Звон

«Звон» — штодзённая палітычна-эканамічная і літаратурная газета. Выдавалася з 25 жніўня да 19 кастрычніка 1919 года ў Менску на беларускай мове ва ўмовах польскай акупацыі ў часе савецка-польскай вайны.

Подпіс рэдактара — Я. (Іадвіга, Ядвіга) Луцэвіч. Подпіс у нумарах 1—5 «Рэдактар-выдавец І. Луцэвіч» даў падставу некаторым даследчыкам (Алег Лойка, Юры Туронак) сцвярджаць, што рэдактарам «3вона» быў Янка Купала (Іван Луцэвіч). Аднак паводле звестак аддзела нацыянальнасцей і друку Грамадзянскага ўпраўлення ўсходніх земляў (31 жніўня 1919, Варшава), газетай кіравала група рэдактараў: Язэп Лёсік, Юзюк Фарботка, Аляксандр Прушынскі (Алесь Гарун), Макар Касцевіч (Макар Краўцоў).

Спампаваць усё

/
Выявы старонак пададзеныя толькі для хуткага азнаямлення. Каб атрымаць лепшую якасць, спампуйце твор цалкам.
PDF файлы можна прагледзець праз Adobe Reader, DJVU файлы - праз DjView