засьмяецца зь мяне". 7 I сказала: „Хто сказаў бы Абрагаму: ,Будзе саіць дзеці Сорра', бо я нарадзіла сына ў старасьці яго".
8 I вырасла дзяцё, і адвучана, і ўчыніў Абрагам вялікую чэсьць таго дня, як Ісак быў адвучаны.
9 I абачыла Сорра сына Гаґары Ягіпцянкі, каторага яна нарадзі́ла Абрагаму, што ён насьміхаецца, 10 I сказала Абрагаму: „Выжані гэтую служэбку а сына ейнага, бо не спадзець сыну нявольніцы гэтае із сынам маім, з Ісаком". 11 I было гэта нягодным у ваччу Абрагамавым дзеля сына ягонага.
12 I Бог сказаў Абрагаму: „Няхай ня будзе гэта нягодным у ваччу тваім дзеля хлопчыка і дзеля служэбкі свае; усе, што скажа табе Сорра, слухай голасу ейнага; бо ў Ісаку будзе названа табе насеньне. 13 Таксама й сына нявольніцы народам учыню, бо ён твае насеньне.
14 Абрагам устаў нараніцы, і ўзяў хлеба а мех вады, і даў Гаґары, і палажыў ёй на плечы, і дзецянё, і выслаў яе.
Яна пайшла і заблудзіла ў пустыні́ Бэер Шаве. 15 I скончылася вада ў мяху, і яна заставіла дзецянё пад адным із кустоў. 16 I пайшла, і села насупроці так далёка, як із луку дастрэліць; бо яна сказала: „Хай не гляджу на сьмерць дзецяняці". I села насупроці, і ўзьняла голас свой, і плакала. 17 I пачуў Бог голас хлопчыкаў; і гукну́ў ангіл Божы да Гаґары зь нябёсаў, і сказаў ёй: „Што з табою, Гаґар? ня бойся; бо пачуў Бог голас хлопчыка стуль, ідзе ён ё. 18 Устань, падыймі хлопчыка і дзяржы моцна рукою сваёю яго, бо ў народ вялікі ўчыню яго". 19 I адчыніў Бог вочы ейныя, і яна абачыла студню з вадою, і пайшла, і напоўніла мех вады, і дала́ піць дзецяняці.
20 I быў Бог із хлопчыкам; і ён вырас, і жыў на пустыні́, і быў стралец із луку. 21 Ён жыў на пустыні́ Фаран; і ўзяла́ яму маці жонку ізь зямлі Ягіпецкае.
22 I было таго часу, і сказаў Авімелех а Фіхол, вайводца ягоны, Абрагаму, кажучы: „Бог із табою ў вусім, што ты робіш; 23 I цяпер прысягні імне Богам тут, што ты ня будзеш маніць імне ані пагону майму, ані ўнуку майму; і як я ласку чыніў табе, так будзеш рабіць з імною і ізь зямлёю, што ты падарожжуеш у ёй". 24 I сказаў Абрагам: „Прысягаю".
25 I ўпікаў Абрагам Авімелеху ўзглядам студні вады, каторую заглабалі слугі Авімелехавы. 26 I сказаў Авімелех: „Ня ведаў я, хто ўчыніў гэта, таксама ты не сказаў імне; таксама я ня чуў, апрача сядняшняга дня". 27 I ўзяў Абрагам драбнога й буйнога статку, і даў Авімелеху, і ўчынілі яны абодва змову. 28 I пастанавіў Абрагам сем тых ягнят із драбнога статку асобна. 29 I сказаў Авімелех Абрагаму: „А што гэта за сем авец гэтых, каторыя ты пастанавіў асобна?" 30 I сказаў: „Бо сем гэтых ягнят возьмеш ад рукі мае, каб яны былі́ імне сьветчаньням, што я выкапаў гэтую студню". 31 Затым і назваў гэтае месца: Бэер Шава (Студня Прысягі), бо там яны абодва прысягалі. 32 I ўчынілі змову ў Бэер Шаве. I ўстаў Авімелех а Фіхол, вайводца ягоны, і зьвярнуліся да зямлі Пілісцкае.
33 I засадзіў гай ля Бэер Шавы, і гука́ў там у імя СПАДАРА, Бога вечнага.
34 I падарожжаваў Абрагам у зямлі Пілісцкай дзён шмат.
1 I было просьле ста́цьцяў гэтых; і Бог спрабаваў Абрагама, і сказаў яму: „Абрагаме!" I ён сказаў: „Во я!" 2 I сказаў: „Вазьмі ж сына свайго, адзінага свайго, каторага ты любіш, Ісака; і пайдзі сабе да зямлі Мора, і там узьнясі яго на ўсепаленьне на аднэй з гораў, праз каторую Я скажу табе". 3 Абрагам устаў рана нараніцы, асядлаў асла свайго, узяў двух дзяцюкоў сваіх із сабою а Ісака, сына свайго; і насек дроў на ўсепаленьне, і ўстаў і пайшоў да месца, праз каторае сказаў яму Бог. 4 I было трэйцяга дня, што ўзьняў Абрагам вочы свае і абачыў тое месца зда́леку. 5 I сказаў Абрагам дзяцюком сваім: „Застаньцеся вы тут із аслом; а я а хлапец пойдзем аж туды, і паклонімся, і зьвернемся да вас".
6 I ўзяў Абрагам дровы на ўсепаленьне, і ўзлажыў на Ісака, сына свайго; і ўзяў у рукі цяпло а вялікі нож, і пайшлі абодва разам. 7 I сказаў Ісак Абрагаму, айцу свайму: „Войча мой!" Ён адказаў: „Во я, сыну мой". Ён сказаў: „Во цяпло а дровы, ідзе ж ягнё на ўсепаленьне?" 8 I сказаў Абрагам: „Бог парупіцца Сабе празь ягнё на ўсепаленьне, сыну мой". I йшлі абодва разам.
9 I прышлі на месца, праз каторае казаў яму Бог; і збудаваў там Абрагам той аброчнік, разлажыў дрыва, і зьвязаў сына свайго Ісака, і палажыў яго на аброчнік, зьверху на дрыва. 10 I выцягнуў Абрагам руку́ сваю, і ўзяў вялікі нож, каб зарэзаць сына свайго. 11 I гукну́ў да яго Ангіл СПАДАРОЎ зь нябёсаў, і сказаў: „Абрагаме! Абрагаме!" I сказаў: „Во я!" 12 I сказаў: „Не выцягай рукі свае на хлопчыка і не рабі яму нічога; бо цяпер Я ведаю, што ты баішся Бога і не ўдзяржаў сына свайго ад Мяне.
13 I ўзьняў Абрагам вочы свае, і абачыў: і во баран адзаду засілі́ўся ў гушчару рагамі сваімі. I пайшоў Абрагам, і ўзяў барана, і ўзьнёс яго на ўсепаленьне замест сына свайго. 14 I назваў Абрагам імя месца гэнага: Егова-Ірэ (СПАДАР парупіцца). Затым і цяперака кажацца: на гары Еговы агледзецца.
15 I гукну́ў Ангіл СПАДАРОЎ Абрагаму другім на́варатам ізь нябёсаў, 16 I сказаў: „Сабою прысягаю, асьвятчае СПАДАР, што як ты гэта зрабіў, і не ўдзяржаў сына свайго, адзінага свайго, 17 То дабра славячы дабраслаўлю цябе, і множачы памножу насеньне твае, як гвезды нябёсныя і як пясок на беразе таго мора; і спадуць насеньню твайму брамы варагоў ягоных; 18 I дабраславёныя будуць у насеньню тваім усі народы зямлі за тое, што ты паслухаў голасу Майго".
19 I зьвярнуўся Абрагам да дзяцюкоў сваіх, і ўсталі, і пайшлі разам да Бэер Шавы; I жыў Абрагам у Бэер Шаве.
20 I было просьле гэтых ста́цьцяў: Абрагаму наказалі, сказаўшы: „Во, нарадзі́ла Мілка, нават яна, дзеці Нагору, брату твайму: 21 Уца, першака ягонага, а Буза, брата яго, а Кемуеля, айца Арамовага. 22 А Кесэда а Хазо а Пілдаша а Ідлафа а Вафуеля. 23 Ад Вафуеля нарадзілася Рэвека. Асьмёх гэтых нарадзіла Мілка Нагору, брату Абрагамаваму. 24 I мамошка ягоная, а імя ейная Рэума, і нарадзі́ла таксама яна Тэвага а Ґагама а Тагаша аМааху
1 I было жыцьця Соррынага сто дваццаць сем год: гады жыцьця Соррынага. 2 I памерла Сорра ў Кіраф-Арбе, ён жа Гэўрон, у зямлі Канаанскай. I прышоў Абрагам із жалобаю па Сорры, і плакаць па ёй. 3 I ўстаў Абрагам ад віду памерлае свае, і гу́каў сыном Гэтавым, кажучы: 4 „Падарожнік і асяленец я у вас; дайце імне на собскасьць магілу з вамі, і я пахаваю памерлую сваю ад віду свайго". 5 I адказалі сынове Гэтавы Абрагаму, кажучы яму: 6 „Паслухай нас, спада́ру мой! князь Божы ты сярод нас; у найвыбарнейшым із нашых пахавальных месцаў пахавай памерлую сваю; ніхто з нас пахавальнага месца свайго не забароне табе на пахаваньне памерлае твае". 7 Абрагам устаў і пакланіў ся народу зямлі - сыном Гэтавым; 8 I гутарыў зь імі, кажучы: „Калі гэтага зыча душа ваша, каб я пахаваў памерлую сваю ад віду свайго, то паслухайце мяне, прычыніцеся за мяне ў Ефрона, сына Цогаровага, 9 I дасьць ён імне пячору Махпелу, што ў яго, што на канцу поля ягонага, за поўнае срэбра аддасьць імне яе сярод вас, на собскасьць да пахаваньня". 10 Ефрон сядзеў сярод сыноў Гэтавых; і адказаў Ефрон Гэціч Абрагаму ўчуткі сыноў Гэтавых, перад усімі, каторыя ўходзілі ў брамы места ягонага, кажучы: 11 „Не, спада́ру, мой, паслухай мяне: поле я даў табе і пячору, каторая на ім, даў табе: перад ачмі сыноў народу свайго даў табе яе, пахавай памерлую сваю". 12 I пакланіўся Абрагам перад народам зямлі, 13 I гу́каў Ефрону ўчуткі люду зямлі, кажучы: „Калі б ты толькі паслухаў мяне, я дам табе срэбла поля; вазьмі ў мяне, і я пахаваю памерлую сваю там". 14 І адказаў Ефрон Абрагаму, кажучы яму: 15 „Спада́ру мой! паслухай мяне: зямля чатырыста сыкляў срэбла; меж імною й табою што гэта? і памерлую сваю пахавай". 16 I паслухаў Абрагам Ефрона; і адважыў Абрагам Ефрону срэбла, праз каторае ён казаў учуткі сыноў Гэтавых, чатырыста сыкляў срэбла, якое ходзе ў купцоў.
17 I зацьверджана поле Ефронава, каторае ў Махпеле, каторая перад Мамрэ, поле а пячора каторая на ім, і кажнае дзерва, каторае на полю, у вусіх межах ягоных наўколо, 18 Абрагаму ў куплю перад ачмі сыноў Гэтавых, усіх уходзячых у брамы места ягонага.
19 Просьле гэтага Абрагам пахаваў Сорру, жонку сваю, у пячоры поля ў Махпеле, перад Мамрэ, каторае Гэўрон, у зямлі Канаанскай. 20 I зацьверджана тое поле а тая пячора, каторая на ім, Абрагаму на пахоўную собскасьць ад сыноў Гэтавых.
1 I Абрагам быў ужо стары, і прышоў у гады. I СПАДАР дабраславіў Абрагама ў вусім.
2 I сказаў Абрагам слузе свайму, старшаму ў доме сваім, каторы ра́дзіў усе, што ў яго было: „Палажы руку́ сваю пад сьцягно мае, 3 І я прывяду цябе да прысягі СПАДАРОМ Богам нябёсаў і Богам зямлі, што ты нявозьмеш жонкі сыну майму з дачок Канаанавых, сярод каторых я жыву; 4 Але да зямлі мае і да роднага краю майго пойдзеш і возьмеш жонку сыну майму Ісаку". 5 I сказаў яму слуга: „Можа ня будзе зычыць тая жонка йсьці з імною да гэтае зямлі, ці напэўна маю я зьвярнуць сына твайго да зямлі, з каторае ты вышаў?"
6 I сказаў яму Абрагам: „Сьцеражыся, каб не зьвярнуць сына майго туды. 7 СПАДАР Бог нябёсаў, Каторы ўзяў мяне з дому айца майго і ізь зямлі нараджэньня майго, і Каторы гу́каў імне, і Каторы прысягнуў імне, кажучы: ,Насеньню твайму дам гэтую зямлю' - Ён пашлець Ангіла Свайго перад табою, і ты возьмеш жонку сыну майму стуль. 8 А калі ня будзе хацець тая жонка йсьці з табою, ты будзеш нявінны ад гэтае прысягі мае; толькі сына майго не зварачай туды". 9 I палажыў слуга руку́ сваю пад сьцягно Абрагамавае, спадара свайго, і прысягнуў яму ў гэтай справе. 10 I ўзяў тый слуга дзесяць вярблюдоў спадара свайго, і пайшоў. I ўсялякае дабро спадара ягонага ў руццэ ягонай. Ён устаў і пайшоў да Арам Нагараіму, да места Нагоравага. 11 I прынучыў вярблюды ўклякнуць вонках места, ля студні вады, увечары, таго часу, як выходзяць сіляць. 12 I сказаў: „СПАДАРУ, Божа спадара майго Абрагама! учыні ж, каб сталася імне сядні, і зрабі ласку спадару майму Абрагаму. 13 Во, я стаю ля жарала вады, і дачкі людзёў места выхо дзяць сіляць ваду; 14 I будзе, што тая дзеўка, каторай я скажу: ,Нахіні, калі ласка, жбан свой, я нап'юся' і каторая скажа: ,Пі, я й вярблюды твае напаю', вось тая, каторую Ты прызначыў слузе Свайму Ісаку; і па гэтым пазна́ю я, што Ты робіш ласку спадару майму".
15 I было, перш чымся скончыў ён гу́каць, і вось, Рэвека, каторая нарадзі́лася Вафуелю, сыну Мілчынаму, жонкі Нагоравае, брата Абрагамавага, і жбан ейны на плячу ў яе. 16 Дзеўка вельмі пазорная ў дзявоцтве, і мужчына не пазнаў яе. Яна зышла да жарала, напоўніла жбан і падняла́ся. 17 I пабег слуга наўпярэймы ёй, і сказаў: „Дай імне глынуць, калі ласка, крыху вады із жбана свайго". 18 I сказала: „Пі, спада́ру мой". I пабарзьдзіла, і спусьціла жбан на руку́ сваю, і дала́ яму напіцца. 19 I яна скончыла даваць яму піць, і сказала: „Таксама вярблюдом тваім я буду сіляць, пакуль не нап'юцца". 20 I барзьдзіла, і выпаражніла жбан свой у карыта, і пабегла ізноў да студні засіліць, і насіляла ўсім вярблюдом ягоным. 21 Чалавек тый, зумеўшыся зь яе, маўчаў, каб ведаць, ці пашчасьціў СПАДАР дарогу ягоную, ці не.
22 I было, як вярблюды напіліся, і ўзяў чалавек тый уносьніцу залатую паў сыкля вагою і два бружлеты на рукі ейныя, дзесяць сыкляў золата вага́ іх; 23 I сказаў: „Чыя ты дачка? скажы імне, калі ласка, ці ё ў доме тваім месца нам начаваць?" 24 Яна сказала яму: „Я дачка Вафуелева, сына Мілчынага, каторага яна нарадзі́ла Нагору". 25 I сказала яму: „I саломы, і пошару шмат у нас, таксама месца начаваць". 26 I сьхінуўся чалавек тый, і пакланіўся СПАДАРУ, 27 I сказаў: „Дабраславёны СПАДАР, Бог спадара майго Абрагама, Каторы не ўдзяржаў ласкі Свае і праўды Свае ад спадара майго! Я ў дарозе, і вёў мяне СПАДАР да дамовы брата спадара майго".
28 I пабегла дзеўка, і расказала ў дому маці свае подле стацьця гэтага. 29 I ў Рэвекі брат, і ягонае імя Лаван. I пабег Лаван вонкі да тога чалавека да тога жарала. 30 I было, як ён абачыў уносьніцу а бружлеты на руках у сястры свае, і пачуў словы Рэвечыны, сястры свае, каторая сказала: „Гэтак гутарыў з імною гэны чалавек"; дык ён прышоў да чалавека, і во ён стаіць пры вярблюдох ля жарала. 31 I сказаў: „Увыйдзі дабраславёны СПАДАРОМ; чаму ты стаіш вонках? Я пачысьціў дом і месца вярблюдом". 32 I ўвыйшоў чалавек у дом. I расьсядлаў вярблюды, і даў саломы а пошару вярблюдом, і вады ўмыць ногі ягоныя і ногі людзём, каторыя зь ім. 33 I станавілі перад ім есьці; а ён сказаў: „Ня буду есьці, пакуль не скажу словы свае". I сказаў: „Кажы!" 34 Ён сказаў: „Слуга Абрагамаў я. 35 I СПАДАР дабраславіў спадара майго вельмі, і ён стаў вялікі. Ён даў яму драбнога й буйнога статку, і срэбра а золата, і слугі а нявольніцы, і вярблюды а аслы. 36 I нарадзі́ла Сорра, жонка спадара майго, сына спадару майму просьле яе застарэласьці, і аддаў яму ўсе, што ў яго. 37 I ўзяў зь мяне прысягу спадар мой, сказаўшы: ,Не бяры жонкі сыну майму з дачок Канаанавых, у каторых зямлі я жыву; 38 Але да дому айца майго пайдзі і да радні мае, і возьмеш жонку сыну майму. 39 I сказаў я спадару свайму: ,Можа ня пойдзе жонка з імной'. 40 I сказаў імне: ,СПАДАР, што я хадзіў перад відам Ягоным, пашлець Ангіла Свайго з табою і ўчыне дасьпешнай дарогу тваю, і возьмеш жонку сыну майму з радні мае а з дому айца майго. 41 Тады будзеш ты нявінны ад прысягі мае, як сходзіш да радні мае, і калі яны не дадуць табе, ты будзеш нявінны ад праклёнаў!
42 „І прышоў я сядні да тога жа рала, і сказаў: ,СПАДАРУ, Божа спадара майго Абрагама! калі ж ё воля Твая, пашчасьці дарогу маю, каторай я хаджу! 43 Дык во, я стаю ля жарала вады, і будзе: тая дзявушчая, каторая выйдзе сіляць, і я скажу ёй: „Дай імне, калі ласка, выпіць крыху вады із жбана свай го", 44 I яна скажа імне: „Таксама ты пі, і таксама вярблюдом я насіляю" вось яна тая жонка, каторую прызначыў СПАДАР сыну спадара майго'.
45 „Перш чымся скончыў я гу́каць у сэрцу сваім, і во, Рэвека вышла, і жбан ейны на плячу ў яе, і зышла да жарала, і засіліла; і я сказаў ёй: ,Дай імне, калі ласка, напіцца!' 46 І пабарзьдзіла, і спусьціла жбан із сябе, і сказала: ,Пі, і таксама вярблюды твае я напаю', I я піў, і вярблюды яна напаіла. 47 Я папытаўся ў яе і сказаў: ,Чыя ты дачка?' Яна сказала: ,Дачка Вафуелева, сына Нагоравага, каторага нарадзіла яму Мілка'. I надзеў я ёй уносьніцу ў нос ейны, і бружлеты на рукі ейныя. 48 I сьхінуўся, і пакланіўся СПАДАРУ, і дабраславіў СПАДАРА, Бога спадара майго Абрагама, Каторы прывёў мяне дарогаю праўды, узяць дачку брата спадара майго сыну ягонаму. 49 I калі вы маніцеся ўчыніць ласку а праўду спадару майму, скажыце імне, і калі не, скажыце імне, і я павярну направа альбо налева".
50 I адказалі Лаван а Вафуель, і сказалі: „Ад СПАДАРА вышла гэта справа, мы ня можам казаць табе ані ліхога, ані добрага. 51 Во, Рэвека перад табою, вазьмі й пайдзі; і няхай будзе яна жонкаю сыну спадара твайго, як казаў СПАДАР".
52 I было: як пачуў слуга Абрагамаў словы іхныя, то пакланіўся да зямлі СПАДАРУ. 53 I выняў слуга рэчы срэбныя а рэчы залатыя а адзежу, і даў Рэвеццы; і багатыя дары даў брату ейнаму і маці ейнай. 54 I елі, і пілі, ён а людзі, што зь ім, і пераначавалі. I ўсталі нараніцы, і ён сказау́: „Адпусьціце мяне да спадара майго". 55 I сказаў брат ейны а маці ейная: „Няхай пабудзе з намі дзеўка дзён колькі або дзесяць, потым выправішся". 56 Ён сказаў ім: „Не пазьніце мяне, бо СПАДАР учыніў дасьпешнай дарогу маю; адпусьціце мяне, і я выпраўлюся да спадара свайго". 57 I яны сказалі: „Гукнем дзеўку і папытаемся ў яе". 58 I гукну́лі Рэвеку, і сказалі ёй: „Ці пойдзеш із гэтым чалавекам?" Яна сказала: „Пайду!" 59 I адпусьцілі Рэвеку, сястру сваю, і няньку ейную, і слугу Абрагамавага, і людзёў ягоных. 60 I дабраславілі Рэвеку, і сказалі ёй: „Сястра наша, ты станься тысяча тысячаў, і няхай спадуць патомству твайму брамы варагоў тваіх!"
61 I ўстала Рэвека а дзеўкі ейныя, і, усьсеўшы на вярблюды, вы правіліся за тым чалавекам. I ўзяў слуга Рэвеку, і пайшоу́.
62 А Ісак прышоў стуль, скуль ідуць ад Бэер-Лахай-Роі; і ён жыў у зямлі паўднявой. 63 I вышаў Ісак падумаць на поле пад вечар, і ўзьняў вочы свае, і абачыў, і во, вярблюды прыходзяць. 64 I ўзьняла Рэвека вочы свае, і абачыла Ісака, і ісьсела зь вярблюда. 65 I сказала слузе: „Хто гэты чалавек тый, што йдзець па полю наўпярэймы нам?" I сказаў слуга: „Гэта спадар мой". I яна ўзяла́ запінашку і запнулася. 66 I расказаў слуга Ісаку ўсе, што ён зрабіў.
67 I ўвёў яе Ісак у будан Соррын, маці свае; і ўзяў Рэвеку, і яна стала яму жонкаю, і ён пакахаў яе; і пацешыўся Ісак па маці сваёй.
1 I ўзноў узяў Абрагам жонку, а імя яе Кетура. 2 I нарадзі́ла яна яму Зымрана́ а Ёкшана а Мудана а Мідзяна а Ішбака а Шуага. 3 А Ёкшан нарадзіў Шэву а Дэдана. Сыны Дэдановы былі́: Ашурым а Летушым а Леюмін. 4 I сынове Мідзяновы: Ефа а Ефер а Ганох а Авіда а Елдаа. Усі гэтыя сынове Кетурыны. 5 I аддаў Абрагам усе, што было ў яго, Ісаку. 6 А сыном мамошак, што былі́ ув Абрагама, даў Абрагам падаркі, і адаслаў іх ад Ісака, сына свайго, яшчэ за жыцьця свайго, на ўсход, да зямлі ўсходняе.
7 I во, дні год жыцьця Абрагамавага, каторыя ён пражыў, сто семдзясят пяць год. 8 I сканаў і памер Абрагам у старасьці добрай, стары а насычаны, і быў прылучаны да люду свайго. 9 I пахавалі яго Ісак а Ізмайла, сыны ягоныя, у пячоры Махпеле, на полю Ефронавым, сына Цогаровага, Гэціча, каторае перад Мамрэ. 10 На полю, каторае купіў Абрагам у сыноў Гэтавых. Там пахаваны Абрагам а Сорра, жонка ягоная.
11 I было, па сьмерці Абрагама, і дабраславіў Бог Ісака, сына ягонага. Ісак жыў ля Бэер-Лахай-Роі́.
12 Во роды Ізмайлы, сына Абрагамавага, каторага нарадзі́ла Абрагаму Гаґар Ягіпцянка, нявольніцаСоррына; 13 I во ймёны сыноў Ізмайлавых, подле ймёнаў іхных, згодна з родамі іхнымі: пяршак Ізмайлаў Наваёф а Кедар а Адбел а Міўсам 14 А Мішма а Дума а Маеса 15 А Хадад а Фема, Етур Навіш а Кедма. 16 Гэта яны сынове Ізмайлавы, і гэта ймёны іхныя ў сёлах іхных, у буданох іхных, двананцацёх князёў подле плямёнаў іхных. 17 А гэта гады жыцьця Ізмайлавага - сто трыццаць сем год; і сканаў ён, і памер, і быў прылучаны да люду свайго. 18 Яны жылі́ ад Гавілы да Сура, што перад відам Ягіпту, як прыходзіць да Асыры. Перад відам усіх братоў ягоных выпала дзель ягоная.
19 Во роды Ісаковы, сына Абрагамавага. Абрагам нарадзіў Ісака. 20 I было Ісаку сорак год, як ён узяў Рэвеку, дачку Вафуеля Арамяні́на з Падан Араму, сястру Лавана Арамяні́на, сабе за жонку.
21 I маліу́ Ісак СПАДАРА праз жонку сваю, бо яна была́ бясплодная; і даўся ўмаліць СПАДАР, і зачала́ Рэвека, жонка ягоная. 22 I штырхаліся сыны ў нутру ейным, і яна сказала: „Калі так, дык чаму я такая?" I пайшла папытацца ў СПАДАРА. 23 I сказаў СПАДАР ёй: „Два народы ў жываце тваім, і два люды з нутра твайго разлучацца; і адзін люд стане дужшым за другі, і старшы будзе служыць малодшаму". 24 I споўніліся дні ейныя радзіць: і вось, блізьняты ў жываце ейным. 25 I вышаў першы, чырвоны, увесь, як адзежа, касматы; і назвалі імя ягонае: Ісаў. 26 Потым вышаў брат ягоны, і рука ягоная дзяржала пяту Ісававу; і назвалі імя ягонае: Якаў. А Ісаку было шасьцьдзясят год, як яна нарадзі́ла іх.
27 I вырасьлі хлопчыкі, і быў Ісаў умелы паляўнічы, чалавек поля; а Якаў чалавек рахманы, жывучы ў буданох. 28 I любіў Ісак Ісава, бо дзічына́ ягоная ў вуснах ягоных; а Рэвека любіла Якава.
29 I зварыў Якаў страву; і Ісаў прышоў з поля, і ён замлелы. 30 I сказаў Ісаў Якаву: „Дай, калі ласка, імне паесьці з чырвонага, чырвонага гэтага, бо замлеў я". Затым далі́ яму мянушку Едом. 31 I сказаў Якаў: „Прадай ад сядні свае першародзтва імне". 32 I сказаў Ісаў: „Вось, я на сьмяротнай дарозе, і на што гэта імне першародзтва?" 33 I сказаў Якаў: „Прысягні імне цяпер". Ён прысягнуў яму і прадаў першародзтва свае Якаву. 34 I Якаў даў Ісаву хлеба а стравы із сачыўкі; і ён еў, і піў, і ўстаў, і пайшоў; і пагрэбаваў Ісаў першародзтвам.
1 I была́ галадоў у зямлі, апрача першае галадові, што была́ за дзён Абрагамавых; і пайшоў Ісак да Авімелеха, караля Пілісцкага, да Ґерару. 2 I зьявіўся яму СПАДАР, і сказаў: „Ня зыходзь да Ягіпту; жыві ў зямлі, праз каторую скажу табе. 3 Падарожжуй у зямлі гэтай; і Я буду з табою, і дабраслаўлю цябе; бо табе а насеньню твайму дам усі землі гэтыя, і споўню прысягу, каторай я прысяг Абрагаму, айцу твайму. 4 I памнажу́ насеньне твае, як гвезды нябёсныя; і дам насеньню твайму ўсі землі гэтыя; і дабраславяцца ў насеньню тваім усі народы зямлі, 5 За тое, што Абрагам паслухаў голасу Майго і дзяржаў, што Я расказаў дзяржаць: расказаньні мае, уставы Мае а пра́вы Мае".
6 I асяліўся Ісак у Ґерару. 7 I пыталіся людзі месца праз жонку ягоную, і ён сказаў: „Сястра мая яна", бо баяўся сказаць: „жонка мая", „каб не забілі мяне жыхары месца таго за Рэвеку", бо пазарка́я яна. 8 I было, як працягнуліся там дні ягоныя, і глянуў далоў Авімелех, кароль Пілісцкі, пераз акно, і абачыў, і во, Ісак ґуляў з Рэвекаю, жонкаю сваёй. 9 I гукну́ў Авімелех Ісака, і сказаў: „Гэта ж жонка твая яна; і як жа ты казаў: ,Яна сястра мая'?" I сказаў яму Ісак: „Бо я сказаў: ,Каб не памерці імне дзеля яе'". 10 I сказаў Авімелех: „Што гэта ты ўчыніў із намі? Ледзь не ляжаў адзін і́зь люду із жонкаю тваею, і ты прывёў бы на нас віну". 11 I расказаў Авімелех усяму люду, сказаўшы: „Хто дакранецца да гэтага чалавека і да жонкі ягонае, тый сьмерцю памрэць".
12 I сеяў Ісак у зямлі тэй, і знайшоў у тым годзе сто разоў толькі. I дабраславіў яго СПАДАР. 13 I павялічыўся тый чалавек, і рос болей а болей, і павялічыўся так, што стаў вельмі вялікі. 14 I былі́ ў яго стады драбнога а стады буйнога статку, і множасьць слугаў, і завідавалі яму Пілішчане. 15 I ўсі студні, каторыя выкапалі слугі айца ягонага за дзён Абрагама, айца ягонага, засыпалі Пілішчане і запоўнілі пылам. 16 I сказаў Авімелех Ісаку: „Адыйдзі ад нас, бо ты стаў шмат дужшы за нас".
17 I адыйшоў стуль Ісак, і разьлёгся табарам у даліне́ Ґерарскай, і жыў там. 18 I зьвярнуўся Ісак, і адкапаў студні вады, каторыя выкапаны былі́ за дзён Абрагамавых, айца ягонага, і каторыя заткнулі Пілішчане па сьмерці Абрагама; і назваў іх тымі ж назовамі, каторымі назваў і́х ацец ягоны. 19 I капалі слугі Ісаковы ў даліне, і знайшлі там студню вады жывое. 20 I сьперачаліся пастухі ґерарскія з пастухамі Ісаковымі, кажучы: „Наша вада́;" і ён назваў імя студні: Есек (Ва́да), бо ва́дзіліся зь ім. 21 I выкапалі другую студню; і сьперачаліся таксама за яе; і ён назваў яе імя: Сітна (Абвінаваньне). 22 I адсунуўся адтуль, і выкапаў іншую студню, і не сьперачаліся болей за яе; і назваў яе імя: Рэговоф (Прастора); і сказаў ён, бо цяпер даў нам прастору СПАДАР, і мы расплодзімся ў зямлі. 23 Стуль узыйшоў ён на Бэер Шэву.
24 I зьявіўся яму СПАДАР тае ночы, і сказаў: „Я Бог Абрагама, айца твайго; ня бойся, бо я з табою; і дабраслаўлю цябе, і памножу насеньне твае, дзеля Абрагама, слугі Свайго. 25 I ён збудаваў там аброчнік, і гука́ў у імя СПАДАРОВА. I расьпяў там будан свой, і капалі там слугі Ісаковы студню.
26 I Авімелех прышоў да яго з Ґерару а Агузаф, з прыяцеляў ягоных, а Фіхол, вайводца ягоны. 27 I сказаў ім Ісак: „Чаму вы прышлі да мяне, вы ж зьненавідзілі мяне і выслалі мяне ад сябе?" 28 I яны сказалі: „Мы ясна пабачылі, што быў СПАДАР із табою, і сказалі мы: ,Няхай жа будзе прысяга з праклёнам памеж нас, памеж нас і памеж цябе, і ўчыніма змову з табою; 29 Каб ты не рабіў нам ліха, як і мы не дакрануліся да цябе, і як мы рабілі табе адно дабро і адпусьцілі цябе ў супакою, так ты цяпер дабраславёны СПАДАРОЎ".
30 Ён зрабіў ім чэсьць, і яны елі а пілі. 31 I ўсталі нараніцы, і прысягалі адзін аднаму; і адпусьціў іх Ісак, і яны пайшлі ад яго ў супакою.
32 I было таго дня: прышлі слугі Ісаковы, і паведамілі яму праз студню, каторую капалі яны, і сказалі яму: „Мы знайшлі ваду́!" 33 I ён назваў яе Шыва. Затым імя места таго Бэер Шыва (Студня Прысягі) дагэтуль.
34 I быў Ісаў сараку год; і ўзяў сабе за жонку Егудыфу, дачку Беера Гэціча, і Вісэмафу, дачку Елона Гэціча. 35 I яны былі́ гарчынёю духу Ісаку а Рэвеццы.
1 I як Ісак быў стары, і зацьмелі вочы ягоныя, так што ён ня мог бачыць, і гукну́ў Ісава, сына свайго вялікага, і сказаў яму: „Сыну мой". Тый сказаў яму: „Во я". 2 I ён сказаў: „Вось жа, я застарэўся: ня ведаю дня сьмерці свае; 3 I цяпер падыймі ж зброі свае, сагайдак свой а лук свой, і пайдзі ў поле, і ўпалюй імне дзічыны, 4 I прыгатуй імне ласонікі, якія я люблю, і прынясі імне, і я паем, каб дабраславіла цябе душа мая первей, чымся я памру".
5 Рэвека чула, як Ісак казаў Ісаву, сыну свайму. I пайшоў Ісаў у поле ўпаляваць дзічыны, каб прынесьці яе.
6 А Рэвека сказала Якаву, сыну свайму, кажучы: „Вось, я чула айца твайго, як казаў брату твайму Ісаву, кажучы: 7 ,Прынясі імне дзічыны і зрабі імне ласонікі, і пад'ем, і дабраслаўлю сябе перад СПАДАРОМ, перад сьмерцю сваёй'. 8 I цяпер, сыну мой, паслухай голасу майго ў тым, што я раскажу табе. 9 Пайдзі ж да чарады і вазьмі імне стуль двое казянят добрых; і я прыгатую зь іх ласонікі айцу твайму, як ён любе; 10 I ты прынясеш айцу свайму, і ён пад'есьць, каб дабраславіць цябе перад сьмерцю сваёю". 11 I сказаў Якаў Рэвеццы, маці сваёй: „Гэта ж Ісаў, брат мой, чалавек касматы, а я чалавек гладкі́. 12 Можа пашчупае мяне ацец мой, і я буду ў ваччу ягоным ашуканец, і навяду на сябе грэбаваньне, а не дабраславенства". 13 I маці ягоная сказала яму: „На імне грэбаваньне твае, сыну мой; толькі паслухай голасу майго і пайдаі вазьмі імне". 14 Ён пайшоў, і ўзяў, і прынёс маці сваёй, і зрабіла маці ягоная ласонікі, як любіў ацец ягоны. 15 I ўзяла́ Рэвека адзежу Ісававу, сына свайго вялікага, жаданую, што была́ ў яе ў доме, і адзела Якава, сына свайго малога; 16 I скуры казянят адзела на рукі ягоныя і на гладзіню шыі ягонае. 17 I дала́ ласонікі а хлеб, каторыя яна зрабіла, у руку́ Якаву, сыну свайму.
18 I ўвыйшоў ён да айца свайго, і сказаў: „Войча мой!" I сказаў ён: „Во я; хто ты, сыну мой?" 19 I сказаў Якаў айцу свайму: „Я Ісаў, пяршак твой; я зрабіў, як ты сказаў імне, устань, калі ласка, сядзь і пад'еж ізь дзічыны мае, каб дабраславіла мяне душа твая". 20 I сказаў Ісак сыну свайму: „Што гэта? пабарзьдзіў ты знайсьці, сыну мой". Ён сказаў: „Бо паслаў імне СПАДАР, Бог твой, наўпярэймы". 21 I сказаў Ісак Якаву: „Дабліжся ж, я пашчупаю цябе, сыну мой, ці ты сын мой Ісаў, ці не". 22 I дабліжыўся Якаў да Ісака, айца свайго, і ён пашчупаў яго, і сказаў: „Голас, голас Якаваў, а рукі, рукі Ісававы, брата ягонага, касматыя"; 23 і дабраславіў яго. 24 I сказаў: „Ці ты сын мой Ісаў?" Ён сказаў: „Я". 25 I сказаў: „Дабліж да мяне, я пад'ем ізь дзічыны сына свайго, каб дабраславіла цябе душа мая". I дабліжыў яму, і ён еў; і прынёс яму віна, і ён піў. 26 I сказаў яму Ісак, ацец ягоны: „Дабліжся, калі ласка, і пацалуй мяне, сыну мой". 27 I ён дабліжыўся, і пацалаваў яго. I панюхаў пах адзежы ягонае, і дабраславіў яго, і сказаў:
„Гля, пах сына майго, як пах поля, каторае дабраславіў СПАДАР. 28 I няхай дасьць табе Бог із расы нябёснай і з тукаў зямлі, і множасьць збожжа і віннога соку. 29 Няхай тэ служаць люды, і хай кланяюцца тэ нацы. Будзь спадаром братоў сваіх, і няхай кланяюцца табе сынове маткі твае; праклінаючыя цябе - праклятыя; дабраславячыя цябе дабраславёныя".
30 I было, што як скончыў Ісак дабраславіць Якава, і вось, ледзь пачаў выходзіць Якаў ад віду Ісака, айца свайго, і Ісаў, брат ягоны, прышоў з уловаў сваіх. 31 I зрабіў ён таксама ласонікі, і прынёс айцу свайму, і сказаў айцу свайму: „Устань, войча мой, і зьеж дзічыны сына свайго, каб дабраславіла мяне душа твая". 32 I сказаў яму Ісак, ацец ягоны: „Хто ты?" Ён сказаў: „Я сын твой першародны Ісаў". 33 I задрыжэў Ісак дрыжэньням вельмі вялікім, і сказаў: „Хто ж гэта тый, што паляваў на дзіч і прынёс імне, і я еў з усёга перш, чымся ты прышоў, і дабраславіў яго? Ён і будзе дабраславёны". 34 Учуўшы Ісаў словы айца свайго, загаласіў голасам вялікім, ды надта гаркі́м, і сказаў айцу свайму: „Дабраслаў мяне, таксама мяне, войча мой!" 35 I сказаў ён: „Брат твой прышоў зь хітрынёю і ўзяў дабраславенства твае". 36 I сказаў ён: „Ці не затым завецца імя ягонае Якаў, і во, выперадзіў мяне ўжо двойчы? ён першародзтва мае ўзяу́, і во, цяпер узяў дабраславенства мае". I сказаў: „Нягож ты не захаваў імне дабраславенства?" 37 I адказаў Ісак, і сказаў Ісаву: „Вось, спадаром пастанавіў яго над табою, і ўсіх братоў ягоных аддаў яму заслугі; і збожжам а вінным сокам пасілі́ў яго; а табе ж што я зраблю, сыну мой?" 38 I сказаў Ісаў айцу свайму: „Ці адно дабраславенства ў цябе, войча мой? Дабраслаў мяне, таксама мяне, войча мой!" I узьняў Ісаў голас свой, і плакаў. 39 I адказаў Ісак, ацец ягоны, і сказаў яму:
„Вось, ад туку зямлі будзе месца жыцьця твайго і ад расы нябёснай зьверху; 40 I мячом сваім будзеш жыць, і брату свайму будзеш служыць; і станецца, як падужэеш, і ськінеш іго ягонае із шыі свае".
41 I зьненавідзіў Ісаў Якава за дабраславенства, каторым дабраславіў яго ацец ягоны; і сказаў Ісаў у сэрцу сваім: „Падыходзяць дні плачу па айцу маім, і заб'ю я Якава, брата свайго".
42 I пераказа́ны былі́ Рэвеццы словы Ісававы, сына ейнага вялікага; і паслала, і гукну́ла Якава, сына свайго малога, і сказала яму: „Вось, Ісаў, брат твой, цешыцца ўзглядам цябе, што заб'ець цябе. 43 I цяпер, сыну мой, паслухай голасу майго, і ўстань, уцякай сабе да Лавана́, брата майго, да Гарану; 44 I пабудзь ізь ім якісь час, пакуль адыйдзе злосьць брата твайго, 45 Пакуль адыйдзе гнеў брата твайго на цябе, і ён забудзецца, што ты ўчыніў яму, і я пашлю і вазьму цябе стуль. Чаму мне спабыцца нават абодвых вас у вадзін дзень?"
46 I сказала Рэвека Ісаку: „Імне абрыдзела жыцьцё мае ад дачок гэціцкіх; калі возьме Якаў жонку з дачок гэціцкіх, як гэтыя, з дачок гэтае зямлі, дык нашто імне жыцьцё?"
1 I пагука́ў Ісак Якава, і дабраславіў яго, і расказаў яму, і сказаў яму: „Не бяры сабе жонкі з дачок канаанскіх. 2 Устань, пайдзі да Падан-Араму, да дому Вафуелевага, айца маці свае, і вазьмі сабе стуль жонку з дачок Лавановых, брата маці свае. 3 А Магучы-Ўсемагучы дабраслаў цябе, распладзі цябе, і размнажы цябе, і ты станеш грамадой людаў; 4 I дасьць табе дабраславенства Абрагамава, табе а насеньню твайму з табою, каб табе спала зямля падарожжаваньня твайго, каторую Бог даў Абрагаму.
5 I паслаў Ісак Якава, і ён пайшоў да Падан-Араму да Лавана, сына Вафуеля Арамяні́на, брата Рэвечынага, маці Якава а Ісава.
6 I абачыў Ісаў, што дабраславіў Ісак Якава, і, дабраславячы яго, паслаў яго да Падан-Араму, узяць сабе стуль жонку, і расказаў яму, сказаўшы: „Не бяры жонкі з дачок Канаанскіх"; 7 і што паслухаў Якаў айца свайго і маці свае, і пайшоў да Падан-Араму. 8 I абачыў Ісаў, што ліхія дачкі Канаанскія ў ваччу Ісака, айца ягонага: 9 I пайшоў Ісаў да Ізмайлы і - апрача жанок, што ён меў - узяў за жонку сабе Магалаф, дачку Ізмайлаву, сына Абрагамавага, сястру Наваёфаву.
10 I вышаў Якаў з Бэер-Шэвы, і пайшоў да Гарану. 11 I лу́чыў на месца, і заначаваў там, бо зайшло сонца. I ўзяў з камянёў таго месца, і палажыў сабе ўзгалоўям, і лёг на тым месцу. 12 I сьніў: і вось, лесьвіца стаіць на зямлі, а верх яе дакранаецца да неба; і вось, ангілы Божыя ўзыходзяць і зыходзяць па ёй. 13 I вось, СПАДАР стаіць на ёй, і сказаў: „Я СПАДАР, Бог Абрагама, айца твайго, і Бог Ісака. Зямлю, на каторай ты ляжыш, табе я дам яе а насеньню твайму. 14 I будзе насеньне твае, як пыл зямлі; і праб'ешся на захад, і на ўсход, і на поўнач, і на паўдня; і будуць дабраслаславёныя ў табе ўсі радзімы зямлі, і ў насеньню тваім. 15 I вось, Я з табою; і сьцерагчы цябе буду ўсюдых, куды ты пойдзеш; і зьвярну цябе да гэтае зямлі, бо я не пакіну цябе, пакуль не зраблю таго, што Я гу́каў табе".
16 I прачхнуўся Якаў зо сну свайго, і сказаў: „Запраўды ё СПАДАР на месцу гэтым, а я ня ведаў!" 17 I пабаяўся, і сказаў: „Якое страшнае месца гэтае! гэта нішто іншае, як дом Божы, і гэта брама нябёс".
18 I ўстаў Якаў рана нараніцы, і ўзяў камень, каторы ён палажыў сабе ўзгалоўям, і пастанавіў яго стаўпом, і узьліў алівы на яго зьверху. 19 I назваў і́мя месца таго: Бэт-Эль; а ўперад імя таго месца было: Луз.
20 I аброкся Якаў аброкам, сказаўшы: „Калі Бог будзе з імною, і будзе сьцерагчы мяне ў дарозе гэтай, у каторую я йду, і дасьць імне хлеба есьці і адзецца, 21 I я зьвярнуся ў супакою да дому айца свайго, і будзе СПАДАР імне Богам: 22 I камень гэты, каторы я пастанавіў стаўпом, будзе домам Божым; і з усёга, што Ты дасі імне, напэўна дзясятую часьць дам Табе".
1 I пусьціўся Якаў у дарогу, і пайшоў да зямлі сыноў Усходу. 2 I глянуў - і во, студня на полю, і во, там тры чарады драбнога статку ляжаць каля яе; бо із студні тае паілі стады. I вялікі камень быў на адтуліне студні. 3 I зьбіраліся туды ўсі стады, і адкочавалі камень з адтуліны студні, на свае месца.
4 I сказаў ім Якаў: „Браты мае! скуль вы?" I казалі яны: „З Гарану мы". 5 I сказаў ім: „Ці знаеце вы Лавана́, сына Нагоравага?" Яны сказалі: „Знаем". 6 I сказаў ім: „Добра ён маецца?" Яны сказалі: „Добра; і вось, Рахеля, дачка ягоная, прыходзе з авечкамі". 7 I сказаў: „Вось, адылі, яшчэ шмат дня; не пара зьбіраць статак; напаіце авечкі, і пайдзіце, пасіце". 8 А яны сказалі: „Ня можам, пакуль не зьбяруцца ўсі стады, і не адкоцяць каменя з адтуліны студні; тады напоім авечкі".
9 Яшчэ ён гу́каў ізь імі, як і Рахіль прышла з драбным статкам айца свайго, бо пастушка яна. 10 I было, як абачыў Якаў Рахіль, дачку Лаванову, брата маці свае, і статак Лаваноў, брата маці свае, то падышоў Якаў, адкаціў камень з адтуліны студні і напаіў стаду Лаванову, брата маці свае. 11 I пацалаваў Якаў Рахелю, і ўзьняў голас свой, і заплакаў. 12 I паведаў Якаў Рахелі, што ён свой айцу яе, і што ён сын Рэвечын. I яна пабегла, і паведала айцу свайму.
13 I было, як пачуў Лаван ведамкі празь Якава, сына сястры свае, і выбег яму на пярэймы, і абняў яго, і пацалаваў яго, і прывёў яго до дому свайго, і ён паведаў Лавану́ ўсі стацьці гэтыя. 14 I сказаў яму Лаван: „Вось ты косьць мая і цела мае". I жыў у яго цэлы месяц.
15 I сказаў Лаван Якаву: „Хоць ты сваяк мой, то ціж табе служыць імне дарма? Скажы імне, якая плата твая?" 16 I ў Лавана́ дзьве дачкі, імя вялікае: Лія; і імя малое: Рахіль. 17 А вочы Лііны былі́ кволыя, а Рахіль была́ харошага складу і харошага віду. 18 I палюбіў Якаў Рахіль, і сказаў: „Я буду служыць тэ сем год за Рахіль, дачку тваю малу́ю". 19 I сказаў Лаван: „Вале́й аддаць імне яе за цябе, чымся аддаць за іншага чалавека; жыві з імною".
20 I служыў Якаў за Рахіль сем год; і былі́ яны ў ваччу ягоным як колькі дзён, бо ён любіў яе.
21 I сказаў Якаў Лавану: „Дай жонку маю, бо споўніліся дні мае, і я уйду да яе". 22 I зьбер Лаван усіх людзёў таго месца, і зрабіў чэсьць.
23 I было ўвечары, і ўзяў Лію, дачку сваю, і ўвёў яе да яго; і увыйшоў да яе. 24 I даў Лаван Зылпу, нявольніцу сваю, Ліі, дачцэ сваёй, за нявольніцу.
25 I было нараніцы: і во, гэта Лія. I сказаў Лавану: „Што гэта ты ўчыніў імне? Ці не за Рахіль я служыў у цябе? Чаму ж ты ашукаў мяне?" 26 I сказаў Лава́н: „Ня робіцца так у нашым месцу, каб малодшую выдаваць перад старшай; 27 Споўні тыдзень гэты, і дана будзе табе таксама гэна, за службу, каторую ты будзеш служыць у мяне яшчэ сем год іншых. 28 I зрабіў Якаў так; і споўніў тыдзень гэты.
I даў Рахіль, дачку сваю, яму за жонку. 29 I даў Лаван Рахілі, дачцэ сваёй, Валу, нявольніцу сваю, ёй за нявольніцу. 30 I ўвыйшоў таксама да Рахілі, і любіў, таксама Рахіль, болей за Лію; і служыў у яго яшчэ сем год іншых.
31 I бачыў СПАДАР, што ненавіджана Лія, і адчыніў дзетніцу ейную, а Рахіль бясплодная. 32 I зачала́ Лія, і нарадзі́ла сына, і назвала імя яго: Рувін; бо сказала яна: „Во бачыў СПАДАР маю гароту; бо цяпер будзе любіць мяне муж мой".
33 I зачала́ ізноў, і нарадзі́ла сына, і сказала: „Бо пачуў СПАДАР, што ненавіджана я, і даў імне таксама гэтага". I назвала імя ягонае Сымон.
34 I зачала́ яшчэ, і нарадзіла сына, і сказала: „Гэтым разам прыстане муж мой да мяне, бо я нарадзіла яму трох сыноў". Затым назвала імя ягонае: Леў.
35 I зачала яшчэ, і нарадзіла сына, і сказала: „Гэтым разам я буду хваліць СПАДАРА". Затым назвала імя ягонае: Юда. I перастала радзіць.
1 I бачыла Рахіль, што яна ня родзе Якаву, і пазавідавала Рахіль сястры сваёй, і сказала Якаву: „Дай імне дзеці, а калі не, памру я". 2 I ўзгарэўся гнеў Якава на Рахіль, і сказаў: „Ці замест Бога я, Каторы задзяржаў у цябе плод жывата?" 3 I яна сказала: „Во нявольніца мая Вала; увыйдзі да яе, і родзе яна на калені мае, і збудую таксама я ад яе". 4 I дала́ яна яму Валу, нявольніцу сваю, за жонку; і ўвыйшоў да яе Якаў.
5 I зачала́ Вала, і нарадзі́ла Якаву сына. 6 I сказала Рахіль: Рассудзіў мяне Бог, і таксама пачуў голас мой, і даў імне сына". Затым назвала імя ягонае: Дан.
7 I зачала́ яшчэ, і нарадзі́ла Вала, нявольніца Рахіліна, сына другога Якаву. 8 I сказала Рахіль: „Долькамі Боскімі долялася я ізь сястрою сваёй і таксама здолела". I назвала імя ягонае: Неффалім.
9 I абачыла Лія, што перастала радзіць, і ўзяла́ Зылпу, нявольніцу сваю, і дала́ яе Якаву за жонку. 10 I нарадзіла Зылпа, нявольніца Лііна, Якаву сына. 11 I сказала Лія: „Пашчасьціла!" I назвала імя ягонае: Ґад.
12 I нарадзі́ла Зылпа, нявольніца Лііна, сына другога Якаву. 13 I сказала Лія: „На шчасьце імне, бо шчасьлівай будуць зваць мяне дачкі". I назвала імя ягонае Ашэр,
14 I пайшоў Рувін у дні жніва пшонкі, і знайшоў любоўныя яблыкі ў полю, і прынёс іх Ліі, маці сваёй. I сказала Рахіль Ліі: „Дай імне зь любоўных яблыкаў сына свайго". 15 I сказала ёй: „Нягож мала, што ты ўзяла́ мужа майго, і бярэш таксама любоўныя яблыкі сына майго?" I сказала Рахіль: „Дык ён ляжа з табою гэту ноч за любоўныя яблыкі сына твайго". 16 I прышоў Якаў з поля ўвечары, і вышла Лія яму напярэймы, і сказала: „Да мяне ўвыйдзеш, бо я напэўна заплаціла за цябе любоўнымі яблыкамі сына свайго". I лёг ён ізь ёю ночы тэй.
17 I пачуў Бог Лію, і яна зачала, і радзіла Якаву сына пятага. 18 I сказала Лія: „Даў Бог заплату маю, што я дала́ нявольніцу сваю мужу свайму". I назвала яго Іссасхар.
19 I зачала ізноў Лія, і нарадзіла сына шостага Якаву. 20 I сказала Лія: „Падараваў Бог мяне добрым дарам; гэтым разам будзе жыць із імною муж мой, бо я нарадзі́ла яму шасьцёх сыноў". I назвала імя яго: Завулон. 21 Потым нарадзіла дачку, і назвала імя яе: Дына.
22 I ўспомнеў Бог Рахіль, і пачуў яе Бог, і адчыніў дзетніцу ейную; 23 Яна зачала, і нарадзіла сына, і сказала: „Адда́ліў Бог ганьбу маю", 24 I назвала імя ягонае: Язэп, сказаўшы: „Дадасьць імне СПАДАР сына другога".
25 I было, як нарадзіла Рахіль Язэпа, сказаў Якаў Лавану: „Адашлі мяне, і пайду я на свае месца і да свае зямлі; 26 Дай жонкі мае й дзеці мае, што служыў табе за іх, і я пайду; бо ты знаеш службу маю, якую я служыў табе". 27 I сказаў яму Лаван: „Калі б я знайшоў ласку перад ачыма тваімі! я даведаўся варажбою, што СПАДАР дабраславіў імне дзеля цябе". 28 I сказаў: „Прызнач сабе плату сваю зь мяне, і я дам". 29 I сказаў яму: „Ты ведаеш, як я служыў табе, і які стаўся статак твой пры імне; 30 Бо мала было ў цябе да мяне, а разьвялося шмат; і дабраславіў СПАДАР цябе, як я прышоў; а цяпер, калі ж я буду рабіць таксама на свой дом?" 31 I сказаў: „Што імне даць табе?" I сказаў Якаў: „Не дасі імне нічога. Калі толькі ўчыніш імне гэта, я зьвярнуся і буду пасьціць чароды твае, сьцерагчы: 32 Я прайду меж усіх чародаў тваіх сядні; адлучы зь іх кажнае зь ягнят із бодкамі а з плямамі, і кажную рудую з авец, і з плямамі а з бодкамі з козаў; і будзе гэта мая плата. 33 I будзе сьветчыць за мяне справядлівасьць мая на заўтрашні дзень, як прыйдзеш даведацца платы мае зь цябе. Кажная, што ня з бодкамі а ня з плямамі меж козаў, а ня рудая з авец, крадзеная гэта ў мяне". 34 I сказаў Лаван: „Добра, гэтак няхай будзе подле слова твайго".
35 I адлучыў таго дня казлы ў чарэслы і з плямамі, і ўсі козы з бодкамі а з плямамі, усі, на каторых ё белае, і ўсі рудыя з авец, і аддаў на рукі сыном сваім; 36 I азначыў дарогу трох дзён меж сабою і Якавам. I Якаў пасьціў чароды Лабановы, каторыя засталіся.
37 I ўзяў Якаў пруцьце тапалёвае сырое а міндалёвае а яваравае, і аблупіў на ім чарэслы белыя, зьняўшы кару да бялосьці, каторая на прутох; 38 I ўткнуў перад статкам пруты, каторыя аблупіў, у раўкі ля вадапойных карыгаў, куды прыходзіў статак піць, і цекаваў, прыходзячы піць. 39 I цекаваў статак перад прутамі, і радзіўся статак у чарэслы, з бодкамі, з плямамі. 40 І ягняты вылучаў Якаў, і ськіроваваў статак пыскамі да пярэстага і ўсяго рудога статку Лавановага; і станавіў свае стады асобна, і не станавіў іх разам із статкам Лавановым. 41 I было, як цекаваў статак крэпшы, Якаў клаў пруты перад ачамі статку ў карытах, каб ён цекаваў перад прутамі; 42 А калі слабшы з авец, тады ён ня клаў. I былі́ слабшыя Лавановы, а крэпшыя Якававы. 43 I расшырыўся гэты чалавек вельмі, вельмі, і было ў яго драбнога статку множасьць, і нявольніцаў і слугаў, і вярблюдоў, і аслоў.
1 I пачуў Якаў словы сыноў Лавановых, што казалі: „Пабраў Якаў усе, што айца нашага, і з тога, што ў вайца нашага, зрабіў сабе гэтую чэсьць". 2 I абачыў Якаў від Лаваноў, і вось, ён не такоў да яго, як быў учорах а заўчора.
3 I сказаў СПАДАР Якаву: „Зьвярніся да зямлі бацькоў сваіха да радні свае; і Я буду з табою".
4 I паслаў Якаў, і гукну́ў Рахіль а Лію ў поле да драбнога статку свайго, 5 I сказаў ім: „Я бачу від айца вашага, што ён ня ё да мяне, як учорах а заўчора. I Бог айца майго быў з імною. 6 I вы ведаеце, што я ўсімі сіламі служыў айцу вашаму. 7 Але ацец ваш ашукаваў мяне і адмяняў заплату маю дзесяць разоў; Але ня даў яму Бог пашкодзіць імне. 8 Калі гэтак сказаў ён: ,З бодкамі будзе плата твая', і ўвесь статак радзіўся з бодкамі. А калі гэтак сказаў ён: ,У чарэслы будзе плата твая', і радзіў увесь статак у чарэслы. 9 I адняў Бог статак у вайца вашага, і даў яго імне. 10 I было ў часе цекаваньня статку, і ўзьняў я вочы свае, і абачыў у сьне, і во самцы, каторыя ўскочылі на статак, у чарэслы, з бодкамі а з плямамі. 11 I сказаў імне Ангіл Божы ў сьне: ,Якаве!' І я сказаў: ,Во я!' 12 I Ён сказаў: ,Узьнімі вочы свае й глянь: усі казлы, што ўскочылі на статак, у чарэслы, з бодкамі а плямамі; бо я бачыў усе, што Лаван робе табе. 13 Я Тый Бог Бэт -Элю, ідзе ты памазаў помнік, і йдзе ты аброк імне там аброк. Цяпер устань, выйдзі ізь зямлі гэтае, і зьвярніся да зямлі роду свайго'."
14 I адказала Рахіль а Лія, і сказалі яму: „Ці ё яшчэ нам дзель а спадак у доме айца нашага? 15 Ці не за чужых ён нас мае? бо ён прадаў нас, і зьеў, нават зьеў срэбла нашае. 16 Затым усе багацьце, каторае адняў Бог ад айца нашага, нашае яно і дзяцей нашых. I цяпер усе, што Бог сказаў табе, рабі".
17 I ўстаў Якаў, і пасадзіў дзеці свае а жонкі свае на вярблюды; 18 I павёў увесь статак і ўсе прыдбаньне свае, каторае прыдбаў, статак собскі ягоны, каторы ён прыдбаў у Падан-Араме, каб ісьці да Ісака, айца свайго, да зямлі Канаанскае.
19 А Лаван пайшоў стрыгчы статак свой.
I ўкрала Рахіль балваны, каторыя былі́ ў вайца ейнага.
20 I ўкраў Якаў сэрца Лавана Арамяніна тым, што не сказаў яму, што ўцякае. 21 I ўцёк ён, і ўсі, што ў яго; і, устаўшы, перайшоў тую раку, і павярнуў від свой да гары Ґілеад.
22 I сказалі Лавану трэйцяга дня, што Якаў уцёк. 23 I ўзяў ён із сабою братоў сваіх, і гнаўся за ім дарогаю сем дзён, і дагнаў яго на гары Ґілеад. 24 I прышоў Бог да Лавана Арамяніна ў сьне ночы, і сказаў яму: „Сьцеражыся гу́каць ізь Якавам ані добрае, ані ліхое".
25 I насьпеў Лаван Якава; і Якаў расьпяў будан свой на гары, а Лаван расьпяў із братамі сваімі на гары Плеад. 26 I сказаў Лаван Якаву: „Што ты ўчыніў? і ўкраў сэрца мае, і павёў дачкі мае, бы палоненыя мячом. 27 Чаму ты пата́й уцёк, і абкраў мяне, і не сказаў імне? Я адпусьціў бы з радасьцю а зь песьнямі, з бубном а з гарпаю. 28 Ты не дапусьціў імне пацалаваць сыноў маіх і дачкі мае: цяпер ты дурна ўчыніў. 29 Ё сіла ў руццэ маёй учыніць вам ліха; але Бог айца вашага ўчора ўвечары сказаў імне, кажучы: ,Сьцеражыся гу́каць ізь Якавам ані добрага, ані ліхога'. 30 Але цяпер ты станаўко пастанавіў пайсьці, бо ты надта ўзгаліўся да дому айца свайго; нашто ты ўкраў багі мае?" 31 I адказаў Якаў, і сказаў Лавану: „Бо я баяўся, бо я сказау, каб ты не захапіў дачок сваіх у мяне. 32 У каго знойдзеш багі свае, тый ня будзе жыць. Перад нашымі братамі пазнай, што ёсьць у мяне, і вазьмі сабе". Ня ведаў Якаў, што Рахіль украла іх.
33 I прышоў Лаван да будана Якававага, і да будана Ліінага, і да будана дзьвюх нявольніцаў, і не знайшоў. I вышаў з будана Ліінага, і ўвыйшоў у будан Рахілін. 34 А Рахіль узяла́ балваны, і палажыла іх у вярблюджае сядло, і села на іх. I перашчупаў Лаван увесь будан, але не знайшоў. 35 I сказала айцу свайму: „Няхай не загарыцца гнеў у ваччу спадара майго, што я не магу ўстаць перад табою, бо жаноцкае ў мяне" I ён трос, і не знайшоў балваноў.
36 I загарэўся гнеў Якава, і сьперачаўся з Лаваном. I адказаў Якаў, і сказаў Лавану: „Які выступак мой, які грэх мой, што ты надта гнаўся за імною? 37 Бо ты перашчупаў усі мае рэчы, што знайшоў ты з усіх рэчаў дому свайго? Пастанаві іх тутака перад братамі маімі й перад братамі сваімі: няхай яны рассудзяць памеж нас абодвых. 38 Вось, дваццаць год я з табою; авечкі твае а козы твае ня ськідалі; бараноў чарады твае я ня еў; 39 Разарванага я ня прыносіў да цябе: я гэта ўважаў за сваю віну; ты зь мянё спаґаняў гэта, ці ўдзень што ўкрадзена было, ці ночы ўкрадзена. 40 Бывала, удзень жэрла мяне гарачыня, і сьцюжа ночы; і ўцякаў сон мой ад аччу маіх. 41 Гэткія мае дваццаць год у доме тваім. Служыў табе чатырнанцаць год за дзьве дачкі твае і шэсьць год за статак твой; а ты адмяняў заплату маю дзесяць разоў. 42 Калі б ня тое, што Бог айца майго, Бог Абрагама і страх Ісака былі́ за імною, дык цяпер пустым адаслаў бы мяне. Гароту маю а гарапашнасьць рук маіх бачыў Бог і рассудзі́ў учорах увечары".
43 I адказаў Лаван, і сказаў Якаву: „Гэтыя дачкі - мае дачкі; гэтыя сынове - мае сынове; і гэты статак - мой статак; і ўсе, што ты бачыш гэта мае. I маім дачкам, што я зраблю гэтым сядні, або дзяцём іхным, каторыя нарадзіліся? 44 I цяпер пайдзіма ўчыніма змову я й ты, і гэта будзе сьветкаю меж імною й табою. 45 I ўзяў Якаў камень, і пастанавіў яго стаўпом. 46 I сказаў Якаў братом сваім: „Зьбярыце камянёў". Яны ўзялі́ камяні́ і зрабілі крушню; і елі там на тэй крушні. 47 I назваў яе Лаван: Еґар-Сагадуфа, а Якаў назваў яе Ґалед (Крушня Сьветка). 48 I сказаў Лаван: „Крушня гэта сьветкаю меж імною й табою сядні". Затым і назвалі імя ейнае: Ґалед 49 А: Міцпа, бо ён сказаў: „Няхай наглядае СПАДАР меж імноюй табою, як зда́ліўшыся будзем адзін ад аднаго. 50 Калі ты будзеш мучыць дачкі мае і калі возьмеш жонкі, апрача дачок маіх, няма людзіны з намі, глядзі, Бог сьветка памеж імною і табою".
51 I сказаў Лаван Якаву: „Во крушня гэтая ,і во стоўп, каторы я пастанавіў памеж сабою й табою. 52 Сьветка крушня гэтая і сьветка стоўп, што ані я не перайду да цябе за гэтуго крушню і за гэты стоўп, ані ты не пярэйдзеш да мяне за гэтую крушню і за гэты стоўп дзеля ліха. 53 Бог Абрагамаў і багі Нагоравы будуць судзіць нас, Бог айцоў іхных". I прысягнуў Якаў страхам айца свайго Ісака.
54 I аброк Якаў аброк на гары, і згу́каў братоў сваіх есьці хлеб; і яны елі хлеб, і начавалі на гары.
55 I ўстаў Лаван рана нараніцы, і пацалаваў сыноў сваіх а дачкі свае, і дабраславіў іх, і пайшоў, і зьвярнуўся Лаван на свае месца.
1 А Якаў пайшоў дарогаю сваёй. I стрэлі яго ангілы Божыя. 2 I сказаў Якаў, абачыўшы іх: „Табар Божы гэта". I назваў імя месца таго: Маханаім (Табары).
3 I паслаў Якаў пасланцоў перад сабою да Ісава, брата свайго, да зямлі Сэір, да поля Едомскага; 4 I расказаў ім, сказаўшы: „Гэтак скажыце спадару майму Ісаву: ,Так сказаў слуга твой Якаў: у Лавана я жыў, і забавіўся дагэтуль; 5 I былі́ ў мяне вол а асёл і драбны статак, і слуга а нявольніца; і я паслаў сказаць спадару свайму, каб знайсьці ласку ў ваччу тваім".
6 I зьвярнуліся пасланцы да Якава, кажучы: „Мы прышлі да брата твайго, да Ісава; і таксама ён ідзець наўпярэймы табе, і чатырыста чалавекаў ізь ім". 7 I зьлякаўся Якаў вельмі, і быў у трывозе; і падзяліў людзёў, што былі́ зь ім, і статак драбны й буйны й вярблюды на два табары, 8 I сказаў: „Калі Ісаў прыйдзе на табар тый адзін і паб'ець яго, то ўзумее табар засталы ўцячы".9 I сказаў Якаў: „Божа айца майго Абрагама і Божа айца майго Ісака, СПАДАР, Каторы сказаў імне: ,Зьвярніся да зямлі свае, да радні свае, і Я добра ўчыню з табою!' 10 Я лішне малы супроці ўсіх міласэрдзяў і супроці ўсяе праўды, каторую Ты ўчыніў слузе Свайму, бо я зь кіям сваім перайшоў Ёрдан гэты, а цяпер у мяне сталіся два табары. 11 Выбаў жа мяне ад рукі брата майго, ад рукі Ісава, бо я баюся яго, каб ён, прышоўшы, ня зра́зіў маці зь дзецьмі. 12 Ты сказаў: ,Учыню добрасьць табе, і пастанаўлю насеньне твае, як пясок таго мора, каторага нельга зьлічыць з прычыны множасьці'".
13 I начаваў там тае ночы, і ўзяў з тога, што прышло ў рукі яму, гасьцінца Ісаву, брату свайму: 14 Козаў дзьвесьце, казлоў дваццаць, авечак дзьвесьце, бараноў дваццаць, 15 Вярблюдзіцаў соючых ізь вярблюдзянятамі іхнымі трыццаць, кароў сорак, валоў дзесяць, асьліцаў дваццаць, асьлянят дзесяць. 16 I даў у рукі слугам сваім кажную чараду асобна, і сказаў слугам сваім: „Перайдзіце перад імною, і прасьцяг зрабіце памеж чарады й чарады". 17 I расказаў першаму, сказаўшы: „Як стрэне цябе Ісаў, брат мой, і папытаецца ў цябе, кажучы: ,Чый ты? і куды йдзеш? і чые гэтыя перад табою?' 18 Ты скажы: ,Слугі твайго Якава; гасьцінец гэта, пасланы спадару майму Ісаву; і во, таксама ён за намі?'" 19 Тое ж расказаў ён і другому, і трэйцяму, таксама ўсім, каторыя йшлі за чародамі, кажучы: „Подле гэтых словаў кажыце Ісаву, як знойдзеце яго; 20 I скажыце: ,Таксама во, й слуга твой Якаў за намі'"; Бо ён сказаў: „Улашчу від ягоны дарам, што йдзець перад імною, і потым абачу від ягоны; можа і падыйме від мой". 21 I перайшоў дар перад ім, а ён начаваў тае ночы ў табару.
22 I ўстаў ён тае ночы; і ўзяў дзьве жонкі свае, і дзьве нявольніцы свае, і адзінанцацёра дзяцей сваіх, і перайшоў у брод Явок. 23 I ўзяў іх, і перавёў пераз раку, і перавёў, што ў яго.
24 I застаўся Якаў адзінотны, і ходаўся чалавек ізь ім да ўсходу зары; 25 I пабачыўшы, што ня сходаў яго, і даткнуўся да суставы сьцягна ягонага, і зьвіхнуў суставу сьцягна ў Якава, як ён ходаўся зь ім. 26 I сказаў: „Адпусьці мяне, бо ўзышла зара". I сказаў: „Не адпушчу цябе, хіба дабрасла́віш мяне". 27 I сказаў яму: „Якое імя твае?" I ён сказаў: „Якаў". 28 I сказаў: „Ня Якаў будуць казаць ужо імя твае, але Ізраель, бо ты доляўся з Богам і зь людзьмі, і здолеў". 29 I папытаўся Якаў, і сказаў: „Скажы, калі ласка, імя Свае". I Ён сказаў: „Нашто ты пытаешся імені?" I дабраславіў яго там. 30 I назваў Якаў імя таго месца: Пеніель (Від Божы); „бо я бачыў Бога від у від, і захавана душа мая". 31 I засьвяціла сонца, як ён праходзіў Пеніель; і ён кульгаў на сьцягно свае.
32 Затым аж дагэтуль не ядуць сынове Ізраелявы жылы мускула, каторая на суставе сьцягна, бо даткнуўся суставы сьцягна Якававага на жыле мускула.
1 I ўзьняў Якаў вочы свае, і абачыў, і во, Ісаў прышоў, і зь ім чатырыста чалавекаў. I падзяліў дзеці да Ліі а да Рахілі а да дзьвюх нявольніцаў. 2 I пастанавіў нявольніцы а дзеці іхныя першымі, а Лію а дзеці ейныя за імі, а Рахіль а Язэпа за імі. 3 А ён перайшоў перад імі, і пакланіўся да зямлі сем разоў пакуль дабліжыўся да брата свайго.
4 I пабег Ісаў яму наўпярэймы, і абняў яго, і паў на шыю яму, і цалаваў яго, і плакалі. 5 І ўзьняў вочы свае, і абачыў жанкі а дзеці, і сказаў: „Хто гэтыя ў цябе?" I сказаў: „Дзеці, каторымі Бог падараваў з ласкі слугу твайго". 6 I дабліжыліся нявольніцы самы а дзеці іхныя, і пакланіліся. 7 I дабліжылася таксама Лія а дзеці ейныя, і пакланіліся. А потым дабліжыліся Язэп а Рахіль, і пакланіліся. 8 I сказаў: „Што ў цябе ўвесь табар гэты, каторы я стрэў?" I сказаў: „Каб знайсьці ласку ў ваччу спадара майго". 9 I сказаў Ісаў: „Ёсьць у мяне шмат, браце мой, няхай будзе табе, што ў цябе". 10 I сказаў Якаў: „Не, я малю цябе, калі ж я знайшоў ласку ў ваччу тваім, і прымі дар мой з рукі мае; бо я, абачыўшы від твой, быццам абачыў від Божы, і ты ласкава прыняў мяне. 11 Прымі дабраславенства мае, каторае я прывёў табе; бо Бог абдараваў мяне ласкаю, і затым што ёсьць у мяне ўсе". I ён упрасіў яго і тый узяў.
12 I сказаў: „Крані́мася ў дарогу; і пайдзіма, і я буду йсьці перад табою". 13 I сказаў яму: „Спадар мой ведае, што дзеці кунежныя, а драбны й буйны статак у мяне сьсець; калі пагнаць іх адзін дзень, дык паздыхаюць усі статкі. 14 Няхай спадар мой пярэйдзе сьпераду слугі свайго, а я павяду памалу, подле ходу гэтае працы, каторая перад імною, і подле ходу дзяцей, пакуль прыду да спадара свайго да Сэіру". 15 I сказаў Ісаў: „Пакіну ж я з табою зь люду, што пры імне". I сказаў: „Нашто гэта? абы імне знайсьці ласку ў ваччу спадара майго".
16 I зьвярнуўся таго дня Ісаў дарогаю сваёй да Сэіру. 17 А Якаў крануўся да Сукоф і пабудаваў сабе дом, а статку свайму парабіў буды. Затым ён назваў імя месца Сукоф.
18 I прышоў Якаў у супакою да места Сыхем, каторае ў зямлі Канаанскай, як прышоў з Падан-Араму, і лёг табарам перад местам.
19 I купіў часьць поля ў сыноў Гаморавых, айца Сыхемавага, за сто кесытаў (манэтаў), на каторым пастанавіў будан свой. 20 I пастанавіў там аброчнік; і назваў яго: Магутны Бог Ізраеляў.
1 I вышла Дына, дачка Лііна, каторую яна нарадзі́ла Якаву, паглядзець на дачкі зямлі. 2 I абачыў яе Сыхем, сын Гамора Гэвейца, князя зямлі тае, і ўзяў яе, і ляжаў ізь ёю, і паніжыў яе. 3 I прыліпла душа ягоная да Дыны, дачкі Якававае, і ён пакахаў дзяўчыну, і мовіў да сэрца дзяўчыне. 4 I сказаў Сыхем Гамору, айцу свайму, кажучы: „Вазьмі імне дзяцё гэтае за жонку". 5 I Якаў пачуў, што забрудзяніў Дыну, дачку ягоную; сынове ж ягоныя былі́ із стадаю на полю, дык маўчаў Якаў, пакуль ня прышлі яны.
6 I вышаў Гамор, ацец Сыхемаў, да Якава памужаваць ізь ім. 7 I сынове Якававы прышлі з поля і, пачуўшы, зьнемарасьціліся мужы, і гневала іх вельмі, бо нягоднасьць зрабіў ён у Ізраелю, ляжаўшы з дачкою Якававай; а гэтак ня робіцца.
8 I гу́каў Гамор ізь імі, кажучы: „Сыхем, сын мой, узга́ліўся душою да дачкі вашае: дайце, калі ласка, яе яму за жонку. 9 Пабірайцеся з намі: дачкі вашыя аддавайце нам, а нашыя дачкі бярыце сабе. 10 I з намі жывіце; і зямля гэтая будзе перад вамі, жывіце й таргуйце ў ёй, і дзяржыце яе".
11 I сказаў Сыхем айцу ейнаму а братом ейным: „Калі б імне знайсьці ласку ў вачох вашых, і што скажаце імне, я дам. 12 Павялічча зь мяне вельмі вена а дары; і я дам, як вы скажаце імне: толькі аддайце імне дзеўку за жонку".
13 I адказалі сынове Якававы Сыхэму а Гамору, айцу ягонаму, зрадліва, і гу́калі так, бо ён зганбіў Дыну, сястру іхную; 14 I сказалі ім: „Ня можам зрабіць гэтага, выдаць сястру нашу чалавеку, у каторага неабрэзанасьць, бо сорам гэта нам. 15 Толькі з тым мы згодзімся з вамі, калі вы будзеце, як мы, каб абрэзаўся ў вас кажны мужчына. 16 I будзем даваць дачкі нашыя вам, а дачкі вашыя браць сабе, і будзем жыць із вамі, і будзем адзін люд. 17 А калі не паслухаеце нас, дык мы возьмем дачку нашу і адыйдзем.
18 I зьлюб былі́ словы іхныя ў ваччу Гамора а ўваччу Сыхема, сына Гаморавага. 19 I не адвалакаў тый маладзён зрабіць гэта, бо ён жадаў дачкі Якававае. А яго паважалі над усіх у доме айца ягонага. 20 I прышоў Гамор а Сыхем, сын ягоны, да брамы места свайго, і гу́калі жыхарам места свайго, кажучы: 21 „Гэтыя людзі - міравыя яны з намі; і няхай яны жывуць у зямлі й таргуюць у ёй; зямля ж вось даволі прасторвая перад імі. Дачкі іхныя возьмем сабе за жонкі, а нашыя дачкі дамо ім. 22 Толькі пры тым згаджаюцца гэтыя людзі жыць із намі, быць адным людам, каб у вас абрэзаны быў кажны мужчынскага стану, як яны абрэзаны. 23 Іхныя чароды, і іхная маемасьць, і ўся жывёла іхная, ці ня нашы яны? Адно згодзімся зь імі, і будуць жыць із намі". 24 I паслухалі Гамора а Сыхема, сына ягонага, усі выходзячыя з брамы места ягонага; і абрэзаны былі кажны мужчынскага стану, кажны выходзячы з брамы места ягонага.
25 I было на трэйці дзень, як яны былі хворыя, і ўзялі́ два сыны Якававы, Сымон а Леў, браты Дыніны, кажны свой меч, і напалі на места з пэўнасьцяй, і забілі кажнага мужчыну; 26 I Гамора а Сыхема, сына ягонага, забілі мячом, і ўзялі́ Дыну з дому Сыхемавага й вышлі. 27 Сынове Якававы прышлі да забітых і разглабалі места за тое, што паганбіў сястру іхнаю. 28 I драбны статак, і буйны статак іхныя, і што ў месьце, і што ў полю яны ўзялі́. 29 I ўсе багацьце іхнае, і ўсе малыя дзеці іхныя, і жанкі іхныя ўзялі́ ў палон, і разглабалі ўсе, што было ў доме.
30 I сказаў Якаў да Сымона а да Лева: „Вы зьнемарасьцілі мяне, зрабіўшы мяне непахнючым жыхарам гэтае зямлі, Канаанянам а Ферэзэям; а ў мяне людзі нячысьленыя; і зьбяруцца на мяне, і паб'юць мяне, і буду зьнішчаны я й мой дом". 31 I яны сказалі: „А ціж як із блудніцаю можна рабіць ізь сястрою нашаю?"
1 I сказаў Бог Якаву: „Устань, узыйдзі да Бэт-Эль, і жыві там, і зрабі там аброчнік Магучаму, што зьявіўся табе, як ты ўцякаў ад віду Ісава, брата свайго".
2 I сказаў Якаў дому свайму і ўсім, што былі́ зь ім. „Адда́льце багі чужыя, што сярод вас, і ачысьціцеся, і зьмяніце адзецьці вашыя; 3 I ўстаньма й ўзыйдзі́ма да Бэт-Элю, і зраблю я там аброчнік Магучаму, Каторы адказаў імне ў дзень гароты мае і быў з імною ў дарозе, каторай я йшоў". 4 I аддалі́ Якаву ўсі багі чужыя, каторыя былі́ ў руках іхных, і завушніцы, што былі́ ў вушох у іх; і схаваў іх Якаў пад дубам, каторы блізка Сыхему.
5 I выправіліся яны. I быў жах Божы па местах, што ў ваколіцах іхных, і ня гналіся яны за сынамі Якававымі. 6 I прышоў Якаў да Луз, што ў зямлі Канаанскай, ён Бэт-Эль, сам і ўвесь люд, што быў зь ім, 7 I збудаваў там аброчнік, і назваў гэтае месца Эль-Бэт-Эль; бо там зьявіўся яму Бог, як ён уцякаў ад віду брата свайго.
8 I памерла Дэвора, нянька Рэвечына, і пахавана ніжэй Бэт-Элю, пад дубам, і назваў імя ягонае: Дуб плачу.
9 I зьявіўся Бог Якаву ізноў па прыходзе яго з Падан-Араму, і дабраславіў яго. 10 I сказаў яму Бог: „Імя твае Якаў. Ня будзе звацца імя твае ўжо Якаў, але толькі Ізраель будзе імя твае". I назваў яго імя: Ізраель. 11 I сказаў яму Бог: „Я МАГУЧЫ Ўсемагучы; пладзіся а множся; народ а збор народаў будзе зь цябе, і каралёве з крыжа твайго выйдуць. 12 Зямлю, каторую я даў Абрагаму а Ісаку, Я дам табе, і насеньню твайму просьле цябе дам зямлю гэтую".
13 I ўзышоў ад яго Бог у месцу, на каторым гутарыў зь ім.
14 I пастанавіў Якаў помнік на месцу, на каторым гутарыў ізь ім, помнік каменны; і ўзьліў на яго ўзьліваньне, і ўзьліў на яго алівы.
15 I назваў Якаў імя месца, на каторым Бог гу́каў ізь ім: Бэт-Эль.
16 I падарожжаваў з Бэт-Элю. I была́ яшчэ кіўра зямлі, каб прысьці да Ефрафы; і радзі́ла Рахіль, і тру́днілася ў раджэньню. 17 I было, як яна труднілася родзячы, і сказала ёй бабка: „Ня бойся, бо таксама й гэта табе сын". 18 I як выходзіла зь яе душа, бо яна памірала, то назвала яго імя: Бэн-Оні. Але ацец ягоны назваў яго: Венямін.
19 I памерла Рахіль, і пахавана ля дарогі да Ефрафы (гэта Бэтлеем). 20 I пастанавіў Якаў помнік над магілай ейнай. Гэта помнік магільны Рахілін датэтуль.
21 I падарожжаваў Ізраель, і пастанавіў будан свой далей за вежаю Эдэр.
22 I было, як прабываў Ізраель у зямлі тэй, і пайшоў Рувін, і ляжаў із Валаю, мамошкаю айца свайго. I пачуў Ізраель. I было сыноў у Якава двананцацёх. 23 Пяршак Якаваў Рувін а Сымон а Леў а Юда а Ісасхар а Завулон. 24 Сыны Рэхіліны: Язэп а Венямін. 25 I сыны Валіны, нявольніцы Рахілінае: Дан а Нефалім. 26 I сыны Зэлфіны, нявольніцы Лінае: Ґад а Ашэр. Гэта сынове Якававы, што радзі́ліся яму ў Падан-Араме.
27 I прышоў Якаў да Ісака, айца свайго, да Мамрэ, да Кіраф-Арбы, значыцца да Гэўрону, ідзе падарожжаваў Абрагам а Ісак.
28 I было дзён Ісаковых сто асьмідзясят год. 29 I сканаў Ісак, і памер, і быў прылучаны да народу свайго, стары а насычаны днямі; і пахавалі яго Ісаў а Якаў, сыны ягоныя.
1 I гэта радавод Ісаваў, ён жа Едом. 2 Ісаў узяў сабе жонкі з дачок Канаанскіх: Аду, дачку Елона Гэціча, а Оголіваму, дачку Аны, дачку Цывеона Гевяні́на, 3 А Васэмафу, дачку Ізмайлаву, сястру Наваёфаву. 4 I нарадзі́ла Ада Ісаву Еліфаза; А Васэмафа нарадзі́ла Рагуеля. 5 А Оголівама нарадзі́ла Евуша а Елома а Кору. Гэта сынове Ісававы, што нарадзі́ліся яму ў зямлі Канаанскай.
6 I ўзяў Ісаў жонкі свае, і сыноў сваіх, і дачкі свае, і ўсі душы дамовы свае, і стада свае, і ўвесь статак свой, і ўсю маемасьць сваю, каторую ён прыдбаў у зямлі Канаанскай, і пайшоў да іншае зямлі ад віду Якава, брата свайго; 7 Бо была маемасьць іхная вялікая, каб яны маглі жыць разам, і не магла зямля падарожжаваньня іхнага насіць іх з прычыны стадаў іхных. 8 I асяліўся Ісаў на гары Сэір, Ісаў, ён жа Едом.
