epub
 
падключыць
слоўнікі

Невядомы айчынны аўтар

Шведы

...Сённяшнія Шведы — некалі гэта былі далёкія выселкі на Віліі — называліся Высокая Прыстань. Першыя тут на неўрадлівым беразе пабудаваліся высланыя з Шаловіч за нейкую правіннасць чацвёра сялян. А імя — Высокая Прыстань далі хутару плытагоны, якія прычалілі ў гэтым месцы, каб трохі адпачыць...

Але старажылы расказалі, што за кіламетр ад Шведаў ёсць так званыя шведскія могілкі — з дзесятак насыпаных курганоў, якія тутэйшыя людзі маюць за пахаванні шведскіх салдат...

Вёска Высокая Прыстань на доўгі час апынулася ў двух лагерах. Адзін канец быццам займала руская армія, а на другім быў штаб галоўнага шведскага войска. За гэтай часткаю вёскі і засталася назва — Шведскі Канец, а потым і скарочаная — Шведы.



Тэкст падаецца паводле выдання: Бяздоннае багацце : легенды, паданні, сказы / [складальнік А.І.Гурскi]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1990
Крыніца: скан