epub
 
падключыць
слоўнікі

Невядомы айчынны аўтар

Трохгранны дуб

...Трохгранны — гэта значыць стаіць на трох граніцах, межах...

Некрануты лес, які называлі Завішанскай пушчай, цягнуўся некалі вёрстамі. Але ў лесу, вядома, былі гаспадары. Добрая палова належала князю Радзівілу, частка — казне. Вось тут і была невялічкая, аддадзеная сялянам, паляна-галявіна. Стары дуб, на каторы выводзілі праз лес квартальныя ды розныя межавыя прасекі-лініі, якраз стаяў на тым месцы, дзе сыходзіліся граніцы-межы, што аддзялялі княжацкі лес ад дзяржаўнага, а ад яго — сялянскае поле і сенажаці.

А спілаваць волат-дуб загадаў небагаты мясцовы панок, які адкупіў у князя частку пушчы і гэтым, відаць, хацеў усім паказаць, што нарэшце ўсемагутны магнат згубіў свае правы на пушчу, якая стагоддзямі належала яго княжацкаму роду. І ўсё-такі славуты дуб пайшоў не на дровы. Распілавалі яго на плахі і перадалі на будаўніцтва царквы ў Лядах...



Тэкст падаецца паводле выдання: Бяздоннае багацце : легенды, паданні, сказы / [складальнік А.І.Гурскi]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1990
Крыніца: скан