У 1780 г. было спланавана і адбылося грандыёзнае падарожжа расійскай імператрыцы Кацярыны ІІ ў беларускія намесніцтвы. У гэтым выданні ўпершыню была прадстаўлена гісторыя і стан далучаных да Расійскай імперыі ў 1772 г. усходнебеларускіх зямель, якія наведала імператрыца. Дэталёва апісаны гарады, гарадкі і іншыя паселішчы, з указаннем колькасці жыхароў, роду іх заняткаў.
Расказана пра славутасці гэтых мясцін: прыведзена апісанне замкаў, палацаў, храмаў, манастыроў Усходняй Беларусі. Уключаны таксама звесткі па геаграфіі рэгіёна. У канцы кнігі – даведачныя матэрыялы.