9 I во гэта роды Ісававы, айца Едумееў, на гары Сэір;
10 Во гэта ймёны сыноў Ісававых: Еліфаз, сын Ады, жонкі Ісававае; Рагуель, сын Васэмафы, жонкі Ісававае. 11 І былі́ сынове Еліфазавы: Феман, Омар, Цефо а Ґафам а Кеназ. 12 А Фамна была мамошка Еліфаза, сына Ісававага; і нарадзі́ла Еліфазу Амаліка. Гэта сынове Ады, жонкі Ісававае. 13 А во, гэта сыны Рагуелявы: Нагаф а Зэраг, Шамма а Міза. Гэта былі́ сынове Васэмафы, жонкі Ісававае. 14 I во гэтыя былі́ сыны Огалівамы, дачкі Аны, дачкі Цывеона, жонкі Ісававае: і яна нарадзіла Ісаву Евуша а Елома, а Кору.
15 Во гэта князі сыноў Ісававых. Сынове Еліфаза, першароднага Ісававага: князь Феман, князь Омар, князь Цефо, князь Кеназ, 16 Князь Кора, князь Ґафам, князь Амалік. Гэтыя князі Еліфазавы ў зямлі Едомовае; гэта сынове Адзіны. 17 I гэтыя сыны Рагуеля, сына Ісававага: князь Нагаф, князь Зэраг, князь Шамма, князь Міза. Гэтыя князі Рагуелявы ў зямлі Едомавае; гэтыя сынове Васэмафы, жонкі Ісававае. 18 I гэтыя сыны Огалівамы, жонкі Ісававае: князь Евуш, князь Елом, князь Кора. Гэтыя князі Огалівамы, дачкі Аны, жонкі Ісававае. 19 Гэтыя сынове Ісававы, і гэтыя князі іхныя. Гэта Едом.
20 Гэтыя сынове Сэіра Горэяні́на, жыхары зямлі тае: Лотан а Шовал а Цывеон а Ана 21 А Дышон а Эцэр а Дышан. Гэтыя князі Горэйскія, сыноў Сэіравых, у зямлі Едома. 22 I былі́ сыны Лотановы: Горы а Геман; а сястра ў Лотана: Хімна. 23 I гэта сынове Шоваловы: Алван а Манагаф а Евал, Шэфо а Онам. 24 А гэтыя сыны Цывеонавы: Ая а Ана. Гэта Ана, каторы знайшоў цёплыя жаролы на пустыні́, як пасьціў аслы Цывеона, айца свайго. 25 I гэтыя дзеці Аніны: Дышон а Оголівама, дачка Аніна. 26 I гэтыя сыны Дышонавы: Гемдан а Эшбан а Іфран а Херан. 27 Гэтыя сыны Эцэравы: Білган а Зааван а Акан. 28 Гэтыя сыны Дышановы: Уц а Аран. 29 Гэтыя князі Горэйскія: князь Лотан, князь Шовал, князь Цывеон, князь Ана, 30 Князь Дышон, кянзь Эцэр, князь Дышан. Во, гэта князі Горэйскія подле князстваў сваіх у зямлі Сэір.
31 I во каралёве, што каралявалі ў зямлі Едомавай, пярвей за караляваньне каралёў у сыноў Ізраелявых. 32 I караляваў у Едоме Бела, сын Веораў, а імя места ягонага Дынгава. 33 I памер Бела, і караляваў замест яго Ёваў, сын Зэрагаў, з Восоры. 34 I памер Ёваў, і караляваў замест яго Гушам, ізь зямлі Феманскае. 35 памер Гушам, і караляваў замест яго Гадад, сын Бедадаў, каторы паразіў Мідзянян на полю Моаўскім; а імя места ягонага Авіф. 36 I памер Гадад, і караляваў замест яго Самла з Масрэкі. 37 I памер Самла, і караляваў замест яго Саўла з Рэговофа, ля ракі. 38 I памер Саўла, і караляваў замест яго Баал-Ганан, сын Ахбораў. 39 I памер Баал-Ганан, сын Ахбораў, і караляваў замест яго Гадар; а імя места ягонага Пагу; імя жонкі ягонае Мегетавель, дачка Матрэды, дачкд Мезагавае.
40 I гэтыя ймёны князёў Ісававых, подле радзімаў іхных, подле месцаў іхных, у імёнах іхных: князь Фімна, князь Алва, князь Етэф, 41 Князь Оголівама, князь Эла, князь Пінон, 42 князь Кеназ, князь Феман, Міўцар, 43 Князь Магдыель, князь Ірам. Гэтыя князі Едомскія, подле слялібаў іхных, у зямлі дзяржаньня іхнага, Ён Ісаў, ацец Едомічаў.
1 І жыў Якаў у зямлі падарожжаваньня айца свайго, у зямлі Канаанскай. 2 Гэта падзеі ў Якава.
Язэп, будучы семнанцацёх год, пасьціў статак із братамі сваімі, (а быў хлапцом), із сынамі Валінымі і із сынамі Зэлфінымі, жонак айца свайго. I прыносіў Язэп іхныя словы ліхія да айца іхнага. 3 I Ізраель любіў Язэпа болей за ўсіх сыноў сваіх, бо ён быў сын старасьці ягонае; і справіў яму хітон калярысты. 4 I абачылі браты ягоныя, што яго любе ацец іхны болей за ўсіх братоў, і зьненавідзілі яго, і не маглі гу́каць ізь ім супакойна.
5 I сьніў Язэп сон, і расказаў братом сваім: і яны болей яшчэ зьненавідзілі яго. 6 Ён сказаў ім: „Паслухайце, калі ласка, сон гэты, каторы я сьніў: 7 I вось, мы вяжам снапы сярод поля; і вось, устаў мой сноп, і так стаяў; і вось, абступілі яго вашы снапы і пакланіліся майму снапу". 8 I сказалі яму браты ягоныя: „Нягож ты будзеш запраўды караляваць над намі? нягож запраўды будзеш ра́дзіць нас?" I болей яшчэ зьненавідзілі яго за сны ягоныя і за словы ягоныя.
9 I сьніў ён яшчэ другі сон, і расказаў яго братом сваім, і сказаў: „Вось, я сьніў сон яшчэ: і вось, сонца, і месяц, і адзінанцаць гвездаў кланяюцца імне". 10 I ён расказаў айцу свайму і братом сваім; і павайцяў яго ацец ягоны, і сказаў яму: „Што гэта за сон, каторы ты сьніў? нягож запраўды прыду я, і маці твая, і браты твае пакланіцца табе да зямлі?" 11 I завідавалі яму браты ягоныя, а ацец ягоны хаваў гэтае слова.
12 I пайшлі браты ягоныя пасьціць статак айца свайго ў Сыхеме. 13 I сказаў Ізраель Язэпу: „Ці браты твае ня пасьвяць у Сыхеме? Пайдзі; я пашлю цябе да іх". Ён сказаў яму: „Во я!" 14 I сказаў яму: „Пайдзі ж, паглянь, ці ў супакою браты твае і ці ў супакою статак, і зьвярні імне словы". I паслаў яго з даліны Гэўронскае; і ён прышоў да Сыхему.
15 I знайшоў яго чалавек, і во, ён блудзе ў полю, і папытаўся ў яго тый чалавек, кажучы: „Чаго шукаеш?" 16 Ён сказаў: „Братоў сваіх я шукаю; скажы ж імне, ідзе яны пасьвяць?" 17 I сказаў тый чалавек: „Яны перагналіся адгэтуль; бо я чуў, як яны казалі: ,Пайдзіма да Дофану!'" I пайшоў Язэп за братамі сваімі, і знайшоў іх у Дофане.
18 I абачылі яны яго зда́леку, і ўперад чымся ён дабліжыўся да іх, змаўляліся яго забіць. 19 I сказалі брат брату: „Во, гэты сьненьнік прышоў. 20 I цяпер пайдзіма й забіма яго, і кіньма яго ў вадну зь ямаў, і скажам: ,Злы зьвер ізьеў яго'; і пабачым, што будзе зь ягоных сноў". 21 I пачуў Рувін, і выбавіў яго з рук іхных, і сказаў: „Не забіма душы". 22 I сказаў ім Рувін: „Не разьлівайце крыві, кіньце яго ў гэту яму, каторая на пустыні, а рукі ня выцягніце на яго", каб выбавіць яго ад рукі іхнае, каб зьвярнуць яго айцу ягонаму. 23 I было, як Язэп прышоў да братоў сваіх, і зьдзелі яны зь Язэпа хітон ягоны, хітон калярысты, каторы на ім; 24 I ўзялі́ яго, і кінулі яго ў яму; яма ж пустая, няма ў ёй вады.
25 I селі яны есьці хлеб, і ўзьнялі́ вочы свае, і абачылі, і во, караван Ізмайлаўцаў прышоў з Ґілеаду, і вярблюды іхныя нясуць пернасьці, бальсам а міру: ідуць зьвезьці гэта да Ягіпгу. 26 I сказаў Юда братом сваім: „Якая карысьць, што мы заб'ем брата нашага і схаваем кроў ягоную? 27 Пайдзіма й прадайма яго Ізмайлаўцам, а рукі нашы няхай ня будуць на ім; бо брат наш, цела наша". I паслухалі яго браты ягоныя. 28 I прайшлі Мідзяняне, купцы, і выцягнулі Язэпа зь ямы, і прадалі́ Язэпа Ізмайлаўцам за дваццаць срэбнікаў; а яны прывялі Язэпа да Ягіпту.
29 I зьвярнуўся Рувін да ямы, і вось, няма Язэпа ў яме. I разарваў адзецьце свае, 30 I зьвярнуўся да братоў сваіх, і сказаў: „Дзяцяці няма, а я куды, куды я пайду?"
31 I ўзялі́ хітон Язэпаў, і зарэзалі казянё, і занурылі хітон у кроў; 32 I паслалі хітон калярысты, і прынесьлі айцу свайму, і сказалі: „Гэта мы знайшлі: пазнай жа, адзецьце сына твайго гэта, ці не?" 33 I ён пазяаў яго, і сказаў: „Хітон сына майго; злы зьвер ізьеў яго; разарваны, разарваны Язэп".
34 I разарваў Якаў адзецьце свае, і меў жалобу па сыну сваім шмат дзён. 35 I ўсталі ўсі сынове ягоныя і ўсі дачкі ягоныя, каб пацешыць яго, але ён адмаўляўся пацешыцца, і сказаў: „Бо зыйду да сына свайго із смуткам да шэолю" I плакаў па ім ацец ягоны. 36 I Мэдзяняне прадалі́ яго ў Ягіпце Потыфару, легчанцу Фараонаваму, начэльніку старожы.
1 I было ў тым часе: і зышоў Юда ад братоў сваіх, і павярнуў да Одоламца, а імя ягонае Гіра. 2 I абачыў там Юда дачку аднаго Канааняні́на, імя ягонае: Шуа; і ўзяў яе, і ўвыйшоў да яе. 3 I яна зачала́ і нарадзі́ла сына; і ён назваў імя ягонае: Ір. 4 I зачала ўзноў, і нарадзіла сына; і назвала імя ягонае: Онан. 5 I яшчэ радзі́ла і нарадзіла сына; і назвала імя ягонае: Шэла. Ён быў у Хезыве, як нарадзіла яго.
6 I ўзяў Юда жонку Іру, першаку свайму; імя ейнае Тамара. 7 I быў Ір, пяршак Юдаў, ліхі ў ваччу СПАДАРОВЫМ, і забіў яго СПАДАР. 8 I сказаў Юда Онану: „Увыйдзі да жонкі брата свайго, жаніся зь ёй, як дзевер, і вытвары насеньне брату свайму". 9 I ведаў Онан, што не яму будзе насеньне; і было, як уходзіў да жонкі брата свайго, нішчыў на зямлі, каб ня даць насеньня брату свайму. 10 I было нягодна ў ваччу СПАДАРОВЫМ тое, што ён рабіў; I Ён забіў таксама яго.
11 I сказаў Юда Тамары, нявестцы сваёй: „Сядзі ўдавою ў доме айца свайго, пакуль вырасьце Шэла, сын мой". Бо ён сяазаў: „Каб не памер таксама ён, як браты ягоныя". I пайшла Тамара, і жыла ў доме айца свайго.
12 I за шмат дзён памерла дачка Шуіна, жонка Юдава. I пацешыўся Юда, і ўзышоў да Фімны, да стрыгучых статак, сам а Гіра, прыяцель ягоны, Одаламец. 13 І наказалі Тамары, кажучы: „Вось, сьвёкар твой узыходзе да Фімны, стрыгчы статак свой". 14 I яна ськінула ізь сябе ўдовінае адзецьце, і накрылася пакрыцьцям, і, захінуўшыся, села ля ўходу да Е́наіму, каторы на дарозе да Фімны, бо бачыла, што Шэла вырас, і яна́ ня дана яму за жонку. 15 I абачыў яе Юда, і падумаў, што яна блудніца, бо яна накрыла від свой. 16 Ён павярнуўся да яе на дарогу й сказаў: „Ну, калі ласка, увыйду да цябе". Бо ён ня ведаў, што яна невестка ягоная. I сказала: „Што ты дасі імне, калі ўвыйдзеш да мяне?" 17 I ён сказаў: „Я прышлю табе казянё із стады". Яна сказала: „Калі дасі імне заклад, пакуль прышлеш". 18 I ён сказаў: „Які ж заклад, што я маю даць табе?" I сказала: „Пячатку сваю, і папяразку сваю, і палку сваю, каторая ў руццэ ў цябе". I даў ёй, і ўвыйшоў да яе; і яна зачала́ яму. 19 І, устаўшы, пайшла, і зьняла́ пакрыцьце ізь сябе, і адзелася ў вадзецьце ўдаўства свайго.
20 I паслаў Юда казянё прыяцелям сваім Одоламцам, каб узяць заклад з рукі жонкі; але ён не знайшоў яе. 21 I папытаўся ў людзёў ейнага месца, кажучы: „Ідзе блудніца, каторая была́ ў Енаім ля дарогі?" I яны сказалі: „Тут ня было блудніцы". 22 I зьвярнуўся ён да Юды, і сказаў: „Я не знайшоў яе; і таксама людзі таго месца сказалі: ,Тут ня было блудніцы'". 23 I сказаў Юда: „Няхай яна возьме сабе, каб толькі ня было на сорам; вось, я паслаў казянё гэна, але ты не знайшоў яе".
24 Мінула каля трох месяцаў, і сказалі Юдзе, кажучы: „Зрабіла бязулства Тамара, нявестка твая, і нат яна цяжарная ад бязулства". I сказаў Юда: „Вывядзіце яе, і няхай спаляць". 25 Яе павялі, а яна паслала сьвёкру свайму, кажучы: „Ад чалавека, чые гэта, рэчы, я цяжарная". I сказала: „Пазнавай жа, чыя гэта пячатка, і папяразкі, і палка гэта", 26 I пазнаў Юда, і сказаў: „Яна справядліўшая за мяне, бо за тое, што я ня даў яе Шэлу, сыну сваяму". I болей не пазнаваў яе.
27 I было, як яна радзі́ла, і во, блізьняты ў жываце ейным. 28 I было пры раджэньню, высунуў ручку; і ўзяла́ бабка і прывязала на ручку яму чырвоную нітку, кажучы: „Гэты вышаў першы". 29 I было, як ён зьвярнуў руку́, і во, вышаў брат ягоны. I яна сказала: „Як ты моцна прарваўся". I назвала імя ягонае Фарэс. 30 Потым вышаў брат ягоны, што на руццэ ягонай чырвоная нітка. I назвала імя ягонае: Зара.
1 А Язэпа завялі далоў да Егіпту, і купіў яго Потыфар, легчанец Фараонаў, начэльнік старожы, Егіпцяні́н, з рук Ізмайлаўцаў, што зьвялі яго далоў туды. 2 I быў СПАДАР ізь Язэпам, і ён меў дасьпех, і быў у доме гаспадара свайго, Егіпцяні́на. 3 I пабачыў гаспадар ягоны, што СПАДАР ізь ім, і ўсяму, што ён робе, СПАДАР даець дасьпех у руках ягоных. 4 I знайшоў Язэп ласку ў ваччу ягоным, і служыў яму, I ён пастанавіў яго над дамоваю сваёй, і ўсе свае аддаў на рукі ягоныя. 5 I было адгэнуль, як ён пастанавіў яго над дамоваю сваёю і над усім, што меў, і дабраславіў СПАДАР дамову таго Егіпцяні́на дзеля Язэпа, і было дабраславенства СПАДАРОВА на ўсім, што меў ён у доме і ў полю. 6 I пакінуў ён усе, што меў, у руццэ Язэпавай; і ня рупіўся празь нішто, апрача хлеба, каторы ён еў. А Язэп быў складны а пазорны.
7 I было просьле гэтых стацьцяў: і ўзьняла́ жонка гаспадара ягонага вочы свае на Язэпа, і сказала: „Ляж із імною". 8 Але ён адмовіўся, і сказаў жонцы гаспадара свайго: „Вось, гаспадар мой ня рупіцца пры імне празь нішто ў дамове, і ўсе, што мае, аддаў на маю руку. 9 Няма вялікшага за мяне ў дамове гэтай; і ён не задзяржаў ад мяне нічога, апрача толькі цябе, бо ты жонка ягоная; дык як жа я зраблю нягоднасьць вялікую гэтую і ізграшу перад Богам".
10 I было, як яна гу́кала Язэпу што дня, а ён ня слухаў яе легчы каля яе, быць ізь ёю, 11 I сталася аднаго дня: і ён увыйшоў у дом рабіць сваю работу, а нікога з хатніх ня было там у доме; 12 I яна схапіла яго за адзежу ягоную, кажучы: „Лажыся з імною". Але ён пакінуў адзежу сваю ў руццэ ейнай, і ўцёк, і вышаў вонкі. 13 I было, як абачыла яна, што ён пакінуў адзежу сваю ў руццэ ейнай і выбег вонкі, 14 I гукну́ла хатніх сваіх, і сказала ім, кажучы: „Гляньце, ён прывёў да нас Гэбрэя зьдзекавацца з нас. Ён прышоў да мяне, легчы з імною, але я закрычэла голасам вялікім; 15 I сталася, як ён пачуў, што я ўзьняла́ голас і закрычэла, дык пакінуў адзежу сваю каля мяне, і ўцёк, і вышаў вонкі". 16 I палажыла адзежу ягоную каля сябе да прыходу гаспадара ягонага да дому свайго. 17 I пераказала яму гэткімі словамі, кажучы: „Прышоў да мяне гэны нявольнік, гэны Гэбрэй, каторага ты прывёў да нас, пазьдзекавацца зь мяне. 18 I сталася, як я ўзьняла́ голас а закрычэла, дык ён пакінуў адзежу сваю каля мяне і ўцёк вонкі". 19 I сталася, як пачуў гаспадар ягоны словы жонкі свае, каторыя яна паведала яму, кажучы: „Гэткую прыгоду ўчыніў імне нявольнік твой!" дык узгарэўся гнеў ягоны; 20 I ўзяў гаспадар Язэпаў яго, і аддаў яго да вязьніцы, месца, ідзе адбывалі кару вязьні каралеўскія. І быў ён там у вязьніцы.
21 I быў СПАДАР ізь Язэпам, і нахінуўся да яго міласердзям, і даў ласку яму ў ваччу начэльніка вязьніцы. 22 I аддаў начэльнік вязьніцы ў руку́ Язэпу ўсіх вязьняў, што былі́ ў вязьніцы, і ўсім, што яны там рабілі, ён загадаваў. 23 Не наглядаў начэльнік вязьніцы над нічым у руках ягоных; бо СПАДАР быў ізь ім, і што ён рабіў, СПАДАР даваў сьпех.
1 І было просьле гэтых прыгодаў: ізграшылі чашнік караля Ягіпецкага і тый пякар перад спадаром сваім, перад каралём Ягіпецкім. 2 I загневаўся Фараон на двух легчанцоў сваіх - на князя чашнікаў а на князя пекароў; 3 I аддаў іх да дому нагляду начэльніка старожы, у вязьніцу, месца, ідзе Язэп быў там вязьням. 4 I прызначыў начэльнік старожы Язэпа да іх, і ён служыў ім. I былі́ яны шмат дзён пад старожаю.
5 I сьнілі яны абодва, кажны свой сон, аднае ночы, кажны подле зьясьненьня сну ягонага, чашнік а пякар, каторы ў караля ягіпецкага, каторыя былі вязьні ў доме вязьнічным. 6 I прышоў да іх Язэп нараніцы, абачыў іх, і во, яны смутныя. 7 I папытаўся ён у легчанцоў фараонавых, што былі́ пад старожаю зь ім у доме спадара ягонага, кажучы: „Чаму ў вас сядні благія віды?" 8 I сказалі яны яму: „Сонмы сьнілі, а зьясьніць няма каму". I сказаў ім Язэп: „Ці ня ў Бога зьясьненьне? паведайце імне". 9 I паведаў князь чашнікаў сон свой Язэпу, і сказаў яму: „У маім сьне, і вось, вінное сьцябло перад імною. 10 I на сьцябле тры галузы. Яно быццам разьвівалася, расквіло яно, насьпелі гранкі ягадаў. 11 I чара фараонава ў руццэ ў мяне. Я ўзяў ягадаў, выціснуў іх у чару фараонаву, і падаў чару ў руку́ Фараону". 12 I сказаў яму Язэп: „Во, зьясьненьне яго: тры галузы тры дні яны. 13 За тры дні падыйме Фараон галаву тваю, і зьверне цябе на месца твае, і ты падасі Фараону ў руку́ ягоную, як зараджана ўперад, як ты быў чашнікам ягоным. 14 I калі б ты ўспомнеў мяне, як будзеш мецца добра; і зрабі ж імне ласку, учыні менку празь мяне Фараону, і вывядзі мяне з гэтага дому; 15 Бо я крадзьма ўкрадзены ізь зямлі Гэбрэяў, дый таксама тут нічога не зрабіў, за што б пасадзіць мяне ў вязьніцу".
16 I пабачыў князь пекароў, што добра зьясьніў, і сказаў Язэпу: „Я таксама сьніў, і во, тры сутнікі плеценыя на галаве ў мяне. 17 I ў сутніку верхнім із усялякае ежы Фараонавае ўменьня пякарскага; і птуства ела іх із сутніка на галаве маёй". 18 I адказаў Язэп, і сказаў: „Во зьясьненьне яго: тры сутнікі - гэта тры дні; 19 I за тры дні падыйме Фараон галаву зь цябе, і засіле цябе на дзерве; і паесьць птуства цела твае зь цябе".
20 I было на трэйці дзень, дзень нараджэньня Фараона: і справіў ён чэсьць усім слугам сваім, і падняў галаву князя чашнікаў і галаву князя пекароў, сярод слугаў сваіх; 21 I зьвярнуў князя чашнікаў на ягонае месца чашніка, і ён падаў чару ў руку́ Фараону. 22 А князя пекароў засіліў, як зьясьніў ім Язэп.
23 I ня ўспомнеў князь чашнікаў Язэпа, забыўся яго.
1 I было пры канцу двух год: і Фараон сьніў: і во, ён стаіць ля ручая. 2 I во, з ручая паднялося сем кароваў пазорных выглядам і сытых целам; і пасьціліся на сітнікавай траве. 3 I во, сем кароваў накшых паднялося просьле іх із ручая, выглядам брыдкіх і худых целам, і сталі ля тых кароваў на беразе ручая. 4 I зьелі каровы брыдкі́я выглядам і худыя целам сем кароваў пазорных выглядам і сытых. I прачхнуўся Фараон,
5 I заснуў, і сьніў ён другі раз: і во, сем каласоў выплылі на сьцябле адным, таўстых і харошых. 6 I во, сем каласоў ценкіх і высушаных усходнім ветрам растуць просьле іх. 7 I глынулі каласы ценкія сем каласоў таўстых а поўных. I прачхнуўся Фараон, і вось сон.
8 I было нараніцы, і стрывожаны быў дух ягоны, і паслаў, і гукну́ў усіх чарадзеяў Ягіпту і ўсіх мудрыцоў сваіх, і паведаў Фараонім сон свой; але ня было, хто б зьясьніў іх Фараону.
9 I гу́каў князь чашнікаў Фараону, кажучы: „Грахі свае ўспамінаю я сядні. 10 Фараон загневаўся на слугаў сваіх і аддаў мяне пад нагляд да дому начэльніка старожы, мяне а князя пекароў. 11 I мы сьнілі сон аднае ночы, я й ён, подле зна́чаньня свайго сну сьнілі мы. 12 I там быў з намі дзяцюк Гэбрэй, нявольнік начэльніка старожы. I паведалі мы яму, і ён зьясьніў нам сны нашыя, кажнаму подле сьненьня ягонага зьясьніў. 13 I было: як ён зьясьніў нам, так і сталася: мяне зьвярнулі на становішча мае, а таго засілілі".
14 I паслаў Фараон, гукну́ў Язэпа; і пасьпешна вывялі яго з уземля. I ён пагаліўся, і зьмяніў адзецьце свае, і прышоў да Фараона.
15 I сказаў Фараон Язэпу: „Я сьніў сон, і няма нікога, хто б зьясьніў яго; а я чуў празь цябе кажучых, што ты, чуючы сон, зьясьніш яго". 16 I адказаў Язэп Фараону, кажучы: „Гэта не ад мяне Бог - можа адказаць супакоям Фараону". 17 I сказаў Фараон Язэпу: „У маім сьне: вось, стаю я на беразе ручая. 18 I во, з ручая паднялося сем кароваў сытых целам і пазорных выглядам, і пасьціліся яны на сітнікавай траве. 19 I вось, сем кароваў накшых выходзяць просьле іх, бедныя, вельмі брыдкі́я выглядам і худыя целам, я ня бачыў падобных, што да брыдчыні, у вусёй зямлі Ягіпецкай. 20 I зьелі каровы худыя й брыдкі́я сем кароваў ранейшых сытых. 21 I ўвыйшлі ў чэравы іхныя, але ня цямка было, ці яны ўвыйшлі ў нутры іхныя. I іх выгляд брыдкі́, як і спачатку. I я прачхнуўся. 22 I я сьніў: і во, сем каласоў выплываюць на адным сьцябле, поўных і харошых. 23 I во, сем каласоў схудалых, ценкіх а высушаных усходнім ветрам растуць просьле іх. 24 I глынулі каласы ценкія сем каласоў добрых. Я расказаў гэта чарадзеям, але ніхто не расказаў імне зна́чаньня".
25 I сказаў Язэп Фараону: „Сон Фараонаў адзін ён: што Бог чыне, тое ён наказаў Фараону. 26 Сем кароваў добрых - сем год яны; і сем тых каласоў добрых - сем год яны: сон адзін гэта. 27 I сем кароваў худых і брыдкі́х, што вышлі просьле іх сем год яны; і сем каласоў пустых і высушаных усходнім ветрам - будуць сем год галадові. 28 Гэта тое слова, што я казаў Фараону: і што Бог учыне, тое Ён паказаў Фарону. 29 Вось, сем год настаець вялікае сыціні ў вусёй зямлі Ягіпецкай. 30 I настануць просьле іх сем год галадові; і забудзецца ўвесь тый дабрабыт у зямлі Ягіпецкай, і прывядзець галадоў да канца гэты край. 31 I ня будзе пазнаваны дабрабыт у зямлі з прычыны галадові тае, каторая будзе просьле яго, бо яна будзе вельмі вялікая. 32 А што паўтарыўся тый сон Фараону двойчы, знача, што запраўды гэта слова ад Бога і што сьпяшаецца Бог споўніць Яго. 33 I цяпер няхай выглядзе Фараон мужа кемнага а мудрага, і няхай пастанове яго над зямлёю Ягіпецкай. 34 Няхай гэта ўчыне Фараон, і прызнача ўраднікаў па зямлі, і зьбірае часьць пятую ізь зямлі Ягіпецкае за сем год дабрабыту. 35 I зьбяруць усякую еміну гэтых настаючых добрых год, і няхай назьбіраюць збожжа пад руку́ Фараонаву на емя ў местах, і няхай хаваюць. 36 I будзе гэта еміна на запас зямлі на сем год галадові.
37 I падабалася гэтае слова ў ваччу Фараона і ў вачох усіх слуг ягоных. 38 I сказаў Фараон слугам сваім: „Ці знойдзецца такі, як гэты, чалавек, што Дух Божы ёсьць у ім?"
39 I сказаў Фараон Язэпу: „Просьле тога, што Бог паведаміў табе ўсе гэта, дык няма нікога такога кемнага а мудрага, як ты. 40 Ты будзеш над дамоваю маёю, і подле слова твайго ўзброіцца ўвесь народ мой; адно пасадам я буду вялікшым за цябе". 41 I сказаў Фараон Язэпу: „Гля, прызначыў я цябе над усёю эямлёю Ягіпецкаю".
42 I зьняў Фараон пярсьцёнак свой з рукі свае, і даў яго на руку́ Язэпу; і ўбраў яго ў вадзежу зь цянюсенькага палатна, і ўзлажыў ланцуг залаты на шыю ягоную; 43 I загадаў яго павезьці на другіх цялежках сваіх, і прагаласілі перад ім: „Кланяйцеся!" I прызначыў яго над усёй зямлёю Ягіпецкай. 44 I сказаў Фараон Язэпу: „Я Фараон, і безь цябе ніхто не падыймё рукі свае і нагі свае ў вусёй зямлі Ягіпецкай. 45 I назваў Фараон імя Язэпава: Цафнаф Панеах; і даў яму Асэнеф, дачку Поты-Фераву, сьвятара Она, за жонку.
I вышаў Язэп на зямлю Ягіпецкую. 46 Язэпу было трыццаць год, як ён стаў перад відам Фараонавым, караля Ягіпецкага. I вышаў Язэп ад віду Фараонавага, і прайшоў па ўсёй зямлі Ягіпецкай.
47 I выдала зямля ў сямёх гадох дабрабыту ізь зярняці кучамі. 48 I зьбер ён усякую еміну сямёх год, каторыя былі́ ў зямлі Ягіпецкай, і разьмясьціў гэта емя па местах; еміну палёў кажнага места, аколіцы ягонае ён памясьціў у сярэдзіне яго. 49 I пазьбіраў Язэп збожжа, як пяску на тым мору, шмат вельмі, ажно перасталі лічыць, бо ня стала лікаў.
50 I ў Язэпа нарадзі́лася двух сыноў перш, чымся прышлі гады галадові, каторыя нарадзі́ла яму Асэнеф, дачка Поты-Ферава, сьвятара Она. 51 I назваў Язэп імя першака: Манас, Бо „Бог даў імне забыцца ўсю гароту маю і ўсю дамову айца майго". 52 Імя другога назваў: Яхрэм, „Бо распладзіў мяне Бог у зямлі гароты мае".
53 I мінулі сем год дабрабыту, каторы быў у зямлі Ягіпецкай; 54 I пачалі́ сем год галадові прыходзіць, як сказаў Язэп. I была́ галадоў па ўсіх землях, але ў вусёй зямлі Ягіпецкай быў хлеб.
55 I як галадавала ўся зямля Ягіпецкая, і крычэў народ да Фараона хлеба, і сказаў Фараон усім Ягіпцянам: „Пайдзіце да Язэпа і рабіце, што ён вам скажа". 56 I была́ галадоў па ўсёй зямлі: і адчыніў Язэп усе, што было ў іх, і прадаваў Ягіпцянам. I галадоў павялічылася ў зямлі Ягіпецкай. 57 I ўся зямля прыходзіла да Ягіпту купляць у Язэпа, бо павялічылася галадоў па ўсёй зямлі.
1 I даведаўся Якаў, што ё збожжа ў Ягіпце, і сказаў Якаў сыном сваім: „Чаго вы глядзіце́?" 2 I сказаў: „Вось, я чуў, што ё збожжа ў Ягіпце; зыйдзіце туды і купіце нам стуль, і будзем жыць і не памрэм". 3 I зышлі дзесяцёх братоў Язэпавых купіць збожжа ў Ягіпту; 4 А Веняміна, брата Язэпавага, не паслаў Якаў з братамі ягонымі, бо сказаў: „Каб не прылучылася зь ім няшчасьце".
5 I прышлі сынове Ізраелявы купляць збожжа, сярод іншых прыбылых; бо была́ галадоў у зямлі Канаанскай. 6 А Язэп быў найвышшы валадар тае зямлі. Ён прадаваў збожжа ўсяму люду зямлі. I прышлі браты Язэпавы, і білі яму чалом да зямлі. 7 I абачыў Язэп братоў сваіх, і пазнаў іх; і прыдаўся чужым ім, і гу́каў зь імі стродка, і сказаў ім: „Скуль вы прышлі?" I яны сказалі: „Ізь зямлі Канаанскае купіць збожжа". 8 I пазнаў Язэп братоў сваіх, але яны не пазналі яго. 9 I ўспомнеў Язэп сны, што ён сьніў празь іх; і сказаў ім: „Узьведнікі вы, абачыць голасьць зямлі прышлі вы". 10 I сказалі яны яму: „Не, спада́ру наш; і твае слугі прышлі купіць еміны. 11 Усі мы сынове аднаго чалавека; пасьцівыя мы. Ня бывалі слугі твае ўзьведнікамі". 12 Ён сказаў ім: „Не, толькі голасьць зямлі прышлі вы выглядзець". 13 Яны сказалі: „Двананцацёх слугаў тваіх братоў; мы сынове аднаго чалавека ў зямлі Канаанскай, і вось, малы сядні з айцом нашым, а аднаго няма". 14 I сказау́ ім Язэп: „Гэта самае я й казаў вам, сказаўшы: ,Узьведнікі вы'. 15 Гэтым будзеце выпрабаваны: жыў Фараон! вы ня выйдзеце адгэтуль, калі ня прыйдзе сюды малы брат ваш. 16 Пашліце аднаго з вас, і няхай возьме ён брата вашага; а вы будзеце ўвязьнены. I выпрабуюцца словы вашыя, ці праўда ваша; і калі не, жыў Фараон! узьведнікі вы". 17 I забраў іх пад нагляд на тры дні.
18 I сказаў ім Язэп на трэйці дзень: „Гэта зрабіце, і застаніцеся жывы; Бога я баюся. 19 Калі пасьцівыя вы, няхай адзін із вашых братоў застанецца ўвязьнены ў доме нагляду вашага, а вы йдзіце й адвязіце збожжа дзеля адда́леньня голаду дамоў вашых. 20 I брата вашага малога прывядзіце да мяне, і спраўдзяцца словы вашыя, і не памрыце́". I зрабілі яны так. 21 I казалі яны кажны брату свайму: „Запраўды мы вінны ўзглядам брата нашага, што мы бачылі бедаваньне душы ягонае, як ён маліў нас, але не паслухалі, і за тое й прышла на нас бяда гэта". 22 I адказаў Рувін ім, кажучы: „Ці не казаў я вам, кажучы: ,Не грашыце супроці дзецяняці', і не паслухалі вы; і во, кроў ягоная спаганяецца". 23 А яны ня ведалі, што Язэп цяме, бо памеж іх быў перакладнік. 24 I адвярнуўся ад іх, і плакаў. I зьвярнуўся да іх, і гу́каў ізь імі, і ўзяў зь іх Сымона, зьвязаў яго перад ачыма іхнымі. 25 I загадаў Язэп, і напоўнілі судзіны іхныя збожжам, і зьвярнуць срэбра іхнае кажнаму ў мех ягоны, і даць ім еміны на дарогу. I зрабілі ім гэтак.
26 Яны паднялі́ збожжа свае на аслы свае і пайшлі стуль. 27 I разьвязаў адзін мех свой, каб даць аслу свайму на папасе; і абачыў срэбра свае, і вось, яно ў вадтуліне мяха ягонага. 28 I сказаў братом сваім: „Срэбла імне зьвярнулі; і яно ў мяху ў мяне". I затрывожылася сэрца іхнае, і яны задрыжэлі, адзін перад адным, кажучы: Што гэта Бог учыніў нам?"
29 I прышлі яны да Якава, айца свайго, да зямлі Канаанскае, і паведалі яму ўсе, што прыгадзілася зь імі, кажучы: 30 „Гу́каў тый чалавек, спадар зямлі тае, з намі стродка і меў нас за ўзьведнікаў у тэй зямлі. 31 I сказалі мы яму: „Пасьцівыя мы, мы ня бывалі ўзьведнікамі; 32 Нас двананцацёх братоў, сыноў у вайца нашага; аднаго няма, а малы сядні з айцом нашым у зямлі Канаанскай". 33 I сказаў тый чалавек, спадар зямлі тае: „З гэтага я пазна́ю, ці пасьцівыя вы: застаўце ў мяне аднаго брата з вас, а вы збожжа дзеля адда́леньня голаду дамоў вашых вазьміце й пайдзіце; 34 I прывядзіце да мяне малога брата вашага; і даведаюся, што вы ня ўзьведнікі, але пасьцівыя вы, аддам вам брата вашага, і вы зможаце таргаваць у гэтай зямлі".
35 I было: як яны паражнілі мяхі свае, і во, у кажнага зьвязак срэбла ягонага ў мяху ягоным. I бачылі яны зьвязкі срэбла свайго, яны і ацец іхны, і баяліся. 36 I сказаў ім Якаў, айцец іхны: „Вы спабылі́ мяне дзяцей: Язэпа няма; і Сымона няма; Веняміна ўзяць хочаце, - усе гэта на мяне!" 37 I сказаў Рубін айцу свайму: „Забі двух маіх сыноў, калі я не прывяду яго да цябе; аддай яго на маю руку́, і я зьвярну яго табе". 38 А ён сказаў: „Ня зыйдзе сын мой з вамі; бо брат ягоны памер, і ён адзінотным застаўся! Калі здарыцца зь ім няшчасьце ў дарозе, у каторую вы пойдзеце, дык зьвядзіце́ вы сівізну маю із смуткам да шэолю".
1 Галадоў цяжэла на зямлі. 2 I было як яны скончылі есьці збожжа, каторае прыве́зьлі зь Ягіпту, і сказаў ім ацец іхны: „Зьвярніцеся, купіце нам троху еміны". 3 I сказаў яму Юда, кажучы: „Тый чалавек стродка асьветчыў нам, сказаўшы: ,Не абачыце віду майго, хіба будзе брат ваш із вамі'. 4 Калі згаджаешся паслаць брата нашага з намі, то зыйдзем а купім табе еміны; 5 А калі не пашлеш, дык ня зыйдзем, бо тый чалавек сказаў нам: ,Не абачыце віду майго, хіба будзе брат ваш із вамі'". 6 I сказаў Ізраель: „Нашто вы зрабілі імне ліха, сказаўшы таму чалавеку, што ў вас ё яшчэ брат?" 7 Яны сказалі: „Пытаючы, распытаваў тый чалавек праз нас а праз радню нашу, кажучы: „Ці яшчэ айцец ваш жыў? ці ёсьць у вас брат?" Мы й казалі яму подле гэтых словаў ягоных. Ці маглі мы напэўна ведаць, што ён скажа: ,Зьвядзіце брата вашага'". 8 I сказаў Юда Ізраелю, айцу свайму: „Пашлі хлапца; і мы ўстанем, і пойдзем, і будзем жыць, і не памрэм, і мы, і ты, і дзецяняты нашыя. 9 Я паручуся за яго, з мае рукі будзеце вымагаць яго. Калі я не прывяду яго да цябе і не пастанаўлю перад табою, то буду я грэшны перад табою на ўсі дні жыцьця. 10 Бо калі б мы не пазьніліся, дык цяпер мы ўжо зьвярнуліся б двойчы". 11 I сказаў ім Ізраель, айцец іхны: „Калі так, дык во што зрабіце: вазьміце з найлепшых пладоў зямлі ў судзі́ны вашыя і зьнясіце чалавеку дар: троху бальсаму а троху мёду а пернасьці а ладан а дактыляў а мігдалаў. 12 I срэбра другім на́варатам вазьміце ў рукі вашы, а срэбра, назад паложана ў вадтуліны мяхоў вашых, зьвярніце рукамі сваімі: можа гэта абмыла. 13 I брата вашага бярыце, і, устаўшы, зьвярніцеся да чалавека таго. 14 I БОГ Усемагучы дасьць вам ласку перад відам таго чалавека, і ён выпусьце вам брата вашага другога а Веняміна. А я, калі спабудуся сваіх дзяцей, то спабудуся". 15 I ўзялі́ тыя людзі дар гэты, і срэбла ўдвая ўзялі́ ў рукі свае, і Веняміна; і ўсталі, і зышлі да Ягіпту, і сталі перад Язэпам.
16 I абачыў Язэп ізь імі Веняміна, і сказаў дамаверу свайму: „Увядзі гэтых людзёў у дом, і зарэж, што можна зарэзаць, і прыгатуй, бо з імною будуць палуднаваць гэтыя людзі". 17 I зрабіў тый чалавек так, як сказаў Язэп, і ўвёў тый чалавек людзёў гэтых у дом Язэпаў. 18 I баяліся людзі гэтыя, што прывялі іх да дому Язэпавага, і сказалі: „Гэта з прычыны срэбла, зьверненага ўперад у мяхі нашыя, прывялі нас, каб накінуцца на нас, і напасьці на нас, і ўзяць нас у няволю, і аслы нашыя". 19 I дабліжыліся яны да дамавера Язэпавага, і гу́калі яму ля ўходу ў дом; 20 I сказалі: „О спада́ру наш, зыходзячы зышлі мы спачатку купляць еміны; 21 I было, як мы прышлі на папас, і разьвязалі мяхі свае - і во, срэбла кажнага ў вадтуліне мяха ягонага, срэбла нашае подле вагі́ свае, і мы зварачаем яго сваімі рукамі. 22 I срэбла другое мы зьнесьлі ў руках сваіх купіць еміны. Мы ня ведаем, хто паклаў срэбла нашае ў мяхі нашыя". 23 Ён сказаў: „Супакой вам! ня бойцеся! Бог ваш і Бог айца вашага даў вам скарб у мяхох вашых. Вашае срэбла прышло да мяне". I вывеў да іх Сымона. 24 I ўвёў чалавек тый людзёў гэтых у дом Язэпаў, і даў вады, і яны ўмылі ногі свае; і даў пошару аслом іхным. 25 I яны прыгатавалі дар да прыходу Язэпа ў палудзень, бо чулі, што там будуць палуднаваць.
26 I прышоў Язэп двору; і яны прыне́сьлі яму да дому дар, каторы ў руках іхных, і білі яму чалом да зямлі. 27 Ён папытаўся ў іх праз дабрабыт і сказаў: „Ці добра маецца ваш ацец стары, праз каторага вы гу́калі? Ці жывець яшчэ ён?" 28 I сказалі яны: „Добра слузе твайму, айцу нашаму, яшчэ жывець". I сьхінуліся, і пакланіліся. 29 I ўзьняў вочы свае, і абачыў Веняміна, брата свайго, сына маці свае, і сказаў: „Ці гэта брат ваш малы, праз каторага вы казалі імне?" I сказаў: „Бог хай зьмілуецца над табою, сыну мой". 30 I пабарзьдзіў Язэп, бо ўзгарэліся яго пачуцьці да ягонага брата, і ён шукаў плакаць; і ўвыйшоў ён у пакой, і плакаў там. 31 I ўмыў від свой, і вышаў, і ўзьдзержаваўся, і сказаў: „Пастанавіце хлеб". 32 I пастанавілі яму асобна, і ім асобна, і Ягіпцянам, што елі зь ім, асобна, бо Ягіпцяне ня могуць есьці з Гэбрэямі хлеба, бо гэта агідна Ягіпцянам. 33 I селі яны перад ім, перша родны подле першароднасьці свае, а малады подле маладосьці свае, і дзівіліся людзі адзін перад адным. 34 I падавалі дзелі ад яго ім. I памнажыў дзель Веняміну супроці дзеляў кажнага зь іх пяць разоў. I пілі́, і ўпіліся зь ім.
1 I загадаў Язэп дамаверу свайму, кажучы: „Напоўні мяхі гэтых людзёў емінаю, колькі яны могуць несьці, і палажы і срэбла кажнага ў вадтуліну мяха ягонага; 2 А чару маю, чару срэбную, палажы ў вадтуліну мяха малога, і срэбла за збожжа ягонае". I ён зрабіў подле слова Язэпавага, каторае сказаў. 3 Нараніцы расьсьвітала, і гэтыя людзі адаслалі іх і аслы іхныя. 4 I яны вышлі зь места; не адышлі далёка, і Язэп сказаў дамаверу свайму: „Устань, ганіся за тымі людзьмі, і дагоніш іх, і скажаш ім: „Чаму вы адплацілі ліхам за дабро? 5 Ціж ня гэта тая чара, з каторай п'ець спадар мой, і ён звычайна варожа на ёй? Ліха вы ўчынілі, гэтак учыніўшы".
6 Ён дагнаў іх і гу́каў ім гэтыя словы. 7 Яны сказалі: „Чаму спадар наш кажа такія словы? Крый Божа, каб слугі твае ўчынілі гэткі ўчынак. 8 Вось, срэбла, што мы знайшлі ў вадтуліне мяхоў сваіх, мы назад прынесьлі табе ізь зямлі Канаанскае: як жа мелі б красьці з дому спадара твайго срэбла альбо золата? 9 У каго із слугаў тваіх знойдзецца гэта, тый хай памрэць, і мы таксама будзем слугамі спадару нашаму". 10 Ён сказаў: „Дык цяпер подле словаў вашых няхай будзе гэтак: у каго знойдзецца яна, тый будзе імне слугою, а вы будзеце ня вінныя". 11 Яны пабарзьдзілі, спусьцілі кажны мех свой на зямлю, і разьвязалі кажны свой мех. 12 Ён трос, пачаў зь вялікага і скончыў малым; і знайшоў чару ў мяху Веняміновым. 13 I разарвалі яны адзецьці свае, і налажылі кажны на асла свайго, і зьвярнуліся да места.
14 I прышлі Юда а браты ягоныя да дому Язэпавага, - ён яшчэ быў там, - і білі чалом яму. 15 I сказаў ім Язэп: „Што за ўчынак гэта вы ўчынілі? Ціж вы ня ведалі, што, варожачы, вываража такі чалавек, як я?" 16 I сказаў Юда: „Што нам сказаць спадару нашаму? што гу́каць і чым правіцца? Бог знайшоў бяспраўе слугаў тваіх; вось, мы слугі спадару нашаму, і мы, і тый, у чыіх руках знайшлася чара". 17 I сказаў: „Крый Божа, каб я ўчыніў гэта; тый чалавек, у чыіх руках знайшлася чара, ён будзе ім не слугою, а вы ўзыходзьце ў супакою да айца свайго".
18 I дабліжыўся Юда да яго, і сказаў: „О спада́ру мой, няхай скажа, калі ласка, слуга твой слова ў вушы спадара́ свайго, і не загневайся на слугу свайго, бо як сам Фараон, так і ты. 19 Спадар мой пытаўся ў слугаў сваіх, кажучы: ,Ці ёсьць у вас ацец альбо брат?' 20 Мы сказалі спадару нашаму, што ў нас ёсьць ацец стары і дзецянё старасьці ягонае малое, а брат ягоны памер, і ён адзін астаўся ў маці сваей, і ацец любе яго. 21 I ты сказаў слугам тваім: ,Зьвядзіце яго да мяне, і я ўцемлюся ў яго'. 22 Мы сказалі спадару майму: ,Ня можа хлапец пакінуць айца свайго; і калі ён пакіне айца свайго, дык гэгы памрэць', 23 I сказаў ты слугам тваім: „Калі ня зыйдзе брат вашы малы, наперад ня важчася бачыць віду майго". 24 I сталася, што як мы ўзышлі да слугі твайго, айца майго, дык пераказалі яму словы спадара майго. 25 I сказаў ацец наш: „Зьвярніцеся, купіце нам троху еміны!" 26 I мы сказалі: ,Ня можам зысьці; хіба будзе з намі малы брат ваш, дык зыйдзем, бо нельга нам бачыць віду таго чалавека, калі ня будзе з намі малога брата нашага'. 27 I сказаў нам слуга твой, ацец мой: ,Вы ведаеце, што двух нарадзі́ла імне жонка мая. 28 I вышаў адзін ад мяне, і я сказаў: Пэўне ён разарваны, і я не абачыў яго дагэтуль. 29 I возьмеце таксама й гэтага ад мяне, і здарыцца зь ім няшчасьце, дык зьвядзіце́ вы сівізну́ маю ў ліху да магілы'. 30 Цяпер, калі я прыду да слугі тваго, айца майго, і хлапца няма з намі, і душа ягоная зьвяза́на з душой ягонай: 31 I будзе, што як ён абача, што няма хлапца, то памрэць; і зьвядуць слугі твае сівізну слугі твайго, айца майго, із смуткам да шэолю. 32 Бо слуга твой паручыўся за хлапца айцу свайму, сказаўшы: ,Калі не прывяду яго да цябе, то буду грэшным перад айцом сваім на ўсі дні'. 33 I цяпер няхай жа застанецца слуга твой замест хлапца слугою спадару майму, а хлапец хай узыйдзе з братамі сваімі; 34 Бо як узыйду я да айца свайго, а хлапца няма з імною? Каб не абачыў я ліха, у якім апынецца ацец мой".
1 I ня мог Язэп болей вытрываць пры ўсіх, што стаялі каля яго, і закрычэў: „Вывядзіце кажнага чалавека ад мяне!" I не стаяў ніхто пры ім, як вызнаўся Язэп братом сваім. 2 I голасна заплакаў, і пачулі Ягіпцяне, і пачуў дом Фараонаў. 3 I сказаў Язэп братом сваім: „Я Язэп, ці жыў яшчэ ацец мой?" I не маглі браты ягоныя адказаваць яму, бо зьляка́ліся віду ягонага.
4 I сказаў Язэп братом сваім: „Дабліжчася, калі ласка, да мяне". Яны дабліжыліся. Ён сказаў: „Я Язэп, брат ваш, што вы прадалі́ мяне да Ягіпту. 5 Але цяпер ня не́марасьціцеся, і хай гэта ня будзе заслугуючым гневу ў вачох вашых, што вы прадалі́ мяне сюды, бо дзеля захаваньня жыцьця вашага паслаў мяне Бог перад вамі; 6 Во цяпер два гады галадові на зямлі; і яшчэ пяць год, у каторых нельга будзе араць ані жаць. 7 I паслаў мяне Бог перад вамі, каб пакінуць вам астачу на зямлі і захаваць жыцьцё вашае дзеля ўцекаў вялікіх. 8 I цяпер ня вы паслалі мяне сюды, але Бог, і пастанавіў мяне за айца Фараону і за гаспадара ў вусёй зямлі Ягіпецкай. 9 Барзьдзіце, і ўзыйдзіце да айца майго, і скажыце яму: ,Гэтак кажа сын твой Язэп: Бог ўчыніў мяне панам усяго Ягіпту; зыйдзі да мяне, не адвалакай. 10 I будзеш жыці ў зямлі Ґошэн; і будзеш блізка да мяне, ты, і сынове твае, і сынове сыноў тваіх, і драбны й буйны статак твой, і ўсе твае. 11 I пражыўлю цябе там, бо яшчэ пяць год галадові, каб не згалеў ты, і дамова твая, і ўсе твае'. 12 I вось, вочы вашыя бачаць, і вочы брата майго Веняміна, што гэта мае вусны, што гу́каюць да вас. 13 I скажыце айцу майму праз усю славу маю ў Ягіпце і праз усе, што вы бачылі; і пабарзьдзіце, і зьвядзіце айца майго сюды". 14 I паў ён на шыю Веняміну, брату свайму, і плакаў; і Венямін плакаў на шыі ягонай. 15 I цалаваў усіх братоў сваіх, і плакаў над імі. I потым гу́калі ізь ім браты ягоныя.
16 I голас чуцён быў у доме Фараонавым, наймя: „Прышлі браты Язэпавы"; і прыемна гэта было ў ваччу Фараона і ў вачох слугаў ягоных. 17 I сказаў Фараон Язэпу: „Скажы братом сваім: ,Во што зрабіце: накладзіце на жывёлу сваю, і йдзі́це, і прыдзіце да зямлі Канаанскае; 18 і вазьміце айца свайго а радзімы свае, і прыйдзіце да мяне; я дам вам дабро ў зямлі Ягіпецкай, і вы будзеце есьці тук зямлі'. 19 Табе ж загадую: зрабіце гэта: вазьміце сабе ізь зямлі Ягіпецкае калёсаў дзецянятам сваім і жонкам сваім, і прынясіце айца свайго, і прыйдзіце; 20 I вочы вашы няхай не жалеюць судзьдзя вашага, бо дабро з усяе зямлі - ваша яно".
21 I зрабілі так сынове Ізраелявы. I даў ім Язэп калёсы, подле загады Фараонавае, і даў ім еміны на дарогу. 22 Кажнаму зь іх ён даў зьмену адзецьцяў, а Веняміну даў трыста срэбраньнікаў і пяць зьменаў адзецьцяў. 23 I айцу паслаў во што: дзесяць аслоў, накладзеных із дабра ягіпецкага, і дзесяць асьліцаў, накладзеных збожжам, хлебам а емінаю айцу свайму на дарогу. 24 I адаслаў братоў сваіх, і яны пайшлі. I сказаў ім: „Не сварыцеся ў дарозе".
25 I ўзыходзілі яны зь Ягіпту, і прышлі да зямлі Канаанскае да Якава, айца свайго. 26 I паведамілі яму, сказаўшы, што яшчэ Язэп жыў, і што ён валадар у вусёй зямлі Ягіпецкай. I замлела сэрца ягонае, бо ён ня верыў ім. 27 I гу́калі яму ўсі словы Язэпавы, каторыя ён казаў ім, і абачыў калёсы, каторыя прыслаў Язэп, каб прыне́сьці яго: і ажыў дух Якаваў, айца іхнага. 28 I сказаў Ізраель: „Досыць, яшчэ сын мой жыў; пайду й абачу яго, пакуль не памру".
1 I крану́ўся Ізраель у дарогу, і ўсе што ў яго было, і прыбыў да Бэер Шэвы, і аброк аброкі Богу айца свайго Ісака.
2 I сказаў Бог Ізраелю ў ві́дзені ночнай, і сказаў: „Якаве! Якаве!" Ён сказаў: „Во я". 3 I сказаў: „Я БОГ айца твайго, ня бойся зыйсьці да Ягіпту, бо ў народ вялікі ўчыню цябе там; 4 Я зыйду з табою да Ягіпту, Я й узьвяду, таксама ўзьвяду цябе назад. I Язэп паложа руку́ сваю на вочы твае.
5 I падняўся Якаў з Бэер Шэвы; і ўзялі́ сынове Ізраелявы Якава, айца свайго, і дзецяняты свае, і жонкі свае ў калёсах, каторыя паслаў Фараон узяць яго. 6 I ўзышлі́ яны статак свой і прыдбаньяе свае, каторае прыдбалі ў зямлі Канаанскай, і прышлі да Ягіпту, - Якаў і ўсе насеньне ягонае зь ім. 7 Сыноў сваіх і сыноў сыноў сваіх із сабою, і дачкі свае і дачкі сыноў сваіх, і ўсе насеньне свае прывёў ён із сабою да Ягіпту.
8 I во ймёны сыноў Ізраелявых, што прышлі да Ягіпту: Якаў а сынове ягоныя. Першародны Якаваў Рувін. 9 I сыны Рувінавы: Ганох, Фалу, Гецрон, Хармі. 10 I сынове Сымонавы: Емуель а Ямін а Огад а Яхін а Цогар а Саўла, сын Канаанянкі. 11 I сыны Левавы: Ґершон, Кагаф а Мерары. 12 Сынове Юдавы: Ір а Онан а Шэла а Фарэс а Зара; і памерлі Ір а Онан у зямлі Канаанскай. I былі́ сыны Фарэсавы: Гэцрон а Гамул. 13 I сыны Іссасхаровы: Фола а Фува, Ёў а Шымрон. 14 I сыны Завулонавы: Сэрэд а Елон а Яглеель. 15 Гэта сынове Лііны, каторых яна нарадзі́ла Якаву ў Падан Араме, і Дыну, дачку ягоную. Усіх душаў сыноў ягоных і дачок ягоных - трыццаць тры. 16 I сынове Ґадавы: Цыфён а Гаґґі, Шуні а Эцбон, Еры а Ароды а Арэлі. 17 I сынове Ашэравы: Імна а Ішва а Ішві а Брыя, і Сэрах, сястра іхная. I сыны Брыявы: Гэвер а Малхіель. 18 Гэта сынове Зэльфіны, каторую даў Лаван Ліі, дачцэ сваёй, яна нарадзі́ла іх Якаву шаснанцаць душаў. 19 Сыны Рахіліны, жонкі Якававае: Язэп а Венямін. 20 I радзі́ліся ў Язэпа ў зямлі Ягіпецкай Манас а Яхрэм, каторых нарадзі́ла яму Асэнеф, дачка Потыфера, сьвятара Она. 21 Сынове Веняміновы: Бела а Бехер а Ашбел, Гера а Нааман, Эгі а Рош, Мупім а Гупім а Ард. 22 Гэта сынове Рахіліны, каторыя нарадзіліся ў Якава, усіх душаў чатырнанцаць. 23 I сыны Данавы: Гушым. 24 Сыны Неффалімовы: Ягцэель а Ґуні а Ецэр а Шылем. 25 Гэта сынове Валіны, каторую даў Лаван дачцэ сваёй Рахілі. Яна нарадзіла гэтых Якаву, усіх душаў сем. 26 Усіх душаў, што прышлі зь Якавам да Ягіпту, каторыя вышлі ізь сьцёгнаў ягоных, апрача жонак сыноў Якававых, усяго шасьцьдзясят шэсьць душаў. 27 I сыноў Язэпавых, каторыя нарадзіліся яму ў Ягіпце, дзьве душы. Усіх душаў дому Якававага, што прышлі да Ягіпту, семдзясят.
28 I Юду паслаў ён перад сабою да Язэпа, каб ён ськіраваў яго да Ґошэн. I прышлі да зямлі Ґошэн. 29 I запрог Язэп цялежкі свае, і ўзыйшоў напярэймы Ізраелю, айцу свайму, да Ґошэн, і абачыў яго, і паў на шыю ягоную, і плакаў на шыі ягонай ізноў. 30 I сказаў Ізраель Язэпу: „Памру я гэтым разам, абачыўшы від твой, бо ты яшчэ жывы". 31 I сказаў Язэп братом сваім і дому айца свайго: „Я ўзыйду, паведамлю Фараону і скажу яму: ,Браты мае і дом айца майго, каторыя былі́ ў зямлі Канаанскай, прышлі да мяне. 32 Гэта людзі пастухі авец, бо яны дзяржалі статак, і драбны й буйны статак у іх, і ўсе, што ў іх, прывялі яны'. 33 I будзе: як Фараон гукне́ць вас і скажа: ,Які занятак ваш?' 34 То вы скажыце: ,Собсьнікамі статку былі́ слугі твае, з маленства нашага дагэтуль, і мы, і бацькі нашы', каб вы асяліліся ў зямлі Ґошэн. Бо брыда Ягіпту кажны пастух авец".
1 І прышоў Язэп, і паведаміў Фараону, і сказаў: „Ацец мой, і браты мае, і драбны й буйны статак іхны, і ўсе іхнае прышлі ізь зямлі Канаанскае; і вось, яны ў зямлі Ґошэн". 2 I з памеж братоў сваіх ён узяў пяцёх чалавекаў і пастанавіў іх перад Фараонам. 3 I сказаў Фараон братом ягоным: „Які ваш занятак?" Яны сказалі Фараону: „Пастухі авец слугі твае, і мы, і бацькі нашыя". 4 I сказалі яны Фараону: „Падарожжаваць у зямлі прышлі мы, бо няма пашы статку слугаў тваіх; бо вялікая галадоў у зямлі Канаанскай. Дык дазволь. калі ласка, асяліцца слугам тваім у зямлі Ґошэн". 5 I сказаў Фараон Язэпу, кажучы: „Айцец твой і браты твае прышлі да цябе. 6 Зямля Ягіпецкая перад табою яна; на найлепшым месцу зямлі́ асялі айца свайго й братоў сваіх; няхай жывуць яны ў зямлі Ґошэн. I калі ведаеш, што меж іх ё здатныя людзі, дык пастанаві іх дагляднікамі над тым статкам, што ў мяне".
7 I прывёў Язэп Якава, айца свайго, і пастанавіў яго перад Фараонам; і дабраславіў Якаў Фараона. 8 I Фараон сказаў Якаву: „Колькі дзён год жыцьця твайго?" 9 I сказаў Якаў Фараону: „Дзён год падарожжаваньня майго сто трыццаць год; малыя й ліхія былі́ дні год жыцьця майго, і не дасяглі да дзён год жыцьця айцоў маіх у днёх падарожжаваньня іхнага". 10 I дабраславіў Якаў Фараона, і вышаў ад Фараона. 11 I асяліў Язэп айца свайго а братоў сваіх, і даў ім дзяржаву ў зямлі Ягіпецкай, у найлепшай часьці зямлі, у зямлі Рамсэс, як загадаў Фараон. 12 I жывіў Язэп айца свайго а братоў сваіх, і ўсю дамову айца свайго хлебам подле патрэбаў дзецянят.
13 I хлеба ня было па ўсёй зямлі, бо галадоў вельмі павялічылася, і высілілася зямля Ягіпецкая а зямля Канаанская з галадові. 14 I зьбер Язэп усе срэбла, якое знайшлося ў зямлі Ягіпецкай і ў зямлі Канаанскай, за збожжа, каторае куплялі, і ўнёс Язэп срэбла ў дом Фараонаў. 15 I скончылася срэбла зямлі Ягіпецкай і зямлі Каяаанскай. I прышоў увесь Ягіпет да Язэпа, кажучы: „Дай нам хлеба, чаму маем паміраць перад табою, бо вышла срэбла". 16 Язэп сказаў: „Дайце статак ваш, і я буду даваць вам за статак ваш, калі вышла срэбла". 17 I яны прыводзілі статак свой да Язэпа; і даваў ім Язэп хлеб за коні, і за стады драбнога статку, і за стады буйнога статку, і за аслы; і жывіў іх хлебам за ўвесь статак іхны таго году. 18 I скончыўся гэты год; і прышлі да яго на налецьце, і сказалі яму: „Ня ўтоім ад спадара нашага, што высілілася срэбла, і стады статку нашага ў спадара нашага; не засталося нічога ў нас перад спадаром нашым, апрача целаў нашых і земляў нашых. 19 Чаму нам памерці перад ачыма тваімі, таксама нам, таксама зямлі нашай? Купі нас і землі нашы за хлеб; і будзем мы й землі нашы слугамі Фараону; а ты дай нам сяўбы, і будзем жывы, і не памрэм, і зямля ня спусьцее".
20 I купіў Язэп усю зямлю Ягіпецкую Фараону, бо прадалі́ Ягіпцяне кажны свае поле, бо апанавала іх галадоў. I зямля стала Фараонавай. 21 А што да люду, дык ён перавёў яго да местаў ад канца граніцы Ягіпту аж да канца яго. 22 Адно зямлі сьвятароў ня купіў, бо дзель у сьвятароў ад Фараона, і яны жывіліся сваёй дзельлю, каторую ім даў Фараон; затым і не прадалі́ зямлі свае. 23 I сказаў Язэп люду: „Вось, я купіў вас сядні й землі вашы Фараону; во вам сяўба, і засявайце зямлю. 24 I як будзе жніво, то давайце пятую часьць Фараону; а чатыры часьці застануцца вам засеяць поле і на еміну вам і тым, што ў дамовах вашых, і на еміну дзецянятам вашым". 25 Яны сказалі: „Ты захаваў нам жыцьцё, няхай знойдзем ласку ў ваччу спадара свайго, і будзем слугамі Фараону". 26 I ўставіў гэта Язэп правам аж дагэтуль у зямлі Ягіпецкай-Фараону пятую часьць, толькі зямля сьвятароў ім самым, ня была яна Фараонава.
27 I жыў Ізраель у зямлі Ягіпецкай, у зямлі Ґошэн, і дзяржалі яе, і пладзіліся, і размножыліся вельмі.
28 I жыў Якаў у зямлі Ягіпецкай сямнанцаць год; і было дзён Якаву, год жыцьця ягонага сто сорак сем год.
29 I дабліжыліся дні Ізраелю памерці, і гукну́ў ён сына свайго Язэпа, і сказаў яму: „Калі ж я знайшоў ласку ў ваччу тваім, палажы руку́ сваю пад сьцягно мае і зрабі імне ласку й праўду, не пахавай, калі ласка, мяне ў Ягіпце, 30 I буду ляжаць із бацькамі сваімі; вынясі мяне зь Ягіпту і пахавай мяне ў гробе іхным". I сказаў: „Зраблю подле слова твайго". 31 I сказаў: „Прысягні імне". I прысягнуў яму. I сьхінуўся Ізраель на верх посаха.
1 I было просьле стацьцяў гэтых: і наказалі Язэпу: „Вось, айцец твой хворы". I ён узяў двух сыноў сваіх із сабою: Манаса а Яхрэма. 2 I азнаймілі Якаву, і сказалі: „Вось, сын твой Язэп прышоў да цябе". I натужыўся Ізраель, і сеў на пасьцелі. 3 I сказаў Якаў Язэпу: „БОГ Усемагучы зьявіўся імне ў Лузе, у зямлі Канаанскай, і дабраславіў мяне, 4 I сказаў імне: ,Вось, я ўчыню цябе плодным, і размнажу́ цябе, і ўчыню зь цябе збор людаў, і дам зямлю гэтую насеньню твайму просьле цябе на дзяржаньне вечнае'. 5 I цяпер два сыны твае, што нарадзілі́ся табе ў зямлі Ягіпецкай, да прыходу майго да цябе да Ягіпту, мае яны; Яхрэм а Манас, як Рувін а Сымон, будуць мае. 6 Дзеці ж твае, што народзяцца ад цябе просьле іх, будуць твае. Іменям братоў іхных іх будуць менаваць у спадках іхных. 7 I я, як я прышоў з Падану, памерла ў мяне Рахіль у зямлі Канаанскай, у дарозе, як яшчэ заставалася кіўра зямлі, прысьці да Ефрафы, і я пахаваў яе там, у дарозе да Ефрафы, каторая Бэтлеем".
8 I абачыў Ізраель сыноў Язэпавых, і сказаў: „Хто гэтыя?" 9 I сказаў Язэп айцу свайму: „Сыны мае яны, каторых Бог даў імне тут". I сказаў: „Вазьмі ж іх да мяне, і я дабраслаўлю іх". 10 Вочы ж Ізраелявы сталі цяжкі́я ад старасьці: ня мог ён бачыць. I дабліжыў іх да яго, і ён пацалаў іх, і абняў іх. 11 I сказаў Ізраель Язэпу: „Бачыць від твой я не спадзяваўся: і вось, паказаў імне Бог і насеньне твае". 12 I вывеў іх Язэп із каленяў ягоных, і паклані́ўся яму відам сваім да зямлі. 13 I узяу Язэп абодвых, Яхрэма ў правую сваю руку́, супроці левае Ізраеля, а Манаса ў левую, супроці правае Ізраеля, і дабліжыўся да яго. 14 I выцягнуў Ізраель правіцу сваю, і палажыў на галаву Яхрэму, а ён быў малодшы, а левую на галаву Манасу. Умысьля палажыў гэтак ён рукі свае, бо Манас пяршак. 15 I дабраславіў Язэпа, і сказаў: „Бог, перад Каторым хадзілі айцове мае, Абрагам а Ісак, Бог, Каторы пасьціў мяне адгэнуль, як я існую, аж дагэтуль, 16 Тый Ангіл, што выбавіў мяне з усякага ліха, няхай дабраславе хлапцоў гэтых; і назавецца ў іх імя мае і імя айцоў маіх, Абрагама а Ісака, і няхай разрастуцца яны ў множасьць сярод зямлі".
17 I абачыў Язэп, што айцец ягоны палажыў правую руку́ сваю на галаву Яхрэмаву; і было ліхім гэта ў ваччу ягоным. I падпер ён руку́ айца свайго, каб зьняць яе з галавы Яхрэмавае на галаву Манасаву; 18 I сказаў Язэп айцу свайму: „Ня гэтак, войча мой, бо гэта пяршак; палажы правіцу сваю на ягоную галаву". 19 I адмовіўся айцец ягоны, і сказаў: „Ведаю, сыну мой, ведаю, таксама ён будзе людам, і таксама ён будзе вялікі, але брат ягоны малы ўзьвялічыцца над ім, і насеньне ягонае будзе паўнінёю народаў". 20 I падабраславіў іх таго дня, кажучы: „Табою будзе дабраславіць Ізраель, кажучы: ,Няхай учыне цябе Бог, як Яхрэма а Манаса'". I пастанавіў Яхрэма перад Манасам. 21 I сказаў Ізраель Язэпу: „Вось, я паміраю. I будзе Бог із вамі, і зьверне вас да зямлі айцоў вашых. 22 I я даў табе адну дзель звыш братоў тваіх, тую, каторую я ўзяў з рук Аморэя мячом сваім а лукам сваім".
1 I гукну́ў Якаў сыноў сваіх, і сказаў: „Зьбярыцеся, і я азнаймлю вам, што прылучыцца з вамі ў вапошнія дні. 2 Зыйдзіцеся й паслухайце, сынове Якававы, паслухайце Ізраеля, айца свайго.
3 „Рувіне, пяршак мой! ты мацніня мая і першая сіла мая, верх годнасьці й верх магутнасьці. 4 Ты бушаваў, як вада; ня будзеш першынстваваць; бо ты ўзыйшоў на ложак айца свайго; тады ты збудзеніў пасьцелю маю, узышоўшы.
5 „Сымоне а Леве браты, сна́дзівы гла́бані іхная зброя. 6 У тайны іхныя няхай ня ўходзе душа мая, і да збору іхнага хай ня прылучыцца слава мая; бо ў гневе сваім яны забілі мужа і самадумам вырвалі жылы ў вала. 7 Пракляты гнеў іхны, бо моцны, і злосьць іхная, бо закалянелая; падзялю іх у Якаву і расьцярушу ў Ізраелю.
8 „Юда! цябе хваліць будуць браты твае. Рука твая на патыліцы непрыяцеляў тваіх; паклоняцца табе сынове айца твайго. 9 Левянё Юда, ад разарванага, сыну мой, ты ўзышоў. Сьхінуўся, ляжаў, як леў і як лявіца: хто пабудзе яго? 10 Ня будзе адняты ськіпетра ад Юды і правадаўца спамеж ног ягоных, аж пакуль ня прыйдзе Шыло, і да Яго будзе збор людаў. 11 Ён прывяжа да віннога сьцябла асьлянё свае і да сьцябла выборнага віна асьлянётка асьліцы свае. Ён мые ў віне ўборы свае і ў крыві віна адзецьце свае. 12 Чырвоншыя вочы ягоныя за віно і бельшыя зубы за малако.
13 „Завулон на беразе морскім будзе жыць і ля прыстані карабельнай, і граніцы ягоныя да Сыдону.
14 „Іссасхар асёл дужы, што ляжыць памеж стадаў. 15 I абачыў супакой, што добры, і зямля, што прыемная: і нахінуў плечы свае насіць цяжары і стаў слугою дані.
16 „Дан будзе судзіць народ свой, як адно з плямёнаў Ізраелевых. 17 Будзе Дан вужом на дарозе, гадам на сьцюгавіне, жыгалячым у капыты каня. I зваліцца коньнік ягоны назад. 18 На спа́сеньне Твае спадзяюся, СПАДАРУ!
19 „Гад - аддзел будзе перамагаць яго, але ён пераможа.
20 „Праз Ашэра: тучны хлеб ягоны, і ён будзе даваць каралеўскія ежы.
21 „Неффалім - лань выпушчаная, што даець харошыя словы.
22 „Пагон плодны Язэп, пагон плодны над жаралом, галіны ягоныя прасьцягаюцца над сьцяною. 23 Не́марасьцілі яго, і стралялі ў яго, і ненавідзілі яго стралцы; 24 I застаўся ў моцы лук ягоны, і падужэлі плячукі рук ягоных із рук Магучага Якававага. Адтуль Пастыр - Камень Ізраеляў, 25 Ад Бога айца твайго, і Ён паможа табе, і ад Усемагучага, і Ён дабраславе цябе дабраславенствамі неба згары і дабраславенствамі бяздоньня, што цікуе далавах, дабраславенствамі пелькаў а дзетніцы. 26 Дабраславенствы айца твайго пераходзяць дабраславенствы маіх прашчураў, аж да найвышшых вярхоў узгоркаў вечных. Няхай будуць яны на галаве Язэпавай і на цемеві абранага памеж братоў ятоных.
27 „Венямін дзярлівы воўк, нараніцы будзе жэрці здабытак і ўвечары будзе дзяліць гла́бань".
28 Во ўсіх гэтых пакаленьняў Ізраелявых двананцаць, і гэта гу́каў ім айцец іхны; і дабраславіў іх, і кажнага подле дабраславенства ягонага дабраславіў іх.
29 I расказаў ён ім, і сказаў ім: „Я буду прылучаны да люду свайго; пахавайце мяне ля бацькоў маіх, у пячоры, што на полю Ефрона Гэціча, 30 У пячоры, што на полю Махпела, каторая перад Мамрэ ў зямлі Канаанскай, каторую купіў Абрагам, поле Ефрона Гэціча, на собскасьць пахову. 31 Там пахавалі Абрагама а Сорру, жонку ягоную; там пахавалі Ісака а Рэвеку, жонку ягоную; і там пахаваў я Лію. 32 Купля гэтага поля а пячоры, каторая на ім, у сыноў Гэтавых".
33 I скончыў Якаў расказаваць сыном сваім, і згарнуў ногі свае ў ложак, і сканаў, і прылучаны быў да народу свайго.
1 I паў Язэп на від айца свайго, і плакаў над ім, і пацалаваў яго. 2 I загадаў Язэп слугам сваім лекарам, бальсамаваць айца ягонага; і набальсамавалі лекары Ізраеля. 3 I споўнілася яму сорак дзён, бо толькі вымагаецца дзён на бальсамаваньне. I плакалі па ім Ягіпцяне семдзясят дзён.
4 I мінулі дні плачу па ім, і гу́каў Язэп дому Фараонаваму, кажучы: „Калі я знайшоў ласку ў вачох вашых, то кажыце, калі ласка, у вушы Фараону, кажучы: 5 Айцец мой узяў зь мяне прысягу, кажучы: ,Вось, паміраю; у гробе маім, каторы я выкапаў у зяжлі Канаанскай, там пахавай мяне;' I цяпер, калі ласка, узыйду, і пахаваю айца свайго, і зьвярнуся". 6 I сказаў Фараон: „Узыйдзі й пахавай айца свайго, як ён абавязаў цябе прысягаю". 7 I ўзышоў Язэп хаваць айца свайго; і ўзышлі зь ім усі слугі фараонавы, старцы дому ягонага, і ўсі старшыя зямлі Ягіпецкае, 8 I ўвесь дом Язэпаў, і браты ягоныя, і дом айца ягонага. Адно дзецяняткі свае і драбны й буйны статак свой пакінулі ў зямлі Ґошэн. 9 I ўзышлі зь ім таксама цялежкі й коньнікі, і быў груд вельмі вялікі. 10 I прышлі яны да такаўні Атодавае на другім баку Ёрдану, і галасілі там жалобу вялікую а вельмі цяжку́ю; і зрабіў жалобу па айцу сваім сем дзён. 11 I бачылі жыхары зямлі тае, Канааняне, жалобу на такаўні Атодавай, і сказалі; „Вялікая жалоба гэта ў Ягіпцян!" Затым назвалі імя месца таго: Жалоба Ягіпцян: гэта на другім баку Ёрдану. 12 I зрабілі сынове зь ім так, як расказаў ім. 13 I зане́сьлі яго сынове ягоныя да зямлі Канаанскае, і пахавалі яго ў пячоры поля Махпела, поле каторае купіў Абрагам на собскасьць на паховы ў Ефрона Гэціча, перад Мамрэ. 14 I зьвярнуўся Язэп, просьле пахову ім айца свайго, да Ягіпту, ён а браты ягоныя, і ўсі, што ўзыходзілі зь ім хаваць айца ягонага.
15 I абачылі браты Язэпавы, што памер айцец іхны, і сказалі: „А што калі зьненавідзе нас Язэп і чыста аддасьць нам усім тым ліхам, каторае мы яму зрабілі?" 16 I загадалі яны сказаць Язэпу, кажучы: „Айцец твой загадаў перад сьмерцю сваёю, кажучы: 17 ,Гэтак, калі ласка, скажыце яму: Даруй жа выступ братом сваім і грэх іхны, бо ліхам плацілі табе'. I цяпер даруй жа выступ слугаў Бога айца твайго". I плакаў Язэп, як яны гу́калі яму. 18 I пайшлі таксама браты ягоныя, і палі перад відам ягоным, і сказалі: „Вось мы слугі табе". 19 I сказаў ім Язэп: „Ня бойцеся, ціж я замест Бога? 20 I вы думалі ліха на мяне; але Бог думаў гэта на дабро, каб зрабіць тое, што цяпер ё: захаваць жыцьцё вялікаму ліку людзёў. 21 А цяпер ня бойцеся, я буду жывіць вас і дзецяняты вашы". I цешыў іх, і гу́каў па сэрцу іх.
22 I жыў Язэп у Ягіпце сам і дом айца ягонага; і жыў Язэп сто дзесяць год. 23 I бачыў Язэп у Яхрэма дзеці да трэйцяга пакаленьня; таксама й сынове Махіровы, сына Манасовага нарадзіліся на каленях Язэпавых.
24 I сказаў Язэп братом сваім: „Я паміраю; але Бог напэўна даведаецца да вас і вывядзе вас ізь зямлі гэтае да зямлі, праз каторую прысяг Абрагаму, Ісаку а Якаву". 25 I абавязаў Язэп прысягаю сыноў Ізраелявых, кажучы: „Бог напэўна даведаецца да вас, і ўзьнясіце косьці мае адгэтуль".
26 I памер Язэп сту дзесяцёх год. I набальсамавалі яго, і палажылі ў дамавіну ў Ягіпце.
1 I во ймёны сыноў Ізраелявых, каторыя прышлі да Ягіпту зь Якавам, увыйшлі кажны з домам сваім: 2 Рувін, Сымон, Леў а Юда, 3 Іссасхар, Завулон а Венямін, 4 Дан а Неффалім, Ґад а Ашэр. 5 I было ўсіх душаў, што вышлі ізь сьцёгнаў Якававых, было семдзясят, а Язэп быў у Ягіпце. 6 I памер Язэп, і ўсі браты ягоныя, і ўвесь род тый; 7 А дзеці Ізраеля выпладзіліся а раіліся а намнажыліся а змагутнелі вельмі, вельмі, і напоўнілася зямля тая імі́.
8 I паўстаў новы кароль у Ягіпце, каторы нязнаў Язэпа. 9 I сказаў люду свайму: „Вось, люд Ізраеляў вялікі й дужшы за нас. 10 Дайце перахітруем яго, каб ён не размнажыўся; і як здарыцца вайна, і злучыцца таксама ён із варага́мі нашымі, і будзе ваяваць із намі, і ўзыйдзе ізь зямлі". 11 I пастанавіў над ім зьбіраньнікаў падачкаў уціскаць яго цяжарамі. I ён збудаваў месты складаў Фараону - Піфон а Рамсэс. 12 I колькі ўціскалі яго, толькі ён мнажыўся і так пашыра́ўся. I яны не́марасьці́ліся з прычыны дзяцей Ізраелявых. 13 I паняволілі Ягіпцяне сыноў Ізраелявых уціскам, 14 I рабілі гаркім жыцьцё іхнае цажкою работаю глінаю а цэглаю, і ўсялякаю работаю палявою, і ўсімі работамі, каторыя сі́лілі рабіць із уціскам.
15 I сказаў кароль Ягіпецкі бабкам Гэбрэйкам, з каторых аднае імя было Шыфа, а імя другое Фуа, 16 I сказаў: „Як вы будзеце бабіць у Гэбрэяк і абачыце на радзельным ложку, калі будзе сын, дык забіце яго; а калі дачка, дык няхай застанецца жывая". 17 I баяліся бабкі Бога, і не рабілі так, як казаў ім кароль Ягіпецкі; і пакідалі дзеці жывыя. 18 I гукну́ў кароль ягіпецкі бабкі, і сказаў ім: „Чаму вы робіце гэта, што пакідаеце дзеці жывыя?" 19 Бабкі сказалі Фараону: „Гэбрэйскія жанкі не такія, як ягіпецкія; яны жвавыя, і яны родзяць перш, чымся прыйдзе да іх бабка". 20 I чыніў дабро Бог бабкам; і люд мнажыўся і вельмі дужэў. 21 I сталася: затым што бабкі баяліся Бога, дык Ён учыніў ім дамы.
22 I загадаў Фараон усяму народу свайму, кажучы: „Кажнага сына, каторы народзіцца, кі́дайце ў раку; а кажную дачку пакідайце жывую".
1 I пайшоў чалавек із дому Левага, і ўзяў сабе дачку Леваву. 2 I зачала́ тая жонка, і нарадзіла сына, і бачыла яго, што ён харошы, і хавала яго тры месяцы. 3 Але не магла даўжэй хаваць яго, узяла́ каробку з трысьціны і асмаліла яе асфальтам а смалою; і палажыла ў яе дзецянё, і пастанавіла ў трысьніку ля берагу ракі. 4 I стаяла сястра ягоная воддаль, каб ведаць, што станецца яму.
5 I зышла дачка Фараонава мыцца ў раццэ, а дзеўкі ейныя хадзілі ля ракі. I яна абачыла каробку сярод трысьніку, і паслала служэбку сваю ўзяць яе. 6 I адчыніла, і абачыла яго - гэта дзецянё; і вось, хлопчык плача; і зжалілася над ім, і сказала: „Зь дзяцей гэбрэйскіх гэта". 7 I сказала сястра ягоная дачцэ Фараонавай: „Ці не схадзіць імне і ці ня гукну́ць да цябе жонку - мамку з Гэбрэяк, каб яна мамчыла гэтае дзецянё". 8 I сказала ёй дачка Фараонава: „Схадзі".
I пайшла дзявушчая дзеўка, і пагука́ла маці дзецяняці. 9 I сказала ёй дачка Фараонава: „Панясі сабе дзецянё гэтае і мамч яго імне; я дам табе тваю плату". Жонка ўзяла́ дзецянё і мамчыла яго.
10 I вырасла дзецянё, і яна прывяла яго да дачкі Фараонавае, і ён быў у яе за сына, і назвала імя ягонае: Масей, і казала яна, „Бо з вады я выцягнула яго".
11 I было тых дзён: і вырас Масей, і вышаў да братоў сваіх, і абачыў цяжкі́я работы іхныя; і абачыў, што Егіпцяні́н б'ець аднаго Гэбрэя з братоў ягоных. 12 I абярнуўся туды-сюды, і бачачы, што нікога няма, і ён забіў Ягіпцяніна, і схаваў яго ў пяску.
13 I вышаў ён назаўтрае, і во, два Гэбрэі вадзяцца; I сказаў ён ліхому: „Нашто ты б'еш бліжняга свайго?" 14 I тый сказаў: „Хто пастанавіў цябе начэльнікам а судзьдзёй над намі? Ці не забіць мяне манішся ты, як забіў Егіпцяні́на ?" I зьлякаўся Масей, і сказаў: „Пэўне стала ведама гэта". 15 I пачуў Фараон праз гэтую справу, і глядзеў забіць Масея.
I ўцёк Масей ад Фараона, і жыў у зямлі Мідзянскай, і сеў ля студні. 16 У сьвятара Мідзянскага сем дачок. I яны прышлі, і насілялі, і напоўнілі карыты, напаіць драбны статак айца свайго. 17 I прышлі пастухі, і адагналі іх. I ўстаў Масей, і памог ім, і напаіў драбны статак іхны. 18 I прышлі яны да Рагуеля, айца свайго, і ён сказаў ім: „Што вы так борзда прышлі сядні?" 19 Яны сказалі: „Егіпцянін уратаваў нас ад пастухоў і нават насіляў нам вады, і напаіў драбны статак". 20 Ён сказаў дачкам сваім: „Ідзе ж ён? Чаму вы пакінулі таго чалавека? Гукніце яго, і няхай есьць хлеб".
21 I ўпадабаў Масей жыць у гэтага чалавека, і ён выдаў за Масея дачку сваю Цыпору. 22 I яна нарадзі́ла сына, і назваў яго імя Ґіршон; бо, казаў ён, „Я стаў чужніком у чужой зямлі".
23 I было за шмат дзён тых: і памер кароль ягіпецкі. I ўздыхалі дзеці Ізраелявы ад работы, і крычэлі, і ўзышоў крык іхны да Бога з прычыны работы. 24 I пачуў Бог стагнаньні іхныя, і ўспомнеў Бог змову сваю з Абрагамам, Ісаком а Якавам. 25 I глянуў Бог на дзеці Ізраелявы, і пазнаў Бог.
