epub
 
падключыць
слоўнікі

Невядомы айчынны аўтар

Урочышча Акопы

За адну вярсту ад мястэчка Лыскова Ваўкавыскага павета ёсць урочышча Акопы. У даўнія часы тут быў багаты панскі палац, у якім жыла знатная пані Бэня. Палац быў акапаны высокім земляным валам, заўсёды поўным вады. Калі была вайна рускіх з палякамі, палац разбурылі. Ледзьве ўратавалася ад палону і гібелі пані і пракляла не толькі тых, хто ваяваў, але і тое месца, дзе быў яе палац і якое дасталася ворагу. З таго часу тут можна чуць плач кожную ноч; часамі паказваецца на кароткі час агонь, які, калі чалавек падыходзіць, адразу тухне.



Тэкст падаецца паводле выдання: Бяздоннае багацце : легенды, паданні, сказы / [складальнік А.І.Гурскi]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1990
Крыніца: скан