epub
 
падключыць
слоўнікі

Невядомы айчынны аўтар

Возера Красны Стаў

Каля Клецка князь Міхаіл Глінскі ў 1506 годзе атрымаў вядомую перамогу над татарамі, загінула іх там каля дваццаці тысяч. Трупамі сваімі яны загацілі ўсё возера, так што вада ў ім зрабілася чырвоная. Ад таго возера і празвалі Красны Стаў.



Тэкст падаецца паводле выдання: Бяздоннае багацце : легенды, паданні, сказы / [складальнік А.І.Гурскi]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1990
Крыніца: скан