epub
 
падключыць
слоўнікі

Невядомы айчынны аўтар

Вёска Холмеч

Ішлі сюдэю паўз Дняпро воіны,— яшчэ як славяне ваявалі. Ну, салдат ішоў, бачыць: ляжыць стары меч. Ён падняў яго, падышоў к Дняпру, узышоў на холм, паглядзеў кругом, падзівіўся дый заткнуў гэтую штуку ў зямлю.

— Цета,— кажа,— холм, а цета — меч.

І стала: Холмеч.

Тады ж яшчэ і вёскі не было, можа, тры хаты стаяла. З трох хат вырасла вёска, потым мястэчка. Цяпер зноў вёска. Усё мяняецца, толькі Холмеч застаецца.



Тэкст падаецца паводле выдання: Бяздоннае багацце : легенды, паданні, сказы / [складальнік А.І.Гурскi]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1990
Крыніца: скан