epub
 
падключыць
слоўнікі

Невядомы айчынны аўтар

Зімка

З польскай

 

Ой, зімка благая,

Не страшна ты!

Нашто ж у нас печка

І лес густы?..

 

На полі снег сцежку

Беліць услед;

Мы коніка ў санкі —

Ды ў поле, ў свет!

 

Застыла, замёрзла

Паверхня вод,

Гэй, хлопцы, дзяўчаткі,

Жывей на лёд!

 

Як зоркі заблыснуць

На небе там,—

Пачуем мы казку,

Раскажуць нам.

 

Аб дзеду-марозе,

Аб долі злой,

Аб беднай сіротцы

Сказ будзе той.

[1921]


[1921]

Пераклад: Янка Купала
Тэкст падаецца паводле выдання: Янка Купала. Поўны збор твораў. У 9 т. - Т. 4. Вершы, пераклады 1915 -1929. - Мн.: Маст. літ., 1997. - 446 с., [4] л. іл.
Крыніца: скан