epub
 
падключыць
слоўнікі

Невядомы айчынны аўтар

Заклятае багацце

Урочышча Уборак за адну вярсту ад Цітвы на беразе ракі Пціч. Пра яго расказваюць, нібы ў даўнія часы там стаяў хорам нейкай багатай княгіні. Паміраючы і не маючы нашчадкаў, княгіня пракляла і церам, і ўсё сваё багацце. З цягам часу гэты церам зруйнаваўся і на яго месцы засталася толькі вялікая гара. Кажуць, што адзін чалавек, ведаючы, што тут некалі было, схацеў пакарыстацца яе скарбам. Адшукаў грошы, набраў як панесці, але ў той самы момант, як захацеў пайсці з набытым скарбам, аслеп і не трапіў на сваю дарогу, хоць яна была тут каля яго. Тады ён усё сцяміў, кінуў скарб на былым яго месцы і тады ізноў стаў відушчым і пайшоў сабе дадому.



Тэкст падаецца паводле выдання: Бяздоннае багацце : легенды, паданні, сказы / [складальнік А.І.Гурскi]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1990
Крыніца: скан