1 I Масей пасьціў драбны статак у Ефора, сьця свайго, сьвятара Мідзянскага. I павёў ён чараду за пустыню, і прышоў да гары Божае Горыў. 2 I зьявіўся яму Ангіл СПАДАРОЎ у поламені агню з пасярод цярнёвага куста. I абачыў, і во, цярнёвы куст гарэў агнём, але куст ня нішчэў. 3 I сказаў Масей: „Зьвярну ж а гляну на вялікую зьяву гэтую, чаму куст не згарае". 4 I абачыў СПАДАР, што ён абярнуўся глядзець, і гукну́ў яго Бог ізь сярэдзіны куста, і сказаў: „Масею; Масею!" Ён сказаў: „Во я!" 5 I сказаў: „Ня бліжся сюды; разуй вобуй свой з ног сваіх, бо месца, на катором ты стаіш, зямля сьвятая яна". 6 I сказаў: „Я Бог айца твайго, Бог Абрагама, Бог Ісака а Бог Якава". I закрыў Масей від свой, бо баяўся глянуць на Бога. 7 I сказаў СПАДАР: „Я добра бачыў гароту народу Свайго, каторы ў Ягіпце, і крык ад прыганятых іхных я пачуў, бо я ведаю болі іхныя, 8 I Я зышоў, каб выбавіць яго ад рукі Ягіпцян і ўзьве́сьці яго ізь зямлі гэтае да зямлі добрае а прасторнае, да зямлі, што цячэць малаком а мёдам, да месца Канаанян, Гэцічаў, Аморэяў, Ферэзэяў, Гэвеяў а Евусэяў. 9 I цяпер вось, крык сыноў Ізраелявых дайшоў да мяне, Я таксама бачу ўціск, якім Ягіпцяне ўціскаюць іх. 10 I цяпер пайдзі: Я пашлю цябе да Фараона; і вывядзі зь Ягіпту народ Мой, сыноў Ізраелявых". 11 I сказаў Масей Богу: „Хто я, каб ісьці імне да Фараона і каб імне вывесьці сыноў Ізраелявых зь Ягіпту?" 12 I сказаў: „Бо Я ё з табою, і во табе знак, што Я паслаў цябе: як ты вывядзеш народ ізь Ягіпту, будзеце служыць Богу на гэтай гары". 13 I сказаў Масей Богу: „Вось, я прыйду да сыноў Ізраелявых і скажу ім: ,Бог айцоў вашых паслаў мяне да вас'. А яны скажуць імне: ,Як Яго імя?' Што сказаць імне ім?" 14 I сказаў Бог Масею: „Я Ё, Каторы Ё". I сказаў: „Гэтак скажы сыном Ізраелявым: ,Я Ё паслаў мяне да вас' ". 15 I сказаў яшчэ Бог Масею: „Гэтак скажы сыном Ізраелявым: ,СПАДАР, Бог айцоў вашых, Бог Абрагама, Бог Ісака а Бог Якава паслаў мяне да вас!' Гэта імя Мае на векі, і гэта памятка празь Мяне з роду ў род. 16 Ідзі, зьбяры старцоў Ізраелявых і скажы ім: ,СПАДАР, Бог айцоў вашых, зьявіўся імне, Бог Абрагама, Ісака а Якава, кажучы: „Я запраўды ўспомнеў вас і што робіцца вам у Ягіпце. 17 I сказаў: Я ўзьвяду вас ад уціску ягіпецкага да зямлі Канаанян, Гэцічаў, Аморэяў, Фэрэзэяў, Гэвеяў а Евусэяў, да зямлі, што цячэць малаком а мёдам"'. 18 I яны паслухаюць голасу твайго, і прыйдзеш ты а старцы Ізраелявы да караля Ягіпецкага, і скажыце яму: ,СПАДАР, Бог Гэбрэяў, гукнуў нас; і цяпер дай нам ісьці дарогаю трох дзён на пустыню, каб мы абраклі СГІАДАРУ, Богу нашаму'. 19 I Я ведаю, што ня дасьць вам кароль ягіпецкі йсьці, і нават ня дасьць пры Маёй руццэ дужой. 20 I выцягну руку́ Сваю, і паб'ю Ягіпцян усімі чудосамі Сваімі, каторыя ўчыню сярод яго, і просьле гэтага ён адпусьце вас. 21 I дам ласку народу гэтаму ў вачох Ягіпцян; і будзе: як пойдзеце, то ня пойдзеце з пустымі рукамі; 22 Але папросе жонка ў суседкі свае і ў жывучай у доме ейным судзіны срэбнае а судзіны залатое, і адзежаў; і вы адзенеце ў іх сыноў сваіх і дачкі свае, і спустошыце Ягіпет".
1 І адказаў Масей, і сказаў: „А калі яны не павераць імне і не паслухаюць голасу майго, бо скажуць: ,Не зьявіўся табе СПАДАР' ". 2 I сказаў яму СПАДАР: „Што гэта ў руццэ ў цябе?" Ён адказаў: „Посах". 3 I сказаў: „Кінь яго на зямлю". I ён кінуў яго на зямлю, і стаў гадам; і ўцякаў Масей ад яго. 4 I сказаў СПАДАР Масею: „Выцягні руку́ і схапі моцна яго за хвост!" Ён выцягнуў руку́ сваю і моцна ўхапіў яго, і ён стаў посахам у далані ягонай, 5 - „Каб паверылі, што зьявіўся табе СПАДАР, Бог айцоў іхных, Бог Абрагама, Бог Ісака а Бог Якава".
6 I сказаў СПАДАР яму яшчэ: „Улажы руку́ сваю сабе ў заўлоньне". I ён улажыў руку́ сваю сабе ў заўлоньне, і выняў, і вось, рука ягоная пракажаная, як сьнег. 7 I сказаў: „Зьвярні руку сваю сабе ў заўлоньне". I ён зьвярнуў руку сваю сабе ў заўлоньне. I выняў яе із заўлоньня свайго, і вось, яна ізноў стала, як цела ягонае. 8 „I будзе, што калі яны не павераць табе і не паслухаюць голасу першага знаку, дык павераць голасу знаку апошняга. 9 I будзе, што калі не павераць таксама двум гэтым знаком і не паслухаюць голасу твайго, то вазьмі з ракі вады і вылі на сушу, і будзе, што стане крывёй на сушы вада, каторую ты возьмеш із ракі".
10 I сказаў Масей СПАДАРУ: „О Спада́ру, чалавек я нявымоўны ад учорах і заўчора, таксама адгэнуль, як Ты гукаў да слугі Свайго, бо я цяжкі́х вуснаў і цяжкое мовы". 11 I сказаў СПАДАР яму: „Хто ўчыніў вусны чалавеку? хто робе немым або глухім, або відучым, або нявісным? ці ня Я СІІАДАР? 12 I цяпер пайдзі; і Я буду з вуснамі тваімі, і наўчу цябе, што табе гу́каць". 13 I сказаў: „О Спада́ру! пашлі, прашу, таго, каго паслаці маеш". 14 I ўзгарэўся гнеў СПАДАРОЎ на Масея, і Ён сказаў: „Ціж ня ёсьць Аарон, брат твой, Левіт? Я ведаю, што добра гу́кае ён, і таксама вось, ён выйдзе наўпярэймы табе, і, абачыўшы цябе, узраду́ецца ў сэрцу сваім; 15 I ты будзеш яму гу́каць і ўкладаць словы ў вусны ягоныя; і Я буду з вуснамі тваімі і з вуснамі ягонымі, і буду вучыць вас, што вам рабіць. 16 I будзе гу́каць ён замест цябе да народу. I ён будзе табе за вусны, а ты будзеш яму замест Бога. 17 I посах гэты возьмеш у руку́ сваю, каторым зробіш гэныя знакі.
18 I пайшоў Масей, і зьвярнуўся да Ефора, сьця свайго, і сказаў яму: „Пайду ж я і зьвярнуся да братоў сваіх, каторыя ў Ягіпце, і пагляджу, ці жывы яны яшчэ?" I сказаў Е́фор Масею: „Ідзі ў супакою".
19 I сказаў СПАДАР Масею ў Мідзе: „Пайдзі, зьвярніся да Ягіпту, бо памерлі ўсі людзі, каторыя шукалі душы твае".
20 I ўзяў Масей жонку сваю і сыноў сваіх, і пасадзіў іх на асла, і зварачаўся да зямлі Ягіпецкае. I ўзяў посах Божы ў руку́ сваю.
21 I сказаў СПАДАР Масею: „Як пойдзеш, каб зьвярнуцца да Ягіпту, вось, усі чудосы, каторыя Я палажыў у руку́ тваю, зрабі іх перад Фараонам. А Я закаляню сэрца ягонае, і ён не адпусьце люду. 22 I скажы Фараону: ,Гэтак кажа СПАДАР: сын Мой, пяршак Мой - Ізраель. 23 Я кажу табе: адпусьці сына Майго, каб ён служыў Імне; а калі адмовішся адпусьціць яго, дык вось, Я заб'ю сына твайго, першака твайго ".
24 I было ў дарозе: у начулішчу пераняў яго СПАДАР і шукаў забіць яго. 25 I Цыпора ўзяла́ крэмень, і абрэзала канцавую скурку плоці сына свайго, і дакранулася да ног ягоных, і сказала: „Пэўне ты малады крыві імне". 26 I адступіў ад яго. Тады яна сказала: „Малады крыві - з абразаньня".
27 I сказаў СПАДАР Аарону: „Ідзі наўпярэймы Масею на пустыню". I ён пайшоў, і стрэўся зь ім ля гары Божае, і пацалаваў яго. 28 I пераказаў Масей Аарону ўсі словы СПАДАРОВЫ, Каторы яго паслаў, і ўсі знакі, каторыя Ён расказаў яму.
29 I пайшоў Масей із Ааронам, і зьберлі яны ўсіх старцоў сыноў Ізраелявых; 30 і пераказаў Аарон усі словы, каторыя казаў СПАДАР Масею, і зрабіў знакі́ перад ачмі люду. 31 I паверыў народ. I яны пачулі, што СПАДАР даведаўся да сыноў Ізраелявых і што Ён абачыў гароту іхную, і сьхінуліся і пакланіліся.
1 І потым прышлі Масей а Аарон, і сказалі Фараону: „Гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў: ,Адпусьці люд Мой, і яны будуць сьвяціць Імне на пустыні' ".2 І Фараон сказаў: „Хто такі СПАДАР, каб я паслухаў голасу Ягонага адпусьціць Ізраеля? Я ня знаю СПАДАРА і таксама Ізраеля не адпушчу". 3 I яны сказалі: „Бог Гэбрэяў стрэўся з намі, дазволь нам пайсьці, калі ласка, тры дні дарогі на пустыню, і абрачэм СПАДАРУ, Богу нашаму, каб ня выцяў нас морам або мячом". 4 I сказаў ім кароль Ягіпецкі: „Нашто, Масею а Аароне, перакажаеце люду ў ягонай працы? Ідзіце да цяжараў сваіх". 5 I сказаў Фараон: „Вось, чысьлены цяпер люд у зямлі гэтай, а вы прычыняеце, каб яны перасталі займацца цяжарамі сваімі". 6 I расказаў Фараон таго дня прыганятым люду і нагляднікам над імі, кажучы: 7 „Наперад не давайце людзём саломы рабіць цэглу, як учорах а заўчора; няхай яны ходзяць і зьбіраюць салому сабе. 8 А лік цэглы, каторы яны робяць, як учорах а заўчора вы налажыце на іх і ня меншыце зь яго; бо яны ляныя, затым і крычаць: ,Пойдзем, абрачэм Богу нашаму'. 9 Няхай пацяжэе работа над людзьмі, хай яны робяць і не займаюцца манлівымі гаворкамі".
10 I вышлі прыганятыя люду і нагляднікі ягоныя, і сказалі люду, кажучы: „Гэтак кажа Фараон: ,Не даю вам саломы; 11 Самы йдзіце, бярыце сабе салому, ідзе знойдзеце. А з работаў вашых нічагусенькі ня менее'". 12 і рассыпаўся люд па ўсёй зямлі ягіпецкай, зьбіраць іржэўнік замест саломы. 13 А прыганятыя прынука́лі, кажучы: „Канчайце норму работы свае ў дзень яе, як калі была́ салома". 14 I білі нагляднікаў із сыноў Ізраелявых, каторых пастанавілі над імі прыганятыя Фараонавы, кажучы: „Чаму ня скончылі вы заўчора, учора й сядні прызначанае вам нормы вырабляньня цэглы, як было дагэтуль?"
15 I прышлі нагляднікі сыноў Ізраелявых, і крычэлі на Фараона, кажучы: „Чаму ты так абходзішся із слугамі сваімі? 16 Саломы не даюць слугам тваім, а цэглу, кажуць нам, рабіце. I вось, слугаў тваіх б'юць; і грашыць люд твой". 17 Але ён сказаў: „Дзяньгубы вы, дзяньгубы; затым вы кажаце: ,Iдзіма й абрачыма СПАДАРУ'. 18 I цяпер пайдзіце, рабіце, і саломы не дадуць вам, а прызначаную цэглу давайце". 19 I абачылі нагляднікі сыноў Ізраелявых сябе ў бядзе ў словах: „Ня меншыце цэглы, а кажны дзень рабіце норму таго дня".
20 I стрэлі яны Масея а Аарона, каторыя стаялі, сустрэць іх, як яны вышлі ад Фараона, 21 I сказалі ім: „Няхай глядзіць СПАДАР на вас і судзе, бо вы зрабілі нас непахнючымі ў ваччу Фараона і ў вачох слугаў ягоных, каб даць меч у рукі іх забіць нас".
22 I зьвярнуўся Масей да СПАДАРА, і сказаў: „СПАДАРУ, чаму Ты ліха дзеяў гэтаму люду, чаму ты паслаў мяне? 23 Бо адгэнуль, як я прышоў да Фараона, каб гу́каць імям Тваім, пагоршылася люду гэтаму; а выбавіць, - Ты ня выбавіў люду Свайго!"
1 І сказаў СПАДАР Масею: „Цяпер пабачыш ты, што Я ўчыню з Фараонам, бо моцнаю рукою ён адашлець іх і моцнаю рукою ён выжане іх ізь зямлі свае". 2 I гу́каў Бог да Масея, і сказаў яму: „Я СПАДАР. 3 I зьяўляўся Я Абрагаму, Ісаку а Якаву як Бог Усемагучы, а зь імям СПАДАР я ня вызнаўся ім. 4 I Я ўстанавіў змову Сваю зь імі, каб даць ім зямлю Канаанскую, зямлю падарожжаваньня іхнага, у каторай яны падарожжавалі. 5 I таксама Я чуў стогны сыноў Ізраелявых праз тое, што Ягіпцяне дзяржаць іх у няволі, і ўспомнеў змову Сваю. 6 Затым скажы сыном Ізраелявым: ,Я СПАДАР, і вывяду вас з-пад цяжараў Яґіпцян, і выратую вас ізь няволі іхнае, і выбаўлю вас цаўём выцягненым і судамі вялікімі. 7 I вазьму вас сабе за люд, і буду Вам Богам, і вы даведаецеся, што Я СПАДАР, Бог ваш, Каторы вывеў вас з-пад цяжараў Ягіпецкіх. 8 I прывяду вас да тае зямлі, праз каторую Я падняў руку сваю, даць яе Абрагаму, Ісаку а Якаву, і дам вам яе на спадак. Я СПАДАР'".
9 I гу́каў Масей гэтак сыном Ізраелявым; але яны ня слухалі Масея з прычыны малога духа і цяжыні работаў.
10 I сказаў СПАДАР Масею, кажучы: 11 „Уйдзі, скажы Фараону, каралю Ягіпецкаму, няхай выпусьце сыноў Ізраелявых ізь зямлі свае". 12 I сказаў Масей перад СПАДАРОМ, кажучы: „Вось, сынове Ізраелявы не паслухалі мяне; і як жа паслухае мяне Фараон? А я неабрэзаных вуснаў".
13 I гу́каў СПАДАР Масею а Аарону, і расказаў ім казаць сыном Ізраелявым і Фараону, каралю Ягіпецкаму, вывесьці сыноў Ізраелявых ізь зямлі Ягіпецкае.
14 Гэта начэльнікі дамоў айцоў іхных: сыны Рувінавы, першака Ізраелявага: Ганох а Фалу, Гецрон а Хармі: гэта радзімы Рувінавы. 15 I сынове Сымонавы: Емуель а Ямін а Огад а Яхін а Цогар а Саўла, сын Канаанянкі: гэта радзімы Сымонавы. 16 I вось гэтыя ймёны сыноў Левавых, подле пакаленьняў іхных: Ґіршон а Кагаф а Мерары. А год жыцьця Левавага было сто трыццаць сем год. 17 Сыны Гіршонавы: Ліўні а Шымей подле радзімаў іхных. 18 I сыны Кагафовы: Амрам а Іцгар а Гэўрон а Ўзыель. А год жыцьця Кагафава было сто трыццаць тры гады. 19 I сыны Мераравы: Маглі а Мушы. Гэта радзімы Левавы подле родаў і́хных. 20 I ўзяў Амрам Ёхаведу, цётку сваю, сабе за жонку, і яна нарадзіла яму Аарона а Масея. А год жыцьця Амрамавага было сто а трыццаць а сем год. 21 I сыны Іцгаровы: Кора а Нефеґ а Зыхры. 22 I сыны ўзыелявы: Місайла а Елцафан а Сыхры. 23 I Аарон узяў сабе за жонку Альжбету, дачку Амінадававу, сястру Наасонаву; і яна нарадзіла яму Надава а Агіву, Элеазара а Іфамара. 24 I сыны Корыны: Асыр а Елкана а Авасаф: Гэта радзімы Корыны. 25 I Елеазар, сын Ааронаў, узяў сабе за жонку з дачок Путыелевых; і яна нарадзіла яму Фінеса. Во гэта начэльнікі айцоў лявіцкіх подле радзімаў іхных. 26 Гэта Аарон а Масей, каторым сказаў СПАДАР: „Вывядзіце сыноў Ізраелявых ізь зямлі Ягіпецкае подле войскаў іхных". 27 Яны тыя, каторыя казалі Фараону, каралю Ягіпецкаму, каб вывесьці сыноў Ізраелявых ізь Ягіпту; гэта Масей а Аарон. 28 I гэта было ў дзень, як СПАДАР гу́каў Масею ў зямлі Ягіпецкай.
29 I сказаў СПАДАР Масею, кажучы: „Я СПАДАР. Гу́кай Фараону, каралю Ягіпецкаму, усе, што Я кажу табе". 30 I Масей сказаў перад СПАДАРОМ: „Вось, я неабрэзаных вуснаў; і як жа паслухае мяне Фараон?"
1 I сказаў СПАДАР Масею: „Гля, я пастанавіў цябе за бога Фараону; Аарон, брат твой, будзе тваім прарокам. 2 Ты будзеш казаць усе, што Я раскажу табе; а Аарон, брат твой, будзе гу́каць Фараону, і ён выпусьце сыноў Ізраелявых ізь зямлі свае. 3 I Я закаляню сэрца Фараонава, і размнажу́ знакі́ свае і чудосы свае ў зямлі Яґіпецкай. 4 I не паслухае вас Фараон, і Я ўзлажу руку́ Сваю на Ягіпет. I вывяду войска Свае, люд Свой, сыноў Ізраелявых ізь зямлі Ягіпецкае - судамі вялікімі. 5 I даведаюцца Ягіпцяне, што Я СПАДАР, як выцягну руку сваю на Ягіпет і вывяду сыноў Ізраелявых з памеж іх".
6 I ўчыніў Масей а Аарон; як расказаў ім СПАДАР, так яны і ўчынілі. 7 I Масею было асьмідзясят, а Аарону асьмідзясят тры гады, як гу́калі яны да Фараона.
8 I сказаў СПАДАР Масею а Аарону, кажучы: 9 „Калі скажа вам Фараон, кажучы: ,Зьдзейце чуда', дык ты скажы Аарону: Вазьмі посах свой і кінь перад Фараонам'; - ён стане смокам".
10 I прышоў Масей а Аарон да Фараона, і ўчынілі так, як расказаў СПАДАР. I кінуў Аарон посах свой перад Фараонам і перад слугамі ягонымі, і ён стаў смокам. 11 I гукну́ў таксама Фараон мудрыцоў а чараўнікоў, і зрабілі таксама яны, тайнаведы ягіпецкія, тайнымі ўменьнямі сваімі. 12 I кінуў кажны посах свой, і яны абярнуліся ў смокі, і глынуў посах Ааронаў іхныя пасахі́. 13 I закалянела сэрца Фараонава, і ён не паслухаў іх, як казаў СПАДАР.
14 I сказаў СПАДАР Масею: „Ацяжарылася сэрца Фараонава; ён адмаўляецца выпусьціць люд. 15 Пайдзі да Фараона нараніцы: вось, ён выйдзе да вады, ты стань наўпяроймы яму на беразе ракі; і посах, каторы абарачаўся ў гада, возьмеш у руку сваю. 16 I скажы яму ,СПАДАР, Бог Гэбрэяў, паслаў мяне да цябе, кажучы: „Выпусьці люд Мой, і ён будзе служыць імне на пустыні́; а вось, ты не паслухаў дагэтуль". 17 Гэтак кажа СПАДАР: „З гэтага ты пазнаеш, што Я СПАДАР: вось, Я б'ю посахам, што ў маёй руццэ, па вадзе, каторая ў раццэ, і яна абернецца ў кроў; 18 I рыба, каторая ў раццэ, здохне, і рака стане сьмярдзючай, і агідна будзе Яґіпцянам піць ваду з ракі".
19 I сказаў СПАДАР Масею: „Скажы Аарону: ,Вазьмі посах свой і выцягні руку́ сваю на воды Ягіпцян: на рэкі іхныя, на цуркі іхныя, на ставы іхныя і на ўсялякае зборышча водаў іхных; і будуць крывёй, і будзе кроў па ўсёй зямлі Ягіпецкай, і ў дзярвяным і ў каменным судзьдзю'". 20 I зрабілі так Масей а Аарон, як расказаў СПАДАР. I падняў посах, і выцяў па вадзе, што ў раццэ, перад ачыма Фараона і перад ачмі слугаў ягоных, і абярнулася ўся вада, што ў раццэ, у кроў; 21 I рыба, што ў раццэ, падохла, і засьмярдзелася рака, і не маглі Ягіпцяне піць вады з ракі; і была́ кроў па ўсёй зямлі Ягіпецкай. 22 I зрабілі так тайнаведы Ягіпецкія тайным уменьням сваім. I закалянела сэрца Фараонава, і не паслухаў іх, як казаў СПАДАР. 23 I завярнуўся Фараон, і пайшоў да дому свайго; і не павярнуў сэрца свайго да гэтага. 24 I капа́ў увесь Ягіпет у ваколіцах ракі ваду піць, бо не маглі піць вады з ракі. 25 I споўнілася сем дзён просьле таго, як СПАДАР выцяў раку.
1 І сказаў СПАДАР Масею: „Прыдзі да Фараона і скажы яму: ,Выпусьці люд Мой, і ён будзе служыць Імне. 2 Калі ж ты адмаўляешся выпусьціць, дык вось, Я вытну ўсі граніцы твае жабамі. 3 I вырае рака жабы, і яны ўзыйдуць, і ўвыйдуць у дом твой, і ў спальню тваю, і на ложак твой, і ў дом слугі твайго і служэбкі твае, і ў печы твае, і ў дзежы твае, 4 I на цябе, і на люд твой, і на ўсіх слугаў тваіх узыйдуць жабы' ".
5 I сказаў СПАДАР Масею: „Скажы Аарону: ,Выцягні руку́ сваю з посахам сваім на цуркі а на рэкі а на азёры, і ўзьвядзі жабы на зямлю Ягіпецкую' ". 6 I выцягнуў Аарон руку сваю на воды Ягі́пецкія; і ўзышлі жабы, і пакрылі зямлю Ягіпецкую. 7 I зрабілі так тайнаведы тайным уменьням сваім, і ўзьвялі жабы на зямлю Ягіпецкую. 8 I гукну́ў Фараон Масея а Аарона, і сказаў: „Маліце СПАДАРА, каб Ён адда́ліў жабы ад мяне й ад люду майго, і я выпушчу люд, і абракуць СПАДАРУ". 9 I сказаў Масей Фараону: „Дазволь усьціць цябе, прызнач, калі маліць за цябе, і за слугаў тваіх, і за люд твой, каб жабы былі́ зьнішчаны ў цябе, у дамох тваіх, і засталі́ся адно ў раццэ". 10 Ён сказаў: „Назаўтрае". I сказаў: „Подле слова твайго, каб ты даведаўся, што няма як СПАДАР Бог наш. 11 I адвернуцца жабы ад цябе, ад дамоў тваіх, і ад слугаў тваіх, і ад люду твайго; адно ў раццэ застануцца". 12 I вышлі Масей а Аарон ад Фараона; і Масей гука́ў да СПАДАРА праз жабы, як ён прызначыў Фараону. 13 I ўчыніў СПАДАР подле слова Масеявага: жабы здохлі ў дамох, і ў дварох, і на палёх. 14 I пазгарталі іх кучамі, кучамі, і засьмярдзелася зямля. 15 I абачыў Фараон, што сталася палёгка, і ацяжарыў сэрца свае, і не паслухаў іх, як і казаў СПАДАР.
16 I сказаў СПАДАР Масею: „Скажы Аарону: ,Выцягні посах свой і вытні ў пыл зямлі, і абернецца пыл у вошы па ўсёй зямлі Ягіпецкай'". 17 I зрабілі яны так: і выцягнуў Аарон руку сваю з посахам сваім, і выцяў у пыл зямлі, і сталіся вошы на людзёх і на статку. Увесь пыл земны стаў вашмі ў вусёй зямлі ягіпецкай. 18 I зрабілі так тайнаведы сваім тайным уменьням, каб вывесьці вошы, але не маглі. I былі́ вошы на людзёх і на статку. 19 I сказалі тайнаведы Фараону: „Палец Божы гэта". Але сэрца Фараонава закалянела, і ён не паслухаў іх, як і казаў СПАДАР.
20 I сказаў СПАДАР Масею: „Устань рана нараніцы і стань перад Фараонам. Вось, ён ідзець да вады, і ты скажы яму: ,Гэтак казаў СПАДАР: „Выпусьці люд Мой, каб ён служыў Імне. 21 Бо калі ня выпусьціш люду Майго, дык вось, Я пашлю на цябе, і на слугаў тваіх, і на люд твой, і ў дамы твае рой мухаў, і напоўняцца дамы Яґіпцян роям і таксама зямля, на каторай яны. 22 I аддзялю таго дня зямлю Ґошэн, што люд Мой ё на ёй, каб ня быў там рой, каб ты ведаў, што Я СПАДАР сярод зямлі. 23 Я зраблю розьніцу памеж люду Майго й люду твайго. Заўтра будзе знак гэты" ' " 24 I ўчыніў СПАДАР гэтак: і прыляцеў рой цяжкі́м парадкам да дому Фараонавага, і да дому слугаў ягоных, і на ўсю зямлю Ягіпецкую; гінула зямля ад раёў. 25 I гукну́ў Фараон Масея а Аарона, і сказаў ім: „Ідзіце, абрачыце Богу свайму ў зямлі". 26 I сказаў Масей: „Не належа рабіць гэтак, бо агіду Ягіпцянам абрачэм Спадару, Богу нашаму; вось, мы будзем абракаць, што ёсьць агіднае ў Ягіпцян, перад ачмі іхнымі, то ці не ўкамянуць яны нас? 27 Тры дні дарогі мы пойдзем на пустыню і абрачэм СПАДАРУ, Богу нашаму, як раскажа нам". 28 I сказаў Фараон: „Я адпушчу вас, і будзеце абракаць Богу свайму на пустыні́; толькі вельмі не адходзьце. Маліце за мяне". 29 I сказаў Масей: „Вось, я выходжу ад цябе, і памалю СПАДАРА, і адда́ляцца раі ад Фараона, і ад слугоў ягоных, і ад люду ягонага заўтра; голькі няхай Фараон балей не ашукуе, не адпушчаючы люду абрачы СПАДАРУ". 30 I вышаў Масей ад Фараона, і маліў СПАДАРА. 31 I ўчыніў СПАДАР подле слова Масеявага, і адда́ліў раі ад Фараона, ад слугаў ягоных і ад люду ягонага; не засталося ні воднага; 32 Але Фараон ацяжарыў сэрца свае таксама гэтым разам і не адпусьціў люду.
1 I сказаў СПАДАР Масею: „Уйдзі да Фараона і гу́кай яму: ,Гэтак кажа СПАДАР, Бог Гэбрэяў: „Адпусьці люд Мой, і́ будзе ён служыць Імне; 2 Бо калі ты адмовішся выпусьціць і будзеш яшчэ дзяржаць іх, 3 Дык вось рука СПАДАРОВА будзе на статку тваім, каторы ў палёх, на конях, на аслох, на вярблюдох, на буйным статку і на драбным статку; мор вельмі цяжкі́. 4 I ўчыне СПАДАР падзел памеж статку ізраельскага й статку ягіпецкага, і ня здохіне нічога з усёга сыноў Ізраелявых" ' ". 5 I прызначыў СПАДАР час, кажучы: „Заўтра ўчыне СПАДАР гэтую справу ў зямлі". 6 I ўчыніў СГІАДАР гэтую справу назаўтрае, і паздыхаў увесь статак ягіпецкі; а із статку сыноў Ізраелявых ня здохла нічога. 7 I паслаў Фараон, і вось, ня здохла із статку Ізраелцаў ані воднага. I ацяжарэла сэрца Фараонава, і ён ня пусьціў люду.
8 I сказаў СПАДАР Масею а Аарону: „Вазьміце сабе поўныя жмені попелу з вапельні, і няхай сыпне яго Масей к небу ў ваччу Фараонавым.
9 I станецца ён пылам па ўсёй зямглі Ягіпецкай, і будзе ён на людзёх і на жывёле ў запаленьню зь верадамі што йдуць у прыкісь, па ўсёй зямлі Ягіпецкай". 10 Яны ўзялі́ попелу з вапельні і сталі перад Фараонам. Масей сыпнуў яго к не- бу, і сталася запаленьне зь верадамі, што йдуць у прыкісь, на людзёх і на статку. 11 I не маглі тайнаведы ўстоіць перад Масеям з прычыны запаленьня, бо запаленьне было на тайнаведах і на ўсіх Ягіпцянах. 12 I закаляніў СПАДАР сэрца Фараонава, і ён не паслухаў іх, як казаў СПАДАР Масею.
13 I сказаў СПАДАР Масею: „Устань нараніцы, і стань перад Фараонам, і скажы яму: ,Гэтак кажа СПАДАР, Бог Гэбрэяў: „Пусьці люд Мой, і ён будзе служыць Імне; 14 Бо гэтым разам Я пашлю ўсі кары Мае ў сэрца Твае, і на слугаў тваіх, і на люд твой, каб ты даведаўся, што няма падобнага да Мяне на ўсёй зямлі; 15 Бо цяпер Я выцягнуў руку Сваю, дык зра́зіў бы цябе а люд твой морам, і ты выгублены быў бы ізь зямлі; 16 Але дзеля таго Я захаваў цябе, каб паказаць табе сілу Сваю, і каб агалашалі імя Мае па ўсёй зямлі. 17 Ты яшчэ вяльмуешся супроці люду Майго, каб не адпусьціць іх. 18 Вось, Я спушчу дажджом заўтра гэтага самага часу вельмі вялікі град, да каторага падобнага ня было ў Ягіпце ад дня яго закладзінаў аж дагэтуль. 19 I цяпер пашлі й забясьпеч статак свой і ўсе, што ёсьць у цябе ў полю; кажнага чалавека й жывёлу, што будуць засьпеты ў полю і не зьбяруцца ў дамы, і зыйдзе на іх град, і яны памруць"'". 20 Тыя із слугаў Фараонавых, каторыя ўлякаліся слова СПАДАРОВАГА, расказалі слугам сваім і чародам сваім уцячы двору; 21 А хто не зьвярнуў сэрца свайго да слова СПАДАРОВАГА, пакінуў слугаў сваіх і чароды свае ў полю.
22 I сказаў СПАДАР Масею: „Выцягні руку́ сваю к небу, і будзе град па ўсёй зямлі Ягіпецкай, на чалавека, на статак і на ўсю траву палявую ў зямлі ягіпецкай".
23 I выцягнуў Масей посах свой к небу; і СПАДАР даў грымоты а град, і прышоў агонь на зямлю, і пусьціў, бы дождж, СПАДАР град на ўсю зямлю Ягіпецкую. 24 I быў град і агонь полымям пасярод граду; вельмі вялікі, якога ня было ў вусёй зямлі Ягіпецкай з часу, як стала народам. 25 I пабіў град у вусёй зямлі Ягіпецкай усе, што было ў полю, ад чалавека аж да статку, і ўсю траву палявую пабіў град, і ўсі дзервы ў полю паламіў, 26 Адно ў зямлі Ґошэн, ідзе сынове Ізраелявы, ня было граду. 27 I паслаў Фараон, і гукнуў Масея а Аарона, і сказаў ім: „Ізграшыў я гэтым разам; СПАДАР справядлівы, а я а люд мой ліхія. 28 Маліце СПАДАРА ужо надта шмат грымотаў Божых а граду, - выпушчу вас, і ня будзеце болей заставацца". 29 I сказаў яму Масей: „Як толькі выйду я зь места, выцягну далоні свае да СПАДАРА; грымоты перастануць і граду болей ня будзе, каб ты ведаў, што зямля СПАДАРОВА. 30 Але табе а слугам тваім, я ведаю, яшчэ ня будзе вам страшна перад відам СПАДАРА Бога". 31 I лён і ячмень былі́ пабітыя, бо ячмень выплыў, а лён наліваўся. 32 Пшонка, адылі, і жыта не пабітыя, бо яны былі́ позныя. 33 I вышаў Масей ад Фараона зь места, і выцягнуў далоні свае да СПАДАРА; і перасталі грымоты а град, і дождж болей ня ліў на зямлю. 34 I абачыў Фараон, што перастаў дождж а град а грымоты, і далей грашыў, і ацяжарыў сэрца свае ён а слугі ягоныя. 35 I закалянела сэрца Фараонава, і ён ня выпусьціў сыноў Ізраельскіх, як і казаў СПАДАР Масеям.
1 I сказаў СПАДАР Масею: „Уйдзі да Фараона, бо Я ацяжарыў сэрца ягонае і сэрца слугаў ягоных, каб рабіць знакі́ мае гэтыя сярод яго, 2 I каб ты паведаў у вушы сына свайго і сыну сына свайго праз тое, што Я зрабіў у Яґіпце, і праз знакі Мае, каторыя Я ўчыніў ім, і будзеце ведаць, што Я СПАДАР". 3 I ўвыйшлі Масей а Аарон да Фараона, і сказалі яму: „Гэтак кажа СПАДАР, Бог Гэбрэяў: ,Пакуль ты будзеш адмаўляцца скарыцца перад Імною? Выпусьці люд Мой, і будуць яны служыць Імне. 4 А калі адмовішся пусьціць люд Мой, то вось, Я навяду заўтра шаранчу ў граніцах тваіх. 5 Яна ўкрые від зямлі, і нельга будзе бачыць зямлі, і паесьць астачу ацалелага, засталага вам ад граду; і аб'есьць кажнае дзерва, што расьцець у вас на полю; 6 I напоўне дамы твае, і дамы ўсіх слугаў тваіх, і дамы ўсіх Ягіпцян, чаго ня бачылі бацькі твае ані бацькі бацькоў тваіх з дня, як былі́ на зямлі аж дагэтуль' ". I адвярнуўся, і вышаў ад Фараона. 7 I сказалі слугі Фараонавы яму: „Пакуль будзе гэта нам сілом? Выпусьці гэтых людзёў, і няхай яну служаць СПАДАРУ, Богу свайму; няго ж ты яшчэ ня ведаеш, што згублены Ягіпет?" 8 I зьвярнулі Масея а Аарона да Фараона, і ён сказаў ім: „Ідзіце, служыце СПАДАРУ, Богу свайму; хто ж а хто пойдуць?" 9 I сказаў Масей: „Пойдзем із маладымі нашымі́ і із старымі нашымі, із сынамі нашымі і дачкамі нашымі, і з драбным і буйным сгаткам пойдзем, бо сьвята ў нас СПАДАРУ". 10 I сказаў ім: „Няхай так будзе СПАДАР із вамі, як я пашлю вас і дзецяняткі вашы, але глядзіце, бо ліха перад вамі. 11 Не, ня так, ідзіце ж мужчыны і служыце СПАДАРУ, бо вы гэтага жадалі". I выгналі іх ад віду Фараонавага.
12 I сказаў СПАДАР Масею: „Выцягні руку́ сваю на зямлю Ягіпецкую дзеля шаранчы, і ўзыйдзе на зямлю Ягіпецкую, і паесьць усю траву земную, усе, што пакінуў град". 13 I выцягнуў Масей посах свой на зямлю Ягіпецкую; і СПАДАР навёў на зямлю ўсходні вецер увесь тый дзень і ўсю ноч. Настала раніца, і ўсходні вецер нанёс шаранчу. 14 I ўзышла шаранча на ўсю зямлю Ягіпецкую, і асела ў вусіх граніцах Яґіпецкіх вельмі цяжка; уперад ня было так шаранчы, як гэта, такое й просьле яе ня будзе так. 15 I яна ўкрыла від усяе зямлі, і зямля пацямнела, і паела ўсю траву земную і ўсі плады дзерва, каторыя засталіся ад граду; і не засталося ніякага зяленіва на дзерве ані на траве палявой у вусёй зямлі Ягіпецкай. 16 I пабарзьдзіў Фараон гукнуць Масея а Аарона і сказаў: „Ізграшыў я перад СПАДАРОМ, Богам вашым, і перад вамі. 17 I цяпер даруйце, калі ласка, грэх мой адно гэты раз, і маліце СПАДАРА, Бога вашага, каб зьняў зь мяне толькі гэтую сьмерць". 18 I вышаў ад Фараона, і маліў СПАДАРА. 19 I павярнуў СПАДАР морскі вельмі вялікі вецер, і ён панёс ша- ранчу і ўкінуў яе ў Чырвонае мора; не засталося ні воднае шаранчы памеж усіх граніцаў яґіпецкіх. 20 Але закаляніў СПАДАР сэрца Фараонава, і ён ня выпусьціў сыноў Ізраелявых.
21 I сказаў СПАДАР Масею: „Выцягні руку сваю к небу, і будзе цемра на зямлі Ягіпецкай, і ашчупаецца цемра". 22 I выцягнуў руку́ сваю к небу, і была́ густая цемра па ўсёй зямлі Ягіпецкай тры дні. 23 Ня бачылі чалавек брата свайго, і ніхто не ўставаў з куркішкау́ тры дні; а ў вусіх сыноў Ізраелявых было сьветла ў гасподах іхных. 24 I гукнуў Фараон Масея, і сказаў: „Ідзіце, служыце СПАДАРУ, адно драбны й буйны статак ваш няхай задзяржыцца, а таксама дзецяняткі вашыя няхай ідуць із вамі". 25 Але Масей сказаў: „Таксама ты дасі ў руку нашыя аброкі а ўсепаленьне, і зробім гэта СПАДАРУ Богу нашаму. 26 I таксама статак нашы пойдзе з намі, і не застане́цца ані капыта; бо зь яго мы возьмем да служэньня СПАДАРУ, Богу нашаму; але мы ня ведаем, чым служыць будзем СПАДАРУ, пакуль ня прыйдзем туды". 27 I закаляніў СПАДАР сэрца Фараонава, і ён не захацеў адпусьціць іх. 28 I сказаў яму Фараон: „Пайдзі ад мяне, сьцеражыся, ня важся бачыць від мой; бо ў тый дзень, як ты абачыш від мой, памрэш". 29 I сказаў Масей: „Добра ты сказаў, я ня буду болей бачыць віду твайго".
1 І сказаў СПАДАР Масею: „Яшчэ загубу адзіную Я навяду на Фараона а на Ягіпцян; просьле тога ён адпусьце вас адгэтуль. Як ён будзе адпушчаць вас, то канчальна а станаўко пажанець вас адгэтуль.
2 „Кажы цяпер у вушы люду, і няхай кажны папросе ў бліжняга свайго, і кажная жонка ў бліжняй сваёй судзьдзя срэбнага а судзьдзя залатога". 3 I даў СПАДАР ласку люду ў вачох Ягіпцян, дый гэты муж Масей быў вельмі вялікі ў зямлі Ягіпецкай, у вачох слугаў Фараонавых і ў вачох люду. 4 I сказаў Масей: „Гэтак кажа Спадар: А поўначы Я прайду пасярод Ягіпту. 5 I памрэць кажны пяршак у зямлі Ягіпецкай ад першака Фараонавага, каторы сядзіць на пасадзе сваім, да першака нявольніцы, каторая за жорнамі, і кажнага першака із статку. 6 I будзе крык вялікі па ўсёй зямлі Яґіпецкай, што падобнага ня было і падобнага да яго не паўторыцца. 7 Але на сыноў Ізраелявых не пашаволе сабака языком сваім ад чалавека аж да статку, каб вы ведалі, што розьне СПАДАР памеж Ягіпцянаў і Ізраелцаў. 8 I зыйдуць усі слугі твае гэтыя да мяне, і паклоняцца імне, кажучы: ,Выйдзі ты і ўвесь люд, каторы ля ног тваіх', і просьле гэтага я выйду". I вышаў ад Фараона з гарачым гневам.
9 I сказаў СПАДАР Масею: „Не паслухае вас Фараон, каб памнажыліся чудосы Мае ў зямлі Ягіпецкай". 10 I Масей і Аарон зрабілі ўсі гэтыя чудосы перад Фараонам; але закаляніў СПАДАР сэрца Фараонава, і ён не адпусьціў сыноў Ізраелявых ізь зямлі свае.
1 I сказаў СПАДАР Масею а Аарону ў зямлі Ягіпецкай, кажучы: 2 „Месяц гэты хай будзе ў вас пачаткам месяцаў; першым хай будзе ў вас месяцам году. 3 Гу́кайце ўсяму збору Ізраелцаў, кажучы: „Дзясятага гэтага месяца няхай возьмуць сабе кажны ягнё на дамову бацькоў, ягнё на дамову. 4 I калі мала́я дамова, каб мець ягнё, то няхай возьме ён і сусед найбліжшы да дамовы ягонае, подле ліку душаў; подле тога, колькі кажны ізьесьць, разьлічыце на ягнё. 5 Ягнё дасканальнае, самец аднагодак мае быць у вас; з авец альбо з козаў возьмеце. 6 I будзе вам на назіраньне да чатырнанцатага дня гэтага месяца; і зарэжа яго ўся грамада збору Ізраельскага адвячоркам. 7 I возьмуць із крыві, і дадуць на абодва вушакі і на абсаду ў дамох, у каторых будуць есьці яго. 8 Няхай зьядуць мяса ягонае гэтае ночы, сьпечанае на агню, і праснакі, з гаркі́мі травамі няхай зьядуць яго. 9 Ня ежча зь яго сырога або сусім зваранага ў вадзе, але сьпечанае на агню, галаву з каленямі а патрыхамі. 10 I не пакідайце зь яго да раньня; але засталае зь яго да раньня на агню спаліце. 11 I гэтак ежча яго: няхай будуць сьцёгны вашы паперазаныя, вобуй ваш на нагах вашых і пасахі́ вашы ў руках вашых, і ежча яго хапліва; гэта Пасха СПАДАРУ. 12 I Я прайду па зямлі Ягіпецкай гэтае самае ночы, і паб'ю кажнага першака ў зямлі Ягіпецкай, ад чалавека аж да жывёлы, і над усімі багамі Ягіпецкімі ўчыню суды. Я СПАДАР. 13 I будзе ў вас кроў знакам на дамох, ідзе вы там, і абачу кроў, і абміну вас, і ня будзе меж вас мору нішчачага, як буду біць у зямлі Ягіпецкай.
14 I будзе гэты дзень вам на памятку, і будзеце яго сьвяціць, як сьвята СПАДАРУ ў родах сваіх; уставаю вечнай сьвяціце яго. 15 Сем дзён ежча праснакі; і першага ўжо дня няхай перастане кіслае ў дамох вашых; бо кажны, хто будзе есьці няпрэснае зь першага дня да сёмага дня, дык душа таго выгублена будзе з памеж Ізраеля. 16 I на першы дзень сьвяты сход, і на сёмы дзень сьвяты сход будзе ў вас, ніякае работы ня маеце рабіць у іх; толькі што есьці кажнаму, адно тое можна рабіць вам. 17 I дзяржыце праснакі, бо ў гэты самы дзень я вывеў войска вашае ізь зямлі Ягіпецкае; і дзяржыце гэты дзень у родах сваіх уставаю вечнай. 18 Першага месяца, чатырнанцатага дня месяца зь вечара ежча праснакі аж да вечара дваццаць першага дня таго ж месяца. 19 Сем дзён кісьля хай ня знойдзецца ў дамох вашых; бо хто будзе есьці няпрэснае, дык выгублена будзе душа тая із збору Ізраелцаў, ці гэта будзе чужаземец, ці тубылец зямлі. 20 Нічога няпрэснага ня ежча; у вусіх мясцох жыцьця вашага ежча праснакі".
21 I згу́каў Масей усіх старцоў Ізраельскіх, і сказаў ім: „Выбярыце й вазьміце сабе баранчыка подле радзімаў сваіх і зарэжча Пасху. 22 I вазьміце пучок гізопу, і занурыце ў кроў, каторая ў судзіне́, і дакраніцеся з крыві, што ў судзіне, да абсады а да абодвых вушакоў, і вы ня выходзьце ніхто з уходу дому свайго аж да раньня. 23 I пройдзе СПАДАР губіць Яґіпет, і абача кроў на абсадзе а на абодвых вушакох, і абмінець СПАДАР ля ўходу, і ня дасьць загу́бцу ўвыйсьці ў дамы вашыя губіць. 24 I будзеце дзяржаць гэта, як уставу сабе і сыном сваім на векі. 25 I будзе, што, як увыйдзеце ў зямлю, каторую дасьць СПАДАР вам, як Ён казаў, дык дзяржыце службу гэтую. 26 I як скажуць вам дзеці вашы: ,Што гэта за служба ў вас?' 27 Дык скажыце: ,Пасхальны аброк гэта СПАДАРУ, Каторы абмінуў дамовы сыноў Ізраельскіх у Ягіпце, як губіў Ягіпет, і дамовы нашыя вывальніў'." I нахінуўся люд і пакланіўся. 28 I пайшлі, і зрабілі сынове Ізраелявы; як расказаў СПАДАР Масею а Аарону, так і зрабілі.
29 I было а поўначы: I СПАДАР забіў кажнага першака ў зямлі Ягіпецкай, ад першака Фараонавага, сядзячага на пасадзе сваім, аж да першака палоненага, што ў вязьніцы, і кажнага першака із жывёлы. 30 I ўстаў Фараон ночы сам, і ўсі слугі ягоныя, і ўвесь Ягіпет; і сталася вялікае галашэньне ў Ягіпце, бо ня было дамовы, ідзе ня было б мерцьвяка. 31 I гукну́ў Масея а Аарона ночы, і сказаў: „Устаньце, выйдзіце з памеж люду майго, таксама вы, таксама сынове Ізраелявы, і йдзіце служыце СПАДАРУ, як вы казалі. 32 Таксама драбны, таксама буйны статак ваш вазьміце, як вы казалі, і пайдзіце, і дабраслаўце таксама мяне". 33 I павялічылі Ягіпцяне барзьдзіць люд, каб выслаць яго ізь зямлі тае, бо казалі яны: „Вось мы ўсі мерцьвякі". 34 I панёс люд цеста свае ўперад, чымся яно ськісла; дзежы свае, завяза́ныя ў вадзежах сваіх, на плячох сваіх. 35 I сынове Ізраелявы зрабілі подле слова Масеявага, і прасілі ў Ягіпцян судзьдзя срэбнага а судзьдзя залатога і адзежаў. 36 I СПАДАР даў ласку народу ў вачох Ягіпцян, і яны захочавалі іх прасіць; і спустошылі яны Ягіпет.
37 I крану́ліся сынове Ізраелявы з Рамсэса да Сукоф да шасьцьсот тысячаў пешых мужчынаў, апрача дзецянят. 38 I вялікая мешанка ўзышла зь імі, і драбны й буйны статак, стада надта вялікая. 39 I сьпяклі яны зь цеста, што вынесьлі зь Ягіпту, прэсныя перапечкі, бо яно яшчэ ня ськісла, бо яны выгнаны былі́ зь Ягіпту і не маглі адвалакаць, і нават ежы не прыгатавалі сабе на дарогу.
40 I часу аселасьці сыноў Ізраелявых, каторага жылі́ ў Ягі́пце, было чатырыста а трыццаць год. 41 I было пры канцу чатырыста трыццацёх год, што ў гэтым самы дзень вышла ўсе войска СПАДАРОВА ізь зямлі Яґіпецкае. 42 Ноч чукавасьці яна СПАДАРУ за вывядзеньне іх ізь зямлі Ягіпецкае, яна, гэта ноч СПАДАРУ чукавасьці яна сыном Ізраелявым у родах іхных.
43 I сказаў СПАДАР Масею а Аарону: „Во ўстава Пасхі: кажны чужы няхай ня есьць яе. 44 А кажны слуга - чалавек, куплены за срэбла, і як абрэжаш яго, тады можа есьці зь яе. 45 Прыходны а найміт ня мае есьці зь яе. 46 У вадным доме маеце есьці яе, ня выносьце мяса вонкі з дому, і косьцяў яе не ламіце. 47 Уся грамада Ізраельская мае прыгатаваць яе. 48 I калі чужнік будзе жыць із табою, і зробе Пасху СПАДАРУ, абрэж у яго ўсіх мужчынскага стану, і тады няхай дабліжыцца рабіць яе, і будзе як тубылец у зямлі; а ніякі неабрэзаны ня мае есьці зь яе. 49 Адно права будзе тубыльцу й чужніку, што будзе памеж вас". 50 I ўчынілі гэтак усі сынове Ізраелявы; як СПАДАР расказаў Масею а Аарону, так і ўчынілі.
51 I было таго самага дня, СПАДАР вывеў сыноў Ізраелявых ізь зямлі Ягіпецкае войскамі іхнымі.
1 I казаў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Пасьвяці імне кажнага першака, што рашчыняе ўсякія дзетніцы меж сыноў Ізраелявых, у чалавеку і ў статку: Імне яны". 3 I сказаў Масей люду: „Па́мятуй гэты дзень, каторага вышлі зь Ягіпту, з дамовы нявольнікаў, бо рукою моцнаю вывеў вас СПАДАР адгэтуль, і ня ежча кіслага. 4 Сядні выходзіце вы ў месяцу Авіве. 5 I будзе, як увядзець СПАДАР у зямлю Канааняніна а Гэціча а Аморэя а Гэвея а Евусэя, праз каторую прысяг айцом тваім, што дасьць табе зямлю, што цячэць малаком а мёдам; дык служы гэтую службу ў гэтым месяцу. 6 Сем дзён еж прэсны хлеб, і сёмага дня - сьвята СПАДАРУ. 7 Прэсны хлеб маеце есьці гэтыя сем дзён; і ня мае быць бачана ў цябе кіслага хлеба, і ня мае быць бачана ў цябе кісьлі ў вусіх граніцах тваіх. 8 I паведаеш у гэты дзень сыну свайму, кажучы: ,Гэта затым, што ўчыніў СПАДАР імне, як я выходзіў зь Ягіпту'. 9 I будзе табе гэта знакам на руццэ тваёй і памяткаю меж аччу твайго, каб закон СПАДАРОЎ быў у вуснах тваіх; бо рукою моцнаю вывеў цябе СПАДАР ізь Яґіпту. 10 I будзеш дзяржаць уставу гэту ў прызначаным часе дзень пры дню.
11 „I будзе, што як увядзець цябе СПАДАР у зямлю Канаанскую, як Ён прысягаў табе й айцом тваім, і дасьць яе табе: 12 Дык адлучай СПАДАРУ ўсе, што рашчыняе дзетніцу, і кажнае малое, рашчыняючае ў жывёлы, якое ў цябе будзе, з усіх самцоў, СПАДАРУ. 13 А кажнага з аслоў, што рашчыняе, выкупіш баранчыкам; а калі ня выкупіш, зламі карк ягоны; і кажнага першака людзкога із сыноў сваіх выкупляй. 14 I будзе, што як папытаецца ў цябе сын твой заўтра, кажучы: ,Што гэта?' то скажы яму: ,Рукою моцнаю вывеў нас СПАДАР ізь Ягіпту, з дамовы нявольнікаў. 15 I было, як закалянеў Фараон, каб не адпусьціць нас, дык забіў СПАДАР кажнага першака ў зямлі Ягіпецкай, ад першака людзкога аж да першака із жывёлы: з гэтае прычыны я абракаю СПАДАРУ кажнага рашчыняючага дзетніцу з усіх самцоў, а кажнага першака із сыноў сваіх выкупляю'. 16 I няхай будзе знак на руццэ тваёй і павязка між аччу тваіх, бо рукою моцнаю вывеў нас СПАДАР ізь Ягіпту".
17 I як адпусьціў Фараон люд, то не павёў іх па дарозе зямлі Пілісцкае, бо яна блізка́я; бо сказаў Бог: „Каб ня каяўся люд, абачыўшы вайну, і не зьвярнуўся да Ягіпту". 18 I абвёў Бог люд дарогаю пустыннай да Чырвонага мора, I вышлі збройныя сынове Ізраелявы ізь зямлі Ягіпецкае.
19 I ўзяў Масей із сабою косьці Язэпавы, бо прысягаю запрысяг Язэп сыноў Ізраелявых, кажучы: „Напэўна даведаецца да вас Бог, і вы із сабою ўзьнясіце косьці мае адгэтуль".
20 I падарожжавалі із Сукофа, і разьлягліся табарам у Ефаме, на канцу пустыні́. 21 I СПАДАР ішоў перад імі ўдзень у стаўпе болачным, каб весьці іх па дарозе, а ночы ў стаўпе агняным, каб сьвяціць, каб ісьці ім удзень і ночы. 22 Не адымаў стаўпа болачнага ўдзень і стаўпа агнявога ночы ад віду люду.
1 I казаў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Скажы сыном Ізраелявым, каб яны адвярнуліся й разьлягліся табарам перад Пі-Гагірофам, меж Міґдолу й мора, перад Ваал-Цэфонам; супроці яго станьце табарам ля мора. 3 I скажа Фараон праз сыноў Ізраелявых: ,Яны заблыталіся ў зямлі, заперла іх пустыня'. 4 Я закаляню сэрца Фараонава, і ён пажанецца за імі, і ўслаўлюся на Фараону і на ўсім войску ягоным; і пазнаюць Ягіпцяне, што Я - СПАДАР". I зрабілі гэтак.
5 I наказалі каралю Ягіпецкаму, што люд - уцёк; і абярнулася сэрца Фараонава і слугаў ягоных супроці люду гэтага, і яны сказалі: „Што гэта мы зрабілі, што адпусьцілі Ізраелцаў, каб не рабілі нам?" 6 I запрог цялежкі свае, і люд свой узяў із сабою. 7 I ўзяў шасьцьсот цялежак выборных, і ўсі цялежкі ягіпецкія, і вайводцаў над усімі імі. 8 I закаляніў СПАДАР сэрца Фараонава, караля ягіпецкага, і ён пагнаўся за сынамі Ізраелявымі; а сынове Ізраелявы вышлі пад рукою высокаю. 9 I пагналіся Ягіпцяне за імі, і ўсі коні зь цялежкамі Фараонавымі, і коньнікі, і ўсе войска ягонае, і насьпелі, як разьлягліся ля мора, каля Пі-Гагірофа перад Ваал-Цэфонам. 10 I Фараон дабліжыўся, і ўзьнялі́ сынове Ізраелявы вочы свае, і во Ягіпет крануўся за імі: і надта баяліся, і гукалі сынове Ізраелявы да СПАДАРА; 11 I сказалі Масею: „Ціж затым, што няма грабоў у Ягіпце, ты ўзяў нас паміраць на пустыні? Што гэта ты зрабіў із намі, вывеўшы нас ізь Ягіпту? 12 Ці ня гэта самае казалі мы табе ў Ягіпце, сказаўшы: ,Адчапіся ад нас, і няхай мы служым Ягіпцянам'? Бо вален нам служыць у Ягіпцян, чымся памерці на пустыні́". 13 Масей сказаў люду: „Ня бойцеся, станаўко стойце й абачыце спа́сеньне СПАДАРА, каторае вам зьдзее сядні; бо Ягіпцян, каторых бачыце вы сядні, ужо не пабачыце на векі. 14 СПАДАР будзе ваяваць за вас, а вы будзеце маўчэць,
15 I сказаў СПАДАР Масею: „Чаго гука́еш да мяне? Гу́кай сыном Ізраелявым, і хай крану́цца ў дарогу. 16 А ты падыймі посах свой і выцягні руку́ сваю на мора, і расьсячы яго, і ўвыйдуць сынове Ізраелявы сярод мора сушаю. 17 А Я, вось, закаляню сэрца Ягіпцян, і яны ўвыйдуць за імі, і ўслаўлюся на Фараону і на ўсім войску ягоным, на цялежках ягоных і на коньніках ягоных, 18 I даведаецца Ягіпет, што Я СПАДАР, як услаўлюся на Фараону, на цялежках ягоных і на коньніках ягоных.
19 I крануўся Ангіл Божы, што йшоў перад табарам Ізраелцаў, і пайшоў адзаду іх, і крануўся стоўп болачны ад віду іхнаха, і стаў адзаду іх; 20 I ўвыйшоў памеж табару ягіпецкага й табару ізраельскага, і быў болкаю а цемраю, і асьвячаў ноч; і ня бліжыліся адны да адных усю ноч.
21 I выцягнуў Масей руку́ сваю на мора, і гнаў СПАДАР мора вялікім усходнім ветрам усю ноч, і ўчыніў мора сушаю; і расьсекліся воды. 22 I пайшлі сынове Ізраелявы сярод мора сушаю: і воды былі́ ім сьцяною зь іх правага й зь іх левага боку.
23 I пагналіся Ягіпцяне, і пайшлі за імі ў сярэдзіну мора кажны конь фараонаў, цялежкі ягоныя і коньнікі ягоныя. 24 I сталася ў ранічную старожу, і глянуў СПАДАР далоў на табар Ягіпцян із стаўпа агнянога а болачнага, і зьмяшаў табар Ягіпцян. 25 I адняў колы ў цялежак іхных, так што яны цягнулі іх ізь цяжкасьцяй. I сказаў Ягіпет: „Уцяку ад віду Ізраелцаў, бо СПАДАР ходаецца за іх супроці Ягіпту".
26 I сказаў СПАДАР Масею: „Выцягні руку́ сваю на мора, і зьвернуцца воды на Ягіпет, на цялежкі ягоныя і на коньнікаў ягоных", 27 I выцягнуў Масей руку сваю на мора, і сьвітаньням зьвярнула мора сілу сваю, і Ягіпцяне ўцякалі наўпярэймы яму; і ўтрос СПАДАР Ягіпцян сярод мора. 28 I зьвярнуліся воды, і пакрылі цялежкі а коньнікаў усяго войска Фараонавага, што ўвыйшлі за імі ў мора; не засталося зь іх нават аднаго. 29 А сынове Ізраелявы прайшлі па сушы сярод мора, і воды ім былі́ сьцяною па правым і па левым баку. 30 I выбавіў СПАДАР у дзень гэны Ізраеля з рукі Ягіпцян; і абачыў Ізраель Ягіпет мертвым на беразе мора. 31 I абачыў Ізраель руку вялікую, каторую ўчыніў СПАДАР на Ягіпце; і баяўся люд СПАДАРА, і паверылі СПАДАРУ й Масею, слузе ягонаму.
1 Тады запяяў Масей і сынове Ізраелявы песьню гэтую СПАДАРУ, і гу́калі, кажучы: „Запяю СПАДАРУ, бо Ён высака ўзьвялічыўся; каня а коньніка ягонага ўкінуў у мора. 2 Сіла мая й песьня мая ЯГ, і Ён стаў імне спа́сеньням. Гэта Бог мой, і ўслаўлю Яго. Бог айца майго, і ўзвышу яго. 3 СПАДАР муж вайны, СПАДАР імя Ягонае. 4 Цялежкі Фараонавы й войска ягонае ўкінуў Ён у мора, і выборныя гатманы ягоныя патанулі ў Чырвоным Мору. 5 Глыбі́н і па крылі і́х; яны пайшлі ў глыбі́ні, як камень. 6 Правіца Твая, СПАДАРУ, уславілася сілаю; правіца Твая, СПАДАРУ, разьмяжджуліла не́прыяцеля, 7 I ў вяліччу майстату Свайго Ты паваліў паўсталых супроці Цябе; Ты паслаў гнеў Свой, і ён паеў іх, як салому. 8 I ад дзьмуху ноздраў Тваіх згрудзіліся воды, як ва́лы, станаўко сталі цякучыя воды, сьселіся глыбіні ў сэрцу мора. 9 Сказаў не́прыяцель: ,Пажануся, дажану, падзялю здабытак; насыціцца імі душа мая, выму меч свой, выгубе іх рука мая'. 9 Ты дзьмухнуў духам Сваім, і пакрыла іх мора: яны занурыліся, як волава, у магучых водах. 11 Хто, як Ты, СПАДАРУ, меж багоў? Хто, як ты, вялічэзны ў сьвятасьці, страшны ў хвалах, чынячы чудосы? 12 Ты выцягнуў правіцу Сваю глынула іх зямля. 13 Ты вёў у міласэрдзю Сваім гэты люд, каторы Ты вывальніў, павёў сілаю Сваёю да сьвятое сялібы Свае. 14 Пачулі люды, і калоцяцца; жах ахапіў жыхараў Пілісцкіх. 15 Тады спалохаліся князі Едомавы, дужасілаў Моаўскіх узялі́ дрыжыкі, растаялі ўсі жыхары Канаанскія. 16 Нападзець на іх страх а ляк; ад вялічча пляча Твайго замоўкнуць яны, як камень, пакуль праходзе народ Твой, СПАДАРУ, пакуль праходзе гэты народ, каторы Ты прыдбаў. 17 Увядзі яго й пасадзі яго на гары спадку Свайго, месца на гасподу Сабе Ты ўчыніў, СПАДАРУ, Сьвятыню, Спада́ру, заклалі рукі Твае. 18 СПАДАР будзе караляваць на векі а на вечнасьць.
19 Бо ўвыйшоў конь Фараонаў зь цялежкамі ягонымі і з коньнікамі ягонымі ў мора, і абярнуў СПАДАР на іх воды морскія, а сынове Ізраелявы прайшлі сушаю сярод мора.
20 I ўзяла́ Мірыям, прарока, сястра Ааронава, у руку сваю бубён, і вышлі за ёю ўсі жанкі з бубнамі а скокамі. 21 I сказала ім Мірыям: „Пейце СПАДАРУ, бо высака ўзьвялічыўся Ён; каня а коньніка ягонага ўкінуў у мора".
22 I павёў Масей Ізраеля ў дарогу ад Чырвонага мора, і яны ўвыйшлі ў пустыню Сур; і йшлі яны тры дні па пустыні́, і не знайшлі вады. 23 I прышлі да Мары, і не маглі піць вады у́ Мары, бо яна была гарка́я; затым назвалі яе Мара. 24 I наракаў люд на Масея, кажучы: „Што нам піць?" 25 I гука́ў да СПАДАРА, і паказаў яму СПАДАР дзерва, і ён кінуў яго ў ваду, і стала салодкая вада.
Там даў яму права а суд, і там яго прабаваў. 26 I сказаў: „Калі ты будзеш уважліва слухаць голасу СПАДАРА, Бога свайго, і што простае ў ваччу Ягоным чыніць будзеш, і нахінеш вушы да расказаньняў Ягоных, і дзяржаць усі ўставы Ягоныя, дык ні воднае з болькаў, каторыя навёў Я на Ягіпцян, не навяду на цябе; бо Я СПАДАР, Каторы ўздараўляе цябе".
27 I прышлі яны да Елім; там было двананцаць жаролаў вады і семдзясят пальмаў; і разьлягліся там табарам ля водаў.
1 I крануліся зь Еліму, і прышла ўся грамада́ сыноў Ізраелявых на пустыню Цын, што меж Еліму й Сынаю, на пятнанцаты дзень другага месяца просьле выхаду ізь зямлі Ягіпецкае.
2 I наракала ўся грамада́ сыноў Ізраелявых на Масея а Аарона на пустыні́. 3 I сказалі ім сынове Ізраелявы: „Валей бы мы паме́рлі ад рукі СПАДАРОВАЕ ў зямлі Ягіпецкай, як мы сядзелі ля гаршка зь мясам, як мы елі да насычэньня хлеба! бо вывялі вы нас на гэтую пустыню, каб прывесьці да сьмерці галадоўю грамаду гэту".
4 I сказаў СПАДАР Масею: „Вось, Я спушчу Вам, як дождж, хлеб ізь неба; і будзе выходзіць люд, і будзе зьбіраць што дня, колькі надабе на дзень, каб Імне выпрабаваць яго, ці будзе ён хадзіць у праве Маім, ці ня будзе. 5 I будзе шостага дня: і прыгатуеце, што прынясуць, і будзе ўдвая супроці тога, па колькі зьбіралі дзень пры дню".
6 I сказаў Масей а Аарон усім сыном Ізраелявым: „Вось, вечар, і вы пазнаеце, што СПАДА́Р вывеў вас ізь зямлі Ягіпецкае. 7 А вось, раніца, і вы абачыце славу СПАДАРОВУ, бо пачуў Ён нараканьне вашае на СПАДАРА; а мы што такое, што наракаеце на нас?" 8 I сказаў Масей: „Гэта будзе, як дасьць СПАДАР увечары вам мяса на ежу, а нараніцы хлеба насыціцца; бо СПАДАР пачуў нараканьне вашае, як вы наракалі на Яго; а мы што? не на нас нараканьне вашае, а на СПАДАРА". 9 I сказаў Масей Аарону: „Скажы ўсёй грамадзе сыноў Ізраелявых: ,Дабліжчася перад від СПАДАРОЎ, бо Ён пачуў нараканьне ваша'". 10 I як гу́каў Аарон да ўсяе грамады сыноў Ізраелявых, то яны азірнуліся да пустыні́, і во, слава СПАДАРОВА зьявілася ў булаку.
11 I гу́каў СПАДАР Масею, кажучы: 12 „Я пачуў нараканьне сыноў Ізраелявых; гу́кай ім, кажучы: ,Адвячоркам будзеце есьці мяса, нараніцы пад'ясьце хлеба, і пазнаеце, што Я СПАДАР, Бог ваш' ".
13 I было ўвечары: узьняліся перапёлкі і ўкрылі табар, а нараніцы быў пласт расы наўкола табару. 14 I падняўся пласт расы, і во, на зьверху пустыні́ цянюсенькая луска, цянюсенькая, як шэрась на зямлі. 15 I абачылі сынове Ізраелявы, і казалі адзін аднаму: „Ман гэта?" Бо ня ведалі, што гэта. I сказаў Масей ім: „Гэта хлеб, каторы СПАДАР даў вам на ежу. 16 Во слова, што расказаў СПАДАР: ,Зьбірайце зь яго кажны подле тога, колькі яму ізьесьці; па ґомору на галаву, подле ліку душаў, колькі ў яго ў будане, вазьміце' ". 17 I зрабілі так сынове Ізраелявы, і зьберлі хто шмат, хто мала. 18 I мералі ґоморам, і ня было лішніцы, хто зьбер шмат, і ня было нястачы у́ тога, хто мала. Кажны зьбер подле тога, колькі яму зьесьці.
19 I сказаў ім Масей: „Ніхто не пакідай зь яго да раньня". 20 Але не паслухалі яны Масея, і пакінулі зь яго некатрыя да раньня; з гэтае прычыны завяліся чэрві, і яно засьмярдзелася; і зазлаваўся на іх Масей. 21 I зьбіралі яны рана нараніцы, кажны подле тога, колькі яму зьесьці; а як грэла сонца, то яно таяла.
22 I было шостага дня, што зьберлі хлеба ўдвая, па два ґоморы на аднаго; і прышлі ўсі начэльнікі грамады, і сказалі Масею. 23 I сказаў ім: „Гэта тое, што сказаў СПАДАР: супакой - сьвятая сыбота СПАДАРУ заўтра; што надабе пячы - пячыце, і што надабе варыць - варыце, а што застанецца, пакіньце сабе на схоў да раньня". 24 I пакінулі тое да раньня, як расказаў Масей, і яно не засьмярдзелася, і чарвей ня было ў ім.
25 I сказаў Масей: „Ежча яго сядні, бо сядні сыбота СПАДАРУ; сядні ня знойдзеце яго на полю. 26 Шэсьць дзён зьбірайце яго; а сёмага дня сыбота ня будзе ў ёй". 27 I было сёмага дня: вышлі з народу зьбіраць, і не знайшлі. 28 I сказаў СПАДАР Масею: „Пакуль будзеце адмаўляцца дзяржаць расказаньні Мае і правы Мае? 29 Глядзіце, бо СПАДАР даў вам сыботу; затым Ён даець вам шостага дня хлеба двудзеннага: сядзіце кажны на куркішках, ніхто ня выходзь ізь месца свайго сёмага дня". 30 I супачыў народ сёмага дня.
31 I назваў дом Ізраеляў імя яго нае: Манна; яна была́ як рыяндровае насеньне, белая, а смакам, як перапечка зь мёдам.
32 I сказаў Масей: „Во, што расказаў СПАДАР: ,Напоўніце ґомор на схоў у роды вашы, каб бачылі хлеб, каторым я жывіў вас на пустыні́, як вывеў вас ізь зямлі Ягіпецкае' ". 33 I сказаў Масей Аарону: „Вазьмі адну судзіну, і палажы ў яе поўны ґомор манны, і палажы яе перад СПАДАРОМ на схоў у роды вашы". 34 Як расказаў СПАДАР Масею, так палажыў яго Аарон перад Сьветчаньням на схоў. 35 I сынове Ізраелявы елі манну сорак год, пакуль ня прышлі да зямлі асяленьня; манну елі яны, пакуль ня прышлі да канца зямлі Канаанскае. 36 А ґомор ё дзясятая часьць ефы.
1 I крану́лася ўся грамада сыноў Ізраелявых із пустыні́ Цын у падарожжы свае, подле слова СПАДАРОВАГА; і разьлягліся табарам у Рэфідыме, і няма вады люду піць. 2 I вадзіўся люд із Масеям, і казалі: „Дайце нам вады піць". I сказаў ім Масей: „Што вы вадзіцеся з імною? Што спакушаеце СПАДАРА?". 3 I сьмяг там люд вады, і наракаў народ на Масея, і сказаў: „На што ты вывеў нас ізь Ягіпту? умарыць смагаю мяне, і сыноў маіх, і чароды мае?" 4 I гука́ў Мясей да СПАДАРА, кажучы: „Што імне рабіць із народам гэтым? Яшчэ крыху, і ўкамянуюць мяне". 5 I сказаў СПАДАР Масею: „Прайдзі перад людам, і вазьмі із сабою із старцоў Ізраельскіх, і посах свой, каторым ты выцяў раку, вазьмі ў руку́ сваю, і пайдзі; 6 Вось, я стану перад та- бою там на ска́ле ў Горыве, і ты вытнеш у ска́лу, выйдзе вада зь яе, і будзе піць люд". I зрабіў так Масей на ачох старцоў Ізраельскіх. 7 I назваў імя месца таго Масса а Мерыва, з прычыны ва́ды сыноў Ізраельскіх і затым, што яны спа- кушалі СПАДАРА, Кажучы: „Ці ё СПАДАР сярод нас, ці няма?"
8 I прышоў Амалік, і ваяваў із Ізраелцамі ў Рэфідыме. 9 I сказаў Масей Ігошуі: „Выбяры нам мужоў і йдзі́ ваюй із Амалікам; заўтра я стану на версе ўзгорку, і посах Божы ў руццэ маёй". 10 I зрабіў Ігошуа, як сказаў яму Масей, каб біцца з Амалікам; а Масей, Аарон а Гур узышлі на верх узгорку. 11 I было, што як Масей падымаў руку́ сваю, дык перамагаў Ізраель; а як апушчаў руку сваю, дык перамагаў Амалік. 12 Але рукі Масеявы млелі; і ўзялі камень, і падлажылі пад яго; і ён сеў на ім. Аарон жа а Гур падпіралі рукі ягоныя, адзін з аднаго, а адзін із другога боку. I рукі ягоныя былі́ кажначасныя аж да заходу сонца. 13 I скволіў Ігошуа Амаліка а люд ягоны лязом мяча.
14 I сказаў СПАДАР Масею: „Упішы гэта на памятку ў кнігу, і ўлажы ў вушы Ігошуі, што Я чыста затру памятку Амаліка з пад нябёсаў".
15 I збудаваў Масей аброчнік, І назваў імя яго: Егова Ніссы (СПАДАР сьцяг мой). 16 Бо сказаў ён: „Рука на пасадзе ЯГ: вайна ў СПАДАРА супроці Амаліка ад роду ў род".
1 I пачуў Ітро, сьвятар Мідзянскі, цесьць Масеяў, праз усе, што зрабіў Бог Масею а Ізраелю, люду Свайму, што вывеў СПАДАР Ізраеля зь Ягіпту; 2 I Ўзяў Ітро, цесьць Масеяў, Цыпору, жонку Масеяву, каторую быў адаслаўшы, 3 I двух сыноў ейных, з каторых аднаго імя Ґершон, бо казаў Масей: „Прыходным быў я ў зямлі чужой"; 4 А імя аднаго Елезэр, бо казаў ён: „Бог айца майго помачай маёй і выбавіў мяне ад мяча Фараонавага". 5 I прышоў Ітро, цесьць Масеяў, і сыны ягоныя, і жонка ягоная да Масея на пустыню, ідзе ён разьлёгся ля гары Божае, 6 I сказаў Масею: „Я цесьць твой, Ітро, прышоў да цябе, і жонка твая, і два сыны ейныя зь ёю". 7 I вышаў Масей напярэймы сьцю свайму, і пакланіўся, і пацалаваў яго, і пыталіся адзін у ваднаго, як маюцца, і ўвыйшлі ў будан. 8 I расказаў Масей сьцю свайму праз усе, што зрабіў СПАДАР Фараону а Ягіпцянам за Ізраеля, і праз усе цяжкасьці, каторыя стрэлі іх на дарозе, і што выбавіў іх СПАДАР. 9 I радава́ўся Ітро з усёга дабра, каторае СПАДАР учыніў Ізраелю, як выбавіў яго з рукі Ягіпцян. 10 I сказаў Ітро: „Дабраславёны СПАДАР, Каторы выбавіў вас з румі Ягіпцян а з рукі Фараонавае, Каторы выбавіў народ гэты з пад рукі Ягіпцян. 11 Цяпер ведаю я, што СПАДАР вялікі над усі багі ў тым, у чым яны наўмысьля грашылі супроці іх". 12 I ўзяў Ітро, цесьць Масеяў, усепаленьне а аброкі Богу; і прышоў Аарон і ўсе старцы Ізраелявы есьці́ хлеб ізь сьцём Масеявым перад Богам.
13 I было назаўтрае: і сеў Масей судзіць люд, і стаяў люд перад Масеям з раньня да вечара. 14 I бачыў цесьць Масеяў усе, што ён робе люду, і сказаў: „Што гэта такое, што ты робіш ізь людам? Чаму ты сядзіш адзінюсенькі, а ўвесь люд стойма стаіць перад табою з раньня да вечара?" 15 I сказаў Масей сьцю свайму: „Бо прыходзе люд да мяне пытацца ў Бога. 16 Як маюць якую справу, яны прыходзяць да мяне, і я рассуджаю меж чалавека й прыяцеля ягонага, і абяшчаю ўставы Божыя а правы Ягоныя". 17 I сказаў цесьць Масеяў яму: „Ня добры гэта парадак, ямім ты робіш. 18 Чыста высілішся й ты і люд гэты, што з табою; бо лішне цяжка́я гэтая справа: ты ня можаш рабіць яе адзінюсенькі. 19 А цяпер паслухай голасу майго; я дам табе раду, і будзе Бог із табою: будзь ты за люд перад Богам і падавай Богу справы. 20 I перасьцерагай іх праз уста- вы а пра́вы, абяшчай ім дарогу, па каторай яны маюць ісьці, і ўчынкі, каторыя яны маюць рабіць. 21 I ты ж выглядзі з усёга люду людзёў здольных, багабойлівых, людзёў праўдзівых, ненавідзячых прагавітасьць, і пастанаві над ім начэльнікаў над тысячамі, начэльнікаў над сотнямі, начэльнікаў над пяцьдзясяткамі а начэльнікаў над дзесятка́мі. 22 I няхай яны судзяць люд у кажным часе; і станецца, што кажную вялікую справу прынясуць табе, а ўсі малыя справы судзяць самы: і будзе табе лягчэй, і яны панясуць цяжар із табою. 23 Калі гэта зробіш, і Бог раскажа табе, то ты зможаш вытрываць, і таксама ўвесь люд гэты прыдзе на свае месца ў супакою".
24 I паслухаў Масей голасу сьця свайго, і зрабіў усе, што ён казаў. 25 I абраў Масей здольных людзёў з усёга Ізраеля, і прызначыў іх галоўнымі над людам, начэльнікамі над тысячамі, сотнямі, пяцьдзясяткамі а дзесятка́мі. 26 I судзілі яны люд у кажным часе, цяжку́ю справу прыносілі Масею, а ўсякую малу́ю справу судзілі самы.
27 I адпусьціў Масей сьця свайго, і ён пайшоў да зямлі свае.
1 Першага дня трэйцяга месяца па выхадзе сыноў Ізраелявых ізь зямлі Ягіпецкае, таго дня прышлі на пустыню Сынай. 2 I крануліся яны з Рэфідыму, і прышлі на пустыню Сынайскую, і разьлягліся на пустыні́; і разьлёгся там Ізраель супроці гары. 3 А Масей узышоў да Бога, і Бог гукнуў яго з гары, кажучы: „Гэтак скажы дому Якававаму і азнаймі сыном Ізраелявым: 4 Вы бачылі, што Я ўчыніў Ягіпцянам, і насіў вас на крылах арліных, і прынёс вас да Сябе, 5 Дык, калі вы будзеце запраўды слухаць голасу Майго і дзяржаць змову Маю, то будзеце Імне асаблівым скарбам із усіх народаў, бо Мая ўся зямля; 6 А вы будзеце ў Мяне гаспадарствам сьвятароў і народам сьвятым. Гэта словы, каторыя ты скажаш сыном Ізраелявым".
7 I прышоў Масей, і згу́каў старшых люду, і вылажыў перад імі ўсі тыя словы, каторыя расказаў яму СПАДАР. 8 I адказалі ўвесь люд разам і сказалі: „Усе, што сказаў СПАДАР, зробім". I перадаў Масей СПАДАРУ Словы люду.
9 I сказаў СПАДАР Масею: „Вось, прыйду я да цябе ў густым булаку́, каб чуў люд, як я буду гу́каць із табою, і каб таксама табе паверыў народ назаўсёды". I пераказаў Масей СПАДАРУ словы люду. 10 I сказаў СПАДАР Масею: „Пайдзі да люду і пасьвяці яго сядні й заўтра; і няхай вымыюць адзецьці свае, 11 I хай будуць гатовыя да трэйцяга дня; бо трэйцяга дня зыйдзе СПАДАР перад ачмі ўсяго народу на гару Сынай. 12 I правядзі граніцу люду наўкола, кажучы:
,Сьцеражыцеся ўзыходзіць на гару і дакранацца да поду яе; кажны, хто дакранецца да гары, сьмерцю памрэць. 13 Хай не дакранецца да яе рука, бо напэўна ўкамянуюць яго альбо напэўна застрэляць стралою; статак гэта або чалавек, няхай не застане́цца жывы'. У часе гуку рогу могуць яны ўзыйсьці на гару". 14 I зышоў Масей з гары да люду, і пасьвяціў люд, і яны памылі адзецьці свае. 15 I сказаў люду: „Будзьце гатовыя да трэйцяга дня; ня бліжчася да жонкі".
16 I было на трэйці дзень: ужо нараніцы былі́ грымоты а маланкі а густы булак над гарою а трубны гук вельмі вялікі; і калаціўся ўвесь народ, каторы быў у табару. 17 I вывеў Масей люд із табару напярэймы Богу, і стаялі ля поду гары. 18 А гара Сынай уся дьмілася, бо зышоў на яе СПАДАР у вагню; і ўзыходзіў ад яе дым, як дым із вапельні, і ўся гара вельмі хіста́лася. 19 I быў гук трубны, і павялічаўся а мацнеў вельмі; Масей гу́каў, а СПАДАР адказаваў яму голасам. 20 I зышоў СПАДАР на гару Сынай, на верх гары, і гукну́ў СПАДАР Масея на верх гары; і Масей узышоў. 21 I сказаў СПАДАР Масею: „Зыйдзі й накажы люду, хай не вырываецца да СПАДАРА, бачыць, каб ня пала яго множасьць. 22 I таксама сьвятарове, што бліжацца да СПАДАРА, маюць пасьвяціць сябе, каб СПАДАР ня выступіў супроці іх". 23 I сказаў Масей СПАДАРУ: „Ня можа народ узыйсці на гару Сынай, бо Ты ваказаў нам, сказаўшы: Правядзі граніцу наўкола гары і пасьвяці яе' ". 24 I сказаў яму СПАДАР: „Пайдзі, зыйдзі і ўзыйдзі ты а Аарон з табою; а сьвятарове а люд няхай не прабіваюцца ўзыйсьці да СПАДАРА, каб ня выступіў супроці іх. 25 I зышоў Масей да люду і сказаў ім.
1 I казаў Бог усі словы гэтыя, кажучы:
2 „Я СПАДАР, Бог твой, каторы вывеў цябе ізь зямлі Ягіпецкае, з дамовы нявольнікаў.
3 Няхай ня будзе ў цябе іншых багоў перад відам Маім.
4 Не рабі сабе выразанага балвана і ніякага абраза таго, што на нябёсах угары, і што на зямлі далава́х, і што ў вадзе ніжэй зямлі. 5 Ня кланяйся ім і ня служы ім, бо ЯСПАДАР, Бог твой, Бог завіднік, што давядаецца зь бяспраўям бацькоў да дзяцей да трэйцяга і аж да чацьвертага пакалення тых, што ненавідзяць Мяне, 6 I чынячы міласэрдзе тысячам любячых Мяне і дзяржачых расказаньні Мае.
7 Не мянуй імені СПАДАРА, Бога Свайго, здарма; бо СПАДАР ня будзе мець за нявіннага таго, хто мянуе імя ягонае здарма. 8 Памятуй дзень сыботні, каб сьвяціць яго. 9 Шэсьць дзён працуй і рабі ўсі работі свае, 10 А дзень сёмы сыбота СПАДАРУ, Богу твайму: не рабі ніякае рамеснае работы ты ані сын твой, ані дачка твая, слуга твой ані служэбка твая, ані статак твой, ані чужаземец твой, што ў брамах тваіх; 11 Бо ў шасьцёх днёх учыніў СПАДАР нябёсы й зямлю, мора і ўсе, што ў іх, і спыніўся дня сёмага. Затым дабрасла́віў СПАДАР дзень сыботні і пасьвяціў яго.
12 Сьці айца свайго а маці сваю, каб працягнуліся дні твае на зямлі, каторую СПАДАР, Бог Твой, даець табе.
13 Не забівай!
14 Не чужалож!
15 Не крадзі!
16 Ня сьветч на бліжняга свайго сьветчаньням хвальшывым!
17 Не жадай дому бліжняга свайго; не жадай жонкі бліжняга свайго, ані слугі ягонага, ані служэбкі ягонае, ані вала ягонага, ані асла ягонага, ані нічога, што ў бліжняга твайго!"
18 I ўвесь люд бачыў грымоты а маланкі а гук трубны а гару дымячую; і, абачыўшы, люд хістаўся, і стаў воддаль. 19 I сказалі Масею: „Гу́кай ты з намі, і мы будзем слухаць; і хай ня гу́кае з намі Бог, каб нам не памерці". 20 I сказаў Масей люду: „Ня бойцеся, бо дзеля выпрабаваньня вас Бог прышоў, і каб боязьнь Ягоная была перад відам вашым, каб вы не грашылі". 21 I стаяў люд зда́леку, а Масей дабліжыўся да густое цемні, ідзе там Бог.
22 I сказаў СПАДАР Масею: „Гэтак скажы сыном Ізраелявым: ,Вы бачылі, што Я зь нябёсаў казаў вам. 23 Не рабіце пры Імне багоў срэбных і багоў залатых не рабіце сабе.
24 ,Аброчнік ізь зямлі зрабі Імне, і абракай на ім усепаленьні свае а супакойныя аброкі свае, драбны й буйны статак; на кажным месцу, ідзе Я ўчыню памятку імені Свайго, Я прыду да цябе і дабраслаўлю цябе. 25 А калі аброчнік каменны зробіш Імне, то ня будуй яго з чэсаных, бо калі махнеш мячом сваім на яго, спляміш яго. 26 I ня ўзыходзь па ўсходках да аброчніка Майго, каб не адкрылася пры ім голасьць твая'.
1 „I гэта суды, каторыя ты пастановіш перад імі: 2 Калі купіш слугу Гэбрэя, шэсьць год хай ён робе, а сёмага хай выйдзе на волю дарма́. 3 Калі адзін ён прышоў, няхай адзін і выйдзе. А калі ён жанаты, хай выйдзе зь ім і жонка ягоная. 4 Калі гаспадар ягоны даў яму жонку, і яна нарадзі́ла яму сыноў альбо дачкі, то жонка а дзеці ейныя няхай будуць гаспадару ейнаму, а ён выйдзе адзін. 5 Але калі слуга станаўко скажа: Люблю гаспадара свайго, жонку сваю а дзеці свае; не пайду на волю', 6 Дык дабліжа гаспадар яго да багоў (судзьдзяў), і дабліжа яго да дзьвярэй або да вушака, і праколе яму гаспадар ягоны вуха ягонае шылам, і ён застанецца слугою ягоным на векі.
7 „І калі хто прадасьць дачку сваю за служэбку, то хай ня выходзе, як выходзяць слугі. 8 Калі ліхая яна ў ваччу гаспадара свайго, каторы не заручыўся зь ёю, то няхай дазволе выкупіць яе; а чужому народу ня мае ўлады яе прадаць, бо зрадзіў яе. 9 I калі сыну свайму ён заруча яе, то подле ўставы дачок учыне зь ёю. 10 Калі ж другую возьме за яго, то ейнае ежы, адзежы й права жончынага хай ён ня менша. 11 А калі ён гэтых трох рэчаў ня ўчыне ёй, то няхай яна адыйдзе дарма, бяз выкупу.
12 „Хто вытне чалавека, і тый памрэць, няхай сьмерцю памрэць. 13 Але калі хто ня цікуе, але Бог дапусьціў у рукі ягоныя, то я прызначу ў цябе месца, куды ўцяцкаць. 14 I калі хто наўмысьля плянуе забіць хітрынёю прыяцеля свайго, то й ад аброчніка Майго бяры яго забіць.
15 „I хто вытне айца свайго альбо маці сваю, сьмерцю хай памрэць.
16 „I хто ўкрадзець чалавека і прадасьць яго, альбо знойдзецца ён у руках у яго, тый сьмерцю памрэць. 17 Кліну́чы айца свайго і маці сваю, сьмерцю хай памрэць.
18 „I калі людзі вадзяцца, і адзін чалавек вытне другога каменям альбо кулаком, і тый не памрэць але зьляжа ў пасьцелю; 19 То, калі ён устане і будзе выходзіць вонкі з посахам, дык будзе нявінен, хто выцяў; толькі хай дасьць за седню дарма і лячэньням хай вылеча яго.
20 „А калі хто вытне слугу свайго альбо служэбку сваю кіям, і яны памруць пад рукою яго, то канечне помсьціцца яму. 21 Але калі яны дзень або два пражывуць, то ён ня мае быць помшчаны, бо гэта ягонае срэбра.
22 „Як б'юцца людзі, і піхнуць цяжарную жонку, і яна ськіне, але ня будзе шкоды, будзе канечне караны, як накладзець на яго муж тае жонкі; і мае заплаціць пры судзьдзях. 23 А калі будзе шкода, то дай душу́ за душу́, 24 Вока за вока, зуб за зуб, руку́ за руку́, нагу за нагу, 25 А́пёк за апёк, рану за рану, сіняк за сіняк.
26 „I калі хто вытне ў вока слугу свайго альбо ў вока служэбку сваю, і абязьвеча, то няхай адпусьце іх на волю за вока. 27 А калі выб'е зуб слузе свайму або зуб служэбцы сваёй, няхай адпусьце іх на волю за зуб.
28 „I калі вол забадзець мужчыну альбо жонку, і памрэць, то вала канечне ўкаменаваць і мяса ягонага ня есьці; а гаспадар вала ня вінен. 29 А калі вол бадлівы быў і ўчорах і заўчара, і гаспадара яго папярэдзілі, і ён не сьцярог яго, а ён забіў мужчыну альбо жонку, то вала ўкаменаваць і гаспадар яго хай памрэць. 30 Калі выкуп прызначаць яму, няхай дасьць выкуп за душу сваю, які прызначаны яму. 31 Або сына забадзець, або дачку забадзець, подле гэтага права паступаць ізь ім. 32 Калі слугу альбо служэбку забадзець вол, то трыццаць сыкляў срэбла даць гаспадару іхнаму, а вала ўкаменаваць.
33 „I калі хто адкрые яму, альбо калі выкапае яму і не накрые яе, і ўваліцца ў яе вол або асёл, 34 То гаспадар ямы мае заплаціць, аддаць срэбла гаспадару ягонаму, а забіты будзе ягоны.
35 „I калі забадзець вол людзкі́ вала прыяцеля ягонага, і здохне, няхай прададуць жывога вала і падзеляць папалам срэбла яго; і таксама й здохлага няхай падзеляць папалам. 36 А калі ведама было, што вол бадлівы з учорах а заўчора, але гаспадар ягоны не сьцярог яго, то мае ён заплаціць вала за вала, а забіты будзе ягоны.
1 „Калі хто ўкрадзець вала або авечку, і зарэжа яго або прадасьць яго, то пяць буйнога статку заплаце за вала і чатыры авечкі за авечку.
2 „Калі пры падкопаваньню засьпее злодзея і ўдыра яго, і ён памрэць, то віны крыві няма за яго. 3 Але калі ўзышло над ім сонца, то віна крыві ё за яго. Злодзей мае канечне заплаціць; а калі ня мае чым, то няхай прададуць яго за ўкрадзенае ім. 4 Калі запраўды знойдуць украдзенае ў руццэ ягонай ад вала аж да асла а да ягняці, і мае жывыя, няхай заплаце ўдвая.
5 „Калі хто спасьве поле або ві- нішча, і пусьціў статак свой, і пасець на полю другога, няхай заплаце найлепшым із поля свайго і найлепшым ізь вінішча свайго.
6 „Калі зьявіцца агонь і захопе іржэўнік і зжарэць такі збожжа, або збожжа на пню, або поле, то канечне заплаце тый, хто запаліў агонь.
7 „Калі хто аддасьць бліжняму на схоў срэбла альбо судзьдзе, і яны ўкрадзены будуць із дому таго чалавека, то, калі знойдзецца злодзей, няхай заплаце ўдвая, 8 А калі ня знойдзецца злодзея, то дабліжыцца гаспадар дому да багоў (судзьдзяў), калі ня выцягнуў рукі свае на собскасьць бліжняга свайго.
9 „Праз усялякую справу выступу, праз вала, праз асла, праз авечку, праз адзецьце, праз усялякую згубу, праз каторую хто скажа, што яна яго, справа абодвых мае быць даведзена да багоў (судзьдзяў). Каго абвінуюць багі (судзьдзі), тый заплаце бліжняму свайму ўдвая.
10 „Калі хто аддасьць бліжняму свайму асла, альбо вала, альбо авечку, альбо якую іншую статчыну дзяржаць, а яна здохне, або будзе скалечана, або ўзята ў палон, і ні хто гэтага ня бача: 11 Прысяга перад СПАДАРОМ няхай будзе меж абодвых, калі ня выцягнуў рукі свае на собскасьць бліжняга свайго; і возьме гэта гаспадар, і ня будзе плаціць. 12 А калі ўкрадзена будзе ў яго, то мае заплаціць гаспадару. 13 Калі будзе напэўна разарвана, дык няхай, як сьветку, прынясець разарваную, тады не заплаце.
14 I калі хто пазыча ў бліжняга свайго жывёлу, і яна будзе скалечана або здохне, а гаспадара ейнага ня было пры ёй, то мае заплаціць. 15 А калі гаспадар быў пры ёй, то ня мае плаціць. Калі яна нанята была́ за грошы, то няхай пойдзе за тую цану.
16 „Калі б спадмануў хто дзеўку, якая не заручаная, і паляжыць ізь ёю, канечне мае венам узяць яе сабе за жонку. 17 А калі айцец ейны станаўко адмаўляецца выдаць яе за яго, няхай адважа срэбла подле вена дзеўцы.
18 „Чараўніцы не пакідаць жывою.
19 „Кажны, хто ляжа із статчынаю, сьмерцю памрэць.
20 „Хто абракае багом, апрача адзінага СПАДАРА, акананавы будзе.
21 „I прыходнага ня крыўдзь, і ня ўціскай яго, бо вы самы былі́ прыходнымі ў зямлі Ягіпецкай.
22 „Ніякае ўдавы а сіраты ня немарасьціце. 23 А калі ты надта зьне марасьціш іх, то, як яны моцна загука́юць да Мяне, Я напэўна пачую гука́ньне іхнае; 24 I ўзгарыцца гнеў Мой, і Я заб'ю вас мячом, і будуць жонкі вашыя ўдовамі, і дзеці вашы сіротамі.
25 „Калі пазычыш грошы беднаму з народу Майго, каторы ў цябе, то ня будзь як пазычэньнік, не ўскладай на яго працэнтаў. 26 Калі давядзецца ўзяць у заклад адзецьце бліжняга свайго, да заходу сонца зьвярні яму; 27 Бо яно адзінюсенькае накрыцьце ў яго, яно адзецьце цела ягонага: у чым будзе ён спаць? Затым, як ён загука́е да мяне, Я пачую, бо Я міласэрны. 28 Багоў (судзьдзяў) не зьневажай, і начэльніка ў народзе сваім ня кліні.
29 „Не адвалакай з абраканьням паўніні́ свае і цякоміны свае; першака із сыноў сваіх аддавай Імне. 30 Тое ж рабі з валом і авечкаю сваёю. Сем дзён няхай яны будуць пры матцы сваёй, а восьмага дня аддавай іх Імне.
31 „I сьвятымі людзьмі будзеце ў Мяне; і мяса, разарванага ў полю, ня ежча; сабакам кі́дайце яго.
1 „Ня прыймай манлівае дзейкі і не давай рукі свае ліхому, каб быць сьветкаю загла́баньня.
2 „Ня будзь за бальшынёй на ліха і ня сьветч у судовой справе, каб павярнуць за бальшынёй у перакручаваньню.
3 „I ўбогаму не патурай у судовай справе.
4 „Калі лу́чыш на блуднага вала непрыяцеля свайго альбо на асла ягонага, канечне зьвярні яго да яго. 5 Калі абачыш асла ворага свайго ўпалага пад цяжарам сваім, то ўзьдзяржыся пакінуць яго: канечне заставайся зь ім.
6 „Не перакручуй суду беднага свайго ў ягонай справе.
„7 Здаляйся ад рэчы манлівае, і не забівай нявіннага а справядлівага, бо я неапраўлю благога.
8 „Лапаноў ня прымай, бо лапаны нявіснымі робяць відучых і перакручуюць словы справядлівых. 9 I прыходнага ня ўціскай: гэта ж вы знаеце душу́ прыходнага, бо самы былі́ прыходнымі ў зямлі Ягіпецкай.
10 „I шэсьць год засявай зямлю сваю і зьбірай урод яе; 11 А сёмага вывальні яе й пакінь яе, і будуць жывіцца бедныя з твайго народу, а астачамі просьле іх будуць жывіцца зьвяры палявыя. Так рабі зь вінішчам сваім і з аліўнікам сваім.
12 „Шэсьць дзён рабі справы свае, а сёмага дня перастань рабіць, каб супачыў вол твой а асёл твой і аддыхнуў сын служэбкі твае і прыходны.
13 „I ўсе, што Я сказаў вам, заховуйце сабе;
„і імені іншых багоў не мянуйце: няхай ня чуецца з вуснаў тваіх.
14 „Трэйчы ў год сьвяткуй Імне. 15 Сьвята праснакоў дзяржаць будзеш; сем дзён еж праснакі, як Я расказаў табе, у прызначаным часе месяца Авіва, бо ў гэтым ты вышаў зь Ягіпту; і хай ня бачаць від Мой пустыя. 16 I сьвята жніва першых пладоў працы свае, каторыя ты сеяў на полю, і сьвята збору пры сходу году, як зьбярэш працу сваю з поля. 17 Трэйчы ў год мае зьяўляцца кажны мужчына твой перад від Спадара СПАДАРА.
18 „Не абракай над кіслым крыві аброку Майго, і хай не начуе тук сьвяточны да раньня.
19 „Першыя плады ўроду зямлі свае прынось да дому СПАДАРА, Бога свайго. „Не вары казяняці ў малаццэ маці ягонае.
20 „Вось, Я пасылаю перад табою Ангіла сьцерагчы цябе на дарозе і ўвесьці цябе ў тое месца, каторае Я прыгатаваў. 21 Шануйся перад відам Ягоным і слухай голасу Ягонага; не паўставай супроці́ Яго, бо Ён не даруе грэху вашага; бо імя Мае ў Ім.
22 „Калі ты будзеш уважліва слухаць голасу Ягонага і паўніць усе, што скажу, то ворагам буду варагоў тваіх і праціўнікам праціўнікаў тваіх. 23 Як пойдзе Ангіл Мой перад табою, і прывядзець цябе да Аморэя, Гэціча, Перэзэя, Канаана, Гэвея а Евусэя, і выгублю іх. 24 Ня кланяйся багом іхным, і ня служы ім, і не рабі подле ўчынкаў іхных; але сусім здрузґачы іх, і чыста паламі помнікі іхныя. 25 I служыце СПАДАРУ, Богу свайму, і Ён дабраславе хлеб твой і ваду тваю; і адхіну хваробы з пасярод цябе.
26 „Ня будзе ськіданьня й бясплоднае ў зямлі тваёй; лік дзён тваіх напоўню. 27 Жах Свой пашлю перад табою і стрывожу кажны люд, да каторага ты прыдзеш, і абярну да цябе завыек усіх варагоў тваіх. 28 I пашлю перад табою шаршні, і яны пажануць перад табою Гэвея, Канаана а Гэціча. 29 Ня выжану іх ад віду твайго за адзін год, каб зямля ня спусьцела, і не памнажыўся супроці цябе зьвер палявы, 30 Памалу, памалу буду праганяць іх ад цябе, пакуль ты не размножышся і ня возьмеш у дзяржаньне зямлі гэтае. 31 Пастанаўлю граніцы твае ад мора Чырвонага аж да мора Пілісцкага і ад пустыні аж да Ракі; бо дам у рукі вашы жыхараў гэтае зямлі, і пражанеш іх ад віду свайго. 32 Не рабі змовы зь імі ані з багамі іхнымі. 33 Ня маюць яны жыць у зямлі тваёй, каб яны не ўвялі цябе ў грэх супроці Мяне; бо калі ты будзеш служыць багом іхным, дык гэта будзе табе сецьцю".
1 I Масею сказаў Ён: „Узыйдзі да СПАДАРА ты а Аарон, Надаў а Авігу а семдзясят із старцоў Ізраелявых, і пакланіцеся зда́леку. 2 I дабліжыцца Масей адзінюсенькі да СПАДАРА; а яны няхай ня бліжацца, і люд няхай ня ўзыходзе зь ім".
3 I прышоў Масей, і пераказаў люду ўсі словы СПАДАРОВЫ і ўсі суды; і адказаў увесь люд у вадзін голас, і сказалі: „Усі словы, што сказаў СПАДАР, учынім".
4 I напісаў Масей усі словы СПАДАРОВЫ, і ўстаў рана нараніцы, і збудаваў аброчнік пад гарою і двананцаць стаўпоў подле дванан- цацёх плямён Ізраелявых. 5 I паслаў маладзёнаў із сыноў Ізраелявых, і абраклі яны ўсепаленьні і супакойныя аброкі з валоў СПАДАРУ. 6 I ўзяў Масей палавіцу крыві, і уліў у чары, а палавіцаю крыві пакрапіў аброчнік. 7 I ўзяў кнігу змовы, і прачытаў учуткі люду; і сказалі яны: „Усе, што сказаў СПАДАР, зробім, і будзем слухаць". 8 I ўзяў Масей крыві, і пакрапіў на люд і сказаў: „Во кроў змовы, каторую СПАДАР учыніў із вамі, узглядам усёга гэтага".
9 I ўзышоў Масей а Аарон, Надаў а Авігу а семдзясят із старцоў Ізраелявых, 10 I бачылі Бога Ізраелявага; і пад нагамі ў Яго штось падобнае да работы з чыстага шафіру і, як самае неба, яснае. 11 I на абраных із сыноў Ізраелявых Ён ня выцягнуў рукі свае. I яны сузіралі Бога, і елі, і пілі.
12 I сказаў СПАДАР Масею: „Узыйдзі да Мяне на гару, і будзь там; і Я дам табе табліцы каменныя а права а расказаньне, каторыя Я напісаў, каб іх вучыць".
13 і ўстаў Масей а Ігошуа, слугачы ягоны, і ўзышоў Масей на гару Божую. 14 А старцом сказаў: „Сядзіце дзеля нас тут, пакуль мы ня зьвернемся да вас; і вось, Аарон а Гур із вамі; хто бы меў справу, няхай бліжацца да іх".
15 I ўзышоў Масей на гару; і пакрыў булак гару. 16 I слава СПАДАРОВА вітала на гары Сынай; і пакрываў яе булак шэсьць дзён, і Ён гукну́ў сёмага дня да Масея з пасярод булаку. 17 I выгляд славы СПАДАРОВАЕ быў на версе гары, як агонь зьядаючы перад ачмі сыноў Ізраелявых. 18 I іступіў Масей у сярэдзіну булаку, і ўзышоў на гару; і быў Масей на гары сорак дзён і сорак ночаў.
1 І гу́каў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Гу́кай сыном Ізраелявым, і возьмуць Імне дары; ад кажнага чалавека, каторы ад сэрца самахоць даў бы, бярыце дар Мой. 3 I во дар, каторы вы маеце узяць ад іх: золата а срэбла а медзь, 4 I васільковую, пурпуровую, і чырвовую, і цянюсенькае палатно, і ад козаў поўсьць, 5 I скуры баранія, пахварбаваныя на чырвана, і скуры барсуковыя, і Дзерва акацу, 6 Аліву да сьвяценьня, пахі да алею памазаньня і пахнючага да кадзеньня, 7 Камяні оніксы і каменчыкі ўстаўныя ў наплечнік а нагруднік. 8 I зробяць Імне сьвятыню, і буду вітаць сярод іх. 9 Усе, як Я паказую табе, і зразу вітальні, і зразу ўсіх судзінаў яе, і так зрабіце.
10 „I зрабіце скрыню зь дзерва акацы; два з палавіцаю локці ўдаўжкі ёй, і паўтара локця ўшыркі ёй, паўтара локця ўвышкі ёй. 11 I пацягні яе шчырым золатам; знутра й знадворку пацягні яе; і зрабіце наверсе наўкола залаты вянок. 12 I вылі да яе чатыры колцы залатыя, і прыладзь на чатырох ножках яе: і два колцы на адным баку яе, і два колцы на другім баку яе. 13 I зрабі нашулкі зь дзерва акацы, і пацягні іх золатам. 14 I ўвядзі нашуліны ў колцы па бакох скрыні, каб імі насіць скрыню. 15 У колцах скрыні маюць быць нашулкі, ня маюць іх адыймаць ад яе. 16 I ўкладзі ў скрыню сьветчаньне, каторае Я дам табе.
17 „I зрабі века із шчырага золата, два локці з палавіцаю ўдаўжкі, а паўтара локця ўшыркі.
18 „I зрабі двух херуваў із золата, з каванага зрабі іх з двух канцоў века. 19 I зрабі аднаго херува на гэтым канцу, і аднаго херува на гэным канцу; зь века зрабіце херувы на абодвых канцох яго. 20 I будуць херувы распусьціўшы крылы ўгару, нахінаючыся над векам крыламі сваімі, а відамі адзін да аднаго; да века будуць віды херуваў.
21 „I палажы века на скрыню зьверху, і ў скрыню палажы сьветчаньне, каторае Я дам табе.
22 „I Я буду сустракацца з табою там, і гу́каць із табою над векам, памеж двух херуваў, каторыя над скрыняю сьветчаньня, праз усё, што буду расказаваць табою сыном Ізраелявым.
23 „I зрабі стол ізь дзерва акацы, два локці ўдаўжкі, локаць ушыркі, а паўтара локця ўвышкі 24 I пацягні яго золатам шчырым, і зрабі яму залаты вянок наўкола. 25 I зрабі яму аблямаваньне на даланю наўкола, і зрабі залаты вянок да аблямаваньня ягонага наўкола. 28 I зрабі да яго чатыры колцы залатыя, і прыладзь колцы да чатырох рагоў, каторыя ў чатырох ножках ягоных. 27 Насупроці аблямаваньня маюць быць колцы як месцы нашулкам насіць імі стол. 28 I зрабі нашулкі зь дзерва акацы, і пацягні іх золатам, і будуць насіць гэты стол. 29 I зрабі да яго місы а ложкі а жбаны а коўні, каб узьліваць імі; із шчырага золата зрабі іх. 30 I лажы на стол хлябы Выкладу перад Імною штачасна.
31 „I зрабі сьветач із золата шчырага, з каванага мае быць зроблены гэты сьветач; сьцябло яго, галузы, чарачкі яго, апучкі яго а кветкі яго маюць выходзіць ізь яго. 32 I шэсьць галузаў маюць выходзіць із бакоў яго: тры галузы сьветача з аднаго боку яго, і тры галузы сьветача з другога боку яго. 33 Тры чарачкі, падобныя да міндальнае кветкі, з апучкаю аднэй а з кветкаю, і тры чарачкі на друтой галузе, з апучкаю аднэй а кветкаю. Гэтак на шасьцёх галузях, што выходзяць ізь сьветача. 34 А на сьветачу маюць быць чатыры чарачкі, падобныя да міндальнае кветкі, з апучкамі іх а кветкамі іх. 35 I апучка пад дзьвюма галузкамі зь яго ж, і апучка пад дзьвюма галузкамі зь яго, апучка пад дзьвюма галузкамі зь яго, - на ўсіх шасьцёх галузках, што выходзяць ізь сьветача. 36 Апучкі й галузы іх ізь яго маюць быць; ён увесь суцэльна каваны із шчырага золата. 37 I зрабі лянпаў сем яго, і ўстанаві яго лянпы, каб сьвяцілі на пярэднім баку яго. 38 I абцужкі да яго, і папялянкі да яго із шчырага золата. 39 З цэнтнару золата шчырага няхай зробяць яго з усім гэтым судзьдзям. 40 I глядзі, і зрабі подле зразы іх, якую паказаў табе на гары.
1 „Вітальню ж зрабі зь дзесяцёх запн з тканага цянюсенькага палатна з васільковае, пурпуровае а чырвовае воўны; і херуваў зрабі на іх умелай работаю. 2 Удаўжкі адна запона дваццаць восьмі локцяў, а ўшыркі адна запона чатыры локці: мера адна ўсіх запон. 3 Пяць запон хай будуць злучаныя адна із аднэю, і пяць запон злучаныя адна з аднэю. 4 I зробіш аплічкі васільковыя на краю аднае запоны ў канцу, у злучэньню; і гэтак зрабі й на краю апошняе запоны ў злучэньню другім. 5 Пяцьдзясят аплічкаў зрабі на аднэй запоне, і пяцьдзясят аплічкаў зрабі на краю запоны, каторая злучае другую; аплічкі адказуюць адна аднэй.
6 „I зрабі пяцьдзясят кручкоў залатых, і злучы кручкамі запоны адну з аднэю, і будзе вітальня адна.
7 „I зрабі запоны з казінае воўны на будан вітальні, адзінанцаць запонаў зрабі. 8 Удаўжкі адна запона трыццаць локцяў, а ўшыркі чатыры локці адна запона: адна мера адзінанцацёх запонаў. 9 I злучы пяць запонаў апрыч і шэсьць запонаў апрыч. I зрабі падвойную шостую запону зь пярэдняга боку будану. 10 I зрабі пяцьдзясят аплічкаў на краю аднае канцавое запоны ў шчапленьню, і пяцьдзясят аплічкаў на краю другое запоны дзеля шчапленьня другога. 11 I зрабі пяцьдзясят кручкоў мядзяных, і ўвядзі кручкі ў ваплічкі, і злучы будан, і будзе адзін. 12 А лішніца, што застане́цца ад запонаў вітальні, - палавіца гэтае лішніцы запоны хай зьвешуецца адзаду вітальні. 13 А локаць із аднаго і локаць із другога боку, каторы застане́цца ад даўжыні запонаў будану, няхай вісяць па бакох вітальні, адгэтуль і адгэнуль прыкрываць яе.
14 „I зрабі прыкрыцьце на будан із скураў бараніх, пахварбаваных на чырвана, і прыкрыцьце на верх із скураў барсуковых.
15 „I зрабі дошкі да вітальні зь дзерва акацы, каб яны стаялі. 16 Дзесяць локцяў удаўжкі дошка, і паўтара локця кажная дошка ўшыркі́. 17 Два чэпы ў кажнай дошцы, злучаныя адзін із адным. Гэтак зробіш у вусіх дошках будану. 18 I зрабі дошкі да вітальні: дваццаць дашчок да паўднявога боку, на паўдня. 19 I сорак срэбных падложкаў зрабі пад дваццаць дашчок: два падложкі пад адну дошку да двух чэпаў ейных, і два падложкі пад другую дошку да двух чэпаў ейных. 20 I да другога боку віталні на поўнач дваццаць дашчок. 21 I сорак падложкаў срэб- ных: два падложкі пад адну дошку, і два падложкі пад другую дошку. 22 I да бакоў вітальні, на мора (захад) зрабі шэсьць дашчок. 23 I дзьве дошкі зрабі да вуглоў вітальні на бакох. 24 I будуць падвойныя далава́х і сумесныя ўгары ў вадным канцу: гэтак мае быць ізь імі абедзьвімі; да абодвых вуглоў будуць. 25 I будзе восьмі́ дашчок, і іх падложкаў срэбных шаснанцаць: два падложкі пад аднэю дошкаю, і два падложкі пад другою дошкаю.
26 „І зрабі завалы зь дзерва акацы: пяць да дашчок аднаго боку вітальні, 27 I пяць завалаў да дашчок другога боку віталькі, і пяць завалаў да дашчок задняга боку, ззаду віталькі, на мора (захад). 28 А завала сярэдняя памеж дашчок будзе праходзіць ад аднаго канца да другога. 29 I дошкі пацягні золатам, і колцы іх зрабі залатыя, як месцы дзеля завалаў, і пацягні завалы золатам. 30 I пастанаві вітальню подле ўставы яе, каторую я паказаў табе на гары.
31 „I зрабі запінаху з васільковае, пурпуровае а чырвовае воўны і цянюсенькага тканага палатна; умелай работы маюць быць зроблены на ёй херувы. 32 I запні яе на чатырох стаўпох із акацы, пацягненых золатам, кручкі іх залатыя, на чатырох падложках срэбных. 33 I запні запінаху пад кручкамі, і ўнясі туды, за запінаху ў нутр скрыню сьветчаньня; і аддзеле заслона вам сьвятыню ад Сьвятога Сьвятых. 34 I палажы века на скрыню сьветчаньня ў Сьвятым Сьвятых.
35 „I пастанаві стол вонках запінахі, і сьветач супроці столу на баку вітальні на паўдня; а стол пастанаві на паўночным баку.
36 „I зрабі запону да ўходу з ва- сільковае, пурпуровае а чырвовае воўны і зь цянюсенькага суканага палатна вышыванае работы. 37 I зрабі да запоны пяць стаўпоў з акацы, і пацягні іх золатам, і кручкі да іх залатыя; і вылі да іх пяць падложкаў мядзяных.
1 „I зрабі аброчнік ізь дзерва акацы пяць локцяў удаўжкі і пяць локцяў ушыркі, хай будзе аброчнік чатыракутні, і тры локці ўвышкі. 2 I зрабі рогі ягоныя на чатырох вуглох ягоных, каб ізь яго выходзілі рогі ягоныя, і пацягні яго медзяй. 3 I зрабі да яго гаршкі, высыпаць у іх попел, а лапаткі а чары а відзёлкі а вуглянкі да ўсіх судзінаў ягоных зрабі зь медзі. 4 I зрабі да яе крату, падобную да пляцёнкі, мядзяную, і зрабі на пляцёнцы чатыры колцы мядзяныя да чатырох вуглоў яе. 5 I палажы яе далава́х пад вобад аброчніка так, каб пляцёнка была́ да палавіцы аброчніка. 6 I зрабі нашулкі да аброчніка, нашулкі зь дзерва акацы, і пацягні іх медзяй. 7 I ўводзь нашулкі ягоныя ў колцы, і будуць нашулкі па абодвых бакох аброчніка, як носяць яго. 8 Пустым унутры з дашчок зрабі яго; як паказа́на табе на гары, так зрабіце яго.
9 „Зрабі панадворак вітальні: з паўднявога боку на паўдня заслоны да панадворку зь цянюсенькага тканага палатна, удаўжкі сто локцяў па адным баку. 10 I стаўпоў да іх дваццаць, і падложкаў да іх дваццаць мядзяных; кручкі да стаўпоў і прывязкі срэбныя. 11 Таксама па баку паўночным уздоўж заслоны сто локцяў удаўжкі; і стаўпоў да іх дваццаць, і падложкаў да іх дваццаць мядзяных; кручкі да стаўпоў і прывязкі да іх срэбныя.
12 „Ушыркі́ панадворку да боку мора (захаду) заслоны пяцьдзясят локцяў; стаўпоў да іх дзесяць, і падложкаў да іх дзесяць. 13 I ўшыркі́ панадворку зь пярэдняга боку на ўсход пяцьдзясят локцяў. 14 Пятнанцаць локцяў заслоны да боку; стаўпоў да іх тры, і падложкаў да іх тры. 15 I да другога боку пятнанцаць заслонаў; стаўпоў да іх тры, і падложкаў да іх тры. 16 А ля брамы панадворку запона дваццацёх локцяў з васільковае а пурпуровае а чырвовае воўны,і зь цянюсенькага палатна вышыванае работы; стаўпоў да яго чатыры, і падложкаў да іх чатыры. 17 Усі стаўпы наўкола панадворку маюць быць злучаны срэбнымі прывязкамі; кручкі ў іх срэбныя, і падложкі да іх мядзяныя. 18 Удаўжкі панадворак сто локцяў, а шырыня пяцьдзясят і пяцьдзясят, а вышыня пяць локцяў; запоны з цянюсенькага суканага палатна, а падложкі мядзяныя. 19 Усе судзьдзе вітальні на ўсялякую службу ў ёй і ўсі калкі ейныя, і ўсі калкі панадворку - зь медзі.
20 „I кажы сыном Ізраелявым, і возьмуць табе алівы з аліўкаў, чыстае, таўчонае, на сьвячэньне, каб гарэў сьветач штачасна. 21 У будане збору вонках запінахі, каторая над сьветчаньням, будзе ладзіць яго Аарон а сынове ягоныя, зь вечара да раньня, перад відам СПАДАРОВЫМ. Устава вечная пакаленьяням іхным ад сыноў Ізраелявых.
1 „ I дабліж да сябе Аарона, брата свайго, і сыноў ягоных ізь ім, з памеж сыноў Ізраелявых, каб ён Імне сьвятарстваваў, Аарона а Надава, Авігу, Елеазара а Іфамара, сыноў Ааронавых. 2 I зрабі сьвятыя адзецьці Аарону, брату свайму, дзеля славы а харашыні. 3 I кажы ўсім разумным сэрцам, каторых Я напоўніў духам мудрасьці, маб яны зрабілі Аарону адзецьці да пасьвячэньня, каб сьвятарстваваў Імне. 4 I во адзецьці, каторыя маюць яны зрабіць: нагруднік, наплечнік, верхняя рыза, хітон сьцягаваны, мітра а пояс. I зробяць сьвятыя адзецьці Аарону, брату твайму, і сыном ягоным, каб сьвятарстваваць Імне. 5 Хай яны возьмуць золата, васільковае а пурпуровае а чырвовае воўны, і цянюсенькага палатна.
6 „I зробяць наплечнік із золата, з васільковае, пурпуровае а чырвовае воўны, і з тканага цянюсенькага палатна ўмелае работы. 7 Дзьве прырамкі злучальныя будуць у яго ў двух канцох яго, і злучаны. 8 I шнюрок наплечніка, каторы зьверху яго, мае быць аднолькавае зь ім работы, із золата, васільковае, пурпуровае а чырвовае воўны, і з тканага цянюсенькага палатна. 9 I вазьмі два камяні́ оніксы, і выґравіруй на іх імёны сыноў Ізраелявых. 10 Шэсьць ізь імёнаў іхных на адным каменю, і шэсьць імёнаў засталых на другім каменю, подле нараджэньня іх. 11 Работы майстры, каторы ґравіруе на каменю, і каторы ґравіруе пячаці, выґравіруй на двух камянёх імёны сыноў Ізраелявых; асаджанымі ў золата зробіш іх. 12 I палажы два камяні́ гэтыя на прырамкі наплечніка; камяні́ памяткавыя сыном Ізраелявым; і будзе насіць Аарон імёны іхныя перад СПАДАРОМ на абодвых плячох сваіх на памятку.
13 „I зрабі асады залатыя; 14 I два ланцужкі із шчырага золота; як шнюркі зрабі іх, вітае работы, і прымацуй вітыя ланцужкі да асадаў.
15 „І зрабі нагруднік судны работаю майстры, работаю падобнай да наплечніка зробіш яго; із золата, з васільковае, пурпуровае а чырвовае воўны а з тканага цянюсенькага палатна зрабі яго. 16 Чатыракутні мае быць ён, падвойны, пядзя ўдаўжкі і пядзя ўшыркі́. 17 I ўстаў у яго асаджаныя каменчыкі, чатыры рады каменчыкаў. Рубін, топаз, а шмараґд - гэта рад адзін. 18 I рад друґі: карбункуль, шафір а дыямэнт. 19 I рад трэйці: яхонт, агат а амэтысты. 20 I рад чацьверты: хрызоліт, онікс, ясыпіс. У залатыя асады маюць быць асаджаны яны. 21 I каменчыкі будуць дзеля ймёнаў сыноў Ізраелявых, двананцаць на іх імёнаў. Ґравіраваныя, як пячаць. Кажны будзе да свайго імені двананцацём плямёнам.
22 „I зрабі на нагрудніку ланцужкі, як шнюрок, работы вітае із шчырага золата. 23 I зрабі на нагруднік два колцы залатыя і прымацуй два колцы да двух канцоў нагрудніка. 24 I ўвядзі два вітыя залатыя ланцужкі ў вабодва колцы па канцох нагрудніка. 25 А два канцы двух вітых ланцужкоў прымацуй да дзьвюх асадаў, і прымацуй да прырамак наплечніка з добрага боку яго. 26 I зрабі два колцы залатыя, і прымацуй іх да двух канцоў нагрудніка, на тым баку, што ляжыць да нутранога боку наплечніка. 27 I зрабі два колцы залатыя, і прымацуй іх да дзьвюх прырамак наплечніка з долу, з добрага боку яго, каля злучэньня яго, над шнюрком наплечніка. 28 I прымацуй нагруднік колцамі яго да колцаў наплечніка шнюрком із васіль- ковае воўны, каб ён быў над істужкаю наплечніка, і каб не адставаў нагруднік ад наплечніка. 29 I будзе насіць Аарон імёны сыноў Ізраелявых на нагрудніку судным і сэрцу сваім, як будзе ўходзіць у сьвятыню на памятку перад СПАДАРОМ штачасна. 30 I ўзлажы на судны нагруднік урым (сьвятліня) а тумім (дасканальнасьць), і яны будуць ля сэрца Ааронавага, як ён будзе ўходзіць у сьвятыню перад від СПАДАРОЎ; і будзе Аарон штачасна насіць суд сыноў Ізраелявых ля сэрца свайго перад відам СПАДАРОВЫМ.
31 „I зрабі верхнюю рызу да наплечнііка ўсю васільковага колеру. 32 I мае быць сярод яе прарэх дзеля галавы яго; аблямаваньне мае быць наўкола прарэху, тканае работы, падобна да панцыра мае быць у ім, каб ня дзерся. 33 I зрабі на подале яблыкі гранатовыя зь нітак васільковага, яхонтовага, пурпуровага а чырвовага колеру на подале яе наўкола; і званочкі залатыя пасярод іх наўкола: 34 Залаты званочак і гранатовы яблык, залаты званочак і гранатовы яблык, на подалах верхняе рызы наўкола. 35 I будзе на Аарону, каб служыць; і чутны будзе гук ягоны, як ён будзе ўходзіць у сьвятыню перад від СПАДАРОЎ, і як будзе выходзіць, каб яму не памерці.
36 „I зрабі дыядэму із шчырага золата, і выґравіруй на ёй, як ґравіруюць на пячаці: ,СЬВЯТАСЬЦЬ СПАДАРУ!' 37 I прымацуй шнюрком васільковым, і будзе яна на мітры, на пярэднім баку мітры будзе. 38 I будзе яна на чале Ааронавым, і панясець Аарон бяспраўе пасьвячаных рэчаў, пасьвячаных сынамі Ізраелявымі, усіх дароў, пасьвячаных рэчаў іхных. I будзе яна над чалом ягоным штачасна, каб яны былі́ прыемныя СПАДАРУ.
39 „I зрабі хітон ізь цянюсенькага палатна, і пояс зрабі работы ўзорнае.
40 „I сыном Ааронавым зрабі хітоны, зрабі ім паясы, і турбаны зрабі ім дзеля славы а харашыні. 41 I адзень у іх Аарона, брата свайго, і сыноў ягоных ізь ім, і памаж іх, і яны будуць сьвятарстваваць Імне. 42 I зрабі ганавіцы лянныя прыкрыць голасьць цела, ад сьцёгнаў да галёнкаў хай будуць. 43 I хай бу дуць яны на Аарону а на сынох ягоных, як будуць яны ўходзіць у будан збору або бліжыцца да аброчніка служыць у сьвятыні, каб яны не панесьлі бяспраўя й не па мерлі. Устава вечная яму а патомкам ягоным па ім.
1 „I во што маеш ты ўчыніць над імі, каб пасьвяціць іх сьвятарстваваць Імне: вазьмі адно цялёбычка з чарады і двух бараноў бяз гану, 2 I хлябоў прэсных, і хлеб закрашаны прэсны, рашчынены на аліве, і пірагоў прэсных, памазаных аліваю; з мукі ценкае ўчыні іх. 3 I палажы іх у вадзін сутнік, дабліж іх у сутніку, і разам цялё і два бараны. 4 I Аарона а сыноў ягоных дабліж да ўходу ў будан збору, і абмый іх у вадзе. 5 I вазьмі адзецьці, і адзень Аарона ў хітон а ў рызу наплечніка а ў наплечнік а нагруднік, і паперажы яго шнюрком наплечніка. 6 I ўзлажы мітру на галаву ягоную, і злажы карону сьвятасьці на мітру. 7 I вазьмі алівы памазаньня, і ўзьлі на галаву яму, і памаж яго. 8 I сыноў ягоных дабліж, і адзень іх у хітоны. 9 I паперажы іх поясам, Аарона а сыноў ягоных, і прывяжы на іх турбаны, і будзе ім належыць сьвятарства подле ўставы вечнае; і напоўні рукі Ааронавы й сыноў ягоных. 10 I дабліж цялё перад будан збору, і ўзложаць Аарон а сынове ягоныя рукі свае на галаву цяляці. 11 I зарэж цялё перад відам СПАДАРОВЫМ ля ўходу ў будан збору. 12 I вазьмі з крыві цяляці, і ўзлажы на рогі аброчніка палцам сваім, а ўсю кроў вылі на под аброчніка. 13 I вазьмі ўвесь здор, што пакрывае патрыхі, і лой зь печанцоў, і абедзьве ныркі а тук, каторы на іх, і запалі на аброчніку. 14 А мяса цяляці, і скуру ягоную, і кал ягоны спалі на агню вонках табару. Гэта аброк за грэх.
15 „I вазьмі аднаго барана, і ўзложаць Аарон а сынове ягоныя рукі свае на галаву барана. 16 I зарэж барана, і вазьмі крыві ягонае, і пакрапі на аброчнік наўкола. 17 I барана расьсячы на кавалкі ягоныя, і вымый патрыхі ягоныя а галёнкі ягоныя, і палажы іх на расьсечаныя часьці ягоныя і на галаву ягоную. 18 I спалі ўсяго барана на аброчніку. Гэта ўсепаленьне СПАДАРУ, пах прыемны, аброк агняны СПАДАРУ. 19 I вазьмі другога барана, і ўзложаць Аарон а сынове ягоныя рукі свае на галаву барана. 20 I зарэж барана, і вазьмі з крыві яго, і ўзлажы на кончык правага вуха Ааронавага і на кончык правага вуха сыноў ягоных, на вялі́кі палец правае рукі іхнае, і на вялікі палец правае нагі іхнае; пакрапі крывёў аброчнік наўкола. 21 I вазьмі з крыві, каторая на аброчніку, а алівы памазаньня, і пакраш на Аарона а на адзецьці ягоныя, і на сыноў ягоных а на адзецьці сыноў ягоных ізь ім; і будуць пасьвячаны ён а адзецьці ягоныя, і сыны а адзецьці іхныя зь ім. 22 I вазьмі ад барана тук а хвост, і тук, што пакрывае патрыхі, і плеўку зь печанцоў, і абедзьве ныркі а тук, каторы на іх, правую лапатку, бо гэта баран пасьвячэньня. 23 I адну букатку хлеба, адзін пірог на алі́ве і адзін сачэнь із сутніку праснакоў, каторы перад СПАДАРОМ; 24 I палажы ўсе на далоні Аарону а на далоні сыном ягоным, і нахінай яго туды-сюды дзеля нахінанага аброку перад відам СПАДАРОВЫМ. 25 I вазьмі іх із рук іхных, і спалі на аброчніку з усепаленьням, на пах прыемны перад СПАДАРОМ; гэта агняны аброк СПАДАРУ. 26 I вазьмі грудзіну́ з барана пасьвячэньня Ааронавага, і нахінай яе туды-сюды дзеля нахінанага аброку перад відам СПАДАРОВЫМ; і гэта будзе твая дзель. 27 I пасьвяці грудзіну́ нахінаньня і нахінаную лапатку дару, каторы ўзьнесены з барана пасьвячэньня, каторы Аарону і каторы сыном ягоным. 28 I будзе Аарону а сыном ягоным уставаю вечнай ад сыноў Ізраелявых; бо гэта - узьне́сеньне, і ўзьне́сеньне мае быць ад сыноў Ізраелявых із аброкаў іхных супакойных; узьнесеньне іхнае СПАДАРУ. 29 I адзецьці сьвятыя, каторыя Аарону, будуць сыном ягоным просьле яго, каб у іх памазаваць іх і напаўняць (пасьвячаць) імі рукі іхныя. 30 Сем дзён мае адзявацца ў іх сьвятар із сыноў ягоных, каторы заступае месца ягонае, каторы будзе ўходзіць у будан збору служыць у сьвятыні.
31 I барана пасьвячэньня возьмеш, і звары мяса ягонае на месцу сьвятым. 32 I хай есьць Аарон а сынове ягоныя мяса барана гэгага і хлеб, каторы із сутніку, ля дзьвярэй будану збору. 33 I хай яны ядуць іх, бо пераз гэта ўчынена ачышчэньне дзеля напаўненьня (пасьвячэньня) рук іхных, каб усьвяціць іх; чужы ня мае есьці, бо яны сьвятасьць. 34 I калі застанецца зь мяса напаўненьня (пасьвячэньня) і з хлеба да раньня, і спалі астачу на агню: ня маюць есьці яго, бо гэта сьвятасьць. 35 I ўчыні з Ааронам а із сынамі ягонымі подле ўсёга, што я расказаў табе: сем дзён будзеш напаўняць (пасьвячаць) рукі іхныя. 36 I цялё за грэх абракай кажны дзень дзеля ачышчэньня, і ачысьціш аброчнік ад грэху, учыніўшы ачышчэньне за яго, і памажаш яго, каб усьвяціць яго. 37 Сем дзён чыні ачышчэньне за аброчнік і пасьвяці яго, і будзе аброчнік сьвятое сьвятых; што дакранецца да аброчніка, усьвяціцца.
38 „Во што будзеш ты абракаць на аброчніку: два баранчыкі аднагодкі кажны дзень штачасна; 39 Аднаго баранчыка абракай нараніцы, а другога баранчыка абракай адвячоркам; 40 I дзясятую часьць ценькае мукі, таўчонай з аліваю чэцьверці гіна, а на ўзьліваньне чэцьверць гіна віна на аднаго баранчыка. 41 I другога баранчыка абракай адвячоркам падобна да ранічнага дару, і подле яго ўзьліваньне прыгатуй на пах прыемны, на агняны аброк СПАДАРУ, - 42 Усепаленьне штачаснае ў родах вашых перад дзьвярмі будану збору перад СПАДАРОМ, ідзе буду сустракацца там із вамі, каб гутарыць із табою там. 43 I буду сустракацца там із сынамі Ізраелявымі, і ўсьвяціцца яно славаю Маёю. 44 I ўсьвячу будан збору і аброчнік; і Аарона а сыноў ягоных усьвячу, каб яны сьвятарствавалі Імне. 45 I буду вітаць сярод сыноў Ізраелявых, і буду ім Богам. 46 I пазнаюць, што Я СПАДАР, Бог іхны, каторы вывеў іх ізь зямлі Яґіпецкае, каб Імне вітаць сярод іх. Я СПАДАР, Бог іхны.
1 „I зрабі аброчнік дзеля кадзеньньня; зь дзерва акацы зрабі яго. 2 Локаць удаўжка́ ён, і локаць ушыркі ён; ён мае быць чатыракутні; а ўвышкі́ ён два локці; зь яго маюць выходзіць рогі яго. 3 I пацягні яго шчырым золатам, верх яго а сьцены яго наўкола, і рогі яго; і зрабі да яго залаты вянок наўкола. 4 I два колцы залатыя зрабі да яго, пад вянком яго, на двух кутох яго; зрабі іх з двух бакоў яго; будуць месцамі нашулкам, каб насіць яго на іх. 5 I зрабі нашулкі зь дзерва акацы, і пацягні іх золатам. 6 I пастанаві яго перад запінахаю, каторая перад скрыняю сьветчаньня, супроці века, каторае на сьветчаньню, ідзе Я буду сустракацца з табою там. 7 I кадзіць будзе на ім Аарон кадзеньням із пахнючых рэчаў; кажнае раніцы, як ён ладзе лянпы, будзе кадзіць ім. 8 I як Аарон пале лянпы адвячоркам, ён будзе кадзіць. Гэта штачаснае кадзеньне перад СПАДАРОМ у родах вашых. 9 Не паліце на ім ніякага кадзеньня чужога, ані ўсепаленьня, ані дару хлебнага; і ўзьліваньня ня ўзьлівайце на яго. 10 I будзе спраўляць Аарон залашчаньне над рагамі яго аднойчы ў год, з крыві ачышчальнага аброку за грэх ён будзе ачышчаць яго аднойчы ў год у родах вашых. Гэга сьвятое сьвятых СПАДАРУ".
11 I казаў СПАДАР Масею, кажучы: 12 „Як будзеш лічыць сыноў Ізраелявых подле лікаў іхных, дык дадуць кажны выкуп душы свае СПАДАРУ пры лічэныню іх, і ня будзе памеж іх мору згубнага пры лічэньню іх. 13 Во што дасьць кажны, каторы прайшоў лічэньне: паўсыкля сыкля сьвятога; у сыклю дваццаць гер; паўсыкля дар СПАДАРУ. 14 Кажны, каторы прайшоў лічэньне, ад дваццацёх год і вышэй, мае даваць дар СПАДАРУ. 15 Багаты хай не павялічае, і бедны хай не памяншае ад паўсыкля, што маюць даваць дар СПАДАРУ, дзеля выкупу душаў вашых. 16 I вазьмі срэбла выкупаў ад сыноў Ізраелявых, і дасі яго на службу будану збору; і будзе гэта сыном Ізраелявым на памятку перад СПАДАРОМ, дзеля залашчаньня душам вашым".
17 I сказаў СПАДАР Масею кажучы: 18 „І зробіш мыцельнік мядзяны і падложак мядзяны да ўмываньня, і пастанаві яго памеж будану збору і аброчніка, і налі ў яго вады. 19 I няхай Аарон а сынове ягоныя мыюць у ім рукі свае й ногі свае. 20 Як яны ўвыйдуць у будан збору, няхай яны ўмываюцца вадою, і яны не памруць; або як яны бліжацца да аброчніка дзеля служэньня, дзеля абраканьня агнянога СПАДАРУ, 21 Дык няхай яны ўмыюць рукі свае й ногі свае, і не памруць. I будзе ім уставаю вечнай, яму а патомкам ягоным у родах іхных".
22 I сказаў СПАДАР Масею, кажучы: 23 „І ты вазьмі сабе найлепшых пахнючых рэчаў: мірры легкацякучай пяцьсот сыкляў, цынамону пахнючага палавіцу гэтага, дзьвесьце пяцьдзясят, трысьніку пахнючага дзьвесьце пяцьдзясят, 24 Касі пяцьсот, подле сыклю сьвятыні, і алівы аліўкавае гін. 25 I зрабі з гэтага алей сьвятога памазаньня, масьць работы аптакарскае: алей сьвятога памазаньня гэга будзе. 26 I памаж ім будан збору, і скрыню сьветчаньня, 27 I стол а ўсі судзіны яго, і сьветач а ўсі судзіны яго, і аброчнік кадзеньня, 28 I аброчнік усепаленьня а ўсі судзіны яго, і мыцельінік а падстаноўку яго. 29 I пасьвяці іх, і будуць сьвятое сьвятых: усе, што даткнецца да іх, усьвяціцца. 30 I Аарона а сыноў ягоных памаж а пасьвяці іх, сьвятарстваваць Імне.
31 „А сыном Ізраелявым гу́кай, кажучы: ,Гэта будзе Імне алей сьвятога памазаньня ў родах вашых. 32 На целы чалавека ня маюць узьліваць яго, і подле складу яго не рабіце падобнага да яго. Ён сьвятасьць; сьвятасьцю мае быць вам. 33 Хто зробе аптакарскім спосабам падобны да яго, і хто дасьць ізь яго на чужога, дык будзе выгублены зь люду свайго' ".
34 I сказаў СПАДАР Масею: „Вазьмі сабе пахнючых рэчаў: бальсаму, оніксу, ґалвану духмянага а чыстага кадзіла, усяго аднолькавае вагі. 35 I зрабі з гэтага кадзіла ўменьням аптакарскім, пааптакарску зьмяшанае, чыстае, сьвятое. 36 I стаўчы яго дробна, і лажы перад сьветчаньням у будане збору, ідзе Я буду сустракацца з табою: сьвятое сьвятых будзе. 37 I кадзіла каторае зробіш, подле складу яго не рабіце сабе: сьвятасьцю яно будзе ў цябе СПАДАРУ. 38 Хто зробе падобнае, каб нюхаць яго, будзе выгублены зь люду свайго".
1 I гу́каў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Гля, Я гукну́ў на́ймя Бецал-эля, сына Ура Гуранка́, з плямені Юдзінага. 3 I Я напоўніў яго Духам Божым, мудрасьцю, разумнасьцю, веданьням і ўсяляікім рамяством, 4 Дадумавацца спосабаў рабіць у золаце, срэбру а медзі. 5 I рэзаць каменьне на асаджэньне, і рэзаць дзерва на рабеньне ўсялякае работы. 6 I вось, Я даў яму Аголява Агісамашонка, з пакаленьня Дановага, і ў сэрца кажнага мудрага сэрцам улажу мудрасьць, і яны зробяць усе, што я расказаў табе: 7 Будан збору а скрыню сьветчаньня а века, што на ёй, а ўсе судзьдзе будану, 8 I стол а судзьдзе яго, і аброчнік кадзеньня, 9 I аброчнік усепаленьня а ўсе судзьдзе яго, і мыцельнік а падложак яго, 10 I адзецьці службовыя, і адзецьці сьвятыя Аарону сьвятару, і адзецьці сыном ягоным да сьвятарства, 11 I алей памазаньня, і кадзілаў пахнючых да сьвятыні: подле тога, як Я расказаў табе, яны зробяць".
12 I сказаў СПАДАР Масею, кажучы: 13 „I ты кажы сыном Ізраелявым, кажучы: ,Сыботы Мае, адылі, дзяржыце, бо знак гэта меж Імною й вамі ў родах вашых, каб ведама было, што Я СПАДАР, Каторы пасьвячае вас. 14 I дзяржыце сыботу, бо яна сьвятая вам: хто збудзене яе, сьмерцю памрэць. Хто будзе ў яе рабіць работу, дык будзе выгублена тая душа з памеж люду свайго. 15 Шэсьць дзён няхай робяць работу, а дзень сёмы - сыбота супачынку, сьвятасьць СПАДАРУ: кажны, хто робе работу ў дзень сыботні, сьмерцю памрэць. 16 I будуць дзяржаць сынове Ізраелявы сыботу, каб спраўляць сыботу ў родах сваіх змоваю вечнай. 17 Памеж Імною й сынамі Ізраелявымі знак гэта на векі; бо ў шасьцёх днёх учыніў СПАДАР неба й зямлю, а сёмага дня перастаў і аддыхнуў".
18 I даў Бог Масею, як скончыў гутарыць ізь ім на гары Сынай, дзьве табліцы сьветчаньня, табліцы каме́нныя, напісаныя палцам Божым.
1 I абачыў люд, што Масей позьніцца зыйсьці з гары, і зьберся люд супроці Аарона, і сказалі яму: „Устань і зрабі нам багі, каторыя йшлі б перад намі, бо гэты Масей, гэты чалавек, каторы ўзьвёў нас ізь зямлі Яґіпецкае, ня ведаем, што сталася яму". 2 I сказаў ім Аарон: „Выламіце залатыя завушніцы, каторыя ў вушох вашых жонак, вашых сыноў і вашых дачок, і прынясіце іх да мяне". 3 I выламіў увесь люд залатыя завушніцы, што ў вушох іхных, і прынесьлі да Аарона. 4 Ён узяў з рук іхных, і ўхармаваў яго ґравэрнай снадзьдзю, і зрабіў зь яго вылітае цялё-бычка. I сказалі яны: „Гэта багове твае, Ізраелю, каторыя вывялі цябе ізь зямлі Ягіпецкае". 5 I абачыў Аарон, і збудаваў перад ім аброчнік, і агаласіў Аарон, і сказаў: „Сьвята СПАДАРУ заўтра". 6 I ўсталі яны назаўтрае рана, і абраклі ўсепаленьне, і дабліжылі аброкі супакойныя; і сеў люд есьці а піць, і ўстаў гуляць.
7 I гу́каў СПАДАР Масею: „Ідзі, зыйдзі, бо папсаваўся люд твой, каторы ты ўзьвёў ізь зямлі Ягіпецкае. 8 Борзда адхінуліся яны ад дарогі, каторую Я расказаў ім: зрабілі сабе выліванага бычка, і пакланіліся яму, і абраклі яму, і сказалі: ,Во багове твае, Ізраелю, каторыя ўзьвялі цябе ізь зямлі Ягіпецкае' ".9 I сказаў СПАДАР Масею: „Я бачыў люд гэты, і вось, люд ён - калянага завыйку. 10 I цяпер пакінь Мяне, і ўзгарыцца гнеў Мой на іх, і выгублю іх, і ўчыню цябе ў народ вялікі". 11 I маліў Масей від СПАДАРОЎ, Бога свайго, і сказаў: „Чаму, СПАДАРУ, узгараецца гнеў Твой на люд Твой, каторы ты ўзьвёў ізь зямлі Ягіпецкае сілаю вялікай і рукого моцнай? 12 Нашто маюць сказаць Ягіпцяне, кажучы: ,На ліха вывеў іх, каб забіць іх у горах і выгубіць іх ізь віду зямлі'. Адвярніся ад стродкага абурэння Свайго і пажалей ліха люду Свайму. 13 Успомні Абрагама, Ісака а Ізраеля, слугаў Сваіх, каторым прысягаў Ты Сабою, і гу́каў ім: ,Памнажаючы памнажу́ насеньне вашае, як гвезды нябёсныя, і ўсю зямлю гэтую, праз каторую Я сказаў, дам насенню вашаму, і будуць дзяржаць вечна' ". 14 I жалеў СПАДАР ліха, каторае Ён казаў учыніць люду Свайму.
15 I абярнуўся й зышоў Масей з гары; і дзьве табліцы сьветчаньня ў руццэ ў яго, табліцы, на каторых напісана было з абодвых бакоў: на адным і на другім баку напісана было на іх. 16 I табліцы работа Божая яны, і пісьмо - пісьмо Божае яно, выґравіраванае на табліцах.
17 I пачуў Ігошуа гом люду гука́ючага, і сказаў Масею: „Ваенны крык у табару". 18 I сказаў: „Гэта ня голас крыку сілы ані голас крыку слабасьці, а голас пяцьця чую". 19 I было, што як ён дабліжыўся да табару й абачыў цялё а скокі, і ўзгарэўся гнеў Масеяў, і кінуў з рук сваіх табліцы, і разьбіў іх пад гарою. 20 I ўзяў цялё, каторае яны зрабілі, і спалі́ў яго ў вагню, і сьцер на попел, і рассыпаў на вадзе, і даў яго піць сыном Ізраелявым.
21 I сказаў Масей Аарону: „Што зрабіў табе люд гэты, што ты ўвёў яго ў грэх вялікі?" 22 I сказаў Аарон: „Няхай не ўзгараецца гнеў спадара майго; ты знаеш люд гэты, што ён у ліху. 23 I яны сказалі імне: ,Зрабі нам багі, каторыя йшлі б перад намі, бо Масей, гэты чалавек, каторы ўзьвёў нас ізь зямлі Яліпецкае, ня ведаем, што сталася зь ім'. 24 I я сказаў ім: ,У каго ё золата, зламіце'. I аддалі́ імне, я кінуў яго ў вагонь, і вышла гэта цялё".
25 I абачыў Масей люд, што ён зьдзічэлы, бо Аарон прывёў яго да зьдзічэньня, на паганбеньне перад варага́мі ягонымі. 26 I стаў Масей у браме табару, і сказаў: „Хто СПАДАРОЎ - да мяне!" I зьберліся да яго ўсі сынове Левавы. 27 I ён сказаў ім: „Гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў: ,Прыперажыце кажны меч свой да сьцягна свайго, перайдзіце й зьвярніцеся ад брамы да брамы па табару й назад, і забівайце кажны брата свайго, кажны прыяцеля свайго, кажны бліжняга свайго'. 28 I зрабілі сынове Левавы подле слова Масеявага: і пала зь люду таго дня каля трох тысячаў чалавекаў. 29 I сказаў Масей: „Напоўніце (пасьвяціце) рукі свае сядні СПАДАРУ, бо кажны будзе супроці сына свайго ,і брата, і каб ісслаў Ён вам сядні дабраславенства".
30 I было назаўтрае: і сказаў Масей люду: „Вы зрабілі вялікі грэх, і цяпер я ўзыйду да СПАДАРА, ці не адзяржу ласкіўчыненьня за грахі вашы". 31 I зьвярнуўся Масей да СПАДАРА, і сказаў: „О, ізграшыў люд гэты грэхам вялікім, і зрабілі сабе залатыя багі. 32 I цяпер, калі можна, даруй ім грэх іхны. А калі не, то вытры мяне, калі ласка, з кніґі Свае, у каторую Ты ўпісаў". 33 I СПАДАР сказаў Масею: „Таго, хто ізграшыў перад Імною, вытру з кнігі Свае. 34 I цяпер ідзі, вядзі люд гэты, куды сказаў табе. Вось, Ангіл Мой пойдзе перад табою, і ў дзень даведаньня Майго Я даведаюся да іх за грэх іхны". 35 I зра́зіў СПАДАР люд за тое, што зрабілі цялё, каторае зрабіў Аарон.
1 I гу́каў СПАДАР Масею: „Пайдзі, узыйдзі адгэтуль ты а люд, каторы ты ўзьвёў ізь зямлі Ягіпецкае, да зямлі, праз каторую Я прысягаў Абрагаму, Ісаку а Якаву, кажучы: ,Насеньню твайму дам яе'. 2 I пашлю перад табою Ангіла, і пражану Канааняні́на, Аморэя, Гэціча, Ферэзэя, Гэвея, а Евусэя. 3 I ўвядзець ён вас да зямлі, ідзе цячэць малако а мёд, бо Сам ня ўзыйду сярод цябе, бо люд калянага завыйку ты, каб не загубіць Імне вас у дарозе". 4 I пачуў люд ліхое слова гэтае, і загаласіў, і не ўзлажыў ніхто прыбораў сваіх на сябе. 5 I сказаў СПАДАР Масею: „Скажы сыном Ізраелявым: ,Вы люд калянага завыйку; за адну часіну́, калі Я ўзыйду сярод цябе, і выгублю цябе. А цяпер здыміце ізь сябе прыборы свае, Я буду ведаць, што Імне рабіць із табою' ". 6 I сыны Ізраелявы зьдзерлі ізь сябе прыборы свае ля гары Горыва.
7 I Масей узяў будан, і разапнуў яго вонках табару, воддаль ад табару, і назваў яго буданом збору; і было, што кажны, шукаючы СПАДАРА, выходзіў да будану збору, каторы быў вонках табару. 8 I было, што як Масей выходзіў да будану, уставаў увесь люд, і станавіўся кажны ля ўходу ў свой будан, і глядзеў за Масеям, аж пакуль ён ня ўходзіў у будан. 9 I было, як Масей уходзіў у будан, спушчаўся стоўп болачны і станавіўся ля ўходу ў будан, і гутарыў із Масеям. 10 I абачыў увесь люд стоўп болачны, што стаяў ля ўходу ў будан; і ўставаў увесь люд, кланяўся кажны ля уходу будану свайго. 11 I гутарыў СПАДАР із Масеям відам у від, бы гутарыў хто з прыяцелям сваім; і ён зварачаўся да табару; а слугачы ягоны Ігошуа Нунянок, маладзён, не адхінаўся з нутра будану.
12 I сказаў Масей СПАДАРУ: „Гля, Ты кажаш Імне: ,Узьвядзі люд гэты"; а Ты не азнайміў імне, каго пашлеш з імною, і Ты сказаў: ,Я знаю цябе наймя, і таксама ты прыдбаў ласку ў ваччу Маім'. 13 I цяпер, калі я прыдбаў ласку ў ваччу Тваім, то малю: азнаймі імне дарогу Сваю, і я пазна́ю Цябе, каб прыдбаць ласку ў ваччу Тваім; і паглядзі, бо гэты народ люд Твой". 14 Спадар сказаў: „Від Мой пойдзе перад табою, і супакою цябе". 15 I сказаў Яму: „Калі ня пойдзе від Твой, то й не ўзьвядзі нас адгэтуль; 16 Бо з чаго я пазнаю, што я прыдбаў ласку ў ваччу Тваім, я а люд Твой? Ці ня з тога, як Ты пойдзеш із намі? Тады я а люд Твой будзем адрозьнены ад кажнага люду, каторы ё на відзе зямлі".
17 I сказаў СПАДАР Масею: „I гэта слова, каторае ты казаў, Я зраблю, бо ты знайшоў ласку ў ваччу Маім, і Я знаю цябе наймя".
18 I сказаў: „Пакажы імне, калі ласка, славу Сваю". 19 I сказаў: „Я правяду перад відам тваім усю дабрыню Сваю, і агалашу ў імя СПАДАРОВА перад табою; і над кім зьмілавацца - зьмілуюся, каго пажалець - пажалею". 20 I сказаў: „Ня можаш абачыць віду Майго, бо ня можа абачыць Мяне чалавек і застацца жывы". 21 I сказаў СПАДАР: „Во месца ў мяне: і станаўко стань на гэтай ска́ле. 22 I будзе, што, як пойдзе слава Мая, то Я пастанаўлю цябе ў ськепіне ска́лы, і пакрыю цябе даланёю Сваёю, пакуль не прайду. 23 I як здыйму даланю Сваю, ты абачыш Мяне адзаду, а Від Мой ня будзе відаць".
1 I сказаў СПАДАР Масею: „Вычашы сабе дзьве табліцы каме́нныя, падобныя да першых, і Я напішу на тых табліцах словы, якія былі́ на першых табліцах, каторыя ты разьбіў. 2 I будзь гатовы да раньня; і ўзыйдзі нараніцы на гару Сынай, і стань перад Імною там на версе гары. 3 Але ні водная людзіна няхай ня ўзыйдзе з табою, і таксама ніякая людзіна няхай не паказуецца на ўсёй гары; нават статак, драбны й буйны, ня мае пасьціцца супроці гары тае".
4 I вычасаў Масей дзьве табліцы каме́нныя, падобныя да першых, і ўстаў рана наранііцы, і ўзышоў на гару Сынай, як расказаў яму СПАДАР; і ўзяў у рукі свае дзьве табліцы каме́нныя. 5 I зышоў СПАДАР у булаку́, і стаў там, і галасіў у імя СПАДАРОВА. 6 I прайшоў СПАДАР перад відам ягоным, і галасіў: „СПАДАР, СПАДАР, БОГ спагадлівы а ласкучынюшчы, памальны да гневу, найміласарнейшы а праўдзівы, 7 Заховуе міласэрдзе тысячам, даруе бяспраўе а выступ а грэх, але не звальняе ад віны, давядаецца да бяспраўя бацькоў на дзяцёх а на дзяцёх дзяцей да трэйцяга а чацьвертага пакаленьня". 8 I пабарзьдзіў Масей, і сьхінуўся да зямлі, і пакланіўся, 9 I сказаў: „Калі я прыдбаў ласку ў ваччу Тваім, Спада́ру, няхай ідзець Спадар сярод нас, бо люд гэты калянага завыйку; і даруй бяспраўі нашы а грахі нашы, і май нас за спадак".
10 I сказаў: „Вось, Я ўчыню змову: перад усім людам тваім учыню чудосы, якія ня былі́ створаны па ўсёй зямлі і ні ў якіх народаў; і абача ўвесь люд, сярод каторага ты, справу СПАДА́РОВУ, бо страшнае будзе тое, што я ўчыню табою. 11 Захавай гэта, што я раскажу табе цяпер: вось, Я жану ад віду твайго Аморэя, Канааняні́на, Гэціча, Ферэзэя, Гэвея а Евусея; 12 Сьцеражыся, ня чыні змовы із жыхарам тае зямлі, у каторую ўвыйдзеш, каб ён ня стаў пасткаю сярод цябе. 13 Але аброчнікі іхныя абурыце, і стаўпы іхныя паламіце, і высячыце гаі іхныя; 14 Бо ты ня маеш кланяцца богу іншаму, апрача СПАДАРА; ,Завіднік' імя ягонае, Бог ё завіднік; 15 Каб, учыніўшы змову із жыхарам тае зямлі, не пачаў бязуліць, ідучы за багамі іхнымі, і абракаць багом іхным, і ня гукну́лі цябе, і ня еў з аброкаў ягоных, 16 I возьмеш із дачок ягоных сыном сваім, і дачкі іхныя будуць бязуліць подле багоў сваіх, і ўвядуць у бязулства сыноў тваіх подле багоў сваіх.
17 „Багоў літых не рабі сабе.
18 „Сьвята праснакоў дзяржы: сем дзён еж прэсны хлеб, каторы я расказаў табе, у прызначаным часе месяца Авіва; бо ў месяцу Авіве вышаў ты зь Ягіпту.
19 „Усе, дзетніцу рашчыняючае Імне, і ўвесь статак твой з памеж самцоў, што рашчыняе дзетніцу, вол гэта ці авечка. 20 Рашчыняючага дзетніцу з аслоў выкупляй баранчыкам; а калі ня выкупіш, то зламі яму завыек. Усіх першакоў із сыноў сваіх выкупляй. I няхай ня бачаць віду Майго пустыя.
21 Шэсьць дзён рабі а сёмага дня супачынь; і ў часе сяўбы й жніва супачынь.
22 I сьвята тыдняў чыні сабе, першы плод зажынкаў пшонкі і сьвята дажынкаў у канцу году. 23 Трэйчы ў год маюць станаві́цца ўсі мужчыны твае перад відам Спа- дара, СПАДАРА Бога Ізраелявага. 24 Як я пражану народы ад віду твайго, і пашыру граніцы твае, і ні хто не пажадае зямлі твае, як ты ўзыйдзеш перад від СПАДАРА, Бога Свайго, трэйчы ў год.
26 „Не зарэж над кіслым крыві аброкаў Маіх, і хай не начуе да раньня аброк сьвята Пасхі.
26 „Найпершыя плады зямлі свае прынось да дому СПАДАРА, Бога свайго.
„Не вары казяняці ў малаццэ маці яго".
27 I сказаў СПАДАР Масею: „Напішы сабе словы гэтыя, бо подле гэтых словаў Я чыню змову з табою а з Ізраелям".
28 I прабыў там у СПАДАРА сорак дзён і сорак ночаў, хлеба ня еў і вады ня піў, і напісаў на табліцах словы змовы, дзесяць словаў.
29 I было, што як зыходзіў Масей з гары Сынаю, - і дзьве табліцы сьветчаньня ў руццэ ў Масея пры зыходзе яго з гары, - то Масей ня ведаў, што зьзяла скура віду ягонага, бо гутарыў ізь Ім. 30 I абачыў Аарон і ўсі сынове Ізраелявы Масея, і вось, зьзяла скура віду ягонага, і баяліся дабліжыцца да яго. 31 I гукнуў іх Масей, і зьвярнуліся да яго Аарон а ўсі княжаты грамады, і гу́каў Масей ізь імі. 32 I просьле гэтага дабліжыліся ўсі сынове Ізраелявы, і ён паведаў ім усе, што СПАДАР гутарыў ізь ім на гары Сынаю. 33 I як скончыў Масей гу́каць ізь імі, запяў на від свой запінашку. 34 А як Масей уходзіў перад СПАДАРА, каб гутарыць ізь Ім, тады здыймаў запінашку, пакуль ня выходзіў. I вышаў, і казаў сыном Ізраелявым, што раска- зана было яму. 35 I бачылі сынове Ізраелявы від Масеяў, што зьзяла скура віду Масеявага, і Масей ізноў запінаў запінашку на від свой, пакуль ня ўходзіў гутарыць ізь Ім.
1 I зьбер Масей усю грамаду́ сыноў Ізраелявых, і сказаў: „Гэта словы, што расказаў СПАДАР чыніць іх:
2 „Шэсьць дзён рабіце работу, а сёмага дня мае быць у вас сьвята, сыбота супачынку СПАДАРУ; кажны, хто будзе рабіць у яе работу, памрэць. 3 Не паліце агню ў вусіх гасподах сваіх у дзень сыботы".
4 I сказаў Масей усёй грамадзе́ сыноў Ізраелявых: „Гэта тое слова, што расказаў СПАДАР, кажучы: 5 ,Вазьміце ад сябе дар СПАДАРУ; кажны ахвотнага сэрца хай прынясець аброк СПАДАРУ: золата, срэбла а медзь, 6 I воўну васільковую а пурпуровую а чырвовую, і цянюсенькае палатно, і казіную поўсьць, 7 I скуры баранія чырвоныя, і скуры барсуковыя, і дзерва акацу, 8 I аліву да сьветача, і пахі на алей памазаньня й да пахнючага кадзеньня, 9 I камяні оніксу, і каменчыкі ўсаджа́ныя на наплечнік а нагруднік. 10 I кажны з вас мудры сэрцам хай прыдуць і зробяць усе, што расказаў СПАДАР: 11 „Вітальню а будан яе а пакрыцьце яе, кручкі яе а дошкі яе, нашулкі яе, стаўпы яе а падстаноўкі яе, 12 Скрыню а нашулкі яе, века а запінаху запоны, 13 Стол а нашулкі яго а ўсі судзіны яго, і хлябы Выкладу, 14 I сьветач да сьвяценьня із судзінамі яго, і лянпы яго, і аліву да сьвяценьня, 15 I аброчнік да кадзеньня а нашулкі яго, і алей памазаньня і пахнючыя кадзеньні, запону да ўходу вітальні, 16 Аброчнік усепаленьня а крату мядзяную да яго а нашулкі яго а ўсе судзьдзе яго, мыцельнік а падложак яго, 17 Заслоны панадворку, стаўпы яго а падложкі іх і запону ля ўходу ў панадворак, 18 Кольле вітальні а кольле панадворку а паварозкі іх, 19 Адзецьці службовыя да служэньня ў сьвятыні а сьвятыя адзецьці Аарону сьвятару а адзецьці сыном ягоным да сьвятарстваваньня.
20 I вышла ўся грамада́ сыноў Ізраелявых ад Масеявага віду. 21 I прыходзіла кажная людзіна, каторую прынукала да гэтага сэрца, і кажны, каторага захочаваў дух ягоны, і прыносілі аддзелены дар СПАДАРУ на рабеньне будану збору, і на ўсе служэньне яго, і на сьвятыя адзецьці.
22 I прыходзілі мужы із жонкамі, усі ахвотнага сэрца прыносілі ўносьніцы а завушніцы а жуковіны а кралі, і ўсялякія залатыя рэчы, кажны хто нахінаў нахінаньне золата СПАДАРУ.
23 I кажны, у каго была́ воўна васільковая а пурпуровая а чырвовая, цянюсенькае палатно й казіная поўсьць, скуры баранія, хварбаваныя на чырвана, і скуры барсуковыя, прыносіў іх. 24 I кажны, хто падыймаў дар срэбла а медзь, прыносіў гэты дар СПАДАРУ; і кажны, у каго знайшлося дзерва акаца прыносілі на ўсялякую работу служэньня.
25 I кажная жонка, мудрая сэрцам, прала сваімі рукамі й прыносіла пражу васільковага, пурпуровага а чырвовага колеру й цянюсенькае палатно. 26 I ўсі жанкі́, каторых прынукала сэрца мудрасьцю, пралі сваю казіную поўсьць. 27 А князі прыносілі камень онікс а каменчыкі, усаджа́ныя ў наплечнік а нагруднік, 28 I пахі, і аліву да сьветача, і да алею памазаньня, і на пахнючыя кадзеньні. 29 Бо кажны мужчына й жонка із сыноў Ізраелявых, каторых захочавала сэрца іхнае прынесьці на ўсялякую работу, якую СПАДАР Масеям расказаў зрабіць, прыносілі самахвотны дар СПАДАРУ.
30 I сказаў Масей сыном Ізраелявым: „Глядзіце, СПАДАР гукну́ў наймя Бецал-эля, сына Ура Гуранка, з плямені Юдзінага, 31 I напоўніў яго Духам Божым, мудрасьцю а кемнасьцю а веданьням а ўсялямім рамяством, 32 I выдумляць мастацтва, рабіць у золаце а срэбле а медзі, 33 I ў рэзаньню каменьня да ўсаджаньня, і ў рэзаньню дзерва, і рабіць усялякую мастацкую работу. 34 I здольнасьць вучыць даў у сэрца ягонае а Аголява Агісамашонка, з плямені Даковага. 35 Ён напоўніў іх мудрасьцю сэрца, рабіць усялякую работу ґравэра а мастака а вышываньніка на васільковай, пурпуровай, чырвовай тканіне і на цянюсенькім палатне, і ткача, усялякую работу робячага й мастацтва выдумляючага".
1 I рабіў Бецал-эль, і Аголяў, і кажны мудры сэрцам, каторым даў СПАДАР мудрасьць а кемнасьць у нутр ім, каб зрабіць усялякую работу служэньня ў сьвятыні ў вусім, як расказаў СПАДАР. 2 I гукну́ў Масей Бецал-эля, і Аголява, і кажнага мудрага сэрцам, катораму СПАДАР даў мудрасьць у сэрца ягонае, кажнага, каго прынукала сэрца прыступіць да работы й рабіць. 3 I ўзялі́ яны ад віду Масеявага ўвесь дар, каторы прынесьлі сынове Ізраелявы на работы служэньня сьвятыні, каб рабіць яе; а яны прыносілі да яго яшчэ самахотныя дары кажнае раніцы рана. 4 I прышлі ўсі мудрыя, што рабілі ўся-лякія работы сьвятыні, кажны ад свае работы, якою яны займаліся, 5 I сказалі Масею, кажучы: „Люд лішне шмат прыносе, болей чымся патрэбна да служэньня на работу, якую расказаў СПАДАР зрабіць". 6 I расказаў Масей, і абешчана было ў табару, кажучы: „Ані мужчына, ані жонка не рабіце ўжо нічога на дар у сьвятыню;" і перастаў люд прыносіць. 7 I прынесенага на работу было даволі на ўсялякую работу, якую належыла рабіць, і аж заставалася.
8 I зрабілі ўсі мудрыя сэрцам, што займаліся работаю вітальні: дзесяць спонаў із суканага цянюсенькага палатна й з васільковае а пурпуровае а чырвовае воўны; херуваў умелай работаю зрабілі на іх. 9 Удаўжкі кажная спона дваццаць восьмі локцяў, і ўшыркі кажная чатыры локці; усіх спонаў адна мера. 10 I злучыў ён пяць спонаў адну з аднэй, і пяць спонаў злучыў адну з аднэй. 11 I зрабіў аплічкі васільковага колеру на краю аднае споны, ідзе яна шчапляецца з другой; гэтак зрабіў ён і на краю апошняе споны, да шчапленьня яе з другой. 12 Пяцьдзясят аплічкаў зрабіў ён на аднэй споне, і пяцьдзясят аплічкаў зрабіў на канцу споны, ідзе яна шчапляецца з другой; аплічкі гэтыя былі́ адна супроці аднае. 13 I зрабіў пяцьдзясят кручкоў залатых, і кручкамі злучыў адну спону з аднэй, і сталася вітальня адна.
14 I зрабіў споны з казінае поўсьці да будану вітальні; адзінанцаць спонаў зрабіў іх. 15 Удаўжкі адна спона трыццаць локцяў, і чатыры ўшыркі адна спона; мера адна ўсіх адзінанцацёх. 16 I злучыў ён пяць спонаў асобна а шэсьць спонаў асобна. 17 I зрабіў пяцьдзясят аплічкаў па краю споны, каторая шчапляецца з другой. 18 I зрабіў пяцьдзясят мядзяных кручкоў да злучэньня будана, каб быў адзін. 19 I зрабіў прыкрыцьце да вітальні з чырваных бараніх скураў, і пакрыцьце із скураў барсуковых на верх.
20 I зрабіў дошкі да вітальні зь дзерва акацы стаячыя. 21 Дзесяць локцяў удаўжкі дошка, паўтара локця ўшыркі кажная дошка. 22 Па два чэпы ў кажнай дошцы, адзін супроці аднаго; гзтак зрабіў ён да ўсіх дашчок вітальні. 23 I зрабіў дашчок да вітальні: дваццаць дашчок да паўднявога боку, на паўдня; 24 I сорак срэбных падложкаў зрабіў пад дваццаць дашчок: два падложкі пад адну дошку да двух чэпаў яе, і два падложкі пад другую дошку да двух чэпаў яе. 25 I Да друтога боку вітальні, на поўнач, зрабіў дваццаць дашчок, 26 I сорак срэбных падложкаў іх: два падложкі пад аднў дошку, і два падложкі пад другую дошку. 27 I да заходняга боку вітальні зрабіў шэсьць дашчок. 28 I дзьве дошкі зрабіў да вугла вітальні на задні бок. 29 I яны былі́ падвойныя далава́х і разам былі злучаныя ўгары ў вадным колцу; гэтак зрабіў ён ізь імі абедзьвімі на абодвых вуглох. 30 I было восьмі дашчок, і срэбных падложкаў шаснанцаць па два падложкі, па два падложкі пад кажную дошку. 31 I зрабіў завалы зь дзерва акацы, пяць да дашчок аднаго боку вітальні, 32 I пяць завалаў да дашчок другога боку вітальні, і пяць завалаў да дашчок задняга боку вітальні. 33 I зрабіў сярэднюю завалу, што праходзіла б пасярэдзіне дашчок ад аднаго канца да другога. 34 I дошкі пацягнуў золатам; і колцы зрабіў із золата, як месцы ўкладаць завалы, і завалы пацягнуў золатам.
35 I зрабіў запінаху з васільковае а пурпуровае а чырвовае воўны і з тканага цянюсенькага палатна; і работаю мастака зрабіў на ёй херуваў. 36 I зрабіў да яе чатыры стаўпы з акацы, і пацягнуў іх золатам, кручкі іх залатыя, і выліў да іх чатыры срэбныя падложкі. 37 I зрабіў: запону да ўходу будану з васільковае а пурпуровае а чырвовае воўны і зь цянюсенькага палатна, узорнае работы, 38 I стаўпоў пяць да яе зь іх кручкамі; I пацягнуў вярхі іх і вязі іх золатам, і падложкаў іх пяць ізь медзі.
1 I зрабіў Бецал-эль скрыню зь дзерва акацы; удаўжкі яна паўтрайця локця, ушыркі яна паўтара локця і ўвышкі́ яна паўтара локця. 2 I пацягнуў яе шчырым золатам унутры й знадворку, і зрабіў наўкола яе залаты вянок. 3 I выліў да яе чатыры колцы залатыя, на чатырох вуглох яе: два колцы на адным баку яе, і два колцы на друім баку яе. 4 I зрабіў нашулкі зь дзерва акацы, і пацягнуў іх золатам. 5 I ўсунуў нашулкі ў колцы, па бакох скрыні, каб насіць скрыню.
6 I зрабіў века із шчырага золата; удаўжкі яно паўтрайця локця, а ўшыркі паўтара локця.
7 I зрабіў двух херуваў із золата; каванае работы зрабіў іх па абодвых канцох века: 8 Аднаго херува з гэтага канца, і аднаго херува з другога канца; зь века зрабіў херуваў на абодвых канцох яго. 9 I былі́ херувы распусьціўшы дагары крылы, і ахіналі крыламі сваімі века, а відамі сваімі былі адзін да аднаго; да века былі віды херуваў.
10 I зрабіў стол ізь дзерва акацы ўдаўжкі два локці, і локаць ушыркі, і паўтара локця ўвышкі. 11 I пацягнуў яго золатам шчырым; і зрабіў наўкола яго залаты вянок. 12 I зрабіў наўкола яго аблямаваньне ў даланю, і зрабіў залаты вянок ля аблямаваньня яго. 13 I выліў да яго чатыры колцы залатыя, і прыладзіў колцы на чатырох рагох, ля чатырох ножак яго. 14 Супроці аблямаваньня былі колцы, як месцы нашулінам, насіць стол. 15 I зрабіў нашулкі зь дзерва акацы да нашэньня столу, і пацягнуў іх золатам. 16 I зрабіў судзіны, што на стале: місы яго а ложкі яго, судзіну яго да ачышчэньня, і коўні, каб узьліваць імі, із шчырага золата.
17 I зрабіў сьветач із золата шчырага, каваны зрабіў сьветач; сьцябло яго, галузкі яго, чарачкі яго, апучкі яго а кветкі яго выходзілі зь яго. 18 I шэсьць галузкаў выходзіла з бакоў яго: тры галузкі свветача з аднаго боку яго, і тры галузкі сьветача з другога боку яго. 19 Тры чарачкі былі́ падобныя да міндадяў на аднэй галузцы, апучка а кветка, і тры чарачкі, падобныя да міндаляў, на другой галузцы, апучка а кветка. Гэтак на шасьцёх галузках, што выходзяць ізь сьветача, 20 I на сьветачу былі чатыры чарачкі, падобныя да міндаляў, з апучкамі а кветкамі. 21 I апучка пад дзьвюма галузкамі зь яго, і апучка пад дзьвюма галузкаімі зь яго, і апучка пад дзьвюма галузкамі зь яго, на шасьцёх галузках, што выходзяць ізь яго. 22 Апучкі а галузкі іх выходзілі зь яго; увесь ён каваны, суцэльны із шчырага золата. 23 I зрабіў лянпаў яго сем, і абцужкі да яго, і канчаранку да яго, із шчырага золата . 24 З цэнтнару шчырага золата зрабіў яго з усім судзьдзям яго.
25 I зрабіў аброчнік кадзеньня зь дзерва акацы; локаць удаўжкі і локаць ушыркі, чатыракутні; і два локці ўвышкі; зь яго выходзілі роґі яго. 26 I пацягнуў яго шчырым золатам, верх яго а бакі яго наўкола а рогі яго, і зрабіў да яго залаты вянок наўкола. 27 I два колцы залатыя зрабіў пад вянком яго на двух бакох яго; на двух бакох зрабіў месцы да нашулкаў, каб насіць яго імі.
28 I зрабіў нашулкі зь дзерва акацы, і пацягнуў іх золатам.
29 I зрабіў алей сьвятога памазаньня і кадзеньне пахнючае, чыстае, уменьням аптакарскім.
1 I зрабіў аброчнік усепаленьня зь дзерва акацы, удаўжкі пяць локцяў і ўшыркі пяць локцяў, чатыракутні, і ўвышкі тры локці. 2 I зрабіў рогі яго на чатырох рагох яго, ад яго былі́ гэтыя рогі; і пацягнуў іх медзяй. 3 I зрабіў усе судзьдзе аброчніка: гаршкі, лапаткі, чары да пырсканьня, ві́дзёлкі а вуглянку; усе судзьдзе яго зрабіў ізь медзі. 4 I зрабіў да аброчніка крату работы пляцёнкі, мядзяную, пад вобадам далава́х да палавіцы яго. 5 I выліў чатыры колцы на чатырох канцох да мядзянае краты, - месцы на нашуліны. 6 I зрабіў на шуліны зь дзерва акацы, і пацягнуў іх медзьдзю. 7 I ўсунуў нашуліны ў колцы на бакох аброчніка, каб насіць яго імі; пустым унутры з дашчок зрабіў яго.
8 I зрабіў мыцельнік ізь медзі і падложак яго зь медзі, з глядзелак грудоў жанок, што зьбіраліся ля ўходу будану збору.
9 I зрабіў панадворак із паўдня- вога боку, на паўдня, заслоны з тканага цянюсенькага палатна, на сто локцяў; 10 Стаўпоў да іх дваццаць і падложкаў да іх дваццаць мядзяных, кручкі на стаўпох а прывязкі іх із срэбла. 11 I на паўночным баку сту локцяў, стаўпоў да іх дваццаць і падложкаў да іх дваццаць мядзяных; кручкі на стаўпох а прывязкі іх із срэбла. 12 I із заходняга боку заслоны пяцьдзясят локцяў, стаўпоў да іх дзесяць і падложкаў да іх дзесяць; кручкі на стаўпох а прывязкі іх із срэбла. 13 I зь пярэдняга боку на ўсход пяцьдзясят докцяў. 14 Да аднаго боку заслоны пятнанцацёх локцяў; стаўпоў да іх тры і падложкаў да іх тры; 15 I з другога боку, адсюль, ля брамы панадворку заслоны пятнанцацёх локцяў; стаўпоў да іх тры і падложкаў да іх тры. 16 Усі заслоны наўкола панадворку із суканага цянюсенькага палатна. 17 I падложкі да стаўпоў мядзяныя, кручкі на стаўпох а прывязкі іх із срэбла, і пацягнены вярхі іх срэблам, і ўсі яны былі́ прывязаны срэблам, усі стаўпы панадворку. 18 Запона а брамы панадворку ўзорнае работы з васільковае а пурпуровае а чырвовае воўны з тканага цянюсенькага палатна, дваццацёх локцяў удаўжкі, а ўвышкі, як і ўшыркі, пяцёх локцяў, падобна да іншых заслонаў панадворку; 19 I стаўпоў да іх чатыры, і падложкаў да іх чатыры мядзяных; кручкі ў іх срэбныя, і пацягнены вярхі а прывязкі іх срэблам. 20 Усе кольле вітальні й панадворку наўкола мядзянае.
21 Во вылічэньне спакмянёў тае вітальні, вітальні сьветчаньня, да служэньня Левітаў, каторыя лічылі подле словаў Масеявых пад наглядам Іфамара Ааранёнка, сьвятара. 22 I Бецал-эль, сын Ура Гуранка́, з плямені Юдзінага зрабіў усе, што расказаў СПАДАР Масею; 23 I зь ім Аголяў Агісамашонак, з плямені Дановага, майстра а мастак а вышываньнік па васільковай, пурпуровай, чырвовай тканіне і цянюсенькім палатне.
24 Усяго золата, ужытага на работу на ўсі работы сьвятыні, - а было гэта золата нахінанае, - было дваццаць дзевяць цэнтнароў і сямсот трыццаць сыкляў, сыкляў сьвятыні. 25 I срэбла ж ад вылічанае грамады сто цэнтнароў і тысяча сямсот семдзясят пяць сыкляў, сыкляў сьвятыні. 26 Бека з галавы паў сыкля, сыкля сьвятыні, з кажнага, што прайшоў лічэньне, ад дваццацёх год і вышэй, із шасьцьсот трох тысячаў пяцьсот пяцьдзясят. 27 I было сто цэнтнароў срэбра ўжыта на выліцьце падложмаў сьвятыні й падложкаў запінахаў; сто падложкаў із сту цэнтнароў, па цэнтнару на падложак; 28 А з тысяча сямсот семдзясят пяцёх зрабіў ён кручкі на стаўпох, і пацягнуў вярхі іх, і зьвязаў іх. 29 А медзі нахінанае было семдзясят цэнтнароў і дзьве тысячы чатырыста сыкляў. 30 Зь яе зрабіў ён падложкі да стаўпоў ля ўходу ў будан сьвечаньня, і аброчнік мядзяны, і крату мядзяную да яго, і ўсе судзьдзе аброчніка, 31 I падложкі панадворку наўкола, і падложкі брамы панадворку, і ўсе кольле вітальні, і ўсе кольле наўкола панадворку.
1 А з васільковае а пурпуровае а чырвовае воўны зрабілі яны службовыя адзецьці да служэньня ў сьвятыні; і зрабілі́ сьвятыя адзецьці Аарону, як расказау СПАДАР Масею.
2 I зрабіў наплечнік із золата, з васільковае а пурпуровае а чырвовае воўны і зь цянюсенькага палатна. 3 I выкляпалі яны бляшкі золата, і павыціналі зь іх ніці, каб ператыкаць імі васільковыя а пурпуровыя, чырвовыя а цянюсенькія, умелай работаю. 4 Прырамкі зрабілі яму зьвязуючыя; на абодвых канцох сваіх ён быў зьвяза́ны. 5 I пояс наплечніка, каторы паверх яго, аднолькавае зь ім работы, із золата, з васільковае а пурпуровае а чырвовае воўны і цянюсенькага палатна, як расказаў СПАДАР Масею. 6 I абрабілі каменчыкі оніксавыя, асадзіўшы іх у залатыя асады й выґравіраваўшы на іх імёны сыноў Ізраелявых, як ґравіруюць пячаці. 7 I палажыў ён іх на прырамкі наплечніка, каменчыкі на памятку сыноў Ізраелявых, як расказаў СПАДАР Масею.
8 I зрабіў нагруднік умелай работаю, такою ж работаю, як наплечнік, із золата, з васільковае, пурпуровае а чырвовае воўны і зь цянюсенькага тканага палатна. 9 Ён быў чатыракутні; падвойны зрабілі яны нагруднік пядзю ўдаўжкі й пядзю ўшыркі, падвойны. 10 I ўсадзілі ў яго чатыры радкі каменчыкаў у рад: рубін, топаз, шмараґд - першы радок. 11 I радок другі: карбункуль, шафір а дыямэнт; 12 I радок трэйці: яхонт, агат а амэтысты; 13 I радок чацьверты: хрызоліт, онікс а ясьпіс. Укладзены й асаджаны ў золата ў сваім парадку. 14 I каменчыкаў да ймёнаў сыноў Ізраелявых, вось, іх двананцаць подле ймёнаў, выґравіраваныя, як пячаці, кажны подле імені свайго, на двананцаць плямёнаў. 15 I зрабілі на нагруднік ланцужкі, як шнюркі, вітай работаю із шчырага золата. 16 I зрабілі два залатыя аплікі і два залатыя колцы, і прымацавалі два колцы да двух канцоў нагрудніка. 17 I ўвялі абодва вітыя залатыя ланцужкі ў два колцы па канцох нагрудніка. 18 А два канцы двух ланцужкоў прычапілі да двух аплікоў і прымацавалі іх да прырамкаў наплечніка з дабрага боку яго. 19 I арабілі два колцы залатыя, і прымацавалі да двух канцоў нагрудніка на тым баку, штода наплечніка ўнутр. 20 I зрабілі два колцы залатыя, і прымацавалі іх да дзьвюх прырамак наплечніка здолу, з добрага боку яго, у шчапленьню яго над поясам наплечніка. 21 I прымацавалі нагруднік колцамі яго да колцаў наплечніка шнюрком із васільковае воўны, каб ён быў над поясам наплечніка, і каб яе адставаў нагруднік ад наплечніка, як расказаў СПАДАР Масею.
22 I зрабіў верхнюю рызу да наплечніка, тканую ўсю з васільковае воўны, 23 I прарэх рызы ў сярэдзіне яе, як прарэх панцыра, і наўкола яе аблямаваньне, каб ня дзерлася. 24 I зрабілі аны на подале верхняе рызы яблыкі гранатовыя з васільковае а пурпуровае а чырвовае воўны суканае. 25 I зрабілі званочкі із шчырага золата, і памясьцілі званочкі памеж гранатовых яблыкаў па подалах верхняе рызы наўкола, памеж гранатовых яблыкаў, 26 Званочак а гранатовы яблык, званочак а гранатовы яблык, па подале верхняе рызы да служэньня, як расказаў СПАДАР Масею.
27 I зрабілі́ хітоны зь цянюсенькага палатна тканае работы, Аарону а сыном ягоным, 28 I мітру зь цянюсенькага палатна, і харошыя турбаны зь цянюсенькага палатна, і ганавіцы лянныя зь цянюсенькага палатна суканага, 29 I пояс ізь цянюсенькага палатна суканага і з васільковае а пурпуровае а чырвовае воўны, узорнае работы, як расказаў СПАДАР Масею.
30 I зрабілі дошчачку дыядэмы сьвятое із шчырага золата, і напісалі на ёй пісомыя літары, як ґравіруюць на пячаці: „Сьвятасьць СПАДАРУ". 31 I прымацавалі да яе шнюрок із васільковае воўны, каб прывязаваць яе да мітры зьверху, як расказаў СПАДАР Масею.
32 I скончана ўся работа вітальні будану сьветчаньня; і зрабілі сынове Ізраелявы ўсе; подле ўсёга, як расказаў СПАДАР Масею, так зрабілі.
33 I прыне́сьлі вітальню Масею, будан і ўсе судзьдзе яе, кручкі яе, дошкі яе, завалы яе, стаўпы яе а падложкі яе, 34 I прыкрыцьце із скураў бараніх, хварбаваных на чырвана, і прыкрыцьце із скураў барсуковых, і запінаху запоны, 35 Скрыню сьветчаньня, і нашулкі яе, і века яе, 36 Стол, усе судзьдзе яго й хлябы Выкладу, 37 Сьветач чысты, лянпы яго, лянпы разьмешчаныя, і ўсе судзьдзе яго, і аліву да сьвячэньня, 38 I залаты аброчнік, і алей памазаньня, і кадзельныя пахі, і запону ўходу будану, 39 Аброчнік мядзяны й мядзяную крату да яго, нашулкі яго і ўсе судзьдзе яго, мыцельнік а падложак яго, 40 Заслоны панадворку, стаўпы а падложкі яго, запон да брамы панадворку, паварозкі й кольле, і ўсе судзіны да службы вітальні будану збору, 41 Адзецьці службовыя да служэньня ў сьвятыні, сьвятыя адзецьці Аарону, сьвятару, і адзецьці сыном ягоным да сьвятарстваваньня. 42 Подле усёга як расказаў СПАДАР Масею, так і зрабілі сынове Ізраелявы ўсе служэньне. 43 I абачыў Масей усю работу, і вось, яны зрабілі яе; як расказаў СПАДАР, так і зрабілі. I дабрасла́віў іх Масей.
1 I гу́каў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „У дзень першага месяца, першага дня месяца ўстанаві вітальню будану збору, 3 I пастанаві там скрыню сьветчаньня, ,І закрый скрыню запінахаю, 4 I ўнясі стол, і разлажы паложанае на ім, і ўнясі сьветач, і запалі лянпы яго; 5 I пастанаві залаты аброчнік да кадзеньня перад скрыняю сьветчаньня; і запні запону ля ўходу ў вітальню; 6 I пастанаві аброчнік усепаленьня перад уходам у вітальню будану збору; 7 I пастанаві мыцельнік памеж вітальні збору й аброчніка, і налі ў яго вады. 8 I расстанаві панадворак наўкола, і запні запону ў браме панадворку. 9 I вазьмі алею памазаньня, і памаж вітальню і ўсе, што ў ёй, і пасьвяці яе й усі рэчы яе, і будзе сьвятая. 10 I памаж аброчнік усепаленьня й усе судзьдзе яго, і пасьвяці аброчнік, і будзе аброчнік сьвятое сьвятых. 11 I памаж мыцельнік а падложак яго, і пасьвяці яго. 12 I дабліж Аарона а сыноў ягоных да ўходу будану збору, і ўмый іх вадою. 13 I адзень Аарона ў сьвятыя адзецьці, і памалі́ яго й пасьвяці, і будзе Імне сьвятарстваваць. 14 I сыноў ягоных дабліж, і адзень іх у хітоны, 15 I памаж іх, як памазаў ты айца іхнага, і будуць сьвятарстваваць Імне, і будзе ім памазаньне іхнае на сьвятарстваваньне на векі ў вусіх родах іхных". 16 I зрабіў Масей усе; як расказаў яму СПАДАР, так і зрабіў.
17 I было, што першага месяца другога году, першага дня месяца выстаўлена вітальня. 18 I выставіў Масей вітальню, палажыў падложкі яе, пастанавіў дошкі яе, і палажыў завалы, і пастанавіў стаўпы яе, 19 I разапнуў будан над вітальняю, і палажыў пакрыцьце будану зьверху над ім, як расказаў СПАДАР Масею.
20 I ўзяў і палажыў сьветчаньне ў скрыню, і палажыў нашулкі ў скрыню, і палажыў века на скрыню зьверху. 21 I ўнёс скрыню ў вітальню, і запяў запінаху запоны, і запяў над скрыняю сьветчаньня, як расказаў СПАДАР Масею.
22 I пастанавіў стол у будан збору, на паўночным баку вітальні, вонках запінахі. 23 I разлажыў хлябы ў парадак перад Відам СПАДАРОВЫМ, як расказаў СПАДАР Масею.
24 I пастанавіў сьветач у будан збору супроці столу, на паўднявым баку вітальні. 25 I запаліў лянпы перад СПАДАРОМ, як расказаў СПАДАР Масею.
26 I пастанавіў залаты аброчнік у будане збору перад запінахаю. 27 I кадзіў на ім пахнючымі кадзіламі, як расказаў СПАДАР Масею.
28 I запяў запону ля ўходу вітальні. 29 I аброчнік усепаленьня пастанавіў ля ўходу ў вітальню будану збору, і аброк на ім усепаленьне а аброк хлебны, як расказаў СПАДАР Масею.
30 I пастанавіў мыцельнік памеж будану збору й аброчніка, і наліў у яго вады да умываньня. 31 I ўмывалі ў ім Масей а Аарон а сынове ягоныя рукі свае а ногі свае. 32 I, уходзячы ў будан збору, бліжачыся да аброчніка, умываліся, як расказаў СПАДАР Масею. 33 I выставіў панадворак наўкола вітальні й аброчніка, і запяў запону ў браме панадворку. I скончыў Масей работу. 34 І пакрыў булак вітальню збору, і слава СПАДАРОВА напоўніла вітальню. 35 I ня мог Масей увыйсьці ў будан збору, бо вітаў над ім булак, і слава СПАДАРОВА напаўняла вітальню. 36 I як падыймаўся булак ад вітальні, тады пушчаліся ў дарогу сынове Ізраелявы ў вусіх падарожжах сваіх. 37 А як не падыймаўся булак, то яны ня пушчаліся ў дарогу, пакуль ён не падыймаўся. 38 Бо булак СПАДАРОЎ над вітальняю ўдзень, і агонь быў ночы ў ёй перад ачмі ўсяго дому Ізраелявага ў вусіх падарожжах іхных.
1 I гукну́ў Масея, і казаў СПАДАР яму з будану збору, кажучы: 2 „Гу́кай сыном Ізраелявым і скажы ім: калі які чалавек дабліжа з вас дар СПАДАРУ, то калі із статку, дык із буйнога або з драбнога давайце вашы дары.
3 „Калі ўсепаленьне ё дар ягоны з буйнога статку - самца бяз гану хай прывядзець да дзьвярэй будану збору, хай прывядзець яго самахоць перад СПАДАРА. 4 I ўзложа руку сваю на галаву ўсепаленьня, і яно будзе зьлюб за яго да ўчыненьня ласкі яму. 5 I зарэжа цялё перад СПАДАРОМ, і абракуць сынове Ааронавы, сьвятары, кроў і пакропяць крывёй ваўкола на аброчнік, каторы ля ўходу будану збору. 6 I аблупе аброк усепаленьня, і разатнець яго на кавалкі ягоныя. 7 I паложаць сынове Аарона, сьвятара, агонь на аброчнік, і разложаць дровы на агню. 8 I разложаць сыны Ааронавы, сьвятарове, кавалкі, галаву а тук на дровах, каторыя на цяпле, што на аброчніку. 9 А патрыхі а ногі ягоныя вымые ён вадою, і спале сьвятар усе на аброчніку: гэта ўсепаленьне, аброк агняны, пах прыемны СПАДАРУ.
10 „А калі з драбнога статку дар ягоны, з авец або з козаў на ўсепаленьне, самца няхай абрачэць. 11 I зарэжа яго на паўночньм баку аброчніка перад СПАДАРОМ, і пакропяць сынове Ааронавы, сьвятарове, крывёй яго на аброчнік наўкола. 12 I разатнуць яго на кавалкі, і галаву ягоную й тук ягоны, і разложа іх сьвятар на дровах, каторыя на цяпле, што на аброчніку. 13 А патрыхі а калені вымыюць вадою, і абрачэць сьвятар усе, і спале на аброчніку: усепаленьне яно, аброк агняны, пах прыемны СПАДАРУ.
14 „А калі з птушак усепаленьням дар ягоны СПАДАРУ, хай дабліжа з туркоў або з галубянят. 15 I дабліжа яго сьвятар да аброчніка, і скруце яму галаву, і спале на аброчніку, а кроў выцісьне да сьцяны аброчніка; 16 I здыйме вальляк ягоны зь пер'ям ягоным, і кіне яго ля аброчніка на ўсходнім баку, у месца, ідзе попел. 17 I надарвець яго ў крылах ягоных, каторых, адылі, не адарвець, і спале яго сьвятар на аброчніку на дровах, каторыя на цяпле: гэта ўсепаленьне, аброк агняны, пах прыемны СПАДАРУ.
1 „І душа, калі абрачэць дар аброку хлебнага СПАДАРУ, то ценкая мука будзе дар ейны, і ульлець на яе алівы, і паложа на яе кадзіла; 2 I прынясець яе да сыноу́ Ааронавых, сьвятароў, і возьме адтуль поўную жменю ценкае мукі і яе алівы і з усім яе кадзілам, і спале гэта сьвятар на памятку на аброчніку: гэта аброк агняны, пах прыемны СПАДАРУ. 3 А астачы ад дару хлебнага Аарону а сыном ягоным: гэта сьвятое сывятых із аброкаў агняных СПАДАРОВЫХ.
4 „А калі абракаеш дар аброку хлебнага зь печанага ў печы, дык абракай зь ценкае мукі прэсныя букаткі, рашчыненыя на аліве, і перапечкі прэсныя, памазаныя аліваю.
5 „I калі аброк хлебны із скварады дар твой, дык гэта мае быць ізь ценькае мукі, рашчыненае на аліве, прэсны хай будзе. 6 Паламі яго на кавалкі і ўлі на яго алі́вы: гэта аброк хлебны.
7 „I калі аброк хлебны з казана дар твой, то зь ценкае мукі з аліваю зрабі. 8 I прынясі аброк хлебны, зроблены з гэтага, СПАДАРУ; падай яго сьвятару, а ён дабліжа яго да аброчніка. 9 I падыйме сьвятар ізь гэтага аброку памятку, і спале на аброчйіку: гэта агняны аброк, пах прыемны СПАДАРУ. 10 А астачы з аброку хлебнага Аарону а сыном ягоным: гэта сьвятое сьвятых із агняных СПАДАРОВЫХ 11 Ніякі аброк хлебны, каторы даіце́ СПАДАРУ, не рабіце кіслы, бо ані кі́слага цеста, ані мёду ня маеце вы спаляць ад яго на аброк агняны СПАДАРУ. 12 Дар ізь першых пладоў абракайце іх СПАДАРУ, але на аброчнік не абракайце іх, на прыемны пах. 13 I кажны дар хлебнага аброку свайго салі сольлю. I не адыймай солі змовы Бога свайго ад хлебнага аброку свайго: пры кажным дару сваім абракаць будзеш соль.
14 „ Калі абракаеш хлебны аброк ізь першых пладоў СПАДАРУ, абракай высушаныя каласы на агню, стоўчаныя, сьвежыя, абракай як хлебны аброк першых пладоў сваіх. 15 I налі на іх алівы, і палажы на іх кадзіла: гэта аброк хлебны. 16 I спале сьвятар на памятку із стоўчаных зярнят а алівы з усім кадзілам: гэта аброк агняны СПАДАРУ.
1 „I калі з аброкаў супакойных будзе дар ягоны, калі ён абракае з буйнога статку самца альбо саміцу бяз гану, няхай абрачэць яго перад відам СПАДАРОВЫМ. 2 I ўзложа руку́ сваю на галаву дару свайго, і зарэжа яго ля дзьвярэй будану збору; і пакропяць сынове Ааронавы, сьвятарове, кроў на аброчнік наўкола. 3 I абрачэць ён із аброкаў супакойных агняны аброк СПАДАРУ, тук, што пакрывае патрыхі, і ўвесь тук, каторы на патрыхах, 4 I абедзьве ныркі а тук, каторы на іх, каторы на сьцёгнах; і пляву, каторая на печанцох, з ныр камі ён адыйме гэта. 5 I спаляць гэта сынове Ааронавы на аброчніку на ўсепаленьне, каторае на дровах, што на агню: гэта агняны аброк, пах прыемны СПАДАРУ.
6 „А калі з драбнога статку дар ягоны ёсьць на аброкі супакойньм СПАДАРУ, самец альбо саміца, бяз гану хай абрачэць яго. 7 Калі з авец абракае ён дар свой, няхай абрачэць яго перад СПАДАРОМ; 8 I ўзложа руку́ сваю на галаву дару свайго, і зарэжа яго перад буданом збору, і сынове Ааронавы пакропяць крывёю яго на аброчнік наўкола. 9 I хай абрачэць із аброкаў супакойных аброк агняны СПАДАРУ, тук яго, цэлы хвост, ля хрыбетнае косьці хай ён адлуча яго, і тук, што пакрывае патрыхі, і ўвесь тук, што на патрыхах, 10 I абедзьве ныркі а тук, каторы на іх, каторы на сьцёгнах, і пляву зь печанцоў; з ныркамі ён адлуча гэта. 11 I спале сьвятар гэта на аброчніку: гэта хлеб - агняны аброк СПАДАРУ.
12 „А калі казёл дар ягоны, дык няхай абрачэць яго перад СПАДАРОМ; 13 I ўзложа руку́ сваю на галаву ягоную, і зарэжа перад буданом збору, і пакропяць сынове Ааронавы крывёй яго на аброчнік наўкола. 14 I абрачэць ізь яго дар свой на аброк агняны СПАДАРУ, тук, што пакрывае патрыхі, і ўвесь тук, што на патрыхах, 15 I абедзьве ныркі а. тук, каторы на іх, каторы на сьцёгнах, і пляву зь печанцоў; з ныркамі ён адыйме гэта. 16 I спале іх сьвятар на аброчніку: гэта хлеб, агняны аброк - на прыемны пах; увесь тук СПАДАРУ. 17 Права вечнае ў родах вашых, у вусіх гасподах вашых; ніякага туку і ніякае крыві ня ежча".
1 I гу́каў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Гу́кай сыном Ізраелявым, кажучы: калі душа ізгрэша абмыльна супроці якога расказаньня СПАДАРОВАГА, чаго ня маюць рабіць, і ён зробе адно зь іх;
3 , Калі сьвятар памазаны ізгрэша і зробе вінным люд, хай абрачэць за грэх свой, каторым ізграшыў, з буйнога статку цялёбычка бяз гану, СПАДАРУ на аброк за грэх. 4 I прывядзець цялё да ўходу будану збору перад СПАДАРА, і ўзложа руку́ сваю на галаву цяляці, і зарэжа цялё перад СПАДАРО́М. I возьме сьвятар пама́занец із крыві цяляці, і ўнясець яе ў будан збору; 6 I занура сьвятар палец свой у кроў, і пакропе крывёй сем разоў перад СПАДАРОМ добры бок запінахі сьвятыні. 7 I ўзложа сьвятар перад СПАДАРОМ з крыві на рогі аброчніка, каторы ў будане збору, пахнючых кадзеньняў, а ўсю кроў цяляці выльле ка под аброчніка ўсепаленьняў, каторы ля ўходу будану збору. I ўвесь тук цяляці за грэх падыйме зь яго, тук, што пакрывае патрыхі, і ўвесь тук, што на патрыхах, 9 I абедзьве ныркі а тук, каторы на іх, каторы на сьцёгнах; і пляву зь печанцоў з ныркамі адлуча, 10 Як вымае зь цяляці аброкаў супакойных; і спале іх сьвятар на аброчніку ўсепаленьня. 11 А скуру цяляці і ўсе мяса ягонае ля галавы ягонае а ля галёнак ягоных, і патрыхі ягоныя, і кал ягоны, 12 Усе цялё хай вынясе вонкі табару на чыстае месца, ідзе высыпаюць попел, і спале яго на дрывах агнём; ідзе высыпаюць попел, там няхай спалены будзе.
13 „Калі ж уся грамада́ Ізраелява ізгрэша абмыльна, і ўтоены будзе ўчынак ад ачоў збору, і зробяць што супроці аднаго з расказаньняў СПАДАРОВЫХ, чаго ня маюць рабіць, і будуць вінны; 14 Дык калі пазнаны будзе грэх, каторым яны ізграшылі, няхай абрачэць грамада цялё-бычка з буйнога́ статку на аброк за грэх, і прывядуць яго перад будан збору; 15 I ўзложаць старцы грамады рукі свае на галаву цяляці перад СПАДАРОМ, і зарэжа цялё перад СПАДАРОМ. 16 I ўнясець сьвятар пама́занец крыві зь цяляці ў будан збору; 17 I занура сьвятар палец свой у кроў, і пакропе сем разоў перад СПАДАРОМ добры бок запінахі; 18 I з крыві ўзложа на рогі аброчніка, каторы перад відам СПАДАРОВЫМ у будане збору; і ўсю кроў выльле на под аброчніка ўсепаленьня, каторы ля ўходу будану збору; 19 I ўвесь тук яго падыйме зь яго, і спале на аброчніку. 20 I зробе зь цялём так, як робяць ізь цялём за грэх; гэтак мае рабіць ізь ім, і гэтак адзяржыць ласкіўчыненьне ім сьвятар, і даравана будзе ім. 21 I вынесе цялё вонкі будану, і спале яго так, як спаліў першае цялё. Гэта аброк за грэх грамады.
22 „Калі ізгрэша князь нясьведама, і зробе штось супроці аднаго з усіх расказаньняў СПАДАРА, Бога свайго, чаго не належыла рабіць, і будзе вінен: 23 Дык, як стаў ведамы яму грэх ягоны, каторым ён ізграшыў, прывядзець дар свой - казянё-самца бяз гану; 24 I ўзложа руку́ сваю на галаву казяняці, і зарэжа яго на месцу, ідзе рэжуць усепаленьні перад СПАДАРОМ: гэта аброк за грэх. 25 I возьме сьвятаю із крыві аброку за грэх палцам сваім, і ўзложа на роґі аброчніка ўсепаленьня, а кроў ягоную выльле на под аброчніка ўсепаленьня. 28 I ўвесь тук ягоны спале на аброчніку, як тук аброкаў супакойных; і адзяржыць яму сьвятар ласкіўчыненьне за грэх ягоны, і будзе даравана яму.
27 „I калі душа адна ізгрэша абмыльна, і гэта зь люду зямлі, і зробе штось супроці аднаго з расказаньняў СПАДАРОВЬІХ, што ня мела быць зроблена, і вінна будзе: 28 Дык, як стане ведамы ёй грэх ейны, каторым яна ізграшыла, прывядзець яна на дар казянё-козку бяз гану за грэх свой, каторым яна ізграшыла; 29 I ўзложа руку́ сваю на галаву аброку за грэх, і зарэжа аброк за грэх на месцу ўсепаленьня. 30 I возьме сьвятар із крыві яе палцам сваім, і ўзложа на рогі аброчніка ўсепаленьня, і ўсю кроў яе выльле на под аброчніка. 31 I ўвесь тук ейны адлуча, як адлучаюць тук ад аброкаў супакойных, і спале сьвятар на аброчніку на прыемны пах СПАДАРУ; гэтак адзяржыць ласкіўчыненьне яму сьвятар, і даравана будзе яму.
32 „А калі ягнё прывядзець як дар за грэх свой, хай прывядзець саміцу бяз гану; 33 I ўзложа руку сваю на галаву аброку за грэх, і зарэжа яе на аброк за грэх на месцу, ідзе рэжуць усепаленьне. 34 I возьме сьвятар палцам сваім із крыві аброку за грэх, і ўзложа на рогі аброчніка ўсепаленьня, і ўсю кроў яе выльле на под аброчніка. 35 I ўвесь тук ейны адлуча, як адлучаюць тук авечкі з аброкаў супакойных, і спале іх сьвятар на аброчніку на агняны аброк СПАДАРУ; і адзяржыць яму сьвятар ласкіўчыненьне за грэх, каторым ён ізграшыў, і даравана будзе яму.
1 I калі душа ізгрэша тым, што, пачуўшы голас праклёну, і была́ сьветкаю, або бачыла або ведала, але не азнайміла, дык яна панясець на сабе грэх свой; 2 Альбо калі душа даткнецца да чаго нячыстага, альбо да здыхаты зьвера нячыстага, альбо да здыхаты статку нячыстага, альбо да здыхаты паўзуна нячыстага, і схавана ад яе, дык яна нячыстая а вінная; 3 Альбо, калі даткнецца да бру́ды людзкое, якая б то ня была́ бру́да, ад каторае брудзяняцца, і было схавана ад яе, але даведаецца, дык яна вінна; 4 Альбо, калі якая душа прысягне, выказуючы вуснамі сваімі празь ліхое або добрае ў вусім, у чым можа выказаць чалавек прысягаю, і схавана будзе гэта ад яго, і калі ён даведаецца, дык ён вінен у кажным із гэтых. 5 I будзе, калі ён вінен у чым-лень із гэтых, і выспаведаецца, у чым ён ізграшыў, 6 Дык хай прывядзець СПАДАРУ, за віну сваю, за грэх свой, каторым ізграшыў, саміцу із статку драбнога, авечку або казянё за грэх, і адзяржыць яму сьвятар ласкіўчыненьне за грэх ягоны. 7 А калі б ня дуж быў баранчыка абрачы, тады прынясець за віну сваю, катораю ізграшыў, два туркі або двое галубянят СПАДАРУ, адно на аброк за грэх, а другое на ўсепаленьне. 8 I прынясець іх да сьвятара, і ён абрачэць уперад тое, каторае за грэх, і наломе галаву яму каля завыйку ягонага, але не аддзеле; 9 I пакропе з крыві гэтага аброку за грэх на сьцяну аброчніка, а засталую кроў выцісьне на под аброчніка: гэта аброк за грэх. 10 А з другога ўчыне аброк усепаленьня подле ўставы; гэтак адзяржыць яму ласкіўчыненьне за грэх ягоны, каторым ізграшыў, і дарава́на будзе яму.
11 „А калі ён ня дуж прыне́сьці два туркі або двое галубянят, хай прынясець дар свой за тое, што ізграшыў, дзясятую часьць ефы ценкае мукі на аброк за грэх; хай ня ільлець на яе алівы й кадзіла хай не кладзець на яе, бо гэта аброк за грэх. 12 I прынясець яе да сьвятара; а сьвятар возьме зь яе паўнюсенькую жменю памяткі й спале на аброчніку на агняны аброк СПАДАРУ: гэта аброк за грэх. 13 I адзяржыць яму сьвятар ласкіўчыненьне за грэх, каторым ён ізграшыў у вадным із гэтых прылучаёў, і дарава́на будзе яму; і будзе сьвятару, як пры аброку хлебным".
14 I гу́каў СПАДАР Масею, кажучы: 15 „ Калі якая душа выступе выступам і абмыльна ізгрэша супроці пасьвячанага СПАДАРУ, дык прынясець на аброк віны свае СПАДАРУ барана бяз гану з драбнога статку, подле ацэны твае, срэбнымі сыклямі подле сыклю сьвятыні, на аброк віны. 16 I за тое, што ён ізграшыў супроіі́і сьвятасьці, няхай заплаце, і пятую дзель дадасьць да таго, і аддасьць гэта сьвятару, і сьвятар адзяржыць ласкіўчыненьне яму бараном аброку віны, і дарава́на яму будзе.
17 „А калі душа ізгрэша і ўзруша адно з расказаньняў СПАДАРОВЫХ, чаго ня мела б быць роблена, і ня ведала гэтага, дык будзе вінна і панясець бяспраўе свае; 18 Дык прывядзець барана бяз гану із статку, подле ацэны твае, на аброк віны да сьвятара; і дастане ласкіўчыненьне яму сьвятар ад абмылы, чым ён абмыліўся, бо ён ня ведаў, і дарава́на будзе яму. 19 Гэта аброк віны, катораю віною ён завініўся перад СПАДАРОМ".
1 І гу́каў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Калі душа ізгрэша, і выступе выступам перад СПАДАРОМ, і запрэцца перад бліжнім сваім у тым, што яму даверана, альбо дана яму на схоў, альбо ім адабрана, альбо ашукае бліжняга свайго, 3 Альбо знойдзе згубленае і запрэцца ў тым, і хвальшыва прысягае ў чым-лень, што людзі робяць, грэшачы гэтым; 4 I будзе, што, як ён ізграшыў, ён стаў вінным, ён зьверне заграбленае, што заграбіў, альбо адабранае, што адабраў, альбо даверанае, што яму даверылі, альбо згубленае, што ён знайшоў, 5 Альбо ў вусім, у чым ён браў на сябе хвальшывую прысягу, дык мае заплаціць істу й дадаць да тога пятую часьць, каму належа, у дзень аброку за грэх свой. 6 Аброк жа за грэх свой прывядзець СПАДАРУ барана бяз гану з драбнога статку, подле ацэны твае, на аброк віны да сьвятара. 7 I адзяржыць ласкіўчыненьне яму сьвятар перад СПАДАРОМ, і дарава́на будзе яму за штохоця, што чалавек робе, грэшачы гэтым".
8 I гу́каў СПАДАР Масею, кажучы: 9 „Раскажы Аарону а сыном ягоным, кажучы: гэга ўстава ўсепаленьня: гэта ўсепаленьне мае быць на месцу паленьня на аброчніку ўсю ноч да раньня, і цяпло аброчніка хай гарыць на ім. 10 I хай сьвятар адзенецца ў лянное адзецьце свае, і лянныя ганавіцы надзене на цела свае, і здыйме попел, каторы зжэрла цяпло з усепаленьня на аброчніку, і паложа яго ля аброчніка. 11 I хай ськіне ізь сябе адзецьце свае, і надзене іншае адзецьце і вынясе попел вонкі з табару на чыстае месца.
12 „А цяпло на аброчніку хай гарыць, ня гасьне; і хай сьвятар запаляе на ім дровы кажную раніцу, і раскладае на ім усепаленьне, і пале на ім тук супакойнага аброку. 13 Цяпло штачаснае хай гарыць на аброчніку, ня гасьне.
14 „I гэта ўстава аброку хлебнага: хай абракаюць яго сынове Ааронавы перад СПАДАРОМ сьпераду аброчніка. 15 I падыйме сьвятар жменяю сваёю ценкае мукі з аброку хлебнага й алівы й усе кадзіла, што на аброку, і спале на аброчніку, - прыемны пах на памятку перад СПАДАРОМ. 16 I засталае зь яго хай ядуць Аарон а сынове ягоныя. Прэсным маюць есьці яго на сьвятым месцу; на панадворку будану збору хай ядуць яго. 17 Ня маюць пячы яго кіслым. Гэта дзель іхная, каторую Я даў ім із агняных аброкаў Маіх. Гэта сьвятое сьвятых, як аброк за грэх і віны. 18 Кажны мужчына із сыноў Ааронавых есьці гэта будзе. Гэта вечная дзель у родах вашых із агняных аброкаў СПАДАРОВЫХ. Усе, што датыкаецца да іх, усьвяціцца".
19 I гу́каў СПАДАР Масею, кажучы: 20 „I гэта дар Ааронаў а сыноў ягоных, каторы абракуць яны СПАДАРУ ў дзень памазаньня яго: дзясятая часьць ефы ценкае мукі на аброк кажначасны, палавіца гэтага нараніцы, а палавіца ўвечары. 21 На скварадзе ў валіве ён мае быць прыгатаваны; смажаны прынясі яго, печаныя кавалкі хлебнага аброку даруй, - прыемны пах СПАДАРУ. 22 I сьвятар, пама́занец на месца ягонае із сыноў ягоных, зробе гэта: гэта вечная ўстава СПАДАРОВА. Увесь ён мае быць спалены. 23 I ўсялякі хлебны аброк сьвятароў увесь хай будзе спалены, а ня еж яго".
24 I гу́каў СПАДАР Масею, кажучы: 25 „Гу́кай Аарону а сыном ягоным: во ўстава аброку за грэх: на тым месцу, ідзе рэжуць усепаленьне, там зарэж аброк за грэх перад СПАДАРОМ. Гэга сьвятое сьвятых. 26 Сьвятар, што абракае гэта як аброк за грэх, мае есьці яго, на сьвятым месцу мае есьці яго, на панадворку будану збору. 27 Усе, што даткнецца да мяса яго, усьвяціцца; а калі крывёй яго апырскана будзе адзежа, то апырсканьне на ёй вымыеш на сьвятым месцу. 28 I гліняную судзіну, у каторай ты варыў, маюць разьбіць; а калі ён у судзіне мядзянай варыўся, то маюць яе шараваць і апаласкаць вадою. 29 Усялякі мужчына ізь сьвятароў можа есьці яго: гэта сьвятое сьвятых. 30 А ўсялякі аброк за грэх, ад каторага кроў уносяць у будан збору дзеля адзяржаньня ласкіўчыненьня ў сьвятыні, ня мае быць зьяданы; у вагню спаліш яго. "
1 „I во права аброку віны: сьвятое сьвятых яно. 2 На тым месцу, ідзе рэжуць усепаленьне, там хай рэжуць аброк віны, і крывёй яго хай кропяць на аброчнік наўкола. 3 I ўвесь тук яго хай ён абрачэць ізь яго, хвост а тук, пакрываючы патрыхі, 4 I абедзьве ныркі а тук, каторы на іх, каторы на сьцёгнах, і плеўку зь печанцоў; з ныркамі няхай ён адыйме гэта. 5 I спале гэта сьвятар на аброчніку на аброк агняны СПАДАРУ. Гэта аброк віны. 6 Усялякі мужчына ізь сьвятароў можа есьці яго. На сьвятым месцу маюць есьці яго; гэта сьвятое сьвятых. 7 Як аброку за грэх, так і аброку віны права адно ім: сьвятару, каторы будзе даставаць ласкіўчыненьне, будзе ён. 8 Калі сьвятар абракае чый аброк усепаленьня, скура ад усепаленьня, каторае ён абракае, сьвятару таму яна будзе.
9 „I ўсялякі аброк хлебны, каторы печаны ў печы, і ўсялякі прыгатаваны ў гаршку альбо на скварадзе, належа сьвятару, яму хай будзе ён. 10 I ўсялякі аброк хлебны, рашчынены на аліве й сухі, належа ўсім сыном Ааронавым, як аднаму, так і другому.
11 „Во права аброку супакойнага, каторы абракаюць СПАДАРУ:
12 „Калі на падзяку ён даруе, то хай даруе на аброк падзякі закрашаны прэсны хлеб, рашчынены на аліве, і прэсныя сачні, памазаныя аліваю, і ценкую муку смажаную, з тым хлебам, рашчыненым на аліве. 13 Звыш тога няхай ён даруе закрашаны кіслы хлеб як дар свойна супакой на аброк падзякі. 14 Няхай ён абрачэць із гэтага адно з усёга, дару свайго на нахінаны аброк СПАДАРУ; гэта належа сьвятару, каторы кропе крывёй супакойнага аброку, яму гэта будзе. 15 I мяса супакойнага аброку падзякі ў дзень дару яго мае быць едзена, ня можна пакідаць ізь яго да раньня.
16 „Калі ж абятніца або самахотны аброк дар ягоны, то ў дзень дараваньня аброку аброк ягоны маюць есьці, і назаўтрае засталае ад яго можна есьці. 17 А засталае ад мяса аброку на трэйці дзень мае быць спалена на цяпле. 18 Калі ж чыста будуць зьядаць мяса супакойнага аброку на трэйці дзень, то ня будзе любы даруючы яго, ня будзе залічаны яму; гэта будзе агідна, а душа, што будзе есьці зь яго, панясець бяспраўе свае.
19 „І мяса гэтага, калі яно даткнецца да чаго нячыстага, ня маюць есьці, але маюць спаліць яго на цяпле; а мяса чыстае кажны чысты можа есьці яго. 20 I каторая душа будзе есьці мяса з аброкаў супакойных СПАДАРУ, і нечысьць на ёй, то выгубіцца душа тая зь люду свайго.
21 „I калі якая душа, даткнуўшыся да чаго нячысгага, да нечысьці людзкое, альбо да нячыстага статку, альбо да якое нячыстае брыды, і зьесьць ізь мяса супакойнага аброку СПАДАРОВАГА, то выгубіцца душа тая зь люду свайго".
22 I гу́каў СПАДАР Масею, кажучы: 23 „Гу́кай сыном Ізраелявым, кажучы: ніякага туку валовага, ані авячага, ані казінага ня ежча. 24 А тук із здохлага і тук із разарванага можна ўжываць наўсякую работу; а есьці, ня ежча яго; 25 Бо кажны, хто будзе есьці тук із статку, каторы даруюць на аброк агняны СПАДАРУ, дык выгубіцца душа ядучага зь люду свайго.
26 „I ніякае крыві ня ежча ў вусіх сялібах сваіх, ані з птушак, ані із статку: 27 Хто будзе есыі якую кроў, то выгубіцца душа тая зь люду свайго".
28 I гу́каў СПАДАР Масею, кажучы: 29 „Гу́кай сыном Ізраелявым: хто даруе супакойны аброк свой СПАДАРУ, тый мае прывесьці дар свой СПАДАРУ із супакойнага аброку свайго. 30 Ягоныя рукі маюць прыне́сьці агняны аброк СПАДАРУ: тук із грудзіны мае ён прыне́сьці і грудзіну́, каб нахінаць яе нахінаньням перад СПАДАРОМ. 31 I спале сьвятар тук на аброчніку, і будзе грудзіна Аарону а сыном ягоным. 32 I правую лапатку дасьце́, як узьне́сеньне, сьвятару із супакойных аброкаў сваіх. 33 Даруючаму із сыноў Ааронавых кроў супакойных аброкаў і тук, яму хай будзе правая лапатка як дзель ягоная; 34 Бо грудзіну нахінаньня і лапатку ўзьне́сеньня Я ўзяў ад сыноў Ізраелявых із супакойных аброкаў іхных і аддаў іх Аарону сьвятару а сыном ягоным на вечную ўставу ад сыноў Ізраелявых.
35 „Гэта дзель памазаньня Ааронава й дзель памазаньня сыноў ягоных із агняных аброкаў СПАДАРОВЫХ у дню, як дабліжыў іх да сьвятарства СПАДАРУ, 36 Каторую расказаў СПАДАР даваць ім ад сыноў Ізраелявых, у дню памазаньня іх, уставаю вечнай у родах іхных". 37 Гэта права ўсепаленьня аброку хлебнага, аброку за грэх, аброку віны, аброку пасьвячэньня й аброку супакойнага, 38 Каторае расказаў СПАДАР Масею на гары Сынаю, у дзень расказаньня Ягонага расказаў сыном Ізраелявым дараваць іхныя дары СПАДАРУ на пустыні́ Сынайскай.
1 I гу́каў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Вазьмі Аарона а сыноў ягоных ізь ім, і адзецьці, і алей памазаньня, і цялё-бычка на аброк за грэх, і два бараны, і сутнік праснакоў, 3 I ўсю грамаду́ зьбяры ля ўходу будану збору". 4 I зрабіў Масей так, як расказаў яму СПАДАР, і зьберлася грамада́ ля ўходу будану збору. 5 I сказаў Масей да грамады: „Во што расказаў Спадар зрабіць. 6 I дабліжыў Масей Аарона а сыноў ягоных, і абмьгў іх у вадзе. 7 I ўзлажыў на яго хітон, і паперазаў яго поясам, і надзеў на яго верхнюю рызу, і ўзлажьіў на яго напілечнік, і паперазаў яго поясам наплечным, і прымацаваў яго ім. 8 I ўзлажыў на яго нагруднік, і на нагруднік палажыў Урым а Тумім, 9 I ўзлажыў на галаву ягоную мітру, а на мітру зь пярэдняга боку яе паліраваную дошчачку, дыядэму сьвятую, як расказаў СПАДАР Масею. 10 I ўзяў Масей алей памазаньня, і памазаў вітальню а ўсе, што ў ёй, і пасьвяціў іх. 11 I пакрапіў ім на аброчнік сем разоў, і памазаў аброчнік а ўсе судзьдзе яго, і мыцельнік а падложак яго, каб пасьвяціць іх. 12 I ўзьліў алей памазаньня на галаву Аарону, і памазаў яго, каб пасьвявіць яго. 13 I прывёў Масей сыноў Ааронавых, і адзеў іх у хітоны, і паперазаў іх поясам, і завязаў на іх турбаны, як расказаў СПАДАР Масею. 14 I дабліжыў цялё'-бычка на аброк за грэх, і Аарон а сынове ягоныя ўзлажылі рукі свае на галаву цяляці за грэх; 15 I зарэзаў і ўзяў Масей крыві, і ўзлажыў на рогі аброчніка наўкола палцам сваім, і ачысьціў аброчнік, а кроў выліў на под аброчніка, і пасьвяціў яго, каб дастаць яму ласкіўчыненьне. 16 I ўзяў увесь тук, каторы на патрыхах, і плеўку зь печанцоў, і абедзьве ныркі а тукі іх, і спаліў Масей на аброчніку. 17 А цялё а скуру ягоную а мяса ягонае а кал ягоны спаліў на цяпле вонках табару, як расказаў СПАДАР Масею. 18 I прывёў барана на ўсепаленьне, і ўзлажылі Аарон а сынове ягоныя рукі свае на галаву барана; 19 I зарэзаў Масей, і пакрапіў крывёй на аброчнік наўкола. 20 I расьцяў барана на кавалкі, і спаліў Масей галаву а кавалкі а тук; 21 А патрыхі а галёнкі вымыў вадою, і спаліў Масей усяго барана на аброчніку як усепаленьне, гэта на прыемны пах; гэта агняны аброк СПАДАРУ, як расказаў СПАДАР Масею. 22 I прывёў другога барана, барана пасьвячэньня, і ўзлажылі Аарон а сынове ягоныя рукі свае на галаву барана; 23 I зарэзаў, і ўзяў Масей з крыві ягонае, і ўзлажыў на кончык правага вуха Ааронавага а на вялікі палец правае рукі ягонае а на вялікі палец правае нагі ягонае. 24 I прывёў Масей сыноў Ааронавых, і ўзлажыў крыві на кончык правых вухаў іхных а на вялікі палец правых рук іхных а на вялікі палец правых ног іхных, і пакрапіў Масей крывёй на аброчнік наўкола. 25 I ўзяў тук а хвост а ўвесь тук, каторы на патрыхах, і плеўку зь печанцоў, і абедзьве ныркі а тукі іх, і правую лапатку; 26 I із сутніка з праснакамі, каторы перад СПАДАРОМ, узяў адну прэсную закрашаную букатку і адну закрашаную букатку на аліве, і адзін пірог, і ўзлажыў на тукі і на правую лапатку. 27 I палажыў усе на далоні Аарону а на далоні сыном ягоным, і туды-сюды нахінаў іх нахінаньням перад відам СПАДАРОВЫМ. 28 I ўзяў іх Масей з далоняў іхных, і спалі́ў на аброчніку з усепаленьням: гэта аброк пасьвячэньня на прыемны пах, гэта аброк агняны СПАДАРУ. 28 I ўзяў Масей грудзіну́, і туды-сюды нахінаў яе нахінаньням перад відам СПАДАРОВЫМ; ад барана пасьвячэньня гэта было дзельлю Масею, як расказаў СПАДАР Масею. 30 I ўзяў Масей ад алею памазаньня а з крыві, што на аброчніку, і пакрапі́ў на Аарона а на адзецьці ягоныя, і на сыноў ягоных а на адзецьці сыноў ягоных ізь ім; і пасьвяціў Аарона а адзецьці ягоныя, і сыноў ягоных а адзецьці сыноў ягоных ізь ім. 31 I сказаў Масей Аарону а сыном ягоным: „Зварыце мяса ля ўходу будану збору і там ежча яго а хлеб, каторы ў сутніку пасьвячэньня, як імне расказа́на а сказа́на: , Аарон а сынове ягоныя маюць есьці яго'. 32 А астачы зь мяса а хлеба спаліце на цяпле. 33 I ад уходу будану збору не адходзьце сем дзён, да дня спаўненьня пасьвячэньня вашага, бо сем дзён маюць быць напаўняны рукі вашыя. 34 Як гэтага дня было зроблена, так расказаў СПАДАР рабіць дзеля залашчаньня вам. 35 Ля ўходу будану збору будзеце сядзець дзень і ноч сем пор, і дзяржыце службы старожы СПАДАРОВАЕ, і не памрыце́: бо так імне расказа́на". 36 I зрабіў Аарон а сыны ягоныя ўсе, што расказаў СПАДАР Масеям.
1 I было восьмага дня: гукну́ў Масей Аарона а сыноў ягоных а старцоў Ізраелявых, 2 I сказаў Аарону: „Вазьмі сабе з буйнога статку цялё на аброк за грэх, а барана на ўсепаленьне, дасканальныя, і прывядзі дар перад СПАДАРОМ. 3 I сыном Ізраелявым гу́кай, кажучы: , Вазьміце казянё на аброк за грэх, а цялё-бычка а баранчыка, аднагодніх, бяз гану, на ўсепаленьне, 4 А вала а барана на аброк супакойны, каб вы абраклі перад СПАДАРОМ, і аброк хлебны, рашчынены на аліве; бо сядні СПАДАР зьявіцца вам' ". 5 I ўзялі́, што расказаў Масей, перад будан збору, і прывялі ўся грамада́, і стаялі перад відам СПАДАРОВЫМ. 6 I сказаў Масей: „Гэта тое, што расказаў СПАДАР, учыніце гэта, і зьявіцца вам слава СПАДАРОВА". 7 I сказаў Масей Аарону: „Дабліжся да аброчніка і зрабі аброк за грэх свой а ўсепаленьне свае, і дастань ласкі́ўчыненьне за сябе а люд, і зрабі дар ад люду, і дастань ім ласкіўчыненьне, як расказаў СПАДАР". 8 I дабліжыўся Аарон да аброчніка, і зарэзаў цялё-бычка на аброк за грэх, каторы за яго. 9 Дабліжылі сыны Ааронавы кроў яму, і ён занурыў палец свой у кроў, і ўзлажыў на рагі́ аброчніка, а кроў выліў на под аброчніка. 10 А тук а ныркі а плеўку зь печанцоў ад аброку за грэх спаліў на аброчніку, як расказаў СПАДАР Масею; 11 Мяса ж а скуру спаліў на цяпле вонках табару. 12 I зарэзаў усепаленьне, і сыны Ааронавы падалі́ яму кроў, і ён пакрапіў ёю на аброчнік наўкола. 13 I падалі́ яму ўсепаленьне кавалкамі а галаву, і ён спаліў на аброчніку. 14 I абмьгў патрыхі а галёнкі, і спаліў на ўсепаленьне на аброчніку. 15 I прывёў дар люду, і ўзяў ад люду казянё за грэх, і зарэзаў яго, і аброк яго за грэх, як і першае. 16 I аброк усепаленьне, і ўчыніў яго подле ўставы. 17 I аброк хлебны аброк, і напоўніў зь яго далоні свае, і спаліў на аброчніку, апрача ранічнага ўсепаленьня. 18 I зарэзаў вала а барана, каторыя ад люду, на аброк супакойны; і сыны Ааронавы падалі́ яму кроў, і ён пакрапіў на аброчнік наўкола, 19 I тукі з вала, і з барана хвост, і пакрываючыя, і ныркі, і плеўку зь печанцоў. 20 I палажылі тукі на грудзіну, і ён спаліў тукі на аброчніку. 21 Грудзіну ж а правую лапатку туды-сюды нахінаў Аарон нахінаньням перад відам СПАДАРОВЫМ, як расказаў Масей. 22 I падняў Аарон рукі свае да люду, і дабраславіў іх, і зышоў ад абраканьня аброку за грэх, усепаленьня й аброку супакойнага. 23 I ўвыйшлі Масей а Аарон у будан збору, і вышлі, і дабрасла́вілі люд. I зьявілася слава СПАДАРОВА ўсяму люду. 24 I вышла цяпло ад СПАДАРА, і спажыло на аброчкіку ўсепаленьне а тукі; і абачыў увесь люд, і гука́лі з радасьці, і палі на віды свае.
1 I ўзялі́ сыны Ааронавы, Надаў а Авігу, кажны сваю кадзільніцу, і палажылі ў іх цяпло, і ўлажылі ў іх кадзілы, і абраклі перад СПАДАРОМ цяпло чужое, каторага Ён не расказаў ім. 2 I вышла цяпло ад віду СПАДАРОВАГА, і зжэрла іх, і памерлі яны перад відам СПАДАРОВЫМ.
3 I сказаў Масей Аарону: „Во, праз што гу́каў СПАДАР, кажучы:, , У тых, што бліжацца да мяне, пасьвячуся і перад усім людам услаўлюся' ". I Аарон маўчаў.
4 I гукну́ў Масей Місайлу а Елцафана, сыноў Узелавых, дзядзі Ааронавага, і сказаў ім: „Дабліжчася, падыйміце братоў сваіх ізь перад сьвятыні за табар". 5 I дабліжыліся, і паднялі́ іх у хітонах іхных за табар, як казаў Масей.
6 I сказаў Масей Аарону ж а Елеазару а Іфамару, сыном ягоным: „Галоваў сваіх не адкрывайце і адзежаў сваіх не разьдзірайце, каб не памерці і не навесьці гневу на ўсю грамаду; але браты вашыя, увесь дом Ізраеляў, могуць плакаць па спаленьню, каторае спаліў СПАДАР. 7 I з уходу будану збору ня выходзьце, каб вам не памерці, бо на вас алей памазаньня СПАДАРОВАГА". I зрабілі подле слова Масеявага.
8 I гу́каў СПАДАР Аарону, кажучы: 9 „Віна а моцных напіткаў ня пі ты а сыны твае з табою, як уходзіце ў будан збору, каб не памерці. Гэта вечная ўстава ў родах вашых; 10 Каб адразьняць сьвятое ад будзеннага і нячыстае ад чыстага, 11 I наўчаць сыноў Ізраелявых усіх уставаў, каторыя казаў ім СПАДАР Масеям".
12 I казаў Масей Аарону а Елезару́ а Іфамару́, засталым сыном ягоным: „Вазьміце аброк хлебны, засталы ад аброкаў агняных СПАДАРОВЫХ, і ежча яго прэсны ля аброчніка; бо гэта сьвятое сьвятых. 13 I ежча яго на сьвятым месцу, бо гэта ўстава твая а ўстава сыноў тваіх із агняных аброкаў СПАДАРОВЫХ; бо так імне расказа́на. 14 I грудзіну нахінаньня, і лапатку ўзне́сеньня ежча на чыстым месцу, ты а сыны твае а дачкі твае з табою; бо гэта ўстава твая а ўстава сыноў тваіх, даная із супакойных аброкаў сыноў Ізраелявых. 15 Лапатку ўзьне́сеньня й грудзіну нахінаньня разам із аброкамі агнянымі тукаў маюць прыносіць, туды-сюды нахінаючы перад відам СПАДАРОВЫМ; і хай будзе табе а сыном тваім із табою на вечную ўставу, як расказаў СПАДАР".
16 I казяняці аброку за грэх уважна шукаў Масей, і во, ён спалены. I зазлаваўся на Елеазара а Іфамара́, засталых сыноў Ааронавых, кажучы: 17 „Чаму вы ня елі аброку за грэх на сьвятым месцу? бо гэта сьвятое сьвятых, і яно дана вам, каб насіць бяспраўі грамады і даставаць ласкіўчыненьне ў СПАДАРА; 18 Во, кроў ягоная ня ўнесена ўнутр сьвятыні, а вы мелі сусім зьесьці яго на сьвятым месцу, як расказа́на імне". 19 I казаў Аарон Масею: „Вось, сядні абраклі яны аброк свой за грэх і ўсепаленьне перад СПАДАРОМ, і прылучылася з імною штось падобнае; калі я сядні зьем аброк за грэх, ці ўпадабае гэта СПАДАР?" 20 I пачуў Масей, і было добрым гэта ў ваччу ягоным.
1 I гу́каў СПАДАР Масею а Аарону, кажучы ім: 2 „Гу́кайце сыном Ізраелявым, кажучы: во жывёла, каторую можна вам есьці з усёга статку, што на зямлі: 3 Усі із статку, у каторага раздвоеныя капыты і на капытох глыбокі прарэз, і каторы жвець жваку, гэтыя можаце есьці. 4 Адно гэтых ня ежча із жвучых жваку й маючых раздвоекапыты: вярблюда, бо ён жвець жваку, але капыты ў яго не раздвоеныя, -нячысты ён вам; 5 I труса, бо ён жвець жваку, але капыцікі ў яго не раздвоеныя, - ня чысты ён вам; 6 I зайца, бо ён жвець жваку, 'але капыцікіі ў яго не раздвоеныя, - нячысты ён вам; 7 I сьвіньні, бо капыты ў яе раздвоеныя і на капытох глыбокі прарэз, але яна ня жвець жвачкі, нячыстая яна вам. 8 Зь мяса іхнага ня ежча і да здыхляціны іхнае не датыкайцеся, - нячыстыя яны вам.
9 „Гэтыя ежча з усіх, каторыя ў водах: у каторых ё плавукі а луска ў вадзе, у морах або ў рэках, тыя ежча. 10 А ўся тая, у каторай няма плавукоў а лускі, у морах або рэках із усяе роючае ў водах, із усяе істы, што жывець у водах, агідаю будзе вам. 11 Яны маюць быць агідаю вам, зь мяса іх ня ежча і здыхатою іх брыдзьцеся. 12 Усе, што ня мае плавукоў а лускі ў вадзе, агіднае вам.
13 „А гэтых брыдзьцеся з птушак, ня ежча іх, агідаю яны вам: арла, грыфа а морскага арла, 14 Каршуна́ а сакала́ з пародаю ягонай, 15 Усялякага крумкача з пародаю ягонай, 16 Страўса, савы, чайкі а ястраба з пародаю ягонай, 17 I пугача, норкі, ібіса, 18 Лебедзя, пэлікана а сыча, 19 Чаплі, сойкі з пародаю ейнай, удода а кажана. 20 Роючыя крылатыя, ходзячыя чацьвярыцаю, агідныя вам.
21 „Толькі тыя можаце есьці з усіх крылатых, што рояцца, каторыя ходзяць чацьвярыцаю, у каторых ё галёнка над ступою, каб скакаць па зямлі. 22 Гэтыя ежча зь іх: шаранчу зь яе пародаю, казельчыкі зь іх пародаю, хрушчы зь іх пародаю і скакуны зь іх пародаю.
23 „Усялякія, што рояцца крылатыя, у каторых чатыры нагі, агідныя вам. 24 Ад іх вы будзеце нячыстыя: кажны, хто даткнецца да здыхаты іхнае, нячысты будзе аж да вечара. 25 I кажны, хто носе здыхату іхную, памые адзецьці свае, і нячысты будзе аж да вечара.
26 Усялямі статак, у каторага капыты раздвоеныя, але няма глыбокага прарэзу, і каторы ня жвець жвакі, нячыстыя вам: кажны, што даткнецца да яго, будзе нячысты.
27 „Усе, што ходзе на лапах сваіх з памеж усяе жывёлы, каторая ходзе чацьвярыцаю, нячыстыя яны вам: кажны, што даткнецца да здыхаты іхнае, нячысты будзе аж да вечара. 28 I хто носе здыхату іхную, тый мае памыць адзецьці свае, і нячысты будзе аж да вечара; нячыстыя яны вам.
29 „Во што нячыстае вам із жывёлы, што вельмі роіцца па зямлі: ласка, мыш, чарапаха з пародаю ейнай, 30 Тхор, хамелеон, яшчарка, сьлімак, крот. 31 Гэтыя нячыстыя вам з усіх паўзуноў: кажны, што даткнецца да здыхаты іхнае, нячысты будзе аж да вечара. 32 Усе, на што зваліцца каторая зь іх здохлая, будзе нячыстае, усялякая дзярвяная судзіна́ або адзежа, або скура, або мех, і ўсялякая снадзь, каторае ўжываюць на работу - у ваду маюць палажыць і нячыстыя будуць аж да вечара, і ачысьцяцца. 33 I ўсялякая гліняная судзіна, калі ў нутр зваліцца што зь нячыстага, то ўсе, што ёсьць у нутру, стане нячыстым, і судзіну разьбіце. 34 3 усялякае ежы, каторую ядуць, на каторую лу́ча вада з такое судзіны, нячыстая будзе, і ўсялякі напітак, каторы п'юць, у ўсялякай такой судзіне нячысты будзе. 35 Усе, на што зваліцца штось ад здыхаты іхнае, нячыстае будзе: печ а печку маюць разламі́ць, яны нячыстыя; і нячыстыя яны маюць быць вам. 36 Толькі жарало а студня, што зьмяшчаюць ваду, застаюцца чыстыя. А хто даткнецца да здыхаты іхнае, тый нячысты. 37 А калі што ад здыхаты іхнае зваліцца на ўсялякую сяўбу, каторую сеюць, і каторая пасеяна, то яна чыстая. 38 Калі ж тады, як вада наліта на сяўбу, і зваліцца на яе што і́з здыхаты іхнае, то яна нячыстая вам. 39 „I калі здохне што із статку, каторы ўжываеце на ежу, дык тый, што даткнецца да здыхаты ягонае, нячысты будзе аж да вечара. 40 I тый, хто будзе есьці здыхляціну ягоную, мае памыць адзежу сваю, і нячысты будзе аж да вечара; і хто нясець здыхату ейную, мае памыць адзецьце свае, і нячысты будзе аж да вечара. 41 I кажная роючая, што роіцца па зямлі, агідная вам, ня маеце есьці яе. 42 Усяго поўзаючага на чэраве і ўсяго ходзячага чацьвярыцаю, і аж да мнаганогіх із жывёлы роючае па зямлі, ня ежча, бо яны агідныя. 43 Не рабіце агіднымі душаў сваіх усялякім роючым, што роіцца, і не рабіцеся імі нячыстымі, каб нячыстымі імі стацца; 44 Бо Я СПАДАР, Бог ваш: усьвячайцеся й будзьце сьвятыя, бо Я сьвяты, і ня плюгаўце душаў сваіх якой жывёлаю роючай, што поўзае па зямлі; 45 Бо Я СПАДАР, што вывеў вас ізь зямлі Ягіпецкае, каб быць Богам вашым. Дык будзьце сьвятыя, бо Я сьвяты. 46 Гэта права статку а птушкі а ўсялякае жывое істы, што роіцца ў водах, і ўсялякае істы, што поўзае па зямлі. 47 Каб адрозьневаць нячыстае ад чыстага, і жывёлу, каторую можна есьці, ад жывёлы, каторае есьці ня можна".
1 I гу́каў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Кажы сыном Iзраелявым: калі жонка зачнець а народзе мужчынскае плоці, дык яна нячыстая будзе сем дзён; подле дзён, у каторыя яна адлучаецца з прычьшы хваробы свае, яна будзе нячыстая. 3 Восьмага ж дня будзе абрэзана ў яго канцавая скурка плоці ягонае. 4 I трыццаць тры дні яна мае сядзець у крыві яе ачышчэньня; ні да чога сьвятога ня мае датыкацца, і да сьвятыні ня мае прыходзіць, пакудь ня споўняцца дні ачышчэньня яе.
5 „А калі яна народзе жаноцкае плоці, то яна будзе нячыстая два тыдні, як у часе адлучэньня свайго, і шасьцьдзясят шэсьць дзён мае сядзець на крыві ачышчэньня свайго.
6 „I як мінуць дні ачышчэньня яе па сыну альбо па дачцэ, яна мае прынесьці аднагодняга баранчыка на аброк усепаленьня і галубянё альбо турка на аброк за грэх да ўходу будану збору, да сьвятара. 7 Ён абрачэць гэта перад СПАДАРОМ і дастане ласкіўчыненьне, і яна будзе чыстая ад вытаку крыві свае. Гэта права праз тую, што нарадзі́ла мужчынскае або жаноцкае плоці. 8 А калі яна ня будзе магчы прыне́сьці баранчыка, дык няхай возьме два туркі альбо двое галубянят, аднаго на ўсепаленьне, а другога на аброк за грэх; і сьвятар адзяржыць ласкіўчыненьне ёй, і яна будзе чыстая".
1 I гу́каў СПАДАР Масею а Аарону, кажучы: 2 „Як у каго будзе на скуры цела ягонага пухліна, альбо кругі, альбо пляма, і на скуры цела ягонага зробіцца быццам болька праказы, то маюць прывесьці яго да Аарона сьвятара, альбо да аднага із сыноў ягоных сьвятароў. 3 I агледзе сьвятар больку на скуры цела, і калі валасы на больцы зьмяніліся ў белыя, і выгляд болькі ўглыблены ў скуру цела ягонага, то гэта болька праказы; і агледзе яго сьвятар, і абесьце яго за нячыстага. 4 А калі пляма белая на скуры цела ягонага, і яна не выглядае глыбей за скуру, і валасы на ёй не зьмяніліся ў белыя, дык запрэць сьвятар маючага больку на сем дзён. 5 I агледзе яго сьвятар сёмага дня, і вось, болька ў яго аччу выглядае задзяржанай, не пашырылася па скуры, дык запрэць яго сьвятар на сем дзён другім на́варатам. 6 I агледзе яго сьвятар на сёмы дзень другі раз, і вось, болька пацямнела і не пашырылася болька па целе, дык сьвятар мае абясьціць яго за чыстага: гэта кругі, і хай ён памые адзецьці свае, і будзе чысты. 7 А калі кругі пачнуць пашырацца па скуры, просьле тога як ён стаў да сьвятара дзеля ачышчэньня, то ён мае стаць да сьвятара. 8 I абача сьвятар, і вось, кругі пашыраюцца па скуры, і абесьце яго за нячыстага: гэта праказа.
9 „Калі будзе на кім болька праказы, то маюць прывесьці яго да сьвятара. 10 I агледзе сьвятар, і вось, пухліна на скуры белая, і валасы зьмяніліся ў белыя, і на пухліне жывое цела жывець, 11 То гэта застарэлая праказа на скуры цела ягонага; і сьвятар абесьце яго за нячыстага й не запрэць яго, бо ён нячысты. 12 I калі праказа вылілася па скуры, і пакрые праказа ўсю скуру хворага ад галавы ягонае аж да ног, колькі могуць бачыць вочы сьвятаровы, 13 I абача сьвятар, што праказа пакрыла ўсё цела ягонае, і што ачысьцілася болька сусім, абярнулася на бела, дык ён абесьце хворага за чыстага. 14 А ў дзень, каторага абача на ім жывое цела, то ён нячысты. 15 I сьвятар, абачыўшы жывое цела, абесьце яго за нячыстага; жывое цела нячыстае: гэта праказа. 16 Альбо калі зьменіцца жывое цела й аберніцца ў белае, хай ён прыйдзе да сьвятара. 17 I агледзе яго сьвятар, і калі болька абярнулася ў белае, дык абесьце сьвятар хворага, што ён чысты.
18 „I калі на целе будзе, на скуры ягонай верад і загаі́ўся, 19 I на месцу вераду зьявілася белая пухліна, або пляма белая, або чырванавая, то ён мае паказацца сьвятару. 20 I агледзе яго сьвятар, і во, выгляд яе ніжэй скуры, і волас яе абярнуўся ў белы, дык сьвятар абесьце яго за нячыстага. Гэта болька праказы; яна вылілася на верадзе. 21 Калі ж сьвятар абача, і во, няма ў ёй белага воласу, і яна ня ніжэй скуры, і яна цьмяная, то сьвятар запрэць яго на сем дзён. 22 I калі яна пачнець вельмі пашырацца па скуры, то сьвятар абесьце яго за нячыстага: гэта болька праказы. 23 I калі пляма застаецца на сваім месцу і не пашыраецца, то гэта запаленьне вераду; і ачысьце яго сьвятар.
24 „I калі на целе, на скуры яго, будзе апёк ад агню, і будзе на загоеным апёку пляма бела-чырвоная альбо белая, 25 I абача яго сьвятар, і во, абярнуўся волас у белы на пляме, і выгляд яе глыбей за скуру, то гэта праказа, яна разраслася на апёку. I сьвятар абесьце яго за нячыстага: гэта болька праказы. 26 I калі ж абача гэты апёк сьвятар, і вось, няма на пляме белага воласу, і яна ня ніжэй за скуру, і яна цьмяная, дык запрэць яго сьвятар на сем дзён. 27 I агледзе яго сьвятар на сёмы дзень, і калі яна вельма пашыраецца па скуры, дык сьвятар абесьце яго за нячыстага. 28 Калі ж пляма застаецца на сваім месцу і не пашыраецца па скуры, і яна цьмяная, то гэта пухліна ад апёку. I абесьце яго сьвятар за чыстага, бо гэта запаленьне ад апёку.
29 „Мужчына або жонка, калі будзе ў іх болька на галаве альбо на барадзе, 30 I агледзе сьвятар больку, і во, выгляд яе глыбей за скуру, і ў ёй волас жаўтлявы, ценкі, дык сьвятар абесьце яго за нячыстага: гэта шалудзівасьць; гэта праказа на галаве альбо на барадзе. 31 I калі агледзе сьвятар больку шалудзівасьці, і во, выгляд яе ня глыбей за скуру, і воласу чорнага няма ў ёй; дык запрэць сьвятар маючага больку шалудзівасьці на сем дзён. 32 I агледзе сьвятар тую больку сёмага дня, і во, не пашырылася шалудзівасьць, і няма на ёй жаўтлявага воласу, і выгляд шалудзівасьці ня глыбей за скуру, 33 Дык паголяць яго, але шалудзівага месца не паголяць; і запрэць сьвятар шалудзівага на сем дзён другім на́варатам. 34 I паглядзіць сьвятар на шалудзівасьць сёмага дня, і вось, не пашырылася шалудзівасьць па скуры, і выгляд яе ня глыбей за скуру; дык абесьце яго сьвятар за чыстага; і памые ён адзежу сваю, і будзе чысты. 34 I калі вельмі пашырацца будзе шалудзівасьць на скуры па ачышчэньню яго, 36 Дык паглядзіць на яго сьвятар, і во, пашырылася шалудзівасьць па скуры, то няхай ня шукае сьвятар жаўтлявага воласу: ён нячысты. 37 I калі ў ваччу ягоным шалудзівасьць стаіць на месцу, і волас чорны вырас у ёй, то шалудзівасьць загаілася, ён чысты; сьвятар абесьце яго за чыстага.
38 „І калі ў мужчыны альбо ў жонкі будуць на скуры цела іхнага плямы, плямы белыя, 39 I паглядзіць сьвятар, і вось, на скуры цела іхнага плямы бледа-белыя, то гэта кругі́ разрослыя на скуры: ён чысты. 40 I калі ў людзіны выпалі валасы з галавы ейнае, то гэта пляшывы; чысты ён. 41 А калі з боку віду ягонага выпадуць валасы з галавы, то ён лысы; чысты ён. 42 А калі на пляшу́ альбо на лысіне будзе болька бела-чырванаватая, то праказа квіціць на пляшу альбо на лысіне. 43 I паглядзіць яго сьвятар, і вось, пухліна болькі бела-чырванаватая на пляшу альбо на лысіне ягонай, выглядам падобная да праказы скуры цела; 44 То чалавек пракажаны ён, нячысты ён: сьвятар абесьце яго за супоўнага нячыстага, у яго на галаве болька. 45 I ў пракажанага, на каторым гэтая болька, мае быць разарвана адзежа, і галава ягоная мае быць непакрытая, і вусны закрытыя, і мае крычэць: , Нячысты! нячысты!' 46 Усі дні, пакуль на ім болька, ён мае быць нячысты, нячысты ён; ён мае жыць адзінотны, вонках табару будзе сяліба ягоная.
47 „I калі на адзежы будзе болька праказы, на адзежы ваўнянай, альбо на адзежы лянной, 48 Або на аснове, або на ўтоку зь лёну або воўны, або на скуры, або на якім вырабе скураным, 49 I будзе болька зелянаватая альбо чырванаватая на адзежы, або на скуры, або на аснове, або на ўтоку, або на якой судзіне́ із скуры, то гэта болька праказы, надабе паказаць яе сьвятару. 50 Сьвятар агледзе больку і запрэць маючага больку на сем дзён. 51 I агледзе больку сёмага дня, што пашырылася болька на адзежы, або на аснове, або на ўтоку, або на скуры, або на якім вырабе, зробленым із скуры, то гэта праказа ядавітая, маючы больку нячысты. 52 Ён мае спаліць адзежу, альбо аснову, альбо ўток ваўняны, альбо лянны, альбо кажную рэч скураную, на каторай будзе болька: бо ядавітая праказа гэта; надабе спаліць на цяпле. 53 I калі абача сьвятар, і вось, не пашырылася болька па адзежы, альбо па аснове, альбо па ўтоку, альбо па якой скураной судзіне; 54 Дык сьвятар раскажа вымыць тое, на чым болька, і запрэць яго на сем дзён другім на́варатам. 55 I абача сьвятар па вымыцьцю болькі, і во, не зьмяніла болька свайго выгляду й болька не пашырылася, то нячыстая яна, спалі яе на цяпле; гніцьцё гэта на добрым альбо на благім баку. 56 I калі абача сьвятар, і во, стала цьмяная болька просьле вымыцьця яе, дык вырве яе з адзежы, альбо із скуры, альбо з асновы, альбо з утоку. 57 Калі ж яна ізноў пакажацца на адзежы, альбо на аснове, альбо на ўтоку, альбо на якой скураной рэчы, то гэта разрастаючая; у цяпле спалі тое, у чым болька. 58 I адзежу, альбо аснову, альбо ўток, альбо якую скураную судзіну, каторую вымыў, і зышла зь яе болька, дык надабе вымыць яе друґім на́варатам, і яна будзе чыстая". 59 Гэта права праз больку праказы на адзежы ваўняной альбо лянной, альбо на аснове, альбо на ўтоку, альбо на якой скураной судзіне, як абяшчаць яе за чыстую альбо нячыстую.
1 I гу́каў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Во будзе права праз пракажанага ў дзень яго ачышчаньня: і прывядуць яго да сьвятара. 3 I выйдзе сьвятар вонкі з табару, і абача сьвятар, і во, выгаілася болька ў пракажанага; 4 Дык раскажа сьвятар узяць ачышча́наму дзьве птушкі жывыя, чыстыя, і дзерва кедравага, чырвовую ніту а гізопу. 5 I раскажа сьвятар, і зарэжуць адну птушку над глінянай судзіною, над жывой вадою; 6 Птушку жывую возьме ён, і дзерва кедравага, чырвовую ніту а гізоп, і занура іх і жывую птушку ў крыві птушкі зарэзанае над жывой вадою; 7 I пакропе на ачышча́нага ад праказы сем разоў, і абесьце яго за чыстага, і пусьце жывую птушку на від поля. 8 I вымые ачышча́ны адзецьці свае, і паголе ўсі валасы, і памыецца вадою, і ачысьціцца; і потым увыйдзе ў табар, і прабудзе сем дзён вонках будану свайго. 9 I будзе: сёмага дня паголе ўсі валасы свае, галаву сваю, бараду сваю, бровы ачоў сваіх, усі валасы свае паголе, і вымые адзежу сваю, і памые цела свае вадою, і будзе чысты. 10 На восьмы дзень возьме ён два бараны бяз гану, і адну авечку аднагоднюю бяз гану, і тры дзясятыя часьці ценкае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны, і адзін лёґ алівы. 11 I пастанове сьвятар ачышчаючы чалавека ім ачышча́нага і іх перад СПАДАРОМ ля ўходу будану збору. 12 I возьме сьвятар аднаго барана, і падаруе яго на аброк віны, і лёг алівы, і будзе туды-сюды нахінаць нахінаньне перад відам СПАДАРОВЫМ. 13 I зарэжа барана на тым месцу, ідзе рэжуць аброк за грэх а ўсепаленьне, на месцу сьвятым; бо, як аброк за грэх, яно належа сьвятару: сьвятое сьвятых гэга. 14 I возьме сьвятар крыві аброку віны, і ўзложа сьвятар на кончык правага вуха ачышча́нага, і на вялікі палец правае рукі ягонае, і на вялікі палец правае нагі ягонае. 15 I возьме сьвятар ізь лёґу алівы, і пальлець на левую даланю сваю. 16 I занура сьвятар правы палец свой у валіву, каторая на левай далані ягонай, і пакропе алівы палцам сем разоў перад відам СПАДАРА. 17 А засталую аліву, каторая на далані ягонай, узложа сьвятар на кончык правага вуха ачышча́нага, на вялікі палец правае рукі ягонае й на вялікі палец правае нагі ягонае, на кроў аброку віны. 18 А засталае з алівы, каторая на далані сьвятаровай, узложа ён на галаву ачышча́нага, і адзяржыць ласкаўчыненьне яму сьвятар перад відам СПАДАРОВЫМ. 19 I ўчыне сьвятар аброк за грэх, і адзяржыць ласкіўчыненьне ачышчанаму ад нечысьці ягонае, а просьле гэтага зарэжа ўсепаленьне. 20 I падыйме сьвятар усепаленьне а аброк хлебны на аброчнік. I адзяржыць ласкіўчыненьне яму сьвятар, і ён будзе чысты.
21 I калі ён бедны, і не дастане рука ягоная, хай возьме аднаго барана на аброк віны на нахінаньне, каб дастаць яму ласкіўчыненьне, і адну дзясятую часьць ценкае мукі, рашчыненае на аліве, на хлебны аброк, і лёґ алівы, 22 I два туркі альбо двое галубянят, што дастане рука ягоная, і будзе адно на аброк за грэх, а другое на ўсепаленьне. 23 I прынясець іх на восьмы дзень ачышчэньня да сьвятара да ўходу будану збору, перад від СПАДАРОЎ. 24 I возьме сьвятар барана аброку віны і лёг алівы, і будзе туды-сюды нахінаць гэта сьвятар як нахінаньне перад відам СПАДАРОВЫМ. 25 I зарэжа барана на аброк віны, і возьме сьвятар крыві аброку віны, і ўзложа на кончык правага вуха ачышча́нага; на вялікі палец правае рукі ягонае, і на вялікі палец правае нагі ягонае. 26 I з алівы нальлець сьвятар на левую даланю сьвятара. 27 I пакропе сьвятар із алівы, каторая на левай далані ягонай, правым палцам сваім сем разоў перад відам СПАДАРА. 28 I ўзложа сьвятар із алівы, каторая на далані ягонай, на кончык правага вуха ачышчанага, на вялікі палец правае рукі ягонае і на вялікі палец правае нагі ягонае, на месцу, дзе кроў аброку віны. 29 А засталае з алівы, каторая на далані сьвятаровай, узложа ён на галаву ачышчанага, каб дастаць ласкіўчыненьне яму перад відам СПАДАРА. 30 I прыгатуе аднаго з туркоў альбо адно з галубянят, што дастане рука ягоная, 31 З тога, што дастане рука ягоная, адно на аброк за грэх, а другое на ўсепаленьне, разам із аброкам хлебным. I дастане ласкіўчыненьне сьвятар ачышчанаму перад відам СПАДАРА. 32 Гэта права праз тога, у каго ё болька праказы, каторы ў часе ачышчэньня свайго ня мае дастатку".
33 I гу́каў СПАДАР Масею а Аарону, кажучы: 34 „Як увыйдзеце ў зямлю Канаанскую, каторую Я даю вам у дзяржаньне, і Я навяду больку на дамы ў зямлі дзяржаньня вашага, 35 Тады тый, чый дом, мае пайсьці й раскажа сьвятару, кажучы: , У мяне на доме паказалася быццам болька праказы'. 36 I раскажа сьвятар спаражніць дом, уперад чымся ўвыйдзе сьвятар аглядаць больку, каб ня сталася нячыстым усе, што ў доме; а просьле гэтага прыйдзе сьвятар аглядаць дом. 37 I абача больку, і вось, болька на сьценах дому, шчэрбы зеленавата-чырвоныя, выгляд іх ніжэй за зьверх сьцяны; 38 I выйдзе сьвятар із дому да ўходу дому, і запрэць дом на сем дзён; 39 I зьвернецца сьвятар на сёмы дзень, і абача, во, болька пашырылася на сьценах дому; 40 I раскажа сьвятар выламіць камяні́, на каторых болька, і кінуць іх вонках места на месца нячыстае. 41 А дом няхай абскрабуць унутры наўкола, і высыпяць гліну вонках места на месца нячыстае, 42 I возьмуць іншыя камяні́, і ўложаць іх замест тых камянёў, і возьмуць іншую гліну і абтынкуюць дом. 43 I калі зьвернецца болька, і разрасьцецца ў доме, просьле тога як абскраблі дом і просьле тога як абтынкавалі, 44 Дык прыйдзе сьвятар і агледзе, і вось, пашырылася болька ў доме, то гэта ядавітая праказа ў доме, нячысты ён. 45 I разломяць дом, камяні́ яго, і дзерва яго, і ўсю гліну дому, і вынясуць яго вонкі за места на месца нячыстае. 46 I хто ўходзе ў дом усі дні, як ён заперты, тый станецца нячысты аж да вечара; 47 I хто ляжыць у доме тым, тый мае вымыць адзежу сваю; і хто есьць у доме тым, тый мае вымыць адзежу сваю.
48 I калі сьвятар запраўды прыйдзе й абача, і вось, не пашырылася болька ў доме просьле тога, як абтынкавалі дом, то сьвятар абесьце дом за чысты, бо болька выгаена. 49 I возьме на ачышчэньне дому дзьве птушкі а кедравага дзерва а чырвовую нітку а гізопу; 50 I зарэжа адну птушку над глінянай судзіною, над жывой вадою; 51 I возьме кедравае дзерва а гізоп а чырвовую нітку а жывую птушку, і занура іх у крыві птушкі зарэзанае а ў жывой вадзе, і пакропе ў кірунку дому сем разоў. 52 I ачысьце дом крывёю птушкі а жывой вадою а жывой птушкаю а кедравым дзервам а гізопам а чырвовай ніткаю; 53 I пусьце жывую птушку вонках места на від поля, - і дастане ласкіўчыненьне дому, і будзе чысты". 54 Гэта права праз усялякую больку праказы, і праз шалудзівасьці, 55 I праз праказу на адзежы а на доме, і праз пухліну а праз кругі а праз плямы; 56 Каб вучыць празь дзень нячысты і празь дзень чысты. Гэта права праз праказу.
1 I гу́каў СПАДАР Масею а Аарону, кажучы: 2 „I гу́кайце сыном Ізраелявым, і скажыце: кажная людзіна, у каторай будзе цеч ізь цела ейнага, цеч ейная нячыстая. 3 I во якая будзе нечысьць ейная ў цечы ейнай: як цячэць ізь цела ейнага цеч ейная, і як запыняецца ў целе ейным цеч ейная, - гэта нечысьць ейная. 4 Кажная пасьцеля, на каторую ляжа маючы цеч, будзе нячыстая, і кажны спакмень на каторым сядзе, будзе нячысты. 5 I хто даткнецца да пасьцелі ягонае, тый мае вымыць адзежу сваю й памыцца ў вадзе, і нячысты будзе аж да вечара. 6 I хто сядзе на які спакмень, на каторым сядзеў маючы цеч, тый мае памыць адзежу сваю й памыцца ў вадзе, і будзе нячысты аж да вечара. 7 I хто даткнецца да цела маючага цеч, тый мае вымыць адзежу сваю й памыцца ў вадзе, нячысты аж да вечара. 8 I калі плюне маючы цеч на чыстага, то гэты мае вымыць адзежу сваю й памыцца ў вадзе, і нячысты аж да вечара. 9 I кажны паяздок, у каторым важыняўся маючы цеч, нячысты. 10 I кажны, хто даткнецца да ўсёго, што будзе пад ім, стане нячысты аж да вечара; і хто панясець іх, вымые адзежу сваю й памыецца ў вадзе, і будзе нячысты аж да вечара. 11 I ўсі, да каго даткнецца маючы цеч, не спаласнуўшы рук сваіх у вадзе, маюць вымыць адзежу сваю й памыцца ў вадзе, і нячыстыя аж да вечара. 12 І судзіну гліняную, да каторае даткнецца маючы цеч, надабе разьбіць, а ўсялякую судзіну дзярвяную надабе спаласкаць вадою.
13 „I як ачысьціцца маючы цеч ад цечы свае, тады мае ён адлічыць сем дзён дзеля свайго ачышчэньня, і вымые адзежу сваю, і змые цела свае ў жывой вадзе, і будзе чысты.
14 „I на восьмы дзень возьме ён сабе два туркі альбо двое галубянят, і прыйдзе перад від СПАДАРОЎ да ўходу будану збору, і аддасьць іх сьвятару. 15 I прыгатуе сьвятар іх адно на аброк за грэх, а другое на ўсепаленьне; і адзяржыць ласкіўчыненьне яму сьвятар перад СПАДАРОМ ад цечы ягонае.
16 „І калі ў мужчыны выйдзе насеньне ляжаньня, дык мае памыць у вадзе ўсе цела свае, і нячысты будзе аж да вечара. 17 I кажная адзежа й кажная скура, на каторую лу́ча насеньне ляжаньня, мае быць вымыта ў вадзе, і нячыстая будзе да вечара.
18 „I жонка калі ляжа з мужам насеньням ляжаньня, то яны маюць памыцца ў вадзе, і нячыстыя будуць аж да вечара. 19 I калі ў жонкі будзе цеч, цеч крыві ў целе ейным, то сем дзён мае яна быць у вадлучэньню сваім. I кажны, хто даткнецца да яе, стане нячысты аж да вечара. 20 I ўсе, на чым яна ляжа ў працягу адлучэньня свайго, стане нячыстае; і ўсе, на чым сядзе, стане нячыстае. 21 I кажны, хто даткнецца да пасьцелі ейнае, мае вымыць адзежу сваю й памыцца ў вадзе, і нячысты будзе аж да вечара. 22 I кажны, хто даткнецца да якога знадбеня, на каторым яна сядзела, мае вымьгць адзежу сваю й памыецца ў вадзе, і нячысты будзе аж да вечара. 23 I калі на пасьцелі цеч альбо на тым спакменню, на каторым яна сядзела, тый, што даткнецца да яго, нячысты будзе аж да вечара.
24 „Калі лежма ляжыць чалавек ізь ёй, то адлучэньне ейнае будзе на ім, і ён нячысты будзе сем дзён, і кажная пасьцеля, на каторай ён ляжа, будзе нячыстая.
25 „ I калі ў жонкі вельмі цячэць кроў шмат дзён ня ў часе адлучэньня ейнага, альбо калі яна мае цеч звыш адлучэньня свайго, то ўвесь час цечы нечысьці свае, які ў працягу адлучэньня свайго, будзе нячыстая яна. 26 Кажная пасьцеля, на каторай яна ляжа ўсі дні цечы свае, як пасьцеля адлучэньня ейнага будзе ёй; і кажны знадбень, на каторы яна сядзе, будзе нячысты, як нечысьць адлучэньня ейнага. 27 I кажны, хто даткнецца да іх, стане нячысты, і мае вымыць адзежу сваю й памыцца ў вадзе, і нячысты будзе аж да вечара.
28 „I як яна ачысьціцца ад цечы свае, тады мае адлічыць сем дзён, і потым будзе чыстая.
29 „ На восьмы дзень возьме яна сабе два туркі альбо двое галубянят, і прынясець іх да сьвятара да ўходу будану збору; 30 I прыгатуе сьвятар адно на аброк за грэх, адругое на ўсепаленьне; і дастане ласкіўчыненьне ёй сьвятар перад СПАДАРОМ ад цечы нечысьці ейнае.
31 „Гэтак адлучайце сыноў Ізраелявых ад нечысьці іхнае, і яны не памруць у нечысьці сваёй, плюгавячы вітальню Маю, каторая сярод іх".
32 Гэта права праз маючага цеч і праз выходзячае зь яго насеньне ляжаньня, што плюгаве яго гэтым, 33 I праз хварэючую адлучэньнямсваім, і ў каторых цячэць цеч іхная ў мужчыны і ў жонкі, і праз чалавека, каторы паляжыць ізь нячыстай.
1 I гу́каў СПАДАР Масею па сьмерці двух сыноў Ааронавых, як яны прыступілі перад від СПАДАРОЎ і памерлі. 2 І сказаў СПАДАР Масею: „Скажы Аарону, брату свайму, і хай ня ўходзе кажнага часу ў сьвятыню за запінаху перад века, што на скрыні, і ён не памрэць; бо над векам Я буду зьяўляцца ў булаку́. 3 Во з чым мае ўходзіць Аарон у сьвятыню: зь цялём-бычкам на аброк за грэх і з бараном на ўсепаленьне. 4 Хітон лянны сьвяты мае надзяваць ён, і ганавіцы лянныя хай будуць на целе ягоным, і лянным поясам хай папяразуецца, і лянную мітру надзяець: сьвятыя адзежы гэтыя. I хай памые ён, ды ў вадзе, цела свае, і вадзяець іх. 5 I ад грамады сыноў Ізраелявых няхай возьме двое казянят на аброк за грэх і аднаго барана на ўсепаленьне. 6 I абрачэць Аарон цялё-бычка на аброк за грэх за сябе, і адзяржыць ласкіўчыненне за сябе а за дом свой. 7 I возьме двое казянят, і пастанове іх перад відам СПАДАРОВЫМ ля ўходу будану збору. 8 I кіне Аарон на абодва казлы на жэрабя: адно жэрабя СПАДАРУ, а другое жэрабя на адпушчэньне; 9 I прывядзець Аарон казла, на каторага вынята жэрабя СПАДАРУ, і абрачэць яго на аброк за грэх; 10 А казла, на каторага вынятажэрабя на адпушчэньне, пастанове жывога перад СПАДАРОМ, каб учыніў перазь яго ласкіўчыненьне, і выпусьце яго на адпушчэньне на пустыню. 11 I прывядзець Аарон цялё на аброк за грэх за сябе, і дастане ласкіўчыненьне за сябе а за дом свой, і зарэжа цялё свае; 12 I возьме жару поўную кадзільніцу заброчніка, каторы перад відам СПАДАРОВЫМ, і поўныя жмені пахнючага дробна стоўчанага кадзіла, і ўнясець за запінаху; 13 I паложа кадзіла на цяпло перад відам СПАДАРОВЫМ, дым кадзеньня пакрые века, каторае над сьветчаньням, і ён не памрэць. 14 I возьме з крыві цяляці, і пакропе палцам сваім на века зьверху, на ўсходні бок і на перад века, сем разоў пакропе крывёй з палца свайго. 15 I зарэжа казла на аброк за грэх за люд, і ўнясець кроў яго за запінаху, і зробе з крывёй яго тое самое, што зрабіў із крывёю цяляці, і пакропе ёю на века і на перад века. 16 I адзяржыць ласкіўчыненьне за сьвятыню ад нечысьці сыноў Ізраелявых, і ад выступаў іхных, і ўсіх грахоў іхных. I гэтак мае ён учыніць таксама з буданом збору, каторы прабывае зь імі, сярод нечысьцяў іхных. 17 Ні водзін чалавек ня мае быць у будане збору, як уходзе ён дзеля ласкіўчыненьня сьвятыні, да самага выхаду яго. I адзяржыць ён ласкіўчыненьне за сябе а за дом свой а за ўсю грамаду́ Ізраеляву. 18 I выйдзе ён да аброчніка, каторы перад відам СПАДАРОВЫМ, і адзяржыць ласкіўчыненьне, возьме з крыві цяляці а з крыві казла, і паложа на рагі́ аброчніка наўкола, 19 I пакропе на яго з крыві палцам сваім сем разоў, і ачысьце яго, і пасьвяціць яго ад нечысьцяў сыноў Ізраелявых. 20 I здойсьніўшы адзержаваньне ласкі сьвятыні а будану збору а аброчніку, і прывядзець ён жывога казла, 21 I ўзложа Аарон абедзьве руццэ свае на галаву жывога казла, і вызнае над ім усі бяспраўі сыноў Ізраелявых а ўсі выступы іхныя а ўсі грахі іхныя, і ўзложа іх на галаву казла, і адашлець із адумысловым чалавекам на пустыню. 22 I панясець казёл на сабе ўсі бясмраўі і́хныя да зямлі аддзеленае, і пашлець ён казла на пустыню. 23 I ўвыйдзе Аарон у будан збору, і здыйме лянну́ю адзежу, каторую надзяваў, уходзячы ў сьвятыню, і паложа яе там, 24 I памые цела свае ў вадзе на сьвятым месцу, і надзене адзецьці свае, і выйдзе, і ўчыне свае ўсепаленьне а ўсепаленьне люду, і дастане ласкіўчыненьне за сябе а за люд; 25 А тук аброку за грэх спале на аброчніку. 26 I тый, хто адводзіў казла на адпушчэньне, мае вымыць адзежу сваю і памыць цела свае ў вадзе, і потым можа ўвыйсьці ў табар. 27 А цялё за грэх а казла за грэх, каторых кроў унесена была́ да адзяржаньня ласкі сьвятыні, няхай вынясе вонкі з табару, і спаляць на цяпле скуры іх, і мяса іх, і нечысьць іх. 28 I хто спале іх, вымые адзежу сваю й памые цела свае ў вадзе, і просьле тога можа ўвыйці ў табар.
29 „I будзе гэта вам вечнаю ўставаю: сёмага месяца, дзясятага дня месяца марыце душы свае і ніякае работы не рабіце, ані тубылец, ані чужнік, што жывець памеж вас; 30 Бо гэтага дня дастанецца вам ласкіўчыненьне, каб ачысьціць вас ад усіх грахоў вашых перад відам СПАДАРОВЫМ, і вы будзеце ачышчаны. 31 Сыбота сыботаў гэта вам, і марыце душы вашыя: гэта ўстава вечная. 32 І мае даставаць сьвятар ласкіўчыненьне, каторы памазаны і каторы пасьвячаны сьвятарстваваць замест айца свайго. I надзене ён лянныя адзецьці, адзецьці сьвятыя, 33 I адзяржыць ласкіўчыненьне сьвятыні сьвятой і будану збору, і аброчніку адзяржыць ласкіўчыненьне, і сьвятаром і ўсяму люду грамады адзяржыць ласкіўчыненьне. 34 I будзе гэта вам вечнаю ўставаю: адзержаваць ласкіўчыненьне сыном Ізраелявым ад усіх грахоў іхных аднойчы ў год". I зрабіў ён так, як расказаў СПАДАР Масею.
1 I гу́каў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Гу́кай Аарону а ўсім сыном ягоным а ўсім сыном Ізраелявым, і скажы ім: гэта слова, што расказаў СПАДАР, кажучы: 3 Кажная людзіна́ з дому Ізраелявага, каторая зарэжа вала, альбо авечку, альбо казу ў табару, альбо калі хто зарэжа вонках табару, 4 I не прывядзець да ўходу будану збору падараваць дар СПАДАРУ перад вітальняю СПАДАРОВАЙ; дык кроў палічыцца тэй людзіне: разьліла кроў, і выгубіцца людзіна тая зь люду свайго. 5 Гэта дзеля таго, каб прыводзілі сынове Ізраелявы аброкі свае, каторыя яны рэжуць на полю, каб прыводзілі СПАДАРУ да ўходу будану збору, да сьвятара, і рэзалі іх на аброкі супакойныя СПАДАРУ. 6 I пакропе сьвятар крывёй на аброчяік СПАДАРОЎ ля ўходу будану збору, і спале тук на прыемны пах СПАДАРУ, 7 I ня будуць абракаць аброкаў сваіх нячысьцікам, за каторымі яны бязульна ходзяць. Гэта будзе ўставаю вечнаю ў роды вашыя.
8 „I ім скажы: кажная людзіна з дому Ізраелявага і асяленец, што асяліўся меж вас, калі абракае ўсепаленьне альбо іншы аброк, 9 I не прывядзець да ўходу будану збору, каб прыгатаваць яго СПАДАРУ, то выгубіцца людзіна тая зь люду свайго.
10 „І калі якая людзіна з дому Ізраелявага альбо чужнік, што жывець пасярод вас, будзе есьці якую кроў, то зьвярну від Свой на душу́ таго, што есьць кроў, і выгублю яе з пасярод люду ейнага; 11 Бо дых цела ў крыві, і Я даў яго вам на аброчнік, каб даставаць ласкіўчыненьне душам вашым, бо кроў дастаець ласкіўчыненьне душы. 12 Затым Я й сказаў сыном Ізраелявым: ні водная душа з вас ня мае есьці крыві, і чужнік, што жывець меж вас, ня мае есьці крыві. 13 I кажная людзіна́ із сыноў Ізраелявых і із асяленцаў, што асялілісія меж вас, калі на ўловах злове зьвяра альбо птушку, каторую можна есьці, то ён мае выпусьціць ізь яе кроў, засыпаць яе пылам; 14 Бо дых кажнага цела, - кроў ягоная, яна ёсьць у дыху ягоным. Затым Я сказаў сыном Ізраелявым: ня ежча крыві ні зь якага цела, бо дых усялякага цела кроў ягоная; кажны, хто будзе есьці яе, будзе выгублены. 15 I кажная душа, што будзе есьці здыхату альбо разарванае, тубылец альбо асяленец, мае вымыць адзежу сваю й памыецца ў вадзе, і нячысты будзе аж да вечара, а потым будзе чысты. 16 Калі ня вымые й не памые цела свайго, то панясець на сабе бяспраўе свае".
1 I гу́каў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Гу́кай сыном Ізраелявым і скажы ім: Я СПАДАР, Бог ваш. 3 Подле ўчынкаў зямлі Ягіпецкае, у каторай вы жьлі́, не рабіце, і подле ўчынкаў зямлі Канаанскае, што Я вяду вас туды, не рабіце, і ў вуставах іхных не хадзіце. 4 Мае суды чыніце й уставы Мае дзяржыце, ходзячы ў іх. Я СПАДАР, Бог ваш. 5 I дзяржыце ўставы Мае а суды мае, каторыя калі спаўняе чалавек, дык будзе жыць імі. Я СПАДАР.
6 „Кажная людзіна да ніякае сваячкі подле цела ня мае дабліжыцца, каб адкрыць голасьць ейную. Я СПАДАР. 7 Голасьці айца свайго і голасьці маці свае не адкрывай: яна маці твая, не адкрывай голасьці ейнае. 8 Голасьці жонкі айца свайго не адкрывай: гэта голасьць айца твайго. 9 Голасьці сястры свае, дачкі айца свайго альбо дачкі маці свае, што нарадзі́лася ў доме, альбо нарадзі́лася вонках, не адкрывай голасьці іхнае. 10 Голасьці дачкі сына свайго альбо дачкі дачкі свае, не адкрывай голасьці іх, бо яны твая голасьць. 11 Голасьці дачкі жонкі айца свайго, што нарадзілася ад айца твайго, яна сястра твая, не адкрывай голасьці яе. 12 Голасьці сястры айца свайго не адкрывай, бо яна радня айцу твайму. 13 Голасьці сястры маці свае не адкрывай, бо яна радня маці твае. 14 Голасьці брата айца свайго не адкрывай і да жонкі ягонае ня бліжся: яна дзядзіна твая. 15 Голасьці нявесткі свае не адкрывай: яна жонка сына гвайго, не адмрывай голасьці яе. 16 Голасьці браціхі свае не адкрывай: гэта голасьць брата твайго. 17 Голасьці жонкі й дачкі ейнае не адкрывай, дачкі сына ейнага і дачкі дачкі ейнае не бяры, каб адкрыць голасьць іх: яны блізка́я радня яе; гэта бязульства. 18 Не бяры жонкі разам ізь сястрою ейнай, каб зрабіць яе супаркаю, каб адкрыць голасьць ейную пры ёй, за жыцьця яе. 19 I да жонкі ў часе адлучэньня з прычыны нечысьці ейнае ня бліжся, каб адкрыць голасьць ейную. 20 I із жонкаю бліжняга свайго ня дай семені ляжаньня, каб ня плюгавіцца зь ёю.
21 „І з насеньня свайго ня дай, каб перадаваць Молоху, і ня будзень імені Бога свайго. Я СПАДАР.
22 „І з мужчынам не кладзіся ляжаньням жонкі, аґіда гэта. 23 I зь ніякім статкам не кладзіся, каб гэтым стаць нячыстым; і жонка ня мае станавіцца перад статчынаю, каб злучыцца зь ёю. Гэта зьмяшаньне. 24 Ня плюгаўце сябе нічым гэтым, бо ўсім гэтым сплюгавіліся народы, каторых Я праганяю ад вас. 25 I сплюгавілася зямля, і Я даведаўся да бяспраўя яе, і вырыгала ізь сябе зямля жывучых на ёй. 26 А вы дзяржыце ўставы Мае а суды Мае, і не рабіце ўсіх гэтых агідаў, ані тубылец, ані асялянец, што асяліўся меж вас. 27 Бо ўсі гэтыя агіды рабілі людзі гэтае зямлі, што перад вамі, і сплюгавілася зямля, 28 Каб і вас ня вырыгала ізь сябе зямля, як вы сплюгавіце яе, як яна вырыгала народ, што быў перад вамі; 29 Бо будуць выгублены з пасярод люду свайго кажны, што будзе рабіць з усіх гэтых агідаў, і ўсі душы, што робяць гэта. 30 Дык дзяржыце данае Імною дзяржаць вам, каб не рабіць подле абычаёў агідных, каторыя рабілі перад вамі, і каб ня сплюгавіцца імі. Я СПАДАР, Бог ваш".
1 I гу́каў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Гу́кай усёй грамадзе́ сыноў Ізраелявых і скажы ім: сьвятыя будзьце, бо сьвяты Я СПАДАР, Бог ваш.
3 „Кажны бойцеся маці свае й айца свайго; і сыботы мае заховуйце. Я СПАДАР, Бог ваш.
4 „Не зварачайцеся да балваноў, і багоў літых не рабіце сабе. Я СПАДАР, Бог ваш.
5 „Як будзеце абракаць СПАДАРУ аброк супакойны, то самахоць абракайце яго. 6 У дзень абраканьня ежча яго і назаўтрае, а засталае на пазаўтра надабе спаліць на цяпле. 7 Калі ж хто будзе есьці яго пазаўтра, гэта агідна, гэта ня будзе люба. 8 Хто будзе есьці яго, тый панясець бяспраўе свае, бо ён збудзеніў сьвятыню СПАДАРОВУ; і будзе выгублена душа тая зь люду свайго.
9 „I як будзеце жаць жніво зямлі вашае, не канчайце канца поля свайго, і засталага ад жніва свайго ня зьбірай, 10 I вінішча свайго не абірай сусім чыста, і апалых ягадаў у вінішчу не падбірай; беднаму а чужніку пакінь гэта. Я СПАДАР, Бог ваш. 11 Не крадзіце, і не адракайцеся, і не маніце адзін аднаму.
12 „I не прысягайце імям Маім да маны, і ня будзеньце імені Богасвайго. Я СПАДАР.
13 „Ня крыўдзь бліжняга свайго й ня глабай. „Хай не начуе плата найміта Ў цябе да раньня.
14 „Ня кліні глухога і перад нявісным не кладзі на спатыкненьне; і бойся Бога свайго. Я СПАДАР. 15 Не рабіце бяспраўя на судзе; не патурай убогаму й ня сьці віду вялікага, справядлівасьцю судзі бліжняга свайго.
16 „Не хадзі абмоўнікам у людзе сваім, і не паўставай на кроў прыяцеля свайго. Я СПАДАР.
17 „ Не ненавідзь брата свайго ў сэрцу сваім, чыста вымаўляй бліжняму свайму, і не панясеш за яго грэху. 18 Ня імсьці а ня май злосьці на сыноў люду свайго, любі прыяцеля свайго, як самога сябе. Я СПАДАР.
19 „Уставы Мае дзяржыце; статку свайго не размнажай мяшаньням; поля свайго не засявай мешанкаю, і адзежа мешаная, з воўны й лёну, хай ня ўвыйдзе на цябе.
20 „Калі хто паляжыць із жонкаю ляжаньням насеньня, а яна нявольніца, заручаная мужу, але яшчэ ня выкупленая, альбо свабода яшчэ ня да́на ёй, то мае быць прасока, але ня будуць забіты, бо яна несвабодная. 21 I прывядзець ён свой аброк віны СПАДАРУ да ўходу будану збору, барана віны. 22 I адзяржыць ласкіўчыненьне яму сьвятар бараном віны перад СПАДАРОМ ад грэху, каторым ён ізрашыў, і дараваны будзе яму грэх, каторым ён ізграшыў.
23 „І як прыйдзеце да зямлі, і пасадзіце якое дзерва дзеля еміны, то плод яго ўважайце за неабрэзаны; тры гады маюць бьгць вам за неабрэзаныя, ня маеце есьці іх; 24 А чацьвертага году ўся садавіна́ яго мае быць пасьвячана на славу СПАДАРОВУ; 25 Пятага ж году вы можаце есьці садавіну́ яго, каб размнажыўся вам урод яго. Я СПАДАР, Бог ваш.
26 „Ня ежча з крывёй; „Не займайцеся чарамі ані варажыце.
27 „Ня стрыжыце краю галавы свае і ня псуй краю барады свае.
28 „I націнаў дзеля памерлага не рабіце на целе сваім, пісаньня выцісканага не давайце рабіць на сабе. Я СПАДАР. 29 Ня будзень дачкі свае, дапушчаючы яе да бязулства, і хай не бязуле зямля, і хай не напоўніцца зямля бязулствам.
30 „Сыботы Мае заховуйце, і сьвятыні Мае сьціце. Я СПАДАР.
31 „Не зварачайцеся да выгука́ючых мерцьвякоў а да знахараў, ня шукайце сплюгавіцца імі. ЯСПАДАР, Бог Ваш.
32 „Перад відам сівога ўставай і сьці від старога, і бойся Бога свайго. Я СПАДАР.
33 „Як аселіцца чужнік у зямлі вашай, ня ўціскайце яго. 34 Як тубылец із вас, няхай будзе чужнік, што жывець із вамі, і любі яго, як сябе, бо чужнікамі вы былі́ ў зямлі Ягіпецкай. Я СПАДАР, Бог ваш.
35 „Не рабіце несправядлівасьці ў судзе, у меры а ў вазе́ а памеры. 36 Вага́ справядлівая, важкі справядлівыя, ефа справіядлівая й гін справядлівы няхай будзе ў вас. Я СПАДАР Бог ваш, каторы вывеў вас ізь зямлі Ягіпецкае. 37 I дзяржыце ўсі ўставы Мае а ўсі суды Мае, і паўніце іх. Я СПАДАР".
1 I гу́каў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „І сыном Ізраелявым скажы: кажная людзіна́ із сыноў Ізраелявых і з чужнікоў, што жывуць у Ізраелю, каторая дасьць із насеньня свайго Молоху, тая хай сьмерцю памрэць; люд зямлі хай укамянуе яе. 3 I Я зьвярну від Свой на людзіну́ тую, і выгублю яе з пасярод люду яе, бо з насеньня свайго яна дала́ Молоху, каб плюгавіць сьвятыню Маю й будзеніць сьвятое імя Мае. 4 I калі заплюшча люд зямлі вочы свае на людзіну́ тую, як яна дасьць із насеньня свайго Молоху, і ня зробе ёй сьмерці; 5 Дык Я зьвярну від Свой на людзіну́ тую й на радзіму ейную, і выгублю яе і ўсіх бязулячых сьледам за ёй, каб бязульна не хадзіць сьледам за Молохам, з пасярод люду іхнага.
6 „I каторая душа зьвернецца да выгука́ючых мерцьвякоў а да знахараў, каб бязульна хадзіць сьледам за імі, то Я зьвярну від Свой на тую душу́, і выгублю яе з пасярод люду ейнага. 7 I пасьвячайце сябе, і будзьце сьвятыя, бо Я СПАДАР, Бог ваш. 8 I дзяржыце ўставы Мае і паўніце іх: Я СПАДАР, Каторы пасьвячае вас.
9 „Калі якая людзіна́ будзе клясьці айца свайго і маці сваю, тая сьмерцю памрэць. Айца свайго й маці сваю ён клёў, кроў ягоная на ім.
10 „Альбо хто будзе чужаложыць із заму́жкаю; калі хто будзе чужаложыць із жонкаю прыяцеля свайго: няхай сьмерцю памрэць чужаложнік і чужаложніца. 11 I хто ляжа із жонкаю айца свайго, голасьць айца свайго адкрыў: сьмерцю памруць абое, кроў іхная на іх. 12 Калі хто ляжа зь нявесткаю сваёю, сьмерцю памруць абое: зьмяшаньне зрабілі яны, кроў іхная на іх. 13 I калі хто ляжа з мужчынаю ляжаньням жонкі, то абодва яны зрабілі агіду: сьмерцю памруць, кроў іхная на іх. 14 Калі хто возьме сабе жонку й маці ейную: гэта бязулства; на цяпле маюць спаліць яго й іх, каб ня было бязулства меж вас. 15 I калі хто злучыцца із статчынаю: сьмерцю памрэць, а статчыну забіце. 16 I калі жонка пойдзе да якое статчыны, каб злучыцца зь ёю, то забі жонку й статчыну: сьмерцю памруць, кроў іхная на іх. 17 Калі хто возьме сястру сваю, дачку айца свайго альбо дачку маці свае, і абача голасьць ейную, і яна абача голасьць ягоную: гэта сорам; няхай будуць яны выгублены перад ачыма сыноў люду свайго. Ён адкрыў голасьць сястры свае; бяспраўе свае панясець ён. 18 Калі хто ляжа із жонкаю ў часе жаноцкага ейнага, і адкрые голасьць яе, то ён агаліў вытакі яе, і яна агаліла вытак крыві свае; дык абое яны хай будуць выгублены з пасярод люду свайго. 19 I голасьці сястры маці свае й сястры айца свайго не адкрывай, бо таковы агаляе блізкога свайго; бяспраўе свае панясуць яны. 20 Хто ляжа зь дзядзінаю сваёю, тый адкрыў голасьць дзядзі свайго: грэх свой панясуць яны, бязьдзетныя памруць.
21 „Калі хто возьме жонку брата свайго: гэта адлучэньне; ён адкрыў голасьць брата свайго, бязьдзетныя будуць яны.
22 „І дзяржыце ўсі ўставы Мае́ а ўсі суды Мае, і паўніце іх, і ня вырыгае вас ізь сябе зямля, да каторае Я вяду вас, каб жылі́ ў ёй, 23 I не хадзіце ў вуставах народу, каторы я высылаю ад віду вашага; бо гэта ўсе рабілі яны, і збрыдзілі яны Імне. 24 I сказаў Я вам: ,Вам спадзець зямля іхная, і вам дам на спадак зямлю, у каторай цячэць малако а мёд'. Я СПАДАР, Бог ваш, Каторы адрозьніў вас ізь людаў. 25 I адрозьнюйце статак чысты ад нячыстага і птушку чыстую ад нячыстае, і не рабіце абрыднымі душаў сваіх статкамі птушкаю і ўсім, што зямля рое, што адрозьніў Я вам, як нячыстае. 26 I будзьце Імне сьвятыя; бо Я сьвяты СПАДАР, і Я адрозьніў вас ізь людаў, каб вы былі́ Мае. 27 А мужчына альбо жонка, калі будзе памеж іх выгука́ючы мерцьвякоў альбо знахар, сьмерцю памруць; укамяную іх, кроў іхная на іх".
1 I сказаў СПАДАР Масею: „Гу́кай сьвятаром Ааранёнкам і скажы ім: ніякай мертвай асобай хай ня плюгавяцца ў людзе сваім. 2 Толькі да сваяка блізкога сабе, да маці свае й да айца свайго, да сына свайго й дачкі свае, да брата свайго 3 й да сястры свае, дзяўчыны блізкой да сябе, што ня была́ замужам, зь ёю можа плюгавіцца. 4 Ён ня сплюгавіцца, як старшы ў людзе сваім, каб будзеніць сябе. 5 Яны ня маюць рабіць плешы на галаве сваёй, канец барады свае хай ня голяць і на целе сваім хай не націнаюць націнаў. 6 Сьвятымі хай будуць Богу свайму, і ня маюць будзеніць імені Бога свайго; бо агняныя аброкі СПАДАРУ, хлеб Бога свайго яны даруюць; затым будуць сьвятыя. 7 Жонкі бязулі й збудзененае яны ня возьмуць, і жонкі, разьведзенае мужам сваім, бо ён сьвяты Богу свайму. 8 Сьвяці яго, бо ён абракае хлеб Богу твайму; хай будзе ён у цябе сьвяты, бо сьвяты Я СПАДАР, пасьвячаючы вас. 9 I дачка сьвятарова, калі збудзене сябе бязулствам, то яна будзене айца свайго: цяплом маюць спаліць яе.
10 „I найвышшы сьвятар із братоў сваіх, на каторага галаву ўзьліты алей памазаньня і каторы пасьвячаны адзявацца ў тую адзежу, ня мае адкрываць галавы свае й разьдзіраць адзежы свае; 11 I да ніякага памерлага ня мае ён прыступаць; айцом а маці сваёй хай ня плюгавіцца. 12 I ад сьвятыні ён ня мае адходзіць і будзеніць сьвятыню Бога свайго, бо адлучэньне алеям памазаньня Бога яго на ім. Я СПАДАР. 13 I ён жонку ў дзявоцтве ейным хай бярэць, 14 Удаву, альбо разьведзеную, альбо збудзененую, альбо бязулю, гэтыя ня мае ён браць, але адно дзяўчыну зь люду свайго мае ён браці за жонку. 15 I хай ня будзене насеньня свайго ў люду сваім, бо Я СПАДАР, Каторы пасьвячае яго".
16 I гу́каў СПАДАР Масею, кажучы: 17 „Гу́кай Аарону, кажучы: кажны з насеньня твайго ў родах сваіх, калі будзе ў яго ган, хай ня бліжыцца абракаць хлеб Бога свайго; 18 Бо кажны, на кім ган, ня мае бліжыцца: ані нявісны, ані кульгавы, альбо маючы сплюшчаны нос, альбо якую-колечы часьць лішне даўгую, 19 ані такі, у каторага зломлена нага альбо зломлена рука, 20 Ані гарбаты, ані карамжаты, альбо ў каторага бяльмо на воку, ані каросьлівы, ані шалудлі́вы, ані з расьцягненымі шулятамі. 21 Кажная людзіна, у каторай ё ган, і яна з насеньня А́арона сьвятара, ня мае бліжыцца, каб дараваць агняныя аброкі СПАДАРУ: ган на ім, хай ня бліжыцца, каб дараваць хлеб Бога Свайго. 22 Хлеб Бога свайго ізь сьвятога сьвятых а ізь сьвятыняў ён можа есьці; 23 Але да запінахі ня мае ён прыходзіць, і да аброчніка ня мае ён бліжыцца, бо ган на ім; ня мае ён будзеніць сьвятыні Мае, бо Я СПАДАР, Каторы пасьвячае іх". 24 I гу́каў Масей Аарону а сыном ягоным а ўсім сыном Ізраелявым гэтыя словы.
1 I гу́каў СПАДАР Масею кажучы: 2 „Скажы Аарону а сыном ягоным: і хай яны ўзьдзержуюцца ад сьвятасьцяў сыноў Ізраелявых, і ня будзеняць сьвятога імені Майго ў тым, што яны пасьвячаюць Імне. Я СПАДАР. 3 Кажы ім гэта ў роды вашыя:, Кажная людзіна з усёга насеньня вашага, каторая дабліжыцца да сьвятасьцяў, што пасьвячаюць сынове Ізраелявы СПАДАРУ, калі нечысьць ейная на ёй, то выгубіцца тая душа ад віду Майго. Я СПАДАР. 4 Кажная людзіна з насеньня Ааронавага, калі яна пракажаная альбо мае вытак, тая ня мае есьці сьвятасьці, пакуль не ачысьціцца. I хто даткнецца да ўсёга, што плюгаве душу́, альбо людзіна, у каго выйдзе насеньне ляжаньня, 5 Альбо людзіна, каторая даткнецца да ўсялякага роючага, каторы плюгаве яго, або калі да чалавека, каторы плюгавіцца ўсялякай нечысьцяй ягонай; 6 Душа, што даткнецца да гэтага, нячыстая будзе аж да вечара, і ня мае есьці ізь сьвятасьці ўперад, чымся памые цела свае ў вадзе. 7 А як зойдзе сонца, і ён ачысьціцца, тады можа ён есьці сьвятасьці, бо гэта ежа ягоная. 8 Здыхляціны й разарванага зьвяром хай ня есьць, каб сплюгавіцца гэтым. Я СПАДАР. 9 Хай дзяржаць яны данае дзяржаць ім Імною, каб не пане́сьлі на сабе грэху і каб не памерлі ад тога, што будзенілі. Я СПАДАР, пасьвячаючы іх. 10 I ніякі чужані́н ня мае есьці сьвятасьці; гасподнік сьвятароў і найміт ня мае есьці сьвятасьці. 11 I сьвятар, калі купе сабе душу купляю срэбра, то гэты можа есьці гэта; і народжаны ў ягоным доме можа есьці хлеб ягоны. 12 I дачка сьвятарова, калі яна выйдзе замуж за чужані́на, то яна ня мае есьці абраканых сьвятасьцяў. 13 I дачка сьвятарова, калі будзе ўдава альбо разьведзеная, а насеньня няма ў яе, і зьвернецца да дому айца свайго, як у маладосьці сваёй; тады яна можа есьці з хлеба айца свайго; а ніякі чужанін ня мае есьці яго. 14 I калі людзіна ела сьвятасьць абмыльна, дык аддасьць сьвятару сьвятасьць і мае дадаць да яе пятую часьць. 15 I хай ня будзеняць сьвятасьцяў сыноў Ізраелявых, каторыя яны ўзьнімаюць СПАДАРУ, 16 I не панясуць яны бяспраўя аброку віны, еўшы іх сьвятасьці, бо Я СПАДАР, Каторы пасьвячае іх".
17 I гу́каў СПАДАР Масею, кажучы: 18 „Гукай Аарону а сыном ягоным а ўсім сыном Ізраелявым, і скажы ім: калі якая людзіна з дому Ізраелявага, альбо з чужаземцаў каторая ў Ізраелю, прынясець дар свой, подле ўсіх абятніцаў сваіх і ўсіх самахотных дароў сваіх, каторы абракае СПАДАРУ на ўсепаленьне; 19 То яна мае абрачы самахоць самца бяз гану з буйнога статку, з авец або козаў. 20 Ніякага, на каторым ё ган, не абракайце, бо ім не дастанеце любосьці. 21 I калі хто абракае супакойны аброк СПАДАРУ, спаўняючы абятніцу альбо самахоць, з буйнога альбо з драбнога; то мае быць дасканальны, каб быць любым; і ніякага гану ня мае быць на ім. 22 Сьляпое, альбо пашкоджанае, альбо калекае, альбо із струпам, альбо каросьлівае, альбо шалудзівае, такіх не абракайце СПАДАРУ; і на аброк агняны не давайце зь іх на аброчнік СПАДАРОЎ. 23 Вала а баранчыка зь перарослымі альбо недарослымі часьцьмі цела на самахотны дар прыгатаваць можаш, але за абятніцу ня будзе зьлюб. 24 У каторага шуляты расьцісьненыя, разьбітыя, адарваныя альбо выразаныя, не абракайце СПАДАРУ, і ў зямлі вашай не рабіце гэтага. 25 I з рук чужога не абракайце хлеба Бога вашага з усёга гэтага, бо на іх пашкоджаньне, ган на іх, ня будуць любыя".
26 I гу́каў СПАДАР Масею, кажучы: 27 „Бычок альбо баранчык, альбо казянё, як родзіцца, то сем дзён яно мае прабыць пры маці сваёй, а з восьмага дня й далей будзе любы на агняны аброк СПАДАРУ. 28 Ані вала, ані́ авечкі, яе й дзецяняці яе, ня рэжча тога самага дня. 29 Калі абракаеце СПАДАРУ аброк удзячнасьці, абракайце яго самахоць. 30 Тога самага дня надабе зьесьці яго; не пакідайце ад яго да раньня. Я СПАДАР. 31 Дзяржыце расказаньні Мае й паўніце іх. Я СПАДАР. 32 I ня будзеньце сьвятога імені Майго, і Я буду сьвячаны сярод сыноў Iзраелявых. Я СПАДАР, Каторы пасьвячае вас, 33 Каторы вывеў вас ізь зямлі Ягіпецкае, каб быць вашым Богам. Я СПАДАР".
1 I гу́каў СПАДАР Масею кажучы: 2 „Гу́кай сыном Ізраелявым, і скажы ім: прызначаныя поры СПАДАРОВЫ, каторыя будзеце зваць сьвятымі зборамі; во поры Мае:
3 „Шэсьць дзён рабі работу, а сёмага дня сыбота сыботаў, сьвяты збор; ніякага рамяства не рабі́це; гэта сыбота СПАДАРОВА ў вусіх сялібах вашых.
4 „Гэта поры СПАДАРОВЫ, сьвятыя зборы, каторыя вы будзеце згука́ць у пару іх: 5 Першага месяца, чатырнанцатага дня месяца адвячоркам Пасха СПАДАРОВА. 6 I пятнанцатага дня таго ж месяца сьвята праснакоў СПАДАРУ. Сем дзён ежча праснакі. 7 На першы дзень хай будзе ў вас сьвяты збор; ніякае рамеснае работы не рабіце. 8 I абракайце сем дзён агняны аброк СПАДАРУ; сёмага дня сьвяты збор; ніякае рамеснае работы не рабіце".
9 I гу́каў СПАДАР Масею, кажучы: 10 „Гу́кай сыном Ізраелявым і́ кажы ім: як прыйдзеце да зямлі, каторую Я даю вам, і будзеце жаць на ёй жніво, то першы сноп жніва вашага прынясі сьвятару. 11 I ён будзе туды-сюды нахінаць сноп перад СПАДАРОМ, каб быў любы за вас; назаўтрае па сыбоце нахінаць яго будзе сьвятар. 12 I прыгатуйце ў дзень нахінаньня сноп і баранчыка годняга на ўсепаленьне СПАДАРУ. 13 I аброк яго хлебны дзьве дзясятыя часьці ценкае мукі, рашчыненае на аліве, на агняны аброк СПАДАРУ, на прыемны пах, і ўзьліваньні яго чэцьверць гіна віна. 14 А хлеба, ані пражаных зярнят, ані зярнят сырых ня ежча аж да тога дня, каторага прынясіце́ аброк Богу свайму: гэта вечная ўстава ў родах вашых, у вусіх сялібах вашых.
15 „ I адлічыце сабе ад заўтрашняга дня просьле сыботы, ад тога дня, каторага прынесьлі сноп нахінаньня, сем сыботаў (поўныя маюць быць), 16 Да заўтрашняга дня просьле сёмае сыботы далічыце пяцьдзясят дзён, і даруйце новы хлебны аброк СПАДАРУ. 17 Ад сялібаў сваіх прынясіце хлеб нахінаньня зь дзьвюх дзясятых часьцяў ценкае мукі, ды маюць быць сьпечаныя кіслыя, першы плод СПАДАРУ. 18 I абрачыце́ разам із хлебам сем баранчыкаў, аднагодніх, і з буйнога статку аднаго бычка й два бараны; няхай будзе гэта на ўсепаленьне СПАДАРУ, і хлебны аброк і ўзьліваньне да іх на агняны аброк, на прыемны пах СПАДАРУ. 19 Прыгатуйце з казянят аднаго на аброк за грэх і два аднагоднія баранчыкі на аброк супакойны. 20 I хай туды-сюды нахінае іх сьвятар над хлебам першага плоду нахінаньня перад СПАДАРОМ над двума баранчыкамі: сьвятымі яны будуць СПАДАРУ; сьвятару. 21 I згу́кайце на самы гэты дзень, сьвяты збор будзе вам, і ніякае рамеснае работы не рабіце: гэта ўстава вечная ў вусіх сялібах вашых у родах вашых.
22 „I як будзеце жаць жніво зямлі вашае, не канчай канцы поля свайго, як жнеш, і засталага ад жніва свайго ня зьбірай: беднамуа асяленцу пакінь гэта. Я СПАДАР, Бог ваш.
23 I гу́каў СПАДАР Масею, кажучы: 24 „Гу́кай сыном Ізраелявым, кажучы: сёмага месяца, на першы дзень месяца хай будзе ў вас сыбота, сьвята трубаў, сьвяты збор. 25 Ніякае рамеснае работы не рабіце, і абрачыце агняны аброк СПАДАРУ".
26 I гу́каў СПАДАР Масею, кажучы: 27 „ Але дзясятага дня сёмага месяца гэтага, дзень ласкіўчыненьня гэта, хай будзе ў вас сьвяты збор; і марыце душы вашыя, абракайце агняны аброк СПАДАРУ. 28 Ніякага рамяства не рабіце гэтага самага дня, бо гэта дзень ласкіўчыненьня, каб залашчыць за вас від СПАДАРА, Бога вашага; 29 Бо ўсялякая душа, каторая ня будзе марыць сябе гэтага самага дня, будзе выгублена зь люду свайго. 30 I ўсялякую душу́, што будзе рабіць якое рамяство гэтага самага дня, Я выгублю тую душу з пасярод люду ейнага. 31 Ніякага рамяства не рабіце; гэта ўстава вечная ў родах вашых, у вусіх сялібах вашых. 32 Гэта вам сыбота сыботаў, і марыце душы вашы, зь дзявятага дня месяца ўвечары; ад вечара да вечара сьвяткуйце сыботы свае".
33 I гу́каў СПАДАР Масею, кажучы: 34 „Гу́кай сыном Ізраелявым, кажучы: зь пятнанцатага дня гэтага сёмага месяца сьвята будак, сем дзён СПАДАРУ. 35 Першага дня сьвяты збор, ніякае рамеснае работы не рабіце. 36 Сем дзён абракайце агняны аброк СПАДАРУ; восьмага дня сьвяты збор хай будзе ў вас; і абрачыце́ агняны аброк СПАДАРУ; гэта дзень узьдзержлівасьці, і не рабіце ніякае рамеснае работы. 37 Гэта поры СПАДАРОВЫ, каторыя вы маеце агалашаць, як сьвятыя зборы, каб абракаць агняны аброк СПАДАРУ, усепаленьне, аброк хлебны, аброк зарэзаньня, узьліваньне, кажны ў свой дзень, 38 Апрача сыботаў СПАДАРОВЫХ, і апрача дароў вашых, і апрача ўсіх аброкаў вашых, і апрача ўсіх самахотных вашых, што вы даіце́ СПАДАРУ. 39 Але пятнанцатага дня сёмага месяца, як вы зьбіраеце ўвод зямлі, сьвяткуйце сьвята СПАДАРОВА сем дзён: першага дня сыбота і восьмага дня сыбота. 40 I вазьміце сабе першага дня садавіну́ харошых дзерваў, пагоны пальмавыя і галінкі дзерваў густых і вербаў рэчных, і весяліцеся перад СПАДАРОМ, Богам вашым, сем дзён. 41 сьвяціце гэтае сьвята СПАДАРОВА сем дзён у годзе: гэта ўстава вечная ў родах вашых. Сёмага месяца сьвяціце яго. 42 У будках маеце жыць сем дзён; кажны тубылец Ізраелец жыві ў будках, 43 Каб ведалі роды вашыя, што ў будках асяліў Я сыноў Ізраелявых, як вывеў іх ізь зямлі Ягіпецкае. Я СПАДАР, Бог ваш". 44 I гу́каў Масей сыном Ізраелявым праз поры СПАДАРОВЫ.
1 I гу́каў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Раскажы сыном Ізраелявым, і хай возьмуць табе алівы аліўкавае, чыстае, вытаўчанае, на сьвяценьне, каб паліць штачасны сьветач. 3 Вонках запінахі скрыні сьветчаньня ў будане збору наснудзе гэта Аарон зь вечара да раньня перад відам СПАДАРА штачасна. Гэта - вечная ўстава ў родах вашых. 4 На сьветачу чыстым наснудзе лянпы перад СПАДАРОМ штачасна.
5 „I вазьмі ценкае мукі й сьпячы зь яе двананцаць закрашаных букаткаў; дзьве дзясятыя ефы хай будуць у кажнай букатцы. 6 I палажы іх у два рады, па шэсьць у рад, на чыстым стале перад СПАДАРОМ. 7 I палажы на рад чыстага кадзіла, і будзе гэта ля хлеба, на памятку, на аброк СПАДАРУ. 8 Дня сыботняга, дня сыботняга прыгатуйце гэта перад СПАДАРОМ штачасна ад сыноў Ізраелявых: гэта змова вечная. 9 I будзе Аарону а сыном ягоным, і будуць есьці яго на сьвятым месцу; бо сьвятое сьвятых гэта яму з агняных аброкаў СПАДАРОВЬГХ: устава вечная".
10 I вышаў сын аднае Ізраелкі, ён сын Егіпцяні́на, меж сыноў Ізраелявых, і павадзіліся ў табару сын Ізраелчын і Ізраелец; 11 I ганіў сын Ізраелчын Імя Спадарова і клёў. I прывялі яго да Масея. А імя маці ягонае было Саломіф Дыўранка, з пакаленьня Дановага; 12 I памясьцілі яго пад старожу, каб было наказана ім із вуснаў СПАДАРОВЫХ.
13 I гу́каў СПАДАР Масею, кажучы: 14 „Вывядзі ўлегцы маючага вонкі з табару, і ўсі, што чулі, няхай паложаць рукі свае на галаву ягоную, і ўкамянуе яго ўся грамада́.
15 „І сыном Ізраелявым гу́кай, кажучы: кажная людзіна, каторая будзе ўлегцы мець Бога свайго, тая панясець грэх свой. 16 I хто будзе ганіць імя СПАДАРОВА, сьмерцю памрэць, каменьням укамянуюць яго ўся грамада́. Як асяленец, таж тубылец, калі будзе ганіць імя СПАДАРОВА, памрэць.
17 I людзіна, што заб'ець чалавека, сьмерцю памрэць. 18 Хто заб'ець статчыну, мае заплаціць за яе, дых за дых. 19 I людзіна, што прычыне ган субрату свайму, то, як ён зрабіў, так мае быць зроблена яму. 20 Зламеньне за зламеньне, вока за вока, зуб за зуб: як ён прычыніў ган чалавеку, прычыняць так яму. 21 I хто заб'ець статчыну, мае заплаціць за яе; а хто заб'ець чалавека, тый хай памрэць. 22 Адна ўстава хай будзе вам, як асяленцу, чужаземцу, так і тубыльцу хай будзе; бо Я СПАДАР, Бог ваш".
23 I гўкаў Масей сыном Ізраелявым; і вывялі ўлегцы маючага вонкі з табару, і ўкаменавалі яго, і зрабілі сынове Ізраелявы, як расказаў СПАДАР Масею.
1 I гу́каў СПАДАР Масею на гары Сынаю, кажучы: 2 „Гу́кай сыном Ізраелявым і скажы ім: як прыдзеце да зямлі, каторую Я даю вам, тады зямля мае супачыць у сыботу СПАДАРОВУ. 3 Шэсьць год засявай поле свае, і шэсьць год абразай вінішчы свае, і зьбірай уроды іх; 4 А год сёмы няхай будзе сыбота сыботаў зямлі, сыбота СПАДАРУ: поля свайго не засявай і вінішча свайго не абразай. 5 Што само вырасьце ўроду твайго, ня жні, і ягадаў зь вінішча свайго ня зьбірай; гэта будзе год сыботы зямлі. 6 I будзе сыбота зямлі вам на емя, табе а слузе твайму а служэбцы а найміту твайму а жыхару твайму, што асяліўся ў цябе; 7 I статку твайму й зьверанятам, каторыя на зямлі тваёй, няхай будуць усі ўроды зямлі на корм.
8 „I налічы сабе сем сыботніх год, сем разоў па сем год, і будуць у цябе ў сямёх сыботніх гадох сорак дзевяць год. 9 I хай пройдзе трубны гук сёмага месяца, дзясятага дня месяца, у дзень ласкіўчыненьня правядзіце трубу па ўсіх землях вашых. 10 I пасьвяціце пяцьдзясяты год, і агаласіце свабоду на зямлі ўсім жыхарам яе; хай будуць гэга ў вас угодкі; і зьвернецца кажны да дзяржаньня свайго, і кажны да радзімы свае зьвернецца. 11 Угодкамі хай будзе пяцьдзясяты год у вас: ня сейце й ня жніце, што само вырасьце на зямлі, ані зьбірайце ягадаў з пасьвячаных вінішчаў; 12 Бо гэта ўгодкі; сьвятымі хай будуць яны вам; з поля ежча ўрод яго. 13 У гэтыя пяцьдзясятыя ўгодкі зьвернецца кажны да дзяржавы свае. 14 Калі будзеце прадаваць што субрату свайму, альбо будзеце купляць што ў субрата свайго, ня крыўдзьце адзін аднаго. 15 Подле ліку год па ўгодках ты маеш купляць у субрата свайго, і подле ліку год прыбытку ён мае прадаваць табе. 16 Подле шмат год, павяліч цану; а подле мала год, зьменш цану: бо ведамы лік прыбытку ён прадаець табе. 17 Не ашукуйпе субрата свайго, але бойся Бога свайго; бо Я СПАДАР, Бог ваш. 18 Уставы Мае а суды Мае дзяржыце і чыніце іх, і будзеце жыць супакойна на зямлі. 19 I дасьць зямля плод свой, і будзеце есьці да сыці, і будзеце жыць бясьпечна на ёй. 20 А калі скажаце: Што ж нам есьці сёмага году, вось, мы ня сеялі ані зьбіралі прыбытку свайго?' 21 I Я раскажу дабраславенства Свае на вас шостага году, ён дасьць прыбытку на тры гады. 22 I будзеце сеяць восьмага году, але есьці будзеце ўрод стары да дзявятага году; пакуль ня прыйдзе яго прыбытак, вы будзеце есьці старое. 23 I зямлю не прадаваць назаўоёды, бо зямля Мая; вы прыходныя а асяленцы ў Мяне. 24 Па ўсёй зямлі дзяржаньня свайго давайце выкуп зямлі.
25 „Калі брат твой зьбяднее й прадасьць ізь дзяржавы свае, то прыйдзе сваяк блізкі́ да яго й выкупе праданае братам ягоным. 26 Калі ж у людзіны няма радні, і дастане рука ейная, і знойдзе даволі на выкуп; 27 Дык хай ён разьліча гады продажы свае, і зьверне засталае таму, каму ён прадаў, і ўступе ізноў у дзяржаву сваю. 28 Калі ж ня знойдзе рука ягоная даволі, каб зьвярнуць яму, то праданае ім засгане́цца ў руках таго, хто купіў яго, да ўгодкавага году, а ў вугодкавым годзе адыйдзе яно, і ён зьвернецца да дзяржавы свае. 29 „Калі хто прадасьць гасподні дом у месьце ізь сьцяною, то выкупіць яго можна да канца году ад продажы яго; цэлы год выкупіць яго можна. 30 Калі ж ня будзе ён выкуплены, пакуль споўніцца яму супоўны год, то застане́цца дом, каторы ў месьце ізь сьцяною, назаўсёды таму, хто купіў яго, у роды яго, у пяцьдзясятыя ўгодкі не адыйдзе. 31 А дамы сёлаў, ідзе няма сьцяны наўкола, за поле зямлі ўважаюцца; выкупляць іх можна, і ў вугодкі яны адходзяць.
32 Узглядам местаў Левітаў, дамоў у местах дзяржаньня іхнага, дык выкуп вечны будзе Левітам. 33 А хто купе ў Левітаў, дык выйдзе куплены дом і места дзяржаньня яго ў пяцьдзясятыя ўгодкі, бо дамы ў местах левіцкіх складаюць іхную дзяржаву сярод сыноў Ізраелявых. 34 I поля пасты местаў іхных прадаваць ня можна, бо гэта вечная дзяржава іхная.
35 I калі брат твой зьбяднее, і паніжылася рука ягоная ў цябе, ты паддзяржы яго, ці гэта чужаземец, ці жыхар, каб ён жыў із табою. 36 Не бяры ад яго працэнтаў ані прыбытку, і бойся Бога свайго, каб жыў брат твой із табою. 37 Срэбла свайго не аддавай яму на працэнты, і на прыбыткі не пазычай еміны свае. 38 Я СПАДАР, Бог ваш, каторы вывеў вас ізь зямлі Ягіпецкае, каб даць вам зямлю Канаанскую, каб быць вашым Богам.
39 I як зьбяднее брат твой у цябе і праданы будзе табе, то ня сіль яго рабіць работы нявольніцкія. 40 Ён мае быць у цябе як найміт, як асяленец; да пяцьдзясятага ўгодкавага году няхай робе табе; 41 А тады хай адыйдзе ён ад цябе, сам а дзеці ягоныя зь ім, і зьвернецца да радзімы свае, і да дзяржаньня айцоў сваіх зьвернецца; 42 Бо яны слугі Мае, каторых Я вывеў ізь зямлі Ягіпецкае; ня маюць прадаваць іх, як прадаюць нявольнікаў. 43 Не пануй над імі стродка, і май страх перад Богам сваім. 44 А слуга твой а служэбка твая, каторыя будуць у цябе, ад народаў, што наўкола вас, ад іх можаш купляць нявольніка а нявольніцу. 45 I таксама зь дзяцей жыхараў, каторыя асяліліся ў вас, зь іх купляйце, з радзімаў іхных, каторыя ў вас, каторыя радзі́ліся ў зямлі вашай і будуць вам собскасьцю. 46 I можаце перадаваць іх на спадак і сыном вашым па сабе як меньне, дзяржаньне на векі. Імі можаце рабіць. А над братамі сваімі, сынамі Ізраельскімі, адзін над адным не пануйце стродка.
47 „І калі чужаземец альбо асяленец, каторы з табою, будзе мець дастатак, а брат твой зьбяднее ля яго і прадасца чужаземцу, што жывець у цябе, альбо каму з патомкаў чужаземцавых; 48 То просьле продажы можна выкупіць яго; адзін із братоў ягоных выкупіць яго, 49 Альбо сын дзядзькі ягонага мае выкупіць яго, альбо хто-колечы з блізкое радні ягонае, з радзімы ягонае, мае выкупіць яго; альбо, калі будзе мець дастатак, ён сам выкупіцца. 50 I ён мае разьлічыцца з тым, хто яго купіў, ад тога году, як ён прадаў сябе, да пяцьдзясятага году ўгодкавага, і будзе срэбла, за каторае ён прадаў сябе, подле ліку год; як дні найміта ён мае быць у яго. 51 I калі яшчэ шмат год, то подле іх зьверне выкуп за сябе із срэбла, за каторае ён куплены. 52 I калі мала застанецца год да ўгодкавага году, то ён мае палічыць, подле год зьверне выкуп свой. 53 Як найміт, з году ў год ён будзе ў яго; ён ня мае панаваць над ім стродка ў ваччу тваім. 54 I калі ён ня выкупіцца такім парадкам, то ўгодкавага году адыйдзе сам а дзеці ягоныя зь ім; 55 Бо сынове Ізраелявы слугі Імне яны, Мае слугі, каторых Я вывеў ізь зямлі Ягіпецкае. Я СПАДАР, Бог ваш.
1 „Не рабіце сабе балваноў ані выразайце абразоў, і стаўпоў ня стаўце ў сябе, і каменя з абразамі не кладзіце ў зямлі вашай, каб кланяцца на ім; бо Я СПАДАР, Бог ваш.
2 „Сыботы Мае дзяржыце й сьвятыні Мае сьціце, бо Я СПАДАР, Бог ваш.
3 „Калі вы будзеце хадзіць у вуставах Маіх і расказаньні Мае будзеце дзяржаць а паўніць іх; 4 Дык Я дам вам дажджы вашы ў пару іх, і зямля дасьць урод свой, і дзервы палявыя дадуць плод свой. 5 I датрывае малацьба да збору віна, а збор віна датрывае да сяўбы; і будзеце есьці даволі хлеба свайго, і будзеце жыць бесьпечна на зямлі сваёй. 6 I дам мір у зямлі, і ляжаце, і ніхто не напалохае ва́с; прычыню звод на лютыя зьвяры ізь зямлі, і меч ня пройдзе па зямлі вашай. 7 I будзеце гнаць варагоў сваіх, і паваляцца яны перад вамі ад мяча. 8 I пяцёх із вас пражануць сту, а сту з вас пражануць дзесяць тысячаў, і паваляцца варагі́ вашыя перад вамі ад мяча. 9 I зьвярнуся да вас, і штоднымі ўчыню вас, і размнажу́ вас, і ўстанаўлю змову сваю з вамі. 10 I будзеце есьці старое леташняе, і вынясіце старое дзеля новага. 11 I пастанаўлю вітальню Сваю сярод вас, і душа Мая ня будзе брыдзіцца вамі. 12 I буду хадзіць сярод вас, і буду вашым Богам, а вы будзеце Імне людам. 13 Я СПАДАР, Бог ваш, каторы вывеў вас ізь зямлі Ягіпецкае, каб вы ня былі ім нявольнікамі, і паламіў ланцугі йга вашага, і даў вам хадзіць выпрастаўшыся.
14 „А калі не паслухаеце Мяне й ня будзеце паўніць усіх расказаньняў гэтых, 15 I калі будзеце грэбаваць уставамі Маімі, калі душа ваша збрыдзе суды Мае, так што ня будзеце паўніць усіх расказаньняў Маіх, узрушыўшы змову Маю; 16 дык Я ўчыню з вамі гэта: і даведаюся да вас жахам, сухотамі а гаручкаю, ад каторых стамуюцца вочы вашыя і змучыцца душа, і будзеце сеяць сяўбу вашу дарма́, і варагі́ вашы зьядуць яе. 17 I зьвярну від Свой супроці вас, і будзеце зражаны перад варага́мі сваімі, і будуць панаваць над вамі не́прыяцелі вашы, і ўцякаць будзеце, як ніхто не пажанецца за вамі. 18 Калі й пры ўсім гэтым не паслухаеце Мяне, то Я павялічу караць вас за грахі вашыя сем разоў; 19 I зламлю пыху сілы вашае, і неба вашае зраблю, як зялеза, і зямлю вашую, як медзь; 20 I дарма́ будзе высіляцца сіла вашая, і зямля вашая ня дасьць уроду свайго, і дзервы зямлі не дадуць пладоў сваіх. 21 Калі ж пойдзеце супроці Мяне і ня будзеце зычыць слухаць Мяне, то Я памнажу́ вам сем разоў подле грахоў вашых. 22 Пашлю на вас зьвяры палявыя, каторыя спабудуць вас дзяцей, і выгубяць статак вашы, і вас зьменшаць, і спусьцеюць дарогі вашыя. 28 I калі ўсім гэтым ня будзеце на́ўчаны Імною, а пойдзеце Імне ў спраціўленьне; 24 Дык і Я пайду, нават Я, з вамі ў спраціўленьне, і зра́жу вас, нават Я, сем разоў за грахі вашы. 25 I навяду на вае памсьлівы меч на помсту за змову; калі ж зьбярыце́се да местаў сваіх, дык пашлю мор пасярод вас, і адданы будзеце ў рукі ворага. 26 Як выгублю ў вас апору хлеба, дзесяць жанок будуць пячы хлеб вашы ў ваднэй печы, і будуць аддаваць хлеб вашы вагою; вы будзеце есьці, і ня будзеце пад'еўшы. 27 I калі й гэтым не паслухаеце Мяне й пойдзеце супроці Мяне, 28 Дык пайду Я з вамі ў гневе Майго спраціўленьня і пакараю вас, нават Я, сем разоў за грахі вашыя. 29 I будзеце есьці цела сыноў сваіх, і цела дачок сваіх будзеце есьці. 30 I разбуру́ вышыні вашыя, і зьнішчу сонечныя абразы вашыя, і палажу трупы вашыя на трупы балваноў вашых, і збрыдзе вас душа Мая. 31 I аддам месты вашыя на разбурэньне, і спустошу сьвятыні вашы, і ня буду нюхаць прыемнага паху аброкаў вашых. 32 I Я спустошу зямлю, ажно зумеюцца зь яе варагі́ вашы, у ёй жывучыя. 33 I вас расьцярушу меж народаў, і зь мячом на галі́ пажануся за вамі, і будзе зямля ваша пустая, і месты вашыя разбураныя. 34 Тады будуць любы зямлі сыботы яе ўсі дні пусьценьня свайго, а вы будзеце ў зямлі варагоў вашых; тады будзе супачываць зямля, і досыць учыне сабе за сыботы свае. 35 Усі дні пусьценьня будзе яна супачываць, колькі не супачывала ў сыботы вашы, як вы жылі́ на ёй. 36 I засталым із вас пашлю у сэрцы ляклі́васьць у землях варагоў іхных, і пажанець іх шапаценьне гнанага лісту, і ўцякуць ад мяча, і паваляцца, як ніхто не жанецца; 37 I спатыкыуцца адзін на аднаго, як перад мячом, прымеж тога ніхто гнацца за імі ня будзе, і ня будзе ў вас трывалкосьці ўстоіць супроці варагоў сваіх. 38 I загінеце памеж народаў, і пажарэць вас зямля варагоў вашых. 39 А засталыя з вас ссохнуць у сваіх бяспраўях у землях варагоў вашых, і нават у бяспраўю бацькоў сваіх ссохнуць. 40 I вызнаюць яны бяспраўе свае і бяспраўе бацькоў сваіх у выступах іхных, што яны выступалі супроці Мяне і нават хадзілі з Імною ў спраціўленьне, 41 За што нават Я пайшоў зь імі ў спраціўленьне і ўвёў іх у зямлю варагоў іхных; можа тады скарыцца неабрэзанае сэрца іхнае, і тады яны згодзяцца з караю за бяспраўі. 42 I Я ўспомню змову Сваю зь Якавам, і нават змову Сваю з Ісаком, і нават змову Сваю з Абрагамам успомню, і зямлю ўспомню. 43 I зямлі, пакіненай імі, будуць любы сыботы яе, спусьцеўшы ад іх, і яны згодзяцца з караю за бяспраўі свае, дыкжэ за тое, што суды Мае ўлегцы мелі, і ўставы Мае збрыдзела душа іхная; 44 I нават таксама гэта, як яны будуць у зямлі варагоў сваіх, Я ня буду ўлегцы мець іх і не пабдыджуся імі, каб выгубіць іх, каб узрушыць змову Маю зь імі, бо Я СПАДАР, Бог іх. 45 I ўспомню дзеля іх змову зь першымі, каторых вывеў Я ізь зямлі Ягіпецкае перад ачмі паганаў, каб быць іх Богам. Я СПАДАР". 46 Гэта ўставы а суды а правы, каторыя даў СПАДАР меж Сябе й сыноў Ізраелявых на гары Сынаю, Масеям.
1 I гу́каў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Гу́кай да сыноў Ізраелявых і скажы ім: калі людзіна зробе абятніцу подле ацэны твае душаў СПАДАРУ; 3 Дык будзе ацэна твая мужчыны ад дваццацёх год да шасьцьдзясят год, і будзе ацэна твая пяцьдзясят сыкляў срэбных, подле сыкля сьвятыні. 4 Калі ж гэта жонка, дык ацэна твая мае быць трыццаць сыкляў. 5 I каліж ад пяцёх год да дваццацёх год, дык будзе ацэна твая мужчыны дваццаць сыкляў і жонкі дзесяць сыкляў. 6 I калі ад месяца і да пяцёх год, дык будзе ацэна твая мужчыны пяць сыкляў срэбра і жонкі ацэна твая тры сыклі срэбла. 7 I калі шасьцьдзясят год і вышэй, калі мужчына, дык будзе ацэна твая пятнанцаць сыкляў срэбра, а жонкі дзесяць сыкляў. 8 I калі бяднейшы ён за ацэну тваю, то пастанавіць яго перад сьвятаром, і сьвятар хай ацануе яго; сумерна з магчымасьцяй таго, хто робе абятніцу, хай ацануе яго сьвятар.
9 „Калі ж гэта будзе статак, каторы абракаюць на аброк СПАДАРУ, то ўсе, што дадзена СПАДАРУ, мае быць сьвята. 10 Ня маюць адмяняць яго й даваць благое за добрае, або добрае за благое; калі ж станецца, што хто адмене статчыну на статчыну, то й яна й даная за яе будзе сьвятая. 11 Калі ж будзе якая статчына нячыстая, каторую не абракаюць на аброк СПАДАРУ, то маюць пастанавіць статчыну перад сьвятаром; 12 I ацануе сьвятар яе, ці добрая яна, ці ліхая; і як ацануе сьвятар, так і мае быць. 13 Калі ж хто захоча выкупіць яе, то хай дадаець пятую часьць да ацэны твае.
14 „Калі хто пасьвячае дом свой як сьвятасьць СПАДАРУ, то сьвятар мае ацанаваць яго, ці добры ён, ці благі; і як ацануе сьвятар, так яно й станецца. 15 Калі ж тый, хто пасьвяціў, захоча выкупіць дом свой, то хай дадасьць пятую часьць срэбла ацэны твае яго, і будзе ягоны. 16 I калі з поля із свае дзяржавы пасьвяце хто СПАДАРУ, то ацэна твая мае быць подле меры сяўбы: за сяўбу гомэра ячменю пяцьдзясят сыкляў срэбла. 17 Калі пяцьдзясятага ўгодкавага году пасьвячае хто поле свае, мае адбыцца подле ацэны твае. 18 Калі ж па пяцьдзясятых угодках пасьвячае хто поле свае, то сьвятар мае разьлічыць срэбла подле год, засталых да ўгодкавага году, і мае паменшыць ацэну сваю. 19 I калі чыста выкупіць поле тый, каторы пасьвяціў, то хай ён дадасьць пятую часьць срэбла ацэны твае, і яно застане́цца за ім. 20 I калі ён ня выкупе поля, і будзе прадана поле іншаму чалавеку, то ўжо ня можна выкупіць. 21 I будзе поле тое, калі яно ў вугодкі адыйдзе, сьвятасьцю СПАДАРУ, як поле пасьвячанае; сьвятару станецца дзяржаньне яго. 22 А калі поле куплі свае, каторае не з палёў ягонага дзяржаньня, ён пасьвяце СПАДАРУ, 23 Дык паліча яму сьвятар колькасьць ацэны аж да ўгодкавага году, і мае ён аддаць подле ацэны ў тым жа дню, сьвятасьць СПАДАРУ. 24 Пяцьдзясятага ўгодкавага году зьвернецца тое поле да тога, у кога яно было куплена, каму належа дзяржаньне тае зямлі. 25 Кажная ж ацэна твая мае быць подле сыклю сьвятыні, дваццаць ґер мае быць у сыклю.
26 „Адно першака, каторы подле першародзтва належа СПАДАРУ із статку, ня мае ніхто пасьвячаць; ці вол гэта, ці авечка, СПАДАРОВЫ яны. 27 Калі ж статак нычысты, то мае выкупіць подле ацэны твае і дадаць да тога пятую часьць; калі ня выкупе, то мае прадаць подле ацэны твае.
28 „Толькі ўсе пасьвячанае, каторае хтось пасьвяціў бы СПАДАРУ з усёга, што яго, з чалавека, ці із статчыны, ці з поля свайго дзяржаньня, - не прадаецца а не выкупляецца. Усе пасьвячанае сьвятое сьвятых яно СПАДАРУ. 29 Усе пасьвячанае, што пасьвячаюць людзі, не выкупляецца, напэўна памрэць. 30 I ўсялякая дзесяціна зямлі, ізь сяўбы зямлі і з пладоў дзерва належа СПАДАРУ; гэта сьвятасьць СПАДАРУ. 31 Калі ж хто захоча выкупіць дзесяціну сваю, то мае дадаць да яе пятую часьць. 32 I ўсялякая дзесяціна з буйнога й драбнога статку, з усёга, што прыходзе пад кіям, дзясятая часьць будзе сьвятасьць СПАДАРУ.
33 Ня маюць разглядаць, добрае, ці благое, і ня маюць адмяняць яго; калі ж хто адмене яго, то й само яно й данае на адмену будзе сьвятым, і ня можа быць выкуплена". 34 Гэта расказаньні, каторыя расказаў СПАДАР Масеям на гары Сынаю сыном Ізраелявым.
1 I гу́каў СПАДАР Масею на пустыні́ Сынайскай, у будане збору, на першы дзень другога месяца, другога году па выхадзе ізь зямлі Ягіпецкае, кажучы: 2 „Палічыце ўвесь лік грамады сыноў Ізраелявых па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, подле ліку ймёнаў, усіх мужчынаў нагалаву. 3 Ад дваццацёх год і вышэй, кажнага гадзячага на вайну ў Ізраеля, палічыце іх подле войскаў іхных - ты а Аарон. 4 З вамі мае быць із плямені па аднэй людзіне, што ё галавою ў доме айцоў сваіх.
5 „І во ймёны мужоў, што будуць стаяць із вамі: ад Рувіна Еліцур Шэдэўронак; 6 Ад Сымона Шэлумель Цурышаддаёнак; 7 Ад Юды Наасон Амінадавёнак; 8 Ад Іссасхара Нефанеель Цуаронак; 9 Ад Завулона Еляў Гэлонёнак; 10 Ад сыноў Язэпавых: ад Яхрэма Елішама Амігудзёнак; ад Манаса Гамалель Педацуронак; 11 Ад Веняміна Авідан Ґідэонёнак; 12 Ад Дана Агіезэр Амішаддаёнак; 13 Ад Ашэра Паґіель Охранёнак; 14 Ад Ґада Елязаф Дэулёнак; 15 Ад Неффаліма Агіра Енанёнак". 16 Гэта славутыя грамады, князі плямёнаў айцоў сваіх, галавы тысячаў у Ізраелю яны. 17 I ўзяў Масей а Аарон мужоў гэтых, каторыя былі́ менаваныя наймя. 18 I ўсю грамаду́ яны зьберлі на першы дзень другога месяца. I паказалі яны радаводы свае па радзімах сваіх, па дамох айцоў сваіх, подле ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, нагалаву; 19 Як расказаў СПАДАР Масею, так палічыў ён іх на пустыні́ Сынайскай.
20 I было сыноў Рувінавых, першака Ізраелявага, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, подле ліку ймёнаў, нагалаву, усіх мужчынаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну, 21 Налічана ў пляменю Рувінавым сорак шэсьць тысячаў пяцьсот.
22 У сыноў Сымонавых, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных лікі ягоныя, подле ліку ймёнаў, нагалаву, усіх мужчынаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну, 23 Лікі ў пляменю Сымонавым пяцьдзясят дзевяць тысячаў трыста.
24 У сыноў Ґадавых, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, у ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну, 25 Лікі іх у пляменю Ґадавым сорак пяць тысячаў шасьцьсот пяцьдзясят.
26 У сыноў Юдзіных, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, у ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну, 27 Лікі ў пляменю Юдзіным семдзясят чатыры тысячы шасьцьсот.
28 У сыноў Іссасхаровых, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, подле ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну, 29 Налічана ў пляменю Іссасхаровым пяцьдзясят чатыры тысячы чатырыста.
30 У сыноў Завулонавых, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, у ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну, 31 Лікі ў пляменю Завулонавым пяцьдзясят сем тысячаў чатырыста.
32 I сыноў Язэпавых, сыноў Яхрэмавых, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, у ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну, 33 Палічана ў пляменю Яхрэмавым сорак тысячаў пяцьсот.
34 У сыноў Манасавых, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, у ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну, 35 Лік у пляменю Манасавым трыццаць дзьве тысячы дзьвесьце.
36 У сыноў Веняміновых, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, у ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну, 37 Лікі ў пляменю Веняміновым трыццаць пяць тысячаў чатырыста.
38 У сыноў Дановых, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, у ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну, 39 Лікі у пляменю Дановым шасьцьдзясят дзьве тысячы сямсот.
40 У сыноў Ашэравых, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, у ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну, 41 Лікі ў пляменю Ашэравым сорак адна тысяча пяцьсот.
42 У сыноў Неффалімовых, у родах і́хных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, у ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну, 43 Лікі ў пляменю Неффалімовым пяцьдзясят тры тысячы чатырыста.
44 Гэта лікі, каторых палічыў Масей а Аарон а князі Ізраеля, двананцацёх чалавекаў, па адным чалавеку былі яны з дому айцоў сваіх. 45 I было ўсіх палічаных сыноў Ізраелявых, па домах айцоў іхных, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну ў Ізраелю, 46 I было ўсіх палічаных шасьцьсот тры тысячы пяцьсот пяцьдзясят. 47 А Левіты подле родаў айцоў сваіх ня былі палічаныя памеж іх.
48 I гу́каў СПАДАР, кажучы: 49 „Толькі плямені Левавага ня лічы і колькасьць іх не далічай да сыноў Ізраелявых, 50 Але ты прызнач Левітаў да вітальні сьветчаньня і да ўсіх судзінаў яе і да ўсёга, што пры ёй; хай яны носяць вітальню й усі судзі́ны яе, і яны будуць служыць ёй, і наўкола вітальні раскладацца табарам сваім. 51 I, як кране́цца вітальня, няхай спушчаюць яе Левіты; і як надабе раскладаць вітальню, няхай устанаўляюць яе Левіты; а калі прыступе хто чужы, памрэць. 52 I будуць разьляга́цца сынове Ізраелявы кажны ў табару сваім і кажны пры сьцязе сваім, па войсках сваіх. 53 А Левіты маюць разьлягацца табарам наўкола вітальні сьветчаньня, і ня будзе гневу на грамаду́ сыноў Ізраелявых; і будуць Левіты стаяць на старожы вітальні сьветчаньня". 54 I зрабілі сынове Ізраелявы; подле ўсёга, што расказаў СПАДАР Масею, так і зрабілі.
1 I гу́каў СПАДАР Масею а Аарону, кажучы: 2 „Кажная людзіна ля сьцягу свайго і з гэрба мі дому айцоў сваіх разьлягуцца сынове Ізраелявы; насупроці будана сьветчаньня разьлягацца будуць. 3 Тымі, што разьлягліся на ўсход, на ўсход сонца, быў сьцяг табару Юдзінага, па войсках іхных, і князь сыноў Юдзіных Наасон Амінадавёнак; 4 I ў войску ягоным, і палічаных ягоных семдзясят чатыры тысячы шасьцьсот.
5 „I ля яго разьляжацца табарам плямя Іссасхарова, і князь сыноў Іссасхаровых Нафанаель Цуаронак; 6 I ў войску ягоным, і палічаных ягоных пяцьдзясят чатыры тысячы чатырыста.
7 „Адлі пакаленьне Завулонава, і князь сыноў Завулонавых Еляў Гэлонёнак; 8 I ў войску ягоным, і палічаных ягоных пяцьдзясят сем тысячаў чатырыста.
9 „Усіх палічаных у табару Юдзіным сто асьмідзясят шэсьць тьгсячаў чатырыста, па войсках іхных; яны крану́цца першыя.
10 „Сьцяг табару Рувінавага на паўдня, па войсках іхных, і князь сыноў Рувінавых Еліцур Шэдэўронак; 11 I ў войску ягоным, і палічаных ягоных сорак шэсьць тысячаў пяцьсот.
12 „І ля яго разьляжацца табарам плямя Сымонава, і князь сыноў Сымонавых Шэлумель Цурышаддаёнак; 13 I ў войску ягоным, і палічаных ягоных пяцьдзясят дзевяць тысячаў трыста. 14 Плямя Гадава, і князь сыноў Гадавых Елясаф Рэґуелёнак; 15 I ў войску ягоным, і палічаных ягоных сорак пяць тысячаў шасьцьсот пяцьдзясят.
16 „Усіх палічаных у табару Рувінавым сто пяцьдзясят адна тысяча чатырыста пяцьдзясят, па войсках іхных; другімі яны маюць кратацца. 17 I кране́цца вітальня збору, табар Левітаў будзе ў сярэдзіне табараў. Як разьлягаюцца, так і маюць кратацца, кажны на сваім месцу ля сьцягоў сваіх.
18 „Сьцяг табару Яхрэмавага, па войсках іхных, у кірунку мора, і князь сыноў Яхрэмавых Елішама Амігудзёнак; 19 I ў войску ягоным, і палічаных ягоных сорак тысячаў пяцьсот.
20 „I ля яго плямя Манасава, і князь сыноў Манасавых Ґамалель Педацуронак; 21 I ў войску ягоным, і палічаных ягоных трыццаць дзьве тысячы дзьвесьце.
22 „I плямя Венямінова, і князь сыноў Веняміновых Авідан Ґідэонёнак; 23 I ў войску ягоным, і палічаных ягоных трыццаць пяць тысячаў чатырыста. 24 Усіх палічаных у табару Яхрэмавым сто восьмі тысячаў сто, па войсках іхных; і трэйція яны маюць кратацца.
25 „Сьцяг табару Дановага на поўнач, па войсках іхных, і князь сыноў Дановых Агіезэр Амішаддаёнак; 26 I ў войску ягоным, і палічаных ягоных шасьцьдзясят дзьве тысячы сямсот.
27 „I ля яго разьляжацца табарам плямя Ашэрава, і князь сыноў Ашэравых Паґіель Охранёнак; 28 I ў войску ягоным, і палічаных ягоных сорак адна тысяча пяцьсот. 29 I плямя Неффалімова, і князь сыноў Неффалімовых Аґіра Енанёнак; 30 I ў войску ягоным, і палічаных ягоных пяцьдзясят тры тысячы чатырыста. 31 Усіх палічаных у табару Дановым сто пяцьдзясят сем тысячаў шасьцьсот; яны маюць кратацца апошнія ля сьцягоў сваіх".
32 Гэта палічаныя сынове Ізраелявы па дамох айцоў іхных. Усіх палічаных у табарах, па войсках іхных, шасьцьсот тры тысячы пяцьсот пяцьдзясят. 33 А Левіты не палічаныя із сынамі Ізраеля, як расказаў СПАДАР Масею. 34 I зрабілі сынове Ізраелявы ўсе, што расказаў СПАДАР Масею; гэтак разьлягліся табарамі ля сьцягоў сваіх і гэтак краталіся кажны па радзімах сваіх і кажны па дамох айцоў сваіх.
1 Во радавод Аарона а Масея ў дню, калі гутарыў СПАДАР із Масеям на гары Сынаю; 2 I во ймёны сыноў Ааронавых: пяршак Надаў а Авігу, Елеазар а Іфамар. 3 Гэта ймёны сыноў Ааронавых, сьвятароў, памазаных, каторых ён пасьвяціў сьвятарстваваць. 4 I памерлі Надаў а Авігу перад відам СПАДАРОВЫМ, як яны прыне́сьлі цяпло чужое перад відам СПАДАРОВЫМ на пустыні́ Сынайскай, а дзяцей у іх ня было; і сьвятарствавалі Елеазар а Іфамар перад Ааронам, айцом сваім.
5 I гу́каў СПАДАР Масею, кажучы: 6 „Дабліж плямя Левава й пастанаві яго перад Ааронам сьвятаром, каб яны служылі яму. 7 I няхай яны рупяцца праз старожу ягоную й старожу ўсяе грамады перад буданом збору, каб служыць службу вітальні; 8 I няхай рупяцца праз усе судзьдзе будану збору і паручэньне сыноў Ізраелявых, каб служыць службу віталыі. 9 I аддасі Левітаў Аарону а сыном ягоным; хай будуць яны сусім чыста адданы яму ад сыноў Ізраелявых. 10 Аарону ж а сыном ягоным паручы, і будуць спраўляць яны сьвятарства свае; а чужы, што бліжыцца, хай памрэць".
11 I гу́каў СПАДАР Масею, кажучы: 12 „I Я вось, Я ўзяў Левітаў з пасярод сыноў Ізраелявых замест кажнага першака, што рашчыняе дзетніцу із сыноў Ізраелявых. I будуць Левіты Мае, 13 Бо кажны пяршак Мой; таго дня, калі Я быў паразіўшы кажнага першака ў зямлі Ягіпецкай. Я пасьвяціў Сабе кажнага першака ў Ізраелю ад чалавека аж да статку; яны маюць быць Мае. Я СПАДАР".
14 I гу́каў СПАДАР Масею на пустыні Сынайскай, кажучы: 15 „Палічы сыноў Левавых па дамох айцоў іхных, па радзімах іхных, кажнага мужчыну ад аднаго месяца і вышэй палічы". 16 I палічыў іх Масей подле слова СПАДАРОВАГА, як расказа́на. 17 I былі́ гэтыя сынове Левавы подле іх імёнаў: Ґірсон, Когаф а Мерары. 18 I во ймёны сыноў Ґірсонавых па радзімах іхных: Ліўні а Шымей. 19 I сыны Когафовы па радзімах і́хных: Амрам а Іцґар, Гэўрон а Узель. 20 I сыны Мераравы па радзімах іхных: Маглі а Мушы. Гэта яны радзімы Левавы подле дамоў айцоў сваіх.
21 Ад Ґірсона род Ліўняў а род Шымеяў: гэта роды Ґірсонавы. 22 Іх лік подле лічэньня кажнага мужчыны, ад аднаго месяца й вышэй, лік іх сем тысячаў пяцьсот. 23 Радзімы Гірсонавы будуць разьлягацца адзаду вітальві ў кірунку да мора. 24 I князь дому айца Ґірсонічаў Елясаф Лаелёнак. 25 I дагляду Гірсонічаў у будане збору паручаецца вітальня а будан а прыкрыцьце яго а запона ўходу будану збору, 26 А заслоны панадворку а запона ўходу панадворку, каторая ля вітальні, і што ля аброчніка наўкола, і паварозкі да ўсялякае службы яго.
27 I ў Когафа радзіма Амрамоў а радзіма Іцґароў а радзіма Гэўронаў а радзіма ўзеляў: гэта радзімы Когафовы. 28 Подле ліку ўсіх мужчынаў, ад аднаго месяца й вышэй, восьмі тысячаў шасьцьсот, каторыя дзяржалі паручэньне сьвятыні. 29 Радзімы Когафічаў будуць разьлягацца з боку вітальні, на паўдня. 30 I князь дому айца радзімаў Когафовых Еліцафан Узелёнак. 31 I старожа іхная - скрыня а стол а сьветач а аброчнікі а сьвятое судзьдзе, каторага ўжываюць да службы, а запона а ўсе служэньне яе. 32 I князь князёў лявіцкіх Елеазар, сын Аарона сьвятара; пад ягоным наглядам дзяржачыя паручэньне сьвятыні.
33 Мерары: радзіма Магляў а радзіма Мушаў: гэта яны радзімы Мераравы. 34 Палічаных подле ліку кажнага мужчыны, ад аднаго месяца й вышэй, шэсьць тысячаў дзьвесьце. 35 I князь дому айца радзімы Мерарычаў Цурэль Авігаелёнак, яны будуць разьлягацца з боку вітальні на поўнач. 36 I прызна́чаньню паручэньня Мерарычаў былі́ дошкі вітальні а завалы яе а стаўпы яе а падложкі яе а ўсі судзіны яе, уся служба яе, 37 I стаўпы панадворку наўкола, і падложкі іх, і кольле іх, і паварозкі іх.
38 А тыя, што разьлягаюцца перад вітальняю, на ўсход, перад буданом збору на ўсход сонца, ё Масей а Аарон а сыны ягоныя, яны дзяржалі паручэньне сьвятыні за сыноў Ізраелявых; чужы хто прыступе, памрэць.
39 Усіх палічаных Левітаў, каторых палічыў Масей а Аарон подле слова СПАДАРОВАГА, па радзімах іхных, кажнага мужчыну, ад аднага месца й вышэй, дваццаць дзьве тысячы.
40 I сказаў СПАДАР Масею: „Палічы кажнага першака мужчыну із сыноў Ізраелявых, ад аднаго месяца й вышэй, і зьлічы іх наймя. 41 I вазьмі Левітаў Імне, - Я СПАДАР, - замест кажнага першака із сыноў Ізраелявых, а статак Левітаў замест кажнага першароднага статку сыноў Ізраелявых". 42 I палічыў Масей, як расказаў яму СПАДАР, кажнага першака із сыноў Ізраелявых. 43 I было ўсіх першакоў мужчынскіх, подле ліку ймёнаў, ад аднаго месяца й вышэй, дваццаць дзьве тысячы дзьвесьце семдзясят трох.
44 I гу́каў СПАДАР Масею, кажучы: 45 „Вазьмі Левітаў замест кажнага першака з дому Ізраеля, і статак Левітаў замест статку іхнага; і будуць Левіты Маімі. Я СПАДАР. 46 А на выкуп дзьвесьце семдзясят трох Ізь першакоу Ізраелявых, каторыя лішнія супроці Левітаў, 47 Дык возьмеш па пяць сыкляў ад галавы, подле сьвятога сыклю вазьмі, дваццаць ґер у сыклю, 48 I аддай срэбла гэтае Аарону а сыном ягоным на выкуп за лішніх супроці ліку іх". 49 I ўзяў Масей срэбла выкупу за лішніх супроці выкупленых Левітамі. 50 Ад першакоў Ізраелявых узяў срэбла тысяча трыста і шасьцьдзясят пяць сыкляў, подле сыклю сьвятыні. 51 I аддаў Масей срэбла выкупу Аарону а сыном ягоным подле слова СПАДАРОВАГА, як расказаў СПАДАР Масею.
1 I гу́каў СПАДАР Масею а Аарону, кажучы: 2 „Палічы сыноў Когафовых із сыноў Левавых па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, 3 Ад трыццацёх год і вышэй да пяцьдзясят год, кажнага здольнага да войска, каб рабіць работу ў будане збору. 4 Во служэньне сыноў Когафовых у будане збору: Сьвятое сьвятых. 5 I прыдуць Аарон а сыны ягоныя, як табару надабе крану́цца ў дарогу, і спусьцяць запінаху запоны, і накрыюць ёю скрыню сьветчаньня. 6 I пакладуць на яе прыкрыцьце із скур барсуковых, і звыш яго накрыюць сінюсенькаю тканіною, і ўсунуць нашулкі яе. 7 I стол Выкладу засьцеляць сіняю тканіною, і пастановяць на ім місы а талеркі а ложкі а коўні на ўзьліваньне, і хлеб штачасны мае быць на ім. 8 I засьцеляць тканіну чырвовую, накрыюць яго накрыцьцям із скуры барсуковае, і ўсунуць нашулкі яго. 9 I возьмуць тканіну сінюю, і пакрыюць сьветач сьвятла а лянпы яго а абцужкі яго а канчаранкі яго а ўсі судзіны да алівы, каторымі паслугуюцца пры ім; 10 I ўставяць яго а ўсі судзіны яго ўнутр пакрыцьця із скураў барсуковых, і паложаць на нашулкі. 11 I залаты аброчнік засьцеляць сіняю тканіною, і накрыюць яго накрыцьцям із скураў барсуковых, і ўсунуць нашулкі яго. 12 I возьмуць усі рэчы службовыя, каторымі паслугуюцца ў сьвятыні, і паложаць у сінюю тканіну, і накрыюць іх накрыцьцям із скураў барсуковых, і паложаць на нашулкі. 13 I ачысьцяць аброчнік ад попелу, і засьцеляць яго тканіною пурпуроваю. 14 I паложаць на яго ўсі судзіны яго, каторых ужываюць да службы пры ім, - вуглянкі, відзёлкі, лапаткі а чары, усі судзіны аброчніка, і накрыюць яго накрыцьцям із скураў барсуковых, і ўсунуць нашулкі яго. 15 Як скончацьАарон а сыны ягоныя накрываць сьвятыню й усе судзьдзе сьвятыні, як кране́цца табар, то потым прыдуць сынове Когафовы насіць, і хай не датыкаюцца да сьвятыні, каб не памерлі. Гэта цяжар сыноў Когафовых у будане збору. 16 А прызна́чаньне Елеазара, сына Аарона, сьвятара - аліва да сьвятла а пахнючае кадзіла а кажначасны аброка алей памазаньня, і дагляд усяе вітальні а ўсяго, што ў ёй, - у сьвятыні і ў судзьдзю яе".
17 I гу́каў СПАДАР Масею а Аарону, кажучы: 18 „Не загубіце плямені радзімаў Когафовых з пасярод Левітаў, 19 Але во што зрабіце ім, каб яны былі́ жывы й не памерлі, як бліжацца да Сьвятога Сьвятых: Аарон а сыны ягоныя хай прыдуць і пастановяць іх кажнага ў службе ягонай і ля цяжару ягонага; 20 I каб ня прышлі глядзець, як накрываюць сьвятыню, каб не памерлі".
21 I гу́каў СПАДАР Масею, кажучы: 22 „Палічы колькасьць сыноў Ґірсонавых, таксама іх, па дамох айцоў іхных і па радзімах іхных, 23 Ад трыццацёх год і вышэй да пяцьдзясят год, палічы іх кажнага здольнага ваяваць вайну, каб служыць службу пры вітальні збору. 24 Во работа радзімаў Ґірсонавых, каб рабіць і каб насіць: 25 Яны маюць насіць споны вітальні а будану збору, і пакрыцьце яго, і пакрыцьце скураное барсуковае, што зьверху яго, і запону ўходу будану збору, 26 I заслоны панадворку, і запону дзьвярэй брамы да панадворку, каторы ля вітальні й ля аброчніка наўкола, і паварозкі іх, і ўсі судзіны злужэньня іх, і ўсе, што робіцца пры іх, і яны маюць рабіць. 27 Подле слова Аарона а сыноў ягоньгх будзе ўся работа сыноў Гірсонавых пры ўсялякім цяжару іх і ўсялякай рабоце іх, і паручы ім дагляд над усім, ношаным імі. 28 Гэта работа радзімаў сыноў Гірсонавых у будане збору і дагляд пад наглядам Іфамара, сына Аарона, сьвятара.
29 „Сыноў Мераравых па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных палічы іх. 30 Ад трыццацёх год і вышэй да пяцьдзясят год, палічы кажнага прыходзячага да войска, каб служыць службы пры вітальні збору. 31 I во паручэньне цяжараў іхных, подле ўсіх службаў іхных у будане збору: дошкі вітальні, завалы а стаўпы яе а падложкі яе, 32 I стаўпы панадворку наўкола, і падложкі іх, і кольле іх, і паварозкі іх да ўсіх судзінаў іх і да ўсіх работаў іх; наймя пералічыце судзіны паручэньня цяжараў іхных. 33 Гэта работа радзімаў Мерарычаў пры ўсіх служэньнях іхных пры будане збору пад наглядам Іфамара, сына Аарона сьвятара".
34 I палічылі Масей а Аарон а князі грамады сыноў Когафовых па радзімах іхных і па дамох айцоў іхных, 35 Ад трыццацёх год і вышэй да пяцьдзясят, кажнага прыходзячага да войска, на служэньні ў будане збору. 36 I былі лікі іхныя, па радзімах іхных, дзьве тысячы сямсот пяцьдзясят. 37 Гэта - палічаныя з радзімаў Когафовых, кажны служэц пры будане збору, каторых палічыў Масей а Аарон, подле слова СПАДАРОВАГА Масеям.
38 I лікі сыноў Ґірсонавых па радзімах іхных і па дамох айцоў іхных, 39 Ад трыццацёх год і вышэй да пяцьдзясят год, кажнага прыходзячага да войска, на служэньне ў будане збору. 40 I былі лікі іх па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных дзьве тысячы шасьцьсот трыццаць.
41 Гэта - лікі радзімаў сыноў Ґірсонавых, усі служцы пры будане збору, каторых палічыў Масей а Аарон, подле слова СПАДАРОВАГА. 42 I лікі радзімаў Мерарычаў па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, 43 Ад грыццацёх год і вышэй да пяцьдзясят год, кажнага прыходзячага да войска, на служэньне пры будане збору. 44 I былі лікі іхныя па радзімах іхных тры тысячы дзьвесьце.
45 Гэта лікі радзімаў Мерарычаў, каторых палічыў Масей а Аарон, подле слова СПАДАРОВАГА Масеям. 46 I ўсі лікі Левітаў, каторых палічыў Масей а Аарон а князі Ізраеля па радзімах іхных і па дамох айцоў іхных, 47 Ад трыццацёх год і вышэй да пяцьдзясят год, кажны прыходзячы служыць службы Божыя, служэньне й служэньне нашэньня ў будане збору. 48 I былі лікі іхныя восьмі тысячаў пяцьсот асьмідзясят. 49 Подле слова СПАДАРОВАГА Масеям прызначаны яны кажны да свайго служэньня, і да свайго нашэньня, і да свайго прызна́чаньня, як расказаў СПАДАР Масею.
1 I гу́каў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Раскажы сыном Ізраелявым, каб выслалі з табару ўсіх пракажаных, і ўсіх маючых вытакі, і кажнага, што стаў нячысты ад мертвае душы. 3 Ад мужчыны й да жонкі вышліце, вонкі табару вышліце іх, і ня будуць плюгавіць яны табараў сваіх, што Я жыву пасярод іх". 4 I зрабілі так сынове Ізраелявы, і выслалі іх вонкі з табару; як казаў СПАДАР Масею, так і зрабілі сынове Ізраелявы.
5 I Гу́каў СПАДАР Масею, кажучы: 6 „Гу́кай сыном Ізраелявым: мужчына альбо жонка, калі яны зробяць адзін із грахоў людзкі́х, выступяць супроці СПАДАРА, і вінна будзе душа тая; 7 Дык няхай выспавядаюцца з грэху свайго, каторы яны зрабілі, і верне за віну сваю ў галоўнай суме, і пятую часьць дадасьць да тога, і дасьць таму, супроці каго завініўся. 8 I калі ў чалавека няма сваяка, каб зьвярнуць за віну яму, то за віну зьвернецца СПАДАРУ; хай будзе гэта сьвятару звыш барана ласкіўчыненьня, каторым ён дастане яму ласкіўчыненьне. 9 I ўсялякі дар із усіх сьвятасьцяў сыноў Ізраелявых, каторыя яны абракаюць, сьвятару, яму належа. 10 I пасьвячэньне кажнага чалавека яму будзе. Усе, што дасьць чалавек сьвятару, ягонае ё".
11 I гу́каў СПАДАР Масею, кажучы: 12 „Гу́кай сыном Ізраелявым і скажы ім: калі якога мужа жонка іступіла з дароі, і хвальш учыніла супроці яго, 13 I паляжаў хто зь ёю ляжаньням насеньня, і гэта было ўтоена ад аччу мужа ейнага і схавана, і яна сплюгавіцца, ня будзе на яе сьветкі ані будзе засьпета, 14 I пройдзе над ім дух завісьці, і ён будзе завідзець жонку сваю, як яна сплюгаўлена; альбо пройдзе над ім дух завісьці, і ён будзе завідзець жонку сваю, як яна ня сплюгаўлена: 15 Дык хай прывядзець тый муж жонку сваю да сьвятара, і прынясець дар ейны за яе дзясятую часьць ефы ячнае мукі; але ня ўзьлівае на яе алівы, і не кладзець кадзіла, бо гэта аброк завісьці, аброк успамі́ну, прыпамі наючы бяспраўе. 16 I дабліжа яе сьвятар, і пастанове яе перад від СПАДАРОЎ; 17 I возьме сьвятар сьвятое вады ў гліняную судзіну, і з пылу, каторы будзе на мосьце вітальні, возьме сьвятар і паложа ў ваду; 18 I пастанове сьвятар жонку перад від СПАДАРОЎ, і адкрые галаву жончыну, і дасьць ёй на далоні аброк успаміну, - аброк завісьці гэта, у руццэ ж у сьвятара будзе гарка́я вада кляцьбы; 19 I прывядзець яе сьвятар да прысяґі, і скажа жонцы: ,Калі ніхто не ляжаў із табою, і ты не зьвярнула на нечысьць супроці мужа свайго, то не пашкодзе табе гэтая гарка́я а кляцьбяна́я вада; 20 А калі ты адвярнулася ад мужа свайго й калі ты сплюгавілася, і калі хто ляжаў із табою апрача мужа твайго, 21 (Тады сьвятар хай прывядзець жонку да прысягі прысягаю кляцьбы, і скажа сьвятар жонцы): ,Няхай зробе табе СПАДАР на кляцьбу а на выкляцьце меж народу твайго, і хай зробе СПАДАР лядзьве твае апалымі і жывот твой апохлым; 22 I хай пройдзе вада гэтая кляцьбяна́я ў нутр твой, каб апох жывот і апала лядзьве. I скажа жонка: ,Амін, амін'. 23 I напіша сьвятар кляцьбу гэтую ў кнізе, і змые яе гаркой вадою; 24 I дасьць жонцы выпіць гарку́ю кляцьбяну́ю ваду, і ўвыйдзе ў яе вада кляцьбяная, на гарчыню. 25 I возьме сьвятар із рук жонкі дар завісьці, і будзе нахінаць дар туды-сюды перад відам СПАДАРА, і дабліжа яго да аброчніка. 26 I возьме сьвятар жменю з дару ўспаміну ейнага з хлебнага аброку, і будзе кадзіць на аброчніку, і потым дасьць жонцы выпіць вады. 27 I як дасьць напіцца вады, і будзе, калі яна нячыстая й зрабіла выступ супроці мужа свайго, увыйдзе ў яе гарка́я кляцьбяна́я вада на гарчыню ёй, і апохне жывот ейны, і ападуць лядзьве ейныя, і будзе гэтая жонка кляцьбою сярод народу свайго. 28 А калі жонка ня сплюгавілася й чыстая яна, дык будзе нявінная і будзе запладняцца насеньням.
29 „Гэта права завісьці, як жонка адвернецца ад мужа свайго й сплюгавіцца, 30 Альбо як у мужу пройдзе дух завісьці, і ён будзе завідзець жонку сваю: і ён пастанове жонку перад відам СПАДАРОВЬМ, і ўчыне зь ёю сьвятар усе подле гэтага права. 31 I будзе муж нявінны ад бяспраўя, а тая жонка панясець бяспраўе свае".
1 I гу́каў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Гу́кай сыном Ізраелявым і скажы ім: мужчына альбо жонка, калі яны адлучацца робячы абятніцу назарэйства, каб узьдзержыцца перад СПАДАРОМ, 3 Ад віна а хмельнага напітку хай узьдзержыцца, і ані воцту віннога, ані воцту хмельнага хай ня п'ець, і ўсялякі сок ізь вінных ягадаў ня мае піць, і вінных ягадаў сьвежых, сырых ані сушаных хай ня есьць. 4 Усі дні назарэйства свайго з усёга, што вырабляецца з куста віна, ад зярняці да лупіны, хай ня есьць. 5 Усі дні абятніцы назарэйства свайго брытва ня мае прайсьці па галаве ягонай. Пакуль ня споўняцца дні, на каторыя ён узьдзержыццаСПАДАРУ, сьвяты ён; мае запусьціць валасы на галаве сваёй. 6 Усі дні, на каторыя ён узьдзержыццаСПАДАРУ, ня мае ён падыходзіць да мертвага цела. 7 Айцом сваім, маці сваёй, братам сваім, сястрою сваёй хай ня плюгавіцца імі, як яны памруць, бо адлучэньне Богу ягонаму на галаве ягонай. 8 Усі дні назарэйства свайго сьвяты ён СПАДАРУ.
9 „Калі ж памрэць пры ім хто-колечы разам, неўспадзеўкі, і ён сплюгаве тым галаву назарэйства свайго, то ён мае астрыгчы галаву сваю ў дзень ачышчэньня свайго, на сёмы дзень ён мае пагаліць яе. 10 I на восьмы дзень мае прынесьці два туркі альбо двое галубянят да сьвятара да ўходу будану збору. 11 I прыгатуе сьвятар адно на аброк за грэх, і адно на ўсепаленьне, і адзяржыць ласкіўчыненьне яму ад тога, што ён ізграшыў тэй душою, і пасьвяце галаву ягоную таго дня. 12 I мае ён нанава пачаць адлучэньне СПАДАРУ, дні назарэйства свайго, і прынясець аднагодняга баранчыка на аброк віны; а першыя дні адпалі, бо назарэйства ягонае сплюгаўлена.
13 „I во права назарэяў: дня, як споўняцца дні назарэйства ягонага, маюць прывесьці яго да ўходу будану збору; 14 I ён абрачэць на аброк СПАДАРУ адно аднагодняе ягнё, баранчыка дасканальнага аднаго на ўсепаленьне, і адно аднагодняе ягнё, авечачку дасканальную, на аброк за грэх, і аднаго барана дасканальнага на аброк супакойны, 15 I сутнік праснакоў зь ценкае мукі, пірагоў, рашчыненых на аліве, і прэсных сачнёў, памазаных аліваю, і хлебныя аброкі іх і ўзьліваньне; 16 I абрачэць сьвятар перад СПАДАРОМ, і прыгатуе аброк ягоны за грэх і ўсепаленьне; 17 I барана прыгатуе на аброк супакойны СПАДАРУ із сутнікам праснакоў, і прыгатуе сьвятар хлебны аброк яго а ўзьліваньне яго. 18 I астрыжэць назарэй ля ўходу будану збору галаву назарэйства свайго, і возьме валасы галавы назарэйства свайго, і паложа на цяпло, што пад супакойным аброкам. 19 I возьме сьвятар звараную лапатку барана, і адзін прэсны пірог із сутніка, і адзін прэсны сачэнь, і паложа на далоні назарэю, просьле тога як астрыжэць ён галаву назарэйства свайго. 20 I будзе сьвятар нахі́наць гэта туды-сюды на аброк нахінаньня перад СПАДАРОМ; гэта сьвятасьць сьвятару, звыш грудзіны нахінаньня й звыш лапаткі узьне́сеньня. Просьле гэтага назарэй можа піць віно. 21 Гэта права назарэя, каторы чыне абятніцу дару СПАДАРУ за адлучэньне свае, апрача тога, што дастане рука ягоная; подле абятніцы, каторую аброк, гэтак ён мае рабіць, подле права адлучэньня свайго".
22 I гу́каў СПАДАР Масею, кажучы: 23 „Скажы Аарону а сыном ягоным, кажучы: гэтак дабраслаўце сыноў Ізраелявых, кажучы ім: 24 Хай падабраславе цябе СПАДАР і няхай сьцеражэць цябе! 25 Хай зьзяе СПАДАР відам Сваім на цябе і ласку ўчыне табе. 26 Няхай падыйме СПАДАР від Свой на цябе і дасьць табе спакой. 27 I няхай узложаць імя Мае на сыноў Ізраелявых, і Я дабраслаўлю іх".
1 І было таго дня, як Масей скончыў станавіць вітальню, і памазаў яе, і пасьвяціў яе а ўсе судзьдзе яе, і аброчнік а ўсе судзьдзе яго, і памазаў іх і пасьвяціў іх; 2 Тады дабліжыліся князі Ізраелявы, галавы дому айцоў сваіх, яны князі плямёнаў, каторыя стаялі над тымі, што былі́ палічаныя, 3 I прыне́сьлі аброкі свае перад відам СПАДАРА, шэсьць накрьгтых калясьнікоў і двананцаць валоў, па адным калясьніку ад двух князёў і па адным валу ад кажнага, і дабліжылі гэта перад вітальню.
4 I гу́каў СПАДАР Масею, кажучы: 5 „Вазьмі ад іх; няхай будуць на работу пры службе будану збору; і аддай іх Левітам, кажнаму чалавеку подле службы іх".
6 I ўзяў Масей калясьнікі а валы, і аддаў іх Левітам. 7 Два калясьнікі й чатыры валы аддаў сыном Гірсонавым, подле службы іхнае. 8 І чатыры калясьнікі й восьмі валоў аддаў сыном Мераравым, подле службы іхнае, пад наглядам Іфамара, сына Аарона, сьвятара. 9 А сыном Когафовым ня даў, бо служба сьвятыні на іх, на плячох яны маюць насіць. 10 I дабліжылі князі на пасьвячэньне аброчніка таго дня, як ён быў памазаны; і дабліжылі князі аброкі свае да аброчніка.
11 I сказаў СПАДАР Масею: „Па адным князю ў дзень, па адным князю ў дзень хай абракаюць аброкі свае на пасьвячэньне аброчніка". 12 I быў абракаючым першага дня свой аброк Наасон Амінадавёнак ад плямені Юдзінага. 13 I аброк ягоны быў: адна срэбная міса вагою сто трыццаць, адна срэбная крапельная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю сьвятыні, абедзьве поўныя ценкае мукі, рашчыненай на аліве, на аброк хлебны, 14 Ложка адна дзесяцёх сыкляў, залатая, поўная кадзіла, 15 Адно цялё-бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык на ўсепаленьне, 16 Адно казянё на аброк за грэх, 17 На аброк супакойны два з буйнога статку, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта аброк Наасона Амінадавёнка.
18 На другі дзень дабліжыў Нафанаель Цуаронак, князь плямені сыноў Іссасхаровых. 19 Ён дабліжыў дар свой: адну срэбную місу вагою сто трыццаць, адну срэбную крапельную чару семдзясят сыкляў, подле сыклю сьвятыні, абедзьве поўныя ценкае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны, 20 Адну залатую ложку зь дзесяцёх сыкляў, поўную кадзіла, 21 Адно цялё-бычка, аднаго барана, аднаго аднагодняга баранчыка, на ўсепаленьне, 22 Адно казянё на аброк за грэх, 23 I на аброк супакойны два з буйнога статку, пяць казлоў, пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта аброк Нафанаеля Цуаронка.
24 На трэйці дзень князь сыноў Завулонавых Еляў Гелонёнак. 25 Дар ягоны: адна срэбная міса вагою сто трыццаць сыкляў, адна крапельная срэбная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю сьвятыні, абедзьве поўныя ценькае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны, 26 Адна залатая ложка зь дзесяцёх сыкляў, поўная кадзіла, 27 Адно цялё-бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык, на ўсепаленьне, 28 Адно казянё на аброк за грэх, 29 I на аброк супакойны два з буйнога статку, пяць казлоў, пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта аброк Елява Гелонёнка.
30 На чацьверты дзень князь сыноў Рувінавых Еліцур Шэдэўронак. 31 Дар ягоны: адна срэбная міса вагою сто трыццаць сыкляў, адна срэбная крапельная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю святыні, абедзьве поўныя ценкае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны, 32 Адна залатая ложка зь дзесяцёх сыкляў, поўная кадзіла, 33 Адно цялё-бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык, на ўсепаленьне, 34 Адно казянё на аброк за грэх, 35 I на аброк супакойны два з буйнога статку, пяць казлоў і пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта дар Еліцура Шэдэўронка.
36 На пяты дзень князь сыноў Сымонавых Шэлумель Цурышаддаёнак. 37 Дар ягоны: адна срэбная міса вагою сто трыццаць сыкляў, адна крапельная срэбная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю сьвятыні, абедзьве поўныя ценкае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны, 38 Ложка адна зь дзесяцёх сыкляў залатая, поўная кадзіла, 39 Адно цялё-бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык, на ўсепаленьне, 40 Адно казянё на аброк за грэх, 41 I на аброк супакойны два з буйнога статку, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта дар Шэлумеля Цурышаддаёнка.
42 На шосты дзень князь сыноў Ґадовых Елясаф Дэгуелёнак. 43 Дар ягоны: адна срэбная міса вагою сто трыццаць сыкляў, адна крапельная срэбная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю святыні, абедзьве поўныя ценкае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны, 44 Адна залатая ложка зь дзесяцёх сыкляў, поўная кадзіла, 45 Адно цялё-бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык, на ўсепаленьне, 46 Адно казянё на аброк за грэх, 47 I на аброк супакойны два з буйнога статку, пяць казлоў і пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта дар Елясафа Дэгуелёнка.
48 На сёмы дзень князь сыноў Яхрэмавых Елішама Амігудзёнак. 49 Аброк ягоны: адна срэбная міса вагою сто трыццаць сыкляў, адна крапельная срэбная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю сьвятыні, абедзьве поўныя ценкае мукі, рашчыневае на аліве, на аброк хлебны, 50 Адна залатая ложка зь дзесяцёх сыкляў, поўная кадзіла, 51 Адно цялё-бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык, на ўсепаленьне, 52 Адно казянё на аброк за грэх, 53 I на аброк супакойны два з буйнога статку, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта аброк Елішамы Амігудзёнка.
54 На восьмы дзень князь сыноў Манасавых Ґамалель Педацуронак. 55 Аброк ягоны: адна срэбная міса вагою сто трыццаць сыкляў, адна крапельная срэбная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю сьвятыні, абедзьве поўныя ценкае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны, 56 Адна залатая ложка зь дзесяцёх сыкляў, поўная кадзіла, 57 Адно цялё-бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык, на ўсепаленьне, 58 Адно казянё на аброк за грэх, 59 I на аброк супакойны два з буйнога статку, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта аброк Ґамалеля Педацуронка.
60 На дзявяты дзень князь сыноў Веняміновых Авідан Гідэонёнак. 61 Аброк ягоны: адна срэбная міса вагою сто трыццаць сыкляў, адна крапельная срэбная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю сьвятыні, абедзьве поўныя ценкае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны, 62 Адна залатая ложка зь дзесяцёх сыкляў, поўная кадзіла, 63 Адно цялё-бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык, на ўсепаленьне, 84 Адно казянё на аброк за грэх, 65 I на аброк супакойны два з буйнога статку, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта аброк Авідана Ґідэонёнка.
66 На дзясяты дзень князь сыноў Дановых Агіезэр Амішаддаёнак. 67 Аброк ягоны: адна срэбная міса вагою сто трыццаць сыкляў, адна крапельная срэбная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю сьвятыні, абедзьве поўныя ценкае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны, 68 Адна залатая ложка зь дзесяцёх сыкляў, поўная кадзіла, 69 Адно цялё бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык, на ўсепаленьне, 70 Адно казянё на аброк за грэх, 71 I на аброк супакойны два з буйнога статку, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэга аброк Агіезэра Амішаддаёнка.
72 На адзінанцаты дзень князь сыноў Ашэравых Пагіель Охранёнак. 73 Аброк ягоны: адна срэбная міса вагою сто трыццаць сыкляў, адна крапельная срэбная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю сьвятыні, абедзьве поўныя ценкае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны. 74 Адна залатая ложка зь дзесяцёх сыкляў, поўная кадзіла, 75 Адно цялё-бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык, на ўсепаленьне, 76 Адно казянё на аброк за грэх, 77 I на супакойны два з буйнога статку, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта дар Пагіеля Охранёнка.
78 На двананцаты дзень князь сыноў Неффалімовых Агіра Енанёнак. 79 Аброк ягоны: адна срэбная міса вагою сто трыццаць сыкляў, адна крапельная срэбная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю сьвятыні, абедзьве поўныя ценкае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны, 80 Адна залатая ложка зь дзесяцёх сыкляў, поўная кадзіла, 81 Адно цялё-бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык, на ўсепаленьне, 82 Адно казянё на аброк за грэх, 83 I на аброк супакойны два з буйнога статку, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта аброк Агіры Енанёнка.
84 Во дары пры пасьвячэньню аброчніка, у дзень памазаньня яго, ад князёў Ізраелявых: срэбных місаў двананцаць, крапельных срэбных чараў двананцаць, залатых ложак двананцаць; 85 Па сто трыццаць сыкляў срэбла ў кажнай місе і па семдзясят у кажнай крапельнай чары; усяго срэбла ў гэтых судзінах дзьве тысячы чатырыста сыкляў, подле сыклю сьвятыні. 86 Залатых ложак двананцаць, поўных кадзіла, дзесяць у кажнай ложцы, подле сыклю сьвятыні; усяго золата ў ложках сто дваццаць сыкляў. 87 Увесь буйны статак на ўсепаленьне: двананцаць валоў, двананцаць бараноў, двананцаць аднагодніх баранчыкаў, а пры іх хлебны аброк; і на аброк за грэх двананцаць казлоў; 88 I ўсяго із статку буйнога аброку супакойнага дваццаць чатыры валы, шасьцьдзясят бараноў, шасьцьдзясят казлоў, шасьцьдзясят аднагодніх баранчыкаў. Гэта дары пры пасьвячэньню аброчніка просьле памазаньня яго. 89 I як Масей уходзіў у будан збору, каб гутарыць ізь Ім, чуў голас, гу́каючы яму зь века, каторае над скрыняю сьветчаньня памеж двух херуваў, і Ён гу́каў яму.
1 I гу́каў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Гу́кай Аарону й скажы яму: як ты будзеш устанаўляць лянпы, на пярэднім баку сьветача хай сьвецяць сем лянпаў". 3 I зрабіў Аарон так: на пярэднім баку сьветача ўстанавіў лянпы яго, як расказаў СПАДАР Масею. 4 I во ўладжаньне сьветача: каваны ён із золата, аж да сьцябла яго, аж да кветак яго каваны ён. Подле зразы, каторую паказаў СПАДАР Масею, так ён зрабіў сьветач.
5 I гу́каў СПАДАР Масею, кажучы: 6 „Вазьмі Левітаў з пасярод сыноў Ізраелявых і ачысьці іх. 7 I гэтак зрабі ім, каб ачысьціць іх: пакрапі на іх ачышчанаю вадою, і хай яны правядуць брытваю па ўсім целе сваім і вымыюць адзецьці свае, дык ачысьцяцца. 8 I хай возьмуць цялё-бычка і хлебны аброк да яго, ценкае мукі, рашчыненае на аліве, а другое цялё-бычка возьме на аброк за грэх. 9 I дабліж Левітаў перад будан збору, і зьбяры ўсю грамаду́ сыноў Ізраелявых. 10 I дабліж Левітаў перад відам СПАДАРА, і няхай узложаць сынове Ізраелявы рукі свае на Левітаў. 11 I туды-сюды нахінаць будзе Аарон Левітаў нахінаньням перад СПАДАРОМ ад сыноў Ізраелявых, і будуць яны на службу служэньня СПАДАРОВАГА. 12 I Левіты хай узложаць рукі свае на галаву цялят-бычкоў, і абрачы аднаго на аброк за грэх, а другога на ўсепаленьне СПАДАРУ, на адзяржаньне ласкіўчыненьня Левітам. 13 I пастанаві Левітаў перад Ааронам а перад сынамі ягонымі, і туды-сюды нахінай іх нахінаньням СПАДАРУ. 14 I адлучы Левітаў з пасярод сыноў Ізраелявых, і будуць Левіты Імне. 15 I просьле гэтага ўвыйдуць Левіты служыць будану збору, і ачысьціш іх, і будзеш туды-сюды нахінаць іх нахінаньням; 16 Бо яны супоўна адданы Імне з пасярод сыноў Ізраелявых. Замест рашчыняючага ўсялякія дзетніцы першака з усіх сыноў Ізраелявых, Я ўзяў Сабе іх; 17 Бо Імне належа кажны пяршак із сыноў Ізраелявых, з чалавека і із статку. Таго дня, як Я зра́зіў кажнага першака ў зямлі Ягіпецкай, Я пасьвяціў іх сабе, 18 I ўзяў Левітаў замест кажнага першака із сыноў Ізраелявых, 19 I аддаў Левітаў як дар Аарону а сыном ягоным з пасярод сыноў Ізраелявых, каб служылі службы сыноў Ізраелявых у будане збору і даставалі ласкіўчыненьне сыном Ізраелявым, каб ня была кара на сыноў Ізраелявых, як сынове Ізраелявы бліжацца да сьвятыні". 20 I зрабіў зь Левітамі Масей а Аарон а ўся грамада́ сыноў Ізраелявых: подле ўсёга, як расказаў СПАДАР Масею празь Левітаў, так і зрабілі ім сынове Ізраелявы. 21 I ачысьцілі́ся Левіты й памылі адзежу сваю; і туды-сюды нахінаў іх Аарон нахіваньням перад СПАДАРОМ, і дастаў ім ласкіўчыненьне Аарон, каб ачысьціць іх. 22 I просьле гэтага ўвыйшлі Левіты служыць службы свае ў будане збору перад Ааронам а перад сынамі ягонымі. Як расказаў СПАДАР Масею празь Левітаў, так і зрабілі яны зь імі.
23 I гу́каў СПАДАР Масею, кажучы: 24 „Гэта празь Левітаў:ад дваццаць пяцёх год і вышэй увыйдуць яны служыць службу да работы будану збору. 25 А ад пяцьдзясят год зьвернецца ад служэньня работы й ня будзе болей адправы правіць. 26 I будуць паслугаваць братом сваім у будане збору, дзяржаць паручэньне, а адправы хай ня правяць. Гэтак рабі зь Левітамі што да паручэньня іхнага".
1 I гу́каў СПАДАР Масею на пустыні па выхадзе іх ізь зямлі Ягіпецкае, першага месяца, кажучы: 2 „I ўчыняць сынове Ізраелявы Пасху ў прызначанай пары яе. 3 Чатырнанцатага дня гэтага месяца адвячоркам зрабіце яе ў прызначанай ёй пары; подле ўсіх уставаў а ўсіх судоў зрабіце яе".
4 I казаў Масей сыном Ізраелявым, каб рабілі Пасху. 5 I рабілі яны Пасху першага месяца, чатырнанцатага дня месяца адвячоркам, на пустыні́ Сынайскай; подле ўсёга тога, як расказаў СПАДАР Масею, так учынілі сынове Ізраелявы.
6 I былі́ людзі, што былі нячыстыя ад душы мертвага чалавека, і не маглі рабіць Пасхі таго дня; і дабліжыліся яны да Масея а да Аарона таго дня, 7 I сказалі тыя людзі яму: „Мы нячыстыя ад душы мертвага чалавека; чаму паменшыць нас, каб мы не абраклі аброк СПАДАРУ ў прызначанай пары сярод сыноў Ізраелявых?" 8 I сказаў ім Масей: „Пастойце, і я паслухаю, што раскажа праз вас СПАДАР".
9 I гу́каў СПАДАР Масею, кажучы: 10 „Гу́кай сыном Ізраелявым, кажучы: калі хто будзе нячысты ад дакраненьня да душы мертвага, альбо далёкая дарога вам, або родам вашым, дык і ён зробе Пасху СПАДАРУ. 11 Другога месяца чатырнанцатага дня адвячоркам няхай робяць яе, і з праснакамі а гаркі́мі травамі няхай ядуць яе. 12 I хай не пакідаюць ад яе да раньня, і косьці яе ня ломяць; подле ўсіх уставаў Пасхі хай зробяць яе. 13 А людзіна́, каторая чыстая і ў дарозе ня была́, і перастане рабіць Пасху, дык выгубіцца душа тая зь люду свайго, бо яна не абракла аброку СПАДАРУ ў прызначаную пару; панясець на сабе грэх людзіна тая. 14 I калі будзе жыць у вас чужаземец, і ён будзе рабіць Пасху СПАДАРУ: подле права Пасхі й подле ўставы яе гэтак ён мае рабіць яе. Адно права хай будзе ў вас і чужаземцу й тубылцу зямлі".
15 Таго дня, як выстаўлена была вітальня, булак пакрыў вітальню будану сьветчаньня, і зь вечара была́ над вітальняю быццам зьява агню аж да раньня. 16 Гэтак было й заўсёды: була́к пакрываў яе і выгляд агню ночы. 17 I як падымаўся булак ад будану, то просьле тога сынове Ізраелявы краталіся ў дарогу; і на месцу, ідзе прабываў була́к, там разьлягаліся табарам сынове Ізраелявы. 18 За расказаньням СПАДАРА кра́таліся сынове Ізраелявы ў дарогу, і за расказаньням СПАДАРА разьлягаліся усі дні. Як булак прабываў над вітальняю, яны былі́ разьлёгшыся табарам. 19 I калі булак трываў над вітальняю шмат дзён, то й сынове Ізраелявы дзяржалі паручэньне СПАДАРУ й не падарожжавалі. 20 I бывала, як була́к быў над вітальняю лічаныя дні: за расказаньням СПАДАРОВЫМ разьлягаліся, і за расказаньням СПАДАРОВЫМ краталіся. 21 I бывала, калі булак быў зь вечара да раньня, і падняўся була́к нараніцы, якга́ крану́ліся; або ўдзень, або ночы, і як падыймаўся булак, і яны тады краталіся. 22 Або, калі два дні, або месяц, або колькі дзён заставаўся булак над вітальняю, каб прабываць над ёю, то сынове Ізраелявы заставаліся разьлёгшыся табарам і ня краталіся; а як падыймаўся, тады крануліся. 23 За расказаньням СПАДАРОВЫМ разьлягаліся, і за расказаньням СПАДАРОВЫМ краталіся: дзяржалі паручэньне СПАДАРОВА за расказаньням СПАДАРА Масеям.
1 I гу́каў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Зрабі сабе дзьве трубы срэбныя, каваныя зрабі іх, і будуць яны табе на згука́ньне збору й на падарожжа табараў. 3 I затрубяць у іх, і зьбярэцца да цябе ўвесь збор да ўходу будану збору. 4 I як затрубяць адным трубным гукам, дык зьбяруцца да цябе князі а галавы тысячаў Ізраелявых. 5 I як затрубяць трывогу, дык крануцца табары, што разьлягаюццана ўсход. 6 I як другі раз затрубіце трывогу, дык крануцца табары, што разьлягаюцца на паўдня; трывогу няхай трубяць пры кратаньнях у дарогу. 7 А як на́дабе зьберці грамаду́, трубіце, але не на трывогу. 8 I сынове Ааронавы, сьвятары, маюць трубіць у трубы, і будуць яны вам уставаю вечнай у роды вашы.
9 „ І як пойдзеце на вайну ў зямлі вашай на ўцісканьніка, што ўціскае вас, трубіце трывогу ў трубы;і будзеце ўспомнены перад СПАДАРОМ, Богам сваім, і спасёны будзеце ад варагоў сваіх.
10 „І ў дзень весялосьцяў вашых, і ў прызначаныя поры вашыя, і на маладзікі вашы трубіце ў трубы пры ўсепаленьнях сваіх і пры супакойных аброках сваіх; і будуць яны вам на прыпамінаньне перад Богам вашым. Я СПАДАР, Бог ваш".
11 I было на друґі год, на другі месяц, дваццатага дня месяца, падняўся булак ад вітальні сьветчаньня. 12 I крану́ліся сынове Ізраелявы ў падарожжы свае з пустыні́ Сынайскае, і прабываў булак на пустыні Паран. 13 I крануліся яны першы раз за расказаньням СПАДАРОВЫМ Масеям. 14 Першы крануўся сьцяг табару сыноў Юдзіных па войсках сваіх. І над войскам ягоным Наасон Амінадавёнак. 15 I над войскам плямені сыноў Іссасхаровых Нафанаель Цуаронак. 16 I над войскам плямені сыноў Завулонавых Еляў Гелонёнак. 17 I спушчана была́ вітальня, і крануліся сынове Ґірсонавы а сынове Мераравы, нясучы вітальню. 18 I крануўся сьцяг табару Рувінавага па войсках сваіх. I над войскам ягоным Еліцур Шэдэўронак. 19 I над войскам плямені сыноў Сымонавых Шэлумель Цурышаддаёнак. 20 I над войскам плямені́ сыноў Ґадовых Елясаф Дэгуелёнак. 21 I крануліся Когафовы, нясучы сьвятьню; і выстаўлена вітальня да прыходу іх. 22 I крануўся сьцяг табару сыноў Яхрэмавых па войсках сваіх. I над войскам іхным Елішама Амігудзёнак. 23 I над войскам плямені сыноў Манасавых Ґамалель Педацуронак. 24 I над войскам плямені сыноў Веняміновых Авідан Гідэонёнак. 25 I крануўся сьцяг табару сыноў Дановых адзаду ўсіх табароў подле войскаў сваіх. I над войскам ягоным Агіезэр Амішаддаёнак. 26 I над войскам плямені сыноў Ашэравых Паґіель Охранёнак. 27 I над войскам плямені сыноў Неффалімовых Агіра Енанёнак. 28 Гэта падарожжы сыноў Ізраелявых подле войскаў іхных. I крануліся яны.
29 I сказаў Масей Говаву, сыну Рэгуеля Мідзянскага, сьця свайго: „Мы сунемся да тога месца, праз каторае СПАДАР сказаў: ,Вам аддам яго'; ідзі з намі, і мы зробім табе дабро, бо СПАДА́Р добрае выказаў праз Ізраеля. " 30 Але ён сказаў яму: „Не пайду, бо да зямлі свае й да дамовы свае я пайду". 31 I сказаў: „Не пакідай нас, бо ты ведаеш, як разьлягаемся мы табарам на пустыні́, дык будзеш нам ачыма. 32 I будзе, калі пойдзеш із намі, дык будзе, што дабро тое, каторае СПАДАР узыча нам, мы ўзычым табе".
33 I крануліся яны ад гары СПАДАРОВАЕ на тры дні дарогі, і скрыня змовы СПАДАРОВАЕ ішла перад імі тры дні дарогі, каб выглядзець ім месца супакою. 34 I булак СПАДАРОЎ над імі ўдзень, як яны крануліся з табару. 35 I было: як кранулася скрыня ў дарогу, Масей казаў: „Паўстань. СПАДАРУ, і рассыпяцца варагі́ твае, і ўцякуць ненавідзячыя Цябе ад віду Твайго". 38 I як супачывала скрыня, ён казаў: „Зьвярніся, СПАДАРУ, да шмат тысячаў Ізраеля".
1 I як гэты люд быў як наракальнікі, дык гэта было ліха ў вушшу СПАДАРОВЬІМ; і СПАДАР пачуў, і ўзгарэўся гнеў Ягоны, і загарэлася памеж іх цяпло СПАДАРОВА, і пачало жэрці ў канцу табару. 2 I загаласіў люд да Масея, і памаліўся Масей СПАДАРУ, і згаела цяпло. 3 I назваў імя месца таго: Тавера, бо загарэлася ў іх цяпло СПАДАРОВА. 4 I зборышча мешанае, каторае было сярод іх, уга́лілася га́леньням, і селі й плакалі; таксама сынове Ізраелявы, і казалі: „Хто дасьць нам есьці мяса? 5 Мы па́мятуем рыбу, каторую ў Ягіпце мы елі дарма́, гуркі а дыні а пор, цыбулю а часнок. 6 А цяпер душа наша высьмягла; нічога няма, апрача тога, што на манну вочы нашы". 7 А манна падобная да корыяндравага насеньня, выглядам, як выгляд бдолаха. 8 Люд разыходзіўся і зьбіраў яе, і малоў у жорнах альбо тоўк у ступе, і варыў у казане, і пёк ізь яе перапечкі; і быў смак яе, як смак сьвежае алівы. 9 I як раса зыходзіла на габар ночы, тады зыходзіла на яго й манна. 10 I чуў Масей, што люд плакаў па радзімах сваіх, кажны ля ўходу будану свайго; і надта ўзгарэўся гнеў СПАДАРОЎ, і гэта было ліха ў ваччу Масея. 11 I сказаў МасейСПАДАРУ: „Чаму Ты ліха чыніш слузе Свайму? I чаму я ня прыдбаўласкі ў ваччу Тваім, што Ты ўзлажыў цяжар усяго люду гэтага на мяне? 12 Ціж я зачаў увесь гэты люд? і ціж я нарадзіў яго, што Ты імне кажаш: ,Насі яго на ўлоньню сваім, як нянька носе сысуна, да зямлі, каторую Ты прысягаў бацьком ягоным?' 13 Скуль імне мяса, каб даць усяму люду гэтаму? Бо яны плачуць перад імною, кажучы: ,Дай нам мяса есьці'. 14 Не магу я адзін адзінюсенькі несьці ўсяго люду гэтага, бо ён лішне цяжкі імне. 15 I як гэтак Ты робіш імне, то вале́й забіць, забі мяне, калі я прыдбаў ласку ў ваччу Тваім, і каб імне ня бачыць гароты свае".
16 I сказаў СПАДАР Масею: „Зьбяры Імне семдзясят мужоў із старцоў Ізраелявых, каторых ты знаеш, што яны старцы люду а нагляднікі яго, і вазьмі іх да вітальні збору, і хай стануць там із табою. 17 Я зыйду, і буду гутарыць там із табою, і вазьму з Духа, каторы на табе, і ўзлажу на іх, і будуць насіць із табою цяжар люду, і ня будзеш насіць ты адзінюсенвкі. 18 А люду скажы: ,Пасьвяціцеся назаўтрае й будзеце есьці мяса. Бо вы плакалі ў вушы СПАДАРОВЫ, кажучы: „Хто дасьць нам пад'есьці мяса? добра было нам у Ягіпце", то й дасьць вам СПАДАР мяса, і будзеце есьці. 19 Не адзін дзень будзеце есьці, і ня два, і ня пяць дзён, і ня дзесяць дзён, і ня дваццаць дзён; 20 Да месяца дзён, пакуль ня пойдзе яно з ноздраў вашых і ня станецца вам агідным, за тое, што вы ўлегцы замелі СПАДАРА, Каторы сярод вас, і плакалі перад Ім, кажучы: „Нашто было нам выходзіць ізь Ягіпту?" ' " 21 I сказаў Масей: „Шасьцьсот тысячаў пешых люд гэты, што я сярод яго, а Ты кажаш: ,Я дам ім мяса, і будуць есьці цэлы месяц дзён'. 22 Няго ж драбны й буйны статак зарэзаць ім, і́ знойдзеш ім? Або ўся рыба морская зьбярэцца ім, і знойдзеш ім?"
23 I сказаў СПАДАР Масею:„Ціж рука СПАДАРОВА скарацілася? Цяпер ты абачыш, ці станецца подле слова Майго, ці не?" 24 I вышаў Масей, і гу́каў люду словы СПАДАРОВЫ, і зьбер семдзясят мужоў із старцоў люду, і пастанавіў іх наўкола будану. 25 I зышоў СПАДАР у булаку́, і гутарыў ізь ім, і ўзяў із Духа, каторы на ім, і даў на семдзясят мужоў старцоў. I было, як супачыў на іх Дух, то праракалі яны і не перасталі.
26 I заставаліся два мужы ў табару: аднаго імя Елдад, а другога імя Мейдад, і яны з упісаных, і ня выходзілі да будану, і яны праракалі ў табару. 27 I прыбег тый маладзён, і азнайміў Масею, і сказаў: „Елдад а Мейдад праракаюць у табару". 28 I адказаў Ігошуа Нунянок, служэц Масеяў, адзін із абраных ягоных, і сказаў: „Спада́ру мой Масею, забарані ім". 29 I сказаў яму Масей: „Ці не завідуеш ты за мяне? О, калі б хто даў, што ўвесь люд СПАДАРОЎ былі́ прарокамі, калі б СПАДАР даў Духа Свайго на іх". 30 I ўзноў пайшоў Масей да табару, ён а старцы Ізраелявы.
31 I ўзьняўся вецер ад СПАДАРА, і прынёс ад мора перапёлкі, і рассыпаў іх каля табару, на дзень дарогі гэта і на дзень дарогі гэнам, навокал табару, траха́ на два локці над відам зямлі. 32 I ўстаў люд, і ўвесь тый дзень, і ўсю ноч, і ўвесь заўтрашні дзень зьбіралі перапёлкі; і хто мала зьбіраў, тый зьбер дзесяць гомераў; і разлажылі іх разлажэньням наўкола табару. 33 Мяса яшчэ было меж зубоў іхных перад разжаваньням, як гнеў СПАДАРОЎ узгарэўся на люд, і выцяў СПАДАР люд вельмі вялікаю караю. 34 I ён назваў імя месца таго Кіброт-Гаттаава (Грабы Прагавітасьці), бо там пахавалі прагавіты люд.
35 Ад Кіброт-Гаттаавы крануўся люд да Гасэрофу, і былі́ ў Гасэрофе.
1 I гу́калі Мірыям а Аарон супроці Масея за жонку Етыоплянку, каторую ён узяў; бо жонку Етыоплянку ён узяў; 2 I сказалі: „Ці адным Масеям гу́каў СПАДАР? Ці ня гу́каў Ён таксама намі?" I пачуў СПАДАР. 3 А муж Масей найпакарнейшы зь усіх людзёў, што на ві́дзе зямлі.
4 I казаў СПАДАР зьнячэўку Масею а Аарону а Мірыяме: „Выйдзіце вы трое перад будан збору". I вышлі ўсі трое. 5 I зышоў СПАДАР у болачным стаўпе, і стаў ля ўходу будану, і гукну́ў Аарона а Мірыям, і вышлі яны абое. 6 I сказаў: „Слухайце ж словы Мае: калі бывае ў вас прарока, то Я, СПАДАР, аб'яўляюся яму ў зьяве, у сьне буду гутарыці зь ім; 7 Ня так слуга мой Масей; у вусім доме Маім верны ён. 8 Вуснамі да вуснаў Я буду гутарыць ізь ім, і зьяваю, а не загадкамі, і падобнасьць СПАДАРОВУ ён бача; і чаму вы не баяліся гу́каць супроці слугі Майго, супроці Масея?" 9 I запалаў гнеў СПАДАРОЎ на іх, і Ён адышоў.
10 I булак адвярнуўся ад будану́, і вось, Мірыям пракажана, як сьнег. Аарон азірнуўся на Мірыям, і вось, яна пракажаная. 11 I сказаў Аарон Масею: „Спада́ру мой, не лажы на нас грэху, што мы дурна ўчынілі і што ізграшылі; 12 Няхай ня будзе, як мертвае, каторае выходзе зь дзетніцы маці свае, і стлела палавіца цела".
13 I маліў Масей СПАДАРА, кажучы: „Божа! уздароў яе, калі ласка".
14 I сказаў СПАДАР Масею: „Калі б ацец ейны плюнуў ёй у від, то ці ня мела б яна сароміцца сем дзён? Дык хай будзе яна замкнёна на сем дзён вонках табару, а потым ізноў уведзена будзе".
15 I была Мірыям замкнёна вонках табару сем дзён, і люд не падарожжаваў, пакуль ня была ізноў уведзена Мірыям. 16 I просьле гэтага люд крануўся з Гасэрофу й разьлёгся табарам на пустыні́ Паран.
1 I гу́каў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Пашлі сабе людзеў, і хай яны выглядзяць зямлю Канаанскую, каторую Я даю сыном Ізраелявым; па адным чалавеку, па адным чалавеку з плямені айцоў іхных пашліце, кажнага князя зь іх".
3 I паслаў іх Масей з пустыні Паран, за расказаньням СПАДАРОВЫМ, і ўсі яны мужы, галавы сыноў Ізраелявых яны. 4 I во ймёны іхныя: з плямені Рувінавага Шамуа Заккуронак, 5 З плямені Сымонавага Шафат Горанок, 6 З плямені Юдзінага Калеў Ефунёнак, 7 З плямені Іссасхаровага Іґал Язэпенак, 8 З плямені Яхрэмавага Гоша Нунянок, 9 З плямені Веняміновага Фалт Рафуёнак, 10 З плямені Завулонавага Гаддыель Содзянок, 11 З плямені Язэпавага, з плямені Манасавага Ґадды Сусянок, 12 З плямені Дановага Амель Ґемалёнак, 13 З плямені Ашэравага Сэфур Міхайлёнак, 14 З плямені Неффалімовага Нагаб Воўсянок, 15 З плямені Ґадовага Ґеуель Машанок.
16 Гэта ймёны мужоў, каторых паслаў Масей выглядзець зямлю. I назваў Масей Гошу Нунянка Ігошуам. 17 I паслаў іх Масей выглядзець зямлю Канаанскую, і сказаў ім: „Увыйдзіце ў гэты бок, на паўдня, і ўзыйдзіце на гару; 18 I абачча зямлю, якава яна, і люд, што жывець на ёй, дужы ён ці слабы, мала іх ці шмат? 19 I якая зямля, на каторай ён жывець, добрая яна ці благая? I якія месты, у каторых ён жывець, у буданох ён жывець ці ў вабаронных местах? 20 I якая зямля, уродлівая яна ці пустая? Ці ё на ёй дзервы, ці няма? I мацуйцеся, і вазьміце з пладоў зямлі". I было ж гэга ў часе сьпеньня віна.
21 Яны ўзышлі, і выглядзелі зямлю ад пустыні́ Цын аж да Рэгова, ідзе ўходзяць у Гамаф. 22 I пайшлі на паўдня, і дайшлі да Гэўрону, і там Агіман, Шэсай а Фалмай, дзеці Енаковы. А Гэўрон збудаваны быў сем год раней за Цоан Ягіпецкі. 23 I прышлі аж да даліны Ешкол, і зрэзалі там галузу і адну гранку вінных ягадаў, і не́сьлі яе на жэрдцы ў двух, і таксама з гранатовых яблыкаў а зь фіґаў. 24 Месца гэтае названа даліною Ешкол з прычыны вінное гранкі, каторую зрэзалі адтуль сынове Ізраелявы. 25 I зьвярнуліся ад выгляданьня зямлі пры канцу сараку дзён.
26 I пайшлі, і прышлі да Масея а да Аарона а да ўсяе грамады сыноў Ізраелявых на пустыню Паран у Кадэшу, і гарыне́сьлі слова ім а ўсёй грамадзе́, і паказалі ім плады зямлі. 27 I павяда́лі яму й казалі: „Прышлі мы да зямлі, да каторае ты паслаў нас; і таксама цячэць малаком а мёдам яна, і во плады яе; 28 Але што дужы люд, каторы жывець на зямлі; і месты абаронныя вельмі вялікія; і дзяцей Енаковых мы бачылі там. 29 Амалік жывець на зямлі паўднявой, а Гэціч а Евусэй а Аморэй жывець на гары, а Канаанін жывець ля мора а ля Ёрдану".
30 Але Калеў супакоеваў люд перад Масеям і сказаў: „Узыйсьці ўзыйдзем і мы яе на спадак возьмем, бо здолець, здолеем яе".
31 А людзі, што ўзыходзілі зь ім, казалі: „Ня можам узыходзіць супроці люду гэнага, бо ён дужшы за нас". 32 I вынесьлі ліхое лічбызданьне да сыноў Ізраелявых празь зямлю, каторую яны выглядалі, кажучы: „Зямля, што мы праходзілі па ёй выглядзець яе, яна зямля, што есьць жывучых на ёй, і ўвесь люд, каторы мы бачылі сярод яе, людзі меры. 33 I там бачылі мы й дзеці Енаковы, з роду волатавага; і мы былі́ ў вачох нашых, як шаранча; і гэткімі ж былі́ мы і ў вачох іхных".
1 I падняла́ся ўся грамада́, і плакаў люд тую ноч. 2 I наракалі на Масея а на Аарона усі сынове Ізраелявы, і сказалі ім уся грамада: „О, калі б мы памерлі ў зямлі Ягіпецкай, або на пустыні́ гэтай, калі б мы памерлі. 3 I нашто СПАДАР прывёў нас да зямлі гэтае, каб мы палі ад мяча? Жонкі нашыя а дзецяняты нашыя стануць здабыткам. Ці не вале́й нам зьвярнуцца да Ягіпту?" 4 I казалі адзін аднаму: „Паставім сабе начэльніка й зьвернемся да Ягіпту". 5 I паў Масей а Аарон на віды свае перад усёй грамадою збору чыноў Ізраелявых. 6 I Ігошуа Нунянок і Калеў Ефунёнак із выглядалых зямлю разарвалі адзецьці свае, 7 I гу́калі ўсёй грамадзе́ сыноў Ізраелявых, кажучы: „Зямля, што мы праходзілі ў ёй дзеля выгляданьня яе, вельмі, вельмі добрая. 8 Калі СПАДАР зыча нам, дык увядзець нас у зямлю гэную й дасьць нам яе, зямлю, каторая цячэць малаком а мёдам. 9 Толькі ня бунтуйцеся супроці СПАДАРА, і вы ня бойцеся люду тае зямлі, бо яны хлеб нам: іхная абарона адпала ад іх, а СПАДАР із намі, ня бойцеся іх". 10 I сказала ўся грамада́: „Укаменаваць іх!" Але слава СПАДАРОВА зьявілася ў будане збору ўсім сыном Ізраелявым.
11 I сказаў СПАДАР Масею: „Пакуль будзе ўлегцы мець Мяне люд гэты? і пакуль будзе ён ня верыць Імне пры ўсіх знакох, каторыя чыніў Я сярод яго? 12 Вытну яго морам і спабуду яго спадку, і ўчыню цябе ў народ вялікі а дужшы за яго".
13 Але Масей сказаў СПАДАРУ: „I пачуюць Ягіпцяне, з пасярод каторых Ты ўзьвёў сілаю сваёй люд гэты, 14 I скажуць жыхарам зямлі гэнае, каторыя чулі, што Ты, СПАДАРУ, сярод люду гэтага, што вока ў вока паказуешся Ты, СПАДАРУ, і булак Твой стаіць над імі, і ў стаўпе болачным Ты йдзеш перад імі ўдзень, а ў стаўпе агняным ночы; 15 I калі Ты выгубіш люд гэты, як аднаго чалавека, дык скажуць народы, што чувалі славу Тваю, кажучы: 16 ,Затым што ня мог СПАДАР увесьці люд гэты ў зямлю, праз каторую Ён прысягаў ім, то й выразаў іх на пустыні'. 17 Дык няхай узьвялічыцца сіла СПАДАРОВА, як Ты гу́каў, кажучы: 18 ,СПАДАР памальны да гневу а вельмі міласэрны, даруе бяспраўе а выступы, але не зьвальняе ад віны, давяда́ецца да бяспраўя бацькоў на дзяцёх да трэйцяга а чацьвертага пакаленьня'. 19 Даруй бяспраўе люду гэтаму подле вялічча міласэрдзя Свайго, як Ты дараваў люду гэтаму ад Ягіпту аж дагэгуль".
20 I сказаў СПАДАР: „Я дараваў подле слова твайго. 21 Але жыў Я, і напоўніцца славы СПАДАРА ўся зямля; 22 Бо ўбі людзі, каторыя бачылі славу Маю а знакі Мае, каторыя Я чыніў у Яґіпце й на пустыні, і спакушалі Мяне гэтыя дзесяць разоў, і ня слухалі голасу Майго, 23 Не абачаць зямлі, праз каторую Я прысягаў бацьком іхным; і ўсі, што ўлегцы мелі Мяне, не абачаць яе. 24 Але слугу Свайго Калева, за тое, што быў у, ім яакшы дух, і ён сусім чыста йшоў за Імною, дык Я ўвяду яго ў зямлю, да каторае ён прышоў туды, і насеньне ягонае адзяржыць яе на спадак. 25 Амаілк а Канаанін жывуць у даліне́; заўтра абярніцеся а краніцеся на пустыню дарогаю Чырвонага мора".
26 I гу́каў СПАДАР Масею а Аарону, кажучы: 27 „Пакуль цярпець Імне гэты збор ліхі, што яны наракаюць на Мяне? Нараканьне сыноў Ізраелявых, каторым яны наракаюць на Мяне, Я чуў. 28 Скажы ім: ,Жыў Я', цьвердзе СПАДАР: ,як гу́калі вы ў вушы Імне, так і ўчыню вам. 29 На пустыні́ гэтай падуць трупы вашыя, і ўсі вы палічаныя, колькі вас лікам, ад дваццацёх год і вышэй, каторыя наракалі на Мяне, 30 Ня ўвыйдуць у зямлю, праз каторую Я, падняўшы руку́ Сваю, прысягаў асяліць вас у ёй, апрача Калева Ефунёнка а Ігошуі Нунянка́. 31 А дзецяняты вашыя, праз каторыя вы казалі, што яны лучаць у здабытак, Я ўвяду іх, і яны пазнаюць зямлю, каторай вы пагрэбавалі; 32 Дык вы, трупы вашыя падуць на пустыні гэтай. 33 I сынове вашыя будуць па́сьціць на пустыні сорак год, і будуць не́сьці кару за бязулства вашае, пакуль ня зьгінуць усі трупы вашы на пустыні. 34 Подле ліку дзён, у каторыя вы выглядалі зямлю, сорак дзён, год за дзень, год за дзень панясіце́ вы бяспраўі вашы сорак год, і вы пазнаеце Мае ганеньне'. 35 Я, СПАДАР, казаў, і ціж ня гэта Я ўчыню ўсёй грамадзе ліхой гэтай, што зьберлася супроці Мяне; на пустыні гэтай ліхой яны высіляцца й там памруць".
36 I тыя людзі, каторых пасылаў Масей выглядаць зямлю, і каторыя, зьвярнуўшыся, давялі ўсю грамаду́ наракаць на яго, здаючы ліхую лічбу праз тую зямлю, 37 I памерлі тыя людзі, каторыя здалі ліхую лічбу празь зямлю, памерлі ад паражэньяя перад СПАДАРОМ. 38 А Ігошуа Нунянок а Калеў Ефунёнак жылі́ з тых мужоў, што хадзілі выглядаць зямлю. 39 I гу́каў Масей словы гэтыя ўсім сыном Ізраелявым, і люд быў у вялікай жалобе. 40 I ўсталі рана нараніцы, і пайшлі на верх гары кажучы: „Вось, мы і ўзыйдзем на тое месца, праз каторае сказаў СПАДАР, бо мы ізграшылі". 41 I сказаў Масей: „Нашто вы ўзрушаеце расказаньне СПАДАРОВА? Гэта ж не пашчасьце. 42 Ня ўзыходзьце, бо няма Спадара сярод вас, каб ня былі зра́жаны перад варага́мі вашымі. 43 Бо Амалік а Канаані́н там перад вамі, і вы падзіце́ ад мяча, бо вы адступілі ад СПАДАРА, і ня будзе з вамі СПАДАРА". 44 Але яны пава́жыліся ўзыйсьці на верх гары; а скрыня змовы СПАДАРОВАЕ а Масей не адышлі з пасярод табару. 45 I зышлі Амалік а Канаанін, што жылі на гары тэй, і білі іх, і Іразьбілі іх, і пналі іх аж да Гормы.
1 I гу́каў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Гу́кай сыном Ізраелявым і скажы ім: як вы увыйдзеце ў зямлю вашага асяленьня, каторую Я даю вам, 3 I прыгатуеце аброк агняны СПАДАРУ, усепаленьне, альбо аброк, каб аддзяліць на абятніцу, альбо самахвотны, альбо ў вашы прызначаныя поры, каб зрабіць прыемны пах СПАДАРУ з буйнога альбо драбнога статку; 4 Дык абрачэць тый, што абракае аброк свой СПАДАРУ, на хлебны аброк ценькае мукі дзясятую часьць, рашчыненае на чэцьверці гіна алівы. 5 I віна на ўзьліваньне чэцьверць гіна прыгатуеш на ўсепаленьне альбо на аброк аднаго баранчыка. 6 А калі на барана, прыгатуеш на аброк хлебны ценькае мукі дзьве дзясятыя часьці, рашчыненае на аліве трайціны гіна. 7 I віна на ўзьліваньне трайціну гіна абракай на прыемны пах СПАДАРУ. 8 Калі прыгатуеш цялё на ўсепаленьне альбо на аброк, каб аддзялідь на абятніцу, альбо на супакойны аброк СПАДАРУ; 9 Тады абракай разам ізь цялём аброк хлебны, ценкае мукі тры дзясятыя, рашчыненае на аліве палавіцы гіна. 10 I віна абракай на ўзьліваньне паў ґіна на аброк, прыемны пах СПАДАРУ. 11 Гэтак зрабі валу аднаму або барану аднаму а баранчыку з авец альбо козаў. 12 Подле ліку, што зробіце, так і рабіце пры кажным, подле ліку іх. 13 Кажны тубылец зробіць гэтак іх, каб абракаць аброк на прыемны пах СПАДАРУ. 14 А калі будзе жыць меж вас чужаземец, або тый, што пасярод вас у роды вашы, і прыгатуе аброк на прыемны пах СПАДАРУ, то так ён мае рабіць, як вы робіце. 15 Грамада́, устава адна вам і чужаземцу, аселаму ў вас, устава вечная ў роды вашы: як вы, так і чужаземец будзе перад відам СПАДАРА. 16 Права адно й устава адна хай будуць вам і чужаземцу, што жывець у вас".
17 I гу́каў СПАДАР Масею, кажучы: 18 „Гу́кай сыном Ізраелявым і скажы ім: як вы ўвыйдзеце ў зямлю, у каторую Я вяду вас туды, 19 I як будзеце есьці хлеб тае зямлі, то ўзьнясіце ўзьне́сеньне СПАДАРУ. 20 Пачатак цестаў вашых, закрашаную букатку ўзнабіце на ўзьне́сеньне; як узьнесеньне з току, так узьнясіце яе. 21 З пачаткаў цестаў вашых дасьце́ СПАДАРУ ўзьне́сеньне ў роды вашы.
22 „А калі б вы абмыліліся, і ня споўнілі ўсіх гэтых расказаньняў, каторыя казаў СПАДАР Масеям, 23 Усяго, што расказаў вам СПАДАР Масеям, ад тога дня, каторага СПАДАР расказаў вам, і далей у роды вашы; 24 Дык, калі зь недагляду збор зрабіў абмылу, то няхай уся грамада́ прыгатуе адно цялё-бычка на ўсепаленьне, на прыемны пах СПАДАРУ, з хлебным аброкам а ўзьліваньням яго, подле ўставы, і адно казянё на аброк за грэх. 25 I дастане ласкіўчыненьне сьвятар усаму збору сыноў Ізраелявых, і будзе даравана ім; бо гэта была́ абмыла, і яны прыне́сьлі дар свой на аброк агняны СПАДАРУ, і аброк за грэх свой перад СПАДАРОМ, за сваю абмылу. 26 I будзе даравана ўсяму збору сыноў Ізраелявых і чужаземцу, што жывець пасярод іх, бо ўвесь люд учышў гэта нясьведама.
27 „I калі душа якая ізгрэша абмыльна, то няхай абрачэць казу аднагоднюю на аброк за грэх. 28 I адзяржыць ласкіўчыненьне сьвятар душы, што зрабіла нясьведама грэх перад СПАДАРОМ, і будзе мець ласкіўчыненьне ёй, і даравана будзе ёй. 29 Тубылцу із сыноў Ізраелявых і чужаземцу, што жывець пасярод вас, адно права будзе вам, хто зробе што нясьведама.
30 „А каторая душа з тубылцаў або з чужаземцаў згане СПАДАРА, учыніўшы гэта сьведама, дык выгубіцца душа тая з пасярод люду свайго; 31 Бо словам СПАДАРОВЫМ ён пагрэбаваў і расказаньне Ягонае ўзрушыў: чыста выгубіцца душа тая; бяспраўе ейнае на ёй".
32 I былі́ сынове Ізраелявы на пустыні́, і знайшлі чалавека, што зьбіраў дровы ў дзень сыботні. 33 I тыя, што засьпелі яго зьбіраючага дровы, дабліжылі яго да Масея а Аарона а да ўсёга збору. 34 I пасадзілі яго пад старожу, бо ня было яшчэ зьясьнена, што маюць ізь ім зрабіць.
35 I сказаў СПАДАР Масею, кажучы: „Хай сьмерцю памрэць гэты, хай укамянуе яго ўвесь збор вонках табару". 36 I вывеў яго ўвесь збор вонкі з табару, і ўкаменавалі яго, і ён памер, як расказаў СПАДАР Масею.
37 I сказаў СПАДАР Масею, кажучы: 38 „Гу́кай сыном Ізраелявым і скажы ім, каб яны рабілі сабе кутасы на краёх адзецьцяў сваіх у роды свае, і ў канцы кутасоў хай ушываюць сінюю нітку. 39 I будуць яны вам да кутасоў, і абачыце іх, і прыпомніце сабе ўсі расказаньні СПАДАРОВЬІ, і будзеце паўніць іх, і ня будзеце сачыць за сэрцамі вашымі а за ачыма вашымі, што вы бязулствуеце за імі, 40 Каб вы помнелі й паўнілі ўсі расказаньні Мае й былі́ сьвятыя Богу свайму". 41 Я СПАДАР, Бог ваш, каторы вывеў вас ізь зямлі Ягіпецкае, каб быць вашым Богам: Я СПАДАР, Бог ваш.
1 I ўзяў Кора, сын Іцгара́, сына Когафа Левянка́, а Дафан а Авірам Елявёнкі а Он Пелефёнак, сынове Рувінавы, 2 I паўсталі на Масея, разам ізь дзьвесьце пяцьдзясят сынамі Ізраельскімі, князьмі збору, гука́нымі на ўрочыстыя зборы, людзьмі славутымі. 3 I зьберліся супроці Масея а Аарона, і сказалі ім: „Досыць вам; увесь збор, усі сьвятыя, і сярод іх СПАДАР. Чаму ж вы ўзьнімаецеся над грамадою СПАДАРОВАЙ?" 4 Пачуў Масей, і паў на від свой, 5 I гу́каў да Коры й да ўсяе́ вяткі ягонае, кажучы: „Нараніцы паведаме СПАДАР, хто Ягоны, і хто сьвяты, і дабліжа да Сябе; і каго Ён абярэць, таго дабліжа да Сябе. 6 Во што зрабіце: вазьміце сабе кадзільніцы, Кора а ўся вятка ягоная, 7 I палажэце ў іх цяпло, і ўсыпіце ў іх кадзіла перад СПАДАРОМ заўтра: і будзе, каго абярэць СПАДАР, тый сьвяты. Досыць вам, сынове Левавы!" 8 I сказаў Масей Коры: „Паслухайце, калі ласка, сынове Левавы: 9 Няго ж мала вам, што аддзяліў Бог Ізраеляў вас ад збору Ізраельскага, каб дабліжыць вас да Сябе, каб паўні́ць службы ля вітальні СПАДАРОВАЕ і стаяць перад грамадою, служыць ім? 10 I Ён дабліжыў цябе і ўсіх братоў тваіх, сыноў Левавых, із табою, і вы дамагаецеся яшчэ й сьвятарства. 11 Дык ты а ўся вятка твая, тыя, каторыя зьберліся супроці СПАДАРА, а Аарон, што ён, што вы наракаеце на яго?"
12 I паслаў Масей гукну́ць Дафана а Авірама Елявёнкаў; але яны сказалі: „Ня ўзыйдзем. 13 Ціж мала таго, што ты ўзьвёў нас ізь зямлі, у каторай цячэць малако а мёд, каб загубіць нас на пустыні ? і ты яшчэ хочаш панаваць над намі, на'т панаваць? 14 Ты ж ня прывёў нас да зямлі, ідзе цячэць малако а мёд, і ня даў нам спадак поля а вінішча. Ціж вочы гэтым людзём хочаш вылупіць? Ня ўзыйдзем!"
15 I вельмі стала немарасна Масею, і сказаў СПАДАРУ: „Не зьвярніся да дароў іхных; я ня ўзяў у іх ні воднага асла й ня ўчыніў ліха ні воднаму зь іх".
16 I сказаў Масей Коры: „Ты а ўся вятка твая будзьце заўтра перад відам СПАДАРА, ты а яны і Аарон. 17 I вазьміце кажны сваю кадзільніцу, і палажэце ў іх кадзіла, і дабліжча перад від СПАДАРОЎ, кажны сваю кадзільніцу, дзьвесьце пяцьдзясят кадзільніц; і ты й Аарон, кажны сваю кадзільніцу". 18 I ўзялі́ кажны сваю кадзільніцу, і палажылі ў іх цяпла, і ўсыпалі ў іх кадзіла, і сталі ля ўходу ў вітальню збору; і Масей і Аарон. 19 I зьбер супроці іх Кора ўсю грамаду́ да ўходу будану́ збору. I зьявілася слава СПАДАРОВА ўсяму збору.
20 I казаў СПАДАР Масею а Аарону, кажучы: 21 „Адлучыцеся ад вяткі гэтае, і Я якга выгублю іх". 22 I яны палі на віды свае й сказалі: „Божа, Божа духоў усялякага цела! Ціж не адзін чалавек ізграшыў, і на ўсю грамаду́ Ты гневацца будзеш?" 23 I казаў СПАДАР Масею, кажучы: 24 „Кажы грамадзе́, кажучы: узыйдзіце з усіх бакоў ад гасподы Корынае, Дафановае а Авірамавае". 25 I ўстаў Масей, і пайшоў да Дафана а Авірама, і за ім пайшлі старцы Ізраелявы. 26 I сказаў збору, кажучы: „Адвярніцеся ж ад людзёў ліхіх гэтых, і не датыкайцеся да нічога, што належа да іх, каб не загінуць вам у вусіх грахох іхных". 27 I ўзышлі яны ад гасподы Корынае, Дафановае а Авірамавае наўкола, а Дафан а Авірам вышлі й стаялі ля ўходу буданоў сваіх, і жонкі іхныя, і дзеці іхныя, і дзецяняты іхныя. 28 I сказаў Масей: „З гэтага пазнаеце, што СПАДАР паслаў мяне чыніць усі справы гэтыя, бо я не сваім адумам: 29 Бо калі яны памруць, як памірае кажны чалавек, і стрэне іх такі кон, як усіх стракае людзёў, то не СПАДАР паслаў мяне. 30 А калі новае тварэньне створа СПАДАР, і зямля рашчыне вусны свае й глынець іх а ўсе, што ў іх, і яны жывыя зыйдуць да шэолю, то будзеце ведаць, што ўлегцы замелі людзі гэтыя СПАДАРА". 31 I было, як скончыў казаць гэтыя словы, раськяпілася зямля, што пад імі. 32 I рашчыніла зямля вусны свае, і глыну́ла іх а дамы іхныя, і кажнага чалавека, што ў Коры, і ўсю маемасьць. 33 I зышлі яны з усім, што належала да іх, жывыя да шэолю, і пакрыла іх зямля, і загінулі яны з памеж грамады. 34 I ўсі Ізраелцы, што былі́ наўкола іх, уцяклі на крык іхны, бо, казалі яны, „каб не праглынула нас зямля". 35 I вышла цяпло ад СПАДАРА, і пажэрла тых дзьвесьце пяцьдзясят мужоў, каторыя абраклі кадзіла. 36 I гу́каў СПАДАР Масею, кажучы: 37 „Скажы Елеазару, сыну Аарона, сьвятара, і хай ён падыйме кадзільніцы з пажарышча, а цяпло раскіньце далей, бо ўсьвяціліся 38 Кадзільніцы грэшнікаў гэтых супроці душаў сваіх. Хай зробяць ізь іх выбітыя бляхі - пацягненьне да аброчніка, бо яны прыне́сьлі іх перад від СПАДАРА, і яны ўсьвяціліся; і будуць яны знакам сыном Ізраелявым". 39 I ўзяў Елеазар, Сьвятар, мядзяныя кадзільніцы, каторыя прыне́сьлі спаленыя, і раскавалі іх на бляхі - пацягненьне да аброчніка, 40 Памятка сыном Ізраелявым, каб не дабліжыўся чалавек чужы, каторы не з насеньня Ааронавага, кадзіць кадзіла перад від СПАДАРОў, і каб ня быў, як Кора а вятка ягоная, як гу́каў яму СПАДАР Масеям. 41 I наракала ўся грамада́ сыноў Ізраелявых назаўтрае на Масея а Аарона, кажучы: „Вы ўчынілі сьмерць люду СПАДАРОВАМУ". 42 I было, як зьберлася грамада́ супроці Масея а супроці Аарона, і зьвярнуліся да будану́ збору, і вось, булак пакрыў яго, і зьявілася слава СПАДАРОВА; 43 I прышоў Масей а Аарон да будану збору.
44 I гу́каў СПАДАР Масею, кажучы: 45 „Падыйміцеся з памеж гэтае грамады, і Я якга загублю іх". Але яны палі на віды свае. 46 I сказаў Масей Аарону: „Вазьмі кадзільніцу, і палажы ў яе цяпла з аброчніка, і ўсып кадзіла, і йдзі барзьдзен да збору, і зрабі ласкіўчыненьне ім; бо вышаў гнеў ад СПАДАРА, пачаўся мор. 47 I ўзяў Аарон, 'як сказаў Масей, і пабег у сярэдзіну грамады, і вось, пачаўся тый мор у людзе. I ён палажыў кадзіла, і ўчыніў ласкіўчыненьне люду. 48 I стаў ён памеж мертвых і жывых, і мор запыніўся. 49 I было памерлых ад мору чатырнанцаць тысяаў і сямсот чалавекаў, апрача памерлых у справе Корынай. 50 I зьвярнуўся Аарон да Масея, да ўходу будану збору, і мор запыніўся.
1 I гу́каў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Гу́кай сыном Ізраелявым і вазьмі ў іх па посаху з дому айца, ад усіх князёў іхных подле дому айцоў іхных двананцаць пасахоў, і кажнага імя напішы на посаху ягоным. 3 I імя Ааронава напішы на посаху Левавым, бо адзін посах у галавы дому айцоў іхных. 4 I палажы іх у будане збору перад сьветчаньням, ідзе Я зьяўляюся вам. 5 I будзе, што чалавек, каторага Я абяру, таго посах расквіціць. I Я адда́лю ад Сябе нараканьні сыноў Ізраелявых, каторымі яны наракаюць на вас". 6 I казаў Масей сыном Ізраелявым, і далі́ яму ўсі князі посах ад кажнага князя, подле дому айцоў іхных, двананцаць пасахоў, і посах Ааронаў сярод пасахоў іхных. 7 I палажыў Масей пасахі́ перад відам СПАДАРА ў будане сьветчаньня. 8 I было назаўтрае, і ўвыйшоў Масей у будан сьветчаньня, і вось, расквіцеў посах Ааронаў ад дому Левавага, і вышаў расток, і расквіцеў квет, і насьпелі міндалы. 9 I вынес Масей усі пасахі ад віду СГІАДАРОВАГА да ўсіх сыноў Ізраелявых. I абачылі яны, і ўзялі кажны посах свой.
10 I сказаў СПАДАР Масею: „Зьвярні посах Ааронаў да перад сьве́тчаньня, на схоў, на знак сыном непакоры, і ўчыні канец нараканьню іх на Мяне, і яны не памруць". 11 I зрабіў Масей; як расказаў яму СПАДАР, так ён і зрабіў.
12 I сказалі сынове Ізраелявы Масею, кажучы: „Вось, мы канаем, гінем, усі гінем. 13 Кажны, што бліжыцца, бліжыцца да вітальні СПАДАРОВАЕ, памірае: ці не давядзецца супоўна нам сканаць?"
1 I сказаў СПАДАР Аарону: „Ты а сыны твае а дом айца твайго з табою панясіце́ бяспраўе сьвятыні; і ты і сыны твае з табою панясіце́ бяспраўе сьвятарстваваньня свайго.
2 I таксама й братоў сваі́х плямені Левавага, плямя айца свайго дабліж да сябе; і няхай яны прылучацца да цябе й паслугуюць табе; а ты а сыны твае з табою пры будане сьветчаньня. 3 I няхай яны дзяржаць данае табе паручэньне і паручэньне цэлага будану, але да судзьдзя сьвятога й да аброчніка хай ня бліжацца, каб не памерлі, таксама ім, таксама вам. 4 I няхай яны прылучацца да цябе й дзяржаць данае ім паручэньне - будан збору ля ўсіх адправаў будану, а чужы ня мае бліжыцца да вас. 5 I гэтак дзяржыце паручэньне сьвятыні й паручэньне аброчніка, і ня будзе болей гневу на сыноў Ізраелявых. 6 А Я, вось Я, узяў братоў вашых, Левітаў, з пасярод сыноў Ізраелявых вам, на дар СПАДАРУ, служыць службу будану збору. 7 А ты а сыны твае з табою глядзіце сьвятарства свайго ў кажнай рэчы аброчніка і што ўнутры за запінахаю, і служыце служэньне; як дар даю вам сьвятарства ваша; а чужы, што дабліжыцца, памрэць".
8 I казаў СПАДАР Аарону: ,I Я, вось Я, даў табе дагляд аброкаў Сваіх; з усёга, пасьвяча́нага сынамі Ізраелявымі, Я даў табе а сыном тваім іх, з прычыны памазаньня, уставаю вечнай. 9 Гэта будзе табе ізь сьвятасьцяў із спалянага: з усіх аброкаў іхных, з усялякіх іхных аброкаў хлебных, з усялякіх аброкаў іхных за грэх і з усялякага аброку віны, што яны зварача́юць Імне. Сьвятасьць сьвятасьцяў табе а сыном тваім. 10 У найсьвятшым месцу ежча яго; усі мужчыны могуць есьці яго. Сьвятасьцяй будзе табе. 11 I во што табе з узьне́сеньняў дароў іхных; усі нахінаныя дары сыноў Ізраелявых табе Я даў іх а сыном тваім а дачкам тваім із табою уставаю вечнай. Кажны чьгсты ў доме тваім можа есьці гэта. 12 Усе найлепшае з алівы й усе найлепшае зь віннога соку а збожжа, пачаткі іх, каторыя яны даюць СПАДАРУ, табе Я аддаў іх. 13 Першыя аброкі з усёга, што ў зямлі іхнай, каторыя яны прынясуць СПАДАРУ, хай будуць твае. Кажны ў доме тваім можа есьці іх. 14 Усе пасьвячанае ў Ізраелю твае будзе. 15 Усе, рашчыняючае дзетніцу ў вусялякага цела, каторае абракаюць СПАДАРУ зь людзёў і із статку, хай будзе тваім. Толькі пяршак ізь людзёў мае быць выкуплены, і першароднае із статку нячыстага мае быць выкуплена. 16 А выкуп яго: ад аднаго ме́сяца выкупіце яго, подле ацэны твае, пяць сыкляў срэбла, подле сыклю сьвятыні, дваццаць гэр яно. 17 Але першароднае з валоў, і першароднае з авец, і першароднае з казлоў не выкупляй: яны сьвятасьць; кроў іх кралі на аброчнік і тук іх палі на аброк, на прыемны пах СПАДАРУ. 18 Мяса ж іх табе хай будзе, як грудзіна́ ўзьнесеньня й правая лапатка табе хай будзе. 19 Усі ўзношаныя сьвятасьці, каторыя ўзносяць сынове Ізраелявы СПАДАРУ, Я аддаў табе а сыном тваім а дачкам тваім із табою, уставаю вечнай; змова солі гэта навекі перад СПАДАРОМ табе а насеньню твайму з табою".
20 I гу́каў СПАДАР Аарону: „У зямлі іхнай ня будзеш мець спадку, і дзелі ня будзе табе сярод іх. Я дзель твая а спадак твой сярод сыноў Ізраелявых.
21 А сыном Левавым, вось, Я даў кажную дзесяціну ў Ізраелю на спадак; за ўсі службы іхныя, што яны служаць службы ў будане збору. 22 I хай ня бліжацца болей сынове Ізраелявы да будану збору, каб не пане́сьці грэху і не памерці. 23 I няхай робяць Левіты работу будану збору, і яны нясуць на сабе бяспраўе іхнае. Гэта ўстава вечная ўроды вашы; і памеж сыноў Ізраелявых не спадзець спадак ім, 24 Адно дзесяціну сыноў Ізраелявых, каторую яны ўзносяць на ўзьне́сеньне СПАДАРУ, Я аддаў Левітам на спадак; затым Я сказаў ім: сярод сыноў Ізраелявых ім не спадзець спадку".
25 I гу́каў СПАДАР Масею, кажучы: 26 „I Левітам гу́кай і скажы ім: ,Як вы будзеце браць ад сыноў Ізраелявых дзесяціну, каторую Я даю вам ад іх на спадак вашы, то ўзносьце зь яе ўзьне́сеньне СПАДАРУ, дзесяціну зь дзесяціны. 27 I палічаны будуць вам узьне́сеньні вашы, як збожжа з такаўні і як паўніня з таўчэльні. 28 Гэтак будзеце ўзносіць таксама й вы ўзьне́сеньне СПАДАРУ з усіх дзесяцінаў сваіх, каторыя будзеце браць ад сыноў Ізраелявых, і будзеце даваць ізь іх узьне́сеньне СПАДАРОВА Аарону сьвятару. 29 З усіх дароў сваіх узносьце ўсялякае ўзьне́сеньне СПАДАРУ, з усякага туку яго, пасьвячанага зь яго'. 30 I скажы ім: ,Як вы ўзьнясіце́ найлепшае зь яго, то гэта палічана будзе Левітам, як прыбытак із такаўні й як прыбытак із таўчэльні. 31 I будзеце есьці гэта на ўсялякім месцу, вы а дамы вашыя; бо гэта плата вам, за работы вашы ў будане збору. 32 I не панясіце́ за гэта грэху, як узьнясіце́ найлепшае зь яго; і пасьвяча́ньня сынамі Ізраелявымі ня будзеньце, і не памрыце́' ".
1 I гу́каў СПАДАР Масею а Аарону, кажучы: 2 „Во ўстава права, каторае расказаў СПАДАР, кажучы: скажы сыном Iзраелявым, няхай возьмуць табе рыжую цяліцу дасканальную, на каторай няма заганы, на каторую не ўзышло йго. 3 I дайце яе Елеазару сьвятару, і вывядзе ён вонкі табару, і зарэжуць яе перад ім, 4 I возьме Елеазар сьвятар палцам сваім із крыві яе, і крывёю яе пакропе перад шчытам будану збору сем разоў. 5 I спаляць цяліцу на аччу яго: скуру яе а мяса, яе а кроў зь нечысьцяй яе няхай спаляць. 6 I возьме сьвятар кедравага дзерва а гізопу а нітку з чырвовае воўны, і кіне на сярэдзіну спаленьня цялі́цы. 7 I хай вымые сьвятар адзецьці свае, і абмые цела свае ў вадзе, і потым увыйдзе ў табар, і нячысты будзе сьвятар аж да вечара. 8 I тый, што паліў яе, хай вымые адзецьці свае ў вадзе, і абмые цела свае ў вадзе, і нячысты будзе аж да вечара. 9 I хай зьбярэпь чыстая людзіна попел цяліцы, і паложа вонках табару на чыстым месцу, і будзе грямадзе́ сыноў Ізраелявых на дзяржаньне да вады адлучэньня: гэта аброк за грэх. 10 I тый, што зьбіраў попел цяліцы, вымые адзецьці свае, і нячысты будзе аж да вечара. I будзе сыном Ізраелявым і чужаземцу, што жывець сярод іх, уставаю вечнай.
11 „Хто даткнецца да мертвага цела якога- колечы чалавека, дык нячысты будзе сем дзён. 12 Ён мае ачысьціцца ад гэтага на трэйці дзень, а на сёмы дзень будзе чысты; а калі ж ён не ачысвціцца на трэйці дзень, то й на сёмы дзень ня будзе чысты. 13 Кажны, хто даткнецца да мертвага цела якога-колечы чалавека й не ачысьціцца, сплюгаве вітальню СПАДАРОВУ; і будзе выгублены чалавек тый з Ізраеля, бо адлучальная вада не пакроплена на яго: нячысты будзе, яшчэ нечысьць ягоная на ім.
14 „Вось права : калі чалавек памрэць у будане, то кажны, хто прыйдзе да будану, і ўсе, што ў будане, нячыстае будзе сем дзён. 15 I кажная адкрытая судзіна́, на каторай няма накрыцьця, наўкола абвязанага, нячыстая. 16 I кажны, хто даткнецца на полю да забітага мячом, альбо да памерлага, альбо да косьці людзкое, альбо да гробу, нячысты будзе сем дзён. 17 I возьмуць нячыстаму з попелу спаленага аброку за грэх, і нальлюць на яго ў судзіну жывое вады; 18 I хай людзіна чыстая возьме гізопу, і занура яго ў ваду, і пакропе на будан а на ўсі судзіны а на ўсі душы, каторыя ў ім былі́, на тога, хто даткнуўся да косьці, альбо да забітага, альбо да памерлага, альбо да гробу, 19 I хай пакропе чысты нячыстага на трэйці дзень, і на сёмы дзень будзе ачышчаны. I вымые ён адзецьці свае, і абмые цела свае ў вадзе, і ўвечары будзе чысты. 20 А хто будзе нячысты й не ачысьце сябе, то будзе выгублена душа тая з пасярод грамады, бо яна сплюгавіла сьвятыню СПАДАРОВУ; адлучальнай вадою яна не пакроплена, яна нячыстая. 21 I хай будзе гэта ім уставаю вечнай. I хто крапіў адлучальнаю вадою, няхай вымые адзецьці́; і хто даткнуўся да адлучальнае вады, нячысты будзе аж да вечара. 22 I ўсе, да чаго даткнецца нячысты, будзе нячыстае; і душа, што даткнулася, нячыстая будзе аж да вечара".
1 I прышлі сынове Ізраелявы, уся грамада́, на пустыню Цын першага месяца, і прабываў люд у Кадэшу, і памерла там Мірыям, і пахавана там.
2 I ня было вады грамадзе́, і зьберліся яны супроці Масея а Аарона; 3 I сьперачаўся люд із Масеям, і сказаў: „О, калі б сканалі тады й мы, як сканалі браты нашыя перад СПАДАРОМ! 4 I нашто вы прывялі грамаду́ СПАДАРОВУ на гэту пустыню, каб памерці там нам і статку нашаму? 5 I чаму ўзьвялі нас ізь Ягіпту, каб прыве́сьці нас на гэта благое месца? гэта ня месца сеяць, ані фіґаў, ані вінных ягадаў, ані гранатовых яблыкаў, ані вады піць?" 6 I прышоў Масей а Аарон ад люду да ўходу будану збору, і палі на віды свае, і зьявілася ім слава СПАДАРОВА.
7 I гу́каў СПАДАР Масею, кажучы: 8 „Вазьмі посах і зьбяры збор, ты а Аарон, брат твой, і кажыце ска́ле на ачох іх, і яна дасьць воды свае: і ты вывядзеш ім ваду із ска́лы, і дасі піць грамадзе, і напоіш статак ейны". 9 I ўзяў Масей посах ад віду СПАДАРОВАГА, як Ён расказаў яму. 10 I зьберлі Масей а Аарон грамаду́ перад скалаю, і ён сказаў ім: „Паслухайце ж, бунтаўнікі, ціж із гэтае ска́лы імне вывесьці вам ваду?" 11 I падняў Масей руку́ сваю, і ўдырыў у ска́лу посахам сваім двойчы, і вышла шмат вады, і піла́ грамада́ й статак ейны.
12 I казаў СПАДАР Масею а Аарону: „За тое́, што вы не паверылі Імне, каб усьвяціць Мяне на ачох сыноў Ізраелявых, затым не ўвядзіце́ вы люду гэтага ў зямлю, каторую Я даў яму". 13 Гэта воды Мерывы, ля каторых сварыліся сынове Ізраелявы із СПАДАРОМ, і Ён усьвяціўся імі.
14 I паслаў Масей паслоў з Кадэшу да караля Едомскага, сказаць: „Гэтак кажа брат твой Ізраель: Іы ведаеш усі цяжкасьці, каторыя стрэлі нас. 16 I зышлі айцове нашы да Ягіпту, і мы жылі́ ў Ягіпце шмат часу, і Ягіпцяне ліха дзеялі нам і бацьком нашым. 16 I гука́лі мы да СПАДАРА, і пачуў Ён голас наш, і паслаў Ангіла, і вывеў нас ізь Ягіпту. I вось, мы ў Кадэшу, месьце канца граніцы твае. 17 Пройдзем жа перазь зямлю тваю; мы ня пойдзем па палёх а па вінішчах, і ня будзем піць вады із студні; дарогаю каралеўскаю пойдзем, ня зьвернем ані направа, ані налева, пакуль ня пярэйдзем граніцаў тваіх". 18 I сказаў яму Едом: „Не праходзь перазь мяне, бо я зь мячом выйду на пярэймы табе". 19 I сказалі яму сынове Ізраелявы: „Мы пойдзем гасьцінцам, і калі будзем піць ваду тваю, я а статак мой, дык заплачу; толькі, гэта ж нічога, нагамі сваімі прайду". 20 Але ён сказаў: „Не перайдзі!" I вышаў Едом напярэймы яму з чысьленым людам і з дужою рукою. 21 I адмовіўся Едом даць Ізраелю прайсьці пераз граніцы ягоныя, і адхінуўся Ізраель ад яго.
22 I крану́ліся з Кадэшу, і прышлі сынове Iзраелявы, уся грамада́, да гары Гор. 23 I гўкаў СПАДАР Масею а Аарону на гары Гор, ля граніцаў зямлі Едомскае, кажучы: 24 „Хай прылучыцца Аарон да людзёў сваіх, бо ён ня ўвыйдзе ў зямлю, каторую Я даў сыном Ізраелявым, за тое, што вы збунтаваліся супроці слова Майго ля водаў Мерывы. 25 Вазьмі Аарона а Елеазара, сына ягонага, і ўзьвядзі іх на гару Гор. 26 I здыймі з Аарона адзецьці ягоныя, і адзень у іх Елеазара, сына ягонага, і хай будзе прылучаны Аарон і памрэць там". 27 I ўчыніў Масей так, як расказаў СПАДАР. I ўзышлі яны на гару Гор на ачох усяе грамады. 28 I зьняў Масей з Аарона адзецьці ягоныя, і адзеў у іх Елеазара, сына ягонага. I памер там Аарон на версе гары. I зышлі Масей а Елеазар із гары, 29 I абачыла ўся грамада́, што Аарон сканаў, і плакалі па Аарону трыццаць дзён увесь дом Ізраеляў.
1 I пачуў Канаанскі кароль Арад, каторы жыў на паўдня, што прышоў Ізраель дарогаю Афарым, і ваяваў із Ізраелям, і ўзяў у яго палоненікаў. 2 I абяцаў Ізраель абятніцу СПАДАРУ, і сказаў: „Калі чыста аддасі люд гэты ў рукі мае, то зьнішчу месты іхныя". 3 I пачуў СПАДАР голас Ізраеляў, і аддаў Канааняніна, і ён зьнішчыў іх а месты іхныя, і назваў імя места таго: Горма.
4 I крану́ліся ад гары Гор дарогаю Чырвонага мора, каб абмінуць зямлю Едомскую. I душа люду вельмі зьбезахоцілася ў дарозе. 5 I гу́каў люд супроці Бога й супроці Масея: „Нашто вывялі вы нас ізь Ягіпту, каб памерці на пустыні́? бо няма хлеба ані вады, і душы нашай агідла гэта негадзячая ежа". 6 I паслаў СПАДАР на люд агняныя гады, і яны кусалі люд, і памерла множасьць люду з Ізраеля. 7 I прышоў люд да Масея, і сказалі: „Ізграшылі мы, бо гу́калі мы супроці СПАДАРА й супроці цябе; памаліся СПАДАРУ, каб Ён адняў таго гада". I памаліўся Масей за люд.
8 I сказаў СПАДАР Масею: „Зрабі сабе гада й выстанаві яго на сьцяг, і будзе, што кажны ўкушаны, калі гляне на яго, дык будзе жыць". 9 I зрабіў Масей мядзянага гада, і выставіў яго на сьцяг, і было, як гад укусіў чалавека, ён, глянуўшы на мядзянага гада, заставаўся жывы.
10 I крану́ліся сынове Ізраелявы, і разьлягліся табарам ув Овофе. 11 I крануліся з Овофу, і разьлягліся табарам у Іе-Аварыме, на пустыні́, што супроці Моава, на ўсход сонца. 12 Стуль крануліся й разьлягліся табарам на даліне́ Зарэд. 13 Адгэнуль крануліся й разьлягліся табарам на другім баку Арнона на пустыні, каторы выходзе з граніцы Аморэя; бо Арнон граніца Моава, меж Моава й Аморэя. 14 Затым сказа́на ў кнізе войнаў СПАДАРОВЫХ праз Вагеба ў Суфе а праз прытокі Арнона 15 А праз плынь гэтых ручаёў каторая сьхінаецца да палажэньня Ар і датыкаецца граніцаў Моаўскіх. 16 I адгэтуль да студні. Гэтая тая студня, праз каторую казаў СПАДАР Масею: „Зьбяры люд, і дам ім вады".
17 Тады пяяў Ізрае́ль гэтую песьню: „Падыймайся, студня, пяі́це празь яе. 18 Студню капалі начэльнікі, капалі яе дабрародныя люду з правадаўцам пасаха́мі сваімі". I з пустыні да Матаны, 19 З Матаны да Нагалелю, з Нагалелю да Вамофу, 20 I з Вамофу да даліны, каторая ў полю Моава, на версе Пісґі, і глядзіць далоў на пустыню.
21 I паслаў Iзраель паслоў да Сыгона, караля Аморэйскага, кажучы: 22 „Перайду перазь зямлю тваю, не адхінуся ў полі а ў вінішчы, ня будзем піць вады із студняў, дарогаю каралеўскаю пойдзем, пакуль не пярэйдзем граніцы твае". 23 I ня даў Сыгон Ізраелю прайсьці сваю граніцу; і зьбер Сыгон увесь люд свой, і вышаў суйроці Ізраеля на пустыню, і прышоў да Ягацы, і ваяваў із Ізраелям. 24 I зра́зіў яго Iзраель лязом мяча, і ўзяў у дзяржаньне зямлю ягоную ад Арнона аж да Явока, аж да граніцаў сыноў Амонавых, бо моцная была́ граніца сыноў Амонавых. 25 I ўзяў Ізраель усі месты гэтыя, і жыў Ізраель у вусіх местах Аморэйскіх, у Гэшбоне й у вусіх перадмесьцях яго; 26 Бо Гэшбон, места Сыгонава, караля Аморэйскага яно; і ён ваяваў зь пярэднім каралём Моаўскім, і ўзяў усю зямлю ягоную з рукі ягонае аж да Арнона. 27 Затым гу́калі прыпавесьнікі: „Прыйдзі́це да Гэшбону, і хай збудуюць а ўмацуюць места Сыгонава; 28 Бо цяпло вышла з Гэшбону, поламя зь места Сыгонавага, пажэрла Ар-Моаў а дзяржачых вышыні Арнонавы. 29 Бяда табе, Моаве! загінуў ты, людзе Хамосаў! Разьбегліся сынове ягоныя, а дачкі ягоныя сталі палоненіцамі Аморэйскага караля Сыгона. 30 I мы стралялі ў іх; загінуў Гэшбон аж да Дывона, і мы спустошылі іх аж да Нофы, каторая ля Медэвы".
31 I прабываў Ізраель у зямлі Аморэйскай.
32 I паслаў Масей выглядзець Язэр, і перамаглі перадмесьці яго, і прагналі Аморэяў, каторыя там. 33 I павярнуліся, і пайшлі дарогаю Вашану. I выступіў Оґ, кароль Вашанскі, супроці іх, сам а ўвесь люд ягоны на вайну да Едрэі. 34 I сказаў СПАДАР Масею: „Ня бойся яго, бо ў руку́ тваю Я аддаў яго а ўвесь люд ягоны а зямлю ягоную, і ўчыніш яму, як учыніў Сыгону, каралю Аморэйскаму, што жыў у Гэшбоне". 35 I пара́зілі яны яго а сыноў ягоных а ўвесь люд ягоны, так што не засталося астачы, і адзяржалі на спадак зямлю ягоную.
1 I крану́ліся сынове Ізраелявы, і разьлягліся табарам на раўніне́ Моава, на гэтым баку Ёрдану, супроці Ерыхону.
2 I бачыў Валак Сэпоронак усе, што зрабіў Ізраель Аморэю; 3 I вельмі баяўся Моаў віду люду гэтага, бо ён быў чысьлены, і быў зьне́марашчаны з прычыны сыноў Ізраелявых. 4 I сказаў Моаў старцом Мідзянскім: „Гэтая грамада́ аб'ядае цяпер усе наўкола нас, як вол аб'ядае траву палявую". А Валак Сэпоронак быў каралём Моаўскім у тым часе.
5 I паслаў ён паслоў да Валаама Веоронка да Пефору, каторы ля ракі, у зямлі сыноў народу ягонага, пазваць яго, кажучы: „Вось, люд вышаў зь Ягіпту, вось, пакрывае відзеньне зямлі, і жывець ён супроці мяне. 6 Дык цяпер прыйдзі ж, пракліні імне люд гэты, бо ён дужшы за мяне: можа я гады буду магчы пара́зіць яго й выгнаць яго ізь зямлі. Я ведаю, што каго ты дабраславіш, тый дабраславёны, і што каго ты праклінеш, тый пракляты".
7 I пайшлі старцы моаўскія й старцы мідзянскія, і падаркі за чары ў руках, і прышлі да Валаама, і пераказалі яму словы Валаковы. 8 I сказаў ён ім: „Пераначуйце тут гэту ноч, і зьвярну вам слова, якое скажа імне СПАДАР". I прабывалі старцы моаўскія ў Валаама. 9 I прышоў Бог да Валаама, і сказаў: „Хто гэта людзі ў цябе?" 10 I сказаў Валаам Богу: „Валак Сэпоронак, кароль Моаўскі, прыслаў іх да мяне, кажучы: 11 ,Вось, люд вышаў зь Ягіпту й пакрыў відзеньне зямлі; дык ідзі, пракліні імне яго: можа я тады змагу ваяваць ізь ім і выгнаць яго' ". 12 I сказаў Бог Валааму: „Не хадзі зь імі, ня кліні люду, бо ён дабраславёны". 13 I ўстаў Валаам нараніцы, і сказаў начэльнікам Валаковым: „Пайдзіце да зямлі свае, бо адмаўляе СПАДАР даць імне йсьці з вамі". 14 I ўсталі начэльнікі моаўскія, і прышлі да Валака, і сказалі: „Адмаўляецца Валаам ісьці з намі".
15 I ўдру́гава Валак паслаў начэльнікаў шмат, і славутшых за гэтых. 16 I прышлі яны да Валаама, і сказалі яму: „Гэтак кажа Валак Сэпоронак: ,Не адмоўся йсьці да мяне, 17 Бо ўчсьціць учшу цябе вельмі, і ўсе, што скажаш імне, зраблю. Дык прыйдзі, калі ласка, пракліні імне люд гэты' ". 18 I адказаваў Валаам, і сказаў слугам Валаковым: „Каб Валак даваў імне поўны свой дом срэбла а золата, ня змог бы я пераступіць расказаньня СПАДАРА, Бога свайго, каб зрабіць што-колечы малое альбо вялікае. 19 А цяпер прабывайце тут і вы гэту ноч, і я даведаюся, што дадасьць, гутарачы з імною, СПАДАР". 20 I прышоў Бог да Валаама ночы, і сказаў яму: „Калі гука́ць цябе прышлі людзі гэтыя, то ўстань, пайдзі зь імі; але толькі слова, што Я буду казаць табе, тое рабі". 21 I ўстаў Валаам нараніцы, і асядлаў асьліцу сваю, і пайшоў з начэльнікамі моаўскімі. 22 I ўзгарэўся гнеў Божы за тое, што ён пайшоў зь імі, і стаў Ангіл СПАДАРОЎ на дарозе, каб пераказіць яму; а ён ехаў на асьліцы сваёй, і ізь ім два маладзёны ягоныя. 23 I абачыла асьліца Ангіла СПАДАРОВАГА, Каторы стаяў на дарозе, і меч Ягоны на галі́ ў руццэ ягонай, зьвярнула асьліца з дарогі і пайшла на поле; і біў Валаам асьліцу, каб зьвярнуць яе на дарогу. 24 I стаў Ангіл СПАДАРОЎ на вузкой селавой дарозе меж вінішчаў, з аднаго боку плот і з другога боку плот. 25 I абачыла асьліца Ангіла СПАДАРОВАГА, і прыціснулася да сьцяны, і прыціснула нагу Валаамаву да сьцяны, і ён ізноў біў яе. 26 I Ангіл СПАДАРОЎ ізноў перайшоў, і стаў у цесным месцу, ідзе няма куды зьвярнуць, ані направа, ані налева. 27 I абачыла асьліца Ангіла СПАДАРОВАГА, і лягла пад Валаамам. I ўзгарэўся гнеў Валаамаў, і ён біў асьліцу кіям. 28 I адчыніў СПАДАР вусны асьліцы, і яна сказала Валааму: „ІІІто я табе зрабіла, што ты б'еш мяне вось ужо трэйці раз?" 29 I сказаў Валаам асьліцы: „Бо ты наругалася імне; калі б у мяне ў руццэ быў меч, то я цяпер жа забіў бы цябе". 30 I сказала асьліца Валааму: „Ці ня я твая асьліца, на каторай ты езьдзіў конна спачатку дагэтуль? ці прызвычкаю прывыкла гэтак рабіць із табою?" Ён сказаў: „Не". 31 I адчыніў СПАДАР вочы Валааму, і абачыў ён Ангіла СПАДАРОВАГА, што стаяў на дарозе, і меч ягоны на галі́ ў руццэ ягонай, і скланіўся, і пакланіўся відам сваім. 32 I сказаў яму Ангіл СПАДАРОЎ: „За што ты біў асьліцу сваю вось ужо трэйчы? Я вышаў, каб пераказіць, бо дарога крутні перад Імною. 33 I абачыла асьліца Мяне, і зьвярнула ад мяне вось ужо трэйчы. Калі б яна не зьвярнула ад Мяне, то Я нават цябе забіў бы, а яе пакінуў бы жывую". 34 I сказаў Валаам Ангілу СПАДАРОВАМУ: „Ізграшыў я, бо я ня ведаў, што Ты стаіш насупроці мяне на дарозе; дык, калі гэта ліха ў ваччу Тваім, то я зьвярнуся". 35 I сказаў Ангіл СПАДАРОЎ Валааму: „Пайдзі зь людзьмі гэтымі, але толькі слова, што Я буду казаць табе, тое кажы". I пайшоў Валаам із начэльнікамі Валаковымі.
36 I пачуў Валак, што прышоў Валаам, вышаў на пярэймы яму да места моаўскага, што на граніцы Арнона, каторы ля канца граніцы. 37 I сказаў Валак Валааму: „Ці не станаўко пасылаў я да цябе зваць цябе? Чаму ты ня йшоў да мяне? Няго ж я запраўды не магу ўцьсьціць цябе?" 38 I сказаў Валаам Валаку: „Вось, Я прышоў да цябе, але ці магу я што сказаць? Слова ўложа Бог у вусны мае, тое й буду гу́каць". 39 I пайшоў Валаам із Валаком, і прышлі да Кіраф-Гуцоф. 40 I зарэзаў Валак буйны а драбны статак, і паслаў Валааму а начэль нікам, што ізь ім. 41 I было нараніцы: і ўзяў Валак Валаама, і ўзьвёў яго на вышыні Ваалавы, каб ён абачыў стуль часьць люду.
1 I сказаў Валаам Валаку́: „Збудуй імне тут сем аброчнікаў, і прыгатуй імне тут сем цялят-бычкоў і сем бараноў". 2 I зрабіў так подле тога, як казаў Валаам, і ўзьне́сьлі Валак а Валаам па цяляці а па баране на аброчніку. 3 I сказаў Валаам Валаку: „Пастой ля ўсепаленьня свайго, а я пайду; можа СПАДАР вьійдзе імне напярэймы, і слова, што Ён аб'яве імне, то я скажу табе". I пайшоў на высокае месца. 4 I сустрэўся Бог із Валаамам, і сказаў Яму: „Сем аброчнікаў прыгатаваў я, і ўзьнёс па цяляці-бычку а па баране на аброчніку". 5 I ўлажьгў СПАДАР слова ў вусны Валаамавы, і сказаў: „Зьвярніся да Валака́ і гэтак гу́кай". 6 I зьвярнуўся да яго, і вось, ён стаіць ля ўсепаленьня свайго, ён а ўсі начэльнікі моаўскія.
7 I ўзьняў прыпавесьць сваю, і сказаў: „З Арам прывёў мяне Валак, кароль Моава, з гор усходніх: ,Пайдзі, пракліні імне Якава, прыйдзі, пракажы кляцьбу на Ізраеля'. 8 Як пракліну я? БОГ не пракляў яго. 9 Зь верху скал бачу я яго, і з узгоркаў гляджу на яго: вось, люд жывець асобна і меж народаў ня лічыцца. 10 Хто паліча пясок Якаваў і лік чацьвертае часьці Ізраеля? Хай памрэць душа мая сьмерцю справядлівых, і хай будзе апошні канец мой падобны да яго".
11 I сказау Валак Валааму: „Што ты імне робіш? Я ўзяў цябе праклясьці варагоў маіх, а ты, вось, дабраславенствам дабраславіш ?" 12 I адказаў ён, і сказаў: „Ці ня тое, што ўложа СПАДАР у вусны мае, ці ня тое маю рупіцца казаць?"
13 I сказаў яму Валак: „Пайдзі ж з імною на другое месца, з каторага ты абачыш яго, але толькі часьць яго абачыш, а ўсяго не абачыш; і́ пракліні імне яго стуль". 14 I ўзяў яго на поле Софім, на верх гары Пісґі, і збудаваў сем аброчнікаў, і ўзьнёс па цяляці-бычку а па баране на кажным аброчніку. 15 I сказаў Валаку: „Пастой тут ля ўсепаленьня свайго, а я сустрэну там СПАДАРА. 16 I стрэўся СПАДАР із Валаамам, і ўлажыў слова ў вусны ягоныя, і сказаў: „Зьвярніся да Валака́ й гэтак кажы".
17 I прышоў да яго, і вось, ён стаіць ля ўсепаленьня, і начэльнікі моаўскія зь ім. I сказаў яму Валак:„Што казаў СПАДАР?"
18 Ён узьняў прыпавесьць сваю і сказаў: „Устань, Валача, і паслухай, сьхіні вуха да мяне, Сэпоронку. 19 Не чалавек Бог, каб яму маніць, і ня сын людзкі́, каб яму каяцца. Ці Ён скажа, і ня ўчыне? I будзе казаць, і ня дойсьніць? 20 Вось, дабраславіць прыняў я, бо Ён дабраславе, і я не магу перастанавіць. 21 Бо Ён не назірае бяспраўя ў Якаву, і ня бача крутадушша ў Ізраелю; СПАДАР, Бог яго, зь ім, і трубны каралеўскі гук у яго. 22 Бог вывеў яго зь Ягіпту, барзьдзіня аднарога ў яго. 23 Няма чараў у Якаву і няма варажбы ў Ізраелю. У пару́ скажуць празь Якава а праз Ізраеля: ,Во што твора Бог!' 24 Вось, люд, як лявіца ўстаець, і як леў падыймаецца; ня ляжа, пакуль ня зьесьць здабытку і ненап'ецца крыві забітых".
25 I сказаў Валак Валааму: „Ані клясьці ня кліні, ані дабраславіць не дабраслаў яго". 26 I адказаў Валаам, і сказаў Валаку: „Ці не казаў я табе, кажучы: ,Усе, што СПАДАР кажа, я маю рабіць'?"
27 I сказаў Валак Валааму: „Пайдаі ж, я вазьму цябе на іншае месца; можа будзе зьлюб у ваччу Бога, і праклінеш яго імяе стуль".
28 I ўзяў Валак Валаама на верх Пеґора, што глядзіць на від пустыні. 29 I сказаў Валаам Валаку́: „Збудуй імне тут сем аброчнікаў і прыгатуй імне тут сем цялят-бычкоў і сем бараноў". 30 I зрабіў Валак, як сказаў Валаам, і ўзьнёс па цяляці-бычку а баране на аброчніку.
1 I Валаам абачыў, што люба ў ваччу СПАДАРА дабраславіць Ізраеля, і не пайшоў, як першыя два разы, на сустрэчу з чарамі, але зьвярнуўся відам сваім да пустыні. 2 I ўзьняў Валаам вочы свае, і абачыў Ізраеля, што жыў па плямёнах сваіх, і быў на ім Дух Божы.
3 I падняў ён прыпавесьць сваю, і сказаў: „Цьвердзе Валаам Веаронак, і цьвердзе муж із адчыненым вокам, 4 Цьвердзе тый, што чуе словы Божыя, каторы бача відзень Усемагучага; валіцца, але адчыненыя вочы ў яго. 5 Якія пазорныя буданы твае, Якаве, вітальні твае, Ізраелю! 6 Як далі́ны, пашырыліся яны, як сады ля ракі, як алёйныя дзервы, пасаджаныя СПАДАРОМ, як кедры ля водаў. 7 Пальлецца вада зь ведраў ягоных, і насеньне ягонае ў вялікіх водах, і пярэйдзе Аґаґа кароль ягоны, і ўзьвялічыцца каралеўства ягонае. 8 Бог вывеў яго зь Ягіпту, барзьдзіня адзінарога ў яго; зжарэць народы, праціўныя яму, і косьці іхныя пакрыша, і стрэламі сваімі паразіць. 9 Нахінуўся, ляжыць як леў і як лявіца, хто падыйме яго? Дабраславячы цябе дабраславены, і праклінаючы цябе пракляты!"
10 I ўзгарэўся гневам Валак на Валаама, і ляснуў ён рукамі, і сказаў Валак Валааму: „Праклінаць маіх варагоў пазваў я цябе, і вось, ты дабраславячы дабраславіш іх ужо трэйчы. 11 Дык цяпер бяжы сабе на свае месца; казаў я, што учшчу цябе, але вось, СПАДАР спабывае цябе сьці". 12 I сказаў Валаам Валаку: „Ці не таксама паслом тваім, каторых ты паслаў да мяне, гу́каў я кажучы: 13 ,Калі б даваў імне Валак поўны свой дом срэбла а золата, не магу пераступіць слова СПАДАРОВАГА, каб зрабіць добрае альбо ліхое ад сэрца свайго: што скажа СПАДАР, тое й буду гу́каць'. 14 Дык, вось, я йду да люду свайго; хадзі, я накажу табе, што зробе люд гэты люду твайму апошніх дзён".
15 I ўзьняў прыпавесьць сваю, і сказаў: „Цьвердзе Валаам Веаронак, і цьвердзе муж із адчыненым вокам, 16 Цьвердзе тый, што чуе словы Божыя, ведае веду Навышняга, каторы мае відзень Усемагучага; валіцца, але адчыненыя вочы ягоныя. 17 Бачу Яго, але не цяпер яшчэ; гляджу на Яго, але ня зблізку. Узыходзе зорка зь Якава, і паўстаець посах із Ізраеля, і паломе вуглы Моававы, і зьнішча ўсіх сыноў Сыфовых. 18 I будзе Едом дзяржаваю, і Сэір будзе дзяржаваю варагоў сваіх, а Ізраель будзе дзеяць адважна. 19 I апануе паходзячы зь Якава, і выгубе астачы зь места".
20 I абачыў ён Амаліка, і ўзьняў прыпаве́сьць сваю, і сказаў: „Першы з народаў Амалік, але наапошку навекі загіне". 21 I абачыў ён Кенян, і ўзьняў прыпавесьць сваю, і сказаў: „Моцная сяліба твая, і зьвіў ты гняздо свае на ска́ле. 22 Але ты Кеней будзеш на спустошаньне, пакуль Асур павядзець цябе ў палон".
23 I ўзьняў прыпавесьць сваю, і сказаў: „Гора, хто застане́цца жывы, як навядзець гэта Бог! 24 I прыйдуць караблі з Кітыму, і будуць мучыць Асура, і будуць мучыць Евера, але й самы навекі загінуць". 25 I ўстаў Валаам, і пайшоў, і зьвярнуўся на свае месца; таксама Валак пайшоў сваёй дарогаю.
1 I жыў Ізраель у Сытыме, і пачаў люд бязуліць із дачкамі моаўскімі. 2 I звалі яны люд да аброкаў багоў сваіх, і еў люд, і кланяўся багом іхным. 3 I ўпрогся Ізраель у іго Ваал Пеора. 4 I ўзгарэўся гнеў СПАДАРОЎ на Ізраеля. I сказаў СПАДАР Масею: „Вазьмі ўсіх галоў люду, і павесь іх СПАДАРУ перад сонцам, і адвернецца пал гневу СПАДАРОВАГА ад Ізраеля". 5 I сказаў Масей судзьдзям Ізраелявым: „Забі́це кажны людзёў сваіх, каторыя ўпрэгліся да Ваал Пеора".
6 I вось, муж із сыноў Ізраелявых прышоў і дабліжыў да братоў сваіх Мідзянянку, на аччу Масея й на ачох усяе грамады сыноў Ізраелявых, а яны плакалі ля ўходу будану збору.
I абачыў Фінегас, сын Елеазара Ааронка, сьвятара, і ўстаў з пасярод грамады і ўзяў дзіду ў руку́ сваю. 8 I ўвыйшоў за мужам Ізраелцам у спальны будан, і пракалоў абаіх, мужа Ізраелца й жонку ў жывот яе: і запынена было паражэньне ад сыноў Ізраелявых. 9 I было памерлых ад паражэньня дваццаць чатыры тысячы.
10 I гу́каў СПАДАР Масею, кажучы: 11 „Фінегас, сын Елеазара Ааронка, сьвятара, адвярнуў гнеў Мой ад сыноў Ізраелявых, завідзеўшы завісьцю Маёй сярод іх, і Я ня выгубіў сыноў Ізраелявых у завісьці сваёй. 12 Затым скажы: ,Вось, Я даю яму змову Сваю, супакой; 13 I будзе яна яму а насеньню ягонаму па ім змоваю сьвятарства вечнага, за тое, што ён выказаў завісьць за Бога свайго й дастаў ласкіўчыненьне сыном Ізраелявым'". 14 А імя забітага мужа Ізраелца, што забіты з прычыны Мідзянянкі, Зымра Салянок, князь дому Сымонавага. 15 А імя жонкі, забітае Мідзянянкі, Козьбі, дачка Цурава, галавы люду дому айца ў Мідзяне.
16 I гу́каў СПАДАР Масею, кажучы: 17 „Уціскай Мідзянян, і біце іх, 18 Бо яны ўціскалі вас ізрадзтвам, якім яны ізраджалі вае у справе Пеора і ў справе Козьбі, дачкі князя Мідзянскага, сястры свае, забітай у дзень паражэньня ў справе Пеора.
1 I было просьле гэтага паражэньня, і сказаў СПАДАР Масею а Елеазару Ааронку, сьвятару, кажучы: 2 „Палічыце колькасьць усяго збору сыноў Ізраелявых ад дваццацёх год і вышэй, па дамох айцоў іхных, кажнага ўходзячага ў войска ў Ізраелю". 3 I гу́каў Масей а Елеазар, сьвятар, ім на раўнінах Моаўскіх, ля Ёрдану, супроці Ерыхону, кажучы: 4 „Палічыце ад дваццацёх год і вышэй, як расказаў СПАДАР Масею а сыном Ізраелявым, каторыя вышлі ізь зямлі Ягіпецкае.
5 Рувін, пяршак Ізраеляў. Сынове Рувінавы: ад Ганоха радзіма́ Ганохава, ад Фалу радзіма Фалава, 6 Ад Хецрона радзіма Хецронава, ад Хармі радзіма Хармава. 7 Гэтыя пакаленьні Рувінавы; і было палічана іх сорак тры тысячы сямсот трыццацёх. 8 I сын Фалаў Еляў. 9 Сыны Елявавы: Немуель а Дафан а Авірам. Гэга Дафан а Авірам, гука́ныя на зборы, каторыя сьперачаліся з Масеям а Ааронам у вятцы Корынай, як яны сьперачаліся із СПАДАРОМ. 10 I рашчыніла зямля вусны свае, і праглынула іх а Кору ў часе сьмерці вяткі, як цяпло пажэрла дзьвесьце пяцьдзясят чалавекаў, і сталіся яны на знак.
11 Але сынове Корыны не памерлі. 12 Сынове Сымонавы па радзімах сваіх: ад Немуеля радзіма Немуелява, ад Яміна радзіма Ямінава, ад Ахіна радзіма Яхінава, 13 Ад Зары радзіма Зарына, ад Саўлы радзіма Саўлава. 14 Гэтыя радзімы Сымонавы: дваццаць дзьве тысячы і дзьвесьце.
15 Сынове Ґадавы па радаімах сваіх: ад Цэфона радзіма Цэфонава, ад Гаґґі радзіма Гаґґава, ад Шуні радзіма Шунева, 16 Ад Озьні радзіма Озьнева, ад Эры радзіма Эрава, 17 Ад Арода радзіма Ародава, ад Арэлі радзіма Арэлява. 18 Гэтыя радзімы сыноў Ґадавых, подле лічэньня іх: сорак тысячаў і́ пяцьсот.
19 Сыны Юдзіны: Гір а Онан; і памерлі Гір а Онан у зямлі Канаанскай. 20 I былі́ сынове Юдзіны па радзімах сваіх: ад Шэлы радзіма Шэліна, ад Фарэса радзіма Фарэсава, ад Зары радзіма Зарына. 21 I былі́ сынове Фарэсавы: ад Гэцрома радзіма Гэцромава, ад 'Гамула радзіма Тамулава. 22 Гэтыя радзімы Юдзіны, подле лічэньня іх: семдзясят шэсьць тысячаў і пяцьсот.
23 Сынове Іссасхаровы па радзімах сваіх: ад Толы радзіма Толіна, ад Фувы радзіма Фувіна, 24 Ад Яшува радзіма Яшувава, ад Шымрона радзіма ІІІымронава. 25 Гэтыя радзімы Іссасхаровы, подле лічэньня іх: шасьцьдзясят чатыры тысячы трыста.
26 Сынове Завулонавы па радзімах сваіх: ад Сэрэда радзіма Сэрэдава, ад Елона радзіма Е́лонава, ад Яглееля радзіма Яглеелява. 27 Гэтыя радзімы Завулонавы, подле лічэньня іх: шасьцьдзясят тысячаў і пяцьсот.
28 Сыны Язэпавы па радзімах сваіх: Манас а Яхрэм. 29 Сынове Манасавы: ад Махіра радзіма Махірова, і Махір радзіў Гілеада, ад Гілеада радзіма Ґілеадава. 30 Гэтыя сынове Ґілеадавы: Езэр радзіма Езэрава, ад Гелека радзіма Гелекава, 31 I Асрэль - радзіма Асрэлява, ад Шэхема радзіма Шэхемава, 32 I Шэміда - радзіма Шэмідзіна, ад Гэфера радзіма Гэферава, 33 I Салпагад Гэферонак ня меў сыноў, а толькі дачкі. Імёны Салпагадзянак: Магла, Ноа, Гоґла, Мілка а Тырца. 34 Гэтыя радзімы Манасавы; і палічаных іхных пяцьдзясят дзьве тысячы і сямсот.
35 Гэтыя сынове Яхрэмавы па радзімах сваіх: ад Шутэлы радзіма Шутэліна, ад Бехера радзіма Бехерава, ад Тагана радзіма Таганова. 36 I гэтыя сынове Шутэліны: ад Ерана радзіма Еранава. 37 Гэтыя радзімы сыноў Яхрэмавых, подле лічэньня іх: трыццаць дзьве тысячы і пяцьсот. Гэта сынове Язэпавы па радзімах сваіх.
38 Сынове Веняміновы па радаімах сваіх: ад Белы радзіма Беліна, ад Ашбела радзіма Ашбелава, ад Агірама радзіма Агарамова, 39 Ад Шэфуфама радзіма Шэфуфамова, ад Гуфама радзіма Гуфамова. 40 I былі́ сыны Беліны: Ард а Гааман. Радзіма Ардова, ад Наамана радзіма Нааманова. 41 Гэтыя сынове Веняміновы па радзімах сваіх; і палічаных іхных сорак пяць тысячаў і шасьцьсот.
42 Гэтыя сынове Дановы па радзімах сваіх: ад Шугама радзіма Шугамова. Гэта радзімы Дановы па радзімах сваіх. 43 I ўсіх радзімаў Шугамовых, подле палічэньня іх: шасьцьдзясят чатыры тысячы і чатырыста.
44 Сынове Ашэравы па радзімах сваіх: ад Імны радзіма Імніна, ад Ішвы радзіма Ішвіна, ад Бэры радзіма Бэрына. 45 Ад сыноў Бэрыных: ад Гэвера радзіма Гэверава, ад Малхіеля радзіма Малхіелява. 46 Імя дачкі Ашэравае Сэраг. 47 Гэтыя радзімы сыноў Ашэравых, подле палічэньня іх: пяцьдзясят тры тысячы і чатырыста.
48 Сынове Неффалімовы па радзімах сваіх: ад Ягцэеля радзіма Ягцэелява, ад Ґуня радзіма Ґунева, 49 Ад Ецэра радзіма Ецэрава, ад Шылема радзіма Шылемава. 50 Гэтыя радзімы Неффалімовы па радзімах сваіх; і палічаных іхных сорак пяць тысячаў чатырыста. 51 Гэтыя палічаныя сынове Ізраелявы: шасьцьсот адна тысяча сямсот і трыццацёх.
52 I гу́каў СПАДАР Масею, кажучы: 53 „Гэтым зямлю падзеліш на спадак подле ліку ймёнаў: 54 Чысьленшаму памнож дзель; а нячысьленаму зьменш дзель; кажнаму сумерна зь лікам палічаных ягоных мае быць дана дзель. 55 Адылі жэрабям мае быць падзелена зямля; подле ймёнаў айцоўсваіх маюць яны адзяржаць на спадак. 56 Жэрабям маюць падзяліць ім спадак іхны як меж чысьленых, так і нячысьленых.
57 I гэта палічаныя Левіты подле радзімаў сваіх: ад Ґірсона радзіма Ґірсонава, ад Когафа радзіма Когафова, ад Мерары радзіма Мерарава. 58 Гэтыя радзімы Левавы: радзіма Ліўнева, радзіма Гэўронава, радзіма Маглева, радзіма Мушава, радзіма Корына. I Когаф радзіў Амрама. 59 Імя жонкі Амрамовае Ёхаведа Левянка, каторую нарадзі́ла маці яе Леву, а яна нарадзі́ла Амраму Аарона а Масея а Мірыям, сястру іхную. 60 I нарадзіліся ў Аарона Надаў а Авігу, Елеазар а Іфамар. 61 I памер Надаў а Авігу, як абраклі цяпло чужое перад СПАДАРОМ. 62 I было іх палічаных дваццаць тры тысячы ўсіх мужчынаў, ад аднаго месяца й вышэй; бо яны ня былі́ палічаныя памеж сыноў Ізраелявых, бо яны не адзяржалі спадку сярод сыноў Ізраелявых.
63 Гэтыя палічаныя Масеям а Елеазаром, сьвятаром, каторыя палічылі сыноў Ізраелявых на раўнінах Моаўскіх, ля Юрдану, супроці Ерыхону. 64 І меж іх ня было ні воднага чалавека з палічаных Масеям а Ааронам, сьвятаром, каторыя лічылі сыноў Ізраелявых на пустыні́ Сынайскай; 65 Бо СПАДАР сказаў ім, што сьмерцю памруць яны на пустыні; і не засталося зь іх нікога, апрача Калева Ефунёнка а Ігошуі Нунянка́.
1 I дабліжыліся дачкі Салпагада, сына Гэферавага, сына Ґілеадавага, сына Махіровага, сына Манасавага з радзімаў Манаса Язэпенка, і во ймёны дачок ягоных: Магла, Ноа, Гоґла, Мілка а Тырца; 2 I сталі перад Масеям а перад Елеазаром, сьвятаром, а перад князьмі, а ўсёй грамадою ля ўходу будану збору, і сказалі: 3 „Айцец наш паме́р на пустыні́, і ён ня быў пасярод тае вяткі, што былі́ зьбершыся супроці СПАДАРА зь вяткаю Корынай, але ў сваім грэху памер, і сыноў у яго ня было. 4 Чаму мае не ставаць імені айца нашага з пасярод радзімы ягонае, затым што ў яго няма сына? Дай нам дзяржаву сярод братоў айца нашага". 5 I дабліжыў Масей справу іхную СПАДАРУ.
6 I сказаў СПАДАР Масею: 7 „Добра кажуць Салпагадзянкі. Канечне хай дасца ім дзяржава на спадак сярод братоў айца іхнага, і хай пярэйдзе дзяржава бацькоў іхных ім. 8 I сыном Ізраелявым гу́кай, кажучы: ,Калі людзіна́ памрэць, ня маючы ў сябе сына, то перадайце дзяржаву ягоную дачцэ ягонай. 9 I калі ж няма ў яго дачкі, перадайце дзяржаву ягоную братом ягоным. 10 Калі ж няма ў яго братоў, дык аддайце дзяржаву ягоную братом айца ягонага. 11 I калі ж няма братоў у вайца ягонага, дык аддайце дзяржаву ягоную блізкому сваяку ягонаму з радзімы ягонае, і возьме яе на спадак. I хай будзе гэта сыном Ізраелявым за ўставу судовую, як расказаў СПАДАР Масею' ".
12 I сказаў СПАДАР Масею: „Узыйдзі на гэтую гару Аварым і глядзі на зямлю, каторую Я даў сыном Ізраелявым. 13 I абачыш яе, і прылучышся да люду свайго таксама ты, як прылучыўшыся Аарон, брат твой; 14 Бо вы збунтаваліся супроці слова Майго на пустыні Цын, у часе бунту грамады, каб усьвяціць Мяне ля водаў перад ачыма іхнымі". Гэта воды Мерывы ля Кадэшу на пустыні́ Цын.
15 I гу́каў Масей СПАДАРУ, кажучы: 16 „Хай прызнача СПАДАР, Бог духоў усялякага цела, над грамадою гэтаю чалавека, 17 Каторы выходзіў бы перад імі і каторы ўходзіў бы перад імі, і каторы выводзіў бы іх і каторы прыводзіў бы іх, каб не застала́ся грамада́ СПАДАРОВА, як авечкі, у каторых янма пастыра́". 18 I сказаў СПАДАР Масею: „Вазьмі сабе Ігошуу Нунянка́, людзіну, у каторай ё Дух, і ўзлажы на яго руку́ сваю, 19 I пастанаві яго перад Елеазаром, сьвятаром, а перад усім зборам, і дай яму расказаньне перад ачыма іхнымі, 20 I дасі яму із славы свае, каб слухаў яго ўвесь збор сыноў Ізраелявых. 21 I перад Елеазаром, сьвятаром, ён будзе станавіцца, і сьвятар будзе пытацца яму праз рассудак Урыма перад СПАДАРОМ; і на ягонае слова маюць выходзіць, і на ягонае слова маюць уходзіць ён а ўсі сынове Ізраелявы зь ім а ўся грамада́".
22 I ўчыніў Масей, як расказаў яму СПАДАР: і ўзяў Ігошуу, і пастанавіў яго перад Елеазаром, сьвятаром, і перад усім зборам, 23 I ўзлажыў на яго рукі свае, і даў яму расказаньне, як казаў СПАДАР Масеям.
1 I гу́каў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Раскажы сыном Ізраелявым і скажы ім: ,Рупцеся праз дар Мой, хлеб Мой на аброк Імне, прыемны пах Імне, каб дараваны быў Імне ў пару'. 3 I скажы ім: во агняны аброк, каторы вы маеце абракаць СПАДАРУ: баранчыкі аднагоднія дасканальныя на дзень два, на ўсепаленьне штачаснае. 4 Аднаго баранчыка абрачы нараніцы, а другога баранчыка абрачы адвячоркам. 5 I на аброк хлебны дзясятую часьць ефы ценкае мукі, рашчыненай на вытаўчанай аліве чэцьверці гіна. 6 Гэта ўсепаленьне штачаснае, каторае ўчынена было ля гары Сынаю, на прыемны пах, на аброк СПАДАРУ. 7 I ўзьліваньне яго чэцьверць гіна на аднаго баранчыка; на сьвятым месцу ўзьлівай узьліваньне, старое віно СПАДАРУ. 8 А другога баранчыка абракай адвячоркам, як хлебны аброк ранічны, і подле яго ўзьліва́ньня абрачэш на аброк агняны, прыемны пах СПАДАРУ.
9 А ў дзень сыботні два баранчыкі аднагоднія дасканальныя, і дзьве дзясятыя часьці ценкае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны, і ўзьліваньне яго. 10 Сыботняе ўсепаленьне кажнае сыботы, звыш усепаленьня штачаснага а ўзьліваньня.
11 I на маладзікі вашыя абракайце ўсепаленьне СПАДАРУ: з буйнога статку двое цялят-бычкоў, і аднаго барана, і сем аднагодніх баранчыкаў дасканальных, 12 I тры дзясятыя часьці ценкае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны на адяо цялё-бычка, і дзьве дзясятыя часьці ценкае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны на аднаго барана, 13 I на аброк хлебны па дзясятай часьці ценкае мукі, рашчыненай на аліве, на аднаго баранчыка - аброк агняны, прыемны пах СПАДАРУ. 14 I ўзьліваньне іх паў гіна будзе на бычка, і трэйць гіна на барана, і чэцьверць гіна віна на баранчыка. Гэта ўсепаленьне штамесячнае, на кажны месяц году. 15 I адно казянё СПАДАРУ на аброк за грэх; звыш усепаленьня штачаснага маюць абракаць яго з узьліваньням яго.
16 I першага месяца, на чатырнанцаты дзень месяца Пасха СПАДАРУ. 17 I на пятнанцаты дзень гэтага месяца - сьвята; сем дзён маюць есьці праснакі, 18 На першы дзень сьвяты збор; ніякае рамеснае работы не рабіце. 19 I абракайце агняны аброк, усепаленьне СПАДАРУ: з буйнога статку двое цялят-бычкоў, і аднаго барана, і сем аднагодніх баранчыкаў; дасканальныя яны маюць быць у вас. 20 I аброк хлебны іх: ценкае мукі, рашчыненае на аліве, тры дзясятыя часьці на кажнае цялё-бычка, і дзьве дзясятыя часьці на барана зрабіце, 21 I па дзясятай часьці мае быць зроблена на кажнага ізь сямёх баранчыкаў, 22 I адно казянё на аброк за грэх, на ласкіўчыненьне вам. 23 Апрача ранічнага ўсепаленьня, каторае ёсьць усепаленьне штачаснае, зрабіце гэга. 24 Гэтак зрабіце на кажны ізь сямёх дзён: хлеб, аброк агняны, прыемны пах СПАДАРУ; звыш усепаленьня штачаснага і ўзьліваньня яго, маюць зрабіць. 25 I сёмага дня сьвяты збор хай будзе ў вас, ніякае рамеснае работы не рабіце.
26 I ў дзень першых пладоў, як даруеце новы аброк хлебны СПАДАРУ ў тыдні вашыя, сьвяты збор хай будзе ў вас; ніякіае рамеснае работы не рабіце. 27 I абракайце ўсепаленьне на прыемны пах СПАДАРУ: з буйнога статку двое цялят-бычкоў, аднаго барана й сем аднагодніх баранчыкаў, 28 I аброк хлебны іх: ценкае мукі, рашчыненае на аліве, тры дзясятыя часьці́ на кажнае цялё-бычка, дзьве дзясятыя часьці на аднаго барана, 29 I па дзясятай часьці на кажнага ізь сямёх баранчыкаў, 30 I адно казянё дзеля ласкіўчыненьня вам. 31 Апрача штачаснага ўсепаленьня й хлебнага аброку яго, зрабіце іх; бяз гану маюць быць яны ў вас, і іх узьліваньне .
1 I сёмага месяца, на першы дзень месяца, сьвяты збор хай будзе ў вас; ніякае рамеснае работы не рабіце; дзень трубнага гуку хай будзе ў вас. 2 I абрачыце ўсепаленьне на прыемны пах СПАДАРУ: адно цялё-бычка, аднаго барана, сем аднагодніх баранчыкаў дасканальных, 3 I іх аброк хлебны: ценкае мукі, рашчыненае на аліве, тры дзясятыя часьці на цялё-бычка, дзьве дзясятыя часьці на барана, 4 I адну дзясятую часьць на кажнага ізь сямёх баранчыкаў, 5 I адно казянё на аброк за грэх, на ласкіўчыненьне вам, 6 Апрача́ маладзіковага ўсепаленьня а хлебнага аброку яго, і штачаснага ўсепаленьня а хлебнага аброку яго, і ўзьліваньняў іх, подле ўставы, на прыемны пах, на агняны аброк СПАДАРУ.
7 I на дзясяты дзень гэтага сёмага месяца сьвяты збор хай будзе ў вас; і марыце душы свае, і ніякае работы не рабіце. 8 I абракайце ўсепаленьне СПАДАРУ на прыемны пах: адно цялё-бычка, аднаго барана, сем аднагодніх баранчыкаў; дасканальныя няхай будуць яны ў вас; 9 I іх аброк хлебны: ценкае мукі, рашчыненае на аліве, тры дзясятыя часьці на цялё-бычка, дзьве дзясятыя часьці на барана аднаго, 10 I па дзясятай часьці на кажнага ізь сямёх баранчыкаў, 11 Адно казянё на аброк за грэх, апрача аброку за грэх на ласкіўчыненьне, і ўсепаленьня штачаснага, і хлебнага аброку яго, і ўзьліваньня іх.
12 I на пятнанцаты дзень сёмага месяца сьвяты збор хай будзе ў вас; ніякае рамеснае работы не рабіце і сьвяткуйце сьвята СПАДАРУ сем дзён. 13 I абракайце ўсепаленьне, агняны аброк, прыемны пах СПАДАРУ: трынанцаць цялят-бычкоў, два бараны, чатырнанцаць аднагодніх баранчыкаў; дасканальныя хай яны будуць; 14 I іх аброк хлебны: ценкае мукі, рашчыненае на аліве, тры дзясятыя часьці на адно з трынанцацёх цялят-бычкоў, дзьве дзясятыя часьці на аднаго з двух бараноў, 15 I па дзясятай часьці на аднаго з чатырнанцацёх баранчыкаў, 16 I адно казянё на аброк за грэх, апрача ўсепаленьня штачаснага, хлебнага аброку яго і ўзьліваньня яго.
17 I на другі дзень: двананцаць цялят-бычкоў, два бараны, аднагодніх баранчыкаў чатырнанцаць, дасканальных, 18 I іх аброк хлебны а ўзьліваньне іх да цялят-бычкоў, да бараноў, да баранчыкаў, подле ліку іх, подле ўставы, 19 I адно казянё на аброк за грэх, апрача ўсепаленьня штачаснага, і хлебнага аброку яго, і ўзьліваньня іх.
20 I на трэйці дзень: цялят-бычкоў адзінанцаць, бараны два, аднагодніх баранчыкаў чатырнанцаць, дасканальных, 21 I іх аброк хлебны, і іх узьліваньне да цялят-бычкоў, да бараноў а да баранчыкаў, подле ліку іх, подле ўставы, 22 I казянё адно на аброк за грэх, апрача ўсепаленьня штачаснага, і хлебнага аброку яго, і ўзьліваньня яго.
23 I на чацьверты дзень: цялят-бычкоў дзесяць, бараны два, аднагодніх баранчыкаў чатырнанцаць, дасканальных, 24 I іх аброк хлебны, і іх узьліваньне да цялят-бычкоў а да бараноў а да баранчыкаў, подле ліку іх, подле ўставы, 25 I казянё адно на аброк за грэх, апрача ўсепаленьня штачаснага, і хлебнага аброку яго, і ўзьліваньня яго.
26 I на пяты дзень: цялят бычкоў дзевяць, бараны два, чатырнанцаць аднагодніх баранчыкаў, дасканальных, 27 I іх аброк хлебны, і іх узьліваньне да цялят-бычкоў, да бараноў а да баранчыкаў, подле ліку іх, подле ўставы, 28 I казянё адно на аброк за грэх, апрача ўсепаленьня штачаснага, і хлебнага аброку, і ўзьліваньня яго.
29 I на шосты дзень: цялят-бычкоў восьмі, бараны два, аднагодніх баранчыкаў дасканальных чатырнанцаць, 30 I іх аброк хлебны, і іх узьліваньне да цялят бычкоў а да бараноў а да баранчыкаў, подле ліку іх, подле ўставы, 31 I казяня адно на аброк за грэх, апрача ўсепаленьня штачаснага, і хлебнага аброку яго, і ўзьліваньня яго.
32 I на сёмы дзень: цялят сем, два бараны, баранчыкаў аднагодніх чатырнанцаць, дасканальных, 33 I іх аброк хлебны, і іх узьліваньне да цялят-бычкоў, да бараноў а да баранчыкаў, подле ліку іх, подле ўставы іх, 34 I адно казянё на аброк за грэх, апрача ўсепаленьня кажначаснага, і хлебнага аброку яго, і ўзьліваньня яго.
35 На восьмы дзень урочыстасьць хай будзе ў вас; ніякае рамеснае работы не рабіце. 36 I абракайце ўсепаленьне, агняны аброк, прыемны пах СПАДАРУ: цялё-бычка адно, аднаго барана, баранчыкаў аднагодніх сем, дасканальных, 37 I іх аброк хлебны, і іх узьліваньне да цяляці-бычка, да барана а да баранчыкаў, подле ліку іх, подле ўставы, 38 I казянё адно на аброк за грэх, апрача ўсепаленьня штачаснага, і аброку хлебнага яго, і ўзьліваньня яго.
39 Гэта рабіце СПАДАРУ ў прызначаныя поры свае, апрача абятніцаў сваіх а самахотных аброкаў сваіх, на ўсепаленьні свае, на хлебныя аброкі свае, на ўзьліваньні свае а на супакойныя аброкі свае.
1 I сказаў Масей сыном Ізраелявым подле ўсяго, што расказаў СПАДАР Масею. 2 I гу́каў Масей галавам плямёнаў сыноў Iзраелявых, кажучы: „Во слова, што расказаў СПАДАР: 3 Калі мужчына абяцае абятніцу СПАДАРУ, альбо прысягне прысягаю ўзяць зарок на душу́ сваю, то ня мае збудзеніць слова свайго; подле ўсяго, што вышла з вуснаў ягоных, няхай зробе. 4 I калі жонка абяцае абятніцу СПАДАРУ, і зарокам зарачэцца ў доме айца свайго ў дзявоцтве сваім; 5 I пачуе ацец абятніцу ейную й зарок ейны, каторым яна заракла душу́ сваю, і прамоўча ёй айцец ейны, то збудуцца ўсі абятніцы ейныя і ўсі зарокі, каторымі яна заракла душу сваю, збудуцца. 6 А калі забароне ён ацец ейны таго дня, каторага пачуў, то ўсі абятніцы ейныя й зарокі, каторымі яна заракла душу́ сваю, ня збудуцца, і СПАДАР даруе ёй, бо забараніў ёй ацец ейны.
7 I калі яна заму́жка, а на ёй абятніца ейная альбо шпаркое слова вуснаў ейных, каторым яна зарок узяла на душу́ сваю, 8 I пачуе муж ейны, і прамоўча ёй таго дня, каторага ён чуў, то збудуцца абятніцы ейныя й зарокі ейныя, каторымі яна заракла душу́ сваю, збудуцца. 9 А калі муж ейны таго дня, каторага пачуў, забароне ёй, дык узруша абятніцу ейную, каторая на ёй, і шпаркое слова вуснаў ейных, каторым яна заракла душу́ сваю, і СПАДАР даруе ёй.
10 Абятніца ж удавы а разьведзенай, чым заракла душу́ сваю, збудзецца.
11 I калі ў доме мужа свайго зрабіла абятніцу, і заракла зарокам душу́ сваю з прысягаю, 12 I муж ейны чуў, І прамоўчыў ёй праз тое, і не забараніў ёй, то збудуцца ўсі абятніцы, і кажны зарок, каторым яна заракла душу́ сваю, збудзецца. 13 Каліж муж ейны чыста ўзрушыў іх таго дня, каторага чуў, то ўсе, што вышла з вуснаў ейных што да абятніцаў ейных, і зарок душы яе ня збудзецца; муж ейны ўзрушыў іх, і СПАДА́Р даруе ёй. 14 Кажную абятніцу й кажнае з прысягаю абавязаньне, дзеля марэньня душы, муж ейны можа пацьвердзіць і муж ейны можа ўзрушыць. 15 І калі чыста прамоўчыў муж ейны ёй дзень у дзень, то ён пацьвердзіў усі абятніцы ейныя абоўсі зарокі ейныя, каторыя на ёй, ён пацьвердзіў іх, бо ён прамоўчыў ёй у дзень, як чуў гэта. 16 Калі ж чыста адхінуў іх, просьле тога як пачуў, то ён панясець на сабе бяспраўе яе.
17 Гэта ўставы, каторыя расказаў СПАДАР Масею меж мужа й жонкі ягонае, меж айца й дачкі ягонае ў дзявоцтве, у доме айца ейнага.
1 I гу́каў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Памсьці помстаю сыноў Ізраелявых Мідзянянам, а потым прылучаны будзеш да люду свайго".
3 I гу́каў Масей люду, кажучы: „Узбройце з пасярод сябе людзёў да войска, каб былі́ яны супроці Мідзянян, зрабіць помсту СПАДАРОВУ над Мідзянянамі; 4 Па тысяча з плямені, па тысяча з плямені ад усіх плямёнаў Ізраелявых пашліце войска". 5 I перадалі́ з тысячаў Ізраелявых па тысяча з плямені, двананцаць тысячаў узброенага войска. 6 I паслаў іх Масей, па тысяча з плямені, на вайсковую прыгатову, іх а Фінегаса, сына Елеазара, сьвятара, у войска, і сьвятыя судзіны а трубы на трывогу ў руццэ ягонай. 7 I пайшлі паходам на Мідзяна, як расказаў СПАДАР Масею, і забілі кажнага мужчыну. 8 I каралём Мідзянскім зрабілі сьмерць, разам із забітымі іхнымі: Еву а Рэкему а Цуру а Гуру а Рэву, пяцём каралём Мідзянскім, і Валааму Веоронку зрабілі сьмерць мячом. 9 I ўзялі́ ў палон сынове Ізраелявы жанкі мідзянскія а дзецяняты іхныя, і ўвесь статак іхны, і ўсі стады іхныя, і ўсю маемасьць іхную разглабалі. 10 I ўсі месты іхныя ў дзяржавах іхных, і ўсі замкі іхныя спалілі цяплом. 11 I ўзялі́ ўсе захопленае і ўвесь здабытак, як ізь людзёў, так і статку. 12 I прывялі да Масея а Елеазара, сьвятара, а да збору сыноў Ізраелявых палоненікаў, і здабытак, і наглабанае да табару на раўніны Моаўскія, каторыя ля Ёрдану, супроці Ерыхону.
13 I вышлі Масей а Елеазар, сьвятар, а ўсі князі збору напярэймы навонкі табару. 14 I ўгневаўся Масей на вайводцаў, на князёў тысячаў а князёў сотняў, каторыя прышлі з войска, з вайны, 15 I сказаў ім Масей: „Вы пакінулі жывую кажную жонку? 16 Вось, яны былі́ сыном Ізраелявым, на слова Валаама, прычынаю выступу супроці СПАДАРА ў справе Пеора, і было паражэньне ў збору СПАДАРОВЫМ. 17 Дык цяпер зрабіце сьмерць кажнаму мужчыне зь дзецянят, і кажнай жонцы, што пазнала мужа ляжаньням самца, зрабіце сьмерць. 18 А ўсі дзецяняты жаноцкія, каторыя не пазналі ляжаньня самца, пакіньце жывыя сабе. 19 I вы разьляжчася вонках табару на сем дзён; кажны, што забіў чалавека, і кажны, што даткнуўся да забітага, ачысьціцеся на трэйці дзень і на сёмы дзень, вы а палоненікі вашыя. 20 I кажнае адзецьце, і кажную скурану́ю судзіну́, і ўсе зробленае з казінае воўны, і ўсе дзярвянае судзьдзе ачысьціце".
21 I сказаў Елеазар сьвятар людзём войска, каторыя йшлі на вайну: „Во ўстава права, каторае расказаў СПАДАР Масею. 22 Адно золата а срэбла, медзь, зялеза, цыну а волава, 23 Кажную рэч, што вытрывае ў цяпле, прапусьціце пераз цяпло, і яна ачысьціцца; а толькі адлучальнаю вадою ачысьціцца ўсе, што ня трывае ў цяпле, дык прапусьціце гэта пераз ваду. 24 I вымыйце адзецьці вашыя на сёмы дзень, і ачысьціцеся, і просьле гэтага ўходзьце ў табар.
25 I сказаў СПАДАР Масею, кажучы: 26 „Палічы колькасьць узятага палону, ад чалавека аж да статку, ты а Елеазар, сьвятар, а галавы з айцоў збору. 27 I падзялі папалам здабытак памеж вояў, што хадзілі на вайну, і ўсім зборам. 28 I аддзялі дань СПАДАРУ ад вояў, што пайшлі на вайну, па аднэй душы зь пяцьсот, зь людзёў а з буйнога статку а з аслоў а з драбнога статку. 29 I з палавіцы іхнае вазьмі, і аддай Елеазару, сьвятару, на ўзьне́сеньне СПАДАРУ. 30 I з палавіцы сыноў Ізраелявых вазьмі адну дзель ізь пяцьдзясят, зь людзёў, з буйнога статку, з аслоў а з драбнога статку з уяслякае статчыны, і аддай Левітам, паручэньне вітальні СПАДАРОВАЕ дзяржачым.
31 I зрабіў Масей а Елеазар сьвятар, як расказаў СПАДАР Масею. 32 I было здабытку, засталага ад заглабанага, каторы разглабаў люд войска: драбнога статку шасьцьсот семдзясят пяць тысячаў, 33 I буйнога статку семдзясят дзьве тысячы, 34 I аслоў шасьцьдзясят адна тысяча, 35 А душ людзкі́х із жанок, каторыя ня зналі ляжаньня самца, усіх душаў трыццаць дзьве тысячы. 36 I была палавіца, дзель тых, што хадзілі на вайну, подле разьліку была: драбнога статку трыста трыццаць сем тысячаў пяцьсот; 37 I дань СПАДАРУ з драбнога статку шасьцьсот семдзясят пяць; 38 А буйнога статку трыццаць шэсьць тысячаў, і дань ізь іх СПАДАРУ семдзясят два; 39 I аслоў трыццаць тысячаў пяцьсот, і дань ізь іх СПАДАРУ шасьцьдзясят адзін; 40 I душаў людзкі́х шаснанцаць тысячаў, і дань ізь іх СПАДАРУ трыццаць дзьве душы.
41 I аддаў Масей дань, узьне́сеньне СПАДАРУ, Елеазару сьвятару, як расказаў СПАДАР Масею.
42 I з палавіцы сыном Ізраелявым, каторую аддзяліў Масей ад людзёў ваюючых, 43 Была́ палавіца збору: драбнога статку трыста трыццаць сем тысячаў пяцьсот, 44 Буйнога статку трыццаць шэсьць тысячаў, 45 Аслоў трыццаць тысячаў пяцьсот, 46 I душаў людзкі́х шаснанцаць тысячаў. 47 Узяў Масей з палавіцы сыноў Ізраелявых адну дзель ізь пяцьдзясят із чалавека а статчыны, і аддаў гэта Левітам, паручэньне вітальні СПАДАРОВАЕ дзяржачым, як расказаў СПАДАР Масею.
48 I дабліжыліся да Масея вайводцы над тысячмі войска, князі тысячаў а князі сотняў, 49 I сказалі Масею: „Слугі твае палічылі лік ваенных людзёў, каторыя мы мелі пад загадам сваім, і ня было нестаючага ні воднага. 50 I мы прыне́сьлі дар СПАДАРУ, кажны, каторы знайшоў із залатых рэчаў, ланцужкі, бружлеты, жуковіны, завушніцы а прывескі, на ласкіўчыненьне душам нашым у СПАДАРА. 51 I ўзяў Масей а Елеазар сьвятар золата ў іх, кажную судзіну́ мастацкую. 52 I было ўсяго золата ўзьне́сеньня, каторае ўзьне́сьлі СПАДАРУ, шаснанцаць тысячаў сямсот пяцьдзясят сыкляў, ад князёў тысячаў і ад князёў сотняў. 53 Людзі вайсковыя глабалі кажны сабе. 54 I ўзяў Масей а Елеазар сьвятар золата ад князёў тысячаў а сотняў, і прынесьлі яго да будану збору, на памятку сыноў Ізраелявых перад СПАДАРОМ.
1 I свойскае жывёлы было шмат у сыноў Рувінавых а ў сыноў Ґадовых - вельма шмат; і абачылі яны зямлю Язэр а зямлю Ґілеад, і вось, месца ё свойскай жывёле. 2 I прышлі сынове Гадовы а сынове Рувінавы, і сказалі Масею а Елеазару сьвятару а князём збору, кажучы: 3 „Атароф, Дывон а Язэр а Німра а Гэшбон а Елеале а Сэвам а Нева а Веон, 4 Зямля, каторую СПАДАР зра́зіў перад зборам Ізраелявым, зямля свойскае жывёлы яна, а ў слугаў тваіх ё свойская жывёла".
5 I сказалі: „'Калі мы прыдбалі ласку ў ваччу тваім, хай дадзена будзе зямля гэтая слугам тваім у дзяржаньне; не пераводзь нас перазь Ёрдан".
6 I сказаў Масей сыном Ґадовым а сыном Рувінавым: „Браты вашы пойдуць на вайну, а вы застаніце́ся тут? 7 I чаму вы адхінаеце сэрца сыноў Ізраелявых ад пераходу да зямлі, каторую даў ім СПАДАР? 8 Гэтак учынілі айцове вашы, як Я пасылаў іх із Кадэш Барнеа агледзець зямлю. 9 I яны ўзышлі да даліны Ешкол, і бачылі зямлю, і адхінулі сэрца сыноў Ізраелявых, каб ня йшлі яны да зямлі, каторую СПАДАР даў ім; 10 I ўзгарэўся гнеў СПАДАРОЎ таго дня, і прысяг Ён, кажучы: 11 ,Не абачаць людзі, што ўзышлі зь Ягіпту, ад дваццацёх год і вышэй, тае зямлі, праз каторую Я прысягаў Абрагаму, Ісаку а Якаву, бо яны ня йшлі супоўна за Імною, 12 Апрача Калева Ефунёнка Кенезяніна а Ігошуі Нунянка́, бо яны супоўна йшлі за СПАДАРОМ'. 13 I ўзгарэўся гнеў СПАДАРОЎ на Ізраеля, і прысі́ліў Ён іх валачыцца па пустыні́ сорак год, пакуль ня скончылася ўсе пакаленьне, што зрабіла ліха ў ваччу СПАДАРОВЫМ. 14 I вось, паўсталі вы замест айцоў вашых, плямя грэшнікаў, каб павялічыць яшчэ шпаркосьць гневу СПАДАРОВАГА на Ізраеля. 15 Калі вы адхініце́ся ад Яго, дык Ён далей пакіне вас на пустыні, і вы будзеце прычынаю загубы ўсяму люду гэтаму".
16 I дабліжыліся яны да яго, і сказалі: „Мы збудуем тут авячыя хлявы свойскай жывёле сваёй і месты дзецянятам сваім; 17 А мы, узброіўшыся, пабарзьдзім перад сынамі Ізраелявымі, пакуль не прывядзеш іх да месцаў іхных; а дзецяняты хай жывуць у вабаронных местах, дзеля бясьпечнасьці ад жыхараў зямлі. 18 Ня зьвернемся да дамоў сваіх, пакуль не спадзець сыном Ізраелявым кажнаму спадак свой; 19 Бо мы ня возьмем ізь імі спадку на тым баку Ёрдану і далей, калі спадак нам будзе на гэтым баку Ёрдану, на ўсход".
20 I сказаў ім Масей: „Калі вы зробіце подле гэтага слова свайго, калі ўзброіцеся перад СПАДАРОМ на вайну, 21 I пойдзе кажны з вас збройна за Ёрдан перад СПАДАРОМ, пакуль ня выжане Ён варагоў Сваіх перад Сабою, 22 I паддана будзе зямля СПАДАРУ; то потым зьвернецеся й будзеце нявінны перад СПАДАРОМ і перад Ізраелям, і будзе зямля гэтая ў вас у дзяржаньню перад СПАДАРОМ. 23 Калі ж ня зробіце гэтак, то, вось, ізгрэшыце перад СПДАРОМ, і ведайце, грахі вашы знойдуць вас. 24 Будуйце сабе месты дзецянятам сваім і хлявы авечкам сваім, і рабіце, што вышла з вуснаў вашых".
25 I сказала плямя сыноў Ґадовых а сыноў Рувінавых Масею, кажучы: „Слугі твае зробяць так, як расказуе спадар нам. 26 Дзецяняты нашыя, жонкі нашыя, свойская жывёла наша і ўвесь статак наш будуць там у местах Гілеаду; 27 А слугі твае ўсі пярэйдуць, як воін, кажны збройна перад СПАДАРОМ на вайну, як кажа спадар мой".
28 I расказаў празь іх Масей Елеазару сьвятару а Ігошуу Нунянку а галавам айцоў пакаленьняў сыноў Ізраелявых; 29 I сказаў Масей ім: „Калі пярэйдуць сынове Ґадовы а сынове Рувінавы з вамі за Ёрдан, кажны збройна на вайну перад СПАДАРОМ, і паддана будзе вам зямля, то аддайце ім зямлю Ґілеад у дзяржаньне. 30 Калі ж ня пойдуць яны збройна з вамі, то яны адзяржаць дзяржаву разам із вамі ў зямлі Канаанскай".
31 I адказалі сынове Ґадовы а сынове Рувінавы, кажучы: „Як казаў СПАДАР слугам тваім, так і зробім. 32 Мы пярэйдзем збройна перад СПАДАРОМ да зямлі Канаанскае, а дзяржава спадку нашага хай будзе наша на гэтым баку Ёрдану".
33 I аддаў Масей ім, сыном Ґадовым а сыном Рувінавым а палавіцы плямені Манаса Язэпенка каралеўства Сыгона, караля Аморэйскага, і каралеўства Оґа, караля Вашанскага, зямлю зь местамі яе ў граніцах местаў зямлі наўкола. 34 I збудавалі сынове Ґадовы Дывон а Атароф а Ароер 35 А Атароф-Шофая а Язар а Ёґбегу 36 А Беф-Німру а Беф-Гаран, месты абаронныя й хлявы авечкам. 37 I сынове Рувінавы збудавалі Гэшбон, Елеале, Кірафаім 38 А Нево а Ваал-Меон, каторых імёны зьменены, і Сыўму, і назвалі ймёнамі месты, каторыя яны збудавалі.
39 І пайшлі сынове Махіра Манасёнка да Ґілеаду, і перамаглі яго, і выгналі Аморэя, каторы ў ім. 40 I аддаў Масей Ґілеад Махіру Манасёнку, і ён асялўся ў ім.
41 I Яір Манасёнак пайшоў, і перамог сёлы іхныя, і назваў іх: Сёлы Яіровы.
42 I Новаг пайшоў, і перамог Кенаф а перадмесьці яго, і назваў яго сваім імям: Новаг.
1 I во падарожжы сыноў Ізраелявых, каторыя вышлі ізь зямлі Ягіпецкае па войсках сваіх, лад рукою Масея а Аарона. 2 I апісаў Масей выхады ў падарожжы іхныя, подле слова СПАДАРОВАГА, і во падарожжы іхныя подле выхадаў іхных: 3 I крану́ліся яны з Рамесэсу першага месяца, на пятнанцаты дзень першага месяца; на другі дзень Пасхі вышлі сынове Ізраелявы пад рукою высокай на ачох усяго Ягіпту. 4 А Ягіпцяне хавалі ўсіх першакоў, каторых зразіў СПАДАР. СПАДАР зрабіў суды над багамі іхнымі. 5 I крануліся сынове Ізраелявы з Рамесэсу, і разьлягліся табарам у Сукофе. 6 I крануліся із Сукофу, і разьлягліся табарам у Ефаме, што на краю пустыні́. 7 I крануліся зь Ефаму, і зьвярнуліся да Пі-Гагірофу, каторы перад Баал-Цэфонам, і разьлягліся табарам перад Міґдолам. 8 I крануліся ад Гагірофу, і прайшлі сярод мора на пустыню, і йшлі тры дні дарогі пустынёю Ефам, і разьлягліся табарам у Меры. 9 I крануліся зь Меры, і прышлі да Еліму; у Еліме ж двананцаць жаролаў вады і семдзясят пальмаў, і разьлягліся там табарам. 10 I крануліся зь Еліму, і разьлягліся табарам ля Чырвонага мора. 11 I крануліся ад Чырвонага мора, і разьлягліся табарам на пустыні́ Сын.
12 I крануліся з пустыні Сын, і разьлягліся табарам у Дофцы. 13 I крануліся з Дофкі, і разьлягліся табарам ўв Алушы. 14 I крануліся з Алушы, і разьлягліся табарам у Рэфідыме, і ня было там вады люду піць. 15 I крануліся з Рэфідыму, і разьлягліся табарам на пустыні Сынайскай. 16 I крануліся з пустыні Сынайскае, і разьлягліся табарам у Кіброт-Гатааве. 17 I крануліся з Кіброт-Гатаавы, і разьлягліся табарам у Гацэрофе. 18 I крануліся з Гацэрофу, і разьлягліся табарам у Рыфме. 19 I крануліся з Рыфмы, і разьлягліся табарам у РымнонПарэцу. 20 I крануліся з Рымнон-Парэцу, і разьлягліся табарам у Ліўне. 21 I крануліся зь Ліўны, і разьлягліся табарам у Рысе. 22 I крануліся з Рысы, і разьлягліся табарам у Кегелафе. 23 I крануліся з Кегелафы, і разьлягліся табарам на гары Шэфер. 24 I крануліся ад гары Шэфер, і разьлягліся табарам у Гарадзе. 25 I крануліся з Гарады, і разьлягліся табарам у Макелофе. 26 I крануліся з Макелофу, і разьлягліся табарам у Тагафе. 27 I крануліся з Тагафу, і разьлягліся табарам у Тэразе. 28 I крануліся з Тэрагу, і разьлягліся табарам у Міфцы. 29 I крануліся зь Міфкі, і разьлягліся табарам у Гашмоне. 30 I крануліся з Гашмоны, і разьлягліся табарам у Мосэрофе. 31 I крануліся з Мосэрофы, і разьлягліся табарам у Бене-Яакане. 32 I крануліся зь Бене-Яакану, і разьлягліся табарам у Гор-Гаґідґадзе. 33 I крануліся з Гор-Гаґідґаду, і разьлягліся табараім у Ётвафе. 34 I крануліся ад Ётвафы, і разьлягліся табарам у Аўроне. 35 I крануліся з Аўрону, і разьлягліся табарам у Ецон-Ґаверу. 36 I крануліся зь Ецон-Ґаверу, і разьлягліся табарам на пустыні́ Цын, яна ж Кадэш. 37 I крануліся з Кадэшу, і разьлягліся табарам на гары Гор, ля канца зямлі Едомскае. 38 I ўзышоў Аарон сьвятар на гару Гор подле слова СПАДАРОВАГА, і памер там саракавога году па выходзе сыноў Ізраелявых ізь зямлі Ягіпецкае, пятага месяца, на першы дзень месяца. 39 Аарону было сто дваццаць тры гады, як памер на гары Гор.
40 I пачуў Канааняні́н, кароль Арада, а ён жыў на паўдні ў зямлі Канаанскай, што йдуць сынове Ізраелявы. 41 I крануліся яны ад гары Гор, і разьлягліся табарам у Цалмоне. 42 I крануліся з Цалмону, і разьлягліся табарам у Пуноне. 43 I крануліся з Пунону і разьлягліся табарам у Овофе. 44 I крануліся з Овофу, і разьлягляліся табарам у Іім-Аварыме, на граніцах Моаву. 45 I крануліся з Ііму, і разьлягліся табарам у Дывон-Ґадзе. 46 I крануліся з Дывон-Ґаду, і разьлягліся табарам у Алмон-Дыўлафаіме. 47 I крануліся з Алмон-Дыўлафаіму, і разьлягліся табарам на горах Аварымскіх перад Нево. 48 I крануліся з гор Аварымскіх, і разьлягліся табарам на раўнінах Моаўскіх ля Ёрдану, супроці Ерыхону. 49 Яны разьлягліся табарам ля Ёрдану ад Беф-Ешгімофу аж да Аве-Шытыму на раўнінах Моаўскіх.
50 I гу́каў СІТАДАР Масею на раўнінах Моаўскіх ля Ёрдану, кажучы: 51 „Гу́кай сыном Ізраелявым і скажы ім: як пярэйдзеце перазь Ёрдан да зямлі Канаанскае, 52 То пражаніце ўсіх жыхараў зямлі ад віду свайго, і зьнішчыце ўсі хвіґуры іхныя, і ўсі літыя балваны іхныя зьнішчыце, і ўсі вышыні іхныя разбурыце. 53 I вазьміце ў дзяржаньне зямлю, асяліцеся на ёй, бо вам Я даў зямлю гэтую дзяржаць яе. 54 I возьмеце на спадак зямлю жэрабям подле радзімаў сваіх: чысьленаму павялічча спадак, а нячысьленаму паменшча спадак; на каторае месца каму падзець жэрабя, тое яму й будзе; подле плямёнаў айцоў сваіх вазьміце сабе спадкі. 55 Калі ж вы не пражаніце́ жыхараў зямлі ад сябе, то будзе, што засталыя зь іх будуць цернямі ачом вашым і бадзюлькамі баком вашым, і будуць ціснуць вас на зямлі, на каторай вы жывіце́. 56 I тады, што Я думаў зрабіць ім, зраблю вам".
1 I гу́каў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Раскажы сыном Ізраелявым і скажы ім: як увыйдзеце ў зямлю Канаанскую, дык во зямля, каторая дастане́цца вам на спадак, зямля Канаанская подле граніцаў яе: 3 I будзе ў вас паўднявая старана ад пустыні Цын, ля Едому, і будзе ў вас паўднявая граніца ад берагу Салонага мора на ўсход, 4 I заверне вам з паўдня граніца да ўзгор'я Акравіму, і пярэйдзе аж да Цын, і будзе канец яе ад паўдня аж да Кадэш-Барні, і выйдзе да Гацар-Аддару, і пярэйдзе аж да Ацмону. 5 I ськіруецца граніца ад Ацмону да ракі Ягіпецкае, і будзе канец яе супроці мора. 6 I граніцаю заходняй будзе ў вас вялікае мора. I граніца гэта будзе вам граніцаю заходняй. 7 I гэта будзе вам граніца паўночная: ад вялікага мора азначча да гары Гор; 8 Ад гары Гор азначча да Гамафу, і будуць канцы граніцы ля Цэдад; 9 1 выйдзе граніца да Цыфрону, і будуць канцы яе ля Гацар-Енану. Гэта будзе ў вас граніца паўночная. 10 I азначча сабе граніцу ўсходнюю ад Гацар-Енану на Шэфам; 11 I зыйдзе граніца ад Шэфаму аж да Рыбля, з усходняга боку Аіна, потым зыйдзе граніца й даткнецца да боку мора Кінэрэф із усходняе стараны. 12 I зыйдзе граніца аж да Ёрдану, і будзе канец яе ля Салонага мора. Гэта будзе вам зямля па граніцах яе наўкола.
13 I расказаў Масей сыном Ізраелявым, кажучы: „Во зямля, каторую вы адзяржыце́ на спадак жэрабям, каторую расказаў СПАДАР даць дзевяцём плямёнам і палавіцы плямені; 14 Бо плямя сыноў Рувінавых па дамох айцоў сваіх, і плямя сыноў Ґадовых па дамох айцоў сваіх, і палавіца плямені Манасавага ўзялі́ спадкі свае. 15 Два плямені а палавіца